Вінцук Вячорка выступіў у Нью-Ёрку перад беларускай дыяспарай

Прыезд спадара Вінцука Вячоркі, вядомага мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, аўтара праграмы на Радыё Свабода «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам», прыцягнуў увагу беларусаў Нью-Ёрка і ваколіцаў.

Сустрэча адбылася 29 студзеня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага. Гаворка ішла пра беларускую мову і яе значэнне ў фармаванні светапогляду чалавека. Людзі, якія жывуць у чужым моўным асяроддзі найбольш востра адчуваюць патрэбу ў роднай мове. Таму сустрэча праходзіла пры актыўным удзеле слухачоў.

Вінцук Вячорка не толькі распавёў пра гісторыю і развіццё беларускай мовы, але і заахвоціў слухачоў паўдзельнічаць у апытанках і тэстах.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Святлана Казачок, “Наша Ніва” фота Віктара Дударава


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение