Беларусы ў Нью-Ёрку ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну

У Нью-Ёрку, у грамадскай залі царквы св. Кірылы Тураўскага, 27 лістапада ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну.

У 1920 годзе, калі Чырвоная армія рушыла на Захад з мэтай «вызваленьня» працоўных краін Еўропы ад прыгнятальнікаў, лепшыя сыны беларускага народу зразумелі, што Бацькаўшчына наша руйнуецца чужынцамі і адбываецца яе знішчэнне. Палітыка Савецкіх уладаў паспрыяла таму, каб людзі прыйшлі да высновы, што калі ты жадаеш быць вольным чалавекам — трэба змагацца за сваю свабоду. 

Найбольшы супраціў савецкай уладзе аказалі жыхары Слуцкага павету. Жыхары Слуцка, мястэчка Грозава і навакольных вёсак сфармавалі два палкі самаабароны, якія больш за месяц стрымлівалі наступ войскаў непараўнальна мацнейшага ворага. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Слуцкі Збройны Чын. 

На жаль, на сёння гэтая дата не адзначаецца ў нашай краіне на афіцыйным узроўні, бо наша ўлада акцэнтуе ўвагу на святкаванні старых савецкіх святаў, а калі і ўшаноўвае памяць кагосьці, дык толькі тых людзей, якія працавалі дзеля знішчэння беларускае дзяржаўнасці і беларускага народу, такіх як Сувораў, Кнорын, Мяснікоў і г.д.

Святлана Казачок, “Наша Ніва”, фота і відэа Віктара Дударава