Падкамітэт ПАРЕ па Беларусі ачоліла Сініка Хурскайнэн

22 студзеня быў абраны новы кіраўнік падкамітэту ПАРЕ ў справах Беларусі. Падкамітэт ачоліла Сініка Хурскайнэн – дэпутатка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Фінляндыі, якая замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парламентара Андрэса Хэркеля. Тым часам у Страсбуры завяршылася абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі на паседжанні Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.Спецыяльны дакладчык гэтага камітэту па Беларусі, італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні прадставіў свой папярэдні даклад пра становішча ў краіне. Рыхтуючы яго, спадар Рыгоні ў кастрычніку 2007 г. асабіста наведваў Мінск. Рыгоні заявіў, што альтэрнатывы дыялогу няма.Прадстаўнікі беларускіх уладаў у Страсбуры казалі, што палітвязняў у Беларусі няма, а прадстаўнікі палітычнай апазіцыі заявілі, што сітуацыя ў краіне з правамі чалавека ўвесь час пагаршаецца. Паседжанне было адкрытым для любога дэпутата Парламенцкай асамблеі, які цікавіцца сітуацыяй у Беларусі. Такіх набралася каля 50 чалавек.Эксперты, якія азнаёміліся са справаздачай А. Рыгоні, адзначаюць: параўнальна з дакладамі сваіх папярэднікаў – Хрыстаса Пургурыдэса і Андрэса Хэркеля яна выглядае значна мякчэйшай і больш стрыманай. Новы дакладчык у беларускіх справах прапануе і надалей весці дыялог з Беларуссю. Хаця і прызнае, што гэта нялёгкая справа.Вінцук Вячорка, які непасрэдна ўдзельнічаў ва ўчорашняй дыскусіі ў Страсбуры звяртае ўвагу на тое, як разумеюць дыялог прадстаўнікі беларускіх уладаў і як гэта прагучала ў выступе Наталлі Андрэйчык, якая выкладала на паседжанні афіцыйны погляд: “Ім хочацца дыялогу з Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы, з Радай Еўропы. Але ні ў якім разе не з уласным народам і не з дэмакратычнымі сіламі. Адзінае слова, якое гучала ў спн. Андрэйчык, гэта – хуліганы на вуліцы. Я сказаў, што сёння, пасля студзеньскіх і снежаньскіх падзеяў, не выпадае гаварыць, пра змякчэнне стаўлення да Беларусі”.Віктар Карняенка, які разам з В. Вячоркам прадстаўляе ў Страсбуры палітычную апазіцыю, паведаміў, што ў дэбатах выступалі сябры ПАРЕ з шэрагу краінаў. Самым эмацыйным і дакладным, паводле сп. Карняенкі, быў выступ Х. Пургурыдэса: “Ён сказаў, што, на жаль, руху наперад у Беларусі няма, што гэта самая жорсткая дыктатура ў Еўропе. І што не можа быць для Беларусі ніякіх другіх стандартаў, як тыя, што існуюць ва ўсёй Еўропе”.Напярэдадні ў Страсбуры абралі новага кіраўніка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ім стаў прадстаўнік сацыялістаў Гішпаніі Люіс Марыя дэ Пюіг, які змяніў Рэнэ ван дэр Ліндэна з Нідэрландаў.Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение