Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

24 красавіка а 14:00 у Варшаве (Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieńnikaża, ul. Foksal, 3/5) адбудзецца прэзентацыя «Народнай праграмы “Вольная Беларусь”».
Сёлета фіналістаў музычнага конкурсу маладых выканаўцаў чакаюць навучальная сесія, запіс песні і выпускныя канцэрты, а пераможца атрымае да ўсяго грашовы прыз і здымкі кліпа.
Акцыя салідарнасці беларускіх літаратараў і гуманітарыяў з удзельнікамі сакавіцкіх пратэстаў адбудзецца заўтра, 18 красавіка. Запрашаем на адкрытыя чытанні "Разам. Жывое слова ў абарону свабоды" ў кнігарню "Логвінаў" а 17.30.
У пятніцу, 21 красавіка, у 18.00, у вялікай зале даўгаўпілскага Палаца культуры пройдзе юбілейны канцэрт, прысвечаны 25-годдзю ансамбля беларускай народнай песні "Купалінка" даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Боская літургія адбудзецца а 10-й гадіне ў царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям'яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Асьвячэньне вялікодных страваў. Пасьля Службы, пасхальны пачастунак у тэатральнай залі каля царквы. Хрыстос наша Пасха!  
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў індывідуальны зварот Ульяны і Алены Захаранкі і прыняў меркаванні па справе. Па выніках разгляду гэтай справы Беларускі дакументацыйны цэнтр праводзіць прэс-канферэнцыю. Сустрэча з журналістамі адбудзецца 13 красавіка а 15-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 78а, кв. 48. Беларускі дакументацыйны цэнтр
Арганізатары канцэрта Лявона Вольскага з праграмай «172», які мае адбыцца 8 траўня ў Вільні, абвесцілі апошні тэрмін падачы на бясплатныя візы.
У нядзелю 9-га красавіка ў беларускую клюбоўню завітае былы лідар "Белага легіёну" Сяргей Бульба, які да нядаўняга часу насіў прозвішча Чыслаў. Тэмай нефармальнай сустрэчы стануць апошнія падзеі і затрыманні ў Беларусі, а таксама лёс "Белага легіёну". Калі ласка, далучайцеся, пачатак у 15.00.
Адрас: вул. 5 května 1043/32, Praha 4 Nusle, PSČ 140 00
7 красавіка, у 18.00, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі на беларускай мове "Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе", прысвечанай аднайменнаму міжнароднаму фестывалю, які ўжо стаў культурным брэндам беларускай дыяспары Латгальскага рэгіёну. Фармат кнігі - метадычнае, этнаграфічнае і краязнаўчае выданне, выдавец - ЦБК.
Вялiкi юбілейны канцэрт гурту «Палац» пройдзе ў рэстарана-пiваварні «Друзья» (Мінск, вул. Кульман, 40). Сёлета гурту спаўняецца 25 гадоў, а Алегу Хаменку — 50.
Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ў чацвер, 6 красавіка, на сустрэчу ў Варшаве са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам – Зянонам Пазьняком. Адбудзецца прэзентацыя новых кніг сп. Пазьняка „Палын-Палын”, „Незалежнасць 25”, „Terra Dei”(на польскай мове) і факсімільнага выдання „Рабінзон Круза” (выданае беларусамі ў лагеры D.P. Ватэнштэт у 1947 г.) якія можна будзе набыць. Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія па сітуацыі ў Беларусі.
8 красавіка ў Іркуцку будуць святкаваць беларускае свята абуджэння мядзведзя – “Камаедзiцу”.
Перагляд адносін: спадчына і перспектывы развіцця амерыканска-беларускіх двухбаковых сувязей
“Басовішча” аб’явіла пра конкурсны адбор на фэст. Заяўкі на конкурс маладых гуртоў у межах XXVIII фестывалю музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2017” прымаюцца да 27 красавіка. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя выканаўцы і гурты, асноўную частку рэпертуару якіх складаюць беларускамоўныя кампазіцыі. Музыкі не могуць мець больш за два выдадзеныя альбомы, а сярэдні ўзрост удзельнікаў не мусіць перавышаць 30 гадоў.
31сакавіка ў 17:00 у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца прэзентацыя перасовачнай выставы, прысвечанай народнаму паэту Беларусі Пятрусю Броўку, створанай на аснове матэрыялаў з фондаў Літаратурнага музея П.Броўкі. Навуковы музейны марафон працягваецца ў рамках доўгатэрміновай дамовы аб супрацоўніцтве, заключанай паміж ЦБК і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Беларусь).
