Чарга на ўезд у Беларусь з Польшчы дасягнула 45 кіламетра

У чарзе на ўезд у Беларусь у пункце пропуска “Казловічы-Кукурыкі” на брэсцкім участку беларуска-польскай мяжы чакаюць 1,8 тыс. аўтамабіляў.Працягласць чаргі складае, на 9.00 гадзінаў панядзелка, 45 км. Гэта самая доўгая чарга ў пунктах пропуска на беларуска-польскай мяжы.Па дадзеных Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі, на гэты ж час на гродзенскім участку мяжы ў пункце пропуска “Бераставіца” чарга складае 12 км, чакаюць уезда ў Беларусь 500 аўтамабіляў. У пункце пропуска “Брузгі” чарга на ўезд у Беларусь складае 13 км, у чарзе знаходзяцца 550 аўтамабіляў.У пункце пропуска “Каменны Лог” (беларуска-літоўская мяжа) чарга на ўезд у Беларусь і праходжанне мытнага афармлення складае 0,7 км. У пункце пропуска “Прывалкі” чарга на ўезд складае 0,5 км.Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)