Эратычны фільм пра Лукашэнку амаль гатовы, але…

“Эратычная бомба”, якую ў Маскве збіраліся ўжыць супраць Аляксандра Лукашэнкі, мяркуючы з усяго, абясшкоджаная.Расійскі рэжысёр Аляксандр Валаў, аўтар скандальных стужак “Юлія” і “Міша” з героямі, падобнымі да прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі і прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пры канцы 2006 г. абвясціў пра здымкі эратычнага фільма “Бацькава шчасце”, дзе прататыпам – кіраўнік Беларусі. Аднак стала вядома, што пад пагрозай вялікіх непрыемнасцяў Валаву настойліва парэкамендавалі спыніць вытворчасць фільма.Ад пачатку сюжэт стужкі “Бацькава шчасце” планаваўся так: у беларускай глыбінцы працуе старшыня калгасу Лука. У яго, апроч працы, два захапленні – спорт і жанчыны. Але ў калгас маецца прыехаць замежная дэлегацыя, і Лука, каб падтрымаць рэнаме, выклікае з Масквы мадэляў, якіх пераўвасабляе ў даярак. Сэнс у тым, каб паказаць гасцям: у гаспадарцы ўсё выдатна ня толькі ў эканамічным плане, але і працаўніцы тут на зайздрасць. “Маскоўскія даяркі” павінны былі стаць эратычным фонам у “Бацькавым шчасці”.Усяго, на задуму рэжысёра А. Валава, меркавалася шэсць эратычных сцэнаў, уключна з “шокавым” эпізодам у кароўніку. Але, як кажа аўтар, ад канца мінулага году амаль гатовы прадукт “замарожаны”: “Фільм забаронены, прыпынены. Мяне проста папрасілі, каб я стужку спыніў здымаць, і яна засталася незавершанай. Паказальна, што чалавек, які павінен быў забяспечыць фінансаванне, быў у Карэі. Дык вось, яго з Карэі дасталі “на размову”. А роўна праз суткі мяне ўначы паднялі, выклікалі ў гатэль “Нацыяналь” і там “прэсавалі”. Я прапаноўваў, каб паглядзелі канчатковы прадукт і ўжо пасля прынялі “саламонава рашэнне”. Але мне проста сказалі: спыніся! Як я зразумеў, гэта абмяркоўвалася нават на ўзроўні чыноўнікаў Крамля. Дый вашы прадстаўнікі абвясцілі: у выпадку выхаду карціны беларуская пракуратура можа мне 10 гадоў “упаяць”.Валаў дагэтуль не можа зразумець: чаму пра іншыя краіны здымаць можна, а пра Беларусь не: “Усё ж гэта больш палітычнае рашэнне, чым нейкія іншыя матывы. Пры гэтым я задаў пытанне людзям, якія выходзілі да мяне на размову: чаму пра Украіну ды Грузію здымаць можна, а пра “бацьку” нельга? Але мяне не пачулі. Хоць, па сутнасці, гэта самае дурное рашэнне, бо фільм рабіўся на ўзроўні камедыі з выкарыстаннем падобных персанажаў. Але ён не насіў абразлівы характар, як камусьці здалося, як намагаліся гэта падаць. Так, там пазнавальны кіраўнік краіны, аднак ён прадстаўлены не прэзідэнтам, а старшынёй калгасу”.Пра мастацкія каштоўнасці твораў Валава крытыкі ў лепшым выпадку маўчаць. Аднак забараняць эксперыменты і тым больш прэвентыўна пагражаць крымінальнай адказнасцю – такога ў практыцы рэжысёра яшчэ не было. Як кажа Валаў, не варта ўпадабляцца Гітлеру, які хацеў, каб гестапа пакарала Чарлі Чапліна за тое, што той спарадзіраваў яго ў камэдыі “Вялікі дыктатар”.Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение