Брусель вітае вызваленне беларускіх палітвязняў

Еўразвяз задаволены датэрміновым вызваленнем трох беларускіх палітвязняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзняволеныя”, – заявіла камісар знешніх сувязяў і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер.У распаўсюджаным 28 студзеня прэсавым рэлізе вітаецца правядзенне тэхнічнай сустрэчы еўрапейскіх і беларускіх экспертаў у галіне энергіі і транспартнай сітуацыі 28-30 студзеня ў Мінску, а таксама нарадзе беларускіх ды еўрапейскіх экспертаў-эколагаў 7 лютага ў Бруселі.Як заявіла еўракамісар, “правядзенне падобных тэхнічных сустрэч экспертаў магло б пакласці аснову трываламу супрацоўніцтву пры ўмове, што Беларусь зробіць крокі да дэмакратызацыі”. Паводле Ферэра-Вальднер, “супрацоўніцтва дазволіла б нам істотна павялічыць дапамогу для Беларусі ў галіне эканамічнага і экалагічнага развіцця , што палепшыла б якасць жыцця ў Беларусі”.У лістападзе 2006 апублікаваны дакумент “Што Еўразвяз мог бы даць Беларусі”, у якім выкладаюцца перавагі, якія магла б мець краіна ў выніку ўступлення на шлях дэмакратызацыі.Цяпер дапамога ЕЗ сканцэнтраваная на падтрымцы абмежаваных галінаў: сацыяльнай сферы і грамадзянскага супольніцтва. У якасці прыярытэтных напрамкаў для дапамогі Беларусі Еўракамісія бачыць таксама вышэйшую адукацыю і незалежныя медыі.Вызваленне палітвязняў – галоўная з 12 умоваў Еўразвязу, пасля выканання якіх ЕЗ гатовы пайсці на супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам.Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение