Беларусь несвабодная краіна

Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла даклад “Свабода ў свеце” за 2007 г. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць “свабодных краін” склала ў 2007 г. 90 – гэта 47% дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш “рэпрэсіўных” краін.У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабод у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расеі.Колькасць “часткова свабодных” краін павялічылася на дзве, да 60, і цяпер на іх долю прыходзіцца 18% насельніцтва зямнога шара. Усяго на сёння свабодай у той ці іншай меры карыстаецца 4,2 мільярды чалавек. У 1977 г. толькі 28% насельніцтва свету жылі ў свабодных краінах, а 41% жылі у нявольных. Цяпер пад уладай рэжымаў, якія падаўляюць свабоду, жыве 21% насельніцтва, прычым палова прыходзіцца на адну краіну – Кітай.Акрамя таго, адзначаецца ў дакладзе, у апошнія гады з’явіліся рэгіянальныя “моцныя лідэры”, якія распаўсюджваюць або заахвочваюць рэпрэсіўныя тэндэнцыі ў суседніх краінах. Расія Уладзіміра Пуціна, сама па сабе нявольная, аказвае дапамогу і падтрымку яшчэ менш свабоднаму беларускаму рэжыму. Бірманскі рэжым даўно б ужо быў бы пераможаны, калі б не падтрымка Кітая. Уга Чавес выкарыстоўвае Венесуэлу (часткова свабодную) у якасці платформы для аказання падтрымкі іншым рэпрэсіўным рэжымам. Іран (нявольны) і Сірыя (нявольная) выступаюць у якасці фактараў дэстабілізацыі ў Ліване (часткова свабодным).Беларусь, якая патрапіла ў спіс найбольш рэпрэсіўных краін, адзначаная ў дакладзе як краіна, дзе ў турмах утрымліваюцца палітвязні, парушаецца прынцып падзелу ўлад свабода слова і свабода сходаў.Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение