Акцыя “Памяць дзеля салідарнасці” ў Вільні

13 студзеня студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту правяло ў цэнтры Вільні акцыю з нагоды Дня абаронцаў незалежнасці Літвы. На плошчы каля Сейму Літоўскай Рэспублікі былі разгорнутыя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.Святкаванне Дня абаронцаў незалежнасці пачалася а 12 гадзіне з прамовы прэзідэнта Літвы – Валдаса Адамкуса. Былі запрошаны як былыя вайскоўцы, так і амбасадары еўрапейскіх рэспублік і простыя гледачы. Усяго сабралася некалькі соцень чалавек пераважна сталага ўзросту. Пасля хвіліны цішыні войскі Літвы маршам прайшлі па плошчы і стрэлілі ў паветра. Напярэдадні Акцыі памяці на пляцы каля сейму быў адкрыты мемарыял памяці ахвярам камуністычнага рэжыму.Ініцыятарам акцыі “Памяць дзеля Салідарнасці” выступіла студэнцкае аб’яднанне, якое ўзначальвае актывіст незарэгістраванай у Беларусі “Маладога Фронта” Кірыл Атаманчык. “Такой цеплыні і любові да беларусаў я ня бачыў даўно, – дзеліцца ўражаннямі Кірыл. – Адразу пасля таго як мы разгарнулі нацыянальныя бел-чырвона-белыя і маладафронтаўскія сцягі (дарэчы, на Акцыі памяці акрамя літоўскіх сцягоў, былі толькі беларускія), да нас пачалі падыходзіць людзі і выказваць словы падтрымкі й падзякі за тое, што мы знаходзімся тут. Ветэраны нават ціснулі рукі кожнаму з нас …”.Напрыканцы імпрэзы адбыўся жалобны мітынг, пасля якога актывісты раздалі людзям сотні ўлётак прыкладна з такім тэкстам: “Дзесяць беларусаў сталі героямі Літвы ў 1991 годзе. Яны змагаліся за вашу свабоду. Цяпер у Беларусі дыктатура. Нам патрэбна ваша падтрымка і салідарнасць”. Улёткі былі надрукаваныя на трох мовах: беларускай, літоўскай і ангельскай.“Немагчыма не пазначыць, – кажа Кірыл, – што віленчукі выказваюць шчырую падтрымку і салідарнасць з вольнымі грамадзянамі Беларусі, якія змагаюцца за незалежную і свабодную Беларусь. Яны добра памятаюць гісторыю Беларусі і Літвы, якія заўжды ішлі побач, і з бясконцай павагаю і пашанаю ставяцца менавіта да самастойнай беларускай нацыі”.Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение