Беларуская царква ў Лондане з двара і з сярэдзіны

«У Лондане трываюць падрыхтоўкі да асвячэння храма… Здзівілі памеры. Знешне выглядае кампактна, але ўнутры — утульнасць, аб'ём і прастора», — дзеліцца ўражаннямі ў фэйсбуку Сяргей Сурыновіч. 

Праект царквы на падставе вывучэння і аналізу беларускага дойлідства стварыў малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со — грэка-каталік і практыкуючы парафіянін.

“Наша Ніва” паводле facebook Сяргея Сурыновіча