Туск агітуе Пуціна, як лепей абысціся без Беларусі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск прапануе Расіі альтэрнатыву Паўночнаму газаправоду — трубаправод “Амбэр”. Праект, які польскі прэм’ер прадставіць Уладзіміру Пуціну падчас візіту ў Маскву, прадугледжвае пабудову трубы да Нямеччыны праз Латвію, Эстонію, Літву ды Польшчу. Туск хоча пераканаць Крэмль у немэтазгоднасці трубы па дне Балтыйскага мора. Наземны варыянт на палову таннейшы, бяспечны і не пагражае экалогіі Балтыкі — сцвярджаюць у Міністэрстве эканомікі Польшчы.Фінансавыя аспекты праекту Туска гэта не самае галоўнае, што павінна схіліць расійскага лідэра да прапановы Польшчы. Альтэрнатыўны маршрут Паўночнага газаправоду абыходзіць “ненадзейныя” Беларусь і Украіну, а гэта зніжае верагоднасць сюрпрызаў для Масквы з боку Кіева і Мінску, якія апошнім часам дазваляюць сабе павялічваць аплату за транзіт расійскай сыравіны праз сваю тэрыторыю. Верагоднасць такіх “сюрпрызаў” ад Эстоніі, Літвы і Латвіі вельмі малая, паколькі гэтыя краіны павінны прытрымлівацца Еўрапейскага энергетычнага заканадаўства.Прапанова Туска можа быць досыць дарэчнай і ў кантэксце апошніх падзеяў вакол паўстання Паўночнага газаправоду. Фірма “Nord Stream”, якая займаецца пабудовай трубаправоду, паведаміла нядаўна, што кошт рэалізацыі праекту значна ўзрастае — да 12 млрд. еўра. У сваю чаргу кошт трубаправоду “Амбэр” не павінен перавысіць сумы 3 млрд. еўра. Акрамя таго Эстонія і Фінляндыя адмаўляюцца ад прадстаўлення сваіх тэрытарыяльных водаў для патрэбаў “Nord Stream”. Швецыя, праз воды якой нямецка-галандска-расійская фірма планавала правесці частку трубы, ужо каторы месяц не дае афіцыйнага адказу.Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www. polskieradio.pl/zagranica/by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение