Еўрапейскія арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклапочаныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 22 студзеня на пасяджэнні канферэнцыі ў Страсбургу.У дакуменце выказваецца “глыбокая заклапочанасць ў сувязі з рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”. “За два тыдня не менш як 45 чалавек былі прысуджаныя да 15 або больш сутак арышту, а сотні людзей жорстка збітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас мірнай дэманстрацыі”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.Удзельнікі канферэнцыі мяркуюць, што “аўтарытарнае кіраванне ў Беларусі прывяло да дыскрымінацыі правоў большасці беларусаў”. “Умяшанне дзяржавы ў прыватнае жыццё як мінімум “1767 дэструктыўных элементаў”, як іх назваў кіраўнік беларускага КДБ, жорсткае прыгнечанне права на свабоду слова, сходаў і асацыяцый сталі рэаліямі паўсядзённага жыцця”, – сцвярджаецца ў дакуменце. Адмысловую заклапочанасць удзельнікаў канферэнцыі выклікае той факт, што “палітычныя зняволеныя Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч, Аляксандр Здвіжкоў знаходзяцца за кратамі”.Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый заклікае беларускія ўлады “вызваліць усіх палітвязняў, спыніць ціск на палітычныя партыі, няўрадавыя арганізацыі і пераслед іх актывістаў, выключыць з складу крымінальных злачынстваў сяброўства і дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паважаць права грамадзян на свабоду асацыяцый і сходаў, не перашкаджаць дзейнасці недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама стварыць умовы для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў згодна з еўрапейскімі выбарчымі стандартамі”.Удзельнікі канферэнцыі “захапляюцца мужнасцю, воляй і сілай грамадзянскай супольнасці Беларусі ў барацьбе за ідэалы дэмакратыі і еўрапейскія каштоўнасці”. “Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Еўропы падтрымаць абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі, – падкрэсліваецца ў рэзалюцыі. – Канферэнцыя таксама будзе рада працягнуць рабіць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і дапамагчы краіне стаць сябрам Рады Еўропы”.Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение