Польская дапамога Беларусі 2009

Больш за 25 мільёнаў злотых ( каля 6 мільёнаў еўра) прызначыла Польшча на падтрымку Беларусі. Міністэрства замежных справаў прадставіла планы польскай замежнай дапамогі. Найбольш сродкаў накіравана на дапамогу Беларусі й Афганістану.Польскае знешнепалітычнае ведамства прызначыла сёлета фінансавыя сродкі ў памеры 130 мільёнаў злотых на барацьбу з галечай, а таксама на падтрымку пераходных працэсаў і пабудову грамадзянскай супольнасьці.Агата Чапліньска з МЗС звяртае ўвагу на тое, што хаця ведамства прызначыла на дапамогу  на 20 мільёнаў больш у параўнаньні з мінулым годам, але рэальная фінансавая дапамога будзе меншай.Агата Чапліньска: Рэальна вартасьць фінансавых сродкаў значна ніжэйшая ў параўнанні з мінулым годам, паколькі ўпаў курс польскага злотага ў пераліку да даляра ці еўра. А пераважная большасьць прызначаных на дапамогу сродкаў ідзе за мяжу. У сувязі з гэтым за такія самыя сродкі можна будзе зрэалізаваць менш справаў.Польская замежная дапамога кіруецца перш за ўсё ў тыя краіны, дзе канцэнтруецца польская замежная палітыка.  Найбольш фінансавых сродкаў патрапіць у Афганістан, а таксама ў краіны Цэнтральна- Ўсходняй Еўропы. У першую чаргу ў Беларусь, а таксама Ўкраіну, Грузію й Малдову.Асноўнымі карыстальнікамі фінансавых сродкаў з’яўляюцца грамадзкія аб’яднанні, якія, дзякуючы ўрадавай падтрымцы, рэалізуюць розныай праекты.Адным з такіх праектаў з’яўляецца Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org.  Гэты праект быў створаны ў 2000-м годзе Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку. Апошнія тры гады Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка карыстаецца ўрадавай падтрымкай „Польская дапамога”. Стваральнік сайту Яраслаў Іванюк гаворыць, што дафінансаванне ў гэтвм годзе дазволіць купіць новыя ліцэнзіі на беларускія кнігі, якія яшчэ не даступны на сайце, таксама  сродкі пойдуць на сканаванне кніг, якія выходзілі ў беларускай эміграцыі,  і на  пашырэнне рэсурсаў Камунікату.Іншым карыстальнікам грантаў з’яўляецца Адукацыйнае таварыства „Wiedza Powszechna” з Гданьска,  якое супрацоўнічае з гарамадзкімі арганізацыямі з Віцебска. Неўзабаве пачнецца рэалізацыя чарговага сумеснага адукацыйнага праекту. 1 чэрвеня пачнецца ажыццяўленне праекту, які называецца “Пераадольваючы бар’еры стэрэатыпаў: маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ Сусветнай вайне”, - распавядае віцебскі грамадзкі актывіст Юрась Сцяпанаў.Юрась Сцяпанаў: Мы падрыхтуем групу мультыплікатараў. Гэта будуць педагогі, якія працуюць у беларускіх  школах. Яны распавядуць на ўроках ці пазакласнай дзейнасці пра моманты, звязаныай з удзелам Польшчы ў ІІ Сусветнай вайне. У нашай краіне не ўсе ведаюць ні год пачатку гэтага гістарычнага здарэння, ні тое, што Польшча была ахвярай вайны. Таму гэта вельмі важна ў кантэксце таго, што сёлета адзначаецца 70-годздзе пачатку ІІ Сусветнай вайны. Другі элемэнт праекту – гэта правядзеньне вялікага конкурсу з трох этапаў. Конкурс будзе тычыць ведаў пра ўдзел палякаў у ІІ Сусветнай вайне нетолькі на тэрыторыі Польшчы, але і ў свеце. Потым будзе заснаваны сайт, які тычыцца гэтай праблематыкі. На ім будуць канцэнтаравацца звесткі як у тэкставым матэрыяле, так і ў выглядзе фотаздымкаў.Сёлета фанансавая дапамога Беларусі складае 25,23 млн. польскіх злотых (каля 6 млн. еўра). Сродкі будуць прызначаныя на: датацыю спадарожнакавага каналу  БЕЛСАТ,падтрымку беларускамоўнага Радыё Рацыя, стыпэндыяльную праграму для беларускай моладзі імя Кастуся Каліноўскага, дзейнасць пры пасярэдніцтве Амбасады РП,  няўрадавыя арганізацыі (на конкурснай аснове), у тым ліку на падтрымку незалежных медыйных ініцыятываў.Паводле “Польскага радыё для замежжа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение