Дзень салідарнасці

Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў 16 студзеня ў шэрагу краінаў па ўсім свеце.У Варшаве адзначылі дзень беларускай салідарнасці У Варшаве ў знак Салідарнасці з Беларуссю адбыўся пікет каля беларускай амбасады.У пікеце ўзялі ўдзел беларусы, якія праз свае палітычныя перакананні былі вымушаныя пакінуць Радзіму. Людзі трымалі ў руках бел-чырвана-белыя сцягі і партрэты сённяшніх палітвязняў Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Зміцера Дашкевіча, а таксама партрэты зніклых палітыкаў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юр’я Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага. Палілі свечкі памяці. Мінакі – польскія грамадзяне выказвалі салідарнасць з удзельнікамі пікету і пажаданні хутчэйшай дэмакратыі ў Беларусі.Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Жыве Беларусь!16 студзеня каля амбасады Беларусі ў Маскве рух “Абарона” правёў акцыю салідарнасці з беларускім народам. 10 актывістаў “Абароны”, якія сабраліся ля беларускай амбасады, патрабавалі, каб у Беларусі спынілі пераслед журналістаў, прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і партый. Удзельнікі акцыі таксама патрабавалі прызначыць новыя свабодныя выбары ў Беларусі.На пікеце ўдзельнікі трымалі партрэты людзей, якія былі затрыманы на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у Мінску 10 студзеня, а таксама палітычных актывістаў, якія атрымалі розныя тэрміны зняволення за сваю палітычную дзейнасць.Маладыя людзі трымалі сцягі руху і бел-чырвона-белыя беларускія нацыянальныя сцягі, а таксама расцяжку: “Салідарнасць”. Яны скандзіравалі лозунгі: “Свабоду палітвязням”, “Жыве Беларусь!”.Ахову правапарадку здзяйснялі каля 20 супрацоўнікаў міліцыі.Паводле kasparov.ru i maskva.net


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение