Прэзентаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў

У нядзелю ўвечары ў Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму “Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады”.Аўтары фільму грунтаваліся на кніжцы Сяргея Ярша і Сержука Горбіка “Беларускі супраціў” і спалучылі ў сваім фільме дакументальныя матэрыялы з сучаснымі мастацкімі здымкамі.Паводле рэжысёра фільму Антося Цялежнікава, пашырэнне ведаў пра беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў вельмі важнае ў сучаснай Беларусі: “Гэта адна з найбольш невядомых старонак нашай найноўшай гісторыі, якую дагэтуль хаваюць ад беларусаў розныя спецслужбы”.У фільме расказваецца пра ўзброеныя выступы беларусаў супраць савецкай улады аж да 1957 г.Фільм “Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў: 1944 – 1957 гг.” распаўсюджваецца на DVD і будзе хутчэй за ўсё паказаны на тэлеканале “Белсат”.Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)