Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню”

Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.Сёлета Лазарскі прапануе ўдзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадскай з’явай — фармаваньнем грамадзкай думкі.Ад вучняў з Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай, ангельскай ці польскай мовах. Вучні 11-х класаў, зацікаўленыя ў атрыманні зніжкі на англамоўную адукацыю ў “LSC”, павінныя пісаць эсэ па-ангельску. Ацэньвацца будзе выключна змест эсэ, таму выбар мовы не будзе ніякім чынам уплываць на вынікі конкурсу. Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды, у тым ліку права на зніжку аплаты для навучання ў ВШЛ.Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestkiТэрмін прыёму прац: да 10 сакавіка 2008.Паводле “Наша Ніва” (www.nn.by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение