У нядзелю, 16 траўня, беларусы Гамбурга выйшлі на цэнтральную плошчу горада, каб выказаць свой пратэст супраць рэпрэсій, катаванняў і злачынстваў супраць чалавечнасці, якія штодня здзяйсняе рэжым Лукашэнкі ў дачыненні да мірнага беларускага народа.
Таксама беларусы Гамбурга падтрымалі падачу дакументаў у нямецкі суд аб прызнанні Лукашэнкі і яго рэжыму злачыннымі.