Еўразвяз заклікае беларускія ўлады да дыялогу з прадпрымальнікамі

Еўразвяз заклікае беларускія ўлады да дыялогу з прадпрымальнікамі. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар вярхоўнага камісара ЕЗ па вонкавых сувязях Крыстына Галах.Спадарыня К. Галах зазначае, што Рада Еўразвязу “расчараваная фактамі разгону дэманстрацыі і прымянення сілы з боку міліцыі, а таксама арыштамі”. “Мы асуджаем арышты і прысуды, – сказана ў заяве. – Мы іх разглядаем як палітычна матываваныя “.Адначасова Рада ЕЗ выказала спадзяванне, што дэманстрацыя, запланаваная прадпрымальнікамі на 21 студзеня, будзе дазволеная ўладамі і пройдзе мірна. “Мы будзем сачыць за хадой падзей”, – заявіла К. Галах.Як ўжо паведамлялася, на масавыя пратэсты прадпрымальнікаў беларускія ўлады адрэагавалі затрыманнямі. У менскіх судах асуджаны 23 дэманстранты, амаль усе яны атрымалі па 15 сутак.Як паведамляе ПЦ “Вясна”, у судзе Маскоўскага раёну Мінску шэсць затрыманых моладзевых актывістаў абвясцілі галадоўку.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение