У Таварыстве беларускай культуры ў Літве падвялі вынікі працы за год

Час бяжыць няўмольна хутка, здаецца нядаўна абмяркоўвалі план працы ТБК на 2006- 2007 г., а ўжо надышоў час падвесці вынікі,што атрымалася , у якім накірунку трэба далей працаваць. Канец снежня і пачатак лютага ў таварыстве быў багаты на цікавыя сустрэчы.12 студзеня ў ТБК адбыўся выбарчы сход, і сябры таварыства разам адзначылі Новы-Стары год. Старшыня ТБК Хведар Нюнька распавёў пра дзейнасць арганізацыі за апошнія два гады.За гэты час таварыства выдала каля дзесяці кніг: М. Пецюкевіча “Падарожжа ў Рым”, Ул. Пецюкевіча “Узняўся белы птах”, пяць кніг Зянона Пазьняка і інш. Адбылася прэзентацыя кніг: М. Казлоўскага “Галасы разбуджаных птушак”, В. Іпатавай “Ахвяры свяшчэннага дуба”, Ул. Коласа “Лёс ліцэя”. У таварыстве адбыліся сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і дзеячамі культуры, палітыкамі, сярод іх Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Вольга Іпатава, Алег Трусаў, Алесь Лозка. ТБМ арганізавала і правяло два пікеты ў абарону дэмакратыі ў Беларусі.Старшыня таварыства прымаў актыўны ўдзел у канферэнцыях па Беларусі, якія праходзілі ў Вільні , у навуковых канферэнцыях у Сойме Літвы. За апошнія гады сябры таварыства арганізавалі і правялі некалькі краязнаўчых экспедыцый па гістарычных мясцінах Беларусі і Літвы.Адна з галоўных падзеяў мінулага года была канферэнцыя пад час Беларуска-літоўскіх дзён культуры, на якую прыехалі беларусы аж з далёкай Аўстраліі, прымала ўдзел прэзідэнт рады БНР Івонка Сурвіла, у кастрычніку адбылося адкрыццё мемарыяльных дошак у цэнтры Вільні Наталлі Арсеньневай і Максіму Гарэцкаму.Мінулы год прайшоў пад знакам Янкі Купалы і Якуба Коласа, у Вільні адбылося шмат мерапрыемстваў у гонар класікаў беларускай літаратуры, праводзіліся экскурсіі “Шляхамі Якуба Коласа ў Вільні”. Адным з вынікаў гэтай працы стала тое, што старшыня ТБК Хв. Нюнька ўзнагароджаны дыпломам ТБШ да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.У пачатку студзеня новага году ў ТБК адбылася сустрэча з Зянонам Пазьняком і Юрыем Бандажэўскім, у снежні сябры таварыства ўдзельнічалі ў ва ўсіх перадачах “БЕЛСАТ”, якія здымаліся ў Вільні.На жаль, былі і сумныя падзеі: у іншы свет адышлі сябры ТБМ: доктар Г. Астроўскі, паэт М. Паўлоўскі, прафесар філалогіі, дачка Зоські Верас Г. Войцік-Луцкевіч, жаўнер эскадрона Барыса Рагулі Кастусь Шышэя.Новы год 2008 г. па старому стылю сустракалі разам з вядомым сямейным украінскім ансамблям “Світліця”. На сустрэчы прысутнічалі каля пяцідзесяці чалавек, якія працу таварыства ацанілі станоўча, прапанавалі пакінуць раду таварыства ў ранейшым складзе, старшынёй адзінагалосна быў абраны Хведар Нюнька.Пасля ўрачыстай часткі Таццяна Райнене прачытала паэму “Тарас на Парнасе”, гэта быў дэкламатарскі дэбют доктара медыцыны. Навагодні верш прачытала самая маленькая ўдзельніца ТБК Ксенія Мілаш, калядныя і прысвечаныя 90 угодкам БНР песні выканаў Андрусь Старавойтаў, а пасля усе разам спявалі беларускія народныя песні.Святочна, па-навагодняму аформіла залю мастачка Хрысьціна Балаховіч, багаты стол беларускіх страў падрыхтавала Ніна Брылеўская. З чаркай гарэлкі, за багатым сталом праводзілі Стары год і сустрэлі Новы 2008 год.Наперадзе шмат працы на карысць беларушчыны, у захаванні нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці.Жыве Беларусь!
Леакадзія Мілаш , г.Вільня 13 студзеня 2008 года

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение