Амбасада ЗША: Беларусы маюць права на пратэст

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі асудзіла затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску, а таксама “жорсткае абыходжанне” з імі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на афіцыйным сайце амбасады ЗША.Затрыманні, арышты і прысуды Анатолю Лябедзьку, Анатолю Шумчанку, Вячаславу Сіўчыку і іншым грамадскімі актывістам “былі накіраваныя на тое, каб перашкодзіць ім скарыстацца сваімі грамадзянскімі і чалавечымі правамі”, адзначаецца ў прэс-рэлізе. Жорсткі зварот з затрыманымі, мірнымі дэманстрантамі, “парушае асноўныя свабоды выказвання і сходаў”, заяўляе амбасада.Дыппрадстаўніцтва ЗША заклікае ўлады “дазволіць беларускім грамадзянам удзельнічаць у мірных дэманстрацыях без пераследу, умяшання і пагроз”. “Акрамя таго, мы працягваем заклікаць праваахоўныя сілы выказваць стрыманасць у дачыненні дэманстрантаў. Як і раней, амбасада занепакоеная з нагоды становішча ўсіх зняволеных, якія затрымліваюцца па палітычна матываваных абвінавачваннях, і заклікае да іх неадкладнага вызвалення”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.Нагадаем, у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ўзялі ўдзел больш як тры тысячы чалавек, з іх 27 былі затрыманыя і 23 – асуджаныя. Мітынгоўцы выступалі супраць падпункта 1.1 указу прэзідэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года, які дазваляе ІП наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение