Журналіст Глеб Лабадзенка выступіў з ініцыятывай збору грошай на кнігу ўспамінаў вядомага навукоўца і грамадзкага дзеяча Радзіма Гарэцкага.
Добрая навіна для ўсіх нашых чытачоў і аднадумцаў! Кампанія „Будзьма беларусамі!“ адкрыла сваю інтэрнэт-краму budzma-krama.by
Калі сядзібу Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ з ганаровай місіяй наведаў сябра Рады БНР Мікалай Пачкаеў – каб уручыць кіраўніцтву „Бацькаўшчыны“ Медалі да стагоддзя БНР, – то мы, памятаючы, што спадар Мікалай ўзначальвае Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытані (ЗБВБ), затрымалі яго, каб распытаць пра тое, чым сёння жыве адна з найбуйнейшых і найстарэйшых арганізацыяў беларускага замежжа.
У аснову дакумента пакладзеныя прапановы дыяспары, агучаныя на з’ездах беларусаў свету, а таксама аналіз паспяховага досведу іншых унітарных краінаў у галіне двухбаковага супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі. Да працы над гэтым дакументам Згуртаванне прыступіла на просьбу МЗС у часе сёлетняга пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
7 і 8 снежня ў Мінску прайшлі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Беларусы свету падтрымалі акцыю ў розных краінах.
8 сьнежня на Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі на мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй сабралася каля 30 беларусаў і некалькі ўкраінцаў.
Ля беларускай амбасады ў Маскве 8 снежня адбыўся адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.
8 снежня ў Беларуска-амерыканскім цэнтры ў Саўт-Рыверы адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года.
8 сьнежня ў цэнтры Менску адбылася другая цягам выходных акцыя пратэсту супраць «паглыбленьня інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Як і днём раней, яна не была санкцыянаваная гарадзкімі ўладамі, аднак абышлося без затрыманьняў.
Многія дэманстранты прынеслі з сабой самаробныя плакаты. Некаторыя прынеслі і парвалі партрэты Пуціна. Прычым вельмі па-беларуску: абрыўкі пасля сабралі і вынеслі, каб не пакідаць смецця.
У дзень XXX Сэсіі Рады БНР адбылася сумесная нарада арганізацый-удзельніц Віленскага мэмарандуму 2012 г. – прадстаўнікоў галоўных беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэем Кунцэвічам. Ён перадаў плян дзеяньняў на 2020 год, скіраваны на ўзмацненьне патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці.