Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Сёння ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася ўнікальная выстава «Праўда пра Курапаты». На адкрыццё прыйшло больш за 100 чалавек. Людзі не тоўпіліся ў цесным фае Палаца мастацтва, стаялі на сходах. Прамаўлялі арганізатар і ініцыятар выставы Марат Гаравы, паэт Алесь Разанаў, спявалі барды.
У рамках кампаніі “500-годнасць” 31 студзеня ў Маладзечне прайшоў адмысловы квіз, прысвечаны Францішку Скарыну і яго друкаванай бібліі. Пытанні віктарыны тычыліся як біяграфіі самога першадрукара, так і агульнаеўрапейскіх культурніцкіх і духоўных тэндэнцыяў таго часу.
Для аматараў беларускай аўтарскай песні нельга было прадумаць лепшага падарунка да Міжнароднага дня роднай мовы, чым прэзентацыя альбома з песнямі Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц ў бібліятэцы імя Пушкіна.
Адным з “цвікоў” XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу стаў унікальны друкарскі станок — аналагічны таму, на якім мог ствараць свае выданні Францыск Скарына. Пры дапамозе гравюр і чарцяжоў XVI стагоддзя механізм аднавіў гісторык і публіцыст Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар шматлікіх публікацый і кніг па гісторыі Беларусі.
Ну, па-першае, як жа мы ўдала зашыфраваліся! Рашэнне пра сегрэгацыю творчых аб’яднанняў на дармаедскія і карысныя для грамадства было схаванае настолькі ўдала, што нагадвае ўжо не казуістыку, а кабалістыку. Пастанова Міністэрства культуры ад 30/12/2016, без назвы і, галоўнае, мэты.
Кожны з іх ужо мае свой праект, сваіх прыхільнікаў і ўласныя творчыя набыткі. Але, аб'яднаўшыся, выканаўцы Zeman, Angst і Kontra здолелі запісаць насамрэч знакавы для беларускага рэпа альбом. Рэліз «Аднакарэнныя» гурта Belaroots стаўся адной з найярчэйшых прэм'ер пачатку года і нагадаў: наш рэп жывы, моцны, гучны і здольны натхняць. Альбом вяртае ў мінулае, распавядае пра сучаснасць, у ім гучаць (у адэкватнай колькасці) патрыятычныя матывы. Нашы суразмоўцы Zeman і Angst расказалі пра мэты аб'яднання ў адным гурце, рэперскую моду і важнасць супольнай працы ў камандзе.
У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка папоўніў помнік нацыянальнай кніжнай культуры — «Малая падарожная кніжка», надрукаваная Францішкам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе.
У выпадку падаўжэння тэрміну бязвізавага ўезду ў Беларусь гаворка можа весціся прыкладна пра 12—14 дзён. Пра гэта заявіў сёння начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.
На другой суcтрэчы ў «Клубе вуснага гісторыка» будзе даследавацца памежжа і тое, якім чынам яно паўплывала на беларускую ідэнтычнасць.
Пра Тадэвуша Касцюшку – на берасцейскіх моўных курсах.
Выстава твораў з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла «Радзівілы: лёсы краіны і роду» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь – знакавая падзея ў нацыянальнай культуры. Жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны будуць упершыню экспанавацца для шырокага кола гледачоў.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Менску на канфэрэнцыі «Мэдыі Беларусі: выклікі і шанцы». Вось некаторыя яе выказваньні.
Спецыяльная камісія ЮНЕСКА абвясціла 2017-ы годам памяці ўраджэнца Берасцейшчыны Тадэвуша Касцюшкі.
Выйшаў беларускі пераклад раману «Надбярэзінцы» Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які нарадзіўся ў Бабруйскім павеце, паходзіў з дробнай засцянковай шляхты. Шлях раману да беларускага чытача быў доўгім.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) падрыхтавала электронную версію кніжнай спадчыны 14-18 стагоддзяў, паведаміла БЕЛТА намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч падчас XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
У 2015 годзе Беларусь прыняла на сябе абавязацельствы па выкананні Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай школы да 2018 года.
Галоўны вынік Года культуры - павялічаная цікавасць да нацыянальнай культуры. Аб гэтым заявіў на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2016 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Грамадская ініцыятыва па пошуку месца пахавання Францыска Скарыны створана ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гісторык Алена Маркава, супрацоўніца факультэту гуманітарных дасьледаваньняў Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, займаецца беларускай гісторыяй ХХ стагодзьдзя. Нядаўна ў Менску ў Бібліятэцы часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд» выйшла яе кніга «Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924-1929)». Гэтая кніга аўтарка напісаная на матэрыялах сваёй доктарскай дысэртацыі. Яе навуковым кіраўніком быў Міраслаў Грох — адзін зь вядучых у сьвеце дасьледнікаў разьвіцьця нацыянальных рухаў і ўтварэньня нацыяў. З Аленай Маркавай мы пагаварылі ў нашай праскай рэдакцыі.
Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску, паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі на прэс-канферэнцыі на тэму "Беларускі фонд культуры: 30 гадоў пошукаў, знаходак, расчараванняў" у прэс-цэнтры БЕЛТА.
Нядаўна менскі калектыў выдаў дыск «Мне ня сьпіцца», які запісалі ў Гайнаўцы.
У «Мастацкай літаратуры» — навінка: пабачыла свет кніга Францыска Скарыны «Маем найбольшае самі». Выданне, у якім сабраны перастварэнні скарынаўскіх тэкстаў на мову сучаснай паэзіі, здзейсненыя Алесем Разанавым.
Міністэрства замежных спраў Беларусі рацэньвае нядаўнюю заяву кіраўніка МЗС Літвы пра «рэшткі суверэнітэту» суседняй краіны як абразлівую. «Такі тон патыхае нейкім водгаласам імперскай моцы», заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.
Замак Фантэнбло. Ноч з 12 на 13 красавіка 1814 года. Імператар Францыі Напалеон, усімі пакінуты і знявераны, вырашыў звесці апошні рахунак з жыццём. Але, атрута (опіум), які Банапарт заўсёды меў пры сабе, страціла смяротную сілу. Напалеон выжыў, хоць і праз страшэнныя і фізічныя і маральныя пакуты.
Брытанскі часопіс The Economist зьмясьціў прысьвечаны Францішку Скарыну артыкул, у якім беларускі асьветнік і першадрукар параўноўваецца з ініцыятарам Рэфармацыі і перакладчыкам Бібліі на нямецкую мову Марцінам Лютэрам.
26 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у абноўленым арт-пабе “Торвальд” перад віцебскай публікай выступіў з уласнай творчасцю літаратар Віталь Рыжкоў. Гэтым разам выступ адбываўся пад жывы акампанемент віцебскіх музыкаў з гурта Chaotic Orchestra. Вечар быў прысвечаны тэме юбілею беларускага кнігадруку – кампаніі “Пяцісотгоднасць”. Болей фота тут!
Беларускі гурт паўдзельнічаў у шоу Джагера Ітана, а ў сакавіку праедзе з гастролямі па Амерыцы. 4 лютага музыкі выступяць у Belsat Music Live.
Сёлета маштабны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.
Паважаная рэдакцыя! Хачу падзяліцца думкамі пра артыкул Настассі Зелянковай «Мне бацька яшчэ казаў: «Купала? Дык яго нашы хлопцы забілі! Быў загад ліквідаваць», надрукаваны на сайце nn.by. З павагай,
Віктар Патапенка — сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад Рэдакцыі. З некаторымі высновамі Віктара Патапенкі можна спрачацца. Віталь Скалабан, скажам, ці Янка Брыль трымаліся іншых меркаванняў. Але лічым патрэбным даць яму слова, бо ён супаставіў шмат наяўных матэрыялаў пра здарэнне, вакол якога застаецца заслона таямнічасці.
У Варшаве адбылася дыскусія з нагоды выхаду кнігі Лешка Шарэпкі „Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара”.
26 студзеня ў 15 гадзін па беларускім і ўкраінскім часе ў Кіеве, каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызнеўскаму, уручаць літаратурную прэмію «Воін Святла» беларускаму пісьменніку Міхасю Скоблу.
Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. Узьніклую сытуацыю мы абмеркавалі з пляменьнікам пісьменьніка акадэмікам Радзімам Гарэцкім.
М. Улашчык, «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты», 560 старонак. Сэрыя «Беларуская мэмуарная бібліятэка», Мінск, «Лімарыус», 2016.
Стратэгія Польшчы ў пытанні палякаў Беларусі? «Гаворачы з Аляксандрам Лукашэнкам пра палякаў у Беларусі, мы звычайна выкарыстоўвалі такія аргументы, як гістарычная справядлівасць, дэмакратыя, правы чалавека, якія ён не надта ўспрымае, — піша ў сваёй кнізе «Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара» былы пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. — Можа быць, прыйшоў час звярнуцца да больш пераканаўчага аргумента?»
Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 24 студзеня 2017 года нумар 27р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.
Чацвёрты выпуск Шагалаўскага зборніка прэзентуюць у Віцебску 25 студзеня, поўная электронная версія выдання ў гэты ж дзень будзе размешчана ў інтэрнэце, паведамілі БЕЛТА ў музеі Марка Шагала ў Віцебску.
Беларускую гісторыю прысвойваюць сабе многія іншыя дзяржавы, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 студзеня з журналістамі пасля цырымоніі адкрыцця ў цэнтры Мінска мемарыяльнай дошкі на месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, піша БелаПАН.
Сабраць мільён нерусыфікаваных жыхароў Беларусі і кампактна засяліць імі адмысловую тэрыторыю — 87-гадовы прафэсар Леанід Лыч прапанаваў уласны плян выратаваньня краіны.
Напрыканцы 2016 гурт J:МОРС прэзентаваў у сеціве новую песню “Блізка”, якая распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас. Кліп на розных сацыяльных сетках сабраў ужо больш за 50 тысяч праглядаў.
Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч стаў героем дакумэнтальнага фільма эстонскіх журналістаў Айвара Валдрэ і Лаўры Ліпмаа.
Яго каханая была маладзейшай амаль на 30 гадоў. Наш пясняр Янка Купала меў свае слабасці і быў неабыякавы да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. На працягу некалькіх гадоў ён сустракаўся з каханай дзяўчынай у Грузіі. Прыгажуня Эліко стала музай паэта і натхніла на многія выдатныя творы.
Святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння Песняра пройдзе ў розных краінах свету. Родны і блізкі, знаёмы з дзяцінства і такі шчымліва-шчыры. І ў той жа час — містычны, загадкавы і, бадай, амаль невядомы. Для кожнага з беларусаў імя нашага народнага паэта Янкі Купалы — дарагое. Таму невыпадкова, што імпрэза Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з нагоды пачатку Купалавага года атрымалася шчырай і ўтульнай.
Сёмы Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасьня ў Варшаве, паведамілі БелаПАН у аргкамітэце правядзеньня мерапрыемства.
У беларускай літаратуры 1920—1930-х гадоў ёсць шмат постацяў, якія прыцягваюць увагу даследчыкаў вялікім унёскам у станаўленне і развіццё беларускай культуры. Сярод іх немалая колькасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, бо грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі 1920-х гадоў давала магчымасці для рэалізацыі сваіх здольнасцей не толькі беларусам.
Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі. Аб гэтым заявіў 11 студзеня міністр культуры Барыс Святлоў у час адкрыцця святкаванняў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністэрства замежных спраў растлумачыла замежным дыпламатам дэталі ўказа аб бязвізавым уездзе ў Беларусь.
Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік 9—12 студзеня знаходзіўся з рабочай паездкай у Ватыкане.
Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск» для грамадзян 80 дзяржаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
22 снежня у Міністэрства замежных спраў быў выкліканы дарадца-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
Рада і Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, далучаючыся да кампаніі падтрымкі тэлеканалу “Белсат”, выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, што склалася ў апошні час вакол адзінага незалежнага беларускамоўнага каналу.
Рухацца наперад прасцей, калі ёсць досвед, на які можна абаперціся. Сапраўды, як часта мы ў чарговы раз «вынаходзім ровар» замест таго, каб звярнуцца да створанага нашымі папярэднікамі? Зразумела, часам (з розных прычынаў) мы папросту не ведаем імёнаў людзей, што сто гадоў таму прапанавалі вырашэнне праблем, якія ў беларускай рэчаіснасці па-ранейшаму застаюцца актуальнымі. Магчыма, менавіта ў гэтым — каб выратаваць імёны ад забыцця — галоўны сэнс выдання спадчыны літаратараў і культурных дзеячаў мінуўшчыны.
У межах берасцейскай “Мовы Нанова” адбылся сустрэча з Віталём Рыжковым, якую наведала каля трыццаці чалавек.
Шэраг лідараў беларускага грамадства, ведамых у свеце, прынялі і падпісалі зварот да Прэзідэнта і Прэм’ера Рэспублікі Польшча. Зварот скіраваны ў падтрымку незалежнага тэлеканалу Белсат.
Нацыянальны банк Беларусі 14 снежня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Шлях Скарыны”.
Беларуска-польскае дасье па Аўгустоўскім канале для ўключэння ў Спіс ЮНЕСКА плануецца падрыхтаваць у 2017 годзе. Пра гэта паведаміла 13 снежня ў час круглага стала «Роля ЮНЕСКА ў захаванні і прасоўванні нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі» першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінск, 13 снежня. Беларусь і Польшча правялі кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, польскую — дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Яраслаў Ласіньскі. Прадстаўнікоў знешнепалітычнага ведамства Польшчы вітаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
5 сьнежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі Кангрэс (Зьезд) – першая ў найноўшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канфэрэнцыя, на якой беларускае грамадзтва мела выказаць сваю пазыцыю па пытаньні далейшага разьвіцьця краю. На зьезьдзе была сфармаваная Рада, якая потым ператварылася ў Раду БНР і дзейнічае па сёньняшні дзень.
Сумнавядомы 1937 год нават пачынаўся для жыхароў Слуцка досыць трывожна. Каб зразумець гэта, дастаткова проста праглядзець загалоўкі газеты “Праўда на рубяжы” таго перыяду: “Навесці парадак у акруговым тэатры”, “Варожая дзейнасць у Слуцкай МТС”, “Ачысціць бібліятэкі ад контррэвалюцыйнай літаратуры”… Ворагаў шукалі і ў леспрамгасе, шкоднікаў і шпіёнаў спрабавалі знайсці і ў калгасе “Магутны” Ленінскага сельсавета… Немінуча набліжалася штосьці жахлівае.
Больш як дваццаць вандровак за чатыры гады — так Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры набывае рэпутацыю нястомнага падарожніка. Гэтым разам пісьменнікі, артысты, навукоўцы ды журналісты пабывалі ў вёсцы Труханавічы, дзе нарадзіўся Ян Скрыган. Нядаўна мы адзначалі яго 111-годдзе.
90 гадоў таму Гомель вярнуўся ў склад Беларусі пасля сямігадовага знаходжання ў межах Савецкай Расеі. Маскоўскія ўлады абгрунтавалі неабходнасць вяртання этнічных беларускіх земляў пашырэннем «базы гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў БССР». Гомельскі гісторык Марыя Булавінская мяркуе, што бальшавіцкія правадыры імкнуліся аптымізаваць кіраванне тэрыторыямі, а таксама пераследавалі прапагандысцкія мэты.
Насамрэч вілейская турма ніколі і не пуставала: сядзелі тут і пры царах, і ў гады Другой Рэчы Паспалітай. Не засталося пустым “святое месца” і пасля польскага паходу РККА ў 1939 годзе: цяпер тут знаходзіліся зняволеныя адвакаты, святары, суддзі, нават рэктар Віленскага ўніверсітэта. Апошнія дні для іх надышлі ў чэрвені  1941 года. І не ад рук фашыстаў – парупіліся НКУСаўцы падчас эвакуацыі зняволеных на Усход.
Ідэолагі Менгарвыканкаму выдалі дазвол на правядзенне ў Менску 24 лютага 2017 года канцэрту паводле культавага «Народнага альбому».
Больш за 3,5 мільёны беларусаў пражываюць за межамі радзімы. Чаму мы не выкарыстоўваем іх патэнцыял?
Якія нечаканыя сюрпрызы дорыць часам цывілізацыя! У дзявятым годзе я рабіў перадачу «Барды Свабоды», у якой браў удзел беларускі бард з украінскімі каранямі Валянцін Каваліў. І на адну ягоную песьню я зьвярнуў асаблівую ўвагу. Бо песьня, дзякуючы прыгожай мэлёдыі і немудрагелістым, але кранальным словам, запаміналася адразу. І вось празь сем гадоў пасьля той перадачы я зноў пачуў гэтую песьню. Дзякуючы Фэйсбуку і Ютʼюбу, дзе невядомыя людзі зрабілі просты кліп.
Мінчанка Яна Кароль, ужо былы вучоны сакратар Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук, у пачатку года паставіла сабе мэту – паступіць на працу ў NASA і пераехаць жыць у сонечную Каліфорнію. Праз паўгады мара дзяўчыны ажыццявілася. «Дастаткова аднога толькі жадання», – сцвярджае яна.
У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 29 лістапада адбылася ўрачыстая прэзентацыя трохтомавай дзіцячай энцыклапедыі «Францыск Скарына».
Сёлета, у Год культуры і напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, наша кніжная спадчына стала даступная ў сусветнай інфармацыйнай прасторы. Балазе, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і мастацтва, абслугоўванне карыстальнікаў у аддаленым рэжыме цягам апошніх дзесяцігоддзяў з’яўляецца актуальнай задачай для нашай бібліятэчнай супольнасці.
Дваццаць адзін штат, дваццаць тры гарады, у якіх даваліся канцэрты, пяцьдзясят восем выступленняў, два месяцы без мачанкi — у сухім астатку заакіянскага турнэ беларусаў. У “мокрым” — уражанні ды вынікі ад падарожжа на адваротны бок Зямлі... Гутарым з лідарам "Старога Ольсы" Змітром Сасноўскім.
Адметнасцю сцюдзёных ветрыкаў, якімі дыхнула на Беларусь з Масквы на мінулым тыдні, з’яўляецца тое, што цяпер яны мецяць ужо не ў палітычнае кіраўніцтва, робяць не асабістыя (а таму дакладна не праходныя ў беларускі эфір) выпады. Мы бачым рэчы, значна больш сур’ёзныя за колішняга «Хроснага бацьку».
Людзі любяць глядзець серыялы. Гэтым шляхам пайшла сталічная царква “Ян Прадвеснік”, на пляцоўцы якой ладзяцца “СкарынаВечарыны”. Днямі адбылася чарговая, прысвечаная дацкаму перыяду ў жыцці нашага першадрукара.
У амбасадзе Польшчы ў Менску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларусаў польскімі ганаровымі знакамі «Bene merito» і «Pro Patria».
У той час, як многія яго равеснікі і маладзейшыя спрытнякі рваліся з толькі што спечанымі, а то і недапечанымі вершыкамі на старонкі друку, Анатоль Вярцінскі не спяшаўся паказвацца са сваімі творамі на чытацкія вочы.
Кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч адтрымаў адказ ад старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яна Пальчыса на свой зварот пра ўшанаванне памяці пра Ларысу Геніюш. Улады лічаць немэтазгодным перайменоўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.
На сайце Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру запрацаваў пошук рэпрэсаваных, што ахоплівае больш як 50 спэцыялізаваных сайтаў, на якіх знаходзяцца сьпісы, базы зьвестак, кнігі памяці або ёсьць любая іншая інфармацыя пра пацярпелых ад камуністычнага рэжыму.
У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў праект «Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў»: у анлайн-доступе маюцца копіі поўных тэкстаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, выдадзеных у XIV–XVIII стагоддзях.
Евангелле напрастольнае, выдадзенае ў Вільні, у друкарні братоў Мамонічаў з датай 17 ліпеня 1600 г., утрымлівае некалькі загадак. Кніга пачынаецца з другога аркуша. Першага аркуша не мае ніводны захаваны экзэмпляр. Дата выдання, указаная напрыканцы кнігі, зманлівая, насамрэч кніга была выдадзена пазней, у канцы 1610-х — пачатку 1620-х гг. Чаму так адбылося?
Ніколі не чытайце таго, што пішуць пра месца вашага жыхарства хуткія на высновы ньюкамеры кшталту мяне. Нічога новага мы не пабачым, нічога важнага не зразумеем. А за запісы кшталту гэтага трэба развешваць партрэты аўтараў на раённых запраўках «Белнафтахіма». Каб літасцівыя цётачкі пазнавалі гарэзнікаў і не толькі ў прыбіральні не пушчалі, але нават і ў пачарсцвелым хот-догу адмаўлялі. Каб сілкаваліся бадзягі да самага скону чыпсамі «Анега», салёнымі сухарыкамі «Кірыешкі» ды ледзянцамі «Ментас».
Пасля працяглых гастроляў за акіянам гурт «Стары Ольса» вярнуўся на Радзіму і разам з прыхільнікамі адзначыў 17-годдзе сваёй творчай дзейнасці.
У Горадні прэзентавалі першыя падручнікі па гісторыі, напісаныя з беларускага пункту гледжання.
Калі няма жыцця, падбівае мроіць. Калі цябе зачынілі ў ліфце – варта танчыць. Так скрозь смецце дзён прарастаюць святыя шаленцы, рок-н-рольныя шаманы і праклятыя паэты. Потым пра іх подзвіг накідаюць стосы эйфарычных каментаў, фанаткі будуць вішчаць ад шчасця, ворагі – шчэрыць зубы, а вершыкі расцягнуць на сцягі ды цытаты.  Каб ніхто не заўважыў, як насамрэч самотна і страшна было нашым героям. Чарговы сольнік Лявона Вольскага «Псіхасаматыка» – мікс горычы і пафасу, сантыменту ды злосці, шчырасці і пантоў. Разлік з жыццём, якое скончылася – але працягвае гучаць. Нармальны адказ на татальны недахоп кіслароду. 
20 лістапада пасля працяглых гастроляў за мяжой гурт «Стары Ольса» нарэшце прэзентуе новую праграму «Medieval Classic Rock» для ўлюбёнай айчыннай публікі. Беларускія прыхільнікі за час адсутнасці калектыву паспелі засумаваць па непаўторнаму духу сярэднявечча: за пару дзён да канцэрта засталося менш за 200 квіткоў!
14 лістапада споўнілася 5 гадоў, як Анатоль Яўхімавіч пайшоў з жыцця. Але ягоны прыватны музэй працягвае справу свайго стваральніка па папулярызацыі беларускай культуры і мастацтва ў Беларусі і за яе межамі. 11 снежня музею споўніцца 17 гадоў. Ён працягвае папаўняцца новымі творамі.
Такія дадзеныя дасьледаваньня навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, якія дацэнт БДУ Людміла Факеева прадставіла на міжнароднай канфэрэнцыі «Міграцыя і дэмаграфічнае разьвіцьцё Рэспублікі Беларусь і сумежных краін» 15 лістапада ў Менску. Паводле яе, выкарыстоўваліся розныя адкрытыя дадзеныя, у тым ліку статыстыка ЮНЕСКА.
Можна, канечне, называць яго “адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі”, “лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы”, шматгадовым рэдактарам “ЛіМа”, экс-дэпутатам беларускага парламенту, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўніцца 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і самы падыход да паэзіі.
Кампанія “Будзьма беларусамі”, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», працягвае папулярны праект “Не маўчы па-беларуску” і выдала новы каляндар на 2017 год.
Пабачыла свет дзевятнаццатая кніга Валера Санько – “Карыды вогненныя іскры”, прысвечаная даследаванню і ўсхваленню карыды. У аповесці аўтар прасочвае сувязь сучаснага бою быкоў з грэчаскімі і рымскімі дыянісіямі і сатурналіямі і нават з беларускімі Купаллем і Калядамі.
Зміцер Вайцюшкевіч выпраўляецца ў вялікае гастрольнае турнэ па Канадзе і Злучаных Штатах. Таксама ў планах – выступы ў Швайцарыі і Маскве, хоць музыка прызнаецца, што і сам здзіўлены тым, што ў расейскай сталіцы яго песні запатрабаваныя.
У Варшаве адбыўся адмысловы паказ пастаноўкі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Спектакль «Чарнобыльская малітва» спалучыў літаратурную першакрыніцу, мінімалістычны антураж і каларыт беларускіх народных песень у выкананні народнай артысткі Таццяны Мархель.
Звыш 2 кіляграмаў кожны асобнік, паўтысячы старонак, больш за тры сотні творцаў, наглядныя ўзоры тэхнічных дасягненьняў і абʼекты матэрыяльнай культуры. Беларускі саюз дызайнэраў прадставіў вынік пяцігадовай працы – ілюстраваны даведнік «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы».
Дыскусія “Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі” з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай прайшла 1 лістапада ў літаратурным музеі імя Петруся Броўкі. Мадэравала сустрэчу паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Дыскусія адбылася пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Нямногія з нас задумваліся, што выраз “ціхі тэрор” у нейкім сэнсе гучыць як аксюмаран. Але менавіта “ціхім тэрорам” і называецца тое, што адбывалася на беларускім памежжы (да далучэння Заходняй Беларусі) з канца 1934 па 1937 год. Другая дата зразумелая – махавік рэпрэсіяў быў раскручаны менавіта ў 37-м… А што з першай?
Турысцка-інфармацыйны цэнтр, прысвечаны Гродна і Гродзенскаму рэгіёну, пачаў працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
Ніхто з пільных ламбер-культуролагаў, якія пра пакецікі ў «Кароне» адазваліся як пра «канец эпохі» (бо раней давалі бясплатна, а там пачалі прадаваць), не заўважыў нашмат больш важнай вяхі. У нябыт адышоў СМІ, які – у адрозненне ад тых пакецікаў – ахапляў сотні тысяч чалавек па ўсёй краіне.
Каманда дызайнэраў, інжынэраў і навукоўцаў з Кембрыджу стварыла Пантэон самых славутых асобаў сьвету.
Пісьменнікі Сяргей Прылуцкі і Павел Касцюкевіч наведалі Берасце дзякуючы падтрымцы Саюза Беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” адбылася прэзентацыя кнігі вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” і сямейнай сагі “План Бабарозы”.
Музей “Замкавы комплекс “Мір” набыў калекцыю з 18 партрэтаў князёў Радзівілаў, якая зараз прадстаўлена ў Партрэтнай зале Паўночнага корпуса палаца.
Сёння ў Галерэі TUT.BY адбылася літаратурна-мастацкая вечарына, арганізаваная ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і прысвечаная памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Таварыства беларускай мовы просіць Шклоўскі райвыканкам паспрыяць ўвекавечваньню памяці пісьменьніка Міхася Зарэцкага. Да старшыні раённай улады Аляксандра Бойкі зьвярнуўся кіраўнік Таварыства Алег Трусаў.
У мінскім стартап-хабе Imaguru адбыўся хакатон Game Edu, у межах якога каманды павінны былі прыдумаць і распрацаваць адукацыйны праект з элементамі гульні. Галоўны прыз атрымаў праект «Вавёрка», які ўяўляе сабой партал для вывучэння беларускай мовы з квэстамі і анлайн-крамай.
Якія тэмы абмяркоўвалі за чаркаю класікі беларускай літаратуры, распавядае малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. «Тады гарэлка была 29 градусаў, так што можна было многа выпіць», – гаворыць ён.
Мемуары Адама Варлыгі яшчэ не вядомыя публіцы, бо толькі цяпер рыхтуюцца да друку. Удзельнік Першага Усебеларускага Кангрэсу, шматгадовы настаўнік, супрацоўнік Інстытута школьнай педагогікі пры Наркамаце асветы БССР, ён цудам не трапіў пад рэпрэсіі.
Вечарам 28 кастрычніка ў сталічнай сядзібе Партыі БНФ  адбылася ўрачыстая прэзентацыя альбома-каталога «Творчая суполка «Пагоня».
Гэта ўжо 23-ці па чарзе фестываль, на які з’язджаюцца выканаўцы народных песень і танцаў з Беласточчыны і Гарадзеншчыны.
Па дадзеных Еўрастата, у 2015 годзе 82 024 беларусы атрымалі від на жыхарства ў Еўрасаюзе. Лідзіруюць ж у спісе тых, хто часцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Еўропе, – украінцы (каля 500 тысяч чалавек). Другое месца ў грамадзян ЗША (261 тысяча), трэцяе – у Кітая (167 тысяч). Беларусы ў спісе атрымантаў від на жыхарства ў Еўрасаюз займаюць сёмае месца, абганяючы Расію.
У святле нядаўняй дыскусіі пра бел-чырвона-белы сцяг на АНТ цікава прыгадаць яго стваральніка – Клаўдзія Дуж-Душэўскага, чыё 125-годдзе адзначалася сёлета.
«Малады фронт» зарэгістраваў зварот у Міністэрстве культуры аб наданьні бела-чырвона-беламу сьцягу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Інвалід зроку Андрэй Гурбановіч з Кажан-Гарадку Лунінецкага раёну напісаў больш за 700 песень для самадзейных калектываў. Некаторыя яго творы нават называюць народнымі.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Вялікае канцэртнае турнэ па Злучаных штатах Амерыкі гурта «Стары Ольса» стала сапраўдным прарывам для беларускіх выканаўцаў сярэднявечнай музыкі. Яго вынікі дазваляюць параўнаць гэтую падзею з фенаменальнай гастрольнай паездкай у ЗША дзяржаўнага ансамбля «Песняры» у 1976 годзе.
Беларускі ПЭН-цэнтр уганараваў літаратурнымі прэміямі Уладзіміра Арлова, Святлану Марозаву, Дзяніса Лісейчыкава і Якуба Лапатку.
Вядомы беларускі мастак, літаратар, культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі – шчаслівы чалавек. Ён лічыць, што беларушчына ўрэшце пераможа. У чым яшчэ шчасце Сяргея Харэўскага? На гэта пытанне адказвае ён сам.
«Даць народу гісторыю» – так названа кніга ўспамінаў і лістоў выдатнага гісторыка, археографа і вязня ГУЛАГа Мікалая Улашчыка, якая была прэзентаваная на сядзібе ТБМ імя Францыска Скарыны.
У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман «Возера радасьці»? Госьцем перадачы – Віктар Марціновіч.
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» працуе над новым альбомам, які будзе заснаваны на рыцарскіх бяседных песьнях.
Пра спалучэнне краўдфандынгу і таленту Усевалад Сцебурака паразмаўляў з удзельніцай гурту «Стары Ольса» і аўтаркай праекту «Medieval classic rock» Марыяй Шарый.
Гарадзенскі публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў афіцыйны адказ на свой зварот (http://www.harodniaspring.org/be/news/10392) у Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт. Туды ён звяртаўся з прапановай надрукаваць так званы пашпарт турыста таксама на беларускай мове.
Кніга Папы Францішка «Імя Бога – Міласэрнасць», перакладзеная на беларускую мову супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандрам Панчанкам, была прэзентавана аўтару.
Наведаць кавалак Гродзеншчыны замежнікі змогуць без візы ўжо з 26 кастрычніка. Палажэнне аб парадку наведвання замежнікамі парка “Аўгустоўскі канал” зацвердзіў 17 кастрычніка Савет міністраў. Hrodna.life разабраў Пастанову №827 саўміна, каб арыентавацца ў ёй было прасцей.
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» завяршыў гастрольны тур па 20 амэрыканскіх штатах, у якіх музыкі цягам двух месяцаў адыгралі 45 канцэртаў.
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" просіць старшыню Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку весці ўсе пасяджэнні парламента на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным Андрэйчанку старшынёй ТБМ Алегам Трусавым.
Пра прафесію цьютара ў нашай краіне мала хто ведае. Як і наогул пра патрэбы дзяцей з асаблівасцямі. Ім прапануюць часцей за ўсё спачуванне ці грошы, рэдка звяртаюцца да сутнасці пытання “А ці трэба гэта ім?”. Наша сённяшняя гераіня праекту “Будзьма беларусамі!” “Ёсць маладосць!”, Аляксандра Амбражэйчык, кінула прэстыжную ВНУ і цяпер працуе цьютарам у звычайнай мінскай школе.
Baillie Gifford штогод уручаецца аўтарам за лепшы твор у жанры нон-фікшн.
Ні шэрыя шматпавярховікі, ні савецкі сэрвіс у чабурэчнай, ні паўсюдная расейская мова… Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, закахацца ў Беларусі. Глядзіце рэпартаж Вольгі Швед «Анхэля».
Пераможцамі конкурсу твораў для драматычнага тэатра "Францыск Скарына і сучаснасць" сталі прадстаўнікі Мінска і Брэста.
Здаецца, з напісаньнем слова Беларусь па-расейску нашае грамадзтва разабралася канчаткова і ахвотна дае адлуп аматарам пісаць «Белоруссия», кім бы яны ні былі. Але праблемы Беларуси ў расейскім правапісе далёка ня скончыліся.
Першае месца атрымаў Антось Уласенка з рэцэнзіяй "Faerie Вялікае Літвы" на кнігу Антона Францішка Брыля "Ян Ялмужна".
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» вярнуўся з 2-месячнага туру па ЗША. Пра тое, як успрымалі беларускіх музыкаў амерыканцы, «Белсат» пагутарыў з кіраўніком і стваральнікам калектыву Змітром Сасноўскім.
З заклікам адрадзіць сядзібу аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу Язэпа Драздовіча ў ягоным былым шляхецкім засценку Пунькі на Глыбоччыне (Віцебская вобласць) выступіў выбітны беларускі мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава.
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая? Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся, але многія вартыя ўвагі тэмы, на якія дыскутавалі падчас яго, незаслужана выпалі з фокусу. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” працягвае распавядаць пра рэчы, якія аказаліся ў цэнтры абмеркавання беларускімі інтэлектуаламі.
“Белая муха” Альгерда Бахарэвіча апынулася на другім месцы, а “Таўсціла і лешч” Андрэя Адамовіча – на трэцім.
​​Выйшла ў сьвет «Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.» Алега Трусава, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Аўтар кнігі – госьцем перадачы.
У Беларусі, калі ў гаспадара не хапала добрага сена, ён дадаваў саломы, старанна перамешваў. Карова не заўважала падману і зьядала сумесь, якую ў народзе і называлі трасянкай. Гэтае слова атрымала сваё новае значэньне ўжо як сумесь беларускай і расейскай моваў адносна нядаўна – у другой палове 1980-х гадоў, калі цэлы шэраг публікацыяў на старонках газэты «Літаратура і мастацтва» скрытыкаваў стан беларускай мовы ў савецкі пэрыяд.
Гомельшчына. Перакрыжаванне дарог, што вядуць у Мазыр і Калінкавічы. Нічым не прыкметныя дарогі, нічым не прыкметныя ўрочышчы навокал.
4 кастрычніка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча не тое, што яблыку ўпасці, а не было куды ўставіць іголку, нібыта паміж цаглінамі ў пірамідзе Хеопса. Некалькі сотняў чалавек шчыльна сядзелі і стаялі ў маленькай залі, па-за залай, у праходах і ў калідорах. Часам па шэрагах праходзіла глухое нараканне, што «вось ужо й няма дзе сабрацца».
Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 2 кастрычніка адкрыў Беларускі культурны цэнтр у Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Неўзабаве выйдзе новая кніга вядомага гісторыка ды археолага Алега Трусава «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V–XV стагоддзяў». Таксама пачалася «перазагрузка» новымі ідэямі і планамі працы Таварыства беларускай мовы, старшынёй якога ён з’яўляецца 17 год, у тым ліку ў сувязі з абраннем яго намесніцы Алены Анісім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Высокі, хударлявы, прамы. Такім я ўбачыў Ніла Гілевіча, калі, паступіўшы на філалагічны факультэт БДУ, пазнаёміўся з ім, старшакурснікам. Ён сам падышоў да мяне і нешта ўхвальнае сказаў пра мае вершы ў «Полымі»…
Разам з рэдкім падручнікам тэалогіі ад беларускага пісьменніка-бернардзінцаў у смецце адправілі яшчэ тры старадаўнія кнігі. Хто выкінуў кнігі, невядома. Унікальныя фаліянты, на шчасце, заўважылі валанцёры, якія сартуюць макулатуру з зялёных кантэйнераў «Белгіпс-ЭКА», усталяваных на вуліцах.
Паэт Міхась Скобла зрабіў кніжную справаздачу як палеміст, гісторык літаратуры і руплівы збіральнік спадчыны беларускіх аўтараў. У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет яго кніга «Саркафагі страху». Немалая частка зборніка прысвечана Ларысе Геніюш, што і зразумела: якраз у апошняе дзесяцігоддзе Міхась Скобла стаўся найбольш вядомым даследчыкам зэльвенскай аўтаркі.
«Думаю, класна, калі ты займаешся нейкай дзейнасцю больш як траціну жыцця, а цябе па-ранейшаму называюць маладым. Гэта як закансерваваная маладосць. І я не іранізую», – так распачаў нашу гутарку паэт Віталь РЫЖКОЎ. І хоць ён сам не прызнае сябе вядомым паэтам, дазволю сабе з гэтым не пагадзіцца. Яго дэбютная кніга «Дзверы, замкнёныя на ключы» разышлася двума тыражамі. Ён лаўрэат прэстыжнай прэміі «Дэбют», выдатны перакладчык прозы і паэзіі. Але пра любоў і прызнанне публікі лепш сведчаць поўныя залы на прэзентацыях і чытаннях, а таксама цытаты з яго вершаў, якія можна пабачыць на сценах у якасці графіці. Пра крытэрыі поспеху па-беларуску, парады паэтам-пачаткоўцам і стаўленне да маладога пакалення творцаў мы і гутарым сёння з Віталём Рыжковым.
