Беларусь – адна з самых эканамічна несвабодных краін у свеце

Паводле даследавання амерыканскага “Фонду спадчыны” і газеты “The Wall Street Journal”, Беларусь займае адно з апошніх месцаў у свеце па ўзроўні эканамічнай свабоды – 150-ае з 157 магчымых.Беларусь стаіць у адным шэрагу з такімі краінамі як Іран, Туркменістан, Бірма, Лівія, Зімбабве, Куба і КНДР.“Самай свабоднай эканомікай” застаецца Ганконг, сведчаць апублікаваныя сёння вынікі штогадовага сумеснага даследавання. Былы брытанскі анклаў, які перайшоў пад юрысдыкцыю Кітая па формуле “адна краіна – дзве сістэмы”, лідыруе ў гэтым рэйтынгу чатырнаццаты год запар. “Мы маем намер і надалей утрымліваць гэтае становішча”, – заявіў сёння сакратар па фінансавых пытаннях мясцовай адміністрацыі Джон Цзэн.“Індэкс эканамічнай свабоды” Ганконга аўтары дакладу ацанілі ў 90,3 балы з 100. На другім месцы – Сінгапур з 87,4 бала, а замыкае першую тройку Ірландыя (82,4). У дзесятку лідэраў увайшлі таксама Аўстралія, ЗША, Новая Зеландыя, Канада, Чылі, Швейцарыя і Вялікабрытанія.Расія апынулася на 134-м месцы – паміж Украінай і В’етнамам. Кітай атрымаў 52,8 бала і знаходзіцца на 126-ай пазіцыі сярод 162 краін і тэрыторый свету, ахопленых даследаваннем. Замыкаюць спіс Беларусь, Іран, Туркменія, Бірма, Лівія, Зімбабве, Куба і КНДР.Рэйтынг складаецца спецыялістамі на аснове разлікаў па дзесяці асноўных катэгорыях, якія ўлічваюць ступень эканамічных, гандлёвых свабод, інвестыцыйнай адкрытасці, умяшання дзяржавы ў эканоміку, фактар карупцыі і інш.
Паводле “Хартыя’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение