Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю

Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.Абодва бакі не афішуюць вынікаў. Вядома, што сустрэча дыпламатаў адбылася ў панядзелак, 14 студзеня. Па чыёй ініцыятыве яна адбылася, таксама невядома.Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Пётр Пашкоўскі распавёў, што мэтай размовы было наладжванне адносінаў паміж суседскімі рэспублікамі: “Падчас гэтай сустрэчы былі закранутыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з Еўразвязам. Бакі выказалі неабходнасць развіваць эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама дачыненні ў галіне культуры і экалогіі. З гэтай мэтай былі абмеркаваныя паседжанні двухбаковых камісій па пытаннях эканомікі, культуры і гісторыі. Закраналася пытанне ратыфікацыі дамовы аб юрыдычных адносінах на памежжы і малога транспамежнага руху.Міністр Сікорскі пацвердзіў жаданне польскага боку палепшыць якасць двухбаковых палітычных стасункаў. Але, па яго словах, каб гэта адбылося, павінен вярнуцца ўзаемны давер. Ключавым элементам у гэтым пытанні з’яўляецца палітыка беларускіх уладаў адносна польскай меншасці ў Беларусі. Выказваючы задавальненне дэкларацыяй беларускага боку аб паляпшэнні кантактаў з Еўразвязам, міністр падкрэсліў, што прынцыповым патрабаваннем для добрых адносінаў з’яўляецца павага да дэмакратычных каштоўнасцяў.Ацэнкі вынікаў сустрэчы ад беларускага боку не прагучалі. Прэс-служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве адмаўляецца ад каментараў.Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение