Польскія мытнікі пачалі працу на некаторых участках мяжы

Сёння ўночы на розных участках мяжы пачалі працу мытныя службы. Што праўда, працавалі яны не ў поўным складзе.Польская мытня працягвае страйк, дабіваючыся павышэння аплаты працы. У знак пратэсту кіроўцы трэйлераў заблакіравалі дарогі на мяжы, утварыліся 60-кіламетровыя чэргі. У Варшаве працягваецца сустрэча кіраўніка Мытнай службы з прадстаўнікамі ўраду. Ад яе вынікаў залежыць, ці варта чакаць блакады Варшавы. Тым часам на мяжы з Беларуссю чарга паступова знікае.Учора кіраўнік Мытнай службы Яцэк Дамінік паабяцаў, што мытнікі вернуцца да працы, каб выправіць сітуацыю з заторамі. Але абяцанне за абяцанне — пратэстуючыя запатрабавалі зменаў у Законе аб цывільнай службе. Паабяцаўшы вярнуцца да працы, мытнікі звярнуліся да кіроўцаў грузавікоў, каб тыя вызвалілі шлях для памежнікаў, якія праз блакаду дарогаў не могуць патрапіць на працу. Выглядае, што за адзін дзень сітуацыя ня вырашыцца. Тым часам кіроўцы TIR-аў далі ўраду адзін дзень на перамовы з мытнікамі і паабяцалі заблакаваць шляхі на Варшаву, калі не пабачаць зменаў.Сёння ўночы на розных участках мяжы пачалі працу мытныя службы. Што праўда, працавалі яны не ў поўным складзе.Паводле віце-прэм’ера Гжэгажа Схетыны, перамовы з мытнікамі ўскладняюцца па той прычыне, што апошнія не маюць ні страйкавага камітэту, ні выразных патрабаванняў.Сітуацыя на мяжы з Беларуссю палепшылася. Раніцай у аўторак значна скарацілася чарга на пераездзе ў Кузніцы (з беларускага боку — Брузгі) — да 60 грузавікоў. Уночы на гэтым участку працавала каля 80% персаналу, было адпраўлена на Усход каля 160 грузавікоў, цяпер на працы знаходзіцца да паловы службоўцаў. Тут мяркуюць, што калі не здарыцца чагосьці надзвычайнага, чарга да ночы можа знікнуць. У суседніх Баброўніках (з беларускага боку — Бераставіца) працавала каля 70% мытнікаў, якія аформілі да 130 аўто. Цяпер у Баброўніках застаецца каля 280 грузавікоў, колькасць персаналу не змянілася.Праблемы на беларуска-польскай мяжы пачаліся раніцай 25 студзеня. Польскія мытнікі пашырылі сюды распачаты раней на мяжы з Украінай страйк. Яны выставілі Міністэрству фінансаў Польшчы патрабаванне — павышэнне заробку на 1.500 польскіх злотых ($600). Міністэрства пагадзілася толькі на 500 злотых ($200) у месяц.Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение