Беларускі Беласток

На сайце "Беларускага Радыё Рацыя" ёсць адмысловы даведнік па месцах у Беластоку, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай. 

Рубрыка і мапа створаны на падставе артыкулаў гісторыкаў Лены Глагоўскай, Сяргея Чыгрына, Яўгена Мірановіча і Алега Латышонка, якія ў розныя часы публікаваліся ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва", а таксама ў іншых друкаваных ды інтэрнэт-крыніцах. Вы можаце знайсці тут інфармацыю пра Беластоцкую гімназію, Беластоцкі педагагічны інстытут, Таварыства беларускай школы, Беларускі тэатральны кааператыў,  "Полымя", Беларускі ансамбль песні і танца Рыгора Шырмы, першую сядзіба Беларускага грамадска-культурнага таварыства, першую рэдакцыю газеты "Ніва", царкву св. Марыі Магдалены, дзе праходзілі службы па-беларуску, месцы пахаванняў беларускіх дзеячаў ды пра іншыя мясціны, звязаныя з беларускім жыццём Беластока.