Хто такі Макс Шчур і чаму яго ніхто не бачыў

Для многіх рашэнне журы прэміі Гедройца стала нечаканасцю. Галоўны прыз здабыў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт». Хто такі гэты Шчур, якога ніхто не бачыў у менскіх літаратурных тусоўках?

Гэта вундэркінд, звесткі пра якога ўрыўкавыя.

Свой першы зборнік вершаў ён выдаў у 16 гадоў, і той адразу стаў падзеяй. Вырас ён у Берасці, а каранямі паходзіць з Наваградчыны.

Пасля школы вучыўся ў Мінскім лінгвістычным на іспаністыцы, жыў у інтэрнаце на вуліцы Варвашэні. У 20 гадоў напісаў п'есу «Смерць тырана», актыўна ўдзельнічаў у руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Далей адбыўся цьмяны эпізод. Вынік яго быў такі: у 1998 годзе Шчур папрасіў палітычны прытулак у Чэхіі.

Ён казаў сябрам, што спецслужбы шантажавалі яго па тэме наркотыкаў. Ад таго моманту, здаецца, у Беларусь ён не прыязджаў.

У адрозненне ад большасці ўпырхлікаў, Шчур працягваў пісаць па-беларуску — часам з асалодай, часам з горыччу.

У яго выйшаў зборнік вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999). Ягоныя вершы друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах. Ён стаў лаўрэатам слаба раскручанай прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004) і Premio Iberoamericano 2003 года.

Ён перакладаў на беларускую з чэшскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), іспанскай (Кевэда, Борхес, Лорка), англійскай («Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», пры падтрымцы Юрася Бушлякова) моваў, хоць гэта, зразумела, не прыносіла яму ні капейкі.

«Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, дачыненнямі культуры й палітыкі», — піша пра яго Вікіпедыя.

Жыве ён у Празе. Мае старонку ў фэйсбуку пад псеўданімам.

Паводле: Мікола Бугай, «Наша Ніва»


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение