13 студзеня – „Купалаўцы” пакажуць анлайн-спектакль „Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”

Прэм’ера спектаклю „Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” адбудзецца (13.01) на ютуб-канале.


zapiski_oficera1-1024x1024.png


Пра спектакль распавядае выканавец галоўнай ролі спектаклю Андрэй Дробыш.

РР: Чаму варта яго паглядзець?

– Мне падаецца, што гэта вельмі цікавы матэрыял, а самае галоўнае, ён вельмі актуальны на сённяшні час на жаль. Твор сам па сабе цікавы, я спадзяюся, што ён будзе цікавы і ў межах нашага спектаклю. Шмат чаго мы скарацілі і калі каму будзе цікава, то хай асобна пачытае гэты твор. Гэта накшталт таго, каму цікавы „Оруэл 1984”, таксама можа быць цікавы.

РР: Якія думкі хацелася данесці да гледача?

– Гэта вельмі цікавая тэма. Справа ў тым, што там усе падзеі адбываюцца ў Заходняй Беларусі ці Усходняй Польшчы. Такія Мішкі Зубавы прыйшлі скажам так вызваляць Заходнюю Беларусь. Справа ў тым, што ў тыя часы, я сам з Заходняй Беларусі і мае дзядулі і бабулі жылі менавіта там, дзе ўсе гэтыя падзеі адбываліся. Нават вуліца, дзе жылі мае дзядуля і бабуля называецца 17-га верасня. Я пра гэтыя падзеі ведаю менавіта ад іх. Калі я прачытаў усё тое самае, што казалі мне мае бабулі і дзядулі, калі я гэта прачытаў у гэтым творы, мне вельмі цікава і важна было сказаць пра гэта са сцэны.

«Беларускае Радыё Рацыя»