У Польшчы грала беларуская дуда

19 студзеня жыхары Гултовы, а 20 студзеня Палаева непадалёк ад горада Познань мелі шанец пачуць, як гучыць аўтэнтычная беларуская дуда. Для іх прагучаў канцэрт у выкананні фальклорнага гурту “Кудзьмень”.

Ксёндз касцёла ў Гултовах з нагоды канцэрту упрыгожыў святыню двума беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі. Нацыянальныя колеры ўпрыгожылі таксама і алтар. Перад канцэртам адбылася малітва за Беларусь, за вяртанне свабоды і дэмакратыі.20 студзеня “Кудзьмень” выступіў на 8-ай Сустрэчы каляднікаў “Do szopy hej pasterze” (“Ідзіце ў пуню пастыры-дудары”).“Ля ясляў Ісуса маглі быць дудары, бо дуда – інструмент вядомы на Блізкім Усходзе”, – сказаў суарганізатар палаеўскага калядавання Януш Яскульскі з Музею музычных інструментаў ў Познані.Дудары калядуюць менавіта ў Палаеве, таму што там знаходзіцца найстарэйшы ў Польшчы абраз, які паказвае менавіта дудароў, што граюць маленькаму Ісусу (1572).Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение