Мікалай Халезін: “Мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам” і ніякім іншым”

Адыграўшы дзевяць спектакляў на працягу 10 дзён, 20 студзеня беларускі “Свабодны тэатр” завяршае нью-ёркскую частку амерыканскага турнэ. Далей трупа накіруецца ў Лос-Анжэлес, дзе “Свабодны тэатр” прыме ўдзел у тэатральным сімпозіуме і пакажа спектакль “Пакаленне Jeans”.Усяго “Свабодны тэатр” плануе паказаць у ЗША 10 спектакляў. Дзевяць з іх ужо прайшлі ў межах вядучага амерыканскага незалежнага фестывалю “Under the Radar”. Яшчэ адзін пройдзе ў Лос-Анжэлесе ў межах тэатральнага сімпозіума, які праводзіць Каліфарнійская школа мастацтваў. Усе гэтыя паказы аднаго спектаклю “Пакаленне Jeans”. Па словах М. Халезіна, “арганізатары фестывалю вельмі жадалі паказаць амерыканцам яшчэ і спектакль “Быць Гаральдам Пінтэрам”, але так як “прыезд арганізоўваўся ў самыя кароткія тэрміны, і таму нажаль, аргкамітэт фестывалю не паспеў атрымаць фінансавання ўсёй групы тэатру”. Пры гэтым “Свабодны тэатр” ужо атрымаў прапанову пра далейшае супрацоўніцтва ў ЗША.М. Халезін распавёў, што спектакль “Пакаленне Jeans” трупа паказвае не на ангельскай мове, таму дзея “суправаджаецца сінхронным перакладам і пры дапамозе субцітраў”. Па яго словах, так адбываецца ва ўсіх краінах, дзе яны выступаюць.Па словах мастацкага кіраўніка “Свабоднага тэатру”, наведванне на спектакль, пабудаваны на беларускіх рэаліях, у ЗША высокая: “Першыя два спектаклі прайшлі прыблізна пры 80% запоўненасці залі, а пасля выдатнай рэцэнзіі ў “New York Times”, астатнія спектаклі прайшлі пры аншлагу”. М. Халезін распавёў, што некаторыя гледачы на спектаклях плакалі, і вельмі шмат людзей выказвалі падзяку тэатру.“Практычна на кожным спектаклі можна сустрэць прадстаўнікоў беларускай грамады ў Амерыцы, – адзначыў М. Халезін. – Некаторыя з іх чакаюць нас пасля спектаклю, каб сказаць добрыя словы. Прыходзілі былы кіраўнік беларускай службы радыё “Свабода” і кіраўнік Беларуска-амерыканскага задзіночання Вячка Станкевіч, каардынатар нью-ёрскага аддзялення БАЗА Ала Рамана, маці спевака Данчыка… Спецыяльна з Вашынгтона прыехалі нашы сяброўкі Ірына Красоўская і Ірына Курапаткіна”.27 студзеня ў Нью-Йорку пройдзе яшчэ адно мерапрыемства з беларускім удзелам. На фестывалі “HotInk” будзе прэзентавацца п’еса М. Халезіна “Я прыйшоў” на англійская мове ў перакладзе Алега Шафранава. “Гэтая п’еса была адабраная ў ліку 23 твораў з 450-і пад час конкурсу”, – распавёў М. Халезін.“У нас шмат прапановаў працы ў іншых краінах. Умовы, на якіх нам прапануюць застацца, сапраўды добрыя, але мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам”. Беларускім і ніякім іншым”, – заключыў М. Халезін.Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение