Неіснуючая Еўропа

14 студзеня ў Рускай галерэі ў Вільні прайшло адкрыццё фотавыставы “Неіснуючая Еўропа”. На выставе прадстаўлены працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Выстава стала вынікам праекта, які задумваўся як даследаванне еўрапейскай ідэнтычнасці з пункту гледжання беларускіх студэнтаў у Літве. Яны адлюстроўваюць уласны вопыт жыцця паміж Еўропай і Беларуссю ды спрабуюць даць азначэнне еўрапейскай ідэнтычнасці.Прэзентацыя праекта прайшла 19 снежня 2007 г. у ЕГУ. Ідэя належыць Надзеі Гусакоўскай. Галоўнай інтрыгай праекта стаўся ўдзел у ім адразу двух куратараў, кожны з якіх развіваў сваю канцэпцыю фатаграфіі. Першым куратарам стаў знаўца беларускай творчай фатаграфіі Валеры Лабко, другім – Кацярына Лаўрынец, літоўскі філосаф і ўрбаніст.У праекце бралі ўдзел Марыя Смаленчук, Кацярына Несцерава, Дзмітрый Белуш, Таццяна Федарэнка, Ірына Машчэнская, Алеся Медушэўская, Вольга Мішына, Павел Цыганкоў, Ганна Самарская, Наталля Ганцук.Удзельнікі мелі толькі тры тыдні на сваё візуальнае даследаванне, працу з куратарамі і падрыхтоўку да выставы. Што атрымалася, можна пабачыць у Рускай галерэі. Выстава працягнецца да 20 студзеня.Паводле "Радыё Свабода"