Каб выказаць салідарнасць і патрабаваць неадкладнай рэакцыі ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі на апошнія падзеі ў Беларусі, 2-га красавіка (нядзеля) перад Белым домам у Вашынгтоне адбудзецца ўсеамерыканскі мітынг салідарнасці.
Іркуцкі Беларускі клуб "Крывічы" ўжо 20 гадоў займаецца тым, што вывучае старадаўнюю традыцыю беларусаў, адраджае яе, не абмінаючы ўвагай ніводнага значнага каляндарна-абрадавага свята. Ужо некалькі гадоў сябры клуба стараюцца «вярнуць» абрадавыя святы ў вёску, туды, адкуль яны выйшлі. У Іркуцкай вобласці ёсць актыўныя вёскі, заснаваныя беларускімі перасяленцамі яшчэ падчас правядзення Сталыпінскай рэформы. Яны захавалі беларускі дух і шмат побытавых традыцый. Жыхары гэтых вёсак памятаюць свае карані і жадаюць адрадзіць перарваныя савецкім часам Абрадавыя святы. Вось і ў гэтым годзе мы выправімся творчым дэсантам у глыбінку Іркуцкай вобласці!
Першы старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч у часе свайго візіту ў Вялікабрытанію возьме ўдзел у круглых сталах "Narratives of Dissolution: The Collapse of the Soviet Union from Four Insider Accounts" (25 сакавіка, Палата Грамадаў парламенту Вялікабрытаніі) і "Reflection on the Collapse of the Soviet Union Chair" (31 сакавіка, Штогадовая канферэнцыі Брытанскай асацыяцыі славянскіх і усходнееўрапейскіх даследаванняў, Кембрыдж).
Шаноўныя сябры! Будзем радыя бачыць вас на мерапрыемствах Дзён беларускай культуры ў Іркуцку ад 25 сакавіка па 2 красавіка Праграма мерапыемстваў Дзён беларускай культуры:
Гайнаўка ў другі раз запрашае на супольнае святкаванне Дня Волі – 25 Сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Дачыненне да гэтай гістарычнай падзеі мелі многія выхадцы з Беласточчыны, у тым ліку выбітны патрыёт і змагар, першы прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка. Дзень Волі традыцыйна святкуецца ў Беластоку, дзякуючы Беларускаму саюзу ў Польшчы. Цяпер да гэтай традыцыі далучаецца Гайнаўка, горад на ўскрайку Белавежскай пушчы, у якім надалей жыве шмат беларусаў.
25 сакавіка, субота
2:00 – пікет ля City Hall
5:00 – урачыстае сьвяткаваньне
Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае суайчыньнікаў актыўна далучацца да   арганізацыйнага жыцьця беларускай грамады ў Канадзе!
Шаноўнае спадарства! Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" запрашае на святкаванне 99-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята адбудзецца 25 сакавіка ў Вялікай залі Дома Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч па адрасе: Рыга, вул. Слокас, 37. Пачатак а 15 гадзіне. Уваход вольны.
Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» запрашае на гістарычную вечарыну на тэму «Асветнік Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Мерапрыемства адбудзецца 18 сакавіка ў 14:30 на Сядзібе Клуба «Крывічы», па адрасе: г. Іркуцк, вул. Свярдлова, 40, каб. 217. Тэл. 8-902-17-068-30. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Узрост удзельнікаў – ад 8 гадоў. Не прапусціце цікавую падзею!
Украінскі тур аднаго з самых актыўных гуртоў Беларусі пройдзе ў 7-мі гарадах і стане ўжо трэцім за апошнія 2 гады. Akute - ўдзельнікі дзясятка буйных фестываляў, у мінулым гралі на сцэне такіх знакавых ўкраінскіх фэстаў, як Atlas Weekend, Respublica, Бандэрштат, Woodstock UA і інш.
Калі: 30 сакавіка 2017 а 18:00 Дзе: Менск, вул. Кальварыйская 25, пакой 304; метро "Маладзёвая";
Атаўскі Аддзел Згуртавання Беларусаў Канады запрашае Вас на свята 99-х ўгодкаў Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
16 сакавіка а 17 00 у бібліятэцы № 18 адбудзецца адкрыццё выставы аўтарскай вышыўкі “Мелодыі вясны”. Напрыканцы вечарыны – музычна-літаратурны выступ барда Таццяны Дайнека, якая прадставіць публіцы новы альбом на вершы Яўгеніі Янішчыц “Матылёк”. Альбом  пабачыў свет у 2016 годзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Выступ прымеркаваны да юбілею беларускага кнігадруку.
17 сакавіка Ігар Мельнікаў запрашае на аўторгаф-сесію сваёй новай кнігі «Забытыя героі» у мінскай «Акадэмкнізе».
8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар’еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.
Іркуцкі Беларускі Клуб «Крывічы» запрашае 11 сакавіка ў 14:30 на “Урок беларускай мовы” па адрасе: г. Іркуцк, вул. Свярдлова, 40 каб. 217. Занятак ладзіцца ў межах «Тыдня нефармальнай адукацыі».
Бар ILI Клуб (Мінск, пр. Незалежнасці, 131/1) Кошт: 20 BYN
Парафія Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх жадаючых на заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”, якія будуць ладзіцца кожную нядзелю ў 11:30.
На публічныя дэбаты пасля ІІ гайнаўскага Маршу памяці “выклятых жаўнераў” запрашаюць улады горада.
Праект “Dzed Baradzed” і Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне “Пагоня” запрашаюць беларусаў Нью-Ёрку і наваколля сумесна адзначыць Дзень Волі.
Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны аб’яўляе набор вучняў у дашкольную групу, 5-8, І-ІІІ гімн. (9-11) класы на 2017/2018 навучальны год. Пачатак прыёму заяў – 1 сакавіка 2017 г. Заявы запаўняюцца ў электронным варыянце. Формы заяў змешчаны на інтэрнэт-старонцы Вільнюскай мэрыі svietimas.vilnius.lt. Запоўненыя заявы аўтаматычна перадаюцца ў гімназію.
Беларуская грамада Нью-Ёрку запрашае сумесна адзначыць старадаўні беларускі абрад Гукання Вясны. Святкаванне адбудзецца 5-га сакавіка (нядзеля) у бруклінскім Prospect Park, што на ўзбярэжжы возера (глядзіце мапу ніжэй). Пачатак а 12-й гадзіне дня.
Бруклінскі аддзел БАЗА і Парафія Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку, сардэчна запрашае амэрыканскіх беларусаў на ўрачыстую імпрэзу з нагоды 99-угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прадставілі дыск "У нашых снах" – справаздачу за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца ўжо ў гэтую суботу на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні.
4 сакавіка 2017 года адбудзецца чарговы XVII справаздачна-выбарчы З'езд ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». З'езд пройдзе ў Мінску ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3, ст. м. "Плошча Перамогі"). Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 8.00 да 9.30. Запрашаем усіх нашых чальцоў!
11.03.2017
12:00—17:00
Царкоўны свіран
«Christkatholische Pfarrschüre»

Kirchweg 15
4312 Magden AG
Switzerland Шчыра запрашаем на ГУКАННЕ ВЯСНЫ!
Сябры! Адзінае ў Швецыі афіцыйнае згуртаванне беларусаў і тых, хто цікавіцца Беларусьсю запрашае на чарговы штогадовы сход. Сход адбудзецца ў нядзелю 19 сакавіка ў традыцыйным ужо памяшканьні ў Gröndal (https://www.hitta.se/kartan?s=832ee791)
З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) і бакалаўрская праграма “Культурная спадчына і турызм” запрашае старшакласнікаў (вучні 11 класаў) да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
У сераду, 22 лютага 2017 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У рамках святкавання адбудзецца прэзентацыя перасоўнай выставы, створанай на аснове матэрыялаў з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск, Беларусь). На літаратурна-музычнай вечарыне навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Беларусь) раскажуць пра творчасць Максіма Багдановіча. Прагучаць вершы вялікага паэта, рамансы і песні на яго словы.
Шаноўныя сябры! Запрашаем далучыцца да нас падчас святкавання Масленіцы-2017!
26 лютага, нядзеля
Набажэнства: 10:00 раніцы
Сьвяткаваньне ў грамадзкае залі: 12:00 апоўдні
21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц “Матылёк”.
4 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза  прымеркаваная да  10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У праграме песні і вершы – лепшае, новае і нечаканае.
У мінскім выдавецтве «Альфа-кніга» убачыла свет кніга, прысвечаная малавядомым старонкам беларускай вайсковай гісторыі, а менавіта ўдзелу беларусаў у складзе Польскага войска на Захадзе (PSZ) у вызваленні Італіі і Галандыі ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Наклад новага выдання — 300 асобнікаў.
