Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Інстытут беларускай гісторыі і культуры быў зарэгістраваны 28 сакавіка 2012 году ў Латвіі, таму што ў Беларусі «немагчымая рэгістрацыя грамадзкіх аб’яднаньняў нацыянальна-патрыятычнага характару». Міністэрства юстыцыі, кажуць заснавальнікі, пастаянна шукае і знаходзіць якую-небудзь фармальную падставу, каб адмовіць у рэгістрацыі, кажа навуковы сакратар інстытуту, прафэсар Анатоль Тарас: «Плянавалі выдаць 50 кніг, выдалі 150».
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт плануе адкрыць філіял у Шры-Ланцы, паведаміў журналістам рэктар ВНУ Віктар Сняжыцкі, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Алег Рудакоў, апантаны руплівец беларускай справы ў Расеі, страціў працу, з арандаванай сядзібы ў цэнтры Іркуцку высяляюць моладзевы клюб «Крывічы», дзе ён адзін з кіраўнікоў.
Надвор’е ў Вялікую Суботу было лагоднае, асьвячаць вялікодную ежу для прыхаджнаў царквы св. Еўфрасінні Полацкай, што ў амерыканскім Саўт-Рыверы, можна было на зялёным лужку каля царквы.
Свае вырабы паказалі народныя майстры з Горадні, а перад публікай выступіў танцавальны калектыў «Крышталікі».
З дапамогай Пасольства Літвы ў Беларусі і Дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» пабачыла свет эпісталярная кніга «Міхал Клеафас Агінскі. Бацькоўскія парады. Чатыры лісты аб выхаванні». Складальнікі — дырэктар Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх Вітас Руткаўскас (аўтар прадмовы) і загадчык аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Інстытута гісторыі Літвы Рамуне Шмігельскітэ-Стукене (аўтар уступнага артыкула і каментарыяў).
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) накіравала ў адрас амерыканскага ўрада заяву, у якой заклікае разгледзець пытанне аб аднаўленні санкцый.
Паэтэса, журналістка тыднёвіка беларускай меншасці ў Польшчы “Ніва” Міра Лукша ўзнагароджана падчас XVII Cусветных дзён паэзіі ЮНЭСКА ў Польшчы. Вылучэнне атрымала за мастацкае адлюстраванне шматкультурнай паэтычнай спадчыны малой Бацькаўшчыны і за папулярызацыю славянскай паэзіі. У рамках узнагароды выйшаў яе новы зборнік, надрукаваны выдавецтвам „ІБіС”, „Міра Лукша: Радаслоў”.
Размова з Фэліксам Аксёнцавым з Ванкувэру ў Канадзе, паэтам, кампутаршчыкам, эмігрантам, колішнім удзельнікам гурту «Ўліс».
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны прэзідэнта Самарскай абласной арганізацыі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі "Руска-Беларускае Брацтва 2000" Ірыны Глускай і кіраўніка гарадской акругі "Горад Калінінград", члена савета грамадскай арганізацыі "Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Калінінградскае зямляцтва беларусаў" Аляксандра Ярашука. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзіцячы фестываль “Беларуская вясна’2017” адбыўся ў красавіку ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры ў Таронта пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады і фольк-гурта “Яваровы людзі”.
31 сакавіка ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася прэзентацыя перасовачнай выставы, прысвечанай народнаму паэту Беларусі Пятрусю Броўку, створанай на аснове матэрыялаў з фондаў Літаратурнага музея П. Броўкі (Мінск, Беларусь).
Упершыню Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначала знамянальную дату ў айчыннай гісторыі – дзень 25 сакавіка – ў 1989-м годзе. З таго часу святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР стала непарушнай традыцыяй ў таварыстве. І сёлета ў гонар Акту 25 сакавіка сябры таварыства і госці сабраліся ў будынку Латвійскай асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў імя Іты Казакевіч, каб адзначыць гэтую векапомную для беларусаў дату.
Беларуская Амбасада ў Польшчы актыўна падтрымлівае творчыя праекты тамтэйшых беларускіх грамадскіх суполак.
Старшынёй суполкі “Беларускія сябры” ў Грузіі абрана былая мінчанка Вольга Градзінар.
Да беларускай народнай культуры далучаюцца школьнікі Даўгаўпілса.
9 красавіка ў Нью-Ёрку каля Беларускага консульства прайшла чарговая акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі.
Вольга Бераснева жыве ў Амерыцы больш за дзесяць гадоў. Пасля другога курса лінгвістычнага ў яе з’явілася магчымасць эміграваць з Беларусі, і яна рызыкнула. Вяртацца не захацела, таму ўладкавалася ў фінансавы аддзел аўтамабільнай кампаніі і пайшла вучыцца па новай.
Вольга Бераснева.
Сёння вялікаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 107 год. Мы вырашылі паглядзець на жыццё Барыса Кіта не праз прызму палітычных зменаў у свеце, а абраць іншы ракурс – паглядзець, як змянілася папулярная музыка за той час пакуль Барыс Кіт з намі.
На дні адкрытых дзвярэй запрашае і дзіцячы садок № 14 з беларускімі групамі навучання, па вуліцы Алея Пілсудскага.
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Барыса Уладзіміравіча! Зычым яму добрага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, добрага настрою і яшчэ шмат радасных дзён! Адзін з самых знакамітых нашых землякоў Барыс Уладзіміравіч Кіт жыве цяпер у Франкфурце-на-Майне ў доме састарэлых. Прыкладна год таму, калі яму спаўнялася 106, беларуска Раіса Унукава, якая жыве ў Бельгіі, прачытала пра яго ў прэсе. Знайшла ягоны тэлефон і павіншавала славутага суайчынніка з днём нараджэння. З таго часу яны стэлефаноўваюцца некалькі разоў на тыдзень. Раіса Унукава распавяла “Народнай Волі” пра свае дыялогі з Барысам Кітам.
2 красавіка прадстаўнікі чатырох грамадскіх аб’яднанняў беларусаў Малдовы (Таварыства беларускай культуры горада Бендеры, Беларускі культурны рух Малдовы, Таварыства дружбы і супрацоўніцтва «Малдова–Беларусь» і Асацыяцыя беларусаў муніцыпія Кішынёў «Беларусь») правялі на беразе Днястра старажытны беларускі абрад «Гуканне Вясны» – «гуканне » за межамі Кішынёва, якое сімвалічна паяднала беларусаў з усіх берагоў Днястра.
4 красавіка ў офісе Нямецкага фонду Маршала прайшла канфэрэнцыя, прымеркаваная да 25-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю.
Кожны з удзельнікаў дэклямаваў адзін верш на беларускай мове.
30 сакавіка падчас паседжання Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта была адзінагалосна прынята заява з нагоды нядаўніх падзей у Беларусі. Тэкст заявы знаходзіцца ніжэй.
У Мадрыдзе на базе вучэбнага моўнага цэнтра "Лінгваландыя" арганізаваны курсы вывучэння сучаснай беларускай мовы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскіх грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі. Ідэя арганізацыі курсаў належыць грамадзянцы Беларусі, кіраўніку цэнтра "Лінгваландыя", члену Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа Святлане Яськовай.
53-гадовы мужчына ехаў у тым самым вагоне піцерскага метро, які, як мяркуецца, 3 красавіка падарваў тэрарыст. На шчасце, беларус не атрымаў раненняў, якія б паставілі яго на мяжу жыцця і смерці. Юрый быў паранены асколкамі, а пасля выбуху сам выйшаў на паверхню. У той жа дзень яго прааперавалі, — піша «Комсомольская правда».
Адну са сваіх кніг Яўген Еўтушэнка назваў «Беларуская крывінка». Пра тое, што зьвязвала знакамітага расейскага зь Беларусьсю, мы пагутарылі з паэтам Уладзімерам Някляевым.
Дарагія чытачы! Рэдакцыя часопіса шчыра віншуе Вас з Днём Волі – 2017. Святкаваньне ў гэтым годзе прайшло ў Беларусі ў вельмі неспрыяльных умовах. Дзяржава ўключыла рэпрэсіўны апарат, каб задушыць свабоднае выказваньне думак, прынізіць годнасьць беларусаў, якія змагаюцца за ўсталяваньне ў краіне дэмакратыі і за ўтварэньне ўмоў для будаўніцтва беларускай нацыі. Мы зычым свабоду нашым людзям і нашай краіне. Жыве Беларусь!
Некалькі дзясяткаў беларусаў з розных гарадоў Злучаных Штатаў Амерыкі 2 красавіка правялі пікет каля Белага дома ў Вашынгтоне, каб выказаць пратэст супраць новай хвалі рэпрэсій у Беларусі і прыцягнуць увагу амерыканскіх уладаў да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека на сваёй гістарычнай радзіме.
У папулярным амэрыканскім часопісе Smithsonian (за красавік 2017) пададзена статыстыка ўцекачоў у ЗША за апошнія 15 гадоў. Названы 16 краін, зь якіх прыбывалі ўцекачы. А ў катэгорыі ”Іншыя” у ліку названых 9 краін пададзена й Беларусь.
Амбасадар Беларусі ў Аўстраліі Віктар Шых сустрэўся з праўнучкай Ігната Дамейкі. Беларускі дыплямат наведаў Пас Дамейку ў яе дома, у Сыднэі, разам з жонкай Ліліяй Маліноўскай.
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшла прамоцыя кнігі «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар». Святар, герой кнігі вядомы між іншым пасляваенным навучаннем праваслаўнай рэлігіі ды тварэннем беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім.
Яе аўтарам зьяўляецца беларуская пісьменьніца зь Беласточчыны Міра Лукша.
Гайнаўскі праваслаўны дзіцячы садок праводзіць беларускамоўныя праекты.
24 сакавіка ў Даўгаўпілскай Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэткі, фалькларысткі Валянціны Казлоўскай і прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра.
22 сакавіка 2017 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшлі адукацыйна-гульнявыя заняткі і майстар-клас для школьнікаў «Гуканне вясны». Патлумачыць назву можна як «зазыванне вясны на зямлю». Гэта прыгожае, светлае і радаснае свята, якое пачынаюць святкаваць з 14 сакавіка да таго часу, пакуль не наступіць вясна.
29 сакавіка а 15-й гадзіне дня на пляцоўцы Union square на Мангэтане прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі і арыштаванымі ўдзельнікамі мірных дэманстрацыяў у Беларусі. Удзел у акцыі бралі ўдзел каля 120 чалавек.
25 сакавіка ў Філадэльфіі каля арт музея сабралося больш за 30 чалавек, каб падтрымаць усіх арыштаваных і затрыманых у Беларусі.
Напярэдадні Дня Волі сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Паўднёвай Фларыдзе ініцыявалі і прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітычных пераследаў у Беларусі, што адбылася 24 сакавіка ў Нью-Ёрку, а таксама правялі ўласную акцыю, прысвечаную Дню Волі, 25 сакавіка ў Маямі.
27 сакавіка ў Саўт-Рыверы памёр Віталь Цярпіцкі. Ён пражыў 94 гады.
Вы перанесяцеся за некалькі тысяч кіламетраў ад Беларусі ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў пачатку ХХ ст. у пошуках лепшае долі выехалі з Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай губерняў.
Для амерыканскіх беларусаў святкаванне Дня Волі у гэтым годзе было азмрочана навінамі пра брутальныя затрыманні пасля мітынгаў недармаедаў 15-га сакавіка і непасрэдна перад 25-м сакавіка.
Вячаслаў Кавалёў пераехаў з сям’ёй у Канаду ў 2001 годзе. Падчас другога наведвання сваёй радзімы ён падзяліўся з «НН» цікавымі фактамі з жыцця замежнікаў і назіраннямі за Беларуссю.
25 сакавіка ў Варшаве з нагоды Дня Волі адбыўся мітынг Салідарнасці. Удзел у ім узялі каля сотні чалавек.
Купалле, Дажынкі, Лявоніха, Калядкі і іншыя абрадавыя каляндарныя святы паспяхова зладзіў у апошні час Навасібірскі цэнтр беларускай культуры (НЦБК). Кожная такая дзея – своеасаблівы абярэг народных традыцый. А хто можа захаваць і зберагчы гэтыя традыцыі лепей і надзейней за маладое пакаленне? Вось на яго і робіць стаўку НЦБК, абавязкова прыцягваючы да ўдзелу ва ўсіх сваіх імпрэзах разам з дарослымі і дзяцей. На фестывалі-конкурсе «От Полесья до Сибири несите, аисты, весну!», які збірае больш за дзвесце ўдзельнікаў з большасці раёнаў і гарадоў вобласці, яны пачуваюцца сапраўднымі гаспадарамі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні сілавых структураў лукашэнкаўскага рэжыму супраць грамадзянаў падчас мірных дэманстрацыяў 25 сакавіка 2017 году.
У пятніцу, 24 сакавіка, прайшла акцыя каля кансуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку.
У мемуарах жаўнера Другога польскага корпуса з Беларусі Паўла Нічыпарука ёсць усё: і ГУЛАГ, і вайна, і настальгія па роднай Беларусі. Кніга будзе мець больш за 200 старонак цікавых успамінаў і фактаў з гісторыі Беларусі, а таксама некалькі сотняў аўтэнтычных каляровых і чорна-белых здымкаў з прыватнага архіва гісторыка Ігара Мельнікава.
Ансамбль "Спадчына" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч) выконвае песню "Мірта" (музыка Станіслава Клімава, словы Станіслава Валодзькі). Да песні ёсць мінусоўка.
Вучні і настаўнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя склалі на мосце, названым імем святара, вянок. У гэтым месцы 16 сакавіка 1946 года айца Канстанціна схапіла НКВД.
12 сакавіка 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшло свята “Лявон і Лявоніха“, арганізаванае беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым”.
У чацьвер спэктаклем „Цень думкі нашай” беларусы Вільні ўшанавалі памяць пра аднаго з творцаў "навейшага беларускага тэатру".
ЦРУшнікі наракалі, што беларусы перадусім шукаюць, як выкарыстаць супрацу для свайго нацыянальнага інтарэсу. Піша гісторык Антон Рудак.
“Гісторыя беларусаў Падляшша” – пад адной вокладкай. Як кажа прафесар Алег Латышонак, суаўтар і рэдактар кнігі, да яе напісання падштурхнулі сябры яб’яднання бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову, “АБ-БА”.
Нядаўна мая жонка Надзя сказала мне: «Калі я ў Амэрыцы рыхтавалася да чарговай выстаўкі нашага народнага мастацтва, я заўсёды зьвярталася да Бога: «Памажы мне Божа ўславіць Беларусь». Вось я й адгукнуўся на ейныя словы, напісаў Янка Запруднік. ***
Творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча прысвечана выстава, якая адкрылася 22 лютага 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК). Экспазіцыя створана на аснове навуковых распрацовак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск), які аб'яднаў 9 профільных філіялаў. Вынікам узаемадзеяння двух устаноў культуры Латвіі і Беларусі стала доўгатэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве.
Паколькі Гукаць вясну можна з 1 сакавіка да Вялікадня, то спачатку мы прызначылі правядзенне абраду 5 сакавіка, але -10 у Ню Ёрку з парывістым ветрам, — гэта амаль як - 20 у Беларусі. Перанеслі свята на тыдзень пазней. Сіноптыкі абяцалі нулявую тэмпературу, а ўранні зноў аказалася -10. Адступаць не было куды.
На літаратурна-музычную сустрэчу “Гуканне Вясны — Прошчаны дзень” запрасіў масквічоў і гасцей расійскай сталіцы Беларускі этнацэнтр “Кірмаш”.
Актыўнае канцэртнае жыццё вядуць удзельнікі абноўленых ансамбляў песні “Зорачкi” ды “Купалiнка”.
У Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку грандыёзным гала-канцэртам завяршыўся XXIV Агульнапольскі фэст “Беларуская песня-2017”.
У другой палове лютага ў Астраўцы прайшла творчая сустрэча "Радзімы позірк мілы" з ураджэнцам Астравецкага раёна, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам Станіславам Володзькам, арганізаваная дзяржаўнай установай культуры "Астравецкая раённая бібліятэка". У мерапрыемстве бралі ўдзел супрацоўнікі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), сябры беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
26 лютага ў Яуногрскай сярэдняй школе пад аткрытым небам на стадыёне прайшло мерапрыемства, прысвечанае святкаванню традыцыйнага славянскага народнага свята Масленіцы.
Аўтарамі выставы „Колеры Турцыі” зьяўляюцца дзьве беларускі з Навагрудка: Тацьцяна і Анастасія Царук.
Агнэ Шняўкштайце-Бэйнарэне гаворыць па-беларуску досыць упэўнена, хоць і кажа, што раней размаўляла лепш. Найцяжэй даюцца націскі, даводзіцца ставіць інтуітыўна, з чым Агнэ паспяхова спраўляецца. Яе захапленне мовай пачалося гадоў пяць таму, калі адзін беларускі хлопец падарыў ёй беларускую кнігу.
24 лютага 2017 года ў г. Вісагінас (Літва) прайшло Свята беларускай песні, арганізаванае беларускім культурным цэнтрам “Крок“. Шаноўнымі гасцямі на канцэрце было кіраўніцтва гарадской улады Вісагінаса і сябры-беларусы з Даўгаўпілса.
З Ганнай Трубачовай «НН» рабіла інтэрв'ю пару гадоў таму. Тады яна расказвала пра ідэю стварэння ў Беларусі першага незалежнага адукацыйнага праекта для дзяцей і школьнікаў па індывідуальным плане пад назвай «Таранціны і сыны». З праектам не склалася. І ўжо некалькі месяцаў Ганна разам з мужам Аляксандрам Tarantino Ждановічам і двума сынамі жывуць у Сан-Францыска. Пра тое, чаму так атрымалася, пра горад і новыя крокі за мяжой Ганна падзялілася з намі ў гутарцы.
Мы, беларусы, як ніхто іншы любім шукаць адмазкі і апраўданні сваім дзеям ці бяздзеянню. Напэўна, калі б у свеце можна было запатэнтаваць першую і другую з’яву — то ўжо даўно забяспечылі б сабе бязбеднае жыццё і стварылі не горшы за нарвежскі «фонд пакаленняў», які б на стагоддзі наперад забяспечыў нацыянальныя патрэбы.
Ён расказвае пра дзейнасьць мастацкай "Галерэі Крынкі", якая існуе ўжо пяць гадоў.
Зянон Пазняк заявіў, што ад яго імя з фэйкавай старонкі ў сацыяльных сетках заклікаюць прыходзіць на плошчу 25 сакавіка. Пазняк лічыць, што яго імем карыстаюцца, каб прыцягнуць людзей на плошчу.
4 сакавіка на запрашэнне Тартускага таварыства беларускай культуры “Спадчына” БЭЗ браў удзел у сустрэчы беларусаў Тарту, Нарвы, Йыхві, Кохтла-Ярве. Прыём ладзіў Тартускі Цэнтр развіцця сацыяльнага капіталу.
4 сакавіка на могілках сьв. Панкрата ў Лондане біскуп Глеб Ланчына і айцец Сяргей Стасевіч асьвяцілі помнік на магіле айца Аляксандра Надсана. Памаліцца за сьветлую памяць айца сабраліся ягоныя сябры, вучні і вернікі з Брытаніі і Беларусі.
Новыя айчынныя выданні перададзены Вільнюскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны.
Польскі і італьянскі навуковец, прафэсар вэнэцыянскага ўнівэрсытэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрвію Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Вэнэцыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сэрбскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам.
У Беларускім Доме ў Варшаве прэзентавалі кнігу Ігара Мельнікава «Забытыя героі». У ёй аўтар распавядае пра лёсы беларусаў, якія служылі ў Польскім войску на Захадзе, удзельнічалі ў вызваленні ад нацыстаў Італіі і Галандыі. Гісторык мяркуе, што ўсяго ў арміі Андэрса і ў дэсантнай брыгадзе Сасабоўскага служыла да 7 тысяч беларусаў.
Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў сталіцы Вялікабрытаніі па праве лічыцца найбуйнейшым цэнтрам беларусістыкі па-за межамі нашай краіны. Яе гісторыю і будучыню абмяркоўвалі падчас круглага стала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Але якую каштоўнасць яна мае для ўсіх беларусаў?
Спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру Burning Doors стаў сёлета ляўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offie’2017 у намінацыі «Найлепшы ансамбль».
У суботу 25 лютага адбылася Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеям імя Францішка Скарыны.
24 лютага Чарнігаўскае нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Сябры» разам з Пасольствам Рэспублікі Беларусь ва Украіне ўзнагароджвалі вучняў Чарнігаўскага калегіума №11 па выніках конкурсу дзіцячых малюнкаў «Рэспубліка Беларусь - маімі вачыма».
Дзьмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004–2009).
Прафесар Алег Латышонак – абураны матэрыялам пра “Бурага” на польскім дзяржаўным тэлебачанні. Вядомы беларускі гісторык напісаў адкрыты ліст на імя старшыні Управы Польскага тэлебачання (TVP) Яцка Курскага з нагоды матэрыяла, які быў паказаны ў галоўным выданні “Навінаў” 25 лютага, і быў прысвечаны так званым “выклятым жаўнерам”. Выступоўца – Міхал Астапюк – сцвярджаў, што мэтай Рамуальда Райса “Бурага” было знішчэнне выключна асобаў, якія супрацоўнічалі з рэжымам, і спаленне вясковых будынкаў, хоць сярод тых, якія загінулі аказаліся і выпадковыя асобы. Прафесар Латышонак нагадвае, што атрад “Бурага” забіў 82 чалавекі, у тым ліку старых, жанчын і дзяцей з беларускіх вёсак, гісторык выкарыстоўвае акрэсленне “этнічная чыстка”.
14 лютага 2017 года, у Дзень закаханых, яркі і сонечны, дэлегацыя беларусаў з Даўгаўпілса накіравалася ў госці да сваіх сяброў-беларусам г.Екабпілса на творчую сустрэчу з вядомым даўгаўпілскім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіславам Валодзька, арганізаваную Цэнтральнай гарадской бібліятэкай сумесна з екабпілскім беларускім таварыствам "Спатканне".
Учора, 26 лютага, у Гайнаўцы на Падляшшы ў Польшчы прайшоў марш, арганізаваны актывістамі падляскага аддзелу нацыяналістычнай арганізацыі Нацыянальна-радыкальны лягер (Obóz Narodowo-Radykalny). Летась палітыкі з апазыцыйнай Грамадзянскай плятформы падалі просьбу ў Галоўную пракуратуру Польшчы забараніць гэтую групоўку за прапаганду «фашысцкай ідэалёгіі».
«Марш памяці «выклятых жаўнераў», які адбыўся напярэдадні ў польскай Гайнаўцы, — цынічная правакацыя для нагнятання напружанасці паміж беларусамі і палякамі.»
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай суверэннай Беларусі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэда Кушнера, зяця і старэйшага дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа. Як падкрэсліваецца ў звароце, сям'я Кушнера мае сувязі з Беларуссю. Беларуска-амерыканскае задзіночанне прапануе арганізаваць сустрэчу, каб праінфармаваць яго і аб сваёй дзейнасці, і аб Беларусі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахваяраў камуністычных рэпрэсій.
У расійскім горадзе Кургане прайшла прэзентацыя кнігі “Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў Зауралля. Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя”. Аўтар-складальнік яе — Людміла Урванцава.
Актывістам беларускіх суполак замежжа, рыхтуючы святочныя мерапрыемствы, можна творча выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова арганізавала круглы стол на тэму «Limba care ne uneşte» («Мова, якая аб'ядноўвае нас»).
18 лютага падчас рабочага візіта ў сталіцу Вікторыі сустрэўся з мясцовымі беларусамі. Распавёў пра беларускую прысутнасць у гэтай краіне, аб планах па арганізацыі мерапрыемстваў, што дазволяць пашырыць веды аўстралійцаў аб Беларусі. Больш падрабязна расказаў пра Фестываль ў Каўры ў канцы сакавіка, аб тым, як там будзе прэзентавана наша краіна. Вядома ж, заклікаў усіх, хто можа, далучыцца да гэтай падзеі.
На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.
Школа ў Нарве выбрала прадстаўнікоў на конкурсы “Беларуская гавэнда” і “Роднае слова”.
Прадпрымальнік з Ваўкавыска, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч зарэгістраваў у Літве грамадскую арганізацыю „Камітэт падтрымкі „Салідарнасць”. Пра гэта ён паведаміў 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Менавіта сёння, 23 лютага, адкрываецца Віленскі міжнародны кніжны кірмаш – галоўны кніжны форум сучаснай Літвы. У межах адкрыцця кірмашу на стэндзе Рэспублікі Беларусь будзе прэзентаваны шэраг найноўшых публікацый, выпушчаных адмыслова да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дадзеная дата мае сімвалічнае значэнне не таксама і для Літвы, паколькі Ф.Скарына быў жыхаром супольнай для нашых народаў краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Да таго ж менавіта ён надрукаваў першую кнігу на тэрыторыі сучаснай Літвы.
26 лютага ў Гайнаўцы на Падляшшы адбудзецца другі Марш памяці выклятых жаўнераў. Акруговы суд у Беластоку адхіліў забарону бургамістра Гайнаўкі.
На Міжнародны дзень роднай мовы, які святкуюць 21 лютага, БДУ распачаў святочны тыдзень. На філфаку БДУ, дзе вывучаюць 15 моў, пройдуць сустрэчы, імпрэзы ды акцыі, а сёння адбылася ўрачыстае адкрыццё, на якім выступіла аспірантка Цукубскага ўніверсітэта (Японія) Сіёры Кіёсава, якая бегла размаўляе па-беларуску і нават напісала падручнік для вывучэння мовы японцамі.
У Канадзе адбыліся чарговыя заняткі “Мова Нанова ў Таронта”, гэтым разам на тэму “Вялікае Княства Літоўскае”. Суботнім вечарам у Беларускiм Цэнтры Таронта сабраліся блізу шасцідзесяці чалавек.
Станіслаў Валодзька дзеліцца яшчэ адной песняй, пакладзенай на ягоны верш. Песня называецца "Чаромха". Аўтар музыкі – Мікола Яцкоў, выконвае Павел Прозар (Даўгаўпілс, Латвія). Да песні ёсць і “мінусоўка”.
Дырэктара «Белсату» Агнешку Рамашэўскую-Гузы адзначылі Крыжам Свабоды і Салідарнасці (Krzyż Wolności i Solidaności) – гэтая ўзнагарода прызначаецца прэзідэнтам Польшчы на просьбу Інстытуту нацыянальнай памяці (Instytut Pamięci Narodowej).
Дарадца ў Беларускім музеі і бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане распавядае пра гісторыю і перспектывы інстытуцыі, а таксама пра скарбы, якія там захоўваюцца.
Вядомаму беларускаму і французскаму опернаму выканаўцу, ураджэнцу Беларусі і грамадзяніну Францыі Аркадзю Валадосю 16 лютага ў Парыжы ўручаны медаль Францыска Скарыны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
У Даўгаўпілсе 3 лютага ў малой зале гарадскога Палаца культуры прайшла сустрэча “Беларускі ручнік. Сувязь часоў”.
Актывістка беларускай суполкі “Голас Радзімы” Іна Максіменка адзначыла 80-гадовы юбілей.
99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы.
Падчас міжнароднай кніжнай выставы госцем студыі Еўрарадыё стаў брытанскі выдавец кнігі Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд" Жак Тэстар.
Беларуская габаістка Фаня Бергер з 15 гадоў жыве за мяжой. У самых розных і складаных сытуацыях ёй дапамагалі палестынскі скрыпач, брытанскі габаіст, амэрыканская журналістка і вугорскі кампазытар.
Паэзія на Падляшшы. Гарадоцкая гміна багатая на беларускіх аўтараў. Прайшоў дзясяты конкурс “Пісаць кожны можа”.
4 лютага вось ужо трэці раз ў Швейцарыі, а ў Цюрыху — другі, адбыўся канцэрт адной з самых яркіх зорак беларускай сучаснасці — Лявона Вольскага.
Сытуацыя з тэлевізіяй Белсат робіцца ўсё больш заблытанай. Супярэчлівыя заявы польскіх чыноўнікаў, чуткі й плёткі ўнутры канала, зьмены настрою працоўнага калектыву ад панічных да пераможных і наадварот.
Сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы для дзяцей ды дыскусіі пра літаратуру – у Беластоку пачаўся І літаратурны фестываль „Аўтары і кнігі”.
21 студзеня ў Саколдзе прайшоў пяты АБ-БАль. Гулялі бацькі, дзеці якіх вучацца або вучыліся беларускай мове ў Беластоку, а таксама сябры АБ-Бы (Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову).
У літоўскай Клайпедзе беларускія народныя традыцыі зберагае суполка “Крыніца”.
Амаль паўсотні беларусаў, што пражываюць у “сталіцы свету”, а таксама выхадцы з Украіны і Малдовы сабраліся разам, каб адзначыць Дзень Святога Валянціна, які святкуецца ў Злучаных Штатах ажно з 1777 года.
Выстаўка "Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі" адкрылася ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
Бацькі-беларусы ствараюць для сваіх дзетак беларускамоўнае асяроддзе ў Варшаве.
З практыкаваннямі па беларускай мове змагаюцца ў бельскім белліцэі. Там праходзіць раённы адбор прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназістаў. Сярод удзельнікаў – вучні школ з розных куткоў Беласточчыны.
14 студзеня 2017 года сумесная дэлегацыя белорусаў даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) і культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” адправіліся ў госці да сваіх сяброў-беларусаў екабпілскага таварыства “Спатканне”, каб разам адсвяткаваць светлае і радаснае свята Каляд паводле старажытных беларускіх традыцый.
5 лютага 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры латышскай культуры прайшоў Баль народаў, арганізаваны Асацыяцыяй нацыянальных меншасцей Латгаліі пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы і Упраўлення культуры. На свяце гучалі песні на дзевяці мовах, выконваліся танцы розных народаў. Самай прадстаўнічай камандай у зале аказалася беларуская ў складзе трох арганізацый.
Неўзабаве ў Варшаве мае зьявіцца беларускамоўная група ў адным з муніцыпальных садкоў гораду. Для стварэньня такой групы польскае заканадаўства патрабуе ўсяго траіх дзяцей, а зацікаўленых ужо каля дзясятку сем’яў. Свабода пагутарыла з Алесем Лукашэвічам, адным з ініцыятараў гэтай ідэі.
Пры канцы студзеня Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША апублікавала на сваім сайце 13 мільёнаў старонак дакументаў, якія раней былі даступныя толькі ў Нацыянальным архіве. Некаторыя з іх утрымліваюць звесткі аб Беларусі, якія ў розны час выклікалі зацікаўленасць у амерыканскіх спецслужбаў — ад зводак надвор'я да аэрафотаздымкаў вайсковых аб'ектаў.
Сёлета ад 2 да 25 студзеня ў Вільні на пляцоўцы Гедымінавай гары падчас добраўпарадкаваньня тэрыторыі група археолягаў Літоўскага нацыянальнага музэю (ЛНМ) знайшла парэшткі чатырох чалавек. Археолягі высунулі гіпотэзу, што гэта могуць быць пахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Пра гэта паведамляецца на сайце музэю.
Вядомы беларускі праект пра падарожжы — «Падарожжа дылетанта» — разам з нязменным аўтарам і вядучым Юрыем Жыгамонтам вяртаецца ў эфір. У гэты раз праект будзе выходзіць на партале TUT.BY. Вяртанне ў эфір адбылося праз замежжа: упершыню за гісторыю праекта пан вядоўца выехаў з Беларусі, каб з нагоды 500-годдзя першай беларускай друкаванай Бібліі распавесці пра Прагу Францыска Скарыны.
Актывісты рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларускі культурны цэнтр” з Казахстана падвялі вынікі працы за мінулы год.
Шэраг жыхароў Цьвярской вобласьці Расеі адносіць сябе да этнаграфічнай групы тудаўлянаў. Яны просяць расейскія ўлады прызнаць іх беларусамі паводле нацыянальнасьці і зьбіраюць подпісы пад адпаведнай пэтыцыяй на Change.org.
Журналіст Польскага радыё Беласток і Беларускай службы Польскага радыё Яраслаў Іванюк атрымаў узнагароду імя Мацея Лукасевіча ў катэгорыі "цывілізацыя й культура" за 2016 год. Узнагароду прызнала Асацыяцыя польскіх журналістаў за рэпартаж пра цярністую гісторыю беларуса з Падляшша, паказаную праз прызму жыцьця 65-гадовага Сяргея Нічыпарука, жыхара вёскі Буды ў Белавескай пушчы.
Прачытаўшы матэрыял калегі Дзьмітрыя Гурневіча «Віленшчына — прарасейская Вандэя ці воўк у авечай скуры?», зь якога вынікала што больш за 50 працэнтаў віленскіх палякаў глядзяць расейскую тэлевізію, каля 65 працэнтаў зь іх пазытыўна ставяцца да Ўладзіміра Пуціна, а ў мове віленскай польскай моладзі русіцызмы складаюць аж 84 працэнты, я не зьдзівіўся.
Некалькі падказак-арыенціраў для пошукаў.
24 студзеня 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося адкрыццё выставы карцін Пятра Лаўрэнава. Мастак працуе ва ўнікальнай тэхніцы жывапісу – гуашшу піша пейзажы і нацюрморты ў стылі рамантычнага рэалізму. Першая і персанальная выстава прадставіла карціны П.Лаўрэнава шырокаму колу гледачоў.
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава 30 студзеня 2017 года адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці.
22 творчыя калектывы і салісты выступілі на гайнаўскіх Раённых элімінацыях 24-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2017”. Кожны выступоўца праспяваў па дзве песні на беларускай мове.
Прыезд спадара Вінцука Вячоркі, вядомага мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, аўтара праграмы на Радыё Свабода «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам», прыцягнуў увагу беларусаў Нью-Ёрка і ваколіцаў.
28 студзеня грамадская зала Сабора Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку сустракала спевака Змітра Вайцюшкевіча, які прыляцеў у ЗША, каб выступіць у Нью-Ёрку, Гайленд-Парку (Нью-Джэрсі), Сан-Францыска, а таксама даць некалькі канцэртаў у Таронта і Атаве (Канада).
У Беларусі ды ў замежжы распачаліся мерапрыемствы да 135-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Летась на радзіме продкаў пабываў супляменнік з Уругвая Себасцьян Андраюк: упершыню ў якасці Ганаровага консула Беларусі.
На мінулым тыдні міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што беларускую гісторыю прысвойваюць сабе шмат якія іншыя дзяржавы.
Беларускую песню запісаў польскі жаночы музычны калектыў „Лабараторыя песні” (Laboratorium Pieśni).
У снежні 2016 года на сайце www.change.org з’явілася петыцыя з прапановай прызнаць этнаграфічную групу тудаўляне, Цвярской вобласці (Расія), беларусамі. На дадзены момант пад зваротам да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і губернатара Цвярской вобласці Ігара Рудзені падпісалася 146 чалавек.
Нам прыйшлося старанна «фільтраваць базар» — і свой, і спадара Зянона — каб пасля выхаду інтэрв’ю можна было спаць спакойна.
З 13 да 15 студзеня 2017 года ў Даўгаўпілсе праходзіў XII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Сярэбраныя званы» (Sudraba zvani), у якім удзельнічала больш за 70 хораў з сямі краін, у тым ліку чатыры з Беларусі.
«Тут паміраюць...» — гэтак каротка выказаўся пра жыцьцё ў памежным зь Беларусьсю паселішчы Акцябрскае яго жыхар. Тутэйшы калгас «Борец» даўно пакінуў вёску, разьмешчаную пры шашы зь Мсьціслава ў Смаленск. Для моладзі працы няма, таму ў вёсцы дажываюць век пэнсіянэры. Жывуць з настальгіяй па мінулым савецкім часе з калгасамі і ўробленымі палямі. І дзякуюць беларусам за дапамогу і кантрабанду.
Шаноўныя сябры! Паведамляем вам пра крушэнне планаў путчыстаў з Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. У 2014 годзе іх купка шляхам падману і ашуканства здзейсніла акт захопу ўсёй маёмасці таварыства, атрыманай выключна намаганнямі шматгадовага старшыні ТБК Хведара Нюнькі, які таксама спрычыніўся і да адкрыцьця беларускай школы ў Вільні.
“Калыханка для сына” – чарговая песня на словы Станіслава Валодзькі.
15 студзеня Беларуская грамада ў Рэспубліцы Малдова ўтульна адзначыла беларускае народнае свята “Шчадрэц” у адным з рэстаранаў Кішынёва.
14 студзеня 2017 ў Берне адбылася важная падзея — Агульны сход Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Гэта вышэйшы орган арганізацыі, які выбірае яе Праўленне і вырашае самыя значныя пытанні дзейнасці. Сур’ёзнае і прадуктыўнае паседжанне завяршылася прыемным адпачынкам — святкаваннем Старога Новага году ў цёплай кампаніі.
Бэата Шыдла заявіла, што яе ўрад шукае кампрамісу ў справе новай канцэпцыі «Белсату».
Аднойчы ў пошуках абутковай майстэрні ў сваім раёне я натыкнулася на дзівосную вітрыну з пераробленымі «найкамі» і «канверсамі» на абцасах і велізарных паласатых платформах. Адразу прыгадаліся дзевяностыя, Spice Girls і зялёныя чаравікі на платформе, набытыя на польскім рынку, якія я насіла нават у лютыя маразы.
Саколка і Гародня маюць супольныя планы на развіццё і прамоцыю сваіх гарадоў. „Шляхам Тызенгаўза” і „Два возеры – адна культура” – гэта праекты, якія чакаюць фінансавання з праграмы Польшча-Беларусь-Украіна. Падпісанню дамоваў, якое прайшло ў канцы 2016 года ў Саколцы, папярэднічалі сустрэчы уладаў абодвух гарадоў.
У Бельску-Падляшскім выконвалі заданні па беларускай мове. ІІ Аугульнаадукацыйны ліцэй сабраў 39 вучняў пачатковых школ з розных куткоў Беласточчыны, якія прынялі ўдзел у раённым адборы Ваяводскага прадметнага конкурсу па беларускай мове.
Выканаўчы камітэт расейскага Пэн-цэнтру апублікаваў заяву, у якой сьцьвярджаецца, што Сьвятлана Алексіевіч ніколі не была чальцом гэтай арганізацыі.
Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнэр, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мэмарыяльнай сьцяны на тэрыторыі «Музэю габрэйскага супраціву» ў Наваградку.
У суботу, 14 студзеня, у Нью-Джэрсі адбылося пахаванне грамадскага дзеяча, аднаго з лідараў беларускай эміграцыі ў ЗША Антона Шукелойця, які памёр на 102-м годзе жыцця. Развітанне прайшоў ў Саўт-Рыверы ў «Пахавальным доме Малішэўскага», а пахавалі Шукелойця на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку, прыходу царквы Жыровіцкай Божай Маці.
Дваццаць восем калектываў з усяго Падляшша сустрэліся на супольным калядаванні. Васямнаццаты раз у Беластоку прайшло мерапрыемства «Гвязда і Калядка».
У Вільнюсе даследчыкі дзяліліся цікавымі фактамі ды здагадкамі пра віленскі перыяд дзейнасці Францыска Скарыны.
Як паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, на святочнай вечарыне, якая прайшла ў Амбасадзе Беларусі ў Бішкеку, сабраліся актывісты беларускіх суполак “Світанак”, “Крыніца”, аб’яднання “Выпускнікі беларускіх ВНУ ў Кыргызстане”.
Летась у Тальяці беларуская суполка “Нёман” папоўнілася за кошт юных артыстаў.
13 студзеня юбілей адзначае вядомая грамадская дзяячка і мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч.
Кіраўнік польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць «Белсату» «паводле ранейшых варункаў».
Рашэньне выйсьці з нацыянальнага цэнтру міжнароднай пісьменьніцкай арганізацыі нобэлеўская ляўрэатка пацьвердзіла Радыё Свабода.
Нядаўна ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве адбылася творчая вечарына – круглы стол “Мікалай Улашчык (1906–1986): Памятаем – Слухаем – Чытаем” з нагоды 110-й гадавіны ад нараджэння і 30-х угодкаў памяці вядомага беларускага і расійскага гісторыка і літаратара. Сустрэчу зладзіла Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” пры падтрымцы дыпламатычнай місіі і з удзелам гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага універсітэту імя М.Ламаносава.
7 і 8 студзеня 2017 году актывісты Іркуцкага беларускага клуба “Крывічы” правялі выязное святочнае мерапрыемства: “Каляды-2017” у вёсцы Аляксандраўск Аларского раёна Іркуцкай вобласці.
Калядоўшчыкі
7 студзеня ў Нью-Ёрку памёр дзеяч беларускай эміграцыі Антон Шукелойць.
Прыйшлі доўгачаканыя Каляды! Новае Сонца і Нараджэнне Божага Сына суайчыннікі, што жывуць на малдаўскай зямлі, сустрэлі згодна з беларускімі звычаямі.
Дарагія суродзічы, дарагія беларусы ва ўсім сьвеце, Сканчаецца 2016 год, і надыйшоў час нам падвесьці ягоныя вынікі.
Прапануем вашай увазе яшчэ адну песню на словы паэта Станіслава Валодзькі і музыку Таццяны Піменавай у выкананні Веры Талеркі (Даўгаўпілс, Латвія). “Астравок Беларусі” прысвячаецца Генеральнаму консульству Беларусі ў Даўгаўпілсе, а таксама з’яўляецца свайго рода падзякай усім дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі ў свеце.
Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы паведаміла на афіцыйным сайце пра памер сродкаў, якія атрымаюць арганізацыі прадстаўляючыя нацменшасці.
У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў XIX Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”. У конкурсе ўзялі ўдзел каля паўсотні літаратараў-аматараў з усёй Польшчы. Пераможцам у першай узроставай групе стала Магдалена Бяляўская са школы ў Нараўцы: – Вершы – гэта частка мяне, таму мне заўсёды не будзе шкада часу на іх.
Як штогод вучні, настаўнікі, выпускнікі і госці сустрэліся на супольнай Калядзе ў Непублічнай пачатковай школе ў Залуках. Ужо традыцыяй мерапрыемства сталі таксама пастаноўкі і супольныя калядкі на беларускай мове.
Пытаньне ліквідацыі тэлеканалу можа быць вынесена на абмеркаваньне ў польскім парлямэнце.
У Расейскім інстытуце стратэгічных дасьледаваньняў МЗС Расеі назвалі Беларусь часткай Расеі і выступілі супраць разьвіцьця беларускай мовы.
16–18 снежня на Падляшшы адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею легендарнай газеты «Ніва».
Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня  віншуе сяброў БАЗА, усіх беларусаў Амэрыкі, нашых суайчыньнікаў у іншых краінах і на Бацькаўшчыне з надыходзячымі  Калядамі і Новым годам.
Гімн беларусаў Літвы, а таксама беларусаў Даўгаўпілса (Латвія) на словы паэта Станіслава Валодзькі цяпер можна не толькі праслухаць у выкананні Паўла Прозара і вакальнага калектыва “Купалінка” (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Пятроў) Цэнтра беларускай культуры і беларускага таварыства “Уздым” у Даўгаўпілсе (Латвія). Вы яго можаце праспяваць самі пад фанаграму. Кампазітар – Аляксандр Рудзь.
13 снежня 2016 года ў канцэртнай зале Палаца культуры «Заря» гарадской акруги Самара прайшоў гала-канцэрт лаўрэатаў XII Абласнога беларускага дзіцяча-юнацкага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня!». Як і ў папярэднія гады, арганізатарам фестывалю выступіла Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» пры падтрымцы Адміністрацыі і Думы гарадской акругі Самара, Адміністрацыі Савецкага унутрыгарадскога раёна г.а. Самара і Дома дружбы народаў Самарскай вобласці.
Рада БНР сур’ёзна занепакоеная паведамленьнямі аб пагрозе існаваньню тэлеканалу “Белсат”. За гады сваёй працы “Белсат” стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх СМІ, вельмі яскравай і вельмі важнай зьявай у беларускай мэдыйнай прасторы. Гэта ўнікальная пляцоўка для выказваньня незалежнай ад уладаў думкі.
Пісаць і развівацца па-беларуску – гэта галоўная мэта маладой іспанкі. Анхела Эспінoса – студэнтка беларускай філалогіі ў Варшаве – была госцем у „Склепе з культурай”. Усіх прысутных яна ўразіла не толькі узроўнем ведання мовы, беларускай літаратуры, але і сваімі вершамі, якія дачакаліся шматлікіх узнагародаў і вылучэнняў у паэтычных конкурсах.
«У Лондане трываюць падрыхтоўкі да асвячэння храма… Здзівілі памеры. Знешне выглядае кампактна, але ўнутры — утульнасць, аб'ём і прастора», — дзеліцца ўражаннямі ў фэйсбуку Сяргей Сурыновіч. 
Рэдкі ўдалы прыклад беларускай салідарнасьці: моладзевы клюб «Крывічы» па выніках рэйтынгавага галасаваньня на партале адміністрацыі Іркуцку заняў першае месца сярод чатырох дзясяткаў абʼяднаньняў нацыянальных аўтаноміяў.
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. Легендарны дысыдэнт, які правёў у савецкіх турмах і псыхушках шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м, – госьцем перадачы.
Беларуса Алеся Карцеля абралі прэзыдэнтам Rotary Club Warszawa City. Ратарыянцы — гэта пасьпяховыя і ўплывовыя людзі, якіх яднае мэта служэньня грамадзтву. Rotary International — гэта міжнародная сетка дабрачынных арганізацый, у шэрагах якой звыш мільёна сяброў.
Напачатку снежня 2016 года на фэйсбуку з’явілася афіцыйная старонка Саюза беларусаў Грузіі “Беларускія сябры”. Цяпер у беларусаў, якіх лёс занёс у сонечную закаўказскую краіну, ёсць мажлівасць своечасова даведвацца пра актуальныя навіны з жыцця беларускай дыяспары, атрымліваць паведамленні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Грузіі, абмяркоўваць сумесныя праекты і, канешне ж, падтрымліваць стасункі з суайчыннікамі, знаходзіць новых беларускіх сяброў.
6 снежня 2016 г. споўнілася 90 гадоў Наталлі Пятроўне Цімаховіч.
Словы верша Станіслава Валодзькі “Беларусы свету” паклалі на музыку (музыка Альберта Белуся, аранжыроўка Алега Цімафеева). Прапануем вам паслухаць яе ў выкананні вакальнага калектыва “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілса (мастацкі кіраўнік Анастасія Малышава), а пасля і самім праспяваць пад “мінусоўку”.
Беларуская дзяўчына з Барысава выходзіць замуж за кубінца і ў 1989-м трапляе на «Востраў Свабоды». Праз год літаральна ўцякае дахаты, ратуючы ад татальнага дэфіцыту і рэвалюцыйнага дурману сябе і маленькую дачку.
Прадстаўнікі славутага беларускага роду Радзівілаў ў ХХ стагоддзі, пра якіх вы наўрад ці ведалі – у нашай новай інфаграфіцы.
Беларускае зямляцтва на Браншчыне адзначыла 10-гадовы юбілей.
У Польшчы беларускую мову вывучаюць у некалькіх універсітэтах, а таксама ёсць два беларускія ліцэі. А колькі беларускае мовы ў адукацыі Беларусі ды як улады ў Менску ставяцца да мовы беларускіх палякаў?
“Родныя напевы” — пад такою назвай у эстонскім горадзе Кохтла-Ярве прайшоў Трэці фестываль беларускай песні.
Чаму беларусы з’язджаюць і як яны ўладкаваліся за мяжой? Ці маральна гэта – кідаць Радзіму ў складаныя часы і што можна зрабіць, каб гэтыя людзі вярнуліся? Пра гэта – дыскусія ў ток-шоу «Форум».
На партале гарадской управы Іркуцка (Расія) адбываецца галасаванне на вызначэнне найлепшага нацыянальна-культурнага цэнтра Іркуцка. Алег Рудакоў з Іркуцкага моладзевага клубу “Крывічы”, прапаноўвае беларусам падтрымаць суродзічаў:
Іркуцк гістарычна фармаваўся як горад перасяленчы, нездарма тут мірна ўжываліся людзі самых розных нацыянальнасцяў. І сёння Іркуцк працягвае падтрымліваць тыя самыя традыцыі: у горадзе жывуць прадстаўнікі больш як 120 нацыянальнасцяў. Іркуцкая супольнасць сладаецца як з карэнных і ўкаранёных этнічных груп (бураты, беларусы, украінцы, татары, башкіры, чувашы, немцы, літоўцы, палякі, габрэі, карэйцы, эвенкі і інш. карэнныя малалікія народы), гэтак і з больш маладых, г.зв. «новых дыяспар»: азербайджанцы, армяне, кітайцы, карэйцы, таджыкі, кіргізы, узбекі, чачэнцы, туркмены ды інш.
Дзверы Варшаўскага ўніверсітэту ўпершыню адчыніліся для студэнтаў-беларусістаў роўна 60 гадоў таму. Сёння беларуская мова гучыць ва ўніверсітэцкіх залах ды калідорах, а на падставе матэрыялаў «Белсату» тут пішацца навуковае даследаванне.
Міхасю Кавылю, беларускаму паэту і рэдактару, што жыве ў амерыканскім Саўт-Рыверы, сёння споўніўся 101 год.
Шаноўныя сябры, З глыбокім смуткам паведамляем пра адыход у іншы сьвет Барыса Кіркі – аднаго з самых актыўных дзеячоў парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Знакаміты расейскі паэт Ігар Шклярэўскі мае намер настала перабрацца з Масквы ў Беларусь. У свой час сваім коштам ён пасадзіў лес у Петрыкаўскім раёне і ахвяраваў вялікія сродкі на пабудову цэлай вёскі для чарнобыльскіх перасяленцаў. А ці дапаможа беларуская дзяржава жылплошчай знакамітаму земляку? Госьцем перадачы — Ігар Шклярэўскі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі з нагоды 20-й гадавіны канстытуцыйнага рэферэндуму выступіла з заявай, у якой заклікае ўлады Беларусі да правядзення датэрміновых свабодных і дэмакратычных выбараў ва ўсе органы ўлады.
17 лістапада 2016 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, у будынку «Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч» у Рызе адбылося адкрыццё юбілейнай выставы «Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі» Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі «Маю гонар». На ўрачыстасць прыбылі мастакі і госці з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Швецыі і Беларусі.
12 лістапада 2016 года ў рыжскім Доме недзяржаўных арганізацый прайшло заключнае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць ", арганізаваны Саюзам беларусаў Латвіі. На конкурс паступіла 15 даследаванняў з латвійскіх гарадоў і Беларусі. У ліку ўдзельнікаў конкурсу была супрацоўніца Цэнтра беларускай культуры Ірына Апейнанэ.
Прэзентацыя кнігі Андрэя Саннікава «Мая гісторыя. Беларуская "Амэрыканка", або выбары пры дыктатуры» адбылася 17 лістапада адразу ў двух гарадах Канады.
Дванаццаты раз у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы сустрэліся амаль усе мясцовыя адукацыйныя пляцоўкі, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы, каб паказаць свае праграмы. “Мастацкія сустрэчы школьнікаў” пачалі дашкольнікі з дзіцячага садка №1. Па словах арганізатара Яна Карчэўскага, мерапрыемства стала нагодай сабрацца вакол беларускага слова.
У рамках мерапрыемства перад бельскай публікай выступілі мясцовыя выканаўцы, якія спяваюць песні на польскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Сярод іх быў тэрцэт “Асторыя”, які выканаў песню “Абдымі мяне” з рэпертуару гурта “Navi”.
У Нью-Ёрку, у грамадскай залі царквы св. Кірылы Тураўскага, 27 лістапада ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну.
15–16 лістапада ў Віцебску праходзілі дні горада Даўгаўпілса пад назвай “Прысвячэнне Латвіі”. У святкаванні бралі ўдзел сябры таварыства “Уздым”.
22 лістапада 2016 года ў Даўгаўпілсе з аншлагам прайшоў юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная нітка» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
Былі віншаванні, успаміны былых журналістаў і сябраў газеты. Тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва” сёлета споўнілася 60 гадоў. З гэтай нагоды ў беластоцкіх “Сподках” адбылася святочная сустрэча, прымеркаваная да юбілею газеты.
Інтэрвію зь беларускім пісьменьнікам Уладзіславам Ахроменкам, які жыве ў Чарнігаве, пра гісторыю і сучаснасьць, пра Ўкраіну і Беларусь.
Гісторык-краязнаўца Мікола Паўловіч з беларускага таварыства “Уздым” ужо шмат гадоў збірае матэрыял па гісторыі беларусаў Латвіі. Калекцыя назбіралася такая значная, што таварыства за апошнія тры гады на базе гэтага матэрыялу арганізавала выставы “Беларуская асвета ў Латвіі ў даваенны час”, “Асобы”, “Літаратура”, “Тэатр”, “Сяргей Сахараў”.
11-га лістапада ў Кіеве ў залі Гандлёва-прамысловай палаты Украіны адбыўся Чацвёрты з’езд беларусаў Украіны, аб’яднаных ва Усеўкраінскі саюз беларусаў (УСБ). На з’езд прыбылі прадстаўнікі рэгіянальных суполак з 14 абласцей Украіны, але не было прадстаўнікоў з Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей. Усяго сабралася 62 чалавекі, і з’езд распачаў работу.
Шаноўныя сябры! Беларусы-віленчукі віншуюць Вас з гадавінай ганаровай старонкі нашай гісторыі – Слуцкім Збройным Чынам,  калі Случчакі пашлі ваяваць, каб жыла Беларусь. Радуе, што новае маладое пакаленьне беларускіх патрыётаў (пакуль не шматлікае) актыўна пратэстуе супроць фальсіфікацыі рэжымам гістарычных фактаў, забароны нацыянальнай Бaеларускай сымволікі і правядзеньня свабодных, дэмакратычных выбараў. Жыве Беларусь !
Дарагія Суродзічы Беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую вас з угодкамі адной з найбольш гераічных падзей у нашай гісторыі – Слуцкім Збройным Чынам! Так доўга як памятаю, Беларусы ў вольным сьвеце адзначалі ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну, як сваё вялікае Сьвята Памяці, памяці тых дзесяці тысяч Случчакоў, якія дабраахвотна пайшлі бараніць сваю праўду і сваю зямлю перад бальшавіцкай навалай. Гэта было першае войска Беларускай Народнай Рэспублікі.
Іхныя прозвішчы варта ведаць напамяць! Гэта самыя знакамітыя людзі, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Большаць з іх здабыла лаўры сусветнай славы толькі пасля эміграцыі ў іншыя краіны.
«Самаходы» жывуць больш чым за 3 тыс. км ад Менску і лічаць сябе беларусамі. Яны не купляюць піва ў краме, бо самі вараць лепшае – паводле старадаўняга рэцэпту. З хмелю, прывезенага прадзедамі з Магілёўшчыны. 
11 лістапада 2016 года ў малой зале Даўгаўпілскага Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Абвяшчэння Незалежнасці Латвіі, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). У канцэрце прынялі ўдзел мясцовыя беларускія калектывы, паэты, а таксама трыо акардэаністаў цэнтра «Jaunība».
Літаратурна-гістарычная вечарына, што прайшла ў Іркуцку, прысвячалася як даўнім традыцыям беларусаў, так і канкрэтным асобам з мінулага.
Прыемна адзначыць, што вучні 4-га класа Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны далучыліся да арганізаванага Вільнюскім бюро аховы здароўя і ўстановай “Перспектывы псіхічнага здароўя” праекта “Адкрый куфэрак суцяшэння 2016”.
З Наваполацка праз Беласток у Варшаву. У Беларускім Доме адкрылі выставу «Беларусы і Падляшша». Суарганізатарам адкрыцця стаў наш рэдакцыйны калега Аляксей Трубкін. Выстава складаецца з партрэтаў славутых людзей Беларусі – ваяроў, паўстанцаў, дзеячаў культуры розных часоў.
Андрэй Мікалаеў
Швэдка беларускага паходжаньня арганізавала збор сродкаў, каб дапамагчы беларускім валянтэрам адправіць бяздомных жывёл за мяжу.
Гістарычная памяць на так званых “крэсах усходніх”. Жаўнеры Арміі Краёвай – героі ці антыгероі? Станіслаў Манюшка – стваральнік польскай ці беларускай оперы? Ці можна знайсці паразуменне ў гэтых ды іншых складаных пытаннях? На тэму гістарычнай памяці ў Беластоку выступіў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні, гісторык па адукацыі, Яраслаў Ксёнжэк.
Хочаце ведаць, дзе асабліва цёпла ставяцца да людзей сталага веку? Едзьце ў Малінава, як гэта зрабілі члены беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», разам са старшынёй Людмілай Сіняковай, 26 кастрычніка 2016 года, папярэдне атрымаўшы запрашэнне паўдзельнічаць у святочным канцэрце.
У Горадні прэзэнтавалі першы нумар новага навуковага гістарычнага выданьня – «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў». Новы акадэмічны часопіс выдаецца беларускімі навукоўцамі пры Варшаўскім унівэрсытэце.
11 лістапада ў Менску адбылася беларуская прэм’ера апошняга фільма нядаўна памерлага выбітнага польскага рэжысэра – Анджэя Вайды. Мы ўбачылі «Powidoki» (магчымы пераклад – «Пасьлявобразы», «Рэшткавыя выявы») на два месяцы раней за палякаў.
Прадукаваць і трансляваць беларускія перадачы збіраецца чарнігаўская тэлерадыёкампанія Svoboda.fm. Гэта сапраўды падзея гістарычных маштабаў: за ўсё гісторыю ўкраінскай інфармацыйнай прасторы беларускае слова ў ім ніколі не гучала сістэмна. На якую мэтавую аўдыторыю разлічаная беларуская праграма ва ўкраінскім эфіры? Чаму радыё мае быць менавіта беларускамоўным? Чаму ва ўкраінскім грамадстве так багата бязглуздых прыдумак пра жыццё ў Беларусі, а ў Беларусі – фантастычных міфаў пра стан рэчаў ва Украіне?
Шматгадовы супрацоўнік Этнаграфічнага музея ў Торуні, беларускі дзеяч і выбітны этнограф Мар’ян Пецюкевіч пакінуў пасля сабе багатую навуковую спадчыну.
28 кастрычніка 2016 года ў Палацы культуры прайшоў VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», які аб'яднаў беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі на свяце ураджаю, сабраўшы рэкордную колькасць удзельнікаў і гледачоў.
Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі традыцыйна зладзіла Дзяды пад Фрыбургам. Штогод сябры асацыяцыі ўшаноўваюць памяць сваёй зямлячкі Марыі Магдалены Радзівіл і ейнай дачкі Марыі Людвігі, якія пахаваныя на тэрыторыі жаночага кляштару ў мястэчку Бургульён блізу Фрыбургу.
Тыдзень таму пачаўся ХХІІІ фестываль “Беларускі абрад на сцэне”. Гэта нагода, каб прыгадаць часта забытыя ўжо традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша. Расказы, пастаноўкі і песні можна пачуць у выканні носьбітаў беларуска культуры рознага ўзросту.
Годным закрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» стаў апошні прыжыццёвы фільм класіка польскага кіно Анджэя Вайды.
У культурным цэнтры пры беларускай амбасадзе ў Маскве прайшла прэзентацыя кнігі Мікалая Улашчыка “Даць народу гісторыю”.
12 лiстапада ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком новай незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам. Спадар Шушкевiч прыбыў са сваёй жонкай у амерыканскую сталiцу, каб узяць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх пагадненняў.
На восеньскім Фестывалі хэндмэйду ў Канадскім Таронта (CreativFestival 2016-Fall) прайшла персанальная выстава Ірыны Варабей пад эгідай Канадыйскай асацыяцыі вышывальніц (Embroiderers' Association of Canada – EAC). Спадарыня Ірына – дызайнер вышыўкі, заснавальніца мастацка-дызайнерскай кампаніі "Spirit of Belarus" у Канадзе.
У гэтым годзе традыцыйнае святкаванне “Дзядоў” згуртаваннем Беларусы Швецыі (Sveriges Belarusier) амаль супала па часе са шведскім Днём усіх святых.
23 кастрычніка ў Прэйльскім Доме культуры пануе атмасфера ўзнесласці і ўрачыстасці – мясцовыя беларусы ў рамках Дзён беларускай культуры святкуюць 125-годдзе з дня нараджэння свайго любімага паэта – Максіма Багдановіча.
На Дзяды у Празе сябры суполкі «Скарына» памаліліся за прэзыдэнтаў БНР Пётру Крачэўскага і Васіля Захарку, а таксама за опэрнага сьпевака Міхася Забэйду-Суміцкага.
У золкі вечар 25-га кастрычніка ў нашай клюбоўні адбылася цёплая сустрэча з Уладзімірам Ягоўдзікам, які завітаў да нас разам са сваёй жонкай Марыяй і малодшай дачкой Верай.
Беларусы наведалі магілы славутых землякоў на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.
Польскія навукоўцы правялі дасьледаваньні на Віленшчыне, у Латгаліі, на паўднёвай Пскоўшчыне й на Беласточчыне.
Канцэрт у Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку завяршыў XXIII фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2016”.
Архівы беларусаў замежжа маюць вялікае значэнне для камплектавання фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Найбольш актыўна дакументы дзеячаў культуры, навукі і мастацтва, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, сталі паступаць з сярэдзіны 1990-х гадоў, і працэс не спыняецца да сёння. На вялікі жаль, з розных прычын гэтыя фонды часта няпоўныя. Але спадзяёмся на іх папаўненне: патрэбна шмат часу, каб сабраць гэтае багацце па ўсім свеце.
Напрыканцы лета ў Нараўцы (ва ўсходняй Польшчы, цэнтр гміны ў Гайнаўскім павеце) ладзіўся фэст “Дажынкі”.
Традыцыя ўшанаваньня продкаў спрадвеку займае важнае месца ў жыцьці беларусаў не толькі на радзіме, але і за яе межамі. 30 кастрычніка беларусы Нью-Ёрка завіталі ў сабор Св. Кірылы Тураўскага, які знаходзіцца на Атлантык-Авеню ў Брукліне, на святочную службу і імпрэзу, прысвечаныя памінанню і ўшанаванню памяці продкаў.
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання прайшла бард-сустрэча з Касяй Камоцкай ды Вольгай Гарадзейчык. Моладзь мела магчымасць беспасрэдна распытацца пра творчы шлях ды паслухаць міні-канцэрт.
Адпаведна Праграме “Дзён беларускай культуры – 2016” падыйшла чарга Дагдскага беларускага таварыства “Вербіца” правесці святочнае мерапрыемства ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, літаратуразнаўца, аднаго з стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу Максіма Багдановіча.
Ад 1993 года беларускія мастакі, якія жывуць і працуюць у Латвіі, ні разу не выстаўлялі сваіх працаў у Беларусі. Дзяржава не давала такой магчымасці. Тым часам творы беларусаў з краінаў Балтыі запатрабаваныя ва ўсім свеце.
Называюць яго падляшскім Напалеонам Ордам. Уладыслаў Петрук быў госцям сустрэчы ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка” ў Гайнаўцы. Мастак стварыў багаты архіў графікі, выкананай тушшу і пяром. Гэта, бадай, адзін з найбольшых збораў мастацкай дакументацыі архітэктуры і краявіду Падляшша. Кожная карціна – гэта некалькідзённая праца і эмоцыі, як кажа Уладыслаў Петрук.
Штогод у гімназіі адзначаецца Дзень еўрапейскіх моў. У гэтым годзе таксама прайшло шмат мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел многія вучні і настаўнікі гімназіі.
Гурт «Жэмэрва» існуе ўжо 13 гадоў пры Музэі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
У прафесара Арнольда Макміліна атрымалася тое, на што наўрад ці пайшлі б беларускія літаратурныя крытыкі. А калі б нават і рызыкнулі, то яшчэ невядома чым бы такая задума скончылася. Новая кніга спадара Арнольда “Рунь” – дэталёвы разбор творчасці сарака (!) маладых беларускіх паэтаў – для беларускага літпрацэсу кніга адначасова важная і незвычайная.
Арнольд Макмілін выбраў 40 беларускіх паэтаў, што выдалі свае першыя зборнікі ў пачатку ХХІ стагоддзя.
РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Канцылярыя Старшыні   Зварот Старшыні Рады на 32-ой Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі 3–5 верасьня 2016 г., Лорд Элгін Гатэль, Атава
Два канцэрты прайшлі на сцэнічных пляцоўках Петразаводска з удзелам артыстаў з Беларусі.
У дзейнасці суполкі “Уздым” з Даўгаўпілса прыкметная цяга да лепшых узораў беларускага пісьменства. Кожная беларуская суполка выбірае прыярытэты ў працы. Я ж хачу падзяліцца досведам таго, як мы выкарыстоўваем велізарны патэнцыял беларускай літаратуры.
Ва Уроцлаве скончыўся Фестываль незалежнай беларускай культуры. Цягам мінулага тыдня жыхары Уроцлава мелі магчымасць пазнаёміцца з беларускімі артыстамі, мастакамі ды паэтамі. Гэткае свята беларушчыны праводзіцца ў сталіцы Ніжняй Сілезіі ўжо восьмы раз.
Цудоўнаю вечарынаю адзначылася праграма “Дзён беларускай культуры – 2016” ў Екабпілсе. Падзея адбылася 24 верасня. Сабралася шмат народу, бо запрашала беларускае таварыства “Спатканне” усіх, каму хацелася свята для душы.
1 кастрычніка 2016 года “Дні беларускай культуры – 2016” мелі працяг у горадзе, дзе нараджаюцца ветры – у Ліепаі. У прыгожай зале Ліепайскага універсітэта сабралася шмат гараджан і гасцей беларускай абшчыны “Мара”.
У рамках Дзён беларускай культуры ў Латвіі сябры беларускага культурнага таварыства «Вясёлка» у Краславе 29 верасня правялі вечар, прысвечаны 125-годдзю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
У кастрычніку супляменнікі з Неапаля будуць прымаць гасцей з Беларусі. Артысты розных нацыянальнасцяў едуць на гастролі. Ладзіць праект “Беларусь шматнацыянальная” апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, а плячо падтрымкі на гэты раз падстаўляе Асацыяцыя “Bellarus”. Неапальскія беларусы знаходзяць канцэртныя пляцоўкі, арганізоўваюць цікавую праграму для гасцей з Беларусі.
Беларускі юрыст Юрась Зянковіч эміграваў у ЗША 9 гадоў таму. Цяпер разам з жонкай валодае юрыдычнай фірмай з офісамі ў Дэнвэры і Нью-Ёрку, спэцыялізуецца на эміграцыйным і бізнэс-праве. Сярод кліентаў – і беларусы, якія імкнуцца легалізавацца ў ЗША, і беларускія і ўкраінскія карпарацыі, якія вядуць справы з амэрыканскімі партнэрамі.
Сёньняшні госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» – ляўрэат сёлетняй літаратурнай прэміі імя Гедройця Макс Шчур, беларускі пісьменьнік, які жыве ў Празе. Ён распавядае пра свае палітычныя погляды і захапленьне анархізмам, адказвае на пытаньне, каго зь цяперашніх беларускіх літаратараў лічыць найлепшымі, і тлумачыць, чаму ня мае жаданьня вяртацца ў Беларусь. Зь ім гутарыў Віталь Цыганкоў.
15 кастрычніка 2016 года ў Дагдзе прайшло планавае мерапрыемства «Беларускі ручнік» у рамках праекта Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца», атрымаўшага падтрымку на конкурсе праектаў падтрымку Міністэрства культуры Паўднёва-Латгальскага цэнтра падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый. Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры, як партнёр праекта, перадаў ручнік з вышыўкай слова Daugavpils і беларускага ўзора другому ўдзельніку праекта – Ліванскаму славянскаму таварыству «Узоры»
У Бельску Падляшскім прайшоў першы з трох дзён дэкламатарскага конкурсу “Паэтычнае трохгалоссе”. Арганізатары называюць яго “Паэтычным трохгалосікам”, бо накіраваны ён выключна на дашкольнікаў.
9-га кастрычніка 2016 года ў Атаве  (Канада)  адбылася прэзентацыя двух цікавых кніг: Пятра Сільвестравіча Мурзёнка “Адвечныя Плыні” і Пётры Пятровіча Мурзёнка “Шляхі да беларускай нацыі”.  Кнігі былі выдадзены ў Мінску пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”.
Ці заслужыў Дылан Нобэля? Што застанецца ад году Алексіевіч? Для каго пішуць беларускія аўтары? Чаму прэмія Гедройця штогод спараджае спрэчкі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць пісьменьнікі, першы і сёлетні ляўрэаты прэміі Ежы Гедройця – Павал Касьцюкевіч і Макс Шчур.
Ён піша па-беларуску і не толькі пра Беларусь, але ўжо амаль дваццаць год не быў на радзіме. Яго многа хто ведае, але мала хто бачыў.  Наш сябр Міхась Пашкевіч сустрэўся з пісьменнікам Максам Шчуром у Празе, каб даведацца, чым жыве пераможца прэміі Гедройца і як ён ставіцца да сваёй узнагароды і літаратурных тусовак.
15 кастрычніка ў Нью-Ёрку у Міжнародным доме маракоў падчас пасяджэння Беларуска-амерыканскага задзіночання «Пагоня» адбылася прэзентацыя юбілейнага, дзясятага, выпуску літаратурнага альманаха «Беларус». Свята сабрала больш за 70 чалавек.
Даўгаўпілскі вакальна-інструментальны ансамбль гасцяваў у Мёрах і адкрываў там юбілейны экафэст.
У Тальяці, знакамітым расійскім Аўтаградзе, мясцовыя беларусы ў чарговы раз адзначылі традыцыйнае свята сваіх продкаў-хлебаробаў.
Да сваіх культурных традыцый беларусы Клайпеды далучаюць мясцовых жыхароў. А яшчэ спрыяюць наладжванню эканамічных стасункаў паміж краінамі.
Гэтымі выходнымі ў Цухвіле адчынілі кватэру-музей Тадэвуша Касцюшкі.
Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Нацыянальным універсітэце сучасных моў Пакістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
VIII З’езд выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім – гэта вельмі значная падзея як у жыцці школы, так і людзей, якія выйшлі з яе ў больш ці менш шырокі свет.
Для многіх рашэнне журы прэміі Гедройца стала нечаканасцю. Галоўны прыз здабыў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт». Хто такі гэты Шчур, якога ніхто не бачыў у менскіх літаратурных тусоўках?
Прэмія Гедройца 2016 г. яшчэ не даехала да Прагі, дзе ўжо амаль дваццаць гадоў жыве беларускі пісьменьнік Макс Шчур, як ад яго прыйшла прапанова выдання чарговай загадкавай кнігі. На гэты раз лаўрэат самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды ў Беларусі схаваўся пад псэўданімам.
12 кастрычніка стаў вядомы пяты ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця – бадай, галоўнай сучаснай літаратурнай прэміі Беларусі. Ім стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт». Ён атрымаў чэк на 5000 эўра ад IdeaBank.
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава “Пазнай Беларусь 2009–2015”. Склалі яе выбраныя працы ўдзельнікаў і пераможцаў 7 гадоў конкурсу “Пазнай Беларусь”, які праводзіцца Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы.
У перыяд з 16 па 25 верасня ў Рэспубліцы Малдова праходзіў Рэспубліканскі этнакультурны фестываль «Адзінства праз разнастайнасць», які ў гэтым годзе адзначыў сваё 15-годдзе. Па шматгадовай традыцыі арганізатарамі свята выступілі Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова ў партнёрстве з этнакультурнымі арганізацыямі і мэрыяй муніцыпія Кішынёў.
25 верасня 2016 г. беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» запрасіла сваіх сяброў на чарговае свята «Беларускaя кухня», якое вельмі падабаецца ўсім. Таму ў гэтым годзе вырашылі зноў правесці гэта мерапрыемства. З раніцы пагода была хмурая, а пад вячорак выглянула сонейка і асвяціла наша памяшканне сваімі ласкавымі восеньскімі промнямі.
Гранічнае спалучэньне неспалучальнага: падводныя здымкі пад народныя мэлёдыі! Tuzin.fm прэзэнтуе сольны альбом канадзкай беларускі Віялеты Кавалёвай разам з 4 відэаролікамі. Праект ствараўся цягам двух год, аўдыёчастка ў вольным доступе публікуецца ўпершыню.
Актывісты Бруклінскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ўзялі ўдзел у вулічным фэстывалі Atlantic Antic, які праводзіцца штогод на Atlantic Avenue у нью-ёрскім раёне Бруклін.
8 верасня 2016 года ў даўгаўпілскім Палацы культуры адбылося адкрыццё юбілейнай выставы карцін Вэлты Лоцэ пад назвай «Мой свет для вас!», якой Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) пачынае новы творчы сезон.
27 жніўня 2016 года ў гарадскім паселку Зэльва Гродненскай вобласті, які спрадвеку славіўся сваімі коннымі кірмашамі, прайшоў «Ганненскі кірмаш» – адзін з самабытных рэгіянальных фестываляў Беларусі. Па запрашэнню Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта ў «Ганненским кірмашы» прыняў удзел вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Ніколі не браў адпачынку, стаў донарам, пісаў вершы – што вам варта ведаць пра найбуйнейшага палітыка Ізраіля, які паходзіць з нашага рэгіёна.
Фота euroradio.fm. 1. Чалавек, якім захапляецца ўвесь свет, нарадзіўся у мястэчку Вішнева на Валожыншчыне 2 жніўня 1923 года.
У мінулым годзе, як выяўляецца – за год да смерці, 92-гадовы Шымон Перэс, дзявяты прэзідэнт Ізраіля і ўраджэнец беларускага Вішнева, прыехаў у Кіеў. Гэта быў самы цяжкі год для Украіны – толькі што пала Дэбальцава, краіна змагалася з наступствамі вайны. Перэс прыляцеў, каб гаварыць пра ляноту, смеласць і дзёрзкасць надзеі.
Ветэран ізраільскай палітыкі, экс-прэзідэнт Шымон Перэс памёр на 94-м годзе жыцця.
У аргенцінскім горадзе Бярыса, што ў правінцыі Буэнас-Айрас, адсвяткавалі 75-годдзе з дня заснавання Беларускага культурнага і спартыўнага клуба «Усход».
Глыбокай ноччу, паводле менскага часу, Амэрыка застыне перад тэлевізарамі. У Нью-Ёрку пройдуць першыя прэзыдэнцкія тэледэбаты паміж Гілары Клінтан і Дональдам Трампам. «Найважнейшыя 90 хвілін для амэрыканскай палітычнай гісторыі», – так гэтую сустрэчу называюць амэрыканскія камэнтатары.
Уладзімір Макей зрабіў важную і прыемную заяву пра супрацу зь беларускай дыяспарай, нават адзначыўшы Зьезд беларусаў сьвету, які мае прайсьці ў 2017 годзе.
Асацыяцыя беларусаў Швэйцарыі зладзіла беларускую нацыянальную дыктоўку ў беларускай амбасадзе.
Беларускі антураж з ручнікамі і аўтэнтычнымі прадметамі побыту, афіцыянты ў нацыянальных строях і посуд ад вядомых ганчароў, народныя песьні і рок-гіты ў музычным афармленьні: беларусы Сыбіру атрымалі культурніцкую пляцоўку з кулінарным ухілам – этна-кавярню «Беларуская глеба».
Шмат маладых беларусаў атрымліваюць адукацыю за мяжой. Цяпер ужо цяжка каго-небудзь здзівіць дыпломамі еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх навучальных устаноў. Але некаторыя нашыя суайчыннікі выбіраюць і нетрадыцыйныя кірункі. Выпускнік Коласаўскага ліцэя Міхаіл Лысюк стаў першым беларусам, які паступіў і паехаў на навучанне ў Сінгапур. Хлопец вучыўся ў элітным сінгапурскім каледжы South East Asia, які быў асабіста заснаваны «айцом сінгапурскага эканамічнага цуду» Лі Куан Ю.
Калі я быў падлеткам у маім Міры, гуляў на вуліцы «ў гузікі» або ў стракалку, я глядзеў на старэйшых людзей як на асобную катэгорыю, і мне ў галаву не прыходзіла, што некалі буду сам да яе належаць. А пазьней праз усе дзесяцігодзьдзі мяне інтрыгавала пытаньне: як старыя людзі глядзяць на сьвет і пра што яны думаюць?
У Міхалове з 400 вучняў пачатковай школы ды гімназіі роднай мове вучыцца кожны чацьвёрты.
У мясцовым гарадскім амфітэатры адбыўся «Беларускі народны фэст». Перад бельскай публікай выступілі музычныя калектывы з розных раёнаў Беласточчыны, а таксама госці з Беларусі. «Мы пад уражаннем ад бельскіх гледачоў, – кажа мастацкі кіраўнік гайнаўскага калектыву “Давід Шымчук Бэнд”.– Добрая атмасфера, выдатная публіка, якая вельмі добра прыняла нас. Мяркую, што гэты быў вельмі добры фестываль як і наш выступ тут і супольная забава з публікай. У нас застануцца добрыя успаміны пра выступ у Бельску.
1-га верасня званок склікаў вучняў і настаўнікаў Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны на свята пачатку навучальнага года. У гэты дзень прагучаў першы званок для 20 першакласнікаў, якія з нецярпеннем чакалі першага ўрока і сустрэчы з першай настаўніцай. Нерашуча пераступілі школьны парог і 20 дзяцей з падрыхтоўчага класа.
У эміграцыйных зборах часам можна знайсці рэдкія выданні. Ксеракопія аднаго з іх, школьнага часопіса «Покліч», была перададзеная нядаўна ў Беларускі інстытут літаратуры і мастацтва разам з іншымі паперамі Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
Вечарам 1 верасня ў Мінску, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава «Беларусы ў II Польскім корпусе. Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны».
Зь пісьменьніцай, экс-старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Вольгай Іпатавай мы сустракаемся цяпер толькі ўлетку, калі яна прыяжджае з Канады, дзе апошнім часам жыве. Сустрэліся і сёлета, паўспаміналі, пагаварылі пра набалелае.
«Паміж памяццю і гісторыяй» – пад такой назвай выйшла кніга, а больш дакладна сацыялагічнае даследванне Ганны Мароз на тэму інтэрпрытацыі гісторыі беларусамі і палякамі, а менавіта іх стаўлення да супярэчлівай асобы Рамуальда Райса «Бурага».
Беларускія песні ў выкананні калектываў з Польшчы і Беларусі, народнае рукадзелле ды стравы – усё гэта было на беларускім фэсце «Арлянскія сустрэчы», які прайшоў у Орлі.
Супляменніца з Італіі Таццяна Пумпулева лічыць: найлепшы адпачынак бывае толькі ў родным краі. Але і тут яна не забывае пра справы: паспявае правесці яшчэ і важныя перамовы.
Ўжо болей як пяць дзесяцігодзьдзяў беларусы Паўночнай Амерыкі ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы што два гады. Сёлетні форум з 3-га па 5-га верасьня вітала сталіца Канады Атава.
Дакументальны фільм «Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні», зняты беларускай Вольгай Дземкай, якая ўжо больш за дзесяць гадоў жыве ў ЗША, стаў пераможцам міжнароднага кінафестывалю Creatіon Іnternatіonal Fіlm Festіval CІFF-2016 (Канада).
Актывісты беларускай дыяспары з Іркуцка здзейснілі этнаграфічную экспедыцыю ў сібірскую глыбінку.
Беларускія песні ў выкананні калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Старога Ляўкова, Бельска Падляшскага ды Беларусі пачулі ўдзельнікі «Беларускага народнага фестывалю» ў Дубічах Царкоўных.
Святой літургіяй пачалася інаўгурацыя навучальнага году ў Чыжах. У цырымоніі прымалі ўдзел войт гміны, дырэктар школы і перш за ўсё настаўнікі і школьнікі. Комплекс школ у Чыжах – гэта пляцоўка, дзе ўсе вучні прымаюць удзел у занятках па беларускай мове.
Чарговы Беларускі Трыялог завяршыў сваю працу ў Крынках на Падляшшы. Удзельнікі – а гэта літаратары, тэолагі, святары ды іншыя зацікаўленыя асобы – дыскутавалі на тэму «Ці Бог не разумее па-беларуску».
У суботу, 6 жніўня, у беларускім таварыстве «Спатканне» г. Екабпілса ў вельмі цёплай, сяброўскай, душэўнай атмасферы прайшло «Свята бульбы», у якім прынялі ўдзел і госці з Даўгаўпілса: прадстаўнікі Цэнтра беларускай культуры і культурна-асветніцкага таварыства «Уздым». Беларусы двух гарадоў на Даугаве спявалі гімн бульбе, якая па праву лічыцца другім хлебам у Беларусі.
Асацыяцыя беларусаў у Швайцарыі выступае з ініцыятывай усталяваць у г. Залатурн помнік Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку.
Арыгінальныя творы мастацтва нараджаюцца ў Іркуцку пад уплывам беларускіх народных традыцый
Гэтую кнігу складана будзе знайсці ў кнігарні. Адразу ж пасля выхаду яна стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Прычына таму – не толькі абмежаваны наклад. Выданне прызначана для ўнутранага сямейнага выкарыстання членаў роду Целешаў. Але пагартаць яе ці проста пазнаёміцца з агульнай канцэпцыяй і структурай, думаю, будзе карысна кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй сваёй сям’і, хоча скласці ўласны радавод.
У школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе сталіцы штата Каліфорнія горада Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры.
Пакуль увесь свет зачаравана сачыў за навінамі з Рыа і заўзеў за свае нацыянальныя каманды, у Нью-Ёрку адбыліся хай і не такія маштабныя, але значныя лакальныя падзеі.
6 жнiўня Малiнаўская воласць святкавала традыцыйны летнi Дзень воласцi. Свята праходзiла пад дэвiзам: «Ах, слаўнае, рознакаляровае лета». Мноства розных мерапрыемстваў было падрыхтавана на гэты дзень. А вечарам прайшоў святочны канцэрт, у якiм удзельнiчалi калектывы Даўгаўпiлса i Даўгаўпiлскага краю.
У рамках супрацоўніцтва з Браслаўскім музейным аб’яднаннем беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» прыняла ўдзел у «Браслаўскім кірмашы» 7 жніўня 2016 года.
З нагоды свайго 90-годдзя Янка Запруднік, адзін з самых вядомых амерыканскіх беларусаў, атрымаў каля сотні віншаванняў з розных куткоў планеты. Найбольш, вядома, з Беларусі, якую сёлета наведаў дзеля сустрэчаў з сваякамі і сябрамі ды прэзентацыі новай кнігі – «Кантакты».
Імя Зыгмунта Мінейкі сёння вядомае не толькі беларусам, але і ўсяму свету. Гэты таленавіты чалавек нарадзіўся ў 1840 годзе ў невялікім мястэчку Балвашнікі, што на Ашмяншчыне (цяпер вёска называецца Зялёны Бор). Яго жыццё пачалося ў шляхецкай сям'і, а вучыўся Зыгмунт у найлепшых навучальных установах таго часу. Спачатку Мінейка быў навучэнцам Віленскай гімназіі (дарэчы, разам з яшчэ адным не менш вядомым чалавекам – Францішкам Багушэвічам), потым – Інжынернага вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, а затым – ваеннай школы ў Генуі, заснаванай знакамітым Гарыбальдзі.
Беларуская эміграцыя, нягледзячы на ўсе намаганьні Натальлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча, застаецца як бы прыцененай сфэрай бытаваньня культуры, палітыкі, журналістыкі. Яно й зразумела, у каго цяпер ляжыць падшыўка «Бацькаўшчыны» ці «Беларуса», кніжкі, газэты, часопісы. Я ўжо не кажу пра аўдыёфайлы зь перадачамі беларускага «дэску» Радыё Вызваленьне за некалькі паваенных дзесяцігодзьдзяў. Вось жа, калі ўзяць кожную з гэтых сфэраў, ва ўсіх знойдзецца багдановіцкі «сьветлы сьлед» Янкі Запрудніка.
Што ў Купалля даўнія карані, сведчыла і само месца: сярэдневяковая «Парахавая вежа». Там Беларуская грамада Львоўскай вобласці ладзіла «Беларускае Купалле» ў Львове 7 ліпеня. Запрасілі супляменнікаў, кіраўнікоў этнасуполак вобласці. Сярод гасцей былі памочніца Ганаровага консула Беларусі ў Львове Аксана Мілян, артысты творчых гуртоў. А вяла рэй на свяце салістка хору грамады «Белая Русь» Аксана Яцкіў.
Вялікі падарунак айчыннае літаратуразнаўства атрымала з берагоў туманнага Альбіёна: вядомы прафесар Арнольд Макмілін выдаў грунтоўную работу «Рунь: Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя».  
Пра тое, што Ганна – фотамайстар, чытачы «Голасу Радзімы» ведаюць. Некаторыя працы яе дэманстраваліся ў Гістарычным музеі Беларусі, друкаваліся на старонках газеты. І вось у Кішынёве, у Бюро міжэтнічных адносін Малдовы – яе персанальная выстава мастацкай фатаграфіі «Родныя сялібы». Вернісаж прайшоў на пачатку чэрвеня, быў прымеркавана да 35-х угодкаў Ганны Мазур, а таксама 10-годдзя яе актыўнай грамадскай дзейнасці.
Нас часам папракаюць: газета шмат увагі надае дзейнасці актывістаў Іркуцкага таварыства беларускай культуры, іншых беларускіх суполак Прыбайкалля. Але ж яны таго вартыя! Калі няма спраў, а ёсць толькі жаданне «выглядаць прыгожа» – то што ж напішаш пра такую суполку? І яшчэ адзін «сакрэт» ад супляменнікаў з Прыбайкалля: яны не саромеюцца дасылаць прэс-рэлізы, проста кароткія інфармацыі пра імпрэзы, якія самі ладзяць, у якіх удзельнічаюць.
24 ліпеня ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк, ЗША) прайшла паніхіда ў памяць забітага Паўла Шарамета і мерапрыемства прысьвечанае ўшанаваньню яго памяці.
Мастацтва, як вядома, вельмі добры дыпламат. «2016-ы — Год культуры ў Беларусі, калі значная ўвага надаецца мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, захавання гістарычна-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, падтрымкі творчых ініцыятыў», — такімі словамі адкрываў выставу «Ментальны сусвет. Прысвячэнне Шагалу» Пасол Беларусі ў Эстоніі Анатоль Сцёпусь.
9 ліпеня 2016 года ў аблюбаваным месцы адпачынку гараджан, у парку Дубровіна, прайшла яркая, маляўнічаа, тэатралізаваная дзея пад назвай «Беларускае Купалле», арганізаванае даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) пры падтрымцы Упраўлення культуры і Цэнтра латышскай культуры.
Тысячы беларускіх жаўнераў Другой сусветнай вайны адважна змагаліся з нацызмам у шэрагах польскай арміі генерала С. Андэрса.
У Краязнаўчым музеі імя акадэміка Ахвледыяні ў грузінскім горадзе Цхалтуба адкрылася выстава «Грузія – дружная з сонцам краіна», прысвечаная грузінскаму перыяду творчасці Янкі Купалы.
Яшчэ ў далёкім 1923 годзе была заснавана Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя. З таго часу яе прадстаўнікі настойліва прапагандуюць на амерыканскай зямлі веды пра гісторыю, культуру і звычаі свайго народа, бо працягваюць лічыць сябе неаддзельнай ад яго часткай. Пры гэтым беларускія імігранты шырока карыстаюцца сродкамі мастацтва (эстрада, фестывалі, выстаўкі і г. д.), бо добра разумеюць важкасць такой актыўнасці як для сябе асабіста, так і для іншамоўных суседзяў.
На пачатку ліпеня 2016 года згуртаванне «Беларусы Швецыі» ўжо другі год запар адсвяткавала Купалле ў Стакгольме, на маляўнічай выспе Вінтэрвікен.
На працягу пятнаццаці гадоў беларуская суполка з Таронта ладзіць Купальле ў канадыйскім Доме адпачынку «Слуцак», што за трыццаць кілямэтраў ад гарадку Пары-Саўнд у правінцыі Антарыё.
Спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» пакажуць у Беластоку. Рэжысёр спектаклю – Міхал Станкевіч, які раней рэалізаваў між іншым Metodę Ustawień Narodowych, спектакль на аснове гісторыі рэйду Рамуальда Райса (Бурага).
У вёсцы Трасцянка, што ў гміне Нарва, прайшоў «Пікнік беларускага слова». Тут можна было сустрэцца з беларускімі літаратарамі Беласточчыны і паслухаць іх творы.
25-га чэрвеня пражскія беларусы адзначылі старажытнае свята Купалле каля сажалкі ў Глоўбеціне. Негледзячы на штармавое папярэджанне надвор'е апынулася спрыяльным, свята наведала шмат людзей.
Беларуская грамада Рэспублікі Малдова сумесна з Рускай суполкай Рэспублікі Малдова трэці год запар адзначаюць Купалле. Гэтым разам свята зладзілі 9 ліпеня на беразе Днястра ў курортным пасёлку Вадул луй Водэ. Сярод гасцей былі прадстаўнікі Пасольстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Малдове, Расійскага цэнтра навукі і культуры, прымэрыі Вадул луй Вад.
10 лiпеня ў грамадскай залi сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку, адбылася творчая сустрэча з Ірынай Шумскай (Хадарэнка), пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі.
11 ліпеня 80-гадовы юбілей адзначае доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнаўца і перакладчык Цімох Ліякумовіч.
26 чэрвеня Рэспубліка Малдова ўпершыню афіцыйна адзначыла Дзень нацыянальнага строя. У адкрыцці свята, на якім акрамя дыпламатаў і прадстаўнікоў этнакультурных суполак таксама прысутнічалі прэм’ер-міністр краіны Павел Філіп і міністр культуры Моніка Бабук, узялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай грамады Рэспублікі Малдова.
Днямі на адрас «Бацькаўшчыны» прыйшоў ліст ад сябра Рады Таварыства беларускай культуры ў Літве Леакадзіі Мілаш, змест якога дае спадзеў на тое, што скандал вакол былога старшыні ТБК Хведара Нюнькі, які цягнецца ўжо два гады, урэшце сціхне.
Новыя звесткі пра біяграфію і постаць Францішка Скарыны адшукаў Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Беларусі. Падчас апошняй камандзіроўкі даследчык удакладніў сувязь першадрукара з V Латэранскім саборам. Нагадаем, менавіта туды прыбыла дэлегацыя дацкага караля, у складзе якой быў нейкі Скарына.
9 ліпеня 2016 г. у Дагдзе з поспехам прайшоў другі фестываль беларускай песні і танца, арганізаваны мясцовым беларускім таварыствам «Вербіца» пры падтрымцы Дагдскай краёвай думы.
З 1 па 2 ліпеня ў Даўгаўпілсе прайшоў фестываль нацыянальных культур «Pynu, pynu sītu», арганізаваны Паўднёвалатгальскім цэнтрам падтрымкі недзяржаўных арганізацый.
Сёньня 85-годзьдзе адзначае знаная беларусістска, былая кіраўніцы катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першы амбасадар Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова.
Традыцыйная вандроўка да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё) адбылася 4 чэрвеня. Сябры Згуртавання Беларусаў Канады і Парафіі Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы штогод наведваюць гэты сімвал веры і беларушчыны.
10 чэрвеня былі падведзены вынікі абласнога маладзёжнага фестывалю нацыянальных культур «Мой народ - Мой гонар», арганізаванага Міністэрствам па фізічнай культуры, спорту і маладзёжнай палітыцы Іркуцкай вобласці. Мэтай фестывалю было выхаванне культуры міжнацыянальных і міжэтнічных адносін у моладзі, стымуляванне народнай мастацкай творчасці.
Каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане адкрылася выстава да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна праходзіць у межах Лёнданскага фэстывалю архітэктуры.
Урачыстае адкрыццё персанальнай выставы мастацкай фатаграфіі «Родныя сялібы» Ганны Мазур, фотамастачкі і старшыні Праўлення Беларускага культурнага руху Малдовы, адыбылося 7 чэрвеня 2016г. у Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова. Культурнае мерапрыемства прымеркавана да дзесяцігоддзя актыўнай грамадскай дзейнасці спадарыні Мазур і да яе 35 гадовага юбілею. Ганна Мазур
11 красавіка 2016 года дзеючаму Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі cп-ні Івонцы Сурвілла споўнілася 80 год. У гэты дзень група атаўскіх беларусаў начале са cтаршынём Галоўнае управы Атаўскага аддзелу ЗБК доктарам Пётрам Мурзёнкам наведала юбілярку і цёпла павіншавала яе з Днём народзінаў.
Ужо амаль год спн. Валянціна Трыгубовіч займаецца ўпарадкаваньнем архіваў Беларускай фундацыі Крачэўскага  (Нью-Ёрк, ЗША). Спн. Валянціна ласкава  пагадзілася распавесьці пра Фундацыю і яе мэты, а таксама пра тое, у чым каштоўнасьць збораў, што захоўваюцца ў Фундацыі, і пра далейшыя пляны па іх выкарыстаньні. Валянціна Трыгубовіч з унукамі на Таймс-сквэр напярэдадні Новага году
«Першы драўляны храм Лёндана з 1666 году». Пад такой назвай на гэтым тыдні выйшаў артыкул у брытанскай газэце The Times пра беларускую царкву. Аўтар праекту — кітайскі архітэктар Со Цзыўай (Tszwai So). Чым яго зацікавіла ўніяцтва і чаму ён працаваў над стратным для кампаніі праектам царквы — у інтэрвію Свабодзе.
12 чэрвеня ў Іркуцку адбудуцца шосты фестываль нацыянальных культур і восьмы па ліку «Байкальскі кірмаш». Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў гэтым маштабным гарадскім свяце.
Мастацкі праект „Беларусы і Падляшша” гэтымі днямі можна пабачыць у Бельскім беларускім агульнаадукацыйным ліцэі.

Праект паўстаў дзякуючы ініцыятыве сяброў наваполацкага творчага аб’яднання „Жалезны воўк”. 6 чэрвеня каардынатар праекта Андрэй Мікалаеў знаёміў навучэнцаў ліцэя з экспазіцыяй выставы:
Ансамбль аўтэнтычнай песні «Крывічы» - унікальны творчы калектыў не толькі на рэгіянальным, але і на сусветным узроўні. Рэпертуар - беларускія народныя песні, якія выконваюцца а капэла, то бок толькі голасам, без музычнага акампанементу. Дзякуючы гэтаму ансамбль дамагаецца сапраўднай аўтэнтычнасці, якая ў цяперашні час практычна цалкам страчана.
На гэтым тыдні пачынаецца амэрыканская паездка Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Напярэдадні дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук наведаў выдавецтва Random House у Нью-Ёрку, якое выпусьціла кнігу «Час second hand», і гутарыў з рэдактарам кнігі Сэмам Нікалсанам.
21 мая 2016 г. у Чарнігаўскім цэнтральным парку культуры і адпачынку прайшоў 11-ы Міжнародны фальклорны фестываль нацыянальных культур «Поліське коло».
2-4 чэрвеня ў Цхалтубо праходзіць выстава, прысвечаная жыццю і творчасці паэта, а таксама грузінскім матывам у яго паэзіі.
Добрую традыцыю займеў горад Іркуцк, у Дзень свайго нараджэння ладзіць святочнае шэсце, даючы магчымасць кожнаму актыўнага іркуцяніну паказаць сябе ва ўсёй красе! І тэма 2016 года: «Мінулае, цяперашнія, будучыя!»
    І як бы, між іншым - Іркуцку 355 гадоў!
    А Іркуцкаму таварыству беларускай культуры імя Яна Чэрскага 20 год!
З 23 па 29 траўня ў Рэспубліцы Малдова шырока святкаваліся Дні славянскага пісьменства і культуры, якія ў гэтым годзе былі прымеркаваны да 25-годдзя абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Малдова. Славянскае свята прыцягнула асаблівую ўвагу прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва краіны і грамадскай супольнасці.
У Сібіры адбылося адкрыццё этнакавярні «Беларуская глеба», дзе будуць падаваць толькі беларускія стравы.
Ірына Варабей – беларуская майстрыха-дызайнер вышыўкі, заснавальніца мастацка-дызайнерскай кампаніі "Spirit of Belarus" у Канадзе. Сёлета дзьве яе работы прайшлі конкурсны адбор і былі ўганараваныя ўдзельнічаць у перасовачнай шоў-выставе "Threadworks - 2016".
28 траўня адбыўся заключны ў гэтам сезоне выпуск Мова Нанова ў Таронта, прысвечаны юбілею фольк-гурта "Яваровы людзі". Гурт адсвяткуе сваё 15-годдзе ў чэрвені.
Беларуская царква, якая яшчэ толькі будуецца ў брытанскай сталіцы, патрапіла ў лік аб’ектаў і падзей прэстыжнага Лонданскага фестываля архітэктуры. Царква ўжо цяпер выклікае значную цікавасць: гэта будзе першы драўляны храм у Лондане за апошнія 350 гадоў. Яго стыль, натхнёны беларускімі цэрквамі часоў Вялікага Княства Літоўскага, незвычайны для брытанскай публікі.
На імпрэзе была прадстаўлена новая кніга Марыі Роўда “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”, а таксама зборнік вершаў Насты Кудасавай з Рагачова “Невымаўля”. Марыя Роўда пісьменніца, перакладчык і выкладчык Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Прафесар Ніна Баршчэўская атрымала медаль за развіццё культуры Беларусі.
Ганаровую адзнаку прафесару Варшаўскага ўніверсітэта, шматгадоваму кіраўніку рэдакцыі Беларускай службы Польскага радыё прызначыла Міністэрства культуры Беларусі.
19–22 траўня ў Варшаве прайшоў штогадовы кніжны кірмаш — адна з самых буйных кніжных імпрэз у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.
На адну беларускую шыльду, а лепш сказаць, на адзін беларускі знак, паболела ў Вільні. 22 траўня Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка. Скульптар - Ігар Засімовіч
Мецэнат - Мікіта Забуга. Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17).
Выстаўка беларускіх абразоў адкрылася ў Музеі Ватыкана. Такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
Чым Данчыка расчаравала прафесія адваката?
Як працяглы адпачынак дапамог яму пераехаць у Еўропу?
Чаму ён не пабаяўся сесці на «Тытанік»?
На гэтыя і іншыя пытанні «Народнай Волі» адказаў кумір цэлага пакалення, беларускі спявак амерыканскага паходжання Данчык (сапраўднае імя Багдан Андрусішын), які ўпершыню прыехаў у Беларусь з канцэртамі ў далёкім 1989 годзе.
Сумная вестка прыйшла з Вільні. 18 траўня раптоўна памёр мастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч Алег Аблажэй. Пра гэта паведаміў яго даўні сябар і паплечнік Хведар Нюнька. "Меў шмат творчых планаў, задумак, радаваўся вясне, квітнеючай прыродзе... ды, на жаль, усё  абарвалося. Але будуць жыць яго творы", - напісаў Хведар Якубавіч пра свайго сябра.
Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” (Даўгаўпілс, Латвія) ужо шмат гадоў супрацоўнічае з беларускім таварыствам  “Вясёлка” і знакамітай сярэдняй школай “Varavīksne” г. Краслава. Дзеці школы “Varavīksne” прымалі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным 20-годдзю беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” г. Даўгаўпілса ў кастрычніку 2015 года. А нашы выхаванцы былі ў гасцях на Навагоднім свяце ў школе “Varavīksne”. 
На ноч музеяў у Варшаве, завітаўшы на Акадэмію мастацтваў, можна было паглядзець на працы маладой беларускай мастачкі Лізы Галаўко, якая стварыла серыю малюнкаў пад назвай «Заваюй гэта шэрасцю». «Каб колер блішчэў, найлепш падбіць яго больш шэрым, матавым, а яшчэ лепш адваротным. Гэта добры рэцэпт. Ці для жыцця таксама?” – такую цытату пакінула мастачка пад сваімі працамі.
Мікалай Радзівіл, Язэп Булак-Балаховіч, Ларыса Геніюш, Чэслаў Неман ды шмат іншых карцін прысвечаных вядомым беларусам. У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная асобам беларускай гісторыі, якія маюць дачыненне да Падляшша.
Выставу беларускага сучаснага мастацтва ZBOR, якая праходзіла ў Кіеве, часопіс ‪#viennacontemporary Magazine назваў адной з найлепшых ва Усходняй Еўропе. Дакумэнтальныя фатаграфіі, відэапрацы, інсталяцыі, навуковыя нарысы, арыгінальныя творы мастакоў. Больш як 200 твораў. 25 гадоў жыцьця і разьвіцця беларускага мастацтва.
У нядзелю, 15 мая, у Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў Нью-Ерку адзначылі дзень Cвятога Кірылы Тураўскага. Святочную службу адслужыў епіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Святаслаў. Пасля святочнай літургіі пра жыцце і дзейнасць аднаго з вялікіх айцоў Беларускай царквы распавяла Казачок Святлана.
Беларускі нацыянальна-культурны цэнтр “Грамада” Заходне-Казахстанскай вобласці створаны ў 2007 годзе ў горадзе Уральску. Узначальвае “Грамаду” Міхаіл Бяляеў, чалавек надзвычай актыўны і добрасумленны. Чым толькі ні займаўся ён у жыцці: плаваў па марах ды акіянах на рыбалоўным траўлеры, працаваў у майстэрні па рамонце побытавай тэхнікі, вадзіў цягнікі, вырошчваў вінаград…
З 11 па 13 мая 2016 года ў СібЭкспаЦэнтры ў Іркуцку праходзіць Выстава «Свет сям'і. Краіна Дзяцінства». Адміністрацыя вобласці, у тым ліку прапанавала прыняць удзел у гэтай Выставе і Беларускаму маладзёжнаму клуб «Крывічы», што яны і зрабілі.
У нядаўнім Міжнародным кангрэсе дасьледчыкаў беларускай культуры браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар шматлікіх беларусазнаўчых дасьледаваньняў, а неўзабаве выйдзе яго кніга пра маладую беларускую паэзію пад назвай «Рунь». Прафэсар зь Лёндану — госьцем перадачы на "Радыё Свабода".
Што значыць для цябе свабода? У Вене прэзентавалі вынікі міжнароднага сацыялагічнага апытання. Падрабязнасці распавядае старшыня Управы Беларускага радыё "Рацыя" Яўген Вапа
Мерапрыемства распачалося 7 траўня ў касцёле св. Барталамея, дзе адбылася літургія за спачын святара і паэта. Літургію цэлебравалі а. Арыюш Малыска і а. Яўген Усошын.
Сучасная беларуская літаратура застаецца ці не самай папулярнай замежнай літаратурай ва Украіне. Беларускія аўтары амаль штогод выдаюцца ў перакладах у Кіеве, Тэрнопалі і ў Львове. Беларускія пісьменнікі і паэты стала ўдзельнічаюць ва ўсіх літаратурных фэстах, якія ва Украіне праводзяцца.
5 траўня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся канцэрт спявачкі Таццяны Матафонавай і прэзентацыя выдадзенага ёю зусім нядаўна зборніка аўдыёзапісаў „Галасы паэтаў”.
Аўтар многіх паэтычных зборнікаў, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня беларускіх пісьменьнікаў Польшчы Віктар Швэд, пераступіўшы праз сваё дзевяностагодзьдзе, выдаў кнігу ўспамінаў «З Мора ў горад». Віктар Швэд, пісьменьнік. Фота: Міхал Сьцепанюк
У галерэі Rietumu аднайменнага банка на рыжскай вуліцы Весетас, урачыста адкрыта выстаўка "Храм Мадонны» - карціны вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча (на жаль, тры гады таму яго не стала ва ўзросце 68 гадоў).  
Арганізатара маштабнага беларускага фестывалю "Басовішча" Ганну Пякарскую апошнім часам часта можна сустрэць на вуліцах Мінска. Этнічная беларуска прыязджае з Польшчы патусіць на канцэртах, сустрэцца з сябрамі і проста пашпацыраваць па горадзе. Ганна прызнаецца, што вельмі любіць Беларусь і адчувае сябе тут цалкам шчаслівай. У адзін з такіх прыездаў Пякарская завітала на Еўрарадыё і распавяла пра асаблівасці сёлетніх "Басоў" і свой прыход да "беларускасці".
Ужо 6 траўня ў актавай залі Педагагічна-псіхалагічнага факультэту Універсітэта ў Беластоку пройдзе супольны канцэрт музыкаў з Беласточчыны і Беларусі ды сольны выступ Тодара.
Рэпартаж Свабоды зь мясьцінаў Уладзімера Караткевіча ў вёсцы Лісавычы Кіеўскай вобласьці. Праз 60 гадоў пасьля таго, як будучага пісьменьніка разьмеркавалі ў тутэйшую школу. Вёска Лісавычы раскінулася на прыгорках па абодва бакі мясцовай ракі Катлуй
Трыццатыя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ў Варшаве ўшанавалі адкрыццём фотавыставы “Боль Чарнобыля”. Фотаздымкі былі зробленыя ў час навукова-даследчых экспедыцый і з’яўляюцца часткай калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук. У першую чаргу гэта ілюстрацыя страчанага культурнага пласта жыхароў беларускага Палесся, выселеных падчас трагедыі.
23 красавіка ў г. Іркуцку, адбыўся ХI З'езд Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я.Д.Чэрскага" (ІТБК). На З'езд прыбыла 16 дэлегатаў з 8 аддзяленняў ІТБК.
За пераклады твораў Рышарда Капусцінскага на беларускую мову аб’яднанне аўтараў ZAiKS узнагародзіць Яўгена Салейчука.
22 красавіка 2016 года Цэнтр  беларускай культуры ў Даўгаўпілсе (Латвія)  правёў прэзэнтацыю  кнігі Пятра Сакола і Валянціны Казлоўскай “Выбраная творы”. Кнігу прэзэнтаваў вядомы і апантаны даследчык беларускіх кніжных скарбаў Міхась Казлоўскі.
Судовы перакладчык Валеры Шчукін зь Нью-Ёрку ўзгадвае ў інтэрвію Свабодзе, як праз чатыры гады пасьля чарнобыльскай катастрофы стварыў першы фонд «Дзеці Чарнобыля».
Пра тое, як ішла ліквідацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, піша непасрэдны ўдзельнік тых падзеяў, член Саюза пісьменнікаў Расіі, прэзідэнт "Маскоўскага клуба беларусаў" Алег Кандыба.
Разам з яўрэйскім таварыствам беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” 21 красавіка адзначылі ўрачыста і з гумарам 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі.
24 красавіка беларусы Нью-Ёрка ў Саборы св. Кірылы Тураўскага адзначылі Вербную нядзелю.
15 красавіка ў школе-дзіцячым садзе «Вясёлка» (Масква) прайшоў дзень Беларусі.

Свята для навучэнцаў разам з педагогамі арганізавалі Ала Тужылкіна, намеснік старшыні ФНКА Беларусаў Расіі і РНКА «Беларусы Масквы», кіраўнік жаночага клуба «Беларусачка», і  Наталля Філімонава, член жаночага клуба і ансамбля «Беларусачка».
Абмеркаваньне праекту з удзелам Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту — на фінальнай стадыі.
8 красавіка ў краязнаўчым музеі г.Даўгаўпілса адкрылася 25-я юбілейная выстава суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар", якая была заснавана 12 студзеня 1991г мастакамі з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Санкт-Пецярбурга, Швецыі.
Лепшыя рэцэнзенты – чытачы ў непасрэднай сустрэчы. Віктар Сазонаў у Беластоку ў Склепе з культурай аб’яднання “АБ-БА” распавядаў гісторыі, якія пераносіў на паперу, а таксама тыя, што яшчэ чакаюць выдання. Атмасфера спаткання была насычана гумарам, а на яе прыканцы аўтар падпісваў сваю апошнюю кніжку «Суседскія былі».
У Беластоку адкрылася выстава сучаснага мастацтва – “Абрады штодзённыя і святочныя”. Экспазіцыя размяшчаецца ў галерэі “Arsenał elektrownia”, дзе можна пабачыць гукавыя і відэаінсталяцыі на дадзеную тэму, плакаты і нават калекцыю афрыканскіх масак.
З верасня 2015 года ў Таронта пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Св. Кірылы Тураўскага пачаў дзейнічаць дзіцячы клуб беларускай мовы і культуры «Размова». Два разы на месяц дзеці прыходзяць у беларускі цэнтр, каб даведацца пра гістарычную радзіму, навучыцца пісаць і чытаць на матчынай мове, пагуляць з сябрамі.
Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” 25 сакавіка правяла старадаўні беларускі абрад Гуканне вясны.
Хлопцы і дзяўчаты з ІТБК вадзілі карагоды, гушкаліся на арэлях, палілі вогнішча, смажылі на адкрытым агні яйка і спявалі прыгожыя, лірычныя песні.
Спаўняецца 85 гадоў ад нараджэння Вацлава Жыдліцкага (16.4.1931 – 19.8.2002) – прафесара Карлава ўніверсітэта, доктара філалогіі, даследчыка чэшска-беларускіх літаратурных сувязяў. Уладзімір Караткевіч і Вацлаў Жыдліцкі
5 красавіка ў Курганскім абласным мастацкім музеі (Заўралле, Расія) адкрылася выстава «Бусел на даху - мір на зямлі». У яе экспазіцыю ўвайшлі работы з фондаў музея. Іх аўтары - пяць вядомых беларускіх мастакоў - жывапісцаў, графікаў, майстроў акварэлі, ілюстратараў.
У падляшскай Белавежы (Польшча) прайшла беларуская вечарына. Мерапрыемства пачалося з выступу дзетак, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы ў мясцовым школьна-прадшкольным комплексе. Яны прадэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. Героям галоўнай часткі вечарыны стаў Віктар Стахвюк – падляшскі беларус, выкладчык, пісьменнік, – гаворыць суарганізатарка сустрэчы, настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская:
28 красавіка Варшава на дзянёк з бела-чырвонай пераўтварыцца ў бел-чырвона-белую. У клубе Proxima будуць запальваць Brutto, Lyapis і Dzieciuki. Пагоню не стрымае нават мяжа з Еўрасаюзам — разам з квіткамі на канцэрт беларусы атрымаюць і бясплатныя візы на 4 дні.
У Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова 10 красавіка беларусы Малдовы па ініцыятыве грамадскага аб'яднання «Беларускі культурны рух Малдовы» сумесна зладзілі старажытнае свята-абрад «Гуканне вясны». У якасці арганізатараў кансалідавана выступілі пяць грамадскіх аб'яднанняў беларускай дыяспары ў Рэспубліцы Малдова: Беларускі культурны рух Малдовы, Беларуская грамада ў Рэспубліцы Малдова, Таварыства дружбы і супрацоўніцтва «Малдова - Беларусь», Асацыяцыя беларусаў муніцыпія Кішынёў «Беларусь», Таварыства беларускай культуры г.
У год свайго 20 годдзя актывісты Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага абралі для сябе прыярытэтнай задачай актывізаваць працу па папулярызацыі ведаў пра беларусаў у форме адкрытых урокаў, лекцый, гутарак на розныя тэмы (гісторыя, фальклор, культура) для розных узроставых груп.
Іркуцкі беларускі моладзевы клуб “Крывічы” 9 красавіка зладзіў старажытнае беларускае свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя – “ Камаедзіца”. Іркуцкія беларусы як заўжды правялі свята весела і інтэрактыўна. Барукаліся па-мядзведжы, частаваліся мядзведжай ежай, вадзілі карагоды, спявалі старадаўнія беларускія песні, гулялі ў народныя беларускія гульні ды танчылі.
Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Вільні перадалі беларускай грамадзе яшчэ ў 1997 годзе. Але толькі з 13 сакавіка 2016 году тут пачалі правіць імшу выключна на беларускай мове. Свабода наведала чарговую імшу, якую праводзіць беларускамоўны паляк айцец Арыюш Малыска.
Другі раз запар у комплексе школ у Гарадку (Польшча) прайшла „Беларуская вечарына”. Мерапрыемства пачалося з пастаноўкі, якую падрыхтавалі гімназісты.

Можна было таксама пачуць дзіцячы беларускі гурток „Казка”, які дзейнічае пры Гмінным цэнтры культуры, ды калектыў „АРТ Гарадок”. Удзельніца гуртка:
Аб’яднанне АБ-БА з Беластока арганізуе заняткі па беларускай мове для дарослых. Гэта водгук на звароты бацькоў школьнікаў і сяброў абяднання, якія заяўлялі пра патрэбу вывучэння, або падвышэння роўню валодання беларускай літаратурнай мовай, кажа Барбара Пякарская, каардынатарка моўных курсаў:
На выставе дэманструюцца 20 твораў Аляксея Кузьміча на тэму пейзажнага жывапісу, сумесна з працамі рускіх мастакоў, прадстаўленых «Галерэяй жывапісу 20 стагоддзя" з Санкт-Пецярбурга.
У сераду, 6 красавіка, беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч выступіла перад чытачамі ва ўніверсітэце Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве. Lustrum запісаў лепшыя моманты.

Фота Таццяны Матусевіч
Этнографы лічаць традыцыйныя беларускія напевы найбольш старажытнымі на тэрыторыі Еўропы. «Гэта як егіпецкія піраміды, прычым многія песні - іх равеснікі», - кажа беларуска Воля Дземка, якая больш за дзесяць гадоў жыве ў ЗША.
7 красавіка  спаўняецца 140 год з Дня нараджэння Іларыёна Сямёнавіча Свянціцкага (7.04.1876 -- 18.09.1956) -- украінскага вучонага, этнографа, доктара філалагічных навук (1902), стваральніка Нацыянальнага музея ў Львове і Беларускага аддела ў ім, першага дырэктара гэтага музея (сёння імя  мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага).
Канцэртам у Маямі скончыліся амерыканскія гастролі беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Зміцер таксама выступіў з канцэртамі ў Нью-Ёрку і Чыкага. Усе тры выступы прыўрочаныя святкаванню сёлеташніх угодак Дня Волі.
Амаль тры гады помнік славутаму беларускаму асветніку і першадрукару Францішку Скарыну прастаяў на пражскіх Градчанах без пяра ў руцэ. Пяро было скрадзена ў чарговы раз улетку 2013 году. Напрыканцы мінулага 2015 году невядомыя паклалі Скарыну ў руку сапраўднае гусінае пяро.
Выступленне зоркі беларускай оперы выклікала авацыі ў венгерскай публікі.  Саліст Нацыянальнага тэатра оперы і балета Эдуард Мартынюк працягвае ўзыходжанне на еўрапейскі оперны алімп. Ён дэбютаваў у Будапешце на сцэне Венгерскага дзяржаўнага опернага тэатра. Партыя Германа ў оперы Чайкоўскага “Пікавая дама” Мартынюку добра знаёмая. Ён спяваў яе і ў Мінску.
30 чэрвеня стартуе летняя школа беларускай мовы. Не для суайчыньнікаў. Беларускую вучаць замежнікі, на ёй пішуць вершы і навуковыя працы, прызнаюцца ў каханьні і бароняць правы чалавека. Хто і навошта — у падборцы Свабоды. Анхэла Эсьпіноса
Гарадзенскія фолк-панкі “Dzieciuki” выступілі ў польскай сталіцы з новым альбомам “Рэха”, у якім музыкі сабралі песні з такімі гістарычнымі постацямі як Тадэвуш Касцюшка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Давыд Гарадзенскі, Вітаўт Вялікі ды іншыя.
Крысціян Ронсэро родам з горада Більбао, Краіна Баскаў, Іспанія. Яму 26 гадоў. Маладога чалавека з тыповай паўднёвай знешнасцю гэтай вясной можна сустрэць у вёсках Лунінецкага і Пінскага раёнаў. Ён шукае людзей, што размаўляюць на мясцовых дыялектах. Бо вывучае і даследуе менавіта мову народа.
26 - 27 сакавіка ў віленскім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага Беларускі культурны цэнтр імя Якуба Коласа (Вільня) зладзіў святкаванне Дня Волі ў коле сяброў з Беларусі і Вільні. Сустрэча адбылася ў цёплай,амаль сямейнай атмасферы. Выступае Хведар Нюнька
Беларускі грамадскі актывіст, кіраўнік кампаніі «КіНАКОНГ», Андрэй Кім завітаў на варшаўскія заняткі Мова Нанова, дзе правёў майстар-клас па агучцы фільмаў на беларускай мове, якой займаецца апошнія паўтары гады. «За дваццаць год існавання незалежнай Беларусі ў пракаце не з’явілася аніводнага фільму на беларускай мове і я вырашыў, што трэба з гэтым нешта рабіць», — кажа Андрэй Кім.
У раёне Ужупіс з’явілася графіці з выявай пары Вольскіх. Фота апублікаваў у сваім фэйсбуку карыстальнік Ihar Nazaranka. Нагадаем, 23 сакавіка памерла ад анкалогіі Ганна Вольская – чалавек, які 20 гадоў заўсёды стаяў побач з Лявонам Вольскім. Ёй было ўсяго 40 гадоў.

 
У Беларусь з Вялікабрытаніі вярнулася спадчына Скарыны - пакуль толькі віртуальна, але ёсць надзея, што да юбілею айчыннага кнігадрукавання беларусы змогуць убачыць і арыгінал, паведаміў БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша. Фота: orshatut.by
Рэнэ Мартэль больш за 80 гадоў таму напісаў не проста першую досыць поўную працу пра Беларусь, але ўзняў голас супраць Расіі і Польшчы, якія вынішчалі беларускую культуру і хавалі свае злачынствы ад Еўропы. Пра што яшчэ ён пісаў?
У амерыканскім Саўт-Рыверы памёр грамадскі актывіст Міхась Сенька. Яму было 94 гады. «Зыход з жыцця адбываўся паступова. Апошнім часам нябожчык чуўся вельмі слаба. Быў у добрым доглядзе жонкі Валянціны і медыцынскага персаналу», — напісаў Янка Запруднік.
На адкрыцьці памятнага знака на вуліцы Беларускай, 22 у Кіеве было больш сотні чалавек, у тым ліку ганаровая варта і вайсковы аркестар.
На мінулым тыдні ў Скарынаўскай бібліятэцы знайшоўся асобнік кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” ў беларускім перакладзе. Ён быў у адной з архіўных скрынь з яшчэ не да канца разабранымі матэрыяламі Веры Рыч – найбольш значнай перакладніцы беларускай і ўкраінскай паэзіі на англійскую мову. Кніга з дарчым подпісам аўтара: “Дорогой Вере Рич – искренне и дружески эту грустную книгу о родной земле. Светл[ана] Алексиевич. 13.VII.93г. г. Минск.”
Дзень Волі беларусы Нью-Ёрку святкавалі ў клюбе Мерыдыян 23. У праграме акрамя прывітанняў і кароткіх дакладаў былі віктарына на тэму беларускай мовы, культуры і гісторыі і конкурс, у якім з 3,5 або 8 нот патрэбна было адгадаць назву беларускай песні ці мелодыі. Пасля гэтага выступаў госць Зміцер Вайцюшкевіч і трошкі пазней да яго далучыўся Зміцер Сляповіч.
Актывісты беларускай дыяспары ў Празе адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да магілаў прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і канцэртам клясычнай музыкі. Акрамя гэтага, адбыўся канцэрт дудара Яўгена Барышнікава і вечарына «Беларускае піва».​
Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да суайчыньнікаў з нагоды Дня Волі 2016 Дарагія Суродзічы! 98 гадоў таму - ранічкай 25 сакавіка 1918-га - на нашай зямлі адбыўся цуд: паняволены, зьняможаны вайной беларускі народ заявіў, што “ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай вольнай дзяржавай”.
Традыцыя святкавання 25 Сакавіка на эміграцыі стала асабліва моцным аб'яднаўчым фактарам у паваенны час. І акрамя абавязковых святочных акадэмій, што адбываліся ў розных гарадах і краінах, дзе жылі беларусы, выдаваліся і розныя вялікія і малыя прынагодныя друкі. Ніжэй прадстаўленая невялікая калекцыя паштовак, налепак ды канвертаў, звязаных з святкаваннем Дня Незалежнасці.
Шаноўныя сябры, суайчыньнікі, беларусы на Бацькаўшчыне і па цэлым сьвеце! Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня віншуем вас з Днём Волі-2016!                     
„У наступным годзе хочам пабудаваць у новым музеі традыцыйны беларускі сялянскі двор з Усходняга Падляшша”, – кажа дырэктар Беластоцкага музея вёскі Артур Гавел. З 1-га верасня музей пад адкрытым небам ператворыцца ў Падляшскі музей народнай культуры.
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча (Бельск Падляшскі, Польшча) традыцыйна адзначылі Дзень Волі. Вучні ўпрыгожылі школьныя калідоры плакатамі пра Беларусь. У спартыўнай зале прайшоў беларускі турнір. 25 сакавіка у вучняў выхадны дзень, таму Дзень Волі адзначылі сёння – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:
Наша гісторыя пераканаўча сведчыць, што Беларусь – еўрапейская краіна з багатай і слаўнай мінуўшчынай. Больш за тысячу гадоў налічвае традыцыя беларускай дзяржаўнасці.
22 сакавіка ў Нью-Ёрку на Washington Square, каля помніка Гарыбальдзі, прадстаўнікі беларускай дыяспары Нью-Ёрку разам з украінцамі выказалі пратэст супраць абвінаваўчага прысуду Надзеі Саўчанка (яна была асуджаная на 22 гады зняволення).
Беларускую мову будуць вывучаць у кітайскіх ВНУ, паведаміў 22 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, выступаючы ў Доме дружбы на пасяджэнні моладзевага клуба «Юны дыпламат».
У нядзелю, 20 сакавіка, Згуртаванне Беларусаў Канады адзначыла 98-ую гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі святочным шэсцем з бел-чырвона-белымі сцягамі па цэнтральнай вуліцы Таронта – найбуйнейшага горада Канады. Пачатак шэсця
У траўні гэтага года ў Іркуцку будуць святкаваць 20-годдзе правядзення Першага з’езда беларусаў Прыбайкалля. З гэтай нагоды Іркуцкі моладзевы клуб “Крывічы” ладзіць міжнародны фестываль “Беларускі кірмаш”, на які з’едуцца творчыя калектывы не толькі з Іркуцкай, а і іншых абласцей Расіі, а таксама і з іншых краінаў, у тым ліку чакаюцца госці і з Беларусі.
Сябры беларускай грамады ў Варшаве, а таксама салідарныя зь імі ўкраінцы і палякі са сьпевамі патрыятычных песьняў ды воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «Няхай Жыве Польшча!» прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.
Супольнасць беларусаў, якiя пражываюць у Нью-Ёрку, адзначае 98-ю гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У прыватнасцi, на чарговым сходзе Беларуска-Амерыканскага Згуртавання «Пагоня», прымеркаваным да Дня Волi, адбыўся выступ паэткi Ірыны Хадарэнка і барда Сержука Сокалава-Воюша. Выступае Ірына Хадарэнка
У ІІ Ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшоў цэнтральны этап ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове. Адным з элементаў алімпіяды з’яўляецца пісьмовая частка.
Сёлета на Беласточчыне з’явіцца першы падручнік па гісторыі беларусаў Падляшша. Над ім працуе цэлы калектыў гісторыкаў. Сярод аўтараў падручніка і прафесар Алег Латышонак, кіраўнік Беларускага гістарычнага таварыства:
Дзве цікавыя падзеі адбыліся ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. У суботу, 12 сакавіка, там прайшоў Дзень на Вікіпедыі,  а на наступны дзень бібліятэка ўпершыню вітала дзяцей і бацькоў на сямейнай сустрэчы.
Пры Беларускай грамадзе ў Рэспубліцы Малдова ўвосень 2015 года быў арганізаваны  і  пачаў  дзейнічаць  беларускі  вакальны хор. Пра гэта паведаміў старшыня Рады Беларускай грамады ў Малдове Юры Статкевіч. Як адзначае спадар Юры, хор з’явіўся “не раптам, не проста так”.
11 сакавіка беларускае культурна-асветніцкае «Уздым» праводзіла прэзентацыю інфармацыйнага выдання “Es Latvijai” (Я для Латвіі) якое выйшла ў рамках праекта таварыства “Baltā mājа” ў партнёрстве з таварыствам «Уздым». Праект мае на мэце дапамогу людзям, якія пераехалі жыць у Латвію, спрыянне інтэграцыі людзей розных нацыянальнасцей у латвійскае грамадства (вывучэнне латышскай мовы, знаемства з літаратурай, традыцыямі латышскага народа).
Пачаліся дні адкрытых дзвярэй у беларускай бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Біблятэка мае сваіх пастаянных чытачоў, але хоча таксама шырэй зацікавіць беларускай літаратурай маладое пакаленне. «Мы маем багаты і цікавы кнігазбор» – кажа бібліятэкарка Ангеліна Масальская:
Раман Уладзіслаў Ахроменкі “Тэорыя змовы” выйшаў па-украінску. Яго першапачатковая беларуская версія ўпершыню пабачыла свет ў 2011 годзе і выклікала вялікую цікавасць у чытача. У наступным годзе кніга трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэмія імя Ежы Гедройца. Сам Ахроменка, хоць і жыве ва Украіне 18 гадоў, лічыць сябе выключна беларускім пісьменнікам.
Беларускае нацыянальнае культурнае таварыства "Сябры" г. Чарнігава 5 сакавіка правяло чарговую сустрэчу ў гарадскім Арт-клубе на тэму «Сустрэча з вясною». Мужчынскі склад таварыства павіншаваў сябровок з Жаночым Днём 8-га сакавіка. Падарылі жанчынам кветкі і шмат вершаў і песень пра каханне. На свяце быў госцем цыганскі барон Чарнігаўшчыны Пётр Главадскі з жонкаю. Ён для выдатнай паловы выканаў песні пад гітару.
"Ад сёння, 13 сакавіка, у касцёле св. Балтрамея ў Вільні набажэнствы будуць адбывацца толькі на беларускай мове". Такія словы прамовіў дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс у часе нядзельнага набажэнства.
Пасольства Беларусі ў Літве разлічвае ў бліжэйшы час завяршыць узгадненне пытання аб устанаўленні памятнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу на адным з будынкаў літоўскай сталіцы. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю газеце «Вечерний Гродно» надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Празаік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юлія Цімафеева, якія трэці месяц працуюць у Парыжы ў праграме пісьменьніцкай рэзыдэнцыі пры культурным цэнтры Рэкале (Récollets), выступілі на вечарыне «Лінгвістычныя прыгоды».
“Гільдыя паэтаў у эміграцыі” – гэта нефармальная суполка маладых беларускіх і ўкраінскіх літаратараў і музыкаў у Варшаве. Гільдыя збірае свае сходы, якія яна называе сінклітамі, у антыкавярні, каб “усе, хто творыць на берагах Віслы, мог быць пачуты”. Пра ідэю распавядае арганізатар сустрэчаў Аляксандр Салдаценка:
9 сакавіка ў Нью-Ёрку на плошчы Калумба (Каламбус Сёркл) адбыўся мітынг салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай і супраць дзеянняў расійскай улады ў адносінах да яе. У мітынгу узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай, украінскай і грузінскай дыяспар, усяго каля 100 чалавек.
Беларуска Воля Ермалаева і яе муж, бразылец Патэрсан Франка пазнаёміліся ў 2011 годзе. З таго часу пара жыве ў горадзе Саўвадор, штат Баія, што ў Бразыліі.
Агульнымі намаганнямі актывістаў Моладзевага клуба «Крывiчы» ў Іркуцку адкрываецца этна-кавярня традыцыйнай беларускай народнай кухні - «Беларуская Глеба».
«Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў» выдадзены у якасці навучальнага матэрыялу ў цэнтры замежных моў Цукубскага ўніверсітэта (Японія).
Ад сэрца да сэрца – слова. Слова шчырае, мудрае, узнёслае. Ужо восьмы раз запар у канцы лютага на Палтаўшчыне (Украіна) адбываецца фестываль моў. Традыцыйна арганізатары аб’ядноўваюць гэтае свята з міжнародным днём роднай мовы.
60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта «Ніва». Зьмяняліся пакаленьні журналістаў, але тыднёвік заўсёды быў папулярным сярод беларусаў Беласточчыны. Сёньня «Ніва» ня толькі інфармуе суайчыньнікаў у цэлым рэгіёне, але і выдае кнігі, ладзіць літаратурныя конкурсы. Госьцем перадачы — галоўны рэдактар тыднёвіка Яўген Вапа.
Ягоная творчасьць вярнулася ў Беларусь на пачатку 90-ых. Была ўключана ў школьную праграму. Паэт пасьпеў парадавацца гэтаму. Пасьпеў таксама некалькі разоў прыехаць на Радзіму. Дажыў і да іншых часоў. Быў адным з самых цікавых творцаў беларускага замежжа.
Пераклады песень Яраміра Нагавіцы — іконы чэшскай музыкі — склалі новую кружэлку Зміцера Вайцюшкевіча. Свой новы дыск пад назвай “Камета” беларускі музыка прадставіў у польскай сталіцы, дзе таксама падзяліўся са слухачамі падрабязнасцямі запісу альбома.
28 лютага ў грамадскай зале Сабора Св. Кірылы Тураўскага на Атлантык Авэню 401 у Нью-Ёрку прайшла імпрэза, прысвечаная 270-м угодкам ад нараджэння Тадэвуша Касьцюшкі. Рыхтавала свята маладзёвая група Бруклінскага аддзелу БАЗА пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Управы Аддзелу Наталлі Федарэнкі, з галоўным рэфератам выступіў Зянон Пазьняк.
27 лютага пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай  Царквы Св.Кірылы Тураўскага адбыўся спецыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта на тэму “Беларускі народны строй”. Наш эксперт тэматычнага блоку Алена Лявончанка зрабіла падрабязную прэзентацыю пра часткі народнага строю, дэкаратыўныя элементы і тэхніку выканання.
Беластоцкая публіка ўжо мела магчымасць паглядзець гэты спектакль у Драматычным тэатры. Гэтым разам рэпартаж Святланы Алексіевіч быў прэзентаваны маладым беластачанам.
Пра святкаванне 70-гадовага юбілею сябра беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” (Латвія), паэта Паўла Плотнікава піша старшыня таварыства Людміла Сінякова.
У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім (Польшча) прайшоў Ваяводскі прадметны конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школ.
Творы вядомых цяпер на ўвесь сьвет Суціна, Шагала і Цадкіна разышліся па прыватных калекцыях. Значная частка іхніх палотнаў, тым ня менш, належыць мастацкім музэям. Наша аўтарка Яна Шыдлоўская выбрала тыя, што ўзначальваюць рэйтынгі па папулярнасьці і колькасьці наведвальнікаў. 1. Музэй Аранжэры (Musée de l’Orangerie)
18 лютага 2016 года ў Вільні ў бібліятэцы Урублеўскіх адбылася прэзентацыя кнігі А. Адамковіча “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Да Бога па-беларуску”. Прамаўлялі аўтар кнігі, рэдактар кнігі Лілія Плыгаўка (Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт, Цэнтр беларускай мовы, літаратуры, этнакультуры), Людвіка Кардзіс (дырэктар Музея братоў Луцкевічаў), рэцэнзент кнігі Казімерас Гаршва (Інстытут літоўскай мовы), а. Павел Яхімец (парах грэка-каталіцкай царквы Св. Тройцы ў Вільні). Мерапрыемства праводзіла загадчыца аддзела камплектацыі бібліятэкі Урублеўскіх Інга Берулене.
Ужо чацвёрты раз у комплексе школ імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшла беларуская дыктоўка.

Гэтым мерапрыемствам школа адсвяткавала Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21-га лютага. Сёлета веданне беларускай мовы правяралі не толькі беластоцкія вучні, але і госці са школы ў Нарве.
Другі месяц кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» — адна з самых прадаваных у Вільні.
У Беларусі дагэтуль няма нацыянальнага ўнівэрсытэту, дзе выкладаньне вялося б выключна на беларускай мове.
Сустрэча, прысвечаная 95-гадоваму юбілею вядомага беларускага пісьменніка Івана Мележа, адбылася ў суботу, 13 лютага, у бібліятэчна-інфармацыйным цэнтры «Урал» у Екацерынбургу.
Яе продак — шавец Барух Ходаш з вуліцы Глухой. Той, хто цікавіцца сучасным папулярным кіно, не можа не ведаць Скарлет Ёхансан. З дзевяці гадоў пад прыцэлам кінакамер, зорка фільмаў Вудзі Алена і Крыстафера Нолана, шматразовая намінантка на «Залаты глобус»…
Раман „Акулярнік” польскай пісьменніцы беларускага паходжання Кацярыны Бонды стаў бестсэлерам сеткі крамаў „Empik” у Польшчы. „Не хаваю вялікай радасці, ніколі не паддавайцеся і змагайцеся за сваё”, – піша ў сваім Фэйсбуку аўтарка кнігі, якая стала лідарам продажаў у 2015 годзе.
Трэцякласнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску пачалі апошнюю падрыхтоўку да экзаменаў на атэстат сталасці.

Ужо прайшлі першыя праверачныя пісьмовыя экзамены – у тым ліку па беларускай мове. „Экзамены працягнуцца да пятніцы – кожны дзень па два прадметы”, – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:
Мянчанка Вольга Альфер дэ Фэрнандэс ужо больш як 10 год жыве за мяжой. Сёньня яна кіруе сваёй юрыдычнай фірмай у Вялікабрытаніі ды асвойвае рынак Блізкага Ўсходу. Паміж няспыннымі вандроўкамі Вольга распавяла пра свой пад’ём на Кіліманджара пад бел-чырвона-белым сьцягам.
«Sadancis» - так называўся фестываль народных танцаў, які ўпершыню прайшоў у Даўгаўпілсе. У перакладзе на беларускую мову - гэта азначае «карагод». Упраўленне культуры горада арганізавала вялікі карагод з удзелам танцавальных калектываў. Праект падтрымалі Даўгаўпілская гарадская дума і Латвійскі фонд культуры. Фестываль праходзіў два дні ў гарадскім Палацы культуры і спорту і сабраў шмат калектываў з розных краін: Латвіі, Літвы, Рэспублікі Беларусь.
Згуртаванне беларусаў Канады зладзіла літаратурна-музычную вечарыну, прысвечаную Дню закаханых. Вершы і песні пра каханне на розных мовах (па-беларуску, па-гішпанску, па-французску, па-габрэйску і па –англійску) прагучалі 13 лютага ў Беларускім цэнтры ў Таронта.
Навуковая рада ўкраінскага нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія» на паседжаньні 11 лютага 2016 году прагаласавала за наданьне званьня «Ганаровы доктар НаУКМА (Honoris Causa)» Сьвятлане Алексіевіч, выбітнай беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году.
“На мінулым  тыдні па ўсёй Беларусі і далёка за яе межамі ўспаміналі імя нашага земляка, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа у сувязі з яго 95-годдзем з дня нараджэння” – такімі словамі пачала імпрэзу старшыня таварыства «Уздым» Людміла Сінякова. 12 лютага 2016 года беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» правяло літаратурны вечар, прысвечаны гэтай знакавай  падзеі.
13 лютага, на сходзе Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” ў Нью-Йоркскiм Манхэтане, адбылася сустрэча з Ірынай Шумскай (Хадарэнка), пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі. На мерапрыемстве была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»).
Міра Лукша - беларуская паэтка і журналістка - ужо 30 гадоў звязаная з тыднёвікам беларусў Польшчы "Ніва". 60 гадоў таму – у сакавіку 1956 года – у Беластоку ўзнік беларускі тыднёвік „Ніва”. Яго адрасатамі былі беларусы – жыхары Беласточчыны.
Беларускі гурт "Троіца" сёння ўночы выступіў у Паўднёвай Амерыцы на буйным міжнародным фестывалі WOMAD CHILE. Фэсты WOMAD былі заснаваныя Пітэрам
Прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літве: учора і сёння. Частка ІІ: З Богам па-беларуску" адбудзецца ў Бібліятэцы Урублеўскіх у Вільні (Жыгімонта 1 / Žygimantų g. 1) 18  лютага 2016 г. а 17.00.
У аўторак у Варшаве пачынаюцца курсы беларускай мовы "Мова Нанова". Сустрэчы будуць праходзіць у Беларускім доме (вуліца Вейска 13/3). Пачатак а 19 гадзіне. Напярэдадні першых заняткаў Дзьмітры Гурневіч паразмаўляў зь ініцыятарам курсаў у польскай сталіцы Станіславам Раманчуком. Станіслаў, як ідэя “Мова Нанова” дайшла да Варшавы й якая ў гэтым ваша роля?
У Гарвардскім універсітэце фільм пра Беларусь трапіў у спіс абавязковых для прагляду.
Біскуп Чэслаў Сіповіч, адзін з беларускіх святароў-патрыётаў, які заснаваў Беларускую бібліятэку і музей ў Лондане, у 1940 годзе быў яшчэ дыяканам, вучыўся і жыў у Рыме. Відэазапіс, на якім будучы іерарх выконвае абавязкі дыякана на грэка-каталіцкай літургіі, быў зроблены ў Папскім каледжы «Русікум» 15 красавіка 1940 года.  
Прафесар, выдатны беларускі паэт з Беласточчыны, старшыня беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Ян Чыквін атрымаў ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь медаль Францыска Скарыны за актыўную дзейнасць „па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры”.
Раённы адбор фестывалю «Беларуская песня» прайшоў у Доме культуры  Бельска Падляшскага (Польшча).

На сцэне выступілі 30 выканаўцаў з Бельска Падляшскага ды ваколіц. Сярод іх быў калектыў «Вянок», які дзейнічае пры ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску. Кажа сябра калектыва Марта Зінкевіч:
Іркуцкі Моладзевы Клуб «Крывічы» 2 лютага адзначыў беларускае свята "Грамніцы". Па традыцыі "Крывічы" правялі старадаўні адроджаны абрад з запальваннем рытуальнага вогнішча без запалак і запальнічкі, асвячэннем грамнічнай свечкі, карагодамі, песнямі, танцамі ды старажытнымі беларускімі зімовымі гульнямі. Па словах аднаго з найбольш актыўных сябраў клуба "Крывічы" Алега Рудакова, сёлета на свята сабралася каля 40 чалавек.
У Лондане 7 лютага адбылося асвячэння краевугольнага каменю грэка-каталіцкай царквы святога Кірыла Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа, перадае карэспандэнт Krynica.info.
30 студзеня адбылася арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыяй “Крывія” сустрэча з Магілёўскім аддзелам Таварыства беларускай мовы, якая праходзіла ў Вільні, у Доме нацыянальных меншасцяў. Мерапрыемства было прысвечана праблематыцы захавання беларускай мовы ў дыяспары і метраполіі. У сёняшніх неспрыяльных для беларушчыны ўмовах паўстае праблема захаванасці для беларусаў роднай мовы і яе перадачы будучым пакаленням.
Акрамя нечаканай знаходкі друкапісу раману, напісанага невядомым беларусам па-французску, у нетрах лонданскай Скарынаўкі знаходзяцца і іншыя цікавосткі па-французску пра Беларусь.
Арганізатары найбуйнейшаша ва Усходняй Еўропе шоўкейс-фестываля Tallinn Music Week абвесцілі ўдзельнікаў канцэртнай праграмы. Сярод іх чатыры маладых прадстаўніка сучаснай беларускай музыкі: Mustelide, Teleport, Pawa, Awlnight.
7 лютага ў Лёндане адбудзецца асьвячэньне падмурка новай беларускай грэка-каталіцкай царквы імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.
Яна выдавалася толькі чатыры гады, але плён бачым яшчэ і сёння. 30 гадоў таму ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва” з’явілася студэнцкая старонка “Прысутнасць”, якая поўнасцю рэдагавалася студэнтамі. Маладыя беларусы, якія актыўна займаліся грамадскай дзейнасцю, вырашылі скарыстаць старонкі тыднёвіка, каб даць голас маладому пакаленню і прадставіць свежы погляд на рэчаіснасць. Гэты час узгадвае рэдактарка “Нівы” Міра Лукша:
Па ініцыятыве пасольства Польшчы ў Літве, у Вільні ўсталявалі лаўку, якая выконвае творы Міхала Клеафаса Агінскага, перадае Польскае радыё. Фота facebook.com/ambasada.litwa Музычная лаўка была ўрачыста адкрытая 24 студзені да 250-годдзя з дня нараджэння кампазітара і дыпламата.
Ірына Варабей эмігравала зь Беларусі ў Канаду, дзе знайшла ідэальныя ўмовы, каб вышываць. Там ужо 10 гадоў існуе яе мастацка-дызайнэрская кампанія Spirit of Belarus, якая прапагандуе беларускую вышыўку сярод заходніх аматараў.
31 студзеня ў грамадcкай зале Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) спадар Зянон Пазняк прэзентаваў факсімільнае выданне кнігі Аўгена Калубовіча «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства».
25 студзеня 2016 года, у Таццянін дзень, у Даўгаўпілскай сярэдняй школе Цэнтра адбылася творчая сустрэча – канцэрт, прысвечаны юбілею настаўніцы музыкі гэтай школы Таццяны Піменавай.
Беларусы на Беласточчыне ў гэтыя дні адзначаюць 70-я ўгодкі крывавага рэйду аддзелу польскага антыкамуністычнага падпольля пад камандаваньнем Рамуальда Райса (псэўданім «Буры»), у выніку якога былі спаленыя пяць вёсак і загінулі 80 чалавек мірнага насельніцтва, у тым ліку дзеці і жанчыны. Аддзел «Бурага» на Віленшчыне, красавік 1944.
Згуртаванне беларусаў у Стакгольме святкавала Каляды новай працай тэатральнага гуртку – урыўкамі з “Пінскай шляхты” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Амаль год таму тэатральны гурток «Беларусаў Швецыі» прадставіў свой самы першы спэктакаль. Творчыя актывісты суполкі вырашылі на гэтым не спыняцца і падрыхтавалі новую пастаноўку — вытрымкі з «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча.
17 студзеня 2016г у памяшканні Цэнтра беларускай культуры ў Даўгаўпілсе (Латвія) таварыства “Уздым” праводзіла Дзень адчыненных дзвярэй. Беларуская школа “Вясёлка”, якая працуе пры таварыстве “Уздым”, дружна і весела адсвяткавала Новы стары год.
Беларускі музыка атрымаў стыпэндыю Міністэрства культуры Польшчы. «Я зьязджаю разам зь сям’ёй, але ненадоўга – на паўгады. Займуся цікавай працай. Буду вывучаць польскі эстрадны музычны тэатр. Каб можна было потым у Беларусі зрабіць нешта падобнае на Брадвэй», – сказаў Tuzin.fm Зьміцер Вайцюшкевіч.
Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны сябрамі беларускай суполкі ў доме мастака Пятра Шварцмана 16 студзеня 2016 года . Мэтай канцэрта было сабраць сродкі на правядзенне ў Атаве сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца ў канадыйскай сталіцы 3-5 верасня 2016 года.
26 студзеня ў Кіеве каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызьнеўскаму абвешчаны ляўрэаты першай літаратурнай прэміі «Воін Сьвятла». Анатоль Бароўскі і Багдан Жалдак
У дзень народзінаў героя «Нябеснай сотні» беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які адным зь першых загінуў на Эўрамайдане, у Кіеве прайшло шэсьце ягонай памяці. Увечары ў аўторак актывісты шэрагу патрыятычных арганізацыяў сталіцы Ўкраіны ўдзельнічалі ў шэсьці памяці Міхала Жызьнеўскага, арганізаваным рухам салідарнасьці «Разам».
На 124-ыя ўгодкі з дзя нараджэння Браніслава Тарашкевіча, аўтара славутай “Граматыкі для школы”, у Доме нацыянальнай меншасцяў у Вільні адбылася прэзэнтацыя новых адукацыйна-забаўляльных курсаў “Мова зь Імбрыкам”.
У Другім агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адгулялі традыцыйны ў польскіх школах баль – “Стаднёўку”. Гэта вялікае свята, перадусім для вучняў, якія рыхтаваліся некалькі тыдняў: упрыгожвалі школьныя памяшканні ды вучыліся танцаваць паланез, з якога і пачынаецца мерапрыемства. На думку вучняў, гэта важнейшая падзея ў іх жыцці:
23 студзеня адбыўся самы смачны і насычаны выпуск Мова Нанова ў Таронта. Беларускія стравы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гастранамічныя традыцыі беларусаў, асаблівасці беларускай кухні, спосабы гатавання і апрацоўкі прадуктаў, назвы страў ды напояў, а таксама атрымалі некаторыя старадаўнія рэцэпты.
Надзея Кучар перамагла ў фінале прэстыжнага брытанскага конкурсу BBC Cardiff Singer of the World. Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета ім. Чайкоўскага стала лепшай опернай спявачкай свету і атрымала галоўны прыз — 15 тысяч фунтаў. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прадстаўляла Беларусь.
Напрыканцы 2015 года ў Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адбыўся вечар, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Сахарава Сяргея Пятровіча - педагога, фалькларыста, этнографа, краязнаўца, царкоўнага гісторыка, грамадскага дзеяча, аднаго з дырэктараў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, якая існавала ў Дзвінску ў 30-х гадах. На гэты вечар была запрошана яго ўнучка Нона Ахметулаева, якая падзялілася з сябрамі культурна-асветніцкага таварыства  “Уздым” успамінамі пра свайго знакамітага дзеда.
22 снежня 2015 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры адбылася прэзентацыя друкаванай газеты беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».
26 снежня беларускія арганізацыі Літвы: Асацыяцыя “Крывія”, Клуб “Сябрына”, Таварыства беларускай культуры ў Літве сабралі віленчукоў і гасцей Вільні, каб разам ушанаваць Божае Нараджэнне.
У нядзелю, 29 лістапада 2015,  у царкве Св. Апосталаў Пётры і Паўла ў г. Адэлайда (штат Паўднёвая Аўстралія) адбылося набажэнства, якое адслужыў падчас свайго візыту да вернікаў у Аўстраліі Архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы  Уладыка Святаслаў. Пры канцы службы, пасля спеву малітвы “Магутны Божа” і Мнагалецця ўсім прысутным, Уладыка прывітаў вернікаў беларускае Парафіі і таксама святара і парафіянаў украінскае Парафіі Св. ап. Андрэя, якія моляцца разам у беларускім храме ў Адэлайдзе, і раздаў усім на памяць іконкі Св.
Прэмія, заснаваная ў 1966 г. і названая ў гонар класіка балгарскай літаратуры ХІХ ст. Алека Канстанцінава, прысуджаецца за літаратурныя творы гумарыстычнага зместу. Цырымонія ўзнагароджання адбылася гэтымі днямі ў родным горадзе А.Канстанцінава — Свіштаве.
Пра святкаванне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Сіднеі, а таксама пра сэнс жыцця, яго складанасці і радасці піша сябра Беларускага грамадска-культурнага клубу ў Сіднеі Яўгенія Супрунюк. Сёння я прачнулася рана і ў надзвычай добрым настроі. Паглядзела ў вакно. На вуліцы прыгожая аўстралійская вясна. Ярка свеціць сонца. И ўсё яшчэ цвіце  джакаранда. З вышыні восьмага паверху , дзе я жыву, гэтыя вялікія разлапістыя дрэвы, якія  заўседы цвітуць у гэты час, колерам нашага бэзу, зверху падаюцца цэлымі каляровымі палямі.
У горадзе Саўт-Рывэр,  штат  Нью-Джэрзі, дзе даўно жыве шматлікая  беларукая грамада,  штогод пасля Калядаў ладзіцца святкаваньне беларускай Каляднай Ялінкі.
Публікацыі ў віленскіх часопісах "Chryścijanskaja Dumka" i "Шлях моладзі" за 1936 год даюць магчымасць уявіць, якім было культурніцкае жыццё беларусаў у Вільні восемдзесят год таму. Панарама Вільні. Фота Яна Булгака.
Гурт Ilo & Friends, які спявае па-беларуску і жыве ў Беластоку, запісаў альбом "Кола". Дыск нараджаўся цягам пяці гадоў і стаў, па словах лідаркі каманды Ілоны Карпюк, фіксацыяй таго стану "cалодкай стабілізацыі", у якім цяпер знаходзіцца каманда. Ілона кажа, што цягам гэтых гадоў у гурт прыйшлі новыя музыкі, якія паўплывалі на гучанне кружэлкі. Сёлета каманда адзначае дзевяцігоддзе, і дыск падводзіць рысу пад пэўным этапам гісторыі гурта.
Пра навіны з жыцця беларусаў Томскай вобласці піша старшыня Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Томскай вобласці» Любоў Адаскевіч. Любоў Адаскевіч Адшумеў 15-гадовы юбілейны год нашай дыяпары. Прайшло асэнсаванне дзейнасці, і ў яркіх фарбах адзначана свята. Але жыццё аўтаноміі працягваецца ....
Напрыканцы 2015 года, 16 снежня, у памяшканні Рыжскай Думы (Рыжскай ратушы) адбылося адкрыццё выставы, жывапісу і графікі "Гадоў датыкненні" прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці Вячкі Целеша, вядомага латвійскага мастака-беларуса.
Наколькі далёка ад сваёй крыніцы можа сысці мова, традыцыя і культура, у прыватнасці, беларуская? Мабыць, самы далёкі і незвычайны куток свету, у якім можна пачуць беларускую мову, гэта Канада, Амерыка?
Новы сонечны 2016 год у беларусаў Малдовы пачаўся згодна са старажытнымі традыцыямі нашых продкаў. Беларускія калядныя абрадавыя дзеяння ва ўрачыстай форме нядаўна прайшлі ў Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова.
10 студзеня Царква Св. Кірылы Тураўскага і Згуртаванне Беларусаў Канады зладзіла Беларускую Калядную Ялінку’2016. Удзельнікаў Ялінкі прывітаў Айцец Яўген і распавёў дзеткам пра жыццё сына Божага, Ісуса Хрыста, пасля чаго пачаўся спектакль. Мамы і таты праявілі ініцыятыву ў гэтым годзе і паставілі спектакль паводле п’есы Сяргея Кавалёва “Шлях да Бэтлеему”.
На сядзібу Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” 4 студзеня завітаў сакратар Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны  ў Лондане спадар Ігар Іваноў. Ён распавёў пра працу бібліятэкі  і падзяліўся навінамі беларускага жыцця ў Лондане. Пра Скарынаўку, яе карыстальнікаў і сяброў
Беларусы Беласточчыны ў асобе айца Рыгора Сасны страцілі не толькі праваслаўнага святара, але таксама свядомага беларуса і выдатнага публіцыста. Сотні яго артыкулаў былі надрукаваныя на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы ”Ніва”, – гаворыць яго галоўны рэдактар Яўген Вапа.
Калядны падарунак. “З Мора ў горад“ – кніга ўспамінаў Віктара Шведа ўжо надрукавана. Яе выдаўцом з’яўляецца праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Кніга ахоплівае перыяд ад дзяцінства паэта да 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер Віктар Швед увойдзе ў беларускую літаратуру не толькі як паэт, але і празаік. Віктар Швед хоча напісаць другі том успамінаў, які ахопіць яго беластоцкі перыяд жыцця ў час бурных пераменаў у Польшчы.
10 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася святочная калядная багаслужба з удзелам архіяпіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ўладыкі Святаслава. Напрыканцы службы Уладыка ўручыў старшыні парафіяльнай рады сабору доктару Расціславу Гарошку ордэн Мітрапаліта Менскага Мэльхісэдэка. 
У кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне 10 студзеня сваіх сяброў сабрала дзіцячая калядная ялінка.
У Кіеве знайшлі невядомыя тэксты Казіміра Малевіча. Яны захоўваліся ў хатнім архіве Мар'яна Крапіўніцкага, які як асістэнт стэнаграфаваў выступы мастака ў Кіеве.
Алег Рудакоў — заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, сябра моладзевага клюбу «Крывічы», дасьледнік беларускай прысутнасьці ў Сыбіры.
16 лістапада, споўнілася 90 год з дня народзінаў Кастуся Акулы – аднаго з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і ягонага першага кіраўніка, пісьменьніка, ляўрэата Прэміі Ф.Багушэвіча, журналіста, грамадзкага дзеяча, аднае з самых адметных постацяў Беларускае эміграцыі. Менавіта з гэтае нагоды Беларуская грамадзкасьць Канады прызначыла лістапад 2015 году месяцам Кастуся Акулы.
25 снежня сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага хадзілі па хатах ды суполках і калядавалі.
26 снежня ў Міжнародным доме маракоў на Манхэтане адбыўся чарговы сход БАЗ "Пагоня" і прэзентацыя дзявятага па ліку выпуску альманаху "Беларус" - штогоднага літаратурнага выдання беларусаў замежжа.
Завяршаецца 2015 год, які прынёс шмат новага ў наша грамадзкае беларускае жыцьцё і ў асабістыя лёсы нашых суайчыньнікаў. Былі гэта добрыя і благія навіны, але, ўсе яны незваротна  ўпісаліся ў тканку нашага лёсу, які тчэцца намі самімі і тымі сіламі, якія ёсьць над намі.
Помнікі беларускаму песняру ёсць у Маскве і Амерыцы, а цяпер манумент Янку Купалу з’явіўся на беразе Міжземнага мора, у ізраільскім Ашдодзе.
Чвэрць стагоддзя з дня стварэння адзначыла 15 снежня ў Нацыянальным тэатры імя Міхая Емінеску Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова. Гэта самастойны пастаянна дзеючы орган пры Урадзе Рэспублікі Малдова, які распрацоўвае і прасоўвае дзяржаўную палітыку, накіраваную на рэалізацыю правоў грамадзян, што належаць да нацыянальных меншасцяў, на захаванне, развіццё і выяўленне этнічнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці.
У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускім цэнтры на Атлантык Авэню 401 адбылася імпрэза, прысьвечаная 85-м  угодкам ад нараджэньня Уладзіміра Караткевіча. Рыхтавала сьвята моладзевая група Бруклінскага аддзелу БАЗА.  Зьмястоўны рэфэрат пра творчасьць пісьменьніка прачытала Алена Пракоп. Чытаньне дапаўнялася мастацкай праграмаю - дзяўчаты і хлопцы ў нацыянальных строях дэклямавалі вершы Караткевіча.
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org звяртаецца да чытачоў з просьбай запоўніць анкету. Апытанка праводзіцца з мэтай ацаніць працу бібліятэкараў і змест сайту.
12 снежня пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады і Царквы Святога Кірылы Тураўскага адбыўся Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта з каляднікамі (Фольк-гурт “Яваровы людзі ”), якія не толькі самі прыйшлі, а Казу з сабой прывялі, Бусла і Мядзведзя.
Лявон Юрэвіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 у Менску. Скончыў Менскі Пэдагагічны Інстытут (1990), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту Літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990-1993). Ад 1993 жыве ў ЗША. Працуе архівістам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Мае дзьве навуковыя ступені: у філялёгіі і бібліятэказнаўстве.
У амерыканскім горадзе Нью-Брансўік, штат Нью-Джэрсі, штогоду ў сярэдзіне снежня, каб належна адкрыць калядны сезон, наладжваецца выстава нацыянальных ялінак. Паказ іх адбываецца ў будынку венгерскага культурнага цэнтра. На адкрыцці выставы нацыянальных ялінак: Сяргей Трыгубовіч з сынамі Лёвам і Колем, а таксама Надзя Запруднік. За беларускай ялінкай стаяць ялінкі грэчаская і дацкая.
У рамках дыскусійнага клуба Аб'яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА", 3 снежня паказалі спектакль "Бежанцы". Спектакль рэалізавала тэатральная група, якая працуе пры Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы пад кіраўніцтвам Яанны Троц.
Фольк-гурт з Амэрыкі, у які ўваходзіць армянка з Кіеву, беларуска-паляшучка зь Менску, беларуска з Масквы і баўгарка з Сыбіры, прадстаўляе на Tuzin.fm альбом «Long Journey», цалкам складзены зь беларускіх аўтэнтычных сьпеваў.
У Беларускім музеі у Гайнаўцы (Польшча) адкрылі выставу працаў мастака Пятра Гагана. Творца сам нарадзіўся на гэтай зямлі, а працы для выставы рыхтаваліся на працягу года:
Фальклорны ансамбль “Купалінка” выступіў са святочнай праграмай у польскай сталіцы. Музыкі прадставілі польскай публіцы беларускія калядкі, царкоўныя спевы і парадавалі жартоўнымі і энэргічнымі фальклорнымі песнямі. Кажа кіраўнік гурта, народная артыстка Беларусі Алена Цялькова:
Трагічнае здарэнне адбылося яшчэ на пазамінулым тыдні – 28 лістапада. 32-гадовы Мазурэнка пераходзіў дарогу на пешаходным пераходзе на Сафійскай наберажнай, калі ў яго на вялікай хуткасці ўрэзаўся ўседарожнік «Рэйндж Ровер». Мяркуючы з камер відэаназірання, кіроўца не змяншаў хуткасць перад пешаходам. Ад удара беларуса адкінула на адлегласць каля 100 метраў.
Кнігу пра дзеячаў беларускай культуры, якія жылі і працавалі ў міжваеннай Латвіі, у верасні выдалі паэт і журналіст Сяргей Панізьнік і краязнаўца з Маладзечна Міхась Казлоўскі.
Больш за 100 год таму лінгвісты і этнографы, якія вывучалі дыялекты, духоўную і матэрыяльную культуру, вызначалі межы рассялення беларускага этнасу. Лінія, вызначаная, напрыклад, А. Рыціхам ў 1875 г. ці Я. Карскім у 1903 г. значна выходзіла па-за сучасныя межы Беларусі. Беларусы жылі на тэрыторыях, што сёння належаць да Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Расіі.
У Вільні, у ЕГУ, адкрылася новая выстава пісьменніка і мастака Адама Глобуса «Мінск—Вільня».
Даволі дзіўнае адчуванне ўзнікае, калі набіраеш на кампутары верш 1932 года і ў той жа час ведаеш, што аўтарава дыханне яшчэ грэе свет жывых. Міхась Кавыль, Язэп Казіміравіч Лешчанка сёння адзначае свой 100-гадовы юбілей.Піша Ціхан Чарнякевіч. Міхась Кавыль
Сумная вестка прыйшла ад Віктара Дударава з ЗША. 29 лістапада 2015 г. памёр архіяпіскап Юры. Эмігідыюш Рыжы (архіяпіскап Юры) нарадзіўся 5 жніўня 1933 года на хутары паблізу вёскі Латыгала Пастаўскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). З сям'і "ворагаў" народу. У 1946 годзе быў фактычна дэпартаваны ў Польшчу. Ад 1976 году жыў у ЗША. У 1977 пачаў душпастырскую службу.
Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 г., а бальшыню жыцця пражыў у амерыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Саўт-Рывэр — месца пражывання вялікай беларускай калоніі. Міхась Кавыль з віншавальнымі падарункамі. На заднім плане (злева): сын Жорж, нявестка Сіндзі, унук Мэцью і сын Міхась.
У нядзелю 29 лістапада беларусы Нью-Ёрка традыцыйна сабраліся ў грамадскай зале на Атлантык Авеню, 401, каб урачыста адзначыць 95-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну і ўшанаваць памяць герояў-паўстанцаў. Перад тым у царкве пасля нядзельнай літургіі была адслужаная паніхіда ў памяць случакоў.
З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі.
Слаўна, на ўздыме адсвяткавала Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Томскай вобласці сваё 15-годдзе. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі 5-7 лістапада. Яны ўключалі канцэртную частку, выставы, беларускія народныя танцы, выставы, круглы стол, майстар-класы, экскурсіі і вандроўкі па Томску і Томскай вобласці – у беларускую вёску Манастырка, у санаторый Сіні Уцёс за 130 кіламетраў ад Томска.
Сёлета сталіца Злучаных Штатаў у пяты раз вітала маладыя таленты з усіх кантынентаў падчас Сусветнага фестывалю дзіцячага мастацтва. У самым сэрцы Вашынгтона, проста перад Белым домам на тэрыторыі Паўднёвага прэзідэнцкага парка, называнай Эліпсам, грамадскасці былі прадстаўлены дасягненні юных творцаў. Мерапрыемства традыцыйна ставіла за мэту перадусім інтэграцыю, творчы дыялог паміж таленавітымі дзецьмі, іх бацькамі і кіраўнікамі, сцвярджаючы такім чынам, што мастацтва не дзеліць людзей на расы ці нацыянальнасці.
21 лістапада Англа-беларускае таварыства адзначыла прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч імпрэзай «Беларусь і Нобелеўская прэмія». Поспех Алексіевіч, які прыцягнуў увагу сусветнай супольнасці да нашай краіны, у Лондане стаўся яшчэ і нагодай згадаць шэраг мінулых нобелеўскіх лаўрэатаў – выхадцаў з Беларусі – разам з найбольш значнымі постацямі намінантаў.
16 лістапада ў Вільні прайшла прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Мерапрыемства праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека і сабрала каля 50 аматараў мастацтва. У дыскусіі прыняў удзел Сяргей Харэўскі, вядомы беларускі мастацтвазнаўца і рэцэнзент кнігі. Да абмеркавання ў якасці мадэратара далучыўся і Дзяніс Кучынскі, Прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Разважаючы пра перспектывы нашай беларускай дыяспары, задаешся пытаннем: а як вырашаюцца надзённыя праблемы жыцця і дзейнасці дыяспары ў іншых краінах, скажам, у найбліжэйшых суседзяў? І ў сувязі з гэтым не тое каб адчуваеш недасканаласць, але ўзнікае адчуванне, што не стаіць беларуская дыяспара на парадку дня ў найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Па-добраму пачынаеш зайздросціць тым жа расійцам альбо ўкраінцам.
У берлінскім выдавецтве Trescher трохтысячным накладам выйшаў найбуйнейшы даведнік па Беларусі на нямецкай мове. Аўтары выдання аб'ёмам 500 старонак — Андрэ Бём і Марына Рахлей. Філолаг і славіст Бём выкладаў нямецкую мову ў Мінску і Гродне па праграме нямецкай службы акадэмічных абменаў, валодае рускай і беларускай мовамі. Рахлей — былая журналістка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, якая працуе ў Берліне.
Навуковая адзінка складаецца з выкладчыкаў, якія не могуць займацца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларусі праз палітычныя рашэнні.

Перадусім, прафесарскі склад складаецца з рэпрэсаваных выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэта. Цэнтр беларускіх даследаванняў будзе арганічнай адзінкай Інстытута Усходняй Еўропы, гаворыць дырэктар Ян Маліцкі:
16 лістапада споўнілася 90 год з дня народзінаў Кастуся Акулы – лаўрэата Прэміі Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Багушэвіча, заснавальніка Згуртавання беларусаў Канады, пісьменніка, мемуарыста, журналіста, грамадскага дзеяча. Кастусь Акула — беларус з Канады. Карціна Віктара Маркаўца 
Быў некалькі дзён па працы ў камандзіроўцы на поўначы Іркуцкай вобласці ў горадзе Усць-Кут. Вядома, гэта яшчэ не сама Поўнач. Усць-Кут – горад, размешчаны там, дзе рака Кута ўпадае ў раку Лена. 650 км. па прамой на поўнач ад Іркуцка. Ляцеў на самалёце АН-24 адну гадзіну 20 хвілін. Паводле нашых мерака зусім побач... Камандзіроўка атрымалася ўдалай. Вырашыў рабочыя моманты станоўча. Хоць прыйшлося пабыць там даўжэй, чым планавалася.
У непублічным дзіцячым садку №1 імя Святога Дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску Падляшскім рэалізуецца аўтарская адукацыйная праграма „У нашай падляшскай краіне”. Яна дапамагае пазнаёміцца з культурай беларусаў Падляшша. Стварылі яе настаўніцы Яанна Хількевіч і Марта Зінкевіч. 
Паліцыя Берліна паведамляе пра забойства 28-гадовага беларуса ў адным з паркаў горада. Ён памёр ад удараў у «верхнюю частку цела». Як высветлілася, гаворка ідзе пра «каліноўца», перакладчыка Глеба Маліноўскага.
Ён нарадзіўся ў 1987 годзе ў Віцебску. Бацька — уніяцкі святар Яўген Маліноўскі, які з часам разам з сям'ёй пераехаў у Баранавічы. У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага. У Глеба засталося малое дзіця.
Св. пам. Мікалай Касцюк
(Жыровічы, 18.02.1928 — Саўт-Рывер, 30.09.2015)
«Беларускай культурай зачаруем Сібір!» - так называўся дакументальны фільм, прымеркаваны да 15-годдзя Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Фільм не вельмі працяглы, але змясціў асноўныя падзеі ў жыцці цэнтра, пачынаючы з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускага руху ў Сібіры, і да нашых дзён. І ў назве гэтай сапраўды адбілася велізарная культурна-асветніцкая дзейнасць цэнтра. Створаны ў 2000 годзе Пастановай кіраўніка Адміністрацыі вобласці як бюджэтная ўстанова, цэнтр увесь гэты час вёў сталую працу па адраджэнні, захаванні і развіцці беларускай нацыянальнай культуры.
У суботу, 7 лістапада, у Вашынгтоне адбылася адметная падзея, пасля якой у сталіцы ЗША афіцыйна існуе памятка пра адну з трагічных старонак ХХ ст. — Галадамор ва Украіне ў 1932-33 гадох. У гэты дзень адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Мемарыяла памяці ахвяраў Галадамору.
31 кастрычніка памёр пецярбургскі бібліяфіл і патрыёт Беларусі Анатоль Іосіфавіч Лукоўскі.
У Лондане ў паўночнай частцы горада ў Вудсайд-парку, на тэрыторыі Беларускай каталіцкай місіі, праз год з’явіцца драўляная капліца памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO гутарыць з натхняльнікам і кіраўніком будаўніцтва, душпастырам для беларусаў — католікаў усходняга абраду а. Сяргеем Стасевічам.
Як і ў старыя часы, Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны застаецца важнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь для даследчыкаў, беларусазнаўцаў і аматараў нашай краіны і культуры. Лонданская Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны – не толькі ўстанова, дзе навуковец можа знайсці багатую калекцыю кніг, перыядычных выданняў і іншых матэрыялаў пра Беларусь. Сюды часта звяртаюцца па інфармацыю пра Беларусь, яе культурную спадчыну і нават па турыстычныя парады.
7 лістапада намаганнямі Таварыства беларускай культуры ў Літве адбылося адкрыццё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеннева – бацькі найвыдатнейшай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. Аўтар і фундатар адноўленай шыльды на помніку – Аляксандр Панцялей.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Зянон Пазьняк (яму і Аляксандру Панцялею быў даручаны гонар адкрыць помнік), а. Леванід Акаловіч, які асвяціў помнік, вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, гісторык, археолаг Генадзь Семянчук і інш.
7 лістапада ў Вільні прайшла сустрэча з Зянонам Пазьняком, арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве, якая адбывалася ў доме нацыянальных меншасцяў. У часе мерапрыемства спадар Зянон прадставіў свае кнігі. Ахвотныя атрымалі ад аўтара аўтографы.
7 лістапада 2015 года ў Таронта “Мова Нанова” пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады распачала свой першы сезон інтэрактыўных заняткаў беларускай мовы.
Каталіцкія могілкі у Новай Хадароўцы на Сакольшчыне з’яўляюцца аб’ектам даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Крыжы на надмагіллях – гэта прыклад уплыву як усходняй, так і заходняй культуры, кажа даследчыца старажытных некропаляў у Беларусі Вольга Сямашка: – Я была вельмі ўсхвалявана гэтым момантам, бо пабачыла, як павінны выглядаць гістарычныя могілкі беларуска-польскай зямлі, гэтага памежжа. Там было вельмі шмат каваных і літых крыжоў. І сёння яны сведкі, напаміны культуры таго часу, прыкладнога мастацтва.
2 лістапада 2015 на базе Карэльскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі адбыўся першы ў гісторыі рэспублікі З'езд беларусаў Карэліі.
«Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!»
Палітык расказвае, якія імёны трэба вярнуць у беларускую літаратуру і чым небяспечная раз'яднанасьць народа. 
85-гадовы юбілей адзначае беларускі пісьменнік з Беласточчыны, даследчык беларускай літаратуры ды культуры Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі).  «Прафесар Аляксандр Баршчэўскі карыстаецца беларускім словам вельмі асабліва»,— кажа ягоны колішні студэнт, сёння дырэктар Беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім, Андрэй Сцепанюк: 
Беларусіст, вялікі сябар Беларусі, кавалер Ордэна Францішка Скарыны, ганаровы сябар Беларускага ПЭН-цэнтру Анджэй Цеханавецкі памёр у Лондане на 92-м годзе жыцця. Анджэй Цеханавецкі — выбітны навуковец, нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх, беларусіст, гісторык мастацтва, мэцэнат, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве.
Акцыі ў дзень памяці продкаў прайшлі ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы. 
Па традыцыі 1 лістапада сябры суполкі ”Беларусы Швецыі” (Sveriges Belarusier)  выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесця Густаўберг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975 гг.) – выхаванец Віленскага універсітэта, былы дзеяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швецыі ”Беларуская грамада” (1948-1975). Пасля супольнага ўпарадкавання помніка Андрэй Катлярчук апавёў пра жыццё спадара Лукашыка, а затым адбыўся невялікі памінальны абед.
У нядзелю 1-га лістапада у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царкве Жыровіцкай Божай Маці у Хайленд-парку ў штаце Нью-Джэрсі адбылася агульная паніхіда па адыйшоўшых сябрах і сваяках вернікаў царквы.
У нядзелю 1 лістапада беларуская грамада ў Нью-Ёрку адзначыла Дзень памяці продкаў - нашы традыцыйныя Дзяды. У Саборы Св. Кірылы Тураўскага пасля нядзельнай літургіі была адслужана паніхіда ў памяць памерлых - тых, хто аддаў свае жыцці ў змаганні за беларускую справу, хто загінуў у войнах, хто трапіў у жорны сталінскіх рэпрэсіяў, хто заўчасна адыйшоў праз наступствы Чарнобыля, каго загубіў сённяшні рэжым, хто апынуўся ў выгнанні і памёр на чужыне. Кожны з прысутных таксама згадваў пра свае страты блізкіх, сяброў і паплечнікаў і маліўся за супакой іх душаў.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наклаў вета на абноўлены закон «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове», які пашыраў магчымасць выкарыстання моваў нацыянальных меншасцяў на павятовыя органы дзяржаўнай адміністрацыі.
26 кастрычніка ў Стакгольме адбылася сустрэча Міколы Статкевіча з тымі, хто цікавіцца сітуацыяй у Беларусі. У сустрэчы й размове ўзялі ўдзел таксама сакратар Сацыял-Дэмакратычнай партыі Швецыі Карын Емцін і старшыня Остгрупэн за дэмакратыю й правы чалавека Марцін Угла. Перакладаў на шведскую й беларускую першы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
Да 135-х угодкаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню з’явіцца помнік Песняру 
 
Выйшаў з друку чарговы, дзявяты па ліку, нумар штогадовіка беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус”. У яго ўвайшлі творы 25 аўтараў з 10 краінаў.
На сайце "Беларускага Радыё Рацыя" ёсць адмысловы даведнік па месцах у Беластоку, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай. 
У нядзелю 25 кастрычніка свой 65-гадовы юбілей адзначала газета беларускай дыяспары ў Амерыцы — «Беларус». Першы нумар газеты выйшаў у Нью-Ёрку 20 верасня 1950 года. Залажыла выданне, створанае паваеннай эміграцыяй ў 1949 годзе, Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).
Напрыканцы верасня ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе адкрылася выстава " Балтыя вачамі беларусаў" латвійскай суполкі Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар".
21-22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску адбыўся III Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.
Як паведаміла Сяргею Панізніку львоўская паэтка Яраслава Паўлычка, дарогай да Львова раптоўна памёр ураінскі паэт, сябра беларусаў, Раман Лубкіўскі. Ён вяртаўся з сяла, дзе меў хату, - там ён пісаў і адпачываў. “Для мяне гэта асаблівы ўдар, - піша спадарыня Яраслава. - Львоў разламаўся. Гэта быў бліскучы перакладчык, паэт, грамадскі дзеяч”. На здымку: Раман Лубкіўскі на адкрыцці Дома-музея Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах падчас Рэспубліканскага свята паэзіі ў чэрвені 1985 года. Фота Сяргея Панізніка Выказваем шчырыя спачуванні ўсім, хто ведаў і шанаваў Рамана Лубкіўскага. Яго творчасць і добрая памяць пра яго застаецца з намі. Ніжэй мы змяшчаем нізку вершаў паэта ў перакладзе з украінскай мовы Сяргея Панізніка, а таксама артыкул спадара Сяргея “Пад сузор’ем Ліры”, прысвечаны Раману Лубкіўскаму.
16 кастрычніка 2015 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі (ДКК) адбылося ўрачыстае адкрыццё Залы беларускай дыяспары. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран, статс-сакратар - намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў Расіі Павел Сямёнаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабцоў, прадстаўнікі расійскіх і беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычны
Пісьменнік з Беласточчыны Міхась Андрасюк папоўніў сваю бібліяграфію.“Гэтым разам я вырашыў напісаць не зборнік апавяданняў, а больш буйны твор”, – кажа пра сваю новую кнігу аўтар. У Беластоку ён прадставіў літаратурную навінку ў межах фестывалю «Zebrane». З Міхасём Андрасюком пагутарыў Алесь Аркуш.
 
17 кастрычніка Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны мела гонар вітаць намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушу – госця пачатку святкавання ў Вялікабрытаніі 500-годдзя беларускага кнігадруку. Спадар Суша сустрэўся з радай Скарынаўскай бібліятэкі і з беларускай супольнасцю Лондана.
Восень прынесла беларускай дыяспары і ўсім аматарам беларускай культуры і мастацтва ў Малдове доўгачаканыя Дні культуры Беларусі. Гэтая грандыёзныя падзея ўвабрала ў сябе цэлы шэраг культурных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рэспубліцы з 30 верасня па 2 кастрычніка 2015. Пасля фактычна дзесяцігадовага перапынку практыка правядзення Дзён культуры Беларусі ў Малдове была адноўленая дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай на пасяджэнні міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску 15 ліпеня гэтага года.
У нядзелю, 11 кастрычніка, беларусы Нью-Ёрка сабраліся ў грамадска-царкоўнай зале на Атлянтык Авеню, 401. Амаль кожны тыдзень у гэтым беларускім цэнтры адбываюцца нейкія імпрэзы, мерапрыемствы, акцыі. Гэтая была асабліва цікавая, бо чакаўся канцэрт вядомай спявачкі Таццяны Матафонавай з Мінску. Таццяну нью-ёркскія беларусы добра ведаюць. У 2009 годзе яна ўжо была тут з канцэртам і пакінула самыя добрыя ўражанні і ўспаміны . Таму цяпер яе віталі з асаблівай цеплынёй і цікавасцю.
У Вільні адновяць помнік на сімвалічнай магіле Францішка Аляхновіча. Пасля некалькіх гадоў зваротаў у розныя інстанцыі ўдалося знайсці патрэбную суму грошай для таго, каб замяніць часовы, пастаўлены яшчэ ў пачатку 90-х гадоў, помнік – на больш трывалы. 
26 верасня актыў Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага» правёў Дажынкi ў сяле Андрушына Куйтунского раёна Іркуцкай вобласці. Кіраўнік адміністрацыі Аляксандр Лаўшук (прадзеды з Мінскай вобласці) з жонкай Людмілай Аляксандраўнай паклікалі беларусаў з суседніх раёнаў на поле. Уборачная завяршылася, і для жнеяў камбайны пакінулі пшаніцу. З азартам жанчыны ўзяліся за сярпы, падбадзёрваючы адна адну песнямі.
Беларусы Іркуцкай вобласці карагодамі, песнямі і танцамі сустрэлі сваё традыцыйнае свята Дажынкі, гэтым разам у сяле Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці, а сама жніво прайшло на полі фермерскай гаспадаркі «Ігараўка». У гэты дзень дзяўчаты і жанчыны сёлаў Тургеневка і Ахіны Эхірыт-Булагацкага раёна, а таксама сябры моладзевага клуба «Крывічы» ўзялі ў рукі заменчаныя напярэдадні сярпы, каб уласнаручна сабраць рэшткі збожжавага ўраджаю.
«Беларускі фолк-гурт «Яваровы людзі» адкрывае сезон 2015-2016 гг. і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да нас! Гэты сезон для нас юбілейны — у канцы вясны мы будзем святкаваць 15-годдзе калектыву!», — напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік гурту Віялета Кавалёва.
Фота з фэйсбука Віячеты Кавалёвай
26 верасня ў Вільні ў доме нацыянальных меншасцяў прайшла сустрэча з беларусістам з Універсітэта Васэда (Токіо, Японія) Кенам Сібатам. Сустрэчу арганізавала Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя “Крывія”. Сябры ТБК і госці Вільні ў гэты вечар пазнаёміліся з маладым спецыялістам у беларусістыцы спадаром Сібатам, які займаецца вывучэннем творчасці Максіма Багдановіча. Па яго словах, менавіта гэты паэт яго найбольш захапіў і спрычыніўся да зацікаўлення беларускай літаратурай і мовай.
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне выступіла супраць планаў расійскага ўраду заснаваць вайсковую авіябазу ў Беларусі. У заяве, прынятай у апошнія выходныя, Задзіночанне сцвярджае, што авіябаза ўяўляе сабою наўпроставую пагрозу незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.
Сябрамі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі “Крывія” 26 верасня было арганізавана мерапрыемства па ўшанаванні памяці выдатнага багаслова, беларускага дзеяча міжваеннай Вільні Сяргея Паўловіча.
«Я шлях, якому век няма спакою ...» - урачыстае адкрыццё выставы пад такой назвай адбылося 17 верасня 2015 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі. Госці пазнаёміліся з экспанатамі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, прысвечанымі асобе, жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.).
Завяршыўся сёмы выпуск Беларускіх фэстаў “І там жывуць людзі”. Гародчына, што ў Нарваўскай гміне, гэта апошняя вёска, якую ў гэтым годзе наведаў фэст. Ідэя мерапрыемства – прывезці беларускую музыку да самых маленькіх ды ўжо малалюдных падляшскіх мясцовасцей.
Польскае выдавецтва „Wojskowe Centrum Edukacji Obywatelskiej” прадставіла гістарычны комікс прысвечаны аблозе Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 годзе.
Валярына Кустава размаўляе з беларускім экскурсаводам у Грэцыі Змітром Паграбенкам пра славутасці і рызыкі знаходжання ў сучаснай Эладзе і пра беларусаў у Грэцыі.
Алеся Кіпель — дачка эмігранта, дзеяча беларускай дыяспары, даследчыка Вітаўта Кіпеля. Яна ніколі не жыла ў Беларусі, але свабодна валодае беларускай мовай, а ў амерыканскім Кангрэсе распавядае пра палітвязняў і зніклых. Пра тое, ці лёгка атрымаць пасаду ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША, навошта амерыканскай грамадзянцы беларуская мова і што ёй не падабаецца ў беларусах, Алеся Кіпель распавяла ў інтэрвію "Радыё Свабода".
Руплівец беларускага руху з расейскай Сыбіры Алег Рудакоў апантаны ідэяй надаць статус гарадоў-пабрацімаў Іркуцку і Віцебску. Паміж дзьвюма мясьцінамі гістарычныя повязі вядуцца яшчэ ад пачатку асваеньня сыбірскіх земляў літвінскімі перасяленцамі. Шмат нараджэнцаў Віцебшчыны былі сасланыя на ўсход пасьля паўстаньня 1863 году. Некаторыя потым сталі навукоўцамі, вядомымі на ўвесь сьвет.
Што было б зь Беларусьсю, калі б беларускае школьніцтва цалкам спынілася па вайне? Ці захавалася б беларуская мова без газэт і выдавецтваў? Ці выжыла б беларуская культура і ў якім выглядзе? Гэта добра бачна на латыска-беларускім памежжы, у Латгаліі. Дзе да вайны беларускае жыцьцё буяла.
«Свабода без межаў» – пад гэткім лозунгам у Варшаве ўжо 9-ты раз адбудзецца канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Сёлета імпрэза адбудзецца не ўвесну, як было дагэтуль, а 2 кастрычніка, у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
17 кастрычніка на найбуйнейшым у Фінляндыі шоукейс-фестывалі Lost In Music выступяць беларускія праекты Shuma, Super Besse і Mustelide.  Яны стануць першымі прадстаўнікамі Беларусі ў гісторыі гэтага мерапрыемства.
Беларускія песні, вырабы майстроў ды кулінарныя стравы – гэта ўсё чакала наведнікаў беларускага фэсту “Арлянскія сустрэчы” ў Орлі (Польшча).
1 верасня, на Падляшшы амаль 150 тысяч вучняў пачало новы навучальны год. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім сёлета будзе вучыцца 741 вучань.
Фільм «Аблава» прыняты ў галоўны конкурс агульнапольскага Фестывалю дакументальных фільмаў «Непакорныя, нязломныя, выклятыя» ў Гдыні.
На Tuzin.fm інтэрнэт-прэм’ера альбому «25 АБ-БА Аркестр», у які ўвайшлі гіты апошніх 25 год у выкананьні Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Памідорава, Юркі Асеньніка ды Хрыстафора Сяськевіча ў суправаджэньні дзіцячага хору з Падляшша.
Ля Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча) адбыўся канцэрт гурта «Dawid Szymczuk band”.
40 беларускіх мастакоў і 40 мастацкіх прац. У Беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшоў вернісаж выставы “Збор. Cтварэнне архіва”.
Сябры Таварыства беларускай культуры разам з Асацыяцыяй "Крывія" 29 жніўня зладзілі вандроўку на радзіму Ф. Багушэвіча ў в. Свіраны, што на Віленшчыне.Мэта вандроўкі - прывядзенне ў парадак тэрыторыі ля крыжа ў Свіранах, сімвылічным месцы, дзе нарадзіўся патрыярх беларускага адраджэння Францішак Багушэвіч.
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбылася на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 29 жніўня. Каля дзесятка актывістаў Руху Салідарнасці “Разам” і іх украінскіх пабрацімаў на працягу двух гадзінаў трымалі банэр “Беларусь мае быць беларускай”, каб паказаць кіянам, за што ў Беларусі ўзбуджаюць крымінальныя справы.
У Літве на Віленшчыне пражывае шмат людзей, якія лічаць сябе палякамі, але размаўляюць пры гэтым “па-просту”. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Zw.lt польскі лінгвіст, супрацоўнік Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук Мірослаў Янковяк.
25 жніўня ў Кіеве каля помніка Тарасу Шаўчэнку адбылося ўшанаванне выдатнай падзеі ў сучаснай гісторыі Беларусі — надання дэкларацыі пра суверэнітэт Беларусі статусу канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 года.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зрабіла заяву з нагоды вызвалення 22 жніўня шасці палітвязняў. «Рада Беларускае Народнае Рэспублікі вітае вызваленьне ўладамі Рэспублікі Беларусь палітычных вязьняў, у тым ліку Міколы Статкевіча, Юрыя Рубцова, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка і Арцёма Пракапенкі. Вызваленьне палітвязьняў было адным з фундамэнтальных патрабаваньняў Рады БНР да ўладаў Рэспублікі Беларусь на працягу мінулых гадоў.
Не ведаю, як у каго, а ў мяне пры думцы пра нашую дыяспару перад вачыма найперш паўстае ён, Вітаўт Кіпель — магутная постаць, прыгожы беларускі твар, глыбокія мудрыя вочы чалавека, надзеленага моцным духам, які сілкуецца вераю ў сваю праўду.
Сяргей Навумчык, Вітаўт Кіпель, Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк 23 жніўня (нядзеля) у Беларускім цэнтры ў Нью-Ёрку на Атлантык-Авеню, 401 адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (25.08.1991). У гэты дзень Дэкларацыі аб незалежнасці ад 27 ліпеня 1990 г. быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.
18-19 жніўня Таварыства беларускай культуры ў Літве і Брацкі дом "Кінанія" (Менск, Беларусь) правялі шэраг агульных мерапрыемстваў у рамках падпісанага праекта. 18 жніўня ў Доме нацыянальных меншасцяў у Вільні адбылася агульная сустрэча сяброў Таварыства і Брацтва, у часе якога віленчукі і госці з Менска змаглі бліжэй пазнаёміцца і распрацавалі далейшыя агульныя праекты.
У менскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла новая кніга Сяргея Чыгрына са Слоніма “Мора Віктара Шведа”.

Кніга прысвечана жыццю і творчасці старэйшага беларускага паэта з Беластока, які сёлета вясной адзначыў сваё 90-годдзе, Віктару Шведу.
Сонечную Беларусь аддзяляюць ад суровай Сібіры тысячы вёрст, гадзінныя і кліматычныя паясы, мова і звычаі, а ў апошнія гады - яшчэ і дзяржаўныя межы. І тым не менш, гэтыя далёкія і непадобныя адзін на аднаго краі здаўна, ледзь не паўтысячы гадоў, звязаныя агульнай крывёю. Ад часоў Ермака Цімафеевіча і да нашых дзён мільёны ўраджэнцаў цёплай і сонечнай Беларусі прамянялі яе, родную - хто сваёй добрай воляй, а хто лютай няволяй - на бязмежныя сібірскія снягі.
Намаганнямі актывістаў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага на адной з вяршыняў горнае сістэмы Хамар-Дабан у Прыбайкаллі з'явілася шыльда ў гонар сасланых у Сібір удзельнікаў Паўстання 1863 г. і асабіста аднаго з іх - Яна Чэрскага.
Яшчэ напачатку сямідзясятых на беларускіх вуліцах даволі часта гучаў ідыш. На той час яўрэі складалі больш за тры адсоткі насельніцтва нашай краіны. Але хвалі эміграцыі сямідзесятых і дзевяностых практычна павымывалі яўрэяў з Беларусі. Разам з яўрэямі, якія спрадвеку жылі ў нашай краіне, Беларусь страчвае і яўрэйскую культуру, і старонкі яўрэйскай гісторыі, і шмат цікавых асобаў…
Сёлета 8 жніўня споўнілася б 89 гадоў аднаму з самых вядомых беларусаў у эміграцыі – айцу Аляксандру Надсану. Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы быў надзвычай шматграннай асобай: займаўся перакладамі літургічных тэкстаў, пісаў кнігі па гісторыі, рэдагаваў беларускія часопісы, быў заснавальнікам музею і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, кіраваў Беларускай каталіцкай місіяй у Лондане, займаўся дабрачыннасцю, дапамагаючы ахвярам аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей.
Англійская публіка мае цікаўнасць да інфармацыі з усяго свету, і Беларусь тут не ёсць выключэннем, пра гэта сцвярджаюць рэдактары адпаведных раздзелаў вядучых брытанскіх он-лайн газет. Скарынаўская бібліятэка ў Лондане пачала публікацыю самых цікавых артыкулаў з сайта budzma.by, таму можаце прачытаць па-англійску, альбо перачытаць у арыгінале. Fabijan Šantyr: “The national revival will never die”
"Андрэй Мельнікаў. Чалавек, які прыйшоў праз беларушчыну да Бога. Харкаўскія сустрэчы". На мінулым тыдні ў сацыяльных сетках, у памяшканнях валанцёрскіх цэнтраў з’явілася такая абвестка.
4 жніўня ў Вільні на Ратушнай плошчы прайшла акцыя ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі. У цэнтры літоўскай сталіцы можна было бачыць людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі і фотаздымкамі палітычных зняволеных, якія да гэтага часу застаюцца ў беларускіх турмах.

Арганізатары імпрэзы — Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава і Freedom House.
У Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, 4 жніўня, у Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. 
У Стакгольме ў ноч з 4 на 5 ліпеня 2015 года моладзевы актыў беларусаў Швецыі адзначыў Купалле. Свята наведалі госці з некалькіх краінаў, у тым ліку мясцовыя жыхары.
25-26 ліпеня Таварыства беларускай культуры ў Літве сумесна з „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у шэрагу сумесных мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці беларусаў-віленчукоў, што знайшлі свой спачын у Вільні. Мерапрыемствы распачаліся 25 ліпеня агульнай імпрэзай, на якой была падпісана дамова паміж Таварыствам беларускай культуры ў Літве і „Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія” Беларускай Праваслаўнай Царквы аб узаемасупрацоўніцтве.
З ініцыятывы Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) ад 3 да 9 жніўня на возеры Байкал пройдзе першы Фэстываль беларусаў сьвету. Як падаюць арганізатары імпрэзы, гэта будзе сустрэча аднадумцаў, якія падтрымліваюць і прапагандуюць беларускую культуру.
У Мінску ў выдавецтве Змітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў аднаго з «патрыярхаў» беларускай паваеннай эміграцыі доктара Вітаўта Кіпеля — «Жыць і дзеіць».
Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці з глыбокім жалем паведамляе аб трагічнай гібелі дырэктара дзяржаўнага бюджэтнага установы культуры Новасібірскай вобласці «Новасібірскі цэнтр беларускай культуры» Ніны Васільеўны Кабанавай, сказана ў афіцыйным паведамленні ведамства. Ніна Кабанава (Мазалоўская) нарадзілася 3 кастрычніка 1952 ў вёсцы Лазарэвічы (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).
У Таронта (Канада) 20 ліпеня памерла Марыя Ганько. Ёй было 85 гадоў. Марыя Ганько, сакавік 2011, фота Наталлі Гардзіенкі Марыя Ганько (народжаная Кулеш) нарадзілася ў 1930-м у Шчокаўшчыне каля Хаценчыцаў (сёння — Вілейскі раён). Тады гэта былі заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы.
19 ліпеня лік беларускіх доўгажыхароў у замежжы папоўніўся імем сп. Антона Шукелойця, шырока вядомага ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне грамадскага, палітычнага і культурнага дзеяча. Да гэтага часу 100-гадовы жыццёвы парог перакрочыў тры гады таму сп. Барыс Кіт. Як жартам зазначыў адзін з тых, хто віншаваў сп. Шукелойця з юбілеем, цяпер яны абодва могуць запачаткаваць адмысловы Клуб і прыцягваць іншых у ягоны склад. Каму б з нас не хацелася туды трапіць?
У самую кароткую ноч года, у дзень летняга сонцастаяння беларусы запальваюць святое купальскае вогнішча, каб вянчаць Сонца на царства. Беларусы Прыангар'я, продкі якіх перасяліліся сюды яшчэ ў пару сталыпінскіх рэформаў, сёлета здзейснілі сонечны абрад у дваццаты раз. На сібірскую зямлю два стагоддзі таму іх адправілася 300 тысяч, тут яны заснавалі паселішча, і цяпер у многіх з нас лёгка можна знайсці беларускія карані.
Бацькі дзяцей, якія наведваюць беларускую нядзельную школу св. Кірылы Тураўскага, стварылі бацькоўска-настаўніцкую асацыяцыю. Яе мэта – дапамагаць адукацыі дзяцей праз развіццё эфектыўных стасункаў паміж супрацоўнікамі, бацькамі і ўсімі, хто мае дачыненне да школы; падтрымліваць і забяспечваць дзейнасць школы і адукацыйнага працэсу.
У Нью-Ёрку, у беларускім цэнтры на Атлантык Авеню 401, 12 ліпеня адбылася прэзентацыя кнігі Юлі Андрусішын «Забыццю не адданае», якая выйшла ў Беларусі. Сваімі ўражаннямі ад прэзентацыі дзеліцца яе ўдзельніца Ганна Сурмач.
Навошта ісці ў дэпутаты, калі гэта не прыносіць ніякай выгады, чаму беларускія палітуцекачы за мяжой выступаюць за Пуціна і чаму пенсія ў 65 год лепшая за пенсію ў 55? Былая жыхарка Салігорска распавяла Свабодзе пра дэпутацкую працу ў гарадской радзе Антверпена. У 65 толькі пачынаеш вандраваць, вучыць мовы і граць на музычных інструментах
Уладзіслаў Гарбацкі, палітолаг і выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, ужо некалькі разоў быў госцем Скарынаўскай бібліятэкі і беларускай супольнасці ў Лондане. Падчас яго чарговага прыезду ён распавёў, якія нагоды прыводзяць яго ў Лондан.
“Байкал, які тубыльцы называюць “Святым морам”, уяўляўся нам поўным дзівоснага абаяння: нешта таямнічае, легендарнае звязвалася ва ўсіх з уяўленнем пра гэтае возера” - так апісваў сваё першае ўражанне пра Байкал сусветна вядомы заолаг, удзельнік паўстання 1863 года беларус Бенедыкт Дыбоўскі.
1 ліпеня ў Мінску адбылося першае паседжанне Каардынацыйнага савету па справах беларусаў замежжа пры Беларускім міністэрстве замежных справаў. У гэтым паседжанні бралі ўдзел 32 прадстаўнікі беларускіх суполак з 18-ці краінаў. Польшчу прадстаўляў намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства – спадар Васіль Сегень. РР. Вашы ўражанні ад гэтай сустрэчы?
International Confederation of borderland residents of Belarus Tarptautinė pasienio baltarusių konfederacija Міжнародная канфедэрацыя беларусаў памежжа     Зварот да беларускіх арганізацый краін-суседак Беларусі  
У канадскім Слуцку 4 ліпеня канадыйскія беларусы адзначылі Купалле. Удзел у святкаваннях узялі 140 чалавек. Многія прыехалі ў вышыванках і выцімайках. Падчас святкавання адбываліся святочны кірмаш, парад строяў, гульні для дзяцей і дарослых, беларускія спевы і танцы. «Слуцак» — так называецца беларуская база адпачынку недалёка ад Таронта ў Канадзе. У 1966 г. Згуртаванне беларусаў Канады набыло ферму, неўзабаве быў створаны дом адпачынку. Цяпер там рэгулярна збіраюцца беларусы Канады.
Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве, які дзейнічае пры беларускай амбасадзе, у перспектыве можа адкрыць свае філіялы ў рэгіёнах, найперш у Беластоку. Раней і сам цэнтр працаваў у сталіцы Падляшша, але ў выніку патрабавання Міністэрства замежных спраў Польшчы перамясціўся ў сталіцу – прыгадвае дырэктар Культурнага цэнтру Эдуард Швайко. Адкрыццё філіялаў будзе магчымым у выпадку падпісання адпаведнага пагаднення:
Ансамбль аўтэнтычных спеваў Моладзевага клуба "Крывічы" запрасілі ўзяць удзел у 106-годдзі беларускай сяла. 27 чэрвеня 2015 года ў сяле беларускіх перасяленцаў Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці адзначалі Дзень сяла.
27-28 чэрвеня, у адну з самых кароткіх летніх начэй, актывісты Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага як заўсёды шырока адзначылі сваё самае маштабнае свята - Купалле. Нягледзячы на ​​тое што мы штогод праводзім Купалле ўжо амаль дваццаць гадоў запар, сёлета многае на нашым свяце было ўпершыню. Упершыню свята адбылося на зусім новым месцы - на маляўнічым беразе Іркута, з усіх бакоў аточанага лесам і вадой. У адрозненне ад Ангары, у якой цячэ халодная байкальская вада, Іркут бярэ свой пачатак у Саянскіх гарах, і вада ў ім вельмі цёплая.
Сёння - 30 чэрвеня - Лявон Юрэвіч святкуе сваё 50-годдзе. І з гэтай нагоды спадар Ян Запруднік напісаў віншавальны верш.
Беларусы расійскай Сібіры адзначылі Купалле. Імпрэзу арганізаваў Іркуцкі моладзевы клуб «Крывiчы», дзе адным з завадатараў — вядомы прапагандыст беларускай культуры Алег Рудакоў. На свята ў вёску беларускіх перасяленцаў Ахіны, што месціцца на адвечнай бурацкай зямлі ў Эхірыт-Булагацкім раёне, сабралася блізу паўтысячы чалавек.
Парыжан чакае мноства выставаў, сустрэч, канцэртаў і спэктакляў. 
Урачыстым з’ездам выпускнікоў 23 чэрвеня адсвяткуе 20-годдзе ўзнікнення беларускіх групаў дзіцячы садок № 14 у Беластоку. Пра гэты юбілей ужо была інфармацыя, пасля святкавання таксама будзем казаць пра яго. А цяпер хочацца прыгадаць, як усё пачыналася 20 гадоў таму. І з гэтай нагоды госцяй нашай студыі з’яўляецца Барбара Пякарская, якая была ля вытокаў гэтага дзіцячага садка.
Пачытаць нумар можна па спасылцы. Наступны нумар часопіса выйдзе ў выйдзе ў верасні 2015 года. 
Маладыя беларусы Дзяніс Лапуноў і Раман Салахаў расказалі «Нашай Ніве» аб сваім жыцці ў сталіцы Расіі.
„Камсамольская праўда” сустрэлася з адным з самых аўтарытэтных у свеце беларусістаў, каб зразумець – адкуль у брытанскага прафесара такая цікавасць да беларускай літаратуры.
  «Спачатку была трасянка» - Спадар Арнольд, як пачаўся ваш раман з Беларуссю?
Беларускі культурны рух Малдовы (БКРМ) нядаўна адзначыў першую гадавіну сваёй этнакультурнай дзейнасці. БКРМ – маладое самастойнае грамадскае аб'яднанне беларускай дыяспары Рэспублікі Малдова са свежымі поглядамі і ініцыятывамі для людзей, якія адносяць сябе да беларускага этнасу альбо праяўляюць цікавасць да беларускай культуры. Беларускі культурны рух Малдовы ўпэўнены ў тым, што менавіта культура ва ўсе часы была, ёсць і будзе найлепшым сродкам гарманізацыі міжнацыянальных зносін. Сёння ў нашых шэрагах каля 100 чалавек, якія падтрымліваюць нашы ініцыятывы і пачынанні.
Цімафей Хведашчэня быў вядомым атаманам беларускага антысавецкага партызанскага руху.
Замежныя беларускі зладзілі свята ў Чэрвеньскім дом-інтэрнаце для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аб’ядналі людзей без межаў: кіраўніцу амерыканскага дабрачыннага фонду «The Saviour» («Спас») беларуску з Нью-Ёрка Кацярыну Фаронда і скрыпачку з Беларусі, якая жыве ў Вене, Юлію Лебядзенка.
Здараецца, лёс зводзіць з пэўнай краінай сыноў зусім іншай зямлі. І яны, здалёк убачыўшы яе хараство, наблізіўшыся і сэрцам адчуўшы прыгажосць унутраную, застаюцца вернымі новай любові. Часам для самой краіны яны могуць адкрыць нешта новае, бо быццам кажуць: «Паглядзі на сябе, ты вельмі асаблівая, ты не падобная да іншых. Я такіх раней не сустракаў і іншых не хачу…»
Пад такой назвай 5 чэрвеня ў Доме нацыянальных меншасцяў у Вільні прайшло мерапрыемства, арганізаванае Таварыствам беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыяй "Крывія". Асноўная задача - пазнаёміць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў з беларускай культурай і беларускім прадстаўнікам бліжэй пазнаёміцца з іншымі культурамі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі з Літвы, Беларусі, Алжыра, Азербайджана, В'етнама.
У Беларускім Доме ў Лондане адбыўся 69-ы Агульны гадавы з'езд Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.  Заслухаўшы справаздачу кіраўніцтва, з'езд пераабраў старшынёй Мікалая Пачкаева і абраў абноўлены склад Галоўнай Управы. 
30 траўня ў Іркуцку прайшло беларускае свята «Кірмаш». У рамках мерапрыемства адбыліся выступленні беларускіх творчых груп, майстар-класы, гульні для дзяцей, кірмаш-продаж тавараў з лёну, кніг і сувеніраў з саломкі. Як адзначыў адзін з арганізатараў Алег Рудакоў, свята, якое доўжылася 7 гадзінаў, было гучнае і шматлікае.
Дырэктарка Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Вольга Стужынская абвесціла пра свой сыход з гэтай пасады. Яна ўзначальвала офіс 9 гадоў і была яго заснавальніцай.
Беларускамоўныя групы ў Беластоку адзначаць 20-годдзе існавання. У сталіцы Падляшша пройдзе адмысловы з’езд выпускнікоў беларускіх групаў за ўвесь час іх дзейнасці. 
На паседжанні круглага стала «Францішак Скарына і яго час», які прайшоў у рамках VI Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, вядомы літаратуразнаўца, гісторык і пісьменнік Адам Мальдзіс выказаў меркаванне, што такія стажыроўкі могуць быць цікавымі для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а «там і іншыя падцягнуцца», перадае БелаПАН.
25 мая спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіста, паэта і выдаўца Сяргея Хмары (сапраўднае прозвішча Сяргей Сіняк).
22 траўня ў Маскве адбыўся шосты з'езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі". На ім Алег Рудакоў быў абраны Намеснікам старшыні аўтаноміі, адказным за развіццё беларускай мовы. Віншуем спадара Алега з прызначэннем на гэтую пасаду і зычым плённай працы, энергіі і здароўя! А нашым шаноўным чытачам прапануем пазнаёміцца з яго выступам падчас з'езду.
У Бельску Падляшскім прызналі ўзнагароду Віктару Шведу. Беларускі паэт ды публіцыст з Беласточчыны атрымаў ордэн «За вернасць Бацькаўшчыне». Фундатарамі ордэну з’яўляюцца дзеячы беларускай культуры з Беласточчыны і Беларусі. "Узнагарода шчыра мяне ўзрушыла", - кажа Віктар Швед: 
Старшынёй савета грамадскай арганізацыі "Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі" (ФНКА) выбраны заслужаны дзеяч навукі Расіі, тройчы лаўрэат дзяржпрэмій Расіі, прафесар Сяргей Кандыбовіч. Такое рашэнне прынялі дэлегаты праведзенага сёння ў Маскве з'езда арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
22 траўня ў Маскве праходзіць VІ з’езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі. Аб жыцці беларусаў Расіі, аб іх заўважнасці ў грамадскім жыцці вялікай шматнацыянальнай краіны, аб задачах, якія ставіць перад сабой згуртаванне, карэспадэнт «Звязды» пагутарыў з кіраўніком грамадскай арганізацыі Валерыем Казаковым.
Патрыярху беларускай эміграцыі, аднаму з самых славутых беларусаў Нью-Ёрка Антону Шукелойцю 18 ліпеня споўніцца 100 гадоў. Юбілей будуць святкаваць у Грамадскай зале Кафедральнага Сабора БАПЦ у Брукліне. У відэа Антон Шукелойць успамінае пра свой прыезд у ЗША, першыя крокі на амерыканскай зямлі, працу на пасадзе старшыні Беларуска-амерыканскага згуртавання, стварэнне Беларускага інстытута навукі і мастацтва.
На некалькі дзён Варшава сталася папросту літаратурнай меккай для беларускіх пісьменнікаў.
Старшыні літаратурнага аб’яднання Белавежа Яну Чыквіну сёння спаўняецца 75 гадоў. Ён з’яўляецца універсітэцкім выкладчыкам і літаратурным крытыкам, выдаўцом часопіса “Тэрмапілы”. Цяперашняя літаратура, на думку Яна Чыквіна, апынулася ў скаладанай сітуацыі.
14 мая ў Цэнтры беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі паэт і кінадакументаліст Уладзімір Мароз сустрэўся са студэнтамі і магістрантамі спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. Госця прысутным прадставіла дырэктар Цэнтра Леся Мікалаеўна Сцебліна.  У. Мароз расказаў аб працы над дакументальным фільмам “Свет Караткевіча”, аўтарам сцэнара якога ён з’яўляецца, пасля чаго адбыўся прагляд стужкі.
У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі адбыўся шэраг значных мерапрыемстваў, якія ў чарговы раз падкрэслілі свяшчэнную і непарушную значнасць гэтага свята для ўсіх беларусаў Малдовы.
Мерапрыемстваў па правядзенні святкавання 70-годдзя вялікай Перамогі Беларуская абшчына ў Малдове запланавала шмат. Пачаліся яны з 23 лютага, Дня абаронцаў Айчыны. У Доме нацыянальнасцей прайшоў урачысты сход абшчыны, на якім ушаноўвалі абаронцаў Айчыны, і кожны распавёў, якое мае воінскае званне, дзе служыў. Але асаблівая ўвага была нашым ветэранам. Падарункі, вершы, песні, танцы.
12 траўня пачатковая школа з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім – папулярная “тройка” – святкуе 50-годдзе.  Бельская “тройка” ад пачатку існавання была беларускай  школай, дзе быў высокі ўзровень адукацыі. Аднак пачатак беларускай школы ў Бельску датаваць мы павінны вераснем 1944 года, як кажа выпускнік “тройкі”, архівіст Славамір Іванюк:
У Нью-Ёрку рыхтуецца да выхаду кніга Уладзіміра Гуткоўскага, у якую ўвойдуць яго артыкулы, вершы і эсэ, раней надрукаваныя ў незалежных беларускіх выданнях: "Наша ніва", "Пагоня", "Беларуская маладзёжная", "Народная воля", "Імя" і іншых, а таксама ў амерыканскай прэсе. Прадмова напісаная былым рэдактарам "Беларускай маладзёжнай", а цяпер журналістам BBC Таццянай Мельнічук. Змест кнігі ахоплівае падзеі ў Беларусі за апошнія 20 гадоў. Мяркуецца, што кніга ўбачыць свет увосень. 
Грамадскага дзеяча Алеся Міцкевіча пахавалі 2 траўня на беларускіх могілках у Іст-Брасвіку (Нью-Джэрсі). Абрад адпявання правёў айцец Зіновій ў царкве Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Нью-Брансвіку. 3 траўня айцец Іван Кухар, протаіерэй БАПЦ, правёў памінальную службу па Алесю Міцкевічу ў Кафедральным Саборы БАПЦ па замове БАЗА. Здымак Алеся Міцкевіча з кнігі Зянона Пазьняка "Тэрра Дэй"
Сумная вестка прыйшла з Нью-Ёрка. 28 красавіка памёр пляменнік Якуба Коласа грамадскі дзеяч Аляксандр Міцкевіч.
Развітацца са святаром у царкву Святой Марыі ў Лондане прыйшлі больш за 100 чалавек — актывісты беларускай дыяспары, сябры Аляксандра Надсана. Адпяванне працягвалася каля дзвюх гадзінаў, яго праводзілі дзесяць святароў на чале з біскупам украінскай царквы.
Якімі былі апошнія дні духоўнага лідара беларусаў свету? «Наша Ніва» пагаварыла з людзьмі, якія былі блізкія да айца. 
На Ляйпцыгскім кніжным кірмашы, які адбыўся ў сакавіку 2015 года, маладое выдавецтва Guggolz прэзентавала на стэндзе ініцыятывы Books from Belarus нямецкую версію кнігі Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Чаму аповесцю, якая расказвае пра дваістасць, расшчэпленасць беларускага светагляду ў часы кастрычніцкай рэвалюцыі і абвяшчэння БНР, амаль сто гадоў пасля выхаду ў свет зацікавілася замежнае выдавецтва? Чаму кніга, знакавая для беларускай культуры і думкі, прыцягнула ўвагу немцаў? Мы паразмаўлялі пра гэта з выдаўцом Себасціянам Гугольцам.
Сёлятняе святкаванне Дня Волі прыпала на 26 красавіка. Пасля адкрыцця ўрачыстага паседжання і віншаванняў Пётры Мурзёнка, старшыні Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК), прысутныя хвілінай маўчання памянулі пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі. Далей, у адпаведнасці з праграмай, Малітву за Беларусь правёў Святаслаў Логін, Архіяпіскап Наваградскі, Першаіерарх Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. З прамовай, прысвечанай 97-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, выступіла сп. Івонка Сурвілла, Прэзідэнт Рады БНР.
3 мая 2015 года спаўняецца 170 гадоў з Дня нараджэння Яна Чэрскага - беларуса, выбітнага навукоўца, геолага, географа, даследчыка возера Байкал і прыбайкальскіх рэгіёну. 8 мая 2015 года Моладзевы клуб «Крывiчы» сумесна з Абласной юнацкай бібліятэкай імя Уткіна праводзіць круглы стол: «170 гадоў беларусу Яну Чэрскаму: факты з біяграфіі». Актывісты Моладзевага клуба «Крывiчы» раскажуць пра род і сям'ю Чэрскага, пра дзяцінства і юнацтва Яна, пра ссылку, пра даследаванні навукоўца, пра лёс жонкі і сына Яна Дамінікавіча.
Зборнік беларускіх вершаў “Ад сэрца да сэрца – дарога” паэткі Іны Снарскай быў выдадзены ў Палтаве. З Украіны зборнік патрапіў і да беларусаў у Варшаве, аўтарка адмыслова зрабіла падарунак для землякоў у Польшчы.
Аматарскі калектыў беларускай песні „Маланка” адзначыў 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці. З гэтай нагоды ў Доме культуры ў Бельску прайшоў адмысловы канцэрт.
Два беларускія выдавецтвы прэзентавалі свае кнігі на сустрэчы з чытачамі ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Беластоку. Гэта “Галіяфы” з кнігай Юрыя Гуменюка “Краіна няздзейсненых мараў” ды “Янушкевіч”, у якім выйшла кніга Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”.  Як кажа дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч, галоўнае – не толькі выдаваць гістарычную літаратуру, але і даносіць да чытача гісторыю ў даступным выглядзе:
Прадстаўнікі беларускае дыяспары ў Кіеве ўсклалі кветкі да помніка героям-ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які месціцца каля праваслаўнага храму на праспекце Міру.      
“Новая беларуская драматургія” – трохтомную анталогію твораў маладых беларускіх драматургаў, перакладзеную на польскую мову, прэзентавалі ў Беластоку ў рамках гастроляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Гісторык драматургіі і ўсходнеславянскага тэатра Андрэй Масквін збіраў творы сучасных драматургаў і перакладаў іх на польскую мову. Стваралася першапачаткова анталогія пераважна для адмыслоўцаў.
На кніжнай выставе “Кніжны Арсенал”, якая пройдзе 22-26 красавіка ў Кіеве, паўстане беларускі стэнд, прэзентаваны ініцыятывай Books from Belarus. Стэнд прадставіць кнігі айчынных выдавецтваў, а ў межах агульнай праграмы пройдуць беларускія літаратурныя імпрэзы.
У ЗША пражывае некалькі сотняў тысяч выхадцаў з Беларусі. Яны перабраліся за акіян у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, ратуючыся ад эканамічнага крызісу ў Расіі. Хваля эміграцыі ў канцы 1940-х была не такой шматлікай: каля 100 тысяч чалавек. Алег Гардзіенка сабраў ўспаміны пра тое, як нашы суайчыннікі ўладкоўваліся ў Амерыцы ў пасляваенныя гады.
У Стакгольме 12 красавіка 2015 тэатральны гурток беларускай дыяспары паставіў урывак з п’есы «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Некалькі месяцаў таму творчы калектыў «Беларусаў Швецыі» вырашыў паставіць п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Каардынатарам ініцыятывы выступіла Галіна Краснянская — адна з заснавальніц афіцыйнай суполкі дыяспары. Муж Галіны падрыхтаваў асноўныя дэкарацыі для пастаноўкі.
Дні культуры Беларусі пройдуць у Літоўскай Рэспубліцы з красавіка па верасень 2015 года. Знакавым мерапрыемствам гэтай маштабнай акцыі стане ўнікальная выстава «Сярэднявечнае ўпрыгожванне. Таямнічы пояс эпохі Вітаўта Вялікага» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, паведамляе ru.delfi.lt.
Свята 97-х угодкаў абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі мясцовыя беларусы ў Рызе 21 сакавіка, у суботу, бо на 25 сакавіка сёлета прыпаў працоўны дзень. Імпрэза адбылася ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч. 
Былы футбаліст Юрый Юрчынка, у апошні час вядомы стваральніцкімі намаганнямі на глебе сацыяльнай сеткі "Краіна мараў", расказаў журналісту pressball.by Арцёму Сізінцаву пра дэталі праекта. Прынамсі, ён вельмі адрозніваецца ад папулярных аналагаў. 
12 красавіка ў Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) беларусы Амерыкі святкаваны Вялікдзень. Велікоднае архіпастырскае пасланне да вернікаў Першаіерарха БАПЦ, архіепіскапа Святаслава Логіна зачытаў падчас велікоднай службы протаіерэй БАПЦ, айцец Іван Кухар.
 
10 красавіка споўнілася б 50 гадоў Сяржуку Вітушку – лідару беларускага моладзевага адраджэння. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, кіраўнік легендарнай менскай „Талакі” – адной з першых напаўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы Савецкага Саюза. Гэта былі неспакойныя часы,  за дзейнасцю Сяржука сачылі тагачасныя службы, узгадвала часы „Талакі”  ў "Раніцы з "Рацыяй" Людвіка Кардзіс-Вітушка:
28 сакавіка ў Трыгарадзе (Гданьску і Сопаце) Беларускае таварыства “Хатка” зладзіла святкаванне Дня Волі. На Гарнізонным могільніку ў Гданьску адбылося ўскладанне кветак на магілы Сэрафіны і Лукаша Дзекуць–Малеяў ды Козьмы Чурылы. Затым накіраваліся на вуліцу Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве, каб ушанаваць памяць беларускага песняра, паклаўшы кветкі да каменя, названага ў яго гонар. А ўвечары ў Сопаце на сядзібе таварыства “Хатка” адбылася сустрэча з Аннай і Чэславам Мекінымі, героямі кнігі Анны Сабецкай „Kalejdoskop”.
Родная Зямля-матухна, Прачынайся ўжо песняю! З далечы ляцяць жаўрукі! Чуюцца гукі спрадвечнага свята!  Свята... Гуканне вясны!  
Андрэй Бугай — кіяўлянін, які больш за 5 год таму заснаваў Беларускі размоўны клуб у Кіеве. Пра гісторыю сваёй зацікаўленасці беларускай мовай, пра тое, як з'явілася ідэя заснавання клуба, пра яго гісторыю і пэрспектывы Андрэй распавёў "Свабодзе".
Шматсвяточны дзень надарыўся 5 красавіка - праваслаўныя святкавалі Вербніцу, каталікі - Вялікдзень, а беларусы - сваё ўнікальнае свята - Камаедзіцу! Беларусы Іркуцка правялі яго весела і інтэрактыўна. Змагаліся па-мядзведжы, вадзілі карагоды, гулялі ў старадаўнія гульні, танцавалі народныя танцы. І ўсё гэта на Сонечнай паляне. Праўда, быў халодны вецер, які працінаў да дрыжыкаў - але гэта толькі для тых, хто "адстойваўся". Тыя ж, хто быў у руху, не заўважаў холаду.
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.

“Як паказвае досвед, беларуская мова не стварае праблем – некалькіх гадоў у наш ліцэй прыходзіць шмат моладзі, якая не вывучала гэтую мову,” – кажа настаўніца беларускай мовы ў белліцэі ў Бельску-Падляшскім Анна Бжазоўская:
У нядзелю, 29 сакавіка, сябры Згуртавання беларусаў Канады адзначалі Дзень Волі. Пасля ўрачыстай багаслужбы і абеду ў сяброўскім коле былі зачытаныя віншаванні, што надышлі ў ЗБК з нагоды свята. Сур'ёзныя і глыбокія гістарычныя лекцыі былі аздобленыя жвавым выступам таронтаўскага спеўнага гурту «Яваровы людзі».
Святочнае мерапрыемства ў Маямі сабрала як беларусаў, якія пражываюць у Паўднёвай Флорыдзе, так і прыезджых. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і сакратар па адукацыі Рады Ала Орса-Рамана далучыліся да святочных мерапрыемстваў, арганізаваных суполкай Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання БАЗА ў Паўдневай Флорыдзе. 
23 сакавіка 2015 года ў Даўгаўпілскім Літоўскім доме прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны да 175-годдзя здня нараджэння Францішка Багушэвіча, аднаго з стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, вядомага дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, паэта, пісьменніка, юрыста. Яго жыццё была цесна звязана з Літвой і Беларуссю.
Усё цяплейшыя дні, карацейшыя ночы, дзень вясновага раўнадзенства ўжо прайшоў - час вясну зазываць, каб прыйшла хутчэй! З гэтай нагоды сабраліся беларусы Іркуцка па традыцыі на Яршоўскай горы адзначыць свята - Гуканне Вясны. Надвор'е стаяла цудоўнае: свяціла сонейка, неба было яснае, паветра - свежае і цёплае.
У варшаўскай майстэрні „Duży pokój” адкрылася выстава Belarus Press Photo. Арганізатары выставы – ініцыятыва „Wolna Białoruś”. Старшыня ініцыятывы Фэлікс Тушка кажа, што палякам варта нагадваць і паказваць, як жыве Беларусь, бо існуе нямала стэрэатыпаў:
У Дзень Волі сайт «Хартыі-97» уручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.
Як штогод, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з Беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім вельмі святочна адзначаў Дзень Волі. На будынку школы ды ў яе памяшканнях – бел-чырвона-белыя сцягі. Вучні пісалі дыктоўку па беларускай мове.
25 сакавіка ў Празе актывісты беларускай дыяспары прыйшлі на Альшанскія могілкі, каб ушанаваць памяць прэзідэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі акцыі ўсклалі вянкі і кветкі на магілы прэзідэнтаў Рады БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, запалілі свечкі.
25 сакавіка ў Празе актывісты беларускай дыяспары прыйшлі на Альшанскія могілкі, каб ушанаваць памяць прэзідэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі акцыі ўсклалі вянкі і кветкі на магілы прэзідэнтаў Рады БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, запалілі свечкі.
Беларускае грамадска-культурнае таварыства Санкт-Пецярбурга 25 сакавіка адзначыла Дзень Волі. Святкаванне 97-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі пад бел-чырвона-белымі сцягамі адбылася в Бібліятэцы нацыянальнасцяў. Вёў урачыстую сустрэчу старшыня таварыства Мікалай Нікалаеў. Удзельнікі сустрэчы зрабілі даклады аб гісторыі стварэння БНР у сакавіку 1918 года, абмеркавалі ўмовы, у якіх паўстала Народная Рэспубліка, а таксама прычыны яе паразы.
Шэсце з лозунгам „Жыве Беларусь” і бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай плошчы. Так адзначылі Дзень Волі ва ўкраінскім Чарнігаве.
У мерапрыемстве паўдзельнічала каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх – чарнігаўскія беларусы, ветэраны АТО і прадстаўнікі мясцовай „Самаабароны”. Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка кажа, што арганізатары намагаліся зладзіць свята ў нефармальнай атмасферы. Уладзіслаў Ахроменка:
25 сакавіка ў Кіеве Рух салідарнасці «Разам» пры падтрымцы ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў правёў урачыстую дэманстрацыю ад памятнае дошкі Міхаілу Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага цераз майдан Незалежнасці да помніка Уладзіміру Караткевічу каля пасольства Рэспублікі Беларусь. Тут адбыўся невялікі мітынг. Каля сотні ўдзельнікаў спявалі гімн Украіны, а таксама «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».
Беларускія ўдзельнікі праекта «Dzieci razem», прадстаўнікі беларускай дыяспары і польскія сябры разгарнулі на плошчы каля Ратушы бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе прэс-служба камітэта «Салідарнасць».
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвілла павіншавала суайчыннікаў з Днём Волі. 

25 сакавіка 1918 года беларускі народ абвясціў свету, што ён "скідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці" і што "ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка — незалежная, вольная дзяржава", адзначаецца ў звароце. 
25 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца падвойнае святкаванне. Цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 у галіне правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча абяцае быць не сумнай. Сярод лаўрэатаў апынуліся такія значныя для Беларусі асобы, як Васіль Парфянкоў, Віктар Гуркоў, Эдуард Лобаў і Антон Цялежнікаў. Акрамя таго пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца творчая сустрэча з беларускім мастаком і вядомым грамадскім дзеячом Аляксеем Марачкіным. На мерапрыемства запрашае дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:
«Расія здавалася нам апірышчам дэмакратыі пасля Беларусі, калі мы сюды пераязджалі ў 2012-м», — беларускія маладыя людзі ў Санкт-Пецярбургу распавялі, як ім жывецца ў суседняй краіне, якая вядзе вайну.
22 сакавіка ў Іркуцкай вобласці, у Куйтунскім раёне, у вёсцы беларускіх перасяленцаў Алкін правялі беларускае свята "Гуканне Вясны". Удзел узялі каля 250 чалавек. З'ехаліся з 4-х вёсак: Алкін, Сулкет, Андрушына, Шаберта. "Завадатарамі" быў іркуцкі Моладзевы клуб "Крывічы" (кіраўнік Воля Галанава). Свята прайшло паводле старажытных традыцый беларускага народу. Песні, гульні, карагоды, танцы змяняліся па чарзе. Атмасфера была дружная і вясёлая. Гарадская іркуцкая моладзь хутка знайшла агульную мову з вясковай.
Імпрэза 21 сакавіка ўявіла сабой першую частку праграмы святкавання 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пражскія беларусы сабраліся ў той вечар у клубоўні, каб аддаць даніну павагі святу беларускай незалежнасці. Галоўнай тэмай вечара стала прэзентацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста чацвёрты”, пра якую аўтар асабіста распавёў гасцям. Кніга працягвае цыкл, прысвечаны апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння, два гады таму выйшла папярэдняя кніга пад назвай «Дзевяноста першы». 
Малітвай жыхары Беластока пачалі святкаванне 97-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У царкве Агія Сафія святочны малебен за беларускі народ адслужыў настаяцель прыходу, айцец Анатоль Конах.
22 сакавіка ў Вільні на дзяржаўным узроўні ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.
Беларусы Варшавы сабраліся 22 сакавіка пад помнікам Тадэвушу Касцюшку, каб адзначыць дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля мітынгу калона беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі рушыла цэнтральнымі вуліцамі польскай сталіцы.
У вільнюскай выставачнай зале «Тытанік» з вялікім поспехам ажыццяўляецца праектБеларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Пасланні». Гаворка ідзе пра актуальныядасягненні творчых школ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Дарагія чытачы часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”! Прыемна паведаміць Вам аб выхадзе чарговага нумара часопіса. Хачу нагадаць, што наш часопіс быў заснаваны ў снежні 2012 года. Па рашэнні рэдакцыі, пачынаючы з сёмага нумара, часопіс выходзіць пад назвай “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (першыя шэсць нумароў часопіса выйшлі пад назвай “САКАВІК”). За два гады, прайшоўшыя ад выхаду першага нумара часопіса, нашы матэрыялы чыталі каля 7 тысяч наведвальнікаў з 78 краін, большая палова чытачоў з Беларусі.
У Польшчы выпусцілі новы дыск, куды ўвайшлі два дакументальныя фільмы пра беларускіх дзеячаў з суседняй дзяржавы — Мікалая Бушко і Юры Туронка.  Фільмы пра іх склалі серыю “Носьбіты культуры”.
Першы фестываль беларускай музыкі Belarus Alternative у Вільні адбудзецца 1 і 2 траўня. Візы для гледачоў з Беларусі — бясплатныя.
У нядзельнай школцы пры Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане 1 сакавіка быў незвычайны дзень – дзяцей вучылі рабіць выцінанкі. Саша Белавокая, прафесійны дызайнер і фатограф, прыйшла падзяліцца сваім хобі. Пакуль дарослыя пілі гарбату пасля нядзельнага багаслужэння, дзеткі з захапленнем вучыліся новаму майстэрству, рабілі з выцінанак паштоўкі на першы дзень вясны і развучвалі новыя словы.
27 лютага 2015 года ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў адбылася вечарына беларускай паэзіі, арганізаваная нацыянальна-культурнай аўтаноміяй "Беларусы Масквы". Сустрэча была прысвечана памяці выдатнага беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін - выбітная постаць у беларускім свеце. Бадай што ніхто з беларусаў не дасягнуў такіх вынікаў, якіх у паэзіі дасягнуў Барадулін. І калі б свет будаваўся па тых законах гармоніі, па якіх ствараў свае вершы і паэмы Рыгор Барадулін, гэта быў бы ідэальны свет.
Выйшаў чарговы, 37, том альманаха-штогодніка «Запісы БІНІМ». Гэты нумар прысвечаны тром асноўным тэмам: «Біяграфіі», «Беларусы ў Францыі», «Пражскія беларусы».
Нягледзячы на марознае надвор'е і абяцанне снежнага бурану, 1 сакавіка нью-ёрская моладзь Беларуска-амерыканскага згуртавання «Пагоня» сабралася вышэй Манхэтэна на беразе ракі Гудзон, каб адсвяткаваць «Гуканне Вясны». Загукальныя песні змяняліся карагодамі. Гурбы снегу і замерзлая рака не дазволілі патапіць ляльку — Марэну, што ўвасабляла сабой зіму і зло. Давялося яе спаліць. Нібы зразумеўшы беларускія спевы, на верхавіны дрэў, што стаялі абапал, раптам прыляцеў і пасеў цэлы вырай птушак.
1 сакавіка ў Вільні каля Расейскай амбасады адбыўся мітынг і шэсце памяці вядомага расейскага палітыка-апазіцыянера Барыса Нямцова. Да Расейскай амбасады прыйшло шмат людзей розных нацыянальнасцей, аб чым сведчылі сцягі, якія развіваліся над калонай. Людзі перад амбасадай усклалі кветкі і запалілі знічкі. Прысытнічалі і вядомыя літоўскія палітыкі: Раса Юкнявічыне, Андрус Кубілюс, Аудрус Ажубаліс, Эмануэліс Зінгерыс і іншыя. Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся шэсцем па праспекце Гедыміна.
27 лютага Віленскі біскуп Арунас Панішкайціс прыняў у сябе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Вільні.
У Канберы 24 лютага прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе. 

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, над будынкам пасольства быў узняты дзяржаўны сцяг Беларусі. На цырымоніі прысутнічалі намеснікі міністраў замежных спраў дзвюх краін Валянцін Рыбакоў і Рык Уэлс, прадстаўнікі аўстралійскіх дзяржаўных устаноў і дыпламатычнага корпуса Канберы. 
Сімптаматычна, што Дзень роднай мовы (21 лютага), Масленіца (22 лютага) і Дзень абаронцы Айчыны (23 лютага) стаяць побач. Мова - душа народа, мова маці, на якой яна спявала табе калыханкі. Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага. Ён быў абвешчаны каб захаваць гэтую характэрную для кожнага народу рысу.
24 лютага ў Віленскай самаўправе адбылася сустрэча мэра Вільні Артураса Зуокаса з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый Літвы. Беларускаму грамадству Літвы асоба Артураса Зуокаса добра вядомая. Гэта адзін з нешматлікіх літоўскіх палітыкаў, які не толькі не стаіць у баку ад беларускіх праблем, не толькі ідзе на дыялог з беларусамі, але ім аказвае рэальную падтрымку і дапамогу. Аб гэтым засведчыла чарговая сустрэча.
Менавіта як сваю вечную, асноватворную, найгалоўнейшую і непахісную духоўную каштоўнасць успрымае родную беларускую мову Беларускі культурны рух Малдовы і ад усяго сэрца жадае гэтага ўсім беларусам свету!
15 лютага 2015 г. у віленскім Доме нацыянальных суполак адбылася прэзентацыя набора паштовак “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі. Шпацыр па горадзе з Віктарам Корбутам”, арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве з удзелам аўтара — журналіста, гісторыка, экскурсавода з Мінска Віктара Корбута. Паштоўкі выйшлі ў мінскім выдавецтве “Рыфтур” і адлюстроўваюць 10 мясцін Вільні, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларусаў, а таксама прадстаўнікоў літоўскай і польскай культур.
Мінае чарговая гадавіна смерці Сакрата Яновіча. Пісьменнік, звязаны з беларуска-польскім памежжам, сышоў з жыцця 17 лютага 2013 года. Напярэдадні гэтай сумнай даты выйшла кніга «Сакрат Яновіч – трансгранічны пісьменнік. Студыя, успаміны, матэрыялы». Пра кнігу расказала адна з яе аўтарак, доктар Гражына Харытанюк-Міхей:
Беларускі мастак Вячаслаў Ігнаценка, які жыве і творыць у Малдове і з'яўляецца намеснікам Беларускай грамады ў Малдове, атрымаў медаль Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў старшыня Грамады Юры Статкевіч. Вячаслаў Ігнаценка - ураджэнец Лоеўшчыны, в. Перадзелка. Вучань беларускіх мастакоў  С. П. Каткова і В. К. Цвірко. Удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў і пленэраў.
На кніжнай выставе, якая пройдзе 19-23 лютага ў Вільні, будзе беларускі стэнд, прэзентаваны ініцыятывай Booksfrom Belarus. Стэнд прадставіць кнігі беларускіх і літоўскіх выдавецтваў,  а ў межах агульнай праграмы пройдуць беларускія літаратурныя імпрэзы.
А дапамог гэтаму праект Лiепайскай беларускай суполкi «Мара» «Латвiя - Беларусь: насустрач адзiн аднаму».
Заключнае мерапрыемства праекта адбылося 30 студзеня ў зале Лiепайской 7-й сярэдняй школы. Цёплыя словы падзякi, добрыя пажаданнi гучалi на розных мовах. А самы нечаканы i вельмi кранаючы сэрца сюрпрыз чакаў гледачоў у самым канцы свята.  Свята сяброў 
У суботу, 14 лютага, у Нью-Ёрку адбыўся дабрачынны канцэрт, ладжаны Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем  “Пагоня”. На канцэрце, увесь збор сродкаў ад якога пойдзе на параненых украінскіх жаўнераў, выступіў паэт, спявак і музыка сп. Сяржук Сокалаў-Воюш. Слынны бард выканаў свае знакамітыя песні, такія як “Аксамітны летні вечар”,  “Верны конь”, “Ніколі”, “Маналог Случчака”, так і пазнейшыя  творы, такія як “Песні Лісоўчыкаў”, “Майдан”, і зусім новыя. Прагучалі таксама ўкраінскія песні. Сп.
Штогадовы кніжны кірмаш - гэта галоўнае мерапрыемства ў Вільні для аматараў літаратуры. Сёлета ён пройдзе 19 - 23 лютага ў выставачным цэнтры LitExpo. Будзе тут што рабіць і аматарам беларускай кнігі. Выставачны комплекс знаходзіцца не ў цэнтры, а ў лясочку. Ад вакзалу датуль ідзе 16-ты тралейбус. Выходзіць трэба на прыпынку Parodų rūmai. Адрас комплексу: LITEXPO (Laisvės pr. 5, Vilnius). На самой выставе будзе беларускі стэнд, прэзентаваны ініцыятывай Books from Belarus. Нумар стэнду 3.16.
10 лютага 2015 года ў 17:00 адбылося адкрыццё выставы маладой беларускай мастачкі Марыны Мароз «Мой бераг».
2 лютага іркуцкія беларусы правялі сустрэчу, прысвечаную Грамніцам - старадаўняму беларускаму абраду, які адкрывае ў народным календары цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на паскарэнне прыходу вясны на зямлю. Асноўным атрыбутам свята з'яўляецца грамнічная свечка, якая запальваецца ад жывога агню, атрыманага шляхам трэння або высякання іскры. Асвечанаяы ў гэты дзень свечка набывае магічную сілу і з'яўляецца адным з найбольш магутных абярэгаў, якім нашы продкі актыўна карысталіся на працягу ўсяго года.
Хачу падзяліцца з чытачамі любімай газеты навінамі пра нашы поспехі і дасягненні. Многія ведаюць: суполку ў Усць-Каменагорску раней узначальваў Уладзімір Магазіншчыкаў, у ліку яе “першаадкрывальнікаў” была і Галіна Барысовіч. Мы прадаўжаем іх добрыя справы. Высокі гонар кіраваць Усходне-Казахстанскім абласным беларускім культурным аб’яднаннем даверылі мне, Галіне Жампеісавай (дзявочае прозвішча: Краўчанка). Нарадзілася і вырасла я ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзеншчыны, выйшла замуж у Казахстан. 
У Сямятычах, у мясцовым асяродку культуры, на працягу трох дзён група сямятыцкай моладзі сустракалася з беларускім калектывам “Жэмэрва”, які дзейнічае пры Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. “Такія сустрэчы дапамагаюць падтрымаць свядомасць прыналежнасці да культуры сваіх продкаў,” – паясняе дырэктар музея Дарафей Фіёнік :
17 студзеня 2015 г. Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы ўрачыста адзначыла свой 20-гадовы юбілей.
Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прадставіў чытачам сваю новую кнігу пра міжваенны час у Заходняй Беларусі. Галоўныя героі на старонках “Заходнебеларускай Атлантыды” – гэта звычайныя жыхары, вайскоўцы, працоўныя эмігранты, кантрабандысты, людзі, якія займаліся крыміналам і прастытуцыяй.
Беларуская суполка ў Венгрыі ўжо трэці год запар прадстаўляе краіну на штогадовым Міжнародным фестывалі культур у Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, што сёлета адбыўся 24 студзеня. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй беларусаў. Сёлета студэнты з больш чым  40 краін брали ўдзел у выстаўцы-кірмашы. Трэба адзначыць падрыхтоўку беларускай каманды: з Беларусі былі загадзя прывезены квас, бярозавы сок, цукеркі “Сталічныя”, пячэнне і шмат яшчэ чаго іншага. Гасцей і ўдзельнікаў таксама чакалі піражкі з разнастайным начыннем і каралева беларускага стала – бульбяная бабка.
1 лютага, напярэдадні дня нараджэння лідара нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага, сябры «Альтэрнатывы» і іншыя актывісты дэмакратычнага руху наведалі  пляц на Лукішках, дзе 22 сакавіка 1864 г. ён быў пакараны смерцю. 
Моладзевы клуб "Крывічы", што ў Іркуцку, сёння ладзіць дзве падзеі: па-першае, гэта адкрыццё выставы “Беларуская хата” ў гасцях у “Дома рамёстваў”, а па-другое, святкаванне старажытнага свята Грамніцы.
31-га студзеня ў Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася прэзентацыя кнігі Віталя Воранава "Шэптам", выдадзенай у Беластоку па-беларуску і перакладзенай на польскую мову. Кніга запрашае чытача ў чарадзейны свет  шаптунства - народнай традыцыі лекавання  з дапамогай зёлак і замоваў, якая існавала на Беларусі вякамі і захавалася ў вёсках да сёння. Апавяданне, па словах аўтара, - мастацкая выдумка, але выдумка паводле матэрыялу, сабранага падчас паездак па Палессі  і па беларускіх вёсках Падляшша.
Дзяржаўныя ўстановы падхопліваюць ідэю правядзення курсаў беларускай мовы. Культурны цэнтр Беларусі, які дзейнічае пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Польшчы, заклікае: „Давайце размаўляць па-беларуску!” і запрашае на заняткі ў Варшаве. „Курсы бясплатныя і будуць праводзіцца для дзвюх груп”, – адзначае намесніца дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Юлія Рубіна:
Апякунчая рада Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане накіравала ліст да амбасадара Рэспублікі Беларусь у Вялікабрыніі з просьбай данесці да дзяржаўных органаў кіравання Беларусі «неразуменне і асуджэнне таго факту, што продаж кніг у Беларусі не проста не заахвочваецца, а шчыльна кантралюецца праз сістэму ліцэнзавання», а таксама тое што «гэта сістэма была ўжыта не для падтрымкі рынку і здаровай эканамічнай актыўнасці, а для знішчэння важнага культурнага асяродка».
Ансамбль супляменнікаў “Вытокі” імя Станіслава Клімава, што створаны ў сталіцы Латвіі, умацоўвае творчыя стасункі з мінскім хорам “Родніца”.
Часам на Радзіме для рэалізацыі чагосьці не хапае — і беларусы з’язджаюць. З’язджаюць па лепшае жыццё і самарэалізацыю. З’язджаюць, каб дамагчыся поспеху і прызнання ў свеце. Відавочна, такіх менш. Але ў першую чаргу яны ў іншых краінах фармуюць меркаванне пра нас як нацыю. Менавіта пра такіх беларусаў — сумесны праект часопіса “Большой” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!“. Ведаем сваіх, шануем сваіх і ганарымся імі!
Агулам у вольны доступ за апошнія гады трапілі сотні дакументаў.
У Нарве пра сваю творчасць расказваў Віктар Стахвюк. У Гміннай публічнай бібліятэцы прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам, сябрам аб’яднання «Белавежа». Віктар Стахвюк расказаў нашаму радыё пра пачаткі свайго пісьменніцтва:
Памяць сябра Таварыства філарэтаў, паэта і перакладчыка Антона Адынца ўшанавалі ў Варшаве. Сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці" адшукалі яго пахаванне на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, дзе запалілі знічы і ўсклалі кветкі. Як адзначае Анатоль Міхнавец, у пошуках дапамагла адна з перадач "Радыё Рацыя":
Кася Сянкевіч — беларуская паэтка і мастачка родам “з таго боку Пушчы”. Нядаўна ў Беларусі выйшла яе кніга кароткіх пранізлівых верлібраў “Гарбата з незабудак”. Маладая аўтарка расказала “Будзьме” пра падляшскую гаворку і беларускую мову, пра карціны і вершы, пра мяса і кроў паэзіі. Да гутаркі далучаем творы Кацярыны.
Такую ідэю ў панядзелак прадстаўнікі віленскіх уладаў абмеркавалі з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс. Паводле афіцыйнага паведамлення віленскай мэрыі, беларуская дыяспара прапануе правесці рэнавацыю музэю, які дзейнічаў у Вільні з 1921 да 1945 года і быў закрыты ў гады савецкай акупацыі.
Сябры літаратурнага аб’яднання “Белавежа” абмяркоўвалі планы на бягучы год. На сустрэчы падляшскія пісьменнікі абмяняліся думкамі адносна таго, якія задачы стаяць перад імі і як яны будуць рэалізаваныя. Як падкрэслівае старшыня літаб’яднання “Белавежа” прафесар Ян Чыквін, 2015-ы будзе годам вялікіх юбілеяў:
Кампанія прамоцыі нацыянальных сімвалаў пашырае геаграфічныя межы, далучаюцца да яе і дзяржаўныя ўстановы. Прыкладам, у амбасадзе Беларусі ў Бразіліі выстаўленыя ўзоры традыцыйных строяў, а адмысловы плакат на партугальскай мове тлумачыць тубыльцам прыхаваныя таямніцы элементаў беларускага арнаменту.
16 студзеня ў Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак.

Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Парыжы, паведамляе прэс-служба пасольства.

Прысутным былі прадстаўленыя нацыянальныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Калядаў у Беларусі. 
Беларуская Грамада ў Рэспубліцы Малдовы адсвяткавала Новы год паводле старога стылю ў адпаведнасці са старажытнымі звычаямі сваіх продкаў у Доме нацыанальнасцяў ў Кішыневе. Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове, а таксама рускай, украінскай, армянскай і азербайджанскай суполак у Малдове, сябры Беларускай абшчыны Малдовы падвялі вынікі працы за мінулы 2014 год, пазначылі планы на перспектыву.
„Гэта значыць, што пісьменства наша краснае жыве!” Пацверджаннем гэтай тэзы з верша Уладзіміра Арлова стаў восьмы выпуск альманаха „Беларус”, які нядаўна пабачыў свет у Амерыцы.
14 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне Руха Салідарнасці “Разам” у Варшаве. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі палітычную сітуацыю ва Украіне і Беларусі. Было прынятае рашэнне аб удзеле ў акцыях у Варшаве ў падтрымку аднаго з лідараў дэмакратычнага руху Татарстану Рафіса Кашапава і ўкраінскіх актывістаў Міколы Карпюка, Надзеі Саўчанкі, Алега Сянцова і іншых, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах. Таксама актывісты Руха Салідарнасці “Разам” возьмуць удзел у акцыях ушанавання памяці герояў Нябеснай сотні 22 студзеня 2015 г.
Мароз лютаваў на двары, а ў беларускім цэнтры Таронта панаваў святочны настрой. З самага ранку тут звінелі дзіцячыя галасы, чуўся смех дарослых. На святочную Ялінку, якая адбылася 11 студзеня, завіталі маленькія беларусы разам са сваімі бацькамі. Цэлы год дзеткі чакалі гэтага свята. Яны рабілі касцюмы, вучылі вершы, песні. І вось гэты дзень прыйшоў!
Урачысты прыём мэра Іркуцка «Час. Падзеі. Людзі» ўжо стаў традыцыйным. 16 снежня ў Музычным тэатры імя Загурскага сабраліся тыя, хто любіць Іркуцк і імкнецца зрабіць яго лепшым. Мэр Віктар Кандрашоў узнагародзіў усіх, хто сваёй працай паўплываў на паляпшэнне жыцця горада. Падзеі, дасягненні, перамогі практычна ва ўсіх сферах жыцця Іркуцка: медыцына, адукацыя, спорт, культура і грамадскі рух, дзе была ўзнагарода найлепшаму нацыянальна-культурнаму цэнтру. Гэты конкурс праходзіць ужо чацвёрты раз, і ўсе гэтыя гады Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я. Д.
У штаце Нью-Джэрсі, што суседнічае з Нью-Ёркам, у горадзе Саўт-Рывер, больш за сорак гадоў стаіць на ўзгорку акраіны горада прыгожая царква св. Еўфрасінні Полацкай. Тут прыхаджане не толькі моляцца, але і перахоўваюць свае рэлігійныя традыцыі ў спалучэнні з традыцыямі амерыканскімі. Гэта калі казаць пра святкаванне Калядаў. Такое святкаванне адбылося ў нядзелю 11 студзеня. Пасля малітваў у царкве ў прыцаркоўным будынку Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра адбылася забаўная навагодняя-калядная ялінка.
Зараз паўсюль пануе святочны навагодні і калядны настрой. Вядома ж, і мы - беларусы Малдовы - шчыра радуемся ўсім зімовым святам, а таксама імкнемся прыўнесці і сваю беларускую аўтэнтычную нотку ў яркі малдаўскі святочны каларыт.
Актывісты Моладзевага Клуба "Крывічы" 5, 6, 7 студзеня з'ездзілі пакалядаваць у вёску беларускіх перасяленцаў Тарнополь Балаганскага раёна Іркуцкай вобласці (350 км. Ад Іркуцка). Крывічы" хадзілі калядаваць па хатах (абышлі 16 хат), а затым правялі Калядная Вячоркі ў сельскім клубе.
У польскім горадзе Білгорай ўжо пяць гадоў будуюць «Гарадок на Шляху Крэсовых Культур» — зборны вобраз тыповага гарадка так званых Усходніх Крэсаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер там будуюць драўляны будынак, які з'яўляецца дакладнай копіяй знакамітай сінагогі, знішчанай падчас вайны ў Воўпе на Гарадзеншчыне, піша drewnopedia.pl.
6 студзеня споўнілася 65 гадоў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. Ватыканскае радыё — гэта радыёстанцыя Апостальскай Сталіцы з сядзібай у горадзе-дзяржаве Ватыкан. Заснавана Гульельмам Марконі і ўрачыста адкрыта Піем ХІ 12 лютага 1931 г. На сёння налічвае больш за тры дзясяткі рэдакцый, што вяшчаюць на нацыянальных мовах.
Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе, бадай, адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак — гэта збор Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, іншая — з лонданскай Беларускай бібліятэкі імя Скарыны. Агульная колькасць эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.
Нядаўна рэдакцыя газеты "Беларус" атрымала некалькі лістоў з Вільні пра тое, што там групаю віленскіх беларусаў выстаўлены абвінавачанні ў адрас старшыні ТБК Хведара Нюнькі ў маніпуляцыях з беларускай маёмасцю. Ліст аднаго з прыналежных да групы сп. Савянкова напісаны дакладна так:
Фестывалем беларускай песні завяршылі год сябры Беларускага культурнага таварыства ў Калінінградзе. Імпрэза адбылася ў абласным цэнтры. 22 лістапада музыкі нашага горада: ансамбль цымбалістаў пад кіраўніцтвам Любы Кастраміной, ансамбль “Чырвоны касцёл”, аўтар і выканаўца Святаслаў Хоміч, а таксама актывісты таварыства прымалі гасцей у “Цэнтры сучаснага мастацтва” Калінінграда. Імпрэза была прысвечаная слаўнай падзеі нашай гісторыі - пятісотгоддзю аршанскай бітвы.
Дарагія сябры! Рады паведаміць пра выхад восьмага нумара часопіса "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ", www.www.sakavik.net (снежань 2014).  Спадзяёмся на вашыя каментары, а таксама чакаем вашых артыкулаў! Рэдакцыя часопіс
У Варшаве адбылася паэтычная вечарына Зянона Пазьняка, падчас якой была прэзентавана кніга “Ojczyzna wieczna” – пераклад вершаў на польскую мову. У кнігу ўвайшлі вершы са зборніка “Дарога”, перакладала польская паэтка Ірэна Грынцэвіч. Зянон Пазьняк зазначыў, што кожны беларус можа пісаць вершы:
Днямі ў Лондане Цэнтр Астрагорскага і Англа-беларускае таварыства выдалі беларускую версію нумара «Журнала беларускіх даследаванняў» за 2014 год.
Набліжаюцца доўгачаканыя зімовыя святы. Кожны з нас менавіта ў гэты час робіцца зноў крышачку дзіцём і, нягледзячы ні на што, у душы абавязкова верыць у калядныя цуды.
У амерыканскім горадзе Нью-Брансвік у штаце Нью-Джэрсі, у венгерскім культурным цэнтры штогод перад Калядамі адбываецца ўрачыстасць, у праграму якое ўваходзіць паказ ялінак розных этнічных групаў. Пяюцца таксама калядкі.
Ужо 25 гадоў як беларуская праваслаўная царква Жыровіцкай Маці Божай, што знаходзіцца ў горадзе Гайленд-Парк побач з Нью-Брансвікам, бярэ ўдзел у гэтай каляднай урачыстасці. Удзел у паказе ялінак быў запачаткаваны нябожчыцай Галінай Русак ды працягваецца стараннямі Сяргея Трыгубовіча.
На пражскіх прэзентацыях будзе прысутнічаць аўтар, а таксама вядучыя чэшскія палітыкі — Карэл Шварцэнберг, Павал Белабрадэк, Ярамір Штэтын, Павал Свобада. 11 і 12 снежня ў Празе прэзентуюць кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь», перакладзеную на чэшскую мову Святланай Вранавай.
У нядзелю 7 снежня беларуская грамада ў Лондане святкавала 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Да гэтай даты было прымеркаванае ўрачыстае багаслужэнне і прэзентацыя кнігі выбраных твораў а. Аляксандра Надсана, які ў 2012 г. напісаў біяграфію біскупа.
Нацыянальныя культуры маюць свае этнічныя асаблівасці, але ёсць агульначалавечыя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць усіх людзей: любоў да Айчыны-маці, сяброўства, гасціннасць. Мабыць, няма такога народа, у якога свята не выконваліся б традыцыі гасціннасці. Госця заўсёды сустракалі шчодрым пачастункам ды душэўнай гутаркай, песняй. Невыпадкова на Томскай зямлі праводзяцца творчыя сустрэчы і нацыянальныя святы. А якое свята без нацыянальнай кухні?
Латвійскі горад Балвi знаходзіцца на паўночным усходзе Латвіі, далей ад беларускай мяжы, ён бліжэй да мяжы з Пскоўшчынай, амаль за 200 км ад Рыгі. Беларусаў тут амаль няма, адзінкі, у гэтым латгальскім горадзе больш чуваць латгальскую, латышскую ды рускую мовы. Нягледзечы на гэта, мясцовы музей быў зацікаўлены сустрэць тут беларускіх мастакоў і адкрыць 8 лістапада 2014 г. выставу "Беларускія ўражанні", паказаць жыхарам горада Балвi 40 твораў сябраў Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар". 
Уявіце сабе: на першай старонцы тальяцінскай гарадской газеты “Площадь свободы” за 14 лістапада — беларускія словы: “Гаспадыня беларусачка”. На яркай падкладцы, вялікім шрыфтам. Там жа і здымак вядомай нашым чытачам суайчынніцы ў прыгожым беларускім строі з сынам Сяргеем Шылкіным і, здаецца, унучкай. І яшчэ словы па-руску: “Людміла Дзёміна па праве ўдастоена звання “Жанчына Аўтаграда 2014 года”.
У 1990-м годзе наша дзяржава шырока адзначала 500-я ўгодкі з дня нараджэння Францішка Скарыны - першадрукара, вучонага, асветніка і культурнага дзеяча, перакладчыка і пісьменніка эпохі Адраджэння. На працягу 1517--1519 гадоў у чэшскай Празе ён выдаў "Псалтыр" і 23 кнігі "Бібліі". А пасля ў Вільні, у даўняй культурнай сталіцы беларусаў і літоўцаў, былі выдадзены "Малая падарожная кніжка" (1522 г.) і "Апостал" (1525 г.).
У перадкалядным Вроцлаве ўжо шосты раз прайшоў Фестываль незалежнай беларускай культуры, арганізацыю якога ўзяў на сябе фонд “За вашу і нашу Свабоду”.
Што прымушае людзей пакідаць Радзіму — уласны выбар ці абставіны? Ці сумуюць яны, калі даводзіцца жыць удалечыні ад яе? Як і дзеля чаго захоўваюць нацыянальную культуру там, за акіянам?.. Пра ўсё гэта расказала вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка, якая да таго ж з’яўляецца старшынёй цэнтра камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа, створанага ў гэтай установе. Аўстралійскія дамы — быццам нашы
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам. "Паважаныя Суродзічы, Дарагія Сябры! «Няхай памяць натхняе нас...» Словы гэтыя прамовіў на святкаванні канадскага Дня Герояў — 11 лістапада — прадстаўнік Каралевы ў Канадзе Дэвід Лойд Джонсан.
“Га, беларусы! А ці можна з вамі сфатаграфавацца?” - часцяком чуюць ад іркуцян чувашы. Нашая краіна шматнацыянальная, у нашым родным краі жыве шырокае кола народаў. Аднак многія гараджане застаюцца ў недасведчанасці, яны не могуць адрозніць адзін народ ад іншага - нават славян ад цюрак. Безумоўна, візітнай карткай любога народа з’яўляецца яго нацыянальны строй. Беларусы і чувашы Іркуцка аб'ядналіся, каб распавесці жыхарам горада аб сваіх нацыянальных строях.
Мемарыял Герою Нябеснай сотні з'явіўся на вуліцы Грушэўскага, дзе быў забіты беларус. На адкрыццё з Беларусі прыехалі бацькі загінулага і мясцовыя актывісты. Яны ўсклалі кветкі і правялі паніхіду.
Ва Уроцлаве завяршыўся фестываль незалежнай беларускай культуры, у рамках якога адбыўся вечар сучаснай беларускай паэзіі з удзелам Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча і Таццяны Нядбай. На імпрэзе прысутнічалі не толькі беларускія студэнты, але і польскія пісьменнікі з Уроцлава, кажа Таццяна Нядбай.
31 кастрычніка, напярэдадні будучага святкавання ў Крыме Дня народнага адзінства, у Алушцінскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары паўвострава. У ёй былі прадстаўленыя больш за сто працаў самых розных напрамкаў прыкладнога і выяўленчага мастацтва ад дзевяці таленавітых майстроў, сябраў Садружнасці беларусаў Крыма.
Сёньня на філалагічным факультэце Універсітэта ў Беластоку адбываецца сімпозіум, прысвечаны творчасці і асобе памерлага летась у лютым беларуска-польскага пісьменніка Сакрата Яновіча (1936-2013).
“Вельмі прыемны і сціплы чалавек”, – такім Сакрата Яновіча запомнілаШырын Акінэр з Кембрыджскага ўніверсітэта ў Лондане. З творчасцю Сакрата яна пазнаёмілася дзякуючы беларускай бібліятэцы ў Вялікабрытаніі ды айцу Аляксандру Надсану, і адразу вырашыла перакласці мініяцюры Яновіча на ангельскую мову. Цяпер навукоўца думае над перавыданнем гэтых перакладаў:
16 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай лялькі. У гэты дзень у дзiцяча-юнацкай бiблiятэцы творчая група нацыянальна-культурнай аўтаномii беларусаў у Томскай вобласцi правяла мерапрыемства пад назвай «У гасцях у беларускай лялькі», якое уключыла у сябе невялікую выставу саламяных, ільняных лялек і лялек з тканіны, прэзентацыю «Беларуская лялька» - сюжэтную, з песнямі і гульнёй, і майстар- клас па вырабе беларускай лялькі-абярэга. Народная лялька - гэта частка культуры народа. I нам вельмi хацелася перадаць яе характар і аблічча.
15-га лістапада ў "Беларускай клубоўні" адбылася прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла ў перакладзе на беларускую мову «Жыццё ў праўдзе», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Логвінаў». Адначасова былі прадстаўленыя і іншыя кнігі з сэрыі «Чэшская калекцыя».
У Канадзе на ангельскай мове перавыдадзеныя творы пісьменніка з Піншчыны Фёдара Одрача (1912-1964). Выхадзец з палескага сяла Мясяцічы скончыў Віленскі ўніверсітэт, працаваў настаўнікам у палескіх школах, а ў часы Другой Сусветнай вайны рэдагаваў “Ковельскую газету”. З сярэдзіны 1940-х гадоў жыў у Канадзе, дзе напісаў творы пра Палессе, Вільню ды жыццё ў Заходняй Беларусі.
Чытайце артыкул Алега Рудакова "Беларусы Прыбайкалля: этнакультурнае развіццё ўдалечыні ад гістарычнай радзімы":
У 2014 г. Саюз беларусаў Латвіі паспяхова ажыццявіў правядзенне Дзён беларускай культуры пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!” сумесна з беларускімі таварыствамі, якія ўваходзяць у склад Саюза, створаныя і працуюць у гарадах Латвіі. Першы канцэрт згодна з праграмай Дзён беларускай культуры адбыўся ў Рызе 31 мая 2014 г. У ліпені прайшлі святочныя мерапрыемствы ў Вентспілсе, 20 верасня – у Елгаве.
27 кастрычніка ў адной з будапешцкіх кавярняў адбылася размова з прафесарам, загадчыкам аддзялення філасофіі Цэнтральна-еўрапейскага ўніверсітэта (ЦЕУ) Ханохам Бен-Ямі, якая ўласна і падвяла вынікі яго кастрычніцкага візіту ў Мінск.
Беларусь заўсёды з'яўлялася для Сібірскіх рэгіёнаў адным з важных партнёраў у галіне эканомікі, навукі, культуры. Мэтай правядзення сёлетніх Дзён стала далейшае ўмацаванне і развіццё сувязяў. У Новасібірск прыбылі Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.І. Сямашка, прадстаўнікі ўрада РБ, а таксама дзелавых колаў Беларусі і сібірскіх рэгіёнаў.
10 лістапада ў Кішынёве ў Доме нацыянальнасцяў Беларуская абшчына Малдовы правяла старажытны народны беларускі абрад Дзяды, у межах якога адбылося памінанне нябожчыкаў, была ўшанавана памяць тых членаў абшчыны і іх родных, што адышлі ў іншы свет. Дзяды - гэта старажытны народны абрад, у аснове якога ляжыць культ продкаў (дзядоў).
Выйшаў у свет аўдыёдыск з вершамі Пётры Мурзёнка. Назва аўдыёдыска - "ДОТЫК".
1 лістапада 2014 г.  у  Кішынёве адкрылася чарговая персанальная выстава ўраджэнца Беларусі, выпускніка Беларускай акадэміі мастацтваў, члена Саюза мастакоў Малдовы, намесніка старшыні Беларускай абшчыны Малдовы Вячаслава Ігнаценкі.
На Дзяды у Празе маліліся за прэзідэнтаў БНР Пётру Крэчэўскага і Васіля Захарку, ушанавалі памяць спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. Ад імя беларускай грамады свечкі былі запаленыя і ў гонар вялікага сябра беларускай дэмакратыі, былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
У амерыканскім Кліўлендзе 31 кастрычніка памёр беларускі дзеяч Міхась Белямук. Ён пражыў 90 гадоў. Міхась Белямук нарадзіўся 15 сакавіка 1924 г. у в. Голя (сёння гэта Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, у 1949 г. эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўнівесітэту ў Каламбусе (Агаё).
У брытанскім выдавецтве Glagoslav Publications, якое спецыялізуецца на літаратуры славянскіх краін, выходзіць кніга Любові Базан “Гісторыя Беларусі”.
У Беластоку прайшоў конкурс беларускай песні “Сем’і, якія спяваюць”. На сцэне можна было пабачыць бацькоў са сваімі дзецьмі ці нават бабуляў і дзядуляў з унукамі. Сямейнае спяванне – гэта неад’емная частка беларускай культуры, кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі. -   Вельмі часта бывала так, што ў сям’і спявалі не толькі адзінкі, а ўсе ці амаль усе. Такім чынам, мы хочам паказаць багацце беларускай песні ў сямейным асяроддзі, у выхаванні.
Месяц таму на пасяджэнні Кансультатыўнага савета ў справах дыяспары пры Міністэрстве культуры, якое праходзіла ў рамках Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету, вядомы актывіст беларускага руху Алег Рудакоў з Іркуцка прапанаваў ушанаваць памяць выбітных даследчыкаў Сібіры і Далёкага Усходу, якія паходзяць з беларускіх земляў, на іхніх малых радзімах. Ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва ведамства, аднак за прамінулы час відочных зрухаў у бок рэалізацыі задумы не заўважана.
Год беларускай культуры ў Ізяславе, які першапачаткова планаваўся ва ўстановах культуры Украіны як Год беларускай культуры ва Украіне, набліжаецца да свайго завяршэння. 25 кастрычніка адбыўся другі (заключны) этап конкурсу чытальнікаў беларускага прыгожага пісьменства, які цалкам складаўся з беларускай байкі.
Амерыканскі навуковец Сайман Кузнец у 1971 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. Узнагароду яму прысудзілі «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту». Навуковец здзейсніў рэвалюцыю ў методыцы статыстычнага аналізу нацыянальнага даходу, высунуў тэорыю аб згладжванні сацыяльнай няроўнасці па меры развіцця эканомікі, развіў ідэі савецкага вучонага Кандрацьева аб эканамічных цыклах. За свае даследаванні ён быў ушанаваны шматлікімі ўзнагародамі.
Ну вось! Сёння - 23 кастрычніка - мы вярнуліся з Новасібірска. Мерапрыемства, куды нас запрасілі, называлася "Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Новасібірску". У прэстыжным месцы "Экспоцентр" размясціліся прадстаўніцтвы розных прадпрыемстваў Беларусі. Былі нават з майго роднага горада Полацка - Полацкі малочны завод! Мяне пачаставалі смачнымі тваражком і сыркамі.
У засценку Вашунава, пры чыгунцы Маладзечна – Полацк, недалёка ад станцыі Параф’янава, стаіць незвычайная хата. Вялікімі літарамі на франтоне напісана “Жыве Беларусь!” Рукой самавука намаляваныя буслы, а знізу словы: “Бусел на хаце – мір на зямлі”. “Родны кут каханы, тут пуп мой недзе закапаны”, - яшчэ адзін надпіс.
Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага цэнтральнага камітэту ў Мельбурне (Аўстралія) Янка Барысевіч. У лісце, дасланым ў “Бацькаўшчыну”, ён ад імя беларусаў Мельбурна выказвае занепакоенасць сітуацыяй ва Украіне. Адзначае, што стойкасць украінцаў у абароне сваёй радзімы дае беларусам добрае натхненне. І таму, як паведамляе Янка Барысевіч, беларусы з Мельбурна салідарызуюцца з украінскім народам у іх змаганні за незалежнасць і суверэннасць свайго краю.
Новы, ужо другі,  каталог  ”Books from Belarus”/”Кнігі з Беларусі” быў прадстаўлены беларускім стэндам на Франкфурцкай кніжнай выставе, адной з самых значных і вялікіх у свеце, якая адбылася 8-12 кастрычніка.
Нашумелыя курсы беларускай мовы цяпер можна будзе наведваць і ў польскай сталіцы. Першая сустрэча ўжо сабрала болей за 50 чалавек, сярод якіх былі не толькі беларусы, але і палякі, і ўкраінцы, якія таксама жадаюць вывучаць беларускую мову. У цёплай і сяброўскай атмасферы ўдзельнікі мерапрыемства знаёміліся, дыскутавалі і дзяліліся сваімі гісторыямі пра беларускую мову, яе значэнне і будучыню. Сваёй прапановай таго, як захаваць беларускую мову, дзеліцца адзін з вядоўцаў мерапрыемства Віктар Шукеловіч:
На ягоным пісьмовым стале ў кватэры блізу Тэмзы цяпер кніга Змітра Пляна, ён закаханы ў паэзію Вікі Трэнас і любіць беларускую камерную музыку. Доктар славянскай філалогіі, прафесар Лонданскага ўніверсітэту Арнольд МакМілін паўстагоддзя вывучае беларускую мову, літаратуру, культуру. Ён выдаў чатыры кнігі па гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Цяпер піша пра самых маладых паэтаў краіны, якую цягам апошніх пятнаццаці гадоў наведвае пры кожнай мажлівасці.
Калі кажаш сібіракам, што мы адправіліся правесці свята за 350 км ад Іркуцка, то яны ўспрымаюць гэта нармальна. Але калі кажаш пра гэта беларусам, то, як правіла, здзіўленню няма мяжы. Як? Няўжо бліжэй не было магчымасці? Бо далёка ехаць, стомна. Так, сапраўды, 350 км у адзін бок, нават на хуткай маршрутцы, - гэта мінімум чатыры гадзіны чыстага часу ў дарозе. “Калі ўсё будзе добра...” - так звычайна кажуць кіроўцы. І гэта зразумела, бо ў дарозе ўсё можа адбыцца (цьху, цьху, цьху).
Дакументальны фільм “Берасцейская крэпасць. Невядомая абарона” быў прэзэнтаваны ў Музеі Незалежнасці. Імпрэзу вёў аўтар сцэнару, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў. Фільм распавядае пра жаўнераў Войска Польскага, якія абаранялі фартэцыю ад нацыстаў у верасні 1939 года.
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сумесна з мэрыяй 16-й акругі Парыжа адкрыў у Парыжы выставу беларускіх сучасных мастакоў "Забор". Сярод мастакоў, чые працы ўбачаць парыжане, - Руслан Вашкевіч, Віктар Альшэўскі, Уладзіслаў Стальмахоў, Сяргей Каваль і Сяргей Грыневіч.
Як у яго апынулася асадка Караткевіча, а таксама чаму Барадулін папрасіў за падарунак 15 капеек, распавёў «Звяздзе» рыжскі мастак з трывалымі беларускімі каранямі
Грамадская арганізацыя беларусаў Курганскай вобласці “Бацькаўшчына” ўжо даўно наладзіла дзелавыя і сяброўскія сувязі з жыхарамі вёскі Новае Іллінскае Петухоўскага раёна. І гэта не выпадкова: заснавальнікі вёскі, продкі сённяшніх жыхароў, былі выхадцамі з Віцебскай губерні, якія пераехалі ў Заўралле ў 1853 годзе. З таго часу ў вёсцы засталіся нашчадкі тых першых беларусаў, і ў цяперашніх новаіллінцаў з’явілася імкненне адрадзіць традыцыі, вярнуцца да каранёў. А дапамагае ім у гэтай добрай справе курганская “Бацькаўшчына”.
Адкрывалі помнік міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, губернатар Свярдлоўскай вобласці і артысты ансамбля "Песняры". Помнік стварыў калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Сяргея Логвіна. Скульптура вышынёй 3,5 метра адлюстроўвае Уладзіміра Мулявіна ў канцэртным гарнітуры і з электрагітарай у руках.
Паводле афіцыйных звестак, у сёлетнім Кангрэсе ўдзельнічала каля 450 чалавек з 20 краінаў. Тут працавалі пятнаццаць секцый, і ў працы кожнай была свая адметнасць, а таму гісторыі пра гэтае мерапрыемства ў розных удзельнікаў будуць істотна розніцца. Мая справаздача будзе звязаная з працай секцыі “Беларускае замежжа і памежжа ў гісторыі і сучаснасці”. 
Каб у наступным годзе быў багаты ўраджай, сяляне павінны падзякаваць Маці-Зямлі. Падчас абраду пад гучанне песень старэйшая жняя, скончыўшы жніво, пакідае на полі апошнюю невялічкую пляцоўку нязжатага жыта - "Бараду", а малодшая жняя павінна прапалоць яго, каб у наступным годзе не было пустазелля, паліць вадой, каб не было засухі, і прынесці Багам ахвяру - акрайчык хлеба, які загортваецца ў каласы з Барады і сярпом закопваецца ў зямлю.
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Малдова - падзея найвышэйшай ступені важнасці і гістарычнага маштабу. Апошні раз Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка быў у Малдове з афіцыйным візітам аж у верасні 1995 года, калі адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.
Верасень выявіўся даволі ўраджайным у працы НЦБК ва ўсіх сэнсах слова. У Мінску ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь узяла ўдзел Ніна Кабанава, дырэктар НЦБК, член Савета.
Ідэя напісаць гэтую паэму ў Анастасіі Сазанковай паўстала яшчэ ў 2002 годзе. Некалькі ўрыўкаў былі надрукаваныя спачатку ў рыжскай беларускай газеце "Прамень", пазней - у зборніку вершаў беларускіх паэтаў Латвіі, выдадзеным у Рызе ў 2006 годзе пры падтрымцы Саюза беларусаў Латвіі. Сёлета паэма выйшла асобнай кнігай.
Сябры Паўднёва-Фларыдскага гуртка Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) адзначылі юбілейныя 500-ыя ўгодкі Аршанскай бітвы на стрэльбішчы. У мінулую нядзелю, 28 верасня, упершыню над Фларыдай прагучала сярэднявечная малітва «Багародзіца». А пасля прэзентацыі пра перамогу польска-літоўскага войска пад Воршай, удзельнікі развучылі і старадаўні танец «Маразуля».   Паўднёва-Фларыдскі гурток БАЗА ужо тры гады актыўна гуртуе беларусаў, а таксама запрашае амерыканцаў даведацца болей пра Беларусь.
26 верасня 2014 года ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 70-годдзя заснавання і  дзейнасці навучальнай установы.
12-14 верасня гэтага года я прымаў удзел у Другім фестывалі мастацтваў беларусаў свету. Праграма фестывалю была насычаная рознымі мерапрыемствамі, сярод якіх была і творчая сустрэча паэтаў і пісьменнікаў беларускага замежжа (літаратурная гадзіна з прадстаўленнем твораў аўтараў з ліку удзельнікаў фестывалю і з удзелам сябраў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”). Адбывалася яна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа па Акадэмічнай, 5.
Сёлетні адбыўся крышку пазней, чым папярэднія. Замест жніўня дамовіліся зрабіць яго ў верасні. Чаму? А бо ў верасні не так горача. Але з надвор’ем, брат, не жартуй і не камандуй. Фестывальны дзень у суботу 6-га верасня выпаў і душны, і дажджлівы. Добра, што будаўнікі рэлігійна-грамадскага цэнтру – мудрыя людзі! – пабудавалі разам з царквой св. Еўфрасінні Полацкай прасторную залу са сцэнай і барам.
Удзельнікі акцыі на Замкавай плошчы трымалі ў руках партрэты загінулых у нявысветленных акалічнасцях: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку і Змітра Завадскага, а таксама палітвязняў. Мінакам раздавалі ўлёткі. - Гэтая акцыя прысвечана таму, каб паказаць праблему палітычных вязняў у Беларусі. Бо калі стаяць людзі і трымаюць здымкі зніклых, то гэта адпаведна ўспрымаецца.
16 верасня ля будынка беларускай амбасады ў ЗША сабраўся пікет у памяць аб знікненні 15 гадоў таму апанентаў Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Людзі патрабавалі праўды пра іх лёс, вызвалення палітычных вязняў у Беларусі, спыненьня палітычных рэпрэсіяў.
У пятніцу 12-га верасня Уладзімір Арлоў правёў у памяшканні клубоўні прэзентацыю новай кнігі “Сцягі Оршы”, прысвечаную славутай бітве пад Оршай на раце Крапіўне. Сёлета споўнілася роўна 500 год з таго дня, калі продкі беларусаў здабылі ў ёй вырашальную перамогу. У кнізе, аўтарам якой з’яўляецца Анатоль Грыцкевіч, падрабязна апісаныя ўсе калізіі і перыпетыі той бітвы, што адбылася на Крапівенскім полі.
Беларуская моладзь Вугоршчыны: стан і перспектывы Згодна з дадзенымі Амбасады Беларусі ў Вугоршчыне, беларуская дыяспара не з’яўляецца шматлікай: на пастаянным консульскім уліку знаходзіцца чымсьці больш за 150 чалавек па ўсёй краіне. Для паўнаты, да гэтай лічбы трэба дадаць абмежаваную колькасць працоўных на пастаянным і часовым знаходжанні, а таксама студэнтаў.
Паводле рашэння рэдакцыі часопіс “САКАВІК”, пачынаючы з гэтага нумара, будзе выходзіць пад назвай “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”. Новая назва часопіса, на погляд рэдакцыі, больш лаканічная. Змест і напрамак матэрыялаў часопіса не зменяцца. Як і раней, часопіс будзе скіраваны на асвятленне праблем станаўлення і развіцця беларускай нацыі. Рэдакцыя сыходзіць з таго, што менавіта праз культуру магчыма рабіць уплыў на свядомасць насельніцтва Беларусі, фармаваць і ўзмацняць нацыю.
Вось і лета прайшло... Найлепшы час для падарожжаў і адкрыццяў падышоў да свайго лагічнага завяршэння. Новае міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі культурны рух Малдовы» (БКРМ), якое сёлета ў траўні атрымала рэгістрацыю Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Малдова, вырашыла канструктыўна выкарыстаць летні перыяд і даць добры старт сваёй ​​грамадскай дзейнасці. На сённяшні дзень Беларускі культурны рух Малдовы налічвае ўжо каля сотнi сябраў.
У нядзелю, 14 верасня беларусы Таронта разам адзначылі 500-годдзе Бітвы пад Воршай. Пасля ўрачыстае імшы ў грамадскай зале адбылася юбілейная імпрэза, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады. Алена Лявончанка
Ад сёння магілы прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама спевака Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках у Празе ўзятыя пад апеку суполкі «Скарына».
Увечары 8 верасня ў Люксембургу беларуская футбольная зборная праводзіла стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016.
Адной з яскравых падзей жыцця беларускай суполкі мінулага тыдня з’явіўся рэліз спецыяльнай эмблемы Аб’яднання беларусаў Вугоршчыны. Над праектам на валанцёрскіх пачатках працаваў прафесійны дызайнер Аляксей Шклянко, студыя дызайну “365degree” Мінск, заснавальнік студыі брэндынгу „On Foot”.
У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве 6 верасня адбылася літургія ў гонар перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Маскоўскім княствам. Літургію адслужылі: а. Вікенцій (Васіль Яніцкі) , а. Павел Яхімец і а. Даніла Сваяк.
А на энер­гію Сон­ца спа­дзя­вац­ца не вар­та! Пе­ра­ка­на­на бе­ла­рус­ка, якая ўсё жыц­цё пры­свя­ці­ла вы­ву­чэн­ню гэ­тай зор­кі.
Помнік народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну ўстановяць на яго радзіме ў Екацярынбургу 29 верасня. Аб гэтым 1 верасня ў час акцыі "Вянок пашаны", прысвечанай заснавальніку ансамбля "Песняры", заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Таварыства сяброў “Белавежы” наладзіла ў Белавежы, што на Падляшшы (Польшча), канцэрт у рамках праекта “Рознагалоссе” – цыкла музычных прэзентацый беларускай меншасці. “Хочам паказаць прысутнасць беларусаў ды беларускай культуры ў Белавежы ды яе наваколлі”, – тлумачыць Марэк Зубрыцкі з Таварыства сяброў “Белавежы”:
Прадстаўнікі беларускіх суполак Амерыкі і Канады сабраліся разам 30 жніўня ў Нью-Ёрку, у Грамадскай залі Сабору Кірылы Тураўскага для ўдзелу ў 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Амерыканскі бок прадстаўлены арганізацыямі з Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, Маямі (Фларыда), Чыкага і Вашынгтона. З Канады прыехалі прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады.
У далёкім 1965-м выпускнік Кембрыджа і супрацоўнік аддзялення славістыкі бібліятэкі Брытанскага музея Джым Дынглі сустрэў у Лондане айца Аляксандра Надсана. Ад яго даведаўся, што першым усходнеславянскім друкаром быў зусім не Іван Фёдараў, а Вялікае княства Літоўскае не тое ж самае, што сучасная Літва. Пачутае перакуліла ўяўленне ангельца пра славянскі свет дагары нагамі. І назаўжды прывязала яго да Беларусі.
Кіеў для беларусаў – гэта не толькі сталіца сяброўскага народа, духоўны і адукацыйны цэнтр. Гэта горад, які абуджае і ўзварушвае ў беларусах іх беларускасць, раскрывае іх таленты і натхняе. На тое, каб гэты працэс не перапыняўся, і скіраваны дадзены беларускі гайд.
У сьвеце нямала беларусаў, якія за сваё больш ці менш працяглае жыцьцё ніводнага разу не пабывалі на сваёй гістарычнай радзіме. Адна зь іх — 77-гадовая жыхарка вёскі Тургенеўка Усьць-Ардынскай Бурацкай аўтаномнай акругі ў складзе Іркуцкай вобласьці Ніна Дакучыц.
Пачатак навучальнага году ўсё бліжэй. У Польшчы з 1 верасня ў навучальныя ўстановы вернуцца школьнікі рознага ўзросту. Зараз праходзіць таксама падрыхтоўка школ, дзе ўжо неўзабаве пачнуцца заняткі.
Беларускія песні працягваюць крочыць па планеце – нядаўна адзін з наведнікаў курсаў “Мова нанова” Васіль Усціновіч даслаў зансавальніку курсаў Глебу Лабадзенку незвычайны запіс – індыйскія дзеці спяваюць народную песню “Рэчанька”.
Беларускія дыялекты Падляшша ў новым фільме беластоцкага рэжысёра Міколы Ваўранюка пад назвай "Гавораць беларусы Падляшша”.
Усе жадаючыя вывучаць беларускую мову ў пачатковай школе №4 у Беластоку атрымалі такую магчымасць. Раней іх заяўкі былі адхілены ў выніку электроннага набору. Ад самага пачатку за гэтай справай сачыла і выступала ад імя Аб’яднання бацькоў АБ-БА яго старшыня Кася Паўлоўская:
„Мы ведаем, што значыць быць беларусам, і разумеем, што такое беларускасць. Цяпер мы хочам, каб пра гэта дазналіся ў Польшчы“, – падводзіць вынікі Беларускіх Трыялогаў у Крынках (Польшча) прафесар Лявон Тарасэвіч. Паводле яго, важна, каб беларуская культура, літаратура, мастацтва і палітыка былі прадстаўлены на самым высокім узроўні:
Не дапусціць падзелу Беларусі ды стварыць сумесную федэрацыю з Польшчай, такі лозунг прагучаў 95 гадоў таму ў разгар савецка-польскай вайны (1919-1921). Каб ажыццявіць мэту, шэраг нацыянальна-дэмакратычных дзеячоў і ўрадоўцаў БНР стварылі ў Варшаве Польска-беларускае таварыства. Так пачынаўся новы этап барацьбы за Беларусь і развіццё беларускага руху ў Польшчы.
Работы Юдаля Пэна з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ўпершыню экспануюцца на радзіме мастака ў літоўскім горадзе Зарасай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў віцебскім музеі.
У слаўным горадзе на балцка-славянскім памежжы праз усю гісторыю разгортвалася няпростая барацьба культурных уплываў. Да сярэдзіны XVI ст. маркерамі беларускасці Вільні былі праваслаўе і старабеларуская мова. Аднак паланізацыя, засяленне горада габрэямі і расійцамі, літоўская пасіянарнасць да пачатку ХХ ст. амаль выкаранілі беларускае з Вільні. Тым не менш менавіта ў колішняй сталіцы ВКЛ прабіліся парасткі нацыянальнай ідэі, і сёння знайсці нашае ў Вільні значна прасцей, чым у якім іншым замежным горадзе! Спынімся на асноўных з іх.
Канцэрты беларускіх зорак, вулічныя тэатры, выставы ды кулінарныя майстр-класы – ужо ў наступныя выходныя ў Беластоку пачынаецца фестываль “Wschód Kultury – Inny Wymiar”.
Зняпраўдзіць беларускі міф – гэта адна з задач фестывалю „Беларускі трыялог” у Крынках (Польшча), які пачнецца ўжо ў пятніцу, 22 жніўня. Цягам двух дзён пройдуць канцэрты, выставы, выступіць тэатр, пройдуць дыскусіі пра культуру і палітыку з удзелам беларусаў, палякаў ды ўкраінцаў.
Расейская Сыбір — бадай, адзінае месца ў сьвеце, дзе практычна ў нязьменным выглядзе захаваліся беларускія паселішчы, закладзеныя больш за стагодзьдзе таму. Адным з такіх узораў захаваньня нацыянальных традыцый — вёска Тургенеўка, якая ў 1909 годзе прытулілася на спрадвечнай бурацкай зямлі.
У Любліне прайшоў Ягелонскі кірмаш, імпрэза, мэта якой — прэзентацыя традыцыйнай культуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта адна з найбольш вядомых за межамі краіны падзей у польскім культурным жыцці.
Ад сярэдзіны 1990-х, дзякуючы высілкам былога вайскоўца, нараджэнца Полаччыны Алега Рудакова, расейскі Іркуцк стаў узорам актыўнай беларускай дзейнасьці за мяжой. І ўвесь гэты час ці ня самай калярытнай адметнасьцю жыцьця дыяспары была і застаецца «Беларуская хата».
У Кракаве выйшла з друку кніга на польскай мове пад назвай «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewуdztwa nowogrуdzkiego» («Касцёлы і кляштары рымска-каталіцкія мінулага ваяводства Наваградскага») пад рэдакцыяй прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Марыі Каламайскай-Саід.
Сваякі і сябры 15 жніўня праводзілі ў апошні шлях сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомага дзеяча беларускай дыяспары сп. Юрку Станкевіча. У пражскім касцёле U Salvátora адбылася жалобная імша, прагучалі развітальныя прамовы блізкіх.
Навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, якія праводзяць летнюю сесію ў Варшаве, былі за прошаныя ў палац Бэльвэдэр да першай ледзі польскай дзяржавы Ганны Камароўскай — жонкі прэзідэнта Браніслава Камароўскага.
Дыскусіі на тэму драўлянага будаўніцтва адбываюцца ў Шчытах-Дзенцялове, што ў Бельскім павеце (Польшча). У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры пачаўся Фестываль драўлянай архітэктуры “Дрэва і сакрум”.
Другі раз на працягу менш чым аднаго года праграмнаму дырэктару Беларускага Радыё Рацыя адмоўлена ва ўязной візе ў Беларусь. Сядзіба радыё месціцца ў цэнтры Беластоку. Юры Ляшчынскі складаў дакументы на атрыманне аднаразовай візы ў прыватных мэтах, між іншым, ён планаваў наведаць сяброў і знаёмых у Гародні і Мінску:
Моўная палітыка ў Беларусі, роля беларускай мовы ў грамадстве і статус рускай мовы як дзяржаўнай у Беларусі дагэтуль выклікаюць шматлікія дыскусіі. Сваімі думкамі на гэты конт з чытачамі BelarusianReview дзеліцца доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, аўтар шматлікіх манаграфіяў пра гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку і міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі.
2-3 жніўня Таварыства правяло сваю чарговую вандроўку, гэтым разам падарожнічалі па Аўкштайціі (этнаграфічны рэгіён Літвы). У вандроўку нас запрасіў і яе арганізаваў сябра Рады ТБК Васіль Акуневіч. Дзякуючы яму і яго жонцы Яніце мы праехаліся маршрутам Ігналіна-Вісагінас-Зарасай-Салакас-Швядрышкі. Такім чынам, мы глыбей пазнаёміліся з гісторыяй, культурай і этнаграфіяй узгаданага літоўскага рэгіёна.
13 кастрычніка 1990 года спадар Юрка Станкевіч захацеў наведаць Смаргоншчыну. Разам з Сяргеем Шупам мы пабывалі ў Крэве, Гальшанах, на замчышчы ў Лоску. У Арлянятах пакланіліся сімвалічнай магіле кс. Адама Станкевіча (1891-1949).
Каля 20 чалавек узялі ўдзел у Дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, які адбыўся 4 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. Сярод удзельнікаў былі грамадзяне Расіі і Беларусі, праваабаронцы і студэнты. Арганізатарам мерапрыемства выступілі актывісты Міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху.
Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча) наведаў чарговую вёску Падляшша са сваім народным беларускім фэстам “І там жывуць людзі”. Гэтым разам фэст прайшоў у Шчытах-Дзенцялове ў Арлянскай гміне.
Культурная сталіца Расіі вабіла беларусаў здаўна: як не з часоў Скарыны, то з часоў Багушэвіча — дакладна! У канцы ХІХ ст. тут жыло амаль 4 тыс. беларусаў, многія з якіх прыехалі сюды па навуку. У адным шэрагу з Вільняй і Мінскам Пецярбург у гэты час стаў найважнейшым цэнтрам фармавання беларускай нацыянальнай ідэі. Бібліятэка РАН
Спявачка Ірэна Катвіцкая прадставіць Беларусь на VIII Міжнародным фестывалі "Збіраем сяброў", які пройдзе 2-28 жніўня ў Маскве.
На вядомы ўкраінскі фестываль у гэтым годзе завітала шмат беларусаў. Над многімі намётамі можна было пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі, луналі яны пад сцэнай падчас канцэртаў. Распавядае Аляксей з Минска:
Рух Салідарнасці “Разам” правёў 4 жніўня 2014 г. у Кіеве шэраг акцый, прымеркаванных да Міжнароднага дня Салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
Kаманда сайта adukacyja.info 1-3 жніўня зладзіла ў вёсцы Візна пад Беластокам фестываль беларускіх выпускнікоў ADUfest 2.0. майстар-класы.
У грамадскай зале сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Беларусі. Аўтар здымкаў, Джон Кунстадтэр, былы супрацоўнік беларускай амбасады, які цудоўна валодае беларускай мовай, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы прысвяціў сябе фатаграфіі.
Украінскі мастак Юрый Нікіцін стварае батальнае палатно «Перамога Князя Астрожскага ў бітве пад Оршай». Пра гэта 31 ліпеня паведаміў сайт Ровенскай аблдзяржадміністрацыі (АДА). Мастак абяцае напісаць палатно за два тыдні. Творчы працэсс адбываецца на вачах гледачоў у Ровенскай галерэі еўрапейскага жывапісу «Еўра-Арт».
Адкрыццё выставы адбудзецца 3-га жніўня ў беларускай царкве Св. Кірылы Тураўскага, 401 Атлантык Авеню (Atlantic Avenue), Бруклін, Нью-Ёрк. Выстава будзе працягвацца да 3 верасня.   У гэтай выставы дзве крыніцы натхнення. Першая крыніца – творчасць еўрапейскага паэта Рыгора Барадуліна (1935-2014), народнага паэта Беларусі. Я меў гонар быць з ім знаёмым, і выстава названая паводле яго верша “Неруш”, хваласпева мове беларусаў.
Калі на паўднёвым усходзе Украіны спыняцца баявыя дзеянні і наступіць мір, прадказаць складана. Пакуль жа жыхары Данецкай і Луганскай абласцей пакідаюць родныя дамы і бягуць з краіны, у тым ліку, у Беларусь. Але ва Украіне жыве нямала беларусаў. Многія з іх да гэтага часу там застаюцца, рызыкуючы жыццём, як яны самі кажуць, кожную хвіліну. Сярод іх старыя, якія маюць патрэбу ў дапамозе і не могуць самі сябе абслугоўваць. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Данбаса кажуць, што страчваюць сілы і ўжо не ведаюць, у каго прасіць дапамогі. 
«Сёння ты знаходзішся ў кропцы А, будуеш планы, а заўтра - раз! - і жыццё кідае цябе ў кропку Б », - кажа бізнэсовец Цімафей Ярамееў. Мы сядзім за столікам у пафасным мінскім рэстаране і п'ем каву. Цімафей пафасу не пераносіць, пра тое, што пра яго кампанію нядаўна пісала "Financial Times", мы даведаемся між іншым напрыканцы гутаркі. З пункту А - Беларусі - наладчык станкоў і эканаміст паводле адукацыі трапіў у Вялікабрытанію. У кропцы Б з нуля стварыў паспяховы новы бізнес. А потым атрымаў... паштоўку. Яна прыйшла па пошце і была ўнікальная.
У суботу, 26 ліпеня, адбылася традыцыйная імпрэза ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве. Гэтым разам яе арганізаваў і правёў в.а. старшыні ТБК Зміцер Карачун. У пачатку мерапрыемства нас прывітаў украінскі гурт „Світліця“.   Выступае ўкраінскі гурт "Світліця"
Бібліятэка імя Урублеўскага Літоўскай Акадэміі навук выклала ў інтэрнэт калекцыю перыёдыкі ХХ ст. У тым ліку 210 (!) найменняў беларускіх газет і часопісаў, што выдаваліся ў Вільні ад 1906 да 1940 года. Большасць з гэтых выданняў былі або «аднадзёнкамі», або выходзілі на працягу колькіх месяцаў. Але існавалі і больш трывалыя выданні.
Віленская акруговая пракуратура (ВАП) пацвердзіла, што беларускі грамадскі дзеяч Раман Вайніцкі пакончыў з сабой, калі сталі ўсплываць яго фінансавыя афёры ў віленскай сярэдняй школе імя Францішка Скарыны.
У дзень пачатку Першай сусветнай вайны беларусы Варшавы ўшанавалі памяць генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Прадстаўнікі руху салідарнасці “Разам” наведалі сімвалічную магілу генерала, якиі ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Сімвалічнае пахаванне генерала знаходзіцца на на Павонзкіх могілках у Варшаве.
У Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыў першы зборнік вершаў паэта “нашаніўскага” перыяду Янука Дарашкевіча (1890-1943). Зборнік мае назоў “Маркотныя зоркі”. Кнігу вершаў склаў, напісаў прадмову да яго і каментар, а таксама прафінансаваў выданне Сяргей Чыгрын са Слоніма.
Варшаве пашчасціла з геаграфіяй: знаходжанне паміж двума цэнтрамі велічэзнай Рэчы Паспалітай (Кракавам і Вільняй) паспрыяла таму, што менавіта мазавецкі горад стаў новай палітычнай сталіцай польска-літоўскай дзяржавы. Каб уплываць на цэнтральную ўладу, кожны магнат з беларускіх земляў мусіў мець тут сваю рэзідэнцыю. Адсюль пачынаецца лучнасць нашых земляў з горадам на Вісле, якая не перарываецца да нашых часоў. Радзівілаўскі (цяпер Прэзідэнцкі) палац
Выкладчыкі БДУ ды Украінскі эканамічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Сцяпана Дзем’янчука стварылі праграму навучання праграмаванню на беларускай мове. Набор студэнтаў працягнецца да 1 лістапада.

Навучанне на роднай мове як «новая фішка»

Ва ўкраінскім Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэце імя Сцяпана Дзем’янчука сумеснымі намаганнямі групы беларускіх ды ўкраінскіх выкладчыкаў паўстала беларускамоўная праграма «Інфарматыка».
Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ігар Пет­ры­шэн­ка ўру­чыў у Маск­ве ме­даль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны вя­до­ма­му ра­сій­ска­му і бе­ла­рус­ка­му пісь­мен­ні­ку Ва­ле­рыю Ка­за­ко­ву.
Алег Рудакоў, якога многія называюць "галоўным беларусам Прыбайкалля", прапануе беларусам здымацца на пашпарт, пасведчанне кіроўцы ды іншыя дакументы ў нацыянальных строях. Рэч у тым, што часта ў гэтых дакументах няма графы "Нацыянальнасць", і здымак у нацыянальным строі, паводле Алега Рудакова, будзе добрым сведчаннем таго, што мы адчуваем сябе беларусамі і ганарымся гэтым. У якасці прыкладу спадар Алег даслаў выявы ўласных дакументаў з фотаздымкамі.
Нядаўна адбыўся традыцыйны фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Сёлета ён зазначыўся тым, што на сцэну разам з рок-музыкамі выйшлі дзеці. 25 вучняў пачатковай школы, дзякуючы ініцыятыве сваёй настаўніцы Аліны Ваўранюк, не толькі падпявалі ўсім беларускім рок-зоркам, але  проста “ўзарвалі” свята. І старыя хіты, і новыя песні, і купалаўскія радкі ў іх выкананні публіка прымала з непаўторнымі авацыямі.
Дзень добры, дарагія сябры! Ужо многім стала вядома, што я 5 ліпеня 2014 напісаў заяву аб выхадзе са складу сябраў Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага” (ІТБК). Натуральна, у супольнасці з'явіліся розныя разважанні і шкадаванні на гэты конт. Вось сёння я хачу афіцыйна і выразна растлумачыць. Так, я прыняў такое рашэнне. Яно цвёрдае і зваротнай сілы не мае. Але трагедыі тут зусім няма ніякай.
Апошнім часам даволі шмат гаворыцца пра Расійскую праваслаўную царкву як аднаго з увасабляльнікаў у жыццё канцэпцыі так званага “русского мира”, да якога залічваецца і Беларусь. Пра наступствы такога “палітычнага праваслаўя” і ролю Каталіцкай царквы ўсходняга абраду (уніяцкай) у Беларусі часопіс Belarusian Review размаўляе з а.
На­цы­я­наль­на-куль­тур­ная аў­та­но­мія «Бе­ла­ру­сы Маск­вы» вы­да­ла кні­гу «Рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка». Збор­нік ар­ты­ку­лаў пры­мер­ка­ва­ны да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня на­шай кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.
«Мяне ўразіла, колькі ў Беларусі з'явілася непалітычных, культурных, моўных грамадскіх ініцыятыў за тыя тры гады, якія я правёў у калоніі. Гэта даказвае, што грамадзянская супольнасць у нас развіваецца», — сказаў на сустрэчы ў Варшаве Алесь Бяляцкі. Візіт у сталіцу Польшчы завяршае турнэ беларускага праваабаронцы па еўрапейскіх краінах. Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» прыбыў у Варшаву 9 ліпеня на запрашэнне Хельсінкскага фонду па правах чалавека і Фонду імя Сцяпана Батуры. 
Беларускія рок-гурты выступяць на фестывалі “Рокавіска-2014” у Гайнаўцы. Імпрэза арганізуецца ў шосты раз. “Беларусы зайграюць як у конкурснай частцы, так і на канцэрце зорак мерапрыемства,” – кажа арганізатар “Рокавіска” Тамаш Ціханюк: - Гэта будзе 16 гуртоў з Польшчы і з Беларусі. Дзесяць выступіць у конкурснай частцы, сярод іх два з Беларусі – «Сцяна» і «Дзецюкі». Затым будуць граць лаўрэаты папярэдняга фестывалю, і тут таксама гурт з Беларусі – гурт «Рэлікт».
Беларуская, руская і ўкраінская абшчыны Малдовы адзначылі ў нядзелю, 6 ліпеня, старажытнае славянскае свята Купалле ў горадзе Вадул луй Водэ на Днястры. У свяце Івана Купалы таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі і Расіі, уладаў Малдовы, мэрыі горадзе Вадул луй Водэ і шматлікія госці. Ганаровых гасцей свята сустракалі хлебам-соллю ды караваем на ручніках Іван Купала і яго світа на конях пад сцягам Ярылы.
Ад восені гэтага года ў рускай школе ў Цюрыху пачне сваю працу беларускамоўны клас. Не толькі дзеці, але і дарослыя беларусы, якія жывуць у Швейцарыі змогуць прайсці навучанне. Распавёў “Белсату” пра ідэю беларускамоўнага класу Алесь Сапега, прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі.
Шмат гадоў сярод віленскіх беларусаў не знікае пытанне, што сталася з былымі дамкамі, якія калісьці тут належалі беларускім айцам-марыянам з Друі. Падставай стала тое, што ў 1990-я гады там размяшчалася сядзіба Таварыства беларускай культуры ў Літве. З гэтай нагоды старшыня ТБК Хведар Нюнька патлумачыў гісторыю гэтых дамкоў і таго, наколькі Таварыства было замяшана ў гэтай справе: „Напачатку  сваёй дзейнасці, яшчэ напрыканцы 1980-х гадоў, мы  склалі план  сваёй працы.
У ноч з 21 на 22 чэрвеня - самую кароткую ў годзе - беларусы Іркуцкай вобласці святкавалі Купалле. Самыя шматлюдныя і яркія гулянні сёлета прайшлі ў вёсцы Ахіны - старажытным беларускім паселішчы, заснаваным сталыпінскімі перасяленцамі яшчэ ў 1910 годзе.
21 чэрвеня 2014 г. у канферэнц-залі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі з ініцыятывы Санкт-Пецярбургскай асацыяцыі беларусістаў адбылася ўжо 22-ая штогадовая навуковая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”.
„Я размаўляю з мужам па-беларуску, прапаную яму чытаць кнігі пра беларускую гісторыю. На адной з імпрэзаў у Чыкага муж быў беларускім Дзедам Марозам, праўда, гаварыў крыху з рускім акцэнтам”, - падзялілася беларуская эмігрантка ў ЗША Жанна Чарняўская.
Беларуская дыяспара ў Швейцарыі хоча адчыніць беларускамоўны клас, у якім апрача вывучання мовы, будуць знаёміць з беларускай культурай і гісторыяй. Як распавёў Прэзідэнт Аб’яднання беларусаў у Швейцарыі Аляксандар Сапега, памяшканне ўжо ёсць, цяпер ідуць пошукі настаўнікаў і ахвотных для вывучэння беларускай мовы.
У Беластоку адбылася першая беларуская патанцоўка “Аксамітны летні вечар”, на якой зайгралі гурты “Гай” і “Грамада”. Добра вядомыя беларускія песні - гэта дасканалaя нагода, каб патанчыць. Кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Юліта Сцепанюк: - Мы хацелі арганізаваць такое мерапрыемства, дзе ўсе маглі б патанчыць і павесяліцца пры такой лёгкай музыцы. Мы вырашылі арганізаваць патанцоўку, каб людзі маглі сустрэцца з сябрамі і добра правесці час.
Цікавасць да Польшчы ў тыповага беларуса не сягае далей за заманлівыя распродажы, такс-фры і іншыя прынады ўдалай прамоцыі. Паспрабуем зрушыць суайчыннікаў ад спакушальных прылаўкаў у бок культуры і гісторыі. Дапаможа нам у гэтым беларускі гайд па Кракаве.
12 чэрвеня расійцы адзначаюць Дзень незалежнасці. Напярэдадні па шмат якіх гарадах адбыліся імпрэзы патрыятычнай тэматыкі, закліканыя падкрэсліць еднасць Расіі ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі. Адметная імпрэза прайшла ў Іркуцку — найперш таму, што мела яскрава беларускі каларыт. У калоне гараджанаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі і ў нацыянальных строях прайшлі блізу сотні этнічных беларусаў.
29-ты раз у Беластоку прайшло Свята беларускай культуры. Народныя калектывы з Беласточчыны ды госці з Беларусі - ансамбль „Спадчына” з Маладзечна - выступілі перад шматлюднай публікай у беластоцкім гарадскім парку Плянты. Імпрэзу зладзіла галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. Як адзначае яго старшыня Ян Сычэўскі, такое мерапрыемства ўсё ж яшчэ запатрабаванае.
У дзясяты раз Беларускі музей у Гайнаўцы арганізаваў Беларускі этнаграфічны фестываль “Культура на сходах Музея”. Народныя беларускія майстры, традыцыйныя буларускія стравы, беларуская музыка – усё на музейным пляцы.
24 траўня сёлета ў Доме Асацыацыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч адбылася прэзентацыя кнігі Улдыса Бэрзыньша «Салаўі крычаць, я па-латышску...», перакладзенай на беларускую мову вядомымі паэтамі і перакладчыкамі Алесем Разанавым і Андрэем Гуцавым.
Выйшаў шосты нумар вэб-часопіса «САКАВІК: КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ»: www.sakavik.net. У нумары змешчаныя артыкулы рэдактара часопіса Пётры Мурзёнка: «Русский язык супраць нацыяналізму беларусаў і ўкраінцаў», «Колькі беларусаў жыве ў цэлым сьвеце», «Міграцыя беларусаў у Канаду ў параўнаньні з краінамі-суседзямі» - а такса
У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшоў вечар беларускай паэзіі. Госці мерапрыемства: Міра Лукша, Віктар Швед і Валянціна Недзьведзь прачыталі свае вершы, расказалі гісторыі з жыцця. А ўпрыгожылі свята выступленні дзяцей і калектыва настаўніц “Світанак” з садка N14 Беластока, а таксама дзіцячага калектыву пад кіраўніцтвам Алы Каменскай са школы Кірыла і Мяфодзія. Расказвае Люцыя Неміровіч, дырэктарка дзіцячага садка N14:
Медаль “Заслужаны для горада Бельска Падляшскага” атрымаў Сяргей Лукашук - шматгадовы дырэктар Бельскага дому культуры, музычны кіраўнік калектыву беларускай песні “Маланка”. “Гэта вельмі мяне ўзрадавала”, - кажа Сяргей Лукашук. - А сатысфакцыя такая, што ацанілі маю працу для горада Бельску ў дзялянцы культуры, бо 38 гадоў кіраваў домам культуры, быў першым арганізатарам дзён Бельску Падляшскага ў 1976 годзе.
"Час навукі ў Гайнаўскім беларускім ліцэі самы важны для мяне, - кажа старшыня Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа. - Тут мы спазнавалі сваю беларускасць”. - Мы самі ездзілі ў студэнцкія рэйды, чыталі беларускія газеты, пачалі выходзіць “Сустрэчы”. Гэта быў час фармавання і адкрывання нашай беларускай прасторы і ў ёй замацоўвання, і гэта засталося ўжо на заўсёды.
У сонечны травеньскі дзень, калі па ўсёй Латгаліі цвіла чаромха, у адным са старажытных гарадоў гэтага краю Латвіі - Вараклянах, адбылося адкрыццё выставы "Беларускія ўражанні" Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар".
24 траўня ў Нямеччыне пасля працяглай і цяжкай хваробы памёр знаны перакладчык беларускай літаратуры Уладзімір Чапега. Крыху менш за месяц ён не дажыў да свайго 75-годдзя.
Ён нарадзіўся на беларускім Палессі ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў і год працаваў выкладчыкам у сваёй альма матэр.
У сталіцы Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.
На Варшаўскім кніжным кірмашы адчынены стэнд з беларускімі кнігамі. Каб прэзентаваць сучасную беларускую літаратуру, польскую сталіцу наведалі пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Артур Клінаў, Ева Вежнавец і перакладчыца Малгажата Бухалік. Польскім чытачам літаратары распавялі пра стан сённяшняй беларускай літаратуры і яе перспектывы на агульнаеўрапейскім фоне.
ІІ Фес­ты­валь мас­тац­тваў бе­ла­ру­саў све­ту прой­дзе ў ве­рас­ні ў падчас свя­та Дня го­ра­да. Аб гэ­тым учо­ра на прэс-кан­фе­рэн­цыі па­ве­да­міў ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра на­цы­я­наль­ных куль­тур Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Ры­ба­коў, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.
Мая сяброўка па іголцы Мэры Уэл (Mary Wahl) узгадала, што ў мяне ёсць нагода адзначыцца: 5 год, як я заснавала сваю мастацка-дызайнерскую кампанію "Spirit of Belarus". Няма ў мяне спецыфічнай даты заснавання - усё нараджалася спантанна. Але ўсё ж гэтае пяцігоддзе я адлічваю ад таго, як пад гэтым брэндам пачалося маё супрацоўніцтва з часопісам "A Needle Pulling Thread".
На афіцыйным сайце Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі з’явіўся тэкст дакументу, датычнага стратэгіі развіцця адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы. Дакумент распрацоўваўся пры ўдзеле ўрадавай адміністрацыі, Міністэрства адукацыі і самаўрадаў, а таксама беларускай меншасці ў Польшчы, у прыватнасці аб'яднання бацькоў, што вывучаюць беларускую мову «АБ-Ба», старшынёй якога да нядаўняга часу была Барбара Пякарская:
Школьнік з Івацэвічаў купіў за 2 рублі ў шапіку «Саюздруку» часопіс, які моцна паўплываў на лёс маладзёна ў пачатку 90-ых гадоў. З таго часу шмат што змянілася – хлопец стаў святаром, выехаў у Лондан і будуе там царкву, што мае стаць помнікам па Чарнобыльскай бядзе.   Як усё пачыналася?
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні ўхвалілі закон «Аб беларусах замежжа».
Фалькларыст - стваральнік Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводаў Дарафей Фіёнік - адзін з лаўрэатаў сёлетняй прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага. “Узнагарода прызначаная за гарманічнае спалучэнне праваслаўных і беларускіх нацыянальных традыцый у сямейным і прафесійным жыцці”, - кажа сам лаўрэат Дарафей Фіёнік.
У Вільні, у Палацы валадароў (Ніжні замак), будзе экспанавацца найстарэйшая выява Вітаўта Вялікага ў Літве. Гэты партрэт былога Вялікага князя Літвы музей Палаца валадароў называе сенсацыяй. Партрэт Вітаўта Вялікага ў пачатку XVI ст. зрабіў невядомы нямецкі мастак. Партрэт знойдзены ў Лондане.
Недзяржаўныя арганізацыі свету выступілі з наступнай заявай да лідараў і грамадзян Беларусі з нагоды Чэмпіянату свету па хакеі.
У таварыстве беларускай культуры ў Літве красавік быў насычаны на падзеі. У пачатку красавіка Таварыства адзначыла 25-годдзе сваёй дзейнасці. Акрамя ўзгаданага юбілею ў Таварыстве ўзгадалі наступныя падзеі: 15 гадоў з дня смерці Генадзя Карпенкі, чарговыя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, 70-годдзе з дня смерці ксяндза-доктара Ільдэфонса Бобіча, вядомага таксама як і беларускі пісьменнік Пётра Просты. Пра Генадзя Карпенку распавёў сябра Таварыства Кастусь Манкус. У сваім дакладзе ён зазначыў:
Праваабаронцы Amnesty International і Libereco — Partnership for Human Rights правялі ў швейцарскім Цюрыху пікет ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
26 красавіка ў кавярні „Kloostri ait“, па адрасе Vene tn 14, жыхары Таліна авалодалі асновамі народных танцаў Беларусі, а таксама атрымалі асалоду ад жывой музыкай, выкананай фальклорным ансамблем «Сіта». Каля паўсотні гасцей пранікліся беларускай паэзіяй і песняй пад акампанемент гітары Таццяны Грыневіч, артысткі Беларускай Дзяржаўнай філармоніі.  
12 красавіка 2014 г. Саюз беларусаў Латвіі сумесна з Кансультатыўным міжэтнічных саветам пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь правёў канферэнцыю-дыскусію “Культура яднае народы” і святочны канцэрт. Мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь з мэтай актывізацыі супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі беларусаў замежжа і пашырэння міжэтнічнага дыялогу Латвіі і Беларусі.
9 красавіка 2014 года ў Цэнтры беларускай культуры г. Даўгаўпілса была ўрачыста адкрытая народная беларуская бібліятэка.
26 красавіка 2014 года ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг, прысвечаны 28-й гадавіне з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
“Адкрываемся” – пад такой назвай у цэнтры імя Людвіга Заменгофа праходзіў семінар аматараў культуры. Экспертамі былі запрошаныя аўтары мультымедыйнага гістарычнага праекта, прысвечанага беларускім 90-ым. Як падкрэслівае адна з заснавальнікаў сайта Яніна Каралевіч, праект павінен дапамагчы сучасным беларусам адкрыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю сваёй краіны:
З Днем народження вітаємо сердечно нашого юбіляра Петруся Капчика!   Бажаємо сонця, весняного цвіту, Хай ранки твої будуть сонцем зігріті, Нехай тобі, друже, у будні і свята Лиш радісні вісті приходять до хати.   Хай щастя рікою в житті твоїм ллється Хай хліб і до хліба у домі ведеться, Хай серце не знає печалі і болю,
Спадар Пятрусь Капчык, кіраўнік суполкі беларускай культуры "Зорка Венера" нарадзіўся 23 красавіка 1944 года ў вёсцы Раўнаполле Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёну за 37 кіламетраў ад беларускай сталіцы. Жыццё яго склалася так, што ўжо ў 19-гадовым узросце ён пакідае родную Беларусь: у 1963 годзе ён пачынае вучыцца ў ГарПТВ №26 Данецка, дзе асвойвае прафесію муляра.
17 красавіка ў Вялікі Чацвер у Вільні ў касцёле св. Барталамея адбылася св. Імша на беларускай мове. Імшу цэлебраваў кс. Даніла Сваяк.
У горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі ў суботу 19 красавіка ўвечары каля праваслаўнай царквы св. Еўфрасінні Полацкай сабраліся прыхаджане і непрыхаджане на традыцыйнае асвячэнне велікоднае ежы.
На Вялікдзень пражскія беларусы сабраліся на ўрачыстае набажэнства ў беларускай грэка-каталіцкай парафіі Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, якая праводзіць свае багаслужбы ў царкве святых Кузьмы і Дзям'яна.
У Новасібірску адбыўся традыцыйны 8-ы фестываль дзіцячай творчасці, які штогод праводзіць Новасібірскі цэнтр беларускай культуры. “Ад Палесся да Сібіры нясіце, буслы, вясну” - свята з такой паэтычнай назвай сабрала гэтым разам больш за 350 удзельнікаў. З'ехаліся юныя таленты не толькі з раёнаў і гарадоў нашай вобласці, але і з суседняга Томска і нават казахстанскага Паўладара.
«Дыханне зямлі» - з такой паэтычнай і энергетычна моцнай назвай на мінулым тыдні адкрылася новая мастацкая выстава нашага беларускага земляка Вячаслава Міхайлавіча Ігнаценкі. Уся ўрачыстая дзея адбылася ў самым цэнтры Кішынёва, у будынку Пасольства Венгрыі ў Рэспубліцы Малдова.
Чарговы выпуск альманаху “Запісы БІНіМ”, які выдае Беларускі інстытут навукі і мастацтва з Нью-Ёрка, прысвечаны калекцыям беларускіх артэфактаў, якія захоўваюцца за мяжой. Дарэчы, частку гэтых калекцый нядаўна перадалі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, які знаходзіцца ў Мінску. Матэрыялы, якія туды трапілі, таксама апісаныя ў новым нумары “Запісаў”, - кажа галоўная рэдактарка альманаху Наталля Гардзіенка:
У межах двухбаковага культурна-адукацыйнага праекта "Беларусь — Славакія. Дыялог культур" 15 красавіка ў экспазіцыйнай зале "Дварана" Міністэрства культуры Славакіі ў Браціславе адкрыецца выстава "Славацкія сустрэчы Янкі Купалы". Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. 
У стварэнні гэтай выставы ўдзельнічала пасольства Славакіі ў Мінску. Адкрыццё выставачнага праекта наведаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, даследчыкі творчасці Янкі Купалы. 
У сваім артыкуле пра адкрыццё выставы сродкаў масавай інфармацыі ды кніг беларускіх пісьменнікаў, які вы, шаноўныя наведвальнікі сайту  ЗБС "Бацькаўшчына", мелі магчымасць прачытаць, я заўважыў, што на выставе "прысутнічае" 50 кніжак толькі празаікаў і паэтаў!
У пачатку ХХ стагоддзя Вільня была цэнтрам беларускага адраджэння. Разам з грамадскай, культурнай дзейнасцю развіваўся і нацыянальны каталіцкі рух: прамаўляліся першыя казанні на роднай мове ў найноўшай гісторыі, на ёй выдаваліся каталіцкія малітоўнікі, газеты, часопісы.
У суботу, 5 красавіка, адна з найстарэйшых беларускіх арганізацыі Літвы найноўшага часу Таварыства беларускай культуры адзначыла 25-годдзе сваёй дзейнасці. Ля вытокаў стаялі: Хведар Нюнька, Лявон і Юрка Луцкевічы, Зоська Верас, Кастусь і Леакадыя Шышэі, Лявон Кароль, Мікола Рулінскі, Аляксей Анішчык і інш. Яны былі першымі пасля амаль 50-гадовага забыцця, хто ўзяўся за адраджэнне беларускасці ў гэтым краі.
Прэзетнацыя кнігі Аляксея Каўкі “Мае беларусы” адбылася 5 красавіка ва ўтульнай зале бібліятэкі імя А.Ахматавай, што ў маскоўскім раёне Крылацкае. Кніга напісана пра беларусаў і для беларусаў - як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам аўтар. Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае ім разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны (снежань 1988 г.). Гэтым выданнем і адзначаны 25-гадовы юбілей Таварыства.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася з лістом да беларускага народу, у якім папярэдзіла пра магчымую агрэсію з боку Расіі і заклікала да нацыянальнага яднання.
У адрозненне ад штогадовых зваротаў з нагоды 25 Сакавіка, рэлігійных святаў альбо рэгулярных заяваў наконт актуальных палітычных ды грамадскіх падзеяў, з лістамі да беларускага народу Івонка Сурвілла звярталася толькі чатыры разы за сваё больш як 16-гадовае знаходжанне на пасадзе старшыні Рады БНР, цяперашні ліст – пяты па ліку.
Беларускі палітуцякач Аляксей Шыдлоўскі атрымаў адказ з паліцыі з нагоды інцыдэнту 28 лютага на хакейным матчы КХЛ паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама» (Мінск), калі ахова спартовай арэны забараніла бел-чырвона-белы сцяг і збіла заўзятара.
Паводле перапісу насельніцтва за 2004 год у Рэспубліцы Малдова побач з жыхарамі карэннага насельніцтва пражывалі прадстаўнікі дзясяткаў розных нацыянальнасцяў, у лік якіх уваходзяць каля 6 тысяч этнічных беларусаў, што складае прыкладна 0,15% ад агульнай колькасці насельніцтва Рэспублікі Малдова[1].
У Малдове будзе створаны Беларускі культурны рух Рэспублікі Малдова “Клiч”, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Такое рашэнне было прынятае 30 сакавіка 2014 года ў Кішынёве на ўстаноўчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднання, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, Беларускай абшчыны Малдовы, асацыяцыі беларусаў муніцыпія Кішынёў “Беларусь”, іншых беларускіх этнакультурных арганізацый, а таксама Таварыства дружбы Малдова-Беларусь.
Мікола Равенскі – беларускі кампазітар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа». Ён спачыў і пахаваны ў бельгійскім горадзе Лёвэн. Падчас наведання ягонай магілы ў Дзень Волі 25 сакавіка грамада беларусаў Бельгіі звярнула ўвагу на шыльду, што з’явілася на суседняй магіле. У ёй змяшчалася інфармацыя аб тым, што для захавання магільніка родныя ці блізкія павінны аплаціць чарговы ўнёсак. Паводле мясцовага заканадаўства, магілы, за якія не ўнесеная плата за чарговы тэрмін, падлягаюць выдаленню як незапатрабаваныя, а парэшткі крэміруюцца.
У гарадку Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі (ЗША), дзе ад канца ХІХ ст. жыве вялікая грамада беларусаў, Дзень Волі — Дзень абвяшчэння незалежнасці БНР. Беларускі сцяг быў урачыста ўзняты, у прысутнасці прадстаўнікоў гарадской улады і беларуска-амерыканскай грамады, у суботу, 29 сакавіка, на галоўнай вуліцы горада каля будынку бібліятэкі-музея (традыцыя ўздымання беларускага сцяга існуе тут ад 1960-х гадоў).
У Кузніцы гаварылі пра першага прэм’ера беларускага ўрада Язэпа Варонку. У апошні час прафесар Алег Латышонак знайшоў дакументы, якія пацвярджаюць, што Варонка нарадзіўся менавіта ў Кузніцы, кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Андрэй Гарбуз з таварыства “Сакольшчына”. Таму і прыйшла ідэя правесці Дзень Волі менавіта пры самай польска-беларускай мяжы:
27-29 сакавіка ў Лондане адбылася навуковая канферэнцыя «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі». Канферэнцыю арганізавалі найстарэйшыя беларускія арганізацыі Вялікабрытаніі — Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-беларускае таварыства. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Універсітэцкі каледж Лондана, «Часопіс беларускіх даследаванняў», Амбасада Літоўскай рэспублікі, «Belarus Digest», Цэнтр пераходных даследаванняў і Прафесійная асацыяцыя беларусаў Брытаніі.
У нядзелю 30 сакавіка 2014 года ў залі Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра Таронта адбылося святкаванне Дня Волі. Прысутныя былі прыемна ўражаныя новым фарматам імпрэзы: замест традыцыйнага даклада ўдзельнікам святкавання была прапанаваная віктарына па гісторыі ўтварэння БНР. Віктарыну падрыхтавалі і цудоўна правялі Алена Лявончанка і Ірына Тоўсцік.
У Санкт-Пецярбургу 28 сакавіка адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар сусветна вядомага мастака, ураджэнца Віцебска Марка Шагала. Яна ўстаноўленая на доме нумар 7 па Перакупным завулку, дзе мастак жыў разам са сваёй жонкай Бэлай з 1915 па 1918 год.
Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове аднаўляе сваю дзейнасць. Пасля трохмесячнага перапынку ў працы рыхтуецца шэраг мерапрыемстваў. “Зімой трэба было аграваць будынак, мы ад гэтых выдаткаў адмовіліся і прыпынілі дзейнасць, каб цяпер яе працягваць”, - кажа дырэктар цэнтра Ігар Лукашук:
12 сакавіка ў Данецкам абласным мастацкім музеі адбылася літаратурная імпрэза “Прысвячэнне Тарасу Шаўчэнку”, якая праходзіла ў рамках выставы “Мастацкая шаўчэнкіяна”, адкрыццё якой адбылося 20 лютага 2014 года. Дырэктар мастацкага музея Галіна Чумак, вітаючы прысутных, выказала сваё захапленне шматгранным талентам Тараса Шаўчэнкі і прадставіла ўдзельнікаў.
У нядзелю 23 сакавіка каля амбасады Расійскай Федэрацыіі ў Варшаве адбылася супольная беларуска-польска-ўкраінская мітынг-акцыя. Асноўнымі на мітынгу прагучалі лозунгі: не акупацыіі Крыму, не паўзучай акупацыіі Беларусі.
Няўрымслівая і зменлівая вясна, якая то пырсне дажджом, то разгоніць хмаркі і сагрэе нашыя твары сонечнымі промнямі, урэшце надышла. У адзін з такіх свежых веснавых дзён - 23 сакавіка - у эстонскім горадзе Йыхві напоўніцу расцвіў… БЭЗ. Беларуска-Эстонскае Згуртаванне - БЭЗ - адзначала свой 25-гадовы юбілей. Адзначала і вялікім канцэртам, які сабраў поўную канцэртную залу горада, і працай.
25 сакавіка “Пралеска” адзначыла Дзень Волі. Апоўдні беларусы Таліна сабраліся каля мемарыяльнай дошкі на вуліцы Вене, 19, усталяванай у гонар ваенна-дыпламатычнай місіі БНР, якая знаходзілася тут у 1920-ых гадах. Удзельнікі ўсклалі кветкі ў гонар 96-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і зладзілі невялікае шэсце па вуліцах старога Таліна.
Беларусы Падляшша адсвяткавалі 96-я ўгодкі ўзнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўнае мерапрыемства Дня Волі прайшло ў кафэ “Zmiana Klimatu” ў Беластоку. Бел-чырвона-белыя кветкі трапілі сёлета да Ганны Кандрацюк-Свярубскай за кніжку “Беларусь. Любоў і маразм” і „Зорку”, якой сёлета спаўняецца 20 гадоў.
Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім традыцыйна адсвяткаваў Дзень Волі. Прайшлі сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, прэзентацыя беларускіх страў, а таксама конкурс. Гэта важны дзень, як для нашай школы, так і для ўсіх беларусаў, - згодна кажуць ліцэісты. - Святкуем, каб сапраўды пачуцца беларусамі.
Беларуская і ўкраінская моладзь супольна адзначыла свята беларускай незалежнасці. У сяброўскай атмасферы студэнты зладзілі сустрэчу ў стылі дня народзінаў. Першую частку сутрэчы заняла прэзентацыя пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі. Другой часткай быў пачастунак і нефармальная атмасфера, у якой студэнты мелі магчымасць адпачыць за прыемнай размовай і гарачым грылем. На сустрэчы прысутнічаў генеральны консул Украіны ў Шчэціне, Генрык Калодзей.
25 сакавіка 2014 года ў сталіцы Еўропы - Бруселі - адбыўся пікет ў гонар Дня Волі. Пікет арганізаваны Офісам беларускай палітычнай эміграцыі (Антверпен). Удзельнікі пікету трымалі плакаты на ангельскай мове: “Беларусь – турма Расіі”, “ Лукашэнка – турэмны наглядчык Пуціна”, “Расія, рукі прэч ад Украіны і Беларусі” і інш. Дзень быў сонечны.
Ў старыну беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю. Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась. Алесь Гарун  
У гэтыя выходныя беларусы Эстоніі святкавалі юбілей найстарэйшай беларускай суполкі ў гэтай краіне. Беларуска-Эстонскаму Згуртаванню споўнілася 25 гадоў. Каб павіншаваць сяброў “БЭЗу”, з Мінска на святочныя ўрачыстасці завіталі старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская, а таксама сябра Вялікай Рады “Бацькаўшчыны” Наталля Гардзіенка.
У нядзелю 23-га сакавіка, нягледзячы на дождж і холад, пражскія беларусы аддалі даніну традыцыі і сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі - 96-ю гадавіну ўтварэння першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.
Даклад на святкаваньні ў Нью-Ёрку 23 сакавіка 2014 г. 96-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.Беларуская Народная Рэспубліка мае свой юрыдычны пачатак у трох устаўных граматах, апублікаваных Выканаўчым Камітэтам Рады Першага Усебеларускага З’езду.
Напярэдадні Дня Волі выйшаў новы нумар інтэрнэт-часопіса "САКАВІК". Запрашаем пазнаёміцца з прадмовай рэдактара да гэтага нумару. Дарагія сябры!
20 сакавіка 2014 года AJC “Амерыканскі габрэйскі камітэт” сумесна з арганізацыяй “Беларусы ў выгнанні” правялі дыскусію “Будучыня Беларусі: між Еўропай і Расіяй. Ці карысны ўкраінскі досвед?”, у якой узялі ўдзел Андрэй Саннікаў, Валер Кавалеўскі, Алесь Міхалевіч, Юрась Зянковіч, Сэм Крыгер, Юрый Магаршак, Марына Кавалеўская.
Толькі тады, мой народзе, зажывеш у шчасці і згодзе, калі маскаля над табою не будзе (Кастусь Каліноўскі)
Шаноўныя сябры беларускай грамады ў Чэхіі! Віншуем Вас з надыходзячым святам ДНЁМ ВОЛІ 25 САКАВІКА! Сёлета спаўняецца 96 год ад дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як і кожны год, пражскія беларусы збяруцца разам, каб аддаць даніну павагі як героям, якія ў сакавіку 1918 году смела заявілі ўсяму свету, што ёсць беларускі народ і што ён мае права на сваю незалежную дзяржаву, так і тым, хто цяпер у Беларусі ды ў вольным свеце адстойвае ідэалы 25 Сакавіка! АДСВЯТКУЕМ РАЗАМ ДЗЕНЬ ВОЛІ!!!
Дыктоўка на традыцыйны “Ліст з-пад шыбеніцы” была прысвечаная 150-м угодкам смерці беларускага героя, а таксама 8-й гадавіне памятнай Плошы-2006, у час якой пратэстоўцы перайменавалі Кастрычніцкую плошчу ў Мінску ў Плошчу Каліноўскага. Дыктоўка была напісаная на трох мовах: беларускай, украінскай і польскай. Гэта было зроблена для таго, каб падкрэсліць важнасць апошніх падзей ва Украіне для беларускай і польскай супольнасцяў, каментуе адзін з суарганізатараў акцыі Зміцер Бародка.
Кніжка была выдадзеная дзякуючы інтэрнэт-бібліятэцы Камунікат.орг. У ёй змяшчаюцца творы сына Ларысы Геніюш – Юркі, які сам па прафесіі быў лекарам. У час прэзентацыі Віктар Швед прачытаў верш, прысвечаны шматгадоваму сябру Юрку Геніюшу. - Прабач, мой дружа-гумарыст,
Не адпісаў я на твой ліст.
Ты адышоў так нечакана
З жыццёвай невылечнай ранай…
Дарагія суродзічы! Галоўная ўправа Беларуска-амерыканскага задзіночання сардэчна віншуе вас з надыходзячым святам 25 Сакавіка!
Акадэмік Імператарскай Расійскай акадэміі - Яўхім Карскі, выбітны філолаг-славіст, этнограф, палеограф, бібліёграф, фалькларыст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства ў 1903 годзе ў 1-ым томе сваёй грунтоўнай працы “Беларусы” пісаў: “Хоць назва “Масленіца” і сустракаецца ўжо ў старадаўніх летапісах (напрыклад, у Цвярской пад 1177 г.), аднак яно не можа лічыцца старажытным, узніклым яшчэ ў эпоху паганства. Паходжанне гэтага слова і разгулу, якім суправаджаецца Маслены тыдзень, адносіцца да часу хрысціянства.
7 сакавіка 2014 мы планавалі сабрацца на другую сустрэчу ў рамках новага праекта “На гарбатку ў пятніцу” па вывучэнні ў інтэрактыўнай форме беларускай мовы (ініцыятар Воля Галанава). Аднак напярэдадні нашай сустрэчы з Беларусі прыйшла сумная вестка - 2 сакавіка 2014 г. памёр Рыгор Барадулін... Фармат урока адразу ж змяніўся. Мы вырашылі правесці вечар памяці, прысвечаны Народнаму паэту.
Мітынг-рэквіем і шэраг іншых мерапрыемстваў пройдуць 22 сакавіка ў Вільні.
Расійская агрэсія супраць Украіны выклікала занепакоенасць у саюзнікаў Крамля па Еўразійскім саюзе. Спачатку Казахстан, а затым і Беларусь заявілі пра занепакоенасць сітуацыяй. А прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў пра сваё жаданне выступіць пасярэднікам у канфлікце Масквы і Кіева. Як ставяцца да сітуацыі грамадзяне Казахстана, якія маюць беларускія карані?
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі.
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Бельску Падляшскім рыхтуюцца да Дня Волі. На гэты ж дзень ў школе запланаваныя мерапрыемствы ў межах святкавання Дня незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка з’яўляецца самай важнай датай для нашага белліцэя, - кажа дырэктар Андрэй Сцепанюк:
16 сакавіка, у дзень правядзення "рэфэрэндуму" пад дуламі расійскіх аўтаматаў у Крыме, прадстаўнікі шматлікіх дыяспараў Таронта выйшлі падтрымаць незалежнасць і непадзельнасць Украіны на марш. Поруч з украінцамі праз цэнтр горада прайшлі й прадстаўнікі Згуртавання беларусаў Канады з бел-чырвона-белымі сцягамі.
60 гадоў таму ў Лондане паўстала Англа-беларускае таварыства — адна з найстарэйшых і самых аўтарытэтных арганізацый беларускай дыяспары. “Беларусский журнал” пагартаў старонкі эміграцыйнай гісторыі ды паразмаўляў са старэйшынам беларускай суполкі ў Вялікабрытаніі айцом Аляксандрам Надсанам.   “Калі мы пачыналі, тут была пустэльня”  
У Крынках беларуская моладзь паказала п’есу “Ой даўно, даўно. Беларускія гісторыі з Падляшша”. Вучні выступаюць з гэтым спектаклем ад пачатку 2011 года. За гэты час яны змаглі расказаць успаміны сваіх дзядоў у амаль 40 мясцінах на цэлым Падляшшы. Усюды спектакль выклікаў вялікія эмоцыі, кажуць маладыя акцёркі.
Раман “Былы сын” менчука Аляксандра Філіпенкі ўвайшоў у даўгі спіс намінантаў катэгорыі “Буйная проза” міжнароднага конкурсу “Русская премия”. Ці трапіць кніга ў кароткі спіс, будзе вядома ўжо 25 сакавіка.

Кніга ў 2013 годзе была выдадзеная і прэзентаваная ў Расеі, аднак апавядае яна пра беларускую гісторыю. Яна апісвае найбольш значныя падзеі апошніх двух дзесяцігоддзяў – ад трагедыі на Нямізе да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Нарэшце падведзены вынікі конкурсу эскізных праектаў помніка Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу. Па звестках Міністэрства культуры, пераможцай стала работа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Сяргея Логвіна. Лёс помніка народнаму артысту СССР, які збіраліся ўстанавіць на яго радзіме, доўгі час быў пад пытаннем: журы ніяк не магло вызначыць лепшы эскіз, бо не было годнага. Конкурс двойчы прадоўжвалі. І вось нарэшце тое, што шукалі! Усяго было пададзена шаснаццаць праектаў.
Мецэнат Павел Бераговіч і Беларускі дом «Пералеска» перадалі бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта кнігі беларускага гісторыка і пісьменніка У. Арлова «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Энцыклапедыі на беларускай і ангельскай мовах змяшчаюць усю гісторыю Беларусі ад старажытных часоў да ХХ стагоддзя.
Зварот ТБК кіраўніцтву Літоўскай чыгункі адносна мовы абвестак на вакзале   AB Lietuvos geležinkeliai Mindaugo g. 12 / J. Basanavičiaus g. 14, Vilniaus m., Vilniaus m. sav., LT-03225.  
У суботу на 58-м годзе жыцця не стала Алеся Каляды, шматгадовага актыўнага ўздельніка беларускага жыцця ў Маскве, члена рады Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя Ф. Скарыны. Алесь Каляда больш за трыццаць гадоў пражыў у Маскве, быў адным з першых членаў ТБК імя Скарыны ад пачатку 1990-х. На працягу ўсіх гадоў ён быў нязменным суарганізатарам і ўдзельнікам усіх галоўных мерапрыемстваў незалежніцкай беларускай дыяспары.
4 сакавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі Ізяслава распачалося "шэсце" Года беларускай культуры ва Украіне. Першаю вясноваю "ластаўкаю" года менавіта ў Ізяславе стала выстава сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры беларусаў свету. Перад прысутнымі выступіла загадчыца  юнацкага  аддзела бібліятэкі, у якім і размясцілася экспазіцыя выставы, спадарыня Таццяна Адамаўна Лісавік.
2 лютага 2014 года ў мемарыяльным комплексе “Сядзіба Сукачова” было праведзенае традыцыйнае беларускае абрадавае свята “Грамніцы”. Арганізавалі і правялі мерапрыемства два грамадскія аб'яднанні: Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага (ІТБК) і Моладзевы клуб “Крывічы”.
25 гадоў таму не стала прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Вінцэнта Жук-Грышкевіча, жыццё і дзейнасць якога звязана і з Вільняй. Тут ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, пазней у ёй выкладаў, а таксама і ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні.
Смерць Рыгора Барадуліна, народнага барда-дзяржаўніка — незваротная страта для беларускай літаратуры, мастацтва, культуры і нацыянальнай думкі.

Але ягоная творчасць, уся ягоная інтэлектуальная спадчына застанецца багатай крыніцай мудрасці і нашай нацыянальнай адметнасці ў агульначалавечым рэчышчы прагрэсу.

Творчая спадчына Рыгора Барадуліна — гэта паднябесны ўзлёт мастацкай уявы, глыбіня думкі і моц народнага духу.

Вечная памяць вернаму сыну Айчыны.

Сябры нябожчыка —
Вітаўт Кіпель
Заява Рады БНР з нагоды небясьпекі ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны 3 сакавіка 2014 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Зважаючы на разьвіцьцё палітычна-ваеннай сітуацыі ў адносінах Расеі і Украіны, зь якімі мае супольныя межы Беларусь; · Беручы пад увагу дзьвубаковыя і шматбаковыя міжнародна-дамоўныя абавязкі Беларусі, а таксама абавязкі, прынятыя ад імя Беларусі ўладамі пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі;
2 сакавіка ў грамадскай зале Кафедральнага Сабору БАПЦ пасля нядзельнай службы адбыўся сход беларусаў Нью-Ёрка з нагоды агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны. Падчас сходу выступіў Зянон Пазьняк. Удзельнікі сходу падпісалі зварот да прэзідэнта ЗША  Абамы. Пасля завяршэння  сходу беларусы  далучыліся да  шматнацыянальнай дэманстрацыі на Манхэтане ў падтрымку Украіны.
Выстава пад назвай “Кола” адкрылася ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы. У экспазіцыю выставы ўвайшлі працы беларускіх мастакоў, якія звязаныя з Гародняй:Аляксандра Сільвановіча, Уладзіміра Панцялеева,Валянціны Шобы ды Васіля Касцючэнкі. Па словах дырэктара гарадзенскай выставачнай заліІрыны Сільвановіч, кожны з іх выпрацаваў свой непаўторны стыль:
У нядзелю, 2 сакавіка пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы ў царкве Св. Кірылы Тураўскага беларусы Таронта пад бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскай дыяспары ля расійскага консульства.
22 лютага перад пачаткам пасяджэння Вярхоўнай рады народныя дэпутаты і ўсе прысутныя ў зале ўшанавалі хвілінай маўчання Якава Зайко, які памёр 18 лютага на 74-м годзе жыцця і быў пахаваны ў Жытоміры 21 лютага 2014 г. “18 лютага ў Кіеве, на вуліцы Інстытуцкай загінуў наш калега, дэпутат першага склікання Зайко Якаў Якаўлевіч. Пісьменнік, мастак, патрыёт, які быў учора пахаваны ў горадзе Жытоміры... Прашу памянуць усіх яго памяць хвілінай маўчання” , - звярнуўся да прысутных у зале пасяджэнняў Вярхоўнай рады народны дэпутат ад Жытоміра Генадзь Зубко.
Беларуская прысутнасьць у расійскім Смаленску за апошнія два гады рэзка павялічылася. Горад стаў рынкам збыту беларускіх тавараў, адукацыйным і шопінгавай цэнтрам.  
Кніга беларускай журналісткі з Падляшша Ганны Кандрацюк была прадстаўлена ўдзельнікам прэзентацыі ў Польскім інстытуце міжнародных спраў. Творчасць Ганны Кандрацюк – гэта перадусім шматгадовая праца і вандроўка па Беларусі, а таксама адзіныя ў сваім родзе інтэрв’ю са шматлікімі беларусамі, простымі і знакамітымі. Таксама журналістка патлумачыла Беларускаму Радыё Рацыя, у чым праяўляецца маразм беларусаў. Кажа Ганна Кандрацюк-Свярубская:
Сёлета Беларуская нацыянальная памяць прысвяціла мерапрыемства загінулым і пратэстуючым на Майдане. У якасці тэксту для дыктоўкі быў выбраны верш Тараса Шаўчэнкі “Запаведзь” у перакладзе Янкі Купалы. Як гаворыць арганізатар дыктоўкі Анатоль Міхнавец, у гэтым годзе дыктоўка не будзе мець пераможцаў і ўзнагарод:
Вы ведаеце, мне, напэўна, вельмі пашанцавала: я займаюся этнаграфічнымі даследаваннямі. Мне даводзіцца падарожнічаць па сібірскіх беларускіх вёсках. Які ж гэта прыемны занятак! І найперш таму, што знаёмішся з добрымі вясковымі людзьмі і дыхаеш чыстым, незагазаваным паветрам. Распытваючы сельскіх старажылаў аб мінуўшчыне, здзіўляешся не толькі іх цяжкаму, гераічнаму жыццю, але і іх жыццёвай мудрасці і аптымізму.
Каля 1000 прадстаўнікоў украінскай грамады выйшлі ў суботу 22 лютага 2014 года на Бруклінскі мост у Нью-Ёрку, каб адсвяткаваць звяржэнне тыраніі Віктара Януковіча і ўганараваць памяць загіблых Герояў Майдана. Да іх далучыліся таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары, што пражываюць у Нью-Ёрку.
«БЭЗ». Пра тое, што ў нашым рэгіёне існуе таварыства беларускай культуры з такой караценькай, але сімвалічнай назвай, ужо даўно вядома не толькі ва ўсім Іда-Вірумаа, але і далёка за межамі Эстоніі.
Нью-Ёрк, 18 лютага 2014 года. Грамадская арганізацыя “Беларусы ў выгнанні”, што дзейнічае ў Злучаных Штатах, ініцыявала дасыланне лістоў пратэсту супраць заявы амбасадара Дзяржавы Ізраіль Ёсіфа Шагала наконт беларускіх палітвязняў. Спецыялісты арганізацыі падрыхтавалі тэкст ліста на ангельскай мове, які быў падпісаны кіраўніком арганізацыі д-рам Дзмітрыем Шчыгельскім і дасланы на адрас кабінетаў Біньяміна Нетаньяху - Прэм'ер-міністра, Авігдора Лібермана - Міністра замежных спраў, Юлій-Ёэль Эдэльштэйна - спікера Кнэсета Дзяржавы Ізраіль.
4 сакавіка а 19.30 у Cafe Fińska пачнуцца бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова нанова” - на ўзор тых, якія праводзяць у Мінску Аляся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка. У Кракаве заняткі будуць весці беларусы Рэната Пашнік (філолаг) і Алесь Шапуцька (эканаміст). Да заняткаў запрашаюцца ўсе, хто валодае кірылічным алфавітам. Рэната і Алесь цягам 12-ці заняткаў першага семестру навучаць вас падставовай беларускай лексіцы ў межах самых розных тэмаў.
16 лютага у Празе ў музычным клюбе U Lažanských адбылася нефармальная прэм’ера новага праекту Змітра Вайцюшкевіча «Варанок» — зборніка беларускіх турэмных песень.
9 лютага 2014 года ў Даўгаўпілсе адбылася важная падзея для беларускай дыяспары. Беларускае культурна-прасветніцкае таварыства “Уздым” святкавала сваё 20-годдзе. Было шмат гасцей. Сярод іх, як заўсёды, былі прадстаўнікі нашага Генеральнага кансулята: Генеральны консул Віктар Міхайлавіч Гейсік з жонкаю, консул Таццяна Іванаўна Кручэніна, таксама госці з Рыгі: старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова з членамі праўлення Алёнай Міцкевіч і Барысам Піскуновым, старшыня рыжскага беларускага таварыства “Прамень”, дэпутат ХI Сэйма Латвіі Алёна Лазарава.
У паўночным Лондане, побач з вядомым Marian House — Домам Марыянаў, будынкам Беларускай каталіцкай місіі, месціцца Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны.
У гайнаўскім Музеі і асяродку беларускай культуры прайшла прэм’ера спектакля паводле камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”. Адаптавала тэкст да пастаноўкі і рэпетавала з вучнямі і выпускнікамі гайнаўскага ліцэя Яанна Стэльмашук-Троц. Яна адзначае, што “тэкст Купалы актуальны і ў наш час”:
17 лютага 2014 г. мі­нае пер­шая га­да­ві­на смер­ці Сак­ра­та ЯНО­ВІЧА. Ва­шай ува­зе пра­па­ну­ем ін­тэр­в’ю, якое Сак­рат Яно­віч даў Юр­ку Ляш­чын­ска­му 29.10.1991 го­да для бе­ла­ру­скай ра­ды­ё­пе­ра­да­чы «Пад зна­кам Па­го­ні» ў Радыё Беласток.
У Варшаве прайшла дабрачынная акцыя, арганізаваная "Беларускім домам у Варшаве", кампаніяй “Разам для Беларусі” ды арганізацыяй “Твой фэст”. Вядоўцай была беларуская паэтка Валярына Кустава. Рэчы на аўкцыён выставілі беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, - кажа адзін з арганізатараў Зміцер Бародка:
Уршуля (Уля) Шубзда – студэнтка пятага курсу беларускай філялогіі Універсітэту ў Беластоку.
5 лютага ў берлінскім клубе «Buchhändlerkeller» адбылася вечарына памяці перакладчыка, публіцыста і папулярызатара беларускай літаратуры ў Нямеччыне Норберта Рандава, які памёр 1 кастрычніка летась. «Лёс і ўпартасць» — так назваў свой тэкст пра Рандава і Беларусь нямецкі журналіст Інго Пэц.
Даследчыцу Лену Глагоўскую звальняюць з Беластоцкага ўніверсітэта, дзе яна адпрацавала 15 гадоў. За гады сваёй працы на кафедры беларускай культуры яна напісала сотні навуковых і папулярна-навуковых артыкулаў, адрэдагавала 30 кніжак, і гэта няпоўны пералік вынікаў яе працы. Нядаўна доктар Лена Глагоўская атрымала чарговую навуковую ступень: - Далей – гэта толькі прэзідэнцкая намінацыя. Аказваецца, што мае веды студэнтам на філалагічным факультэце не патрэбныя.
8-га лютага 2014 г. у сядзібе ТБК адбыўся справаздачны сход сяброў таварыства.
Над стратэгіяй развіцця беларускай асветы ў Польшчы амаль два гады працавалі прадстаўнікі ўраду, беларускіх арганізацый, выкладчыкі і настаўнікі. Дакумент не мае моцы закона, але тым не менш яго наяўнасць вельмі патрэбная, кажа старшыня аб’яднання “АБ-БА” Барбара Пякарская:
У Цю­мен­скай воб­лас­ці, за дзве з па­ло­вай ты­ся­чы кі­ла­мет­раў ад Бе­ла­ру­сі, на­шу кра­і­ну ве­да­юць не толь­кі як ганд­лё­ва­га парт­нё­ра, але і як… да­лё­кую ра­дзі­му.
Помнік выбітнаму асветніку, праваслаўнаму і грэка-каталіцкаму дзеячу XVII стагоддзя Сімяону Полацкаму усталююць у Маскве, пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі. “Думаю, што не ў гэтым годзе, але мы прасунуліся досыць далёка. З мэрыяй Масквы ўжо ўзгоднена месца, вышукваюцца грошы”,— цытуе словы Барыса Святлова ІТАР-ТАСС. Міністр таксама адзначыў, што праца па стварэнні скульптурнага твора будзе фінансавацца Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі.
Як я стаў “беларусам”… Неяк так, магчыма, павінна гучаць назва гэтага тэксту. Перш за ўсё – чаму слова беларус у двукоссі. Пра гэта я магу распавядаць даволі доўга, але калі “карацей”, то гэта будзе выглядаць неяк так…
Кацілася кола з клеці, А жывіце добра дзеці! А жывіце, не сварыцеся, У загрудкі не вадзіцеся!  
Рэпарцёр «Белсату» Алесь Сіліч паразмаўляў з прафесарам нью-ёркскага ўніверсітэту Томасам Бэрдам пра беларускую літаратуру і кіно.

– Прафесар Бэрд, калі быць шчырым, амерыканцы не ведаюць беларускай літаратуры. Чаму, на Вашую думку?
22 студзеня на 87 годзе жыцця адышоў у вечнасць вядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША, ганаровы сябра міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», друкар і выдавец Мікалай Юр’евіч Прускі. Нарадзіўся ён 1 студзеня 1928 года ў Мікалаеўшчыне на Стаўбцоўшчыне. Яго маці Міхаліна Яўхімаўна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа (па бацьку).
Шматгадовага кіраўніка Англа-беларускага таварыства Джэймса Дынглі змяніў былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт.
У амерыканскім горадзе Саўт-Рыверы ў беларускай царкве імя св. Еўфрасінні Полацкай была адслужана ў гэтую нядзелю, 2 лютага, паніхіда ў памяць Міхаіла Жызнеўскага — 25-гадовага беларуса з Гомеля, які загінуў у Кіеве 22 студзеня ў часе абароны вуліцы Грушэўскага ад атакі спецназа. Развітанне з Міхаілам у Кіеве было зладжана 26 студзеня, пахаваны ён пад Гомелем 28 студзеня.
Акцыя салідарнасці з Еўрамайданам прайшла ў Стакгольме. Яе правялі мясцовыя беларусы каля амбасады Украіны. Каля будынка дыпламатычнай місіі ўдзельнікі акцыі разгарнулі плакат з заклікам «Еўропа, хопіць адных размоў. Пачні дзейнічаць. Спыні тэрор ва Украіне» на англійскай мове.
Музей малой айчыны ў Студзіводах выдаў кружэлку “Песні беларусаў з-пад Лядской пушчы. Надзея, Марыя і Уладзімір Дмітрукі”. “Знойдзем на ёй 27 песняў”, - кажа старшыня Музея малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы Дарафей Фіёнік: - На гэтым дыску зможам пачуць як абрадавыя песні (вяснушкі, сенакосныя, жніўныя, на хрэсьбіны), так і пазаабрадавыя (балады, прыпеўкі, гумарыстычныя песні), якія калісьці ў вёсцы заўсёды спяваліся.
Старонка ТБК Літвы www.westki.info/tbk па-ранейшаму працуе, аднак цяпер дзейнічае і ўласны сайт таварыства: tavarystva.lt. Там падаецца таксама беларуская радыёперадача "Тутэйшы час", што транслюецца на літоўскім радыё і выходзіць раз на тыдзень па паўгадзіны. Рэдактар і вядучы гэтай перадачы - Андрусь Старавойтаў.
26 студзеня 2014 года на васьмідзясятым годзе жыцця пасля працяглай хваробы памерла вядомы грамадскі дзеяч ва Украіне і за яе межамі, кіраўнік Усеўкраінскага саюза беларусаў (2000-2013 гг.) Аржахоўская Ірына Аляксандраўна. Ірына Аляксандраўна прайшла слаўны жыццёвы шлях, аддаючы ўсе свае сілы справе, чым бы яна займалася: ці рупліва працавала на педагагічнай ніве, ці займалася партыйнай працай, ці грамадскай дзейнасцю.
У нядзелю, 26 студзеня, споўнілася роўна дваццаць год, як памёр Алесь Адамовіч, вялікі беларускі пісьменнік ХХ стагоддзя. Актывісты некалькіх беларускіх арганізацый Масквы сёння ўсклалі кветкі да памятнае шыльды ў ягоны гонар. У аўторак плануецца прысвяціць Адамовічу занятак маскоўскай «Мовы ці кавы», таксама плануецца правесці вечар ягонае памяці.
У горадзе Дэтройт (штат Мічыган, ЗША) памёр пасля цяжкай хваробы Мікола Прускі (01.01.1928 — 22.01.2014). Нябожчык, ураджэнец Мікалаеўшчыны (Стаўбцоўшчына), быў шырока вядомы як выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч, а таксама дабрадзей, які пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасылання на Бацькаўшчыну кантэйнераў гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказала сваю заклапочанасць у сувязі з гвалтоўнымі сутыкненнямі ў Кіеве, падчас якіх быў забіты беларус Міхаіл Жызнеўскі.
Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве ў сутычках са спецназам раніцай 22 студзеня. Яго апазналі сябры і паплечнікі. Міхаіл прыехаў з Беларусі ў 2005 годзе. Паплечнікі распавядаюць, што на радзіме хлопцу пагражаў крымінальны пераслед.
“Пабожнасць, маральнасць, асвечанасць і адкрытасць. На гэтым развівалася наша культура, і я хачу яе захоўваць”, - кажа лаўрэат сёлетняй прэміі князя Астрожскага, старшыня Музея малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы Дарафей Фіёнік:
Класічны спектакль падрыхтавала група вучняў беларускага ліцэя ў Гайнаўцы, якая ўжо год працуе разам з выпускніцай тэатральнай акадэміі ў Беластоку, акторкай Тэатру "Чрэва" Яаннай Стэльмашук-Троц. "Паўлінка і праз сто гадоў блізкая для кожнага з нас", - кажа Яанна. Яанна Стэльмашук-Троц:
У гадавіну смерці паэта і журналіста Юрыя Гуменюка яго сябры і знаёмыя сабраліся ў беластоцкай кавярні “Акцэнт”. Удзельнікі вечарыны слухалі вершы, глядзелі відэа, распавядалі адметныя здарэнні з жыцця паэта. Пасьменніца і журналістка Ганна Кандрацюк-Свярубская адзначыла, што беларуская творчая супольнасць павінна на гэтым прыкладзе зрабіць высновы:
16 студзеня адбылося арганізацыйнае паседжанне Руху Салідарнасці “Разам” у Варшаве.  Удзельнікамі паседжання быў прыняты зварот да грамадства адносна правядзення жалобных мерапрыемстваў у звязку са 150-годдзем з дня страты нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і абмеркаваны фармат акцыі 22 сакавіка ў Вільні.
У нядзелю 12-га студзеня ў Беларускай клубоўні ў Празе выступіў з цікавай лекцыяй Аляксей Ластоўскі.
Падчас калядных святаў Беларускую клубоўню ў Празе абрабавалі невядомыя злачынцы, пакінуўшы за сабой разбітую шыбу і пагром у памяшканні. У першыя дні новага году клубоўня сапраўды вяглядала жахліва. Злачынцы скралі ікону Бялыніцкай Божай маці, якую выканаў і падараваў клубоўні даўні сябра Пагоні, славуты беларускі мастак Алесь Пушкін. Як ні дзіўна, сучасныя злачынцы маюць добры густ!
Алег Латышонак — гісторык, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, прафесар на гістарычна-сацыялагічным факультэце Універсітэта ў Беластоку. Актыўны дзеяч палітычна-грамадскага жыцця беларускай меншасці на Падляшшы. Апублікаваў, сярод іншага, кнігі «Białoruskie formacje wojskowe 1917–1923» (Беласток, 1995), «Od Rusinów Białych do Białorusinów.
Наш зямляк Максім Пятраеў разам з бацькамі пераехаў у Волагду ў дзяцінстве, тым не менш, ён вывучаў беларускую мову па кнігах. Паміж іншымі заняткамі ён піша песні па-беларуску і нават плануе запісаць альбом. «Наша Ніва» паразмаўляла са спадаром Пятраевым, каб даведацца, як расейская публіка рэагуе на беларускую мову і як выйшла, што кліп «Ляпісаў» «Капітал» упершыню прэзентавалі менавіта ў Волагдзе.
Увечары 7-га студзеня на нашай клубоўні прайшоў цудоўны вечар - беларуская елка з калядкамі для маленькіх прадстаўнікоў дыяспары. Сабралося шмат дзяцей, мігцелі агенчыкі на елцы і панавала вясёлая атмасфера: дзеткі гуляліся, бегалі вакол елкі, частаваліся мандарынамі і цукеркамі, радаваліся святу. 
7-га студзеня на Раство паводле юліянскага календара беларускія і ўкраінскія дэмакратычныя актывісты з ініцыятывы Руху Салідарнасці "Разам" правялі ў Кіеве акцыю салідарнасці з адным з самых вядомых беларускіх палітвязняў, лідарам беларускіх прадпрымальнікаў Міколам Аўтуховічам і іншымі палітвязнямі.
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выпусцілаў Беластоку кнігу твораў Юркі Геніюша (1935-1985) — сына Ларысы і Янкі Геніюшаў. Кніжку падрыхтавала беларуская пісьменніца і журналістка Міра Лукша разам з беларускім журналістам Віталём Лубам з Беластока. Яна мае назоў “Смыком па сэрцы”.
20 снежня 2013 г. для Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага" (ІТБК ) быў унікальным днём. Справа ў тым, што ў гэты дзень адбыліся дзве выдатныя падзеі. Першае. З ініцыятывы Старшыні ІТБК Алены Сіпаковай 20 снежня адбыўся першы круглы стол па тэме “Што агульнага, суседзі?”.
Вось і цяпер, у чаканні аднаго з самых важных святаў жыцця, перагортваем яшчэ адну старонку ўласнага летапісу. Якім быў гэты год? Вядома, для кожнага сваім, розным і непаўторным. Адным адыходзячы год прынёс радасцяў, дасягненняў, іншым - стратаў і разчараванняў. Такое ўжо чалавечае жыццё. Але ў любым выпадку ён ужо стаў гісторыяй. У чаканні ж наступнага года ва ўсіх спадзяванні, што той будзе лепшым, чым мінулы.
24 снежня ў памяшканні Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначылі Каляды. Сустрэць Каляды ў беларускай сям'і вырашылі не толькі беларусы. Былі госці з Расіі і Украіны, якія ў часе святочнай вячэры падзіліся тым, як адзначаюць гэтае свята ў іх на Радзіме, а таксама распавялі і пра свае нацыянальныя стравы. А Дана, госць з Расіі, пачаставала прысутных смачнымі бабулінымі запяканкамі.
З нагоды свята Божага Нараджэння Апостальскі візітатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа айцец Аляксандр Надсан звярнуўся да вернікаў.
Дарагія нашы! Не буду гаварыць аб тым, што тыдні-месяцы-гады ляцяць, як віхор. Гэта – тэма для старых (духам). А мы -- духам маладыя. Наша мала-досць у тым, што нам усё мала, каб было досць.  Вечна нечага ўсё хочацца: новых вестак, новых адчуванняў, новых намераў...  Казыча думка пра ўвесь наступны год: якімі сюрпрызамі ён нас пачастуе? Што новага мы адчуем, пабачым, зразумеем? Куды нас завядуць новыя сцежкі? І пакуль гэты абнаўленчы сверб у галаве сядзіць, мы – маладыя.
Святочнае  мерапрыемства  адбылося у Кішыневе ў Доме  нацыянальнастей  Малдовы. У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Вячаслаў Асіпенка, супрацоўнікі беларускай амбасады, гендырэктар Бюро міжэтнічных адносін Малдовы Алена Белякова, кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Малдове Валянцін Рыбіцкі, гендырэктар кампаніі «Керамін-груп» Ганна Бабіна, сябры Беларускай абшчыны Малдовы, кіраўнікі беларускіх суполак Кішынёва, Гагаузіі, Бэндэр,
Янку Сычэўскага пераабралі старшынём Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. У сядзібе БГКТ у Беластоку дэлегаты сямнаццатага выбарчага з’езду выбралі кіраўніцтва таварыства на чарговыя чатыры гады. Паводле новага-старога старшыні, планы на будучую дзейнасць таварыства залежныя ад фінансавання з боку Польскай дзяржавы:
21 і 22 снежня адразу ў трох гарадах ЗША прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшанавалі падзеі трохгадовай даўніны, калі беларускія афіцыйныя ўлады гвалтоўна стлумілі масавыя пратэсты супраць фальшавання вынікаў выбараў прэзідэнта краіны. Выхадцы з Беларусі выйшлі ў гэтыя дні на вуліцы ў Нью-Ёрку, Філадэльфіі ды Маямі.
19 снежня на Плошчы Вольнасці ў Познані прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю. На ёй беларусы запатрабавалі спыніць рэпрэсіі ў краіне. Акцыя была прымеркаваная да трэціх угодкаў разгону ў Мінску мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Фота з сацыяльных сетак
19 снежня ў канадскім Таронта, каля Музея хакейнай славы прайшоў пікет супраць правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі.
“Памятаем 19 снежня 2010 года!” - з такім лозунгам беларусы і ўкраінцы пройдуць сёння шлях ад Майдану Незалежнасці да Беларускай амбасады ў Кіеве, каб перадаць там петыцыю з патрабаваннем вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і правядзення справядлівых і празрыстых выбараў. "Гэта акт дэманстрацыі салідарнасці цяперашняга Майдана, які адстойвае еўрапейскі шлях, з беларускай Плошчай", - кажа Вячаслаў Сіўчык:
19 снежня а 13 гадзіне ў Варшаве на Замкавай плошчы адбудзецца акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Акцыя прысвечаная трэцяй гадавіне Плошчы 2010 года, калі былі збітыя і пасаджаныя ў турму сотні людзей, якія дэманстравалі супраць фальсіфікацыі выбараў. Па словах Зміцера Бародкі, галоўная ідэя акцыі – прыгадаць пра падзеі, а таксама пра людзей, якія мужна стаялі за сваю праўду.
Удзельнічаюць Андрэй Саннікаў, Наталля Радзіна, Агнешка Рамашэўская-Гузы і Марэк Мігальскі. Канферэнцыя прысвечаная трэцяй гадавіне падзей у Мінску – мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і яе жорсткага падаўлення беларускімі ўладамі.
У Варшаве адбылася прэзентацыя новай кнігі творцы "Знакі прыпынку". На вечарыне, якая доўжылася больш за гадзіну, паэт расказваў пра сваё жыццё, чытаў свае творы. Прысутныя змаглі паслухаць пераклады твораў Уладзіміра Някляева на польскую мову, якія рабілі вядомы перакладчык з беларускай на польскую Чэслаў Сэнюх ды Старшыня польскага ПЭН-цэнтра, перакладчык Адам Паморскі. У мерапрыемстве брала ўдзел літаратар Валярына Кустава.
Размова з прафесаркай Галінай Тварановіч, кіраўніцай Кафедры беларускай філалогіі Філалагічнага факультэту Унівэрсітэту ў Беластоку. Нагодай для размовы стала нядаўняе паведамленне, што дэкан Філалагічнага факультэта прыняў пастанову прыпыніць набор студэнтаў на Кафедру беларускай філалогіі ў сувязі са слабым зацікаўленнем гэтай спецыялізацыяй сярод патэнцыяльных студэнтаў. Калі так адбудзецца, згаданай кафедры ў Беластоку – адной з нешматлікіх устаноў за мяжой, дзе вывучаюць беларускую мову на ўніверсітэцкім узроўні – можа пагражаць ліквідацыя.
13 – 15 снежня на Беласточчыне ў Польшчы адбыўся чарговы літаратурны семінар “Бязмежжа”. Яго нязменнымі галоўнымі арганізатарамі сталіся тыднёвік “Ніва” ў асобе рэдактара спадара Яўгена Вапы і Беларускі саюз у Польшчы. Злева направа: Сяргей Астравец, Алесь Аркуш, Міхась Андрасюк, Віка Трэнас, Усевалад Сцебурака
Скарачэнні ў Беластоцкім універсітэце: рада філалагічнага факультэту ВНУ прыняла пастанову прыпыніць набор студэнтаў на некаторыя аддзяленні ды спецыялізацыі. Рашэнне, між іншым, датычыць аддзялення беларускай філалогіі і ўсіх яго спецыялізацыяў. Пакуль пастанова чакае зацвярджэння Сенату ўніверсітэта. «Галоўная прычына прыпынення набору – вельмі слабая зацікаўленасць гэтымі кірункамі і спецыялізацыямі. Напрыклад, сёлета заяву аб прыняцці на ўсе чатыры спецыялізацыі бакалаўрыяту па беларускай філалогіі падалі толькі 8 кандыдатаў.
З 7-га па 28-га снежня, у межах месяца беларускай культуры ў Эстоніі, жыхары Таліна знаёмяцца з творчасцю вядомых прадстаўнікоў беларускай культуры: Уладзіміра Арлова, Валянціна Акудовіча, Эдуарда Акуліна. Творчыя сустрэчы з гасцямі з Беларусі праходзяць кожную суботу ў будынку Талінскай цэнтральнай бібліятэкі ( вул. Estonia pst, 8).
Выйшаў новы зборнік  вершаў беларускай паэткі Даўгаўпілса Анастасіі Сазанковай “Березка на ветру”.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой прывітала памкненне ўкраінскага народу да свабоды і дэмакратыі.
Перадкалядная сустрэча беларусаў адбылася ў Варшаве. Яна распачалася Святой Імшой у кляштары айцоў-дамініканаў. Прысутныя дзяліліся аплаткамі, амаль кожны прынёс посную страву. Найлепшая з іх атрымала ўзнагароду. Таксама на сустрэчу завітаў мінскі каталіцкі гурт "Лаўдас". Як зазначае каардынатарка Беларускай імшы Ірына Губская, на сустрэчы прыходзяць людзі розных узростаў:
«Я як быццам не з’язджала з роднай Беларусі: тут, у Новасібірску, мне было так жа ўтульна, як дома, і людзі такія ж добрыя і спагадлівыя». Так усхвалявана казала госця з далёкага беларускага горада Магілёва, запрошаная на свята «У гасцях у Лявоніхі». Захапленне Віялеты Маськовай зразумець можна. Выпускніца Магілёўскага музычнага вучылішча, кіраўнік ансамбля народнай песні і музыкі «Бліскавіца», яна не раз удзельнічала са сваім калектывам у конкурсах і фестывалях рускіх і беларускіх, была і ў Балгарыі.
Паказ фільмаў з серыі "Носьбіты культуры" адбыўся ў Цэнтры беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. Праект прысвечаны людзям, якія сваё жыццё аддалі развіццю беларускай культуры на Падляшшы. Героі першых двух фільмаў – паэт Віктар Швед і мовазнаўца Міхал Кандрацюк. Такі выбар невыпадковы, кажа рэжысёр фільмаў, супрацоўнік нашага радыё Радаслаў Дамброўскі:
У Брусэлі прайшла акцыя салідарнасці з пратэстоўцамі кіеўскага Майдану.
Ангела Эспіноса, інспанка, якая вывучае ў Гранадзе славянскую філалогію. Дзяўчына год таму ўзялася самастойна вывучаць беларускую мову і нядаўна завяла адмысловы блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску».  Ангела апублікавала пост «10 добрых прычын, каб размаўляць па-беларуску». 10. Мова — скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, паводле статыстыкі ЮНЕСКА.
Напрыканцы лістапада ў ТБК Літвы адбыўся чарговы традыцыйны сход. Колькі словаў пра Браніслава Тарашкевіча прамовіў Алесь Адамковіч.  
Беларуская дыяспара ў Эстоніі наладзіла перад Калядамі шэраг сустрэчаў з вядомымі прадстаўнікамі беларускай культуры. Гэтымі днямі ў Таліне знаходзіцца пісьменнік Уладзімір Арлоў, які сустракаецца са сваімі тамтэйшымі чытачамі. А неўзабаве ў сталіцу Эстоніі накіруецца і эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч: - Уладзімір Арлоў сёння яшчэ ў Эстоніі з выступам. А я ў чацвер на яго месца лячу ў Эстонію, у Талін, і там таксама ў мяне будзе публічная лекцыя. Адмысловыя перадкалядныя сустрэчы ў Эстоніі наладзілі.
Амаль чатыры сотні гледачоў прыйшлі у Палац культуры моладзі г. Калінінграда (Караляўца) ушанаваць памяць нашага нацыянальнага героя Вікенція Канстанціна Каліноўскага. Паводле статыстыкі Каралявец - “самы беларускі” горад Расіі, хаця большасць нашых землякоў ужо ў другім пакаленні лічыць сябе “калінінградцамі”.
Сёлета 6 лістапада ў Рыме памерла Марыля Пецюкевіч — дачка вядомага беларускага дзеяча Мар’яна Пецюкевіча. У 2008 годзе з Марыляй Пецюкевіч я зрабіў інтэрв’ю, - піша Сяргей Чыгрын. У Беларусі яно нідзе не публікавалася.
1 снежня адбыўся сход Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня". Сябры таварыства, а таксама госці аднадушна асудзілі сілавы разгон удзельнікаў Еўрамайдана ў Кіеве, падтрымалі патрабаванні ўкраінскай апазіцыі аб адстаўцы ўрада і еўрапейскім цывілізацыйным шляху Украіны.
1 снежня беларусы Канады адсвяткавалі 65-годдзе старэння Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Перад пачаткам святочнай часткі адбылася супольная малітва за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртавання, а таксама ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.
1 снежня, пасля доўгага перапынку, у Вільні ў грэка-каталіцкай царкве св. Тройцы адбылася св. Імша, якая ахвяроўвалася за супакой душаў слуцкіх паўстанцаў, за вязняў, якія сядзяць у беларускіх турмах, за кс. У. Лазара, за новапрызначаных беларускіх біскупаў.
У сяле Новарасійскае на Херсоншчыне, дзе жыве шмат беларусаў, адзначылі 90-годдзе мясцовай абшчыны.
Каб ушанаваць памяць антыбальшавіцкіх паўстанцаў, беларусы наведалі магілу Цімоха Хведашчэні, знойдзеную некалькі месяцаў таму. У магіле спачывае кіраўнік беларускай антысавецкай партызанкі, грамадска-палітычны дзеяч і настаўнік. Арганізатар акцыі Анатоль Міхнавец таксама заклікаў беларусаў ушанаваць памяць герояў у сваіх дамах: і запаліць знічы ў памяць слуцкіх паўстанцаў, каб гэты агонь сведчыў пра нашую ўдзячнасць за іх подзвіг, бо сёння сапраўды Дзень героеў. Акцыя была арганізавана, дзякуючы ініцыятыве Беларуская нацыянальная памяць.
Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч з Беластока Яўген Мірановіч атрымаў Срэбны крыж заслугі - узнагароду прэзідэнта Польшчы. Падчас урачыстасці дзяржаўныя адзнакі і медалі Камісіі нацыянальнай адукацыі атрымалі 52 працаўнікі ўніверсітэта ў Беластоку. Навуковыя зацікаўленні прафесара Яўгена Мірановіча - гэта перадусім найноўшая гісторыя Беларусі:
Акцыя, прымеркаваная да ўгодкаў Слуцкага паўстання, прахойшла на плошчы Шумана ў Бруселі. Арганізатары заяўляюць, што для акцыі адмыслова выбралі час абедзеннага перапынку, каб як найбольш палітыкаў з еўрапейскіх установаў, сядзібы якіх знаходзяцца ў Бруселі, змаглі яе пабачаць. Ход акцыі пракаментаваў сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Зміцер Піменаў:
Рыхтуецца да друку чэшскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца. Раней у Чэхіі выйшаў пераклад кнігі Станіслава Акінчыца «Залаты век Беларусі». Аўтарка перакладаў Святлана Вранова распавяла журналістцы НЧ Таццяне Шапуцька, чаму перакладаць Севярынца складана і колькі беларусаў пачалі размаўляць на роднай мове пасля сустрэчы з ёй.
Беларусы з Польшчы, Украіны, Бельгіі, Швейцарыі, Нямеччыны і Беларусі абмяркоўвалі, дзеля чаго нам у свеце беларусамі звацца ды як быць карыснымі Радзіме, знаходзячыся па-за яе межамі. Дыскусія адбылася на канферэнцыі «Беларусы ў Беларусі і па-за яе межамі: Разам дзеля пераменаў» на выходных у Варшаве.
23 лістапада падчас анлайн-канфэрэнцыі прадстаўнікі беларускай эміграцыі ў розных краінах абмеркавалі сумесныя дзеянні супраць дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
У Беластоку з'явілася вуліца імя беларускага педагога, публіцыста і літаратара Міколы Гайдука. Адзінагалосна прагаласавалі за гэтае рашэнне дэпутаты гарадской рады Беластока.  Ініцыятарам надання адной з вуліц імя Гайдука было дэпутацкае кола “Форум падляшскіх меншасцяў”.  Паводле словаў чальца дэпутацкага кола Славаміра Назарука, Мікалай Гайдук звязаны з Беластокам перадусім сваёй публіцыстычнай і выдавецкай дзейнасцю:
Дзень Герояў у беларускай традыцыі, нагадаем, — гэта дзень Слуцкага збройнага чыну — узброенага паўстання ў 1920 годзе супраць бальшавікоў, за Беларускую Народную Рэспубліку. Беларусы! Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!
III з’езд “Усеўкраінскага саюза беларусаў” (УСБ) адбыўся 13 лістапада 2013 года ў Гандлёва-прамысловай палаце Украіны ў Кіеве пад старшынствам Фёдара Кавалевіча.
Беларускія паэты ў арыгінале і перакладзе на польскую мову прадставілі свае творы ва Уроцлаве. У межах фестывалю незалежнай беларускай культуры прайшла паэтычная вечарына Уладзіміра Някляева, Андрэя Адамовіча і Андрэя Хадановіча.
Шаноўныя сябры!
У суботу, 23 лістапада, беларусы ў Рызе збіраліся адсвяткаваць 25-я ўгодкі з дня заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" з удзелам Змітра Вайцюшкевіча і іншых гасцей з Беларусі. Але, на жаль, 21 лістапада ў Рызе адбылася трагедыя ў адным з буйных супермаркетаў - загінулі людзі, шмат ахвяр.
Ужо ўчора было відавочна, што ўсё будзе адменена, бо будзе абвешчана жалоба па загінулых. Нашыя ім спачуванні.
Інфармацыя аб святкаванні юбілею нашага таварыства будзе абвешчана дадаткова.
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў са сваім традыцыйным віншавальным зваротам: Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну - Днём Героеў Беларусі.
27 лістапада споўніцца 25 гадоў з дня заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". 23 лістапада з гэтай нагоды ў Рызе пройдзе ўрачыстае святкаванне. Сябра Рады ЛТБК “Сьвітанак”, сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Вячка Целеш расказвае пра тое, як паўставала таварыства. 
Педагог Зося Кустава прадставіла выдатна ілюстраваную дзіцячую кнігу "Лучынка".   Сямейства добрых беларускіх кніжак для дзетак папоўнілася яшчэ адным выдатным зборнікам. Багата ілюстраваная кніга “Лучынка”, складзеная педагогам Зосяй Куставай, ужо з'явілася на паліцах кнігарняў. На прэзентацыі кніжкі ў Варшаве пабываў Аляксандар Папко.
Ніна Янсанэ з дому Панізнікаў нарадзілася 21 лістапада 1933 года у в.Бабышкі (Мёрскі раён Віцебскай вобласці). З 1951 года жыве ў Латвіі. У 1998 годзе атрымала латвійскае грамадзянства. Дасканала валодае латышскай мовай. Яе пераклады публікаваліся ў штогодніку "Ветразь", часопісе "Вожык", у газетах "Набат", "Наша слова", у кнізе "Ян Райніс" (серыя "Скарбы сусветнай літаратуры"), дзе яна і аўтар падрадковых перакладаў, а таксама ў кнізе "Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі".
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!” Францішак Багушэвіч 15 лістапада ў памяшканні Харкаўскага аддзялення Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны з вялікім поспехам прайшоў творчы вечар адной з выдатных паэтак беларускай дыяспары Украіны – Іны Снарскай. Дарогі лёсу ды каханне “прызямлілі” гэтую жанчыну ва ўкраінскаю Палтаву… Арганізавала сустрэчу са спадарыняй Інай Харкаўскае гарадское нацыянальна-культурнае аб’яднанне беларусаў “Сябры”.
Законапраект «Аб беларусах замежжа» рыхтаваўся Міністэрствам замежных спраў з 2008 года. У парламенце яго планавалася разгледзець яшчэ ў 2011-м, але тэрміны былі перанесены з-за недастатковай гатоўнасці дакумента.
Ранейшы лідар таварыства Барыс Іваноў склаў і дэпутацкія паўнамоцтвы ў Даўгаўпілскай думе: па сямейных абставінах ён вымушаны знаходзіцца па-за межамі Латвіі. Новы кіраўнік Цэнтра беларускай культуры абраны на справаздачна-выбарным сходзе Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Валерый Амбросаў мае вышэйшую адукацыю, актыўна працуе ў суполцы з 2006 года, выступае ў створаных пры ёй гуртах “Купалінка” і “Лянок”.
У мастацкай галерэі Мінска ладзілася выстава творчых работ маладых мастакоў з Заходняй Сібіры
Кандыдат філасофскіх навук Галіна Дракахруст памерла 16 лістапада. Ёй было 54 гады. «Галіна была сацыёлагам, у 1990-ых яе даследаванні друкавала незалежная прэса. Галя застанецца ў нашай памяці годным і светлым чалавекам. Не забудзем і тое, што ў 96-ым у яе кватэру ўварваліся некалькі бандытаў і жорстка яе збілі — яна была адной з першых ахвяраў «індывідуальнага тэрору» – напісаў у сваім фэйсбуку журналіст Радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.
Беларускі бард са Слоніма, пераможца “Бардаўскай восені” ў 2010 годзе, каб парадаваць сваімі песнямі, завітаў у польскую сталіцу. Кожная песня Яўгена – як легенда, з якой звязана свая асобная гісторыя. Прысутныя на канцэрце атрымалі магчымасць даведацца, як ствараліся мызычныя творы Яўгена. Таксама музыка распавёў пра свае будучыя творчыя планы. Кажа Яўген Барышнікаў:
Беларускія абрады паказалі ў Бельску Падляшскім. ХХ-я прэзентацыя абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне” завітала і ў Бельскі дом культуры. Прысутныя пабачылі абрадавыя сцэнкі ў выкананні беларусіх аматарскіх калектываў. Жанчыны з Дабрывады прыехалі з ільном. Кажа Ніна Яўдасюк з Дабрывады:
24 жніўня 2013 года ў вёсцы Чарчэт Тайшэцкага раёна адзначылі 110-годдзе вёскі. Вёска Чарчэт знаходзіцца за 180 кіламетраў на поўнач ад раённага цэнтра Тайшэт Іркуцкай вобласці. Але да самога Тайшэта ад Іркуцка ехаць на хуткім цягніку трэба каля 14 гадзін. Такім чынам, каб выправіцца ў дарогу ў такое аддаленае сяло, трэба амаль суткі быць у дарозе, з улікам усіх чаканняў і «стыковак». Да таго ж дарога да вёскі Чарчэт не заўсёды адрозніваецца добрым пакрыццём. Мала таго, што там няма асфальту, але і “гравейка” бывае не ў найлепшым стане.
Апошні дзень лета Іркуцк вырашыў адзначыць разнастайнымі святкаваннямі. Яны праходзілі на шматлікіх пляцоўках горада. Нашы беларускія арганізацыі: ІТБК і Маладзёжны клуб «Крывічы» таксама ўзялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. Вось пра адно з іх мне б хацелася расказаць крыху больш падрабязна. У цэнтры горада на скверы Кірава Упраўленне культуры горада Іркуцка і музей гісторыі г. Іркуцка ў асобе філіяла Дома рамёстваў праводзілі «Ціхвінскім кірмаш».
Сёлета фестываль згуртаваў вакол сябе польскіх, беларускіх, сербскіх, нямецкіх і англійскіх літаратурных творцаў. 
Адным з традыцыйных момантаў мерапрыемста было спатканне рэдактараў і выдаўцоў, сярод якіх выступілі прадстаўнікі беларускага грамадска-культурнага выдання “Часопіс” і газеты “Ніва”. Кажа Юрка Хмялеўскі, рэдактар штомесячніка “Часопіс” і дырэктар гміннага Цэнтра культуры ў Гарадку:
У межах Фестывалю славянскай паэзіі ў польскай сталіцы праходзіць выстава, прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Кожны са стэндаў выставы расказвае пра жыццё паэта ў розных гарадах у кантэксце ягонай несмяротнай паэмы “Дзяды”. Экспазіцыю можна паглядзець у варшаўскім Музеі літаратуры. Расказвае дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі і беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч:
З дадавальненнем паведамляем аб выхадзе ў свет чарговага, сёмага па ліку, нумару літаратурнага альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа "Беларус". Сёлета на 350 бачынах штогадовіка прадстаўленыя літаратурныя творы 24 аўтараў з 10 краінаў свету.   Прэзентацыя новага выдання ў Нью-Ёрку адбудзецца 9-га лістапада 2013 г.
7 лістапада споўнілася 65 гадоў з дня трагічнай смерці выдатнага беларускага паэта, гісторыка, грамадскага дзеяча Хведара Ільяшэвіча. У час нямецкай акупацыі ён узначальваў Беларускі Камітэт на Беласточчыне: ладзіў школьніцтва і рэдагаваў газету “Новая дарога”.  Як падкрэслівае даследчыца жыцця і дзейнасці Хведара Ільяшэвіча доктар Лена Глагоўская, гэтая значная постаць надалей застаецца мала вядомай сучасным беларусам:
6 лістапада прыйшла з Рыму сумная вестка - не стала Марылі Пецюкевіч, дачкі слыннага беларускага дзеяча Мар'яна Пецюкевіча. Яна належала да тых беларускіх патрыётаў, якія Беларусь праняслі праз усё сваё жыццё. Любіла яе ўсім сваім сэрцам і марыла пра вольнасць бацькаўшчыны і вяртанне беларускай мовы. Усё сваё жыццё прысвяціла захаванню і папулярызацыі спадчыны свайго бацькі Мар'яна Пецюкевіча. За ўласныя грошы выдала яго кніжкі. Сабрала і захавала багаты матэрыял аб яго жыцці і дзейнасці.
Урэшце ў спадара Сяргея Панізніка знайшлася магчымасць завітаць да нас у Прагу і асабіста прэзентаваць на клубоўні свой дыск, выдадзены пры падтрымцы ПАГОНІ. Змест гэтага дыска ствараюць аўтэнтычныя спевы старэйшых жыхароў Міёршчыны, запісаныя сп. Сяргеем цягам 1968-69 гадоў. Набыць дыск магчыма на клюбоўні. 20-га кастрычніка ў клубоўні прайшла прэзентацыя гэтага дыска. Сп. Сяргей Панізнік распавёў пра ідэю і гісторыю стварэння дыска, пра выканаўцаў спеваў, а таксама зачытаў шмат сваіх вершаў. 
Родныя і сябры развіталіся ў Крынках з Таццянай Яновіч, жонкай вядомага беларускага пісьменнікаСакрата Яновіча. Жалобнае набажэнства адбылося ў мясцовай царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. У развітанні прымалі ўдзел дзеці Яновічаў, а таксама сябры і знаёмыя, якія былі частымі госцьмі ў іх хаце: Яраслаў Яновіч: Аднойчы я ішоў з маці па вуліцы, і запытаў колькі мне гадоў, яна сказала, што шэсць. З прыемнасцю гэта ўспамінаю.
У 1959 годзе ў кангрэсе ЗША на Дзень Волі гучала малітва на беларускай мове! Чытаў яе беларускі святар Чыкагаўскага грэка-каталіцкай царквы Уладзімір Тарасевіч. Сёння ягоныя родзічы мала што ведаюць аб працы дзеяча на ніве беларушчыны.
Традыцыя беларускай музейнай справы ў Вільні бярэ пачатак ад 1856 года, калі Яўстафій Тышкевіч адкрыў музей старажытнасці на аснове музейных экспанатаў з Лагойску, прывезенных у Вільню на выставу ў 1845 годзе. Пазней ён стаў музеем віленскага ўніверсітэта. З 20-га стагоддзя, ад часу стварэння беларускага музея Іванам Луцкевічам, пачынаецца новая старонка беларускай музейнай справы. Максім Багдановіч сказаў у 1911 годзе: «Гэта ёсць фундамент нашага Адраджэння. Гэта і за 1000 гадоў будзе сведчыць аб нас».
3 лістапада беларусы Варшавы першы раз у новым навучальным годзе сустрэліся на ўжо традыцыйнай Імшы, якая праводзіцца ў сталіцы Польшчы на беларускай мове. Хоць лакалізацыя месца літургіі змянілася, захавалася пераемнасць у яе правядзенні ў законнікаў: раней Імша праходзіла ў кляштары дамініканаў у цэнтры горада, цяпер— у кляштары дамініканаў на Служаве. Змяніўся таксама і душпастыр: а. Віталь Сапега ОР, які цэлебраваў Еўхарыстыю ў мінулым навучальным годзе, выехаў у Віцебск.
З'явіўся чарговы, сёмы па ліку альманах літаратараў замежжа «Беларус». У новым выпуску – не толькі арыгінальныя творы (прадмова В. Воранава, проза В. Зайкі, вершы св. памяці С. Вітушкі, успаміны В. Якімовіч, «ГалюцыНАЦЫІ» М. Шчура), але і пераклады І. Варабей (аповеды індзейскага пісьменніка Т. Кінга), А. Мінкіна (Рэмбо, Мілаш, Фалькіўскі), С. Сокалава-Воюша  (папулярныя песні і рамансы), Я. Лапаткі (урыўкі з «Лузіядаў» Камойнша). Папярэднія выпускі альманаха даступныя ў фармаце pdf на сайце kamunikat.org . Гл. таксама:
Аб’яднанне беларусаў Швейцарыі ў суботу 2 лістапада наведала магілу славутай беларуская дзяячкі і мецэнаткі княгіні Магдалены Радзівіл.
Напрыканцы кастрычніка ў ТБК Літвы адбылася традыцыйная сустрэча. Прапануем вашай увазе прамовы вядоўцаў, прысвечаныя славутым беларусам, чыё жыццё было звязанае з Вільняй. Алесь Адамковіч.Да 225-годдзя з дня нараджэння Івана Насовіча і 125-годдзя  з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
2 лістапада беларусы наведалі могілкі Росы ў Вільні. А 1 лістапада ў літоўскай сталіцы маладзёны арганізавалі талаку ля помніка паўстанцам 1863 года на Лукішках, а таксама на пахаваннях славутых суайчыннікаў на могілках Росы. Тут пахаваныя ключавыя для гісторыі беларускай незалежнасці постаці – Іван і Антон Луцкевічы, драматург Францішак Аляхновіч, пісьменнік Ядвігін Ш., асветнікі Казімір Сваяк і Альбін Стаповіч.
Варшаўскія беларусы на чале з кіраўніком ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатолем Міхнаўцом наведалі 2 лістапада вядомыя могілкі Старыя Павонзкі (Stare Powązki).
Пражскія беларусы на Дзяды ўшанавалі памяць прэзідэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі. Нягледзячы на непагадзь — у Празе ішоў дождж — больш за два дзясяткі беларусаў прыйшлі на Альшанскія могілкі чэшскай сталіцы, дзе пахаваныя старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пятро Крачэўскі і Васіль Захарка, а таксама оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі.
3 лістапада 2013 года ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры Таронта адбылося святкаванне Дзядоў. Удзельнікі імпрэзы прыгадалі першае шэсце ў Курапаты, якое адбылося 25 гадоў таму ў 1988-м, а таксама тое, што ў 1994-м Курапаты наведаў тагачасны прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.
29 кастрычніка 2013 года споўнілася 90 гадоў Вользе Грыцук - адной з актыўных дзяячак беларускага руху ў Канадзе. Муж спадарыні Вольгі, Аляксей Грыцук, быў выбітнай асобай беларускай дыяспары: гісторыкам, літаратуразнаўцам, настаўнікам, старшынём Згуртавання беларусаў Канады. Сама Вольга Грыцук выступіла адной з заснавальніцаў Згуртавання беларускіх жанчын Канады, а потым узначальвала гэтую арганізацыю на працягу 18 гадоў.
У Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі Украіны і Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Камітэт вызвалення палітвязняў і Рух Салідарнасці "Разам", актывісты якога прыехалі ў Кіеў з Беларусі. На Майдане Незалежнасці прайшоў пікет у падтрымку  украінскіх і беларускіх палітвязняў. Пасля заканчэння акцыі ўдзельнікі адправяць паштоўкі палітвязням, адзначыў Вячаслаў Сіўчык.
29 кастрычніка адзначае сваё 90-годдзе спадарыня Вольга Грыцук. Яна больш як паўвека жыве ў канадскім горадзе Кінгстан. А нарадзілася каля старажытнага беларускага горада Дзісна. І я нарадзіўся недалёка ад Дзісны ў 1942 годзе. Вольга, дачка Васіля Дуброўскага, назаўсёды пакінула руіны згарэлага ад бамбёжак дома ў 1944 годзе. Праз 60 гадоў пасля тых падзей пачалася наша перапіска і прадаўжаецца да гэтага часу. Лагоднай, чулай, зычлівай суайчынніцы прысвячаў вершы, дбаю, каб і на яе радзіме захаваліся добрыя згадкі пра зямлячку.
Сябры спадарыні Элеаноры Кіркевіч, якая жыве ў горадзе Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі (ЗША), адзначылі яе 100-я ўгодкі жыцця 26 кастрычніка ўрачыстым абедам з кветкамі, падарункамі і віншаваннямі.
З беларускім акцэнтам прайшоў у Маямі ў ЗША роварны рэйд з нагоды Хэлоўіна. Беларускія ўдзельнікі прабегу ехалі з бел-чырвона-белымі сцягамі ды музыкай. Беларуская грамада далучылася да крытычнай масы, якую кожную пятніцу месяца ладзяць амерыканцы, кажа карэспандэнтка Беларускага Радыё Рацыя з ЗША Паліна Прысмакова:
Ці ёсць у беларусаў традыцыйная кухня - гэта спрабавалі высветліць беларусы ў Варшаве. У Беларускім Доме адбылося свята беларускай кухні. Кожны змог пачаставаць сваёй стравай прысутных. Удзельнікі прыгатавалі кнышыкі, запечаныя яблыкі, шчупака, халаднік ды шмат іншых страваў. Адбыўся і конкурс. Першае месца занялі дранікі са свойскай падлівай. Свята беларускай кухні было вельмі прыемным і хочацца, каб яно адбывалася яшэ не адзін раз, зазначае пераможца конкурсу "Свята беларускай кухні" Аляксандра Шэпялевіч.
Кніга напісаная на польскай мове і мае назву «Сістэма Беларусь». На сустрэчы прысутнічалі каля 50 чалавек - як і беларусы, так і палякі. Між іншым закраналіся тэмы візаў ды амбасадаў, і непасрэдна пытанні з залі тычыліся прэзідэнта Беларусі і яго сыноў. Ці не баіцца рэакцыі ўладаў на кнігу «Сістэма Беларусь» - распавядае карэспандэнт газеты Выборчай Андрэй Пачобут.
У польскай сталіцы запатрабавалі вызвалення беларускіх палітычных зняволеных. Акцыя салідарнасці з імі прайшла 23 кастрычніка ля ўваходу ў Варшаўскі ўніверсітэт. Як паведаміў сайту charter97.org адзін з яе арганізатараў Вячаслаў Сіўчык, непасрэднай падставай для яе правядзення стаў ліст палітвязня Мікалая Аўтуховіча, у якім ён апісвае становішча вязняў беларускіх турмаў і кажа пра ціск з боку адміністрацыі ў свой адрас.
У Празе, як у калысцы, выгадавалася безліч талентаў. Аднак, апроч інтарэсу да ўласнага, у чэхаў раз-пораз успыхвае інтарэс да Беларусі ды нашай культуры. Гэтую жанчыну завуць Светлана Вранава (Světlana Vránová). Толькі што яна скончыла пераклад на чэшскую мову кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь».
Сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі. На кургане Касцюшкі ў Кракаве быў падняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя была прымеркавана да чарговых угодкаў яго смерці.
Дарагія нашы! Тая наймілейшая краіна, дзе завязана пупавіна. Няма большага духовага задаваленьня, як адведкі родных на роднай зямлі. Мы з Надзяй ўдзячныя Богу, што нам пасьля чатырохгадовага перапынку пашчасьціла пабачыцца з вамі, пабыць у розных мясьцінах Беларусі, пажыць успамінамі, пацешыць вочы незабыўнымі краявідамі, але адначасова з болем у сэрцы  пераканацца ў адыходзе з практычнага ўжытку таго, што нам найдаражэйшае – роднай мілагучнай мовы.
Канцэпцыя праекта Цэнтра беларускай культуры ў Кленіках, што ў гміне Чыжы, абраная. Цягам апошняга тыдня ў мясцовай святліцы жыхары глядзелі шэсць найлепшых канцэпцый, за якія можна было галасаваць. Больш за палову галасоў было аддадзена праекту Аляксандры Бартошук. “Канцэпцыя ўпісваецца ў архітэктуру вёскі”, - кажа дырэктар Гміннага асяродку культуры ў Чыжах Юры Якімюк:
Сёлета ўлетку, выступаючы на Шостым з’ездзе беларусаў свету, адзін з лідараў беларускай суполкі з Іркуцка Алег Рудакоў паспрабаваў адказаць на няпростае пытанне: як удалечыні ад Бацькаўшчыны абудзіць актыўнасць суродзічаў, далучыць да спраў дыяспары? І першым “сакрэтам”, дакладней, апрабаваным сродкам назваў абрады. У Прыбайкаллі ведаюць: пранікаючы ў іх сутнасць, спрабуючы зразумець глыбінны сэнс і адаптуючы абрады продкаў да новай рэальнасці, мы нібы распальваем вялікае вогнішча ў сцюдзёную пару.
Кожную песню ў выкананні фальклорнага гурта з Клічава ў эстонскім горадзе гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі.
11-13 кастрычніка Каўнас стаў «беларускім»: у горадзе адбыўся Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Сёлета больш за 400 навукоўцаў у трэці раз сабраліся ва Універсітэце Вітаўта Вялікага і падзяліліся вынікамі сваёй акадэмічнай працы, якую аб’ядноўвае датычнасць да Беларусі.
У мінулую нядзелю ў польскім горадзе Катавіцы адбыўся лёгкаатлетычны прабег пад лозунгам «За Статкевіча і вольную Беларусь». На многіх удзельніках кросу былі майкі з партрэтам беларускага палітвязня.
Выступ беларускага спевака адбыўся ў памяшканні бару “Склад Бутэлек”. Шчырыя песні  Зміцера Вайцюшкевіча разам з яго тонкім гумарам чарговы раз стварылі слухачам прыемную і сяброўскую атмасферу. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць песні з апошняга альбому музыкі “Варанок”, а таксама яго новую, яшчэ не да канца напісаную песню “Жыве Беларусь”, якая выклікала захапленне публікі.
У гэтым годзе парафія ў Антверпене, якая паўстала ў 2002 з ініцыятывы беларускіх эмігратаў, святкуе сваё дзесяцігоддзе. Сярод ініцыятараў былі таксама беларусы старой эміграцыі, у прыватасці, светлай памяці Радны БНР Янка Жучка і Зоя Смаршчок-Жэлязоўская. Першая Літургія была адпраўлена 1 чэрвеня 2003 года ў прысутнасці Апостальскага Візітара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана. Як распавядае пробашч парафіі Ян Масейчык, вернікамі з’яўляюцца ў асноўным беларусы, якія з розных прычын аказаліся за межамі бацькаўшчыны на сталым побыце.
Спадарыні Лідзе Швэфэль пайшоў 89-ты год. Больш за 60 з іх яна пражыла ў ЗША. І большую частку жыцця з ёй разам быў каханы муж Даніла, які, немец паводле паходжання, стаў беларусам у сэрцы.   Дачка «балахоўца»
Удзельнікі экскурсіі, зладжанай Аб'яднаннем АБ-БА, наведалі месцы, звязаныя з падзеямі і постацямі беларускай гісторыі. Правадніком падляшскіх беларусаў па Вільні была Людвіка Вітушка, якая распавяла між іншым пра вялікі віленскі некропаль. Людвіка Вітушка:
“Смачна!” - кніга пад такой назвай выйшла ў Абласным Новасібірскам цэнтры беларускай культуры. Прадстаўляе яе рэдактар ​​і складальнік Людміла Бяляўская.
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Ляцяць у вырай жураўлі і гусі,
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.

Яго мая кранаецца рука,
А ён нібыта выкаваны з броні,
I жылка кожная дубовага лістка
Злілася з жылкамі маёй далоні.   Гэтыя радкі Сяргея Грахоўскага, 100-гадовы юбілей якога адзначаецца сёлета, могуць быць эпіграфам да сустрэчы, якая адбылася, як заўсёды, у ТБК у апошнюю 
Гэтую кнігу складана будзе знайсці ў кнігарні. Адразу ж пасля выхаду яна стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Прычына таму - не толькі абмежаваны наклад. Выданне прызначана для ўнутранага сямейнага выкарыстання членаў роду Целешаў. Але пагартаць яе ці проста пазнаёміцца з агульнай канцэпцыяй і структурай, думаю, будзе карысна кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй сваёй сям'і, хоча скласці ўласны радавод. Менавіта такі своеасаблівы майстар-клас і прапануе чытачу мастак, краязнаўца Вячка Целеш у выданні "Адсюль наш род, тут мой прычал" (Мінск: Кнігазбор, 2013).
Асноўная ідэя клуба – нараджэнне і генерацыя беларускай думкі. Арганізатары плануюць сабраць вакол клуба экспертаў у розных галінах, якія займаюцца Беларуссю і падымуць важныя для Беларусі пытанні.  “На сённяшні момант Варшава стала цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця беларусаў. Мы хочам, каб беларусы, а дакладней беларуская моладзь, якая жыве ў Варшаве, былі далучаныя да беларускай справы”, – зазначае Зміцер Бародка.
Славіст, перакладчык Быкава і Гарэцкага Норберт Рандаў сышоў з жыцця 1 кастрычніка. Норберт Рандаў каля сваёй калекцыі Беларускай літаратуры (фота Інга Пэтца).  
Аматары Вікіпедыі зладзілі фотаэкспедыцыю «Следам беларусаў Падляшша». Яе вынікі папоўляць архівы інтэрнэт-экцыклапедыі.
Прэзентацыя кнігі Шушкевіча адбылася ў Варшаве. Новае выданне атрымала назву “Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР”. Аўтар расказаў пра тое, як стваралася кніга, пра мэты яе паўстання, пра тое, чым ганарыцца ў сваім жыцці, а таксама пра што шкадуе.  Сярод гасцей прысутнічаў былы міністр абароны Польшчы Януш Алышкевіч. Па словах Станіслава Шушкевіча, падчас напісання кнігі асаблівых цяжкасцяў не ўзнікала:
Днямі пабачыў свет трэці нумар часопіса "Сакавік" (верасень 2013). Заснавальнік і рэдактар часопіса - Пётра Мурзёнак. Часопіс выходзіць анлайн і ставіць за мэту падтрымку беларускай культуры і беларускасці. Наступны нумар выйдзе ў снежні гэтага года.  
З адпаведнай прапановай выступілі дэпутаты гарадской рады. Аднак працэс надання назвы вуліцы ці аб’екту - складаны, кажа чалец гарадской Рады Беластока Славамір Назарук: - З’явілася такая ідэя з нашага боку, з майго боку, каб назваць вуліцу ў гонар Міколы Гайдука. Мы да гэтага прымерваемся, бо трэба знайсці месца, узгадніць і г.д. Будзем намагацца захаваць памяць пра гэтую постаць.  Пытанне надання назвы вуліцы імя Мікалая Гайдука будзе разгляджаны гарадской Радай Беластока яшчэ ў гэтым годзе. 
Беларускі дом ў Варшаве арганізуе бясплатную юрыдычную дапамогу  ў супрацоўніцтве з польскімі спецыялізаванымі арганізацыямі. Кансультацыйны пункт пачынае працу з кастрычніка”, - паведаміў судырэктар дома Зміцер Бародка. - Мы дамовіліся з  Фундацыяй “Польска Акцыя Гуманітарна”. Беларусы, якія патрабуюць дапамогі юрыдычнай, могуць звяртацца да нас, у Беларускі дом, мы выступаем як пасярэднікі, мы можам аказваць любую юрыдычную дапамогу, кансультатыўную і напісанне скаргаў.    
Праваслаўную святыню св. Георгія ў Чыкага беларусы стварылі разам з данскімі казакамі на месцы былой сінагогі. Беларусы з’явіліся ў Чыкага яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, але яны эмігравалі з тагачаснай Расійскай імперыі, таму іх зазвычай запісвалі расійцамі. Каталікоў-беларусаў, у сваю чаргу, пераважна залічвалі да палякаў.   Беларусы ў Чыкага
28 верасня ў Беларускім доме ў Лондане адбылася ўрачыстая вечарына ў гонар шматгадовай кіраўніцы Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ) Алены «Лёлі» Міхалюк. Яна склала паўнамоцтвы старшыні адной з найстарэйшых беларускіх арганізацый замежжа ў чэрвені. Алена Міхалюк родам з Шаркоўшчыны. У Англію яна прыехала 17-гадовай дзяўчынай разам з маці ў 1947 годзе — з лагера для перамешчаных асоб у Нямеччыне.
Як артыстку яе ведаюць пад псеўданімам Olyia. 33-­гадовая Вольга Казак запісала песню Like Heaven («Нібы ў раі»), з якой трапіла ў ратацыю на нью­-ёркскіх радыёстанцыях. А першыя ў жыцці песні Вольгі былі беларускія. «Спяваць я пачала, мабыць, да таго, як нарадзілася, — мая мама выступала цяжарнай, — расказала Вольга «Нашай Ніве».
У суботу 28 верасня беларусы Канады сабраліся ў сакральным месцы – Прошчы Пакутнікаў (Martyrs’ Shrine) каля антарыйскага гораду Мідлэнд, каб аднавіць Беларускі Еўфрасіннеўскі Крыж. Крыж быў упершыню пастаўлены ў гэтым традыцыйным месцы паломніцтва прадстаўнікамі беларускай дыяспары з усяго свету ў 1988 годзе у памяць 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі.
22 верасня ў Кішынёве адбыўся 13-ты Рэспубліканскі этнафэст, у якім узялі ўдзел каля 70 рэспубліканскіх і муніцыпальных этнакультурных арганізацый, былі прадстаўленыя каля 50 нацыянальных меншасцяў Малдовы. Беларуская культура, традыцыі і звычаі былі шырока прадстаўленыя на гэтым фестывалі ў межах самага маштабнага за апошнія гады беларускага падворка, арганізаванага беларускай суполкай пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове.
У межах фестывалю "Іншае вымярэнне" ў клубе Фама быў паказаны спектакль аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” - “Ой, даўно-даўно…" Беларускія гісторыі з Падляшша”. Значная падзея адбылася у час мерапрыемства - узнагароду “Сярэбраны крыж заслугі” ад прэзідэнта Польшчы атрымала намесніца старшыні аб’яднання “АБ-БА” Аліна Ваўранюк.
Немец ладзіць у Берліне беларускамоўную сустрэчу “Мова ці Kaffe”.
  Табіяс Вайман лічыць сябе аматарам Беларусі. Нашу мову ён вывучыў у Мінску, падчас навучання ў лінгвістычным універсітэце. Малады чалавек працуе ІТ-спецыялістам. Цікава, што ў яго берлінскай кватэры ёсць спецыяльны пакой для беларусаў. Нядаўна Вайман вырашыў арганізаваць у нямецкай сталіцы беларускамоўныя сустрэчы. 
Статуэтку і чэк на 20 тысяч злотых (6 380 даляраў) польскі мастак беларускага паходжання атрымаў падчас урачыстасці ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Лявон Тарасевіч стаў лаўрэатам Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва». Узнагароду мастак здабыў за выставу ў галерэі «Spokojna», а таксама адкрытай галерэі ў Доме Палёніі ў Варшаве.
На радаводным дрэве мастака Вячкі Целеша, якому 25 верасня спаўняецца 75 гадоў, — больш за 500 атожылкаў. Так абсяжна даследаваўшы свае карані і крону, сённяшні жыхар Рыгі і кавалер латвійскага ордэна Трох Зорак лічыць, што без радаводу ні асобны чалавек, ні народ існаваць не могуць. А яшчэ ён перакананы: толькі мова і бел-чырвона-белы сцяг з’яднаюць беларусаў.
Царква (ці хутчэй капліца – з-за памераў) святога Кірылы Тураўскага задуманая як сэрца нашага Рэлігійна-культурнага цэнтру. Ідэя збудаваць яе з'явілася ў мяне з самага пачатку працы тут: нам 60 гадоў, а храма няма. Адразу ж я сутыкнуўся з неразуменнем: што будаваць, дзе і як? І галоўнае – для каго?
На сконе савецкай эпохі выкладчык юрфака БДУ Васіль ЕЎДАКІМАЎ трапіў у топавую юрыдычную кантору Лондана, стаўшы ці не першым беларускім эмігрантам новай хвалі ў Вялікабрытаніі. Расповедам пра доўгую дарогу на Захад, сустрэчы з паваеннымі эмігрантамі, ангельскі светапогляд і спраўджаную брытанскую мару адзін з лідараў тамтэйшай беларускай грамады працягвае нашу серыю гутарак "Беларуская Брытанія". СПАРТОВАЕ ДЗЯЦІНСТВА
Японка вывучыла беларускую мову за адзінаццаць месяцаў. Сіоры Кіясава прыехала з Токіа ў Мінск у мінулым годзе на стажыроўку ў БДУ. Яна вывучыла беларускую мову на такім узроўні, што свабодна гаворыць і нават чытае Рыгора Барадуліна. У Мінску дзяўчына, акрамя заняткаў у БДУ, наведвала бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы "Мова цi кава». Пасля свайго вяртання ў Токіа яна разам з беларускай Таццянай Цагельнік, якая вучыцца ў Японіі, арганізавала там падобныя курсы.
Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі збярэ11-13 кастрычніка ў Каўнасе больш за 400 навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў і інтэлектуалаў з 25 краін.  Арганізатары Кангрэса паведамляюць, што прыкладная праграма мерапрыества ўжо складзеная. Сярод вядомых навукоўцаў анансуецца ўдзел у працы Кангрэса беларускага літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, брытанскага даследчыка літаратуры Арнольда Макміліна, амерыканскага лінгвіста Курта Вулхайзера, даследчыка Бібліі айца Аляксандра Надсана з Лондану.
Інстытут польскай філалогіі і Кафедра беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта рыхтуюць выданне, прысвечанае асобе Сакрата Яновіча. Зборнік будзе складацца з трох частак. Да яго стварэння запрошаныя асобы, якія супрацоўнічалі з Яновічам або займаліся даследаваннем ягонай творчасці. Пра ідэю выдання расказвае доктар Гражына Харытанюк-Міхей з універсітэта ў Беластоку:
Вядучы спярша зачытаў віншавальны зварот віленчукам ад старшыні КХП-БНФ “Адраджэнне” Зянона Пазьняка з нагоды 25 жніўня – Дня здабыцця незалежнасці Беларусі.  Пра  Валерыя Антонія Урублеўскага распавёў вядучы імпрэзы Вацлаў Гульбіновіч. 5 жніўня споўнілася 105 гадоў са дня смерці рэвалюцыйна-дэмакратычнага дзеяча, найбольш таленавітага паўстанцкага камандзіра 1863-1864 гг., генерала Парыжскай камуны Валера Урублеўскага.
Паказ пастаноўкі спектакля “Дзяды” Адама Міцкевіча адбыўся ў Беларускім доме ў Варшаве. Прысутныя змаглі паглядзець эксклюзіўнае відэа ад “Тэатра Ч”, а таксама асабіста задаць пытанні стваральніку спектакля. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел паэтка Валярына Кустава і тэатральны прадусар ды дырэктар “Тэатра Ч” Андрэй Чарных. 
У Варшаве адбылася прэзентацыя інтэрнэт-праекта пад назвай “Беларускі архіў вуснай гісторыі”. Галоўнай мэтай праекта з'яўлецца спрыянне даследаванням і пераасэнсаванне савецкага перыяду гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі. Па словах гісторыка і каардынатара праекта Ірыны Кашталян, людзей да праекта прыцягнута вельмі шмат і кожны жадаючы можа далучыцца да стварэння гісторыі.
Давялося мне пабываць у гасцях у айца Аляксандра Надсана і айца Сяргея Стасевіча. Піша Андрэй Сантоцкі. Яны жывуць ды працуюць у Лондане ў грэкакаталіцкай місіі святога Кірылы Тураўскага, і дбаюць аб музеі ды бібліятэцы імя Францішка Скарыны.
Яны прайшлі з вялікім бел-чырвона-белым сцягам і іншай нацыянальнай сімволікай па Варшаве на другі бок Віслы, дзе ўзгадалі пра аршанскіх ваяроў і ўшанавалі памяцьБулак-Булаховіча. На акцыі прысутнічала 25 чалавек.
Рэтраспектыўны паказ фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" рэжысёра Валерыя Рубінчыка прайшоў у Рызе. Кінасеанс быў арганізаваны латвійскім інтэрнэт-выданнем Obskura і прайшоў у культурна-забаўляльным цэнтры, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Паказ карціны суправаджаўся ўступнай лекцыяй і выклікаў вялікую цікавасць латвійскай публікі, частка якой была вымушана з-за адсутнасці месцаў у зале глядзець карціну седзячы ў праходах або стоячы.
Трэцяга верасня ў Варшаве прайшло традыцыйнае ўшанаванне памяці Марыі Ямант — нарачонай Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень споўнілася 105 гадоў з моманту яе смерці. Студэнты навучальнай праграмы Каліноўскага сабраліся на Паванзкоўскіх могілках польскай сталіцы, дзе пахаваная Марыя. Арганізатарам мерапрыемства выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць".
"Сакрат Яновіч і сучаснасць" – семінарам пад такім загалоўкам пачнецца чатырнаццаты Трыялог у Крынках. Суарганізатар Трыялогу, мастак Лёнік Тарасевіч адзначае, што патэнцыял і інтэлектуальныя напрацоўкі, якія пакінуў Сакрат Яновіч, дазволяць працягваць ідэю папулярызацыі беларускай літаратуры ў свеце:
Свята пачатку навучальнага года ў беларускай школе імя Францішка Скарыны ў Вільні прайшло 2 верасня. Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын уручыў першакласнікам школьныя ранцы.   «Беларусь заўсёды будзе імкнуцца рабіць усё, каб маленькія беларусы, якія жывуць у суседняй Літве, адчувалі клопат сваёй краіны, не забывалі родную мову і культуру», — сказаў на ўрачыстай лінейцы У.Дражын.
Перш за ўсё – ужо афіцыйна – змянілася назва: зараз ёсць „Шчыты – звяз у карысць прамоцыі і адукацыі беларускай культуры”. Гэта тая ж самая арганізацыя, але змены палягалі на абмежаваннях, якія заключаліся ў моладзевым яе характары, кажа старшыня звязу Ігар Лукашук:
Госцем XV Міжнароднага з’езда славітаў у Мінску стаў супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, кандыдат філалагічных навук, выпускнік кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта ды паланістыкі Міраслаў Янковяк. Але госцем нашай краіны спадара Міраслава можна назваць вельмі ўмоўна. Справа ў тым, што польскі навуковец ужо шмат год прысвяціў вывучэнню беларускіх дыялектаў на памежжы краіны. А не так даўно ў суаўтарстве з прафесарам Нінай Баршчэўскай Міраслаў Янковяк выдаў грунтоўную навуковую працу “Беларуская дыялекталогія”.
У новае аб’яднанне GBL увайшлі тыя, што зрабілі ўдалую кар’еру за мяжой. А таксама бізнесмены, творцы і кіраванцы з самой Беларусі. Наватарскае для Беларусі аб’яднанне “Глабальныя беларускія лідары” (GBL) было створана ў апошні дзень лета ў Вільні. Сюды прыехалі не толькі нашыя землякі, якія прабіліся за мяжой, але і замежныя журналісты, і навукоўцы, якія цікавяцца Беларуссю. А таксама прадстаўнікі непасрэдна з нашай краіны.
У польскіх школах урачыста пачаўся новы навучальны год. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў “Тройцы” сёлета будзе вучыцца 671 вучань. Беларуская мова не палохае вучняў, а цікавіць, кажа дырэктар папулярнай “Тройкі” Аўгіння Васілюк:
Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства прадставілі ў Варшаве ўнікальныя беларускія песні. Нашыя сённяшнія суразмоўцы – абаяльныя дзяўчыны, якія займаюцца незвычайнай справай. Яны адраджаюць старажытныя беларускія спевы. Юлія Лісіца й Аліцыя Зарэмба абвергнуць міфы пра тое, што на вёсцы ніхто ўжо не памятае старажытных песень, а таксама растлумачаць, чаму меркаванне пра сумны характар беларускіх спеваў – беспадстаўнае.
Беларуская моладзь з розных куткоў свету правяла некалькі дзён разам. Пад Вільняй ужо ў сёмы раз адбылося мерапрыемства, якое праходзіць пад назвай “USB Rally”. Мэта мерапрыемства - аб’яднанне актыўнай беларускай моладзі з ўсяго свету, далучэнне яе да фармальнай сеткі студэнтаў праз удзел у лекцыях, абмен досведам і кантактамі. 
25 жніўня 2013г. у грамадска-царкоўнай зале пры Саборы Св.Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы адбылося ўрачыстае святкаванне 22-й гадавіны Аднаўлення Незалежнасці Беларусі.   Урачыстасць пачалася са славутай “Пагоні” Максіма Багдановіча, якую прысутныя слухалі стоячы. Імпрэзу адкрыла старшыня Бруклінскага аддзела БАЗА Таццяна Красоўская. Яна зачытала віншавальны ліст Старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ  Зянона Пазьняка.
«Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР» - па-беларуску выйшла з друку ў Вільні кніга Станіслава Шушкевіча. Гэта перапрацаваны і дапоўнены беларускамоўны варыянт першага рускамоўнага выдання, якое з'явілася ў маскоўскім выдавецтве "РосПЭн" у снежні мінулага года. Станіслаў Шушкевіч кажа, што адпачатку хацеў пісаць свае ўспаміны па-беларуску і тут іх выдаваць:
Ён быў усталяваны беларускімі эмігрантамі ў 1948 годзе. Сябры “Беларуска-Еўрапейскага задзіночання” наведалі мясцовасць Лутэнзе ў Нямеччыне.
Міхась Андрасюк — беларускі журналіст і пісьменнік — госць Café Europa на Радыё Свабода.
Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму і нацызму. Акцыя прайшла ў Варшаве. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі з чорнай стужкай беларусы прайшліся па значных для гэтага дня месцах. Паводле арганізатара мерапрыемства Вячаслава Сіўчыка абодва рэжымы – і сталінскі, і нацысцкі – страшэнныя. Вячаслаў Сіўчык:
У інтэрв'ю «Салідарнасці» ўкладальнік зборніка «Чэшскае ўсведамленне Беларусі» філолаг Міхал Вашычэк расказаў, як з'явілася ідэя выдаць такую працу, адкуль у чэхаў цікавасць да Беларусі і што нас аб'ядноўвае. — У чым сутнасць гэтага зборніка? Адкуль узнікла ідэя яго стварэння? — Мэта зборніка — паказаць неспадзявана багатыя адносіны чэхаў і беларусаў, якія існуюць ужо шмат стагоддзяў.
Улетку ў ЗША выйшла кніга гісторыка Янкі Запрудніка "Беларускія фэстывалі й выстаўкі. Палітычная інфармацыя мовай мастацтва (1948–2011)". Добра аформленая кніга з некалькімі дзясяткамі, калі не сотняй ілюстрацый прысвечаная «на ўшанаванне ўсіх тых, што працавалі, каб пашырыць імя Беларусі ў Амерыцы». Кніга адрасаваная найперш беларусам у ЗША і выйшла на дзвюх мовах. Спачатку прыводзіцца тэкст на англійскай мове, затым —па-беларуску.
Магілу атамана “Зялёнага дуба” Цімафея Хведашчэні знайшлі сябры “Беларускай нацыянальнай памяці" на Паўночных могілках польскай сталіцы.
Сябры “Беларускай нацыянальнай памяці" адшукалі магілу Міхала Федароўскага. Этнограф, даследчык беларускай культуры пахаваны ў Варшаве на Павонзкіх могілках. Раней было вядома, што навуковец пахаваны на гэтых могілках, але дзе дакладна, заставалася таямніцай, зазначыў старшыня грамадскай арганізацыі «Беларуская Нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец:
11 жніўня 2013 года ў Нью-Ёрку ў грамадскай зале пры Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве парафіі імя Кірылы Тураўскага адбылася прэзентацыя кнігі старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Ганны Сурмач “Беларусь без межаў”. Выданне кнігі прысвечанае 20-й гадавіне правядзення Першага з’езду беларусаў свету, які адбыўся 8–10 ліпеня 1993 года ў Мінску.
8 жніўня 2013 года айцу Аляксандру споўнілася 87 гадоў. А ён надалей працуе й перажывае за Беларусь.
Беларускі народны фэст завітаў у вёску Дубічы Царкоўныя. Жыхары пачулі песні ў выкананні беластоцкага хору “Крыніца”, сучасную музыку, яе прадставіў калектыў “Арт-Пронар”, ды шмат чаго іншага. Мерапрыемствы такога кшталту прыцягваюць людзей, кажа адзін з гледачоў Грыгорый Карпюк: - Прыехаў на фэст, бо я люблю нашу беларускую мову, нашыя песні. Вельмі цікава паглядзець і паслухаць гурты з Беларусі. 
У літоўскай сталіцы прайшла акцыя, прысвечаная гадавіне арышту Алеся Бяляцкага. У ёй узялі ўдзел каля 30 чалавек. Акцыя адбылася каля амбасады Беларусі ў Літве. Удзельнікі акцыі надзелі маскі з партрэтам Алеся Бяляцкага і развярнулі нацыянальныя сцягі. У руках яны трымалі плакаты з надпісамі «Праваабарона - не злачынства», «Вырашайце праблемы, а не саджайце тых, хто пра іх кажа», «Свабоду палітвязням».
4 жніўня сябры “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” прыйшлі да беларускай амбасады ў Берліне і развесілі насупраць яе партрэты беларускіх палітвязняў. У гэты ж дзень прадстаўнікі арганізацыі каля нарвежскага горада Ставангера наведалі помнік “Тры мячы ў скале”. Каля яго беларусы таксама вывесілі партрэты беларускіх палітвязняў. Акцыі былі прымеркаваныя да Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Беларусы Польшчы з Варшавы, Познані, Кракава, а таксама з Чэхіі, Нарвегіі ды іншых краінаў адправілі паштоўкі арыштаванаму ксяндзу Уладзіславу Лазару. Пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве, каля двух месяцаў таму быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ. Кіраўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец заклікае беларусаў далучацца і пісаць лісты падтрымкі ксяндзу Лазару:
4 жніўня 2013 года ў Празе з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў. У акцыі бралі ўдзел Арганізацыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі, грамадзянская кампанія «Наш дом», а таксама міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» і «Чалавек у нядолі».

Удзельнікі акцыі, апранутыя ў майкі з партрэтамі палітвязняў, прайшліся па галоўных турыстычных вуліцах Прагі і раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.
Акцыю ў замежжы правялі актывісты наваполацкага грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён» пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
4 жніўня ў польскай сталіцы прайшоў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. З гэтай нагоды на Замкавай плошчы Варшавы адбыўся пікет. Некалькі дзясяткаў чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з партрэтамі палітзняволеных у руках патрабавалі спынення рэпрэсій у Беларусі. Акрамя палітняволеных некаторыя людзі трымалі партрэт затрыманага ў Беларусі каталіцкага святара Уладзіслава Лазара і партрэт беларускага палітуцекача ў Польшчы Андрэя Жукаўца, якога ўжо больш за 10 гадоў судзяць у Беластоку.
Акцыя салідарнасці з беларускім праваабаронцам прайшла ў сталіцы Кыргызстана. Праваабарончы рух «Бір Дуйно Кыргызстан» правёў акцыю ў падтрымку беларускіх актывістаў у рамках міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, які праводзіцца штогод 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе радыё «Азатык».
Акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая праходзіла 4 жніўня ў Марыінскім парку Кіева пад лозунгам «Прастора свабоднай