У траўні па-англійску выйдзе кніга Алеся Белага “Беларуская кухня”

“Беларусь мае надзвычай багатыя і ўнікальныя кулінарныя традыцыі. Беларускі гісторык Аляксандр Белы выдатна рэканструюе традыцыйныя рэцэпты -- як сялянскія, так і арыстакратачныя, апісвае традыцыі нацыянальнай кулінарыі, што амаль зніклі падчас складанага мінулага стагоддзя.Гэтая кніга – выдатнае даследаванне па беларускай гісторыі і ежы, што зведала габрэйскі ўплыў”, – зазначаецца ў анатацыі да кнігі.Кніга ўключае раздзелы пра закускі, супы, клёцкі, асноўныя стравы, дэсерты, напоі, такія традыцыйныя беларускія стравы як боршч і халаднік, гусь, фаршыраваная кашай і грыбамі, панцакі і калдуны, алкагольныя напоі ды інш.Прыводзіцца таксама 190 простых у гатаванні рэцэптаў, а таксама калядныя і велікодныя стравы.Кніга па-беларуску мае выйсце ў красавіку.Ужо зараз можна замовіць англійскі варыянт па адрасе ў Інтэрнэце: www.amazon.com/Belarusian-Cookbook-Alexander-Bely/dp/0781812097.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение