24 траўня адбыўся шматлюдны пікет і хвіліна крыку ў падтрымку Рамана Пратасевіча ў Варшаве

Масавы пікет, на які сабралася каля 500 чалавек, адбыўся 24 мая каля офіса Еўракамісіі ў Варшаве. Пікет арганізаваны беларускай дыяспарай у Польшчы пасля скандальнага акту захопу самалёта з мэтай арышту блогера Рамана Пратасевіча. Беларусы патрабуюць вызвалення затрыманага і ўсіх палітвязняў, а таксама тэрміновага разгляду справы з боку Еўрасаюза па факце відавочнага парушэння. Беларусы Польшчы ў знак падтрымкі прынеслі папяровыя самалёты, якія пакінулі каля будынку, а адна з пратэстоўцаў абвясціла “хвіліну крыку”.

Пачатак акцыі быў абвешчаны яшчэ 23 мая, пасля навіны а затрыманні Пратасевіча. Да будынку офіса Еўракамісіі ў Варшаве па адрасе Jasna 14/16a – Świętokrzyska а 21-й гадзіне прыйшла пэўная колькасць людзей. Але сапраўды масавы пікет адбыўся ўжо сёння, 24 мая. Да акцыя далучыліся і беларускія анархісты, якія падтрымлівалі настрой музыкай на барабанах.

Хутка быў арганізаваны і імправізаваны “ланцуг самалётаў” каб нагадаць Еўракамісіі аб праблеме з супрацьзаконным захопам. Адна з дзеўчын, Таццяна, заявіла, што аб’яўляе галадоўку. А адна з пратэстоўцаў абвясціла “хвіліну крыку”, каб праблему беларускага народу нарэшце пачулі. І ад яе крыку многія здрыгануліся. Гучалі таксама воклічы-абвінавачванні ў адрас Лукашэнкі і “Жыве Беларусь!”. Былі і плакаты ў падтрымку партала TUT.BY. Падчас пікету прысутнічала шмат паліцыянтаў, якія прасілі прысутных разысціся (акцыя не була ўзгодненая з мясцовымі ўладамі), але прайшло без затрыманняў.

Акцыі каля офіса Еўракамісіі ў Варшаве плануецца праводзіць штодня, пакуль справа не будзе вырашаная.

Нагадаем, што 23 мая падчас рэйсу Афіны–Вільня ў аэрапорце Мінск-2 здзейсніў тэрміновую пасадку самалёт, на борце знаходзіўся блогер Раман Пратасевіч, ён. Пасажыры самалёта, якія змаглі даляцець да Вільні, распавялі, што калі борт разгарнулі на Мінск, Рамана пачатак трэсці, а перад затрыманнем ён сказаў: «Мяне там чакае смяротнае пакаранне».

Паветранае судна афіцыйна зарэгістраванае ў Польшчы. Нацыянальная пракуратура Польшчы пачала расследаванне прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Беларусі. Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што падчас саміту Еўразвязу запрапануе, каб Брусель забараніў усе авіяпералёты з Беларусі ў краіны ЕЗ і наадварот у сувязі са справай арышту Рамана Пратасевіча ў Мінску, якую назваў «дзяржаўным тэрарызмам».

Кацярына Грушэцкая