У Швэйцарыі правялі беларускую дыктоўку

Асацыяцыя беларусаў Швэйцарыі зладзіла беларускую нацыянальную дыктоўку ў беларускай амбасадзе.

У першую нядзелю верасьня, калі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, швэйцарскія беларусы зладзілі дыктоўку.

Дыктавалі і пісалі верш Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзьнікае так».

Як распавяла Свабодзе сакратар Асацыяцыі беларусаў Швэйцарыі Вольга Крук, дыктоўка – гэта нагода падтрымаць еднасьць беларусаў:

«Для беларусаў у замежжы важна падтрымаць нашу еднасьць, адчуць, што мы разам, зрабіць яшчэ адзін крок у захаваньні нашай культуры. Дыктоўка – гэта спосаб адчуць і „памацаць“ мову, прапусьціць яе празь сябе, быццам бы стварыць тэкст наноў».

ПД, «Радыё Свабода»