Брытанія нядрэнна прымае беларускага цыгана

Беларускі цыган з Віцебску Вальдэмар Калінін 17 гадоў таму з’ехаў працаваць і жыць у Лондан. За гэты час сп. Вальдэмар паспеў перакласці Біблію на цыганскую мову, атрымаць прэстыжную прэмію Хірасімы, стаць скарбнікам беларускай дыяспары ў Брытаніі, аб’ехаць палову свету. Літаральна тыдзень таму Вальдэмара Калініна пераабралі на ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Рады цыганоў Брытаніі.“У 1991 годзе я нечакана для сябе выйграў конкурс – і паехаў, - распавёў В. Калінін пра свой шлях да Вялікабрытаніі. – Калі адмянілі візы для краін сацыялістычнага блоку, то ў Брытанію панаехала дужа людзей, і патрабаваўся чалавек, які мог бы працаваць як настаўнік англійскай мовы з тымі людзьмі. Я папрацаваў два месяцы, вярнуўся ў Віцебск. Але праз паўгады мне патэлефанавалі і запрасілі прыехаць назусім”.Па ягоных словах за гэты час ён паспеў папрацаваць настаўнікам-метыдыстам, чыноўнікам адукацыі 3 класа, з другога студзеня гэтага году ён чыноўнік другога класа, ужо брытанскі грамадзянін. З В. Калініным жыве і ягоная дачка, а сын застаўся ў Беларусі.В. Калінін зараз віцэ-прэзідэнт Рады цыганоў Брытаніі, адказвае за культуру і сувязі з іншымі краінамі. Звязаны В. Калінін і з беларускай дыяспарай у Брытаніі, у прыватнасці скарбнік некалькіх беларускіх арганізацыяў у Лондане (“Belarus Trust Office” і “Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі”).Ён адзначыў, што “многіх людзей здзіўляе, што ёсць цыганы адукаваныя, яны думаюць, што ўсе цыганы – крымінальнікі”. “Але адукаваны цыган – гэта нармалёва! У Беларусі я ведаю больш за трыццаць цыганоў з вышэйшай адукацыяй”, - адзначыў В. Калінін. Па ягоных словах усяго ў Беларусі 16-17 тысяч цыганоў. Пры гэтым ён як перакладчык на цыганскую мову Бібліі, ацаніў, што гэтую кнігу ў свеце змогуць прачытаць каля 200 тысяч цыганоў.Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение