Швецыя працягне падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

Працяг падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі стане адным з прыярытэтаў новага старшыні ў Савеце Еўропы - Швецыі. Нагадаем, гэтая краіна ўзначаліла галоўны распарадчы орган Савета Еўропы - Кабінет міністраў - 7 траўня. "Дэмакратычнае развіццё Беларусі турбуе Еўропу, - адзначаецца ў дакуменце, размешчаным на афіцыйным сайце СЕ. - Беларусь можа стаць сябрам Савета Еўропы, як толькі будзе гатовая выканаць усе неабходныя для сяброўства ўмовы і абавязацельствы". Таксама адзначаецца, што Швецыя будзе садзейнічаць супрацоўніцтву Беларусі і Савета Еўропы. Паводле БелаПАН