13 верасня ў мінскім музеі Максіма Багдановіча прайшоў вечар памяці Генадзя Мікалаевіча. На сустрэчы прэзентавалі кнігу «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна», у якой сабраныя гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі і прысвячэнні.
Сілівонаўка, што ля Жлобіна, была вёскай нябеднай. Нават да рэвалюцыі, калі, шчыра кажучы, дабрабыт у сялян назіраўся зрэдку і багатая «Расія, якую мы страцілі» (а беларускія землі тады былі ў складзе Расійскай імперыі) існавала хіба на паперы. Але Сілівонаўка, згодна з успамінамі жыхароў, была не такой. Па-першае, лозунг «Зямля – сялянам» у дадзеным выпадку не патрабаваўся, бо зямля перайшла ў сялянскую ўласнасць яшчэ да 1917 года.
З прэзентацыяй новага рамана “Возера радасці” Магілёў наведалі ягоны аўтар Віктар Марціновіч і паэт Віталь Рыжкоў, які преакладаў раман з расейскай мовы. Падчас сустрэчы Віктар Марціновіч больш падрабязна распавёў пра свой новы раман, нават крыху раскрыў таямніцы сюжэта, каб дадаць інтрыгі чытачам, якія возьмуцца за кнігу.
Выйшаў першы пераклад знакамітага твора на беларускую мову.
Пад час святкавання XXIII Дня беларускага пісьменства у Рагачове пачаўся адлік апошняга году перад святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
125 год таму нарадзіўся аўтар словаў дзяржаўнага гімну БНР Краўцоў Макар. Нацыянальна-дзяржаўным гімнам магла стаць, але ня стала іншая песьня. Ці не паўплывала на гэта мова вершаў?
З’явілася рускамоўнае выданне кнігі Алеся Пашкевіча «Рух» – пад назвай «Сдвиг» («День и ночь», Краснаярск, 1200 асобнікаў, 16+).
«Я вельмі добры чалавек і для сваіх музыкаў як мама. Некаторыя палохаюцца барады, але гэта ўсяго толькі бутафорыя», – кажа лідэр этна-трыё «Троіца» Іван Кірчук. Але чаму Кірчукова барада так палохае міністэрскіх функцыянэраў, якія ня лічаць «Троіцу» за культурную зьяву?
Каля дзьвюх соцен беларусаў сабраліся ў кнігарні «Акадэмкніга» на маўклівую аўтограф-сесію з пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Набыць кнігу як на мове арыгіналу, так і на беларускай мове можна ў кнігарні.
Ліра, сімвал як паэзіі, так і музыкі, стала элементам помніка кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, што з’явіўся ў Верхнім горадзе сталіцы Беларусі. Менавіта Манюшка і Дунін-Марцінкевіч былі стваральнікамі першай у гісторыі оперы на беларускай мове «Сялянка», прэм’ера якой адбылася ў 1852 годзе. Творцы нібыта селі паразмаўляць на лаве, якая выканана ў форме ліры. Над кампазіцыяй працавалі скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія і архітэктар Яўген Міцько.
Чаму беларускія футбольныя клюбы пачалі масава пераходзіць на беларускую мову – распавядае заўзятар і грамадзкі актывіст І. Случак.
6 верасня адбыліся адразу дзве сустрэчы, прымеркаваныя да 80-годдзя паэта, у якіх узялі ўдзел мінскія і віцебскія пісьменнікі, а таксама ўдава Генадзя Мікалаевіча Юлія Якаўлеўна. Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», што выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка».
– З мелодыямі Айчыны не скоцімся ў лагчыны! – менавіта так казалі на лявонпальска-мілашоўскім вяселлі летам 1969 года.
Пасля месячнага тура па Штатах «Стары Ольса» нарэшце наведаў Нью-Ёрк. 21 верасня Бруклін стаў 21-м горадам, дзе адбыўся канцэрт гурту. Проста канцэртам гэта нават не назавеш, гэта было выдатнае шоу.
Упершыню з 1999 года ў Беларусі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці грамадзянін, які абражаў родную мову, чым парушыў артыкул 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб мовах).
Выстава «Над Іматрай», прысвечаная візіту народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Фінляндыю, адкрылася ў будынку беларускага пасольства ў Фінляндыі
Азбука – гэта не так проста, як можа здацца на першы погляд. Бо пісьменства звязана шмат з чым: са структурай мовы і яе роляй у грамадстве, з культурай, рэлігіяй і палітыкай. У Дзень беларускага пісьменства ўзгадаем гісторыю беларускіх літар – гісторыю выбару, барацьбы і пошукаў сябе.
Выступаючы на ​​пасяджэнні Кансультатыўнай рады для беларусаў замежжа 5 верасня ў Мінску, міністр  замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей шукаў падтрымку з боку беларускай дыяспары ў справе захавання «незалежнасці, суверэнітэту і дзяржаўнасці» краіны. Гэта нядаўняя і цікавая тэндэнцыя. Раней ўзаемадзеянне ўрада з беларусамі, якія жывуць за мяжой, абмяжоўвалася культурнымі мерапрыемствамі або выкарыстаннем некаторых з іх у якасці адвакатаў рэжыму.
Гэта – своеасаблівае веча дыяспары. Супляменнікі расказвалі, якімі клопатамі жывуць іх суполкі, разам абмяркоўвалі планы на будучыню. Сёлета ў пасяджэнні паўдзельнічала 33 прадстаўнікі беларускай дыяспары з 20 краін.
Дваццаць пяць гадоў таму, 19 верасня 1991 года, нацыянальныя сімвалы Беларусі – герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг – сталі дзяржаўнымі. Прапануем вам сем фактаў пра нашы сімвалы.
У Беластоку да 20-годдзя «Народнага альбому» прэзентавалі музычны спектакль паводле кампазіцый з кружэлкі, якая сталася легендарнаю.
Беларусь існуе ў культурнай прасторы дзякуючы людзям, якія размаўляюць, чытаюць, пішуць па-беларуску і, вядома, вывучаюць беларускую мову! Выключны стаж і выдатныя поспехі ў гэтай справе мае доктар філалагічных навук прафесар Генадзь Цыхун – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта. Генадзь Апанасавіч распавядае пра тое, чым прываблівае беларуская мова сучасных славістаў, і звяртаецца да сучаснай моўнай сітуацыі.
Дыск мае стаць вынікам апошніх 7 гадоў супрацы Вайцюшкевіча і Някляева. Некалькі спеваў з будучага альбому спявак прэзентаваў сталічнай публіцы на вечарыне памяці беларускага капелана Алеся Чаркашына.
Альбо як стаць культурным героем нечакана для сябе.
Сьвятлану Алексіевіч узнагародзілі ў Пэкіне кніжнай прэміяй «Вэньцьзінь» (Wenjin). Гэта самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода ў Кітаі. Яна была запачаткаваная Нацыянальнай бібліятэкай краіны ў 2004 годзе.
26 жніўня ў Познані адкрыецца выстава «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін».
Літаратурна-тэатральны вечар, прысьвечаны юбілею Ўладзімера Някляева, прайшоў у клюбе Нацыянальнага тэатра Фінляндыі. Арганізатарамі юбілейнага мерапрыемства выступілі Міністэрства замежных спраў Фінляндыі і фінскі ПЭН-цэнтар.
З маленства адарваны ад Бацькаўшыны Максім жыў марай аб ёй. Калі пачуў народныя песні ў выкананні цётак, Марыі і Магдалены, абудзілася цяга да свайго, роднага, – генная памяць. Юны Максім самастойна вывучыў беларускую мову і гадоў з дзесяці пачаў пісаць на ёй вершы. Гадамі выпеставанай, выпакутаванай ідэяй было вярнуцца на Беларусь і працаваць на карысць свайго народа.
Пяцёх беларускіх грамадзянаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў медалём «25 гадоў незалежнасці Украіны». Сярод іх і старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.
Памятаеце Міхася Мартышэнку? Фэрмэра з Блоні, якому летась саўгас не даваў зямлі для пашы? Дык вось – падобна да таго, што зямля тая застанецца за саўгасам надоўга. Пакуль саўгас не разваліцца.
23 жніўня ў Беларусь прыбывае Матэвуш Адамскі, які цягам чатырох гадоў будзе кіраваць Польскім інстытутам у Менску – установай, якая з 1994 года займаецца так званай «культурнай дыпламатыяй» Польшчы ў Беларусі.
Фота з прыватнага архіва Матэвуша Адамскага
На амерыканскім аўкцыёне Stack’s Bowers Galleries прадаюць камплект унікальных беларускіх банкнот, якіх не бачылі беларусы. Грошы былі надрукаваныя ў 1993 годзе ў Нямеччыне і мусілі прыйсці на змену «зайчыкам» (часовай грашовай адзінцы).
Роўна чвэрць стагоддзя таму, у жніўні 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона.
31 ліпеня 2016 г. у Дзмітравіцкім сельскім доме культуры, што ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці, у межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбыўся выступ фолк-блюз ансамбля «Балцкі Субстрат».
Заключэнне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.
Гурт «Стары Ольса» выдаў альбом сярэдневечных кавераў на сучасныя рок-хіты. Грошы на запіс і выданне дадзенай плыткі былі сабраныя з дапамогай краўдфандынг-пляцоўкі Kickstarter. На CD альбом з’явіцца ў лістападзе. Цяпер жа гурт знаходзіцца ў вялікім гастрольным туры па ЗША.
Кнігі беларускага першадрукара цяпер будуць дасьледаваць і за акіянам – у Вашынгтоне, у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША, а таксама ў Нью-Йорку, у публічнай бібліятэцы імя Стывена Шварцмана. Факсымільнае выданьне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ў 11 тамах прэзэнтаваў дзьвюм галоўным бібліятэкам ЗША Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Дзень беларускага кнігадруку адзначаецца 6 жніўня. У дзень, калі Францыск Скарына ў 1517 годзе выдрукаваў у Празе сваю першую кнігу. Але беларускі кнігадрук – гэта не толькі Скарына. А хто ж яшчэ? Глядзіце…
Гады Першай сусветнай вайны – малавядомая старонка ў біяграфіі Янкі Купалы. Каштоўнай крыніцай звестак пра гэты час з’яўляюцца ўспаміны і альбом фотаздымкаў сябра паэта Вінцэнта Станкевіча (1886–1980), якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
У Горадні сёлета з нагоды дня нараджэння Ларысы Антонаўны праходзіць першая навуковая канферэнцыя, прысвечаная літаратарцы. Праводзяць яе ў бібліятэцы імя Ларысы Геніюш, адкрытай пры Каложскай царкве. Арганізатар, айцец Аляксандр Балонікаў – вялікі шанавальнік творчасці паэткі.
У родным горадзе паэтку лічаць гераіняй усе, акрамя чыноўнікаў.
Экстрэмальны паэт, сябар суполкі Бум-Бам-Літ, аматар перформансаў, спецыяліст па літаратуры 1920-х гадоў, архівіст... Віктар Жыбуль – унікальная асоба ў беларускай літаратуры і цікавы суразмоўца па розных тэмах. Гэтая размова – для ўсіх, хто чытае Віктара Жыбуля ў розных жанрах і падзяляе цікавасць сучасных даследчыкаў да 20-30-х гадоў. Кодавыя словы – «футурызм» і, вядома, «архіў»!
У музэі імя П. Броўкі 15 жніўня адбылася вечарына, на якой рэй вялі госьці з Іркуцка – прадстаўнікі беларускай дыяспары, актывісты Іркуцкага моладзевага клуба «Крывічы» Алег Рудакоў і Вольга Галанава.
У Беларусі ня так шмат герояў раньняга сярэднявечча, таму трэба дасьледаваць усе постаці. Каб даведацца, ці быў ісьляндзкі місіянэр Торвальд Кодрансан першахрысьціцелем Полацку, беларускія ўлады павінны фундаваць міжнародны дасьледчы праект.
9 жніўня 2016 г. у чытальнай зале архіва-музея адбылося адкрыццё выставы «З вераю, што зыйдуцца дарогі...» да 90-годдзя Янкі Запрудніка.
У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з мастаком, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, грамадскім дзеячом, членам Саюзаў мастакоў Беларусі i Латвіі i нашым земляком Вячкам Целешам.
Ідэю аб прысваенні Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам – імёны выдатных дзеячаў мастацтваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў лічыць вартай увагі. Такое меркаванне кіраўнік ведамства выказаў карэспандэнту БЕЛТА.
23 ліпеня Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала, сабрала шматлікіх вернікаў, сяброў, гасцей, артыстаў, каб разам адсвяткаваць доўгачаканую падзею — 250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць святой Ганны.
Гродзенская СШ №32 і школа з амерыканскага Сакрамэнта будуць шчыльна супрацоўнічаць у сферы выкладання беларускай мовы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.
25 ліпеня ушанавалі памяць двух выдатных пісьменнікаў, сяброў, Янку Брыля і Уладзіміра Караткевіча, якія памерлі 10 і 32 гады таму, у адзін дзень.
Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі», дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» абвяшчаюць конкурс па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць».
Для таго каб развіць беларускую дзяржаўнасць, неабходна прыцягнуць да гэтага працэсу маладое пакаленне: самабытнасцю, мовай і культурай.
Труну з целам загінулага журналіста даставяць у Менск самалётам і паставяць у бажніцы Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.
10 ліпеня беларускія праваслаўныя вернікі адзначылі Сьвята Сабора беларускіх сьвятых.
Напярэдадні выхаду свайго новага рамана «Возера радасці» пісьменнік Віктар Марціновіч распавёў «Нашай Ніве», пра што будзе кніга, ці можна зарабіць літаратурай і чаму ён так хавае сваё прыватнае жыццё.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае пра пачатак продажу новай кнігі Віктара Марціновіча «Возера Радасці».
Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады зь літоўскай мовы на беларускую.   Алесь Разанаў (зьлева) разам з Алесем Бяляцкім Урачыстае ўзнагароджаньне адбылося 7 ліпеня, падчас сьвяткаваньня Дня каранацыi Мiндоўга ў амбасадзе Літвы ў Менску.
Апошнім часам гэтае пытаньне завіравала вакол мяне значна больш інтэнсіўна. Запытаўшы мабільнага апэратара пра свой балянс, і тое атрымаў дадатковую прапанову: «Падавайся на карту паляка. Першыя два дні бясплатна адкажам на пытаньні. Наступныя – па 1360 р. на дзень».
Запрашаем на адкрыццё выставы "З вераю, што зыйдуцца дарогі...", падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да 90-годдзя гісторыка, журналіста, пісьменніка, беларускага грамадскага дзеяча ў ЗША Янкі Запрудніка. Мерапрыемства адбудзецца 9 жніўня 2016 г. у чытальнай зале архіва-музея, пачатак а 15-й гадзіне.  
Сям'я Радзівілаў хоча перавезці парэшткі Магдалены Радзівіл з Швейцарыі ў Мінск. Князь Мацей Радзівіл прыехаў у Беларусь, каб папрасіць на гэта дабраславення ў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Гэтае жаданне сям’і агучыў князь Мацей Радзівіл, які цяпер разам з Мікалаем Радзівілам гасцюе ў Мінску, распавёў «Нашай Ніве» Глеб Лабадзенка. 7 ліпеня сям’я Радзівілаў мае намер звярнуцца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча па дабраславенне. Яны хочуць, каб Чырвоны касцёл ужо сёлета прыняў прах Магдалены, кватэра якой месцілася ў доме, што стаіць справа ад касцёла.
Памятаю апошнія паказы спектакля Мікалая Пінігіна «Тутэйшыя», паводле твора Янкі Купалы. Кожная рэпліка і жэст здзіўлялі сваёй дакладнасцю, адгукаліся, разумеліся. Менавіта ў Купалаўскім тэатры ўпершыню прагучала для мяне тэма дваістасці беларускай душы.
Над розовым морем вставала луна, Во льду зеленела бутылка вина. Знакамітыя радкі зь песьні Аляксандра Вярцінскага. Як думаеце, якая сувязь у гэтых радкоў зь беларускай вёскай Студзёнкі? Вёскай, якая месьціцца паміж мястэчкам Гарадзеяй і чыгункай? Дзе ёсьць маляўнічыя старыя сажалкі, дзе прабягае рэчка Уша і дзе зусім няма ружовага мора?
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, Мінгарвыканкам і Мінгарсавет і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай ад ушанаванні 500-годдзя беларускага кнігадруку. Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Старшыні Савета міністраў Андрэю Уладзіміравічу Кабякову Шаноўны спадар Старшыня!
«Ёсць у мяне нейкая роднасная сувязь з Беларуссю», — кажа 26-гадовы іспанец Крысціян Рансэра. У 2012 годзе ён прыехаў у Брэст, паступіў у мясцовы універсітэт і за год загаварыў на беларускай мове. Потым паехаў у Іспанію. Праз тры гады хлопец вярнуўся, каб напісаць доктарскую аб заходнепалескім дыялекце.
На платформе change.org распачаты збор подпісаў пад зваротамда кіраўніцтва кампаніі МТС. Аўтары петыцыі патрабуюць аднавіць беларускую версію афіцыйнага сайта МТС і зрабіць яе паўнавартаснай.
Дактары з неўрахірургічнага аддзялення ацэньваюць стан пабітай невядомым сястры Васіля Быкава як цяжкі. У сястры пісьменніка дыягнаставаная посттраўматычная пнеўманія, выкліканая наступствамі пераломаў рэбраў. Пакуль трэба адпампоўваць вадкасць зь лёгкіх, яе будуць лячыць ва ўмовах рэанімацыйнага аддзялення. Потым, ёсць імавернасць, яе перавядуць зноў ва Ушацкі шпіталь.
Любое адзенне трэба ўмець насіць, гэта тычыцца і беларускага народнага строя. Існуюць пэўныя правілы, якія ў вясковай культуры асабліва не агучваюцца, але якія варта ўлічваць, калі вы хочаце быць апранутымі ў адпаведнасці з нашай традыцыяй. МУЖЧЫНЫ 1. Кашулю трэба абавязкова падпярэзваць паясом.
Сёлета журы вырашыла ўлучыць у доўгі спіс 13 кніг. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што ў гэтым годзе журы ўпершыню абірае кнігі не галасаваннем і падлікам балаў, а кансэнсусам, і дзеля дасягнення кансэнсусу журы спатрэбілася ўвесці дадатковую пазіцыю. Доўгі спіс можна пабачыцьна сайце прэміі.
У 5.30 раніцы ля мінскай гімназіі №23 ажыўлена: тут ужо сабралася каля 20 бацькоў, якія хочуць запісаць сваіх дзяцей-першакласнікаў у гэтую навучальную ўстанову. Усё выкладанне, уключаючы фізкультуру, тут вядзецца на беларускай мове, піша kp.by. Мужчына ў светлай камізэльцы прыйшоў сюды ў 4.40, каб запісаць у гімназію ўнука Кастуся.
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Цяпер кніга даступная ў электронным фармаце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org.
У электроннай серыі часопіса “ПрайдзіСвет” выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам “Логвінаў” і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна тут.
30 траўня – два гады як няма з намі Генадзя Бураўкіна… У апошнія месяцы ягонага жыцця мы сустракаліся амаль штодня. Ці перамаўляліся, калі сустрэцца не выпадала, па тэлефоне.
«Наша Ніва» прааналізавала поўныя вынікі папярэдняга перапісу насельніцтва Беларусі і склала своеасаблівы «рэйтынг беларускамоўнасці». Колькі жыхароў у тым ці горадзе заявілі перапісчыкам, што размаўляюць дома па-беларуску? Самым беларускамоўным горадам Беларусі аказаўся Клецк.
 
Майстар Лазар Богша ў 1161 годзе заклаў у памеры створанага ім крыжа сакральныя лічбы. Чаму пра іх забыліся ў 90-я, калі рабілі копію сьвятыні? Гісторык Сяргей Тарасаў вызначыў сапраўдныя памеры Крыжа Эўфрасіньні Полацкай.
18 мая пайшла з жыцця знаны літаратуразнаўца і педагог Лілія Тамашова — чалавек, дзякуючы якому ў школьную праграму трапілі творы Васіля Быкава. Ёй быў 81 год.
24 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. “Кнігай году 2016” зрабіліся “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.
Сустрэчы з Хадановічам і Бахарэвічам, кінапрагляды і міжнародныя фотавыставы, конкурсы на лепшае сэлфі і квэсты — усё гэта не зусім асацыюецца зь дзяржаўным музэем. Хоць менавіта такімі імпрэзамі заваблівае ўжо трэці год Літаратурны музэй Петруся Броўкі. Як зь дзяржмузэю зрабіць модную арт-пляцоўку, Свабодзе распавялі ягоныя маладыя супрацоўнікі.
Першы намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян лічыць, што 50% футбольных трансьляцыяў павінна камэнтавацца па-беларуску.
Калі вы даказваеце, што Беларусь прыгожая (“Не, няпраўда, не адно балота, не, ёсць на што глядзець”), значыць, вы яшчэ не зразумелі, наколькі яна прыгожая. Інакш не пачыналі б з “не”. “Не горш чым ў Еўропе”. У гэтым “не горш” і ёсць самая соль нашага комплексу непаўнавартаснасці. Чаму нашае, тутэйшае, не каштоўнае само па сабе, а мусіць арыентавацца на замежны “стандарт прыгажосці”?
Саюз беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by прэзентуюць новы аўдыёпраект «Лета з Быкавым» і прадстаўляюць у папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad) тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік». Акцыя распачынаецца 19 чэрвеня, у Дзень нараджэння Васіля Быкава.
У царкоўна-прыхадскім комплексе гарадзенскай Свята-Барысаглебскай царквы адчынілася беларуская бібліятэка імя знакамітай паэткі Ларысы Геніюш. Гэта першая ўстанова ў краіне, названая ў яе гонар.
Дроны і шлемы віртуальнай рэальнасьці, Tesla і Apple, LTE і мабільныя тарыфы — пра гэта раз на тыдзень распавядае новы ІТ-відэаблог. На Youtube-канале KropkaBY зьявіўся трэці выпуск дайджэсту хай-тэк-навінаў Smarcik. І аўтары абяцаюць працягваць відэаблог у штотыднёвым фармаце. Каму патрэбныя такія навіны на гэтай мове?
У канцы красавіка Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюз беларускіх пісьменнікаў распачалі кампанію “Пяцісотгоднасць”, прысвечаную юбілею беларускага кнігадрукавання.
«Heta Belarus Dzietka» - гэта кніга-бестсэлер, напісаная на аснове матэрыялаў аднайменнага блога. Аўтарамі кнігі з’яўляюцