Свае вырабы паказалі народныя майстры з Горадні, а перад публікай выступіў танцавальны калектыў «Крышталікі».
radyjo.net/Анна Пятроўская
У Музэі й цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы што на Беласточчыне прайшоў велікодны кірмаш. У рамках мерапрыемства адбыліся майстар-клясы, на якіх вучылі ўпрыгожваць вербы, ляпіць яйкі з гліны ды вырабляць іншыя прынагодныя рэчы.
Акрамя таго, свае вырабы паказалі народныя майстры з Горадні, а перад публікай выступіў танцавальны калектыў «Крышталікі».
Ганна Пятроўская, “Польскае Радыё”