Яўген Вапа: У беларусаў і еўрапейцаў рознае разуменне свабоды

Што значыць для цябе свабода? У Вене прэзентавалі вынікі міжнароднага сацыялагічнага апытання.

Падрабязнасці распавядае старшыня Управы Беларускага радыё "Рацыя" Яўген Вапа

– Падсумаванне праекта апытання “Што значыць для цябе свабода?” рэалізаванага, сярод іншага, Георгам Маерам з Аўстрыі, Паўлам Січэкам польска-швейцарскім рэжысёрам з Нямеччыны, пры супрацы са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя, адбылося ў Вене, у Культурным цэнтры “Repot”. Падчас дыскусіі з удзелам Вальтэра Фукса з універсітэта ў Вене, аказалася, што зусім іншае разуменне слова свабода ў жыхароў Беларусі і Аўстрыі. Калі ў Беларусі маем дачыненне з палітычнай праблемай, недахопу свабоды, то ў выпадку жыхароў Заходняй Еўропы, гэта праблема сацыяльнага забеспячэння і абароны звычайнага грамадзяніна перад пазіцыяй карпаратыўных структур у эканоміцы і грамадстве.