25 і 26 ліпеня ў Заляшанах пройдуць урачыстасці па кананізацыі 16 ахвяр „крывавага рэйду” „Бурага”

24 ліпеня – у дзень Заляшанскай іконы Божай Маці ў манастыры святой Кацярыны ў Заляшанах, што ў гміне Кляшчэлі, пройдуць рэлігійныя ўрачыстасці па кананізацыі 16 ахвяр дзеянняў Рамуальда Райса „Бурага”. Рэлігійныя ўрачыстасці пачнуцца ў пятніцу з усяночнай і закончацца ў суботу 25 ліпеня.

Кананізацыйныя ўрачыстасці будуць транслявацца польскім тэлебачаннем (tvp kultura).

Раней, у кастрычніку мінулага года, сабор біскупаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы кананізаваў 31 вазака, закатаванага ў лесе ля Пухалаў Старых, у лютым былі кананізаваныя загінулыя ў Занях і Шпаках. У бліжэйшую нядзелю адмысловыя малебны па ўшанаванні Падляшскіх пакутнікаў пройдуць таксама ў царкве ў Браньску ды ў месцы пакутніцкай смерці вазакоў ля помнікаў у Пухалах Старых, а таксама на магілах, дзе пакояцца астанкі пакутнікаў са Шпакоў, ды ля помніка-магілы ў Занях.

Нагадаем, што ў выніку “крывавага рэйду” капітана Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”, толькі з 29 студзеня па 2 лютага 1946 года былі расстраляныя, закатаваныя або спаленыя амаль 80 цывільных жыхароў. У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў дзеянні „Бурага” злачынствам з прыкметамі генацыду.

„Беларускае Радыё Рацыя“