Беларуская грамада Нью-Ёрку запрашае сумесна адзначыць старадаўні беларускі абрад Гукання Вясны.
Падчас 6-га Міжнароднага кінафестывалю ў Рычмандзе, штат Вірджынія, адбудзецца амерыканская прэм’ера дакументальнай стужкі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.
Беларускі кінаклюб у Нью-Ёрку запрашае на паказ фільму “Вогнетрывалы”.
17 лютага ў 18:00 Беларускі Дом запраше на вернісаж выставы Алены Кахновіч  “Бабулін дом”.
У суботу, 11 лютага, ад 14-й да 16-й гадзіны ў Выставачным павільёне (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) на ХХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы каля стэнда выдавецтва “Тэхналогія” адбудзецца аўтограф-сесія аўтараў кнігі “Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.
Рэдакцыя «Дзеяслова» абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Паэзія
Шаноўныя калегі! 11 лютага ў кафэ-клубе “Грай!” (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца міжнародная “Ноч паэзіі і музыкі” ў межах фестывалю Стральцова. Пачатак у 20.00. Уваход вольны.
8-12 лютага ў Мінску пройдзе кніжны кірмаш, на які запрошаная і наша бібліятэка. Праграма кірмашу ўражвае разнастайнасцю падзей, некалькі з іх будуць сфакусаваныя на Бібліятэцы імя Скарыны ў Лондане. Мы асабліва ўсцешаныя такой магчымасцю, бо сёлета ўвесь свет святкуе 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам першай бібліі па-беларуску.
7 Feb Andrej Kotljarchuk (Södertörn university): ”National Heroes, Fighters for Europe? Belarusian Waffen-SS and BKA veterans and their legacy in the West during the Cold War”. Chairman: Matthew Kott. Language: English
Грамніцы – Зімы палавіцы! 4 лютага Іркуцкі Моладзевы Клуб «Крывічы» запрашае ўсіх нашых сяброў разам правесці традыцыйнае беларускае свята «Грамніцы-2017». Мерапрыемства адбудзецца ў «Сядзібе Сукачова». Пачатак а 13-й гадзіне.   Свята будзе складацца з двух частак:
Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў і паэтак. Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні.
8 лютага ў Празе адбудзецца канцэрт гурта Vuraj. Гэта першая імпрэза ў Празе, поўным складам музыкаў і з удзелам баяніста Аляксандра Ясінскага. Пачатак 08.02 а 19-ай гадзiне ў Craft House Prague. Ul. Navratilova 11.
Адкрываецца новы сезон “Кнігі году” — прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.
3 лютага (пятніца) у 15.30 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”  і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай юбілею беларускага друку, адбудзецца творчая сустрэча з Аленай Брава, беларускай журналісткай, празаікам, аўтарам кніг “Рай даўно перанаселены”, “Дараванне”, “Имя Тени – Свет” і іншых.  Алена Брава – лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” і лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі “Silver Bullet”.
Дарагія былыя вучні Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны, сардэчна запрашаем вас на сустрэчу выпускнікоў, якая адбудзецца 3 лютага а 18 гадзіне. Мы вельмі чакаем вас!  
Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны сардэчна запрашае 1 лютага 2017 года дзяцей, якія збіраюцца наведваць групу дашкольнага выхавання, іх бацькоў, бацькоў вучняў пачатковых класаў на мерапрыемствы Дня адкрытых дзвярэй: адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчу з адміністрацыяй гімназіі, індывідуальныя кансультацыі псіхолага.
Лідар і адзін з заснавальнікаў гурта «Палац» Алег Хаменка лічыць, што 25 гадоў для групы — гэта зусім не мяжа.
4 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ–Orkiestra дадуць у Вільні юбілейны канцэрт «Нашы каханыя», прымеркаваны да 10-годдзя супольнай творчасці музыкі і паэта. Падчас імпрэзы Уладзімір Някляеў будзе не толькі чытаць вершы, але і спяваць.
Імёны беларускіх музыкантаў усё часцей гучаць у знакамітых ва ўсім свеце канцэртных залах. Публіка з захапленнем сустракае іх талент і чакае выступленняў. Леона Гурвіча ведаюць прыхільнікі і джаза, і класічнай музыкі. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўжо больш за 15 год жыве і працуе ў Германіі, але не забывае пра беларускага слухача: 28 студзеня ён выступіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
1 лютага. 18:30–21:30 EST. 2711 Woodley Pl NW, Washington, DC 20008-1518, United States Збор у Алесі Кіпель. Ахвяраваньні вітаюцца!
Шаноўныя сябры і партнёры!  Просім сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы падтрымаць ТБМ сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем са студзеня 2017 арэнднай платы за Мінскі офіс (зараз яна складае 1435,00 руб.) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты "Наша слова" (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).
Берлінская школа сацыяльных інавацый, ІББ Дортмунд, Імпакт Хаб Адзеса, ОДБ Брусель, planeta.ru 2017-01-28 з 15:00 да 22:00
Гурт «J:морс» прадставіў кліп на новую песню «Блізка» – першы сінгл з новага альбома, які мае выйсці ў 2017 годзе. Беларускамоўная кампазіцыя распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас.
3-4 сакавіка 2017 года “Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага” – штогадовая канферэнцыя  Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
21 студзеня
6:30 Спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта,
прысьвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму
Цікавінкі – Статуты ВКЛ – Пытаньні і адказы Князь Радзівіл запрашае ўсіх на баль!
25 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць” адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Булавацкім і бардам Змітром Бартосікам у Віцебску.
Таронта: 4 лютага, 6:00
Атава: 5 лютага, 3:00
Таронта (па-расейску): 3 лютага, 7:00 Зьміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі сьпявак і музыка
запрашае беларусаў Канады на сваю канцэртную праграму
“Новае лепшае“.
У суботу, 14 студзеня, у Мінску пры праваслаўным прыходзе святога Мікалая Японскага ў мікрараёне Каменная горка пройдзе Зімовы фэст, піша Krynica.info.
13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову.
У наступны чацвер у кнігарні “Акадэмкніга” (Мінск, пр. Незалежнасці, 72) з 17.00 да 20.00 адбудзецца аўтограф-сесія з нагоды выхаду першай ілюстраванай гісторыі Беларусі для дзяцей і падлеткаў “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.
Напрыканцы студзеня Зміцер Вайцюшкевіч на два тыдні з’язджае ў Паўночную Амерыку, дзе дасць дзясятак канцэртаў з праграмай лепшых песень.
Нядзеля перад Раством. Боская літургія ў Празе. Нядзеля 18 сьнежня, 11:00 у царква Сьвв. Кузьмы і Дзям'яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech) Літургію адслужыць Апосьальскі візітатар архім. Сяргей Гаек
23 снежня а 18-й гадзіне, у апошнюю пятніцу перад Калядамі ў прыўкраснай кампаніі спяваем песні Леанарда Коэна – на беларускай і ў арыгінале.
13 снежня 2016 года ў Латвіі ў музеі “Дача Райніса і Аспазіі” (г. Юрмала) адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальных выстаў, прысвечаных жыццю і творчасці выдатных беларускіх паэтаў ХХ ст. Петруся Броўкі і Рыгора Барадуліна “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе…” і “Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцці…”
У суботу, 17 снежня 2016 года, у 15.00 у Даўгаўпілскай Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца вечар аўтарскай песні пад назвай "Дарогамі Арыка Крупа", арганізаваны ў супрацоўніцтве з Мінскім адукацыйным праектам "Навуковыя падарожжы". Адкрыем для сябе імя паэта, класіка бардаўскай песні Арыка Крупа, які нарадзіўся ў Даўгаўпілсе, жыў і тварыў у Мінску, загінуў на Усходнім Саяне.
17 сьнежня
6:00 Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з 125-годзьдзем з Дня нараджэньня выбітнога беларускага паэта Максіма Багдановіча! Адсьвяткуема гэтую слаўную дату разам з “Мовай нанова”!
15 снежня (чацвер) у 18.30 у прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) пройдзе творчы вечар беларускай і ўкраінскай паэткі і журналісткі Іны Снарскай, а таксама прэзентацыя дыска «Ад сэрца да сэрца -- дарога». Уваход вольны.
У чацвер 8-га снежня – напярэдадні Юр'ега дня – у беларускай клюбоўні адбудзецца творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам – найвядомейшым падарожнікам па беларускіх вёсках ды мястэчках, які гэтым разам завітаў са сваім нязменным сакваяжам да нас, у Прагу.
У пятніцу, 2 снежня 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная прэзентацыі 7-ай па ліку кнігі «Спадчына» вядомай даўгаўпілскай паэткі і мастачкі, уладальніцы Ганаровай граматы Даўгаўпілскай гарадской думы і сярэбранага знака “Награда года-2014” Настассі Сазанковай.
Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчаюць прыём заявак на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прэмія будзе ўручаная ўжо другі раз вясной 2017 года, да конкурсу прымаюцца кнігі, што выйшлі ў 2016 годзе па-беларуску.
Дзяніс Ламейка разам з Craft House Prague 27 лiстапада а 19:00 запрашаюць на канцэрт вядомага беларускага спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча (Todar).
Сябры, запрашаем Вас далучыцца да нас 26 лістада а 6 гадзіне вечара на цікавае моладзевае мерапрыемства, прысьвечанае аднаму з распаўсюджанных беларускіх танцаў – польке!
Сябры, час сустрэцца і правесці зімовы вечар у цудоўнай кампаніі, напоўніць яго цеплынёй камунікацыі і гукамі прыгожай музыкі!
Як паказала даследаванне практык абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, арганізацыі, якія гэтым займаюцца, робяць адвокасі-кампаніі без выразнага плану, дакладных мэтаў і індыкатараў прагрэсу і часта не публічна. У той жа час ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты вопыт, як і міжнародны досвед, застаецца па-за ўвагай грамамадзянская супольнасці і органаў улады і кіравання.
22 лістапада 2016 года, у 18.00, у малой зале Палаца культуры адбудзецца юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная ніць» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
БАЗА віншуе ўсіх беларусаў з надыходзячымі 96-ымі Ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну і запрашае адсьвяткаваць разам.
Аб’яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» запрашае на адкрыццё юбілейнай выставы «Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі».
Канцэртны тур Лявона Вольскага адбудзецца ў ЗША: 11 снежня – Нью-Ёрк 12 снежня – Вашынгтон 17 снежня – Чыкага
19 лістапада, у суботу, Грамада беларускай культуры імя Ф.Скарыны праводзіць сустрэчу з славутым беларускім гісторыкам, пісьменнікам і грамадскім дзеячом Уладзімірам Арловым – аўтарам кнігаў «Адкуль мой род», «Таямніцы полацкай гісторыі» і іншых, лаўрэятам шэрагу літаратурных прэміяў.
Шаноўнае спадарства, запрашаем на наступную сустрэчу беларусаў Сан Францыска/ Бэй Эрэа ў кафэ "Прага". У праграме: сустракаемся, знаёмімся,  8 - 11 беларускія дранікі і традыцыйныя чэскія стравы чэскае піва, 'сваржак' (чэскі глінтвейн), віно DJ Marc van Brabant (Галяндыя) з міжнароднымі і беларускімі хітамі
Дзяды  5 Лістапада
6PM
Беларуская Праваслаўная Царква Сьвятога Георгія ​Давайце збярэмся ўспомніць нашых продкаў, сустрэць старых ці новых знаёмых да й пагаварыць аб нашым жыцці.
28 кастрычніка ў 19.00 адбудзецца 2-я прэзентацыя цыкла – “Шведскі каларыт”, дзе будзе прадстаўлены адзіны ў Беларусі твор шведскага мастака – жанравая сцэна «Пасля палявання» Б. Нордэнберга. Музычная  праграма прысвечана 150-годдзю шведскага генія-рамантыка Тора Аўліна (прэм’ера ў Беларусі) ў выкананні Ансамбля салістаў “Вытокі”.
500 год таму наша краіна спазнала тэхналагічны і культурны прарыў – па навейшых тэхналёгіях была надрукаваная першая беларуская Біблія.
ГКК  “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць  1 лістапада на  літаратурную дыскусію “Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі”з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай. Мадэратарка – паэтка Юля Цімафеева.
05.11.2016 / 12:00–16:00
Жаночы кляштар Notre-Dame du Carmel (Bourguillon) Шчыра запрашаем ўсіх жадаючых на Дзяды – Дзень памяці продкаў!
„Паміж памяццю і гісторыяй. Канфлікт памяці палякаў і беларусаў на прыкладзе Рамуальда Райса (Буры)”. Сустрэча з аўтаркай кніжкі пройдзе 28 кастрычніка ў Тэатры Лялек ў Беластоку у 18 гадзінаў. Праца прадстаўляе асобу Рамуальда Райса (Бурага) з пункту гледжання палякаў і беларусаў.
У аўторак 25-га кастрычніка ў памяшканні клюбоўні адбудзецца сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, – Уладзімірам Ягоўдзікам.
Праект «Папулярная навука па-беларуску» працягвае серыю лекцый на роднай мове. На наступным тыдні вас чакаюць адразу дзве – па генетыцы і оптыцы, 24-га і 26-га кастрычніка.
Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвяшчаюць творчы конкурс «Мова – Музыка – Футбол».
Да 31-га кастрычніка можна дасылаць свае творы на Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. Літаратурныя спаборніцтвы ХІХ раз арганізуе рэдакцыя тыднёвіка “Ніва” і Беларускі саюз Рэспублікі Польшчы. У конкурсе будуць разглядацца творы грамадзян Польшчы на беларускай мове ў дзвюх узростваых катэгорыях, кажа прадстаўніца арганізатараў “Дэбюта” пісьменніца і журналістка тыднёвіка “Ніва” Міра Лукша:
Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве, які працуе пры амбасадзе ў польскай сталіцы, распачаў новы сэзон бясплатных курсаў беларускай мовы.
Дні беларускай культуры ў Рызе з 17 па 30 кастрычніка пройдуць пад знакам вялікага паэта Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА арганізатары. У праграме дзён, якія праходзяць у Год культуры Беларусі, – літаратурная выстаўка, спектакль, выстаўка дзіцячых малюнкаў аб Беларусі, адкрыццё фотавыставак, святочны канцэрт і фотапраект "Радаслоўе".
Belarus Outlook Session пройдзе ў Лондане 24 кастрычніка, паведаміла сёння дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. "24 кастрычніка ў Лондане будзе праводзіцца мерапрыемства Belarus Outlook Session на базе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Плануецца прыцягнуць туды каля 300 удзельнікаў", - адзначыла Наталля Нікандрава.
Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!
Паважаныя сябры! Згуртаваньне Беларусаў Канады распачынае восеньска-зімовы сэзон мерапрыемстваў і запрашае вас 29 кастрычніка, у суботу, а 6-ай вечара ў Беларускі цэнтар у Таронта на чарговы выпуск Мовы Нанова ў Таронта, прысьвечаны восеньскім сьвятам ды абрадам на Беларусі.
Прэзентацыя новых унікальных кніг па сусветнай і беларускай гісторыі і геаграфіі, напісаных Алегам Трусавым, Валянцінам Голубевым, Паўлам Церашковічам, з удзелам аўтараў 14 кастрычніка ў галерэі «Ў» (пр.Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.00.
Паважаныя сябры! Як мы і абяцалі, беларускі дзіцячы гурток распачаў сваю працу! Прапануем вашай увазе фотаздымкі з першага занятку, і нагадваем, што гурток “Вожык” будзе працаваць кожную нядзелю а 10-ай гадзіне раніцы ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn NY 11217. Запрашаем усіх зацікаўленых бацькоў , якія жадаюць мець дзьве гадзіны вольнага часу ў нядзелю з ранку і адначасова палепшыць веданьне вашых дзяцей роднай мовы.
Шаноўныя бацькі, Бруклінскі аддзел БАЗА і Парафія Сьв.Кірылы Тураўскага запрашаюць ­­­­дзетак і вас, бацькі, у нядзельную школу на заняткі па вывучэньню роднай мовы і багатай духоўнай спадчыны беларускага народа. Школа пачынае сваю працу ў нядзелю, 2 кастрычніка 2016г. па 10-й гадзіне раніцы ў памяшканьні царкоўна-грамадскай залі, 1-ы паверх Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Ave, Brooklyn NY 11217)
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.
Вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзентуе сваю новую кнігу «Рунь».
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Літаратурны музей Максіма Багдановіча правядуць адмысловую канферэнцыю, прысвечаную спадчыне вядомага беларускага паэта.
08.10.2016 .. 16:00—19:00
Kirchgemeinde Zürich-Aussersihl (Zürich) Што гэта значыць – не мець уніфікаванай роднай мовы? Сёння ў Беларусі беларуская і руская мовы маюць статус дзяржаўных: беларуская – з трыма правапісамі – і руская, якая адрозніваецца ад той, на якой размаўляюць у Расіі. Усё не без палітычнага адцення. Акрамя гэтага дадаюцца дыялекты і так званая «трасянка».
Славуты піяніст зь Нямеччыны, народжаны ў Менску, дае свой першы канцэрт сур’ёзны канцэрт на Радзіме.
Кампанія «Будзьма беларусамі!», літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча «Возера Радасці».
Сёлета літаратурны конкурс, які штогод праводзіцца ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству і носіць імя Антона Луцкевіча.
Кампанія “Будзьма беларусамі” і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію “Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі”, якая адбудзецца 22 верасня ў бізнес-клубе Imaguru. Удзел возьмуць: Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі
Субота, 10 верасьня 2016 г.
