Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Эстонія

У цэнтры горада Ківіылі ў Эстоніі ў 1990-я гады быў ўсталяваны памятны знак беларускаму літаратару Яну Скрыгану. Мемарыяльная дошка з партрэтам спадара Яна знаходзіцца на фасадзе дома, у якім Ян Скрыган жыў з 1948 по 1949 гады.  У эстонскі Ківіылі Ян Скрыган прыехаў з Сібіры, пасля заканчэння тэрміна высылкі, на які пісьменнік быў асуджаны ў 1936 годзе. У Беларусь Яну Скрыгану было вяртацца забаронена, і пісьменнік вырашыў пасяліцца ў Эстоніі, таму што гэта хоць крышачку, але бліжэй да роднай Беларусі, чым вельмі далёкая Сібір.