Галоўнае

Агляд навінаў

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"
21.02.2020      6
З Днём роднай мовы!

Нагадваем таксама, што заўтра, 22 лютага, у Мінску адбудзецца масштабны «Мова Фэст», у якім будзе браць удзел і кампанія “Будзьма беларусамі!”!

19.02.2020      43
«Мова» Віктара Марціновіча — лідар продажаў «Белкнігі» на кніжнай выставе!

З’явілася інфармацыя пра 5 самых прадаваных кніг на стэндзе «Белкнігі» падчас XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы. Лідарам продажаў названа 3-е перавыданне раману «Мова» Віктара Марціновіча.

17.02.2020      17
У інтэрнэт-краме kniganosha.by з’явіўся раздзел "Бібліятэкі Бацькаўшчыны"

Там можна набыць як кнігі, выдадзеныя ЗБС "Бацькаўшчына", гэтак і асобныя творы выданні беларусаў замежжа.

03.02.2020      197
ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала адказы на Заяву ў абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

У снежні 2019 года Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” па рашэнні Рады накіравала на адрас шэрагу дзяржаўных устаноў краіны Заяву ў абарону дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Прычынай, якая змусіла зрабіць гэты крок, сталі перамовы паміж уладамі Беларусі і Расійскай Федэрацыі па паглыбленні інтэграцыі, якія адбываюцца ў атмасферы закрытасці.

Усе навіны
Навіны беларускага замежжа
21.02.2020      49
Наведвальнікі Харкаўскай абласной дзіцячай бібліятэкі пазнаёміліся з Беларуссю

19 лютага ў Харкаўскай абласной дзіцячай бібліятэцы адбылася незвычайная інтэрактыўная віртуальная вандроўка ў Беларусь пад назовам “Маляўнічы край лясоў ды азёр”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

20.02.2020      201
Прэзідэнт Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Аляксандр Сапега атрымаў медаль ад МЗС

Узнагароджанне адбывалася падчас урачыстага адкрыцця Консульства Рэспублікі Беларусь у Ліхтэнштэйне, куды Аляксандр Сапега быў запрошаны як ганаровы госць.

20.02.2020      7
Памятаеце «Крывавы сакавік» і «Не цэніць герояў мая Беларусь»? Чым сёння жыве легендарны рэпер Kroŭ

Палітычныя падзеі сярэдзіны 2000-х цяжка сабе ўявіць без рэпераў з «Чырвоным па белым». Яны былі аднымі з першых, хто стаў чытаць па-беларуску хіп-хоп. У іх былі максімальна радыкальныя і палітызаваныя тэксты. Музыканты захоўвалі вакол сябе таямнічасць не называлі імёны, не паказвалі твары.

19.02.2020      46
Пабачыў свет “канадскі выпуск” Запісаў БІНіМ

Пра беларускую Канаду ў гісторыі і сучаснасці, Наталлю Арсенневу, Міколу Абрамчыка, Радаслава Астроўскага і іншых.

Усе навіны
Навіны Беларусі
21.02.2020      5
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сітуацыя ў краіне для беларускай мовы застаецца трывожнай, заявіла старшыня грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) Алена Анісім у каментары з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

19.02.2020      85
Мова анлайн. ​Ці дапамагаюць нам новыя інфармацыйныя тэхналогіі гаварыць і пісаць па-беларуску?

Пра ўплыў інфармацыйных тэхналогій на развіццё беларускай мовы вялася гутарка падчас круглага стала ў рэдакцыі «Звязды».

18.02.2020      63
«На мне крыві няма». У Нямеччыне паставілі незвычайную оперу на тэксты Алексіевіч

У нямецкім Штутгарце адбылася прэм'ера праекта «Барыс», у якім опера Мусаргскага «Барыс Гадуноў» злучылася з операй — «Час сэканд-хэнд» Сяргея Неўскага на тэксты Святланы Алексіевіч.

17.02.2020      12
У Беларусі з’явіліся часопісы для дзяцей — “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”

У іх тое, што падабаецца дзецям: коміксы, казкі, вершы, загадкі, заданні для развіцця. А таксама інтэрактыўныя гульні, qr-коды, праз якія можна выйсці на інтэрнэт-старонкі з цікавай інфармацыяй ці паслухаць музыку.

Усе навіны