Пачатак а 18:00 Згуртаваньне Беларусаў Канады і Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар у Таронта
сардэчна запрашаюць вас на канцэрт вядомага беларускага барда, актора і паэта
Фестываль беларускамоўнай аўтарскай песні «Бардаўская восень» пачынае прыём заявак на сёлетнюю конкурсную праграму. Як і штогод, музыкі розных стыляў могуць паспрабаваць сябе ў адным са старэйшых песенных конкурсаў беларускай сцэны. Свае акустычныя выступы для журы і менскай публікі змогуць прэзентаваць як сольныя выканаўцы, так і гурты ў акустычных складах. Адзінымі ўмовамі ўдзелу ў адборачным канцэрце фестываля з’яўляецца паўнагадовы ўзрост выступоўцаў ды песні на беларускай мове.
Другі год запар у Віцебску адбудуцца мерапрыемствы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Як і ў мінулым годзе, асноўнай пляцоўкай будзе Арт-прастора, вул. Талстога, 7 (ф-л Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва).
25 жніўня а 19-й у гарадзенскім Цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў, якія ўдзельнічалі ў Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!
10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Банка БелВЭБ.
Айцец Аляксандр Надсан жыў у Лондане, але душа яго была ў Беларусі Ён пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты ўсходняй традыцыі. Беларуская праваслаўная царква – калі б яна была беларускай – магла б браць гатовае і карыстацца. А справай апошніх гадоў жыцця для яго стаў пераклад Псалтыра. І вось гэта кніга выйшла па-беларуску. Гэта грандыёзная праца.
Праграма фестывалю міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока» 21 жніўня. Музычны алімп 12.00–12.20 афіцыйнае адкрыццё 12.20–13.00 прэзентацыі калектываў краін – ўдзельніц фестывалю 13.00–14.00 «Чароўныя арэлі» – галаканцэрт юных талентаў (Беларусь, Латвія)
Знакаміты беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» едзе ў першы гастрольны тур па Амерыцы. Тур будзе праходзіць з сярэдзіны жніўня да пачатку кастрычніка. Першы канцэрт адбудзецца ўжо 19 жніўня ў Сан-Францыска, дзе гурт прэзентуе свой новы альбом рок-кавераў у сярэднявечным стылі «Medieval Classic Rock». Запрашаем на сольныя канцэрты і выступы падчас фестываляў:
Больш за 300 экскурсій і каля 10000 экскурсантаў. Гэта вынік адной з самых папулярных у Беларусі экскурсій-анімацый «Шлях караля Міндоўга». Экскурсія праходзіць па маршруце Мір—Любча—Навагрудак—возера Літоўка. У бліжэйшую суботу, 30 ліпеня, у Навагрудке будзе адзначацца яе 10-годдзе.
Дарагія сябры, Беларуска-амерыканскае задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады сардэчна запрашае Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі! На Сустрэчы будуць абмяркоўвацца розныя пытаньні беларускага жыцця і культуры, Вы будзеце мець магчымасьць пабачыць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, падзяліцца сваімі думкамі, прыняць удзел у багатай культурнай праграме і прыемна правесці час. Калі ласка, перадавайце гэтую інфармацыю і запрашайце Вашых сяброў і знаёмых. 
22 верасня ў межах Reeperbahn Festival – галоўным у Нямеччыне міжнародным з’ездзе прафесіяналаў у галіне сучаснай музыкі – упершыню будуць прадстаўленыя беларускія артысты. Мерапрыемства адбываецца ў Гамбургу ў раёне знакамітай вуліцы Reeperbahn, дзе калісьці гралі свае першыя канцэрты яшчэ нікому невядомыя The Beatles.
«Беларусы ў Войску польскім 1939–1945». Адкрыццё выставы, арганізаванай польскай амбасадай, прайшло ў сталічным Дзяржаўным гістарычным музеі.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік ды іншыя заходнія дыпламаты. Экспанаты збіраліся шэсць гадоў.
Год таму, 12 красавіка 2015 года, пачалася малітоўная акцыя “Няспынная малітва за Беларусь” – кругласуткавая непарыўная малітоўная эстафета, у якой прымаюць удзел мінімум 168 чалавек. Кожны з іх абірае сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму.
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org звяртаецца да чытачоў з просьбай запоўніць анкету. Апытанка праводзіцца з мэтай ацаніць працу бібліятэкараў і змест сайту.