У Гайнаўцы будуць славіць забойцу беларусаў

26 лютага ў Гайнаўцы на Падляшшы адбудзецца другі Марш памяці выклятых жаўнераў. Акруговы суд у Беластоку адхіліў забарону бургамістра Гайнаўкі.

Капітан Рамуальд Райс “Буры” адказны за забойства амаль 80-ці падляшскіх беларусаў.

У мінулым годзе ўдзельнікі маршу славілі аднаго з кіраўнікоў польскага ўзброенага падполля Рамуальда Райса “Бурага”.

Выява Рамуальда Райса “Бурага” змешчана на ўлётках, якія запрашаюць на сёлетні марш.

Выява Рамуальда Райса “Бурага” змешчана на ўлётках, якія запрашаюць на сёлетні марш. Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/u-gajnautsy-buduts-slavits-zabojtsu-bel/

Як заяўлялі арганізатары, гайнаўскі Марш памяці выклятых жаўнераў стане рэгулярным:

– Мы спадзяемся, што гайнаўскі Марш памяці выклятых жаўнераў будзе ўпісаны ў шэраг патрыятычных урастасцяў, якія будуць праводзіцца рэгулярна.

– Выступаем у абарону памяці і гонару кіраўніка 3-й Віленскай брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання капітана “Бурага”.

Рамуальд Райс “Буры” адзін з кіраўнікоў антыкамуністычнага падполля, які адказны за забойствы амаль 80-ці мірных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне.

Пацыфікацыя беларускіх вёсак і праваслаўных беларусаў атрадам, які быў яму падначалены, прызнана польскім Інстытутам нацыянальнай памяці злачынствам з прыкметамі генацыду.

“Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение