CPJ заклікае спыніць пераслед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў” (“The Committee to Protect Journalists” – CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў.Кіраўнік CPJ Джоўл Сайман заявіў у Нью-Ёрку, што праваабарончая арганізацыя занепакоеная нядаўнімі арыштамі і затрыманнямі пазаштатных беларускіх рэпарцёраў – фотакарэспандэнта Арсеня Пахомава (“Наша Ніва”), тэлежурналістаў Галіны і Уладзіміра Самойлавых, тэлеапэратара Валера Булдыкі.У заяве CPJ гаворыцца, што гэтыя журналісты пацярпелі ад уладаў за асвятленне нядаўняй акцыі прадпрымальнікаў у Мінску.“Беларускія ўлады павінны спыніць пераслед журналістаў за іх працу”, – заявіў Джоўл Сайман.Ён таксама заклікаў беларускія ўлады вызваліць арыштаванага на 15 сутак Арсеня Пахомава і вярнуць назад канфіскаваную ў беларускіх калегаў апаратуру.
Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)