Амбасада ЗША заклікае вызваліць палітзняволеных

Амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву ў сувязи з пратэстамі 21 студзеня і прысудам журналісту Аляксандру Здвіжкову.Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і іншых краінаў назіралі за акцыямі пратэсту, якія прайшлі 21 студзеня на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці ў Мінску. Як гаворыцца ў заяве амбасады ЗША, “арышты і сілавы разгон мірных дэманстрантаў ёсць абмежаванне асноўных правоў чалавека”.Амбасада выказвае таксама глыбокую занепакоенасць у звязку з “неабгрунтаваным асуджэннем незалежнага журналіста А. Здвіжкова”.Амерыканскі бок працягвае заклікаць улады дазволіць беларускім грамадзянам без абмежаванняў карыстацца правамі чалавека, уключаючы права на свабоду выказвання.Як і раней, амбасада ЗША выказвае занепакоенасць станам усіх зняволеных, якіх трымаюць за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў, і заклікае беларускія ўлады неадкладна іх вызваліць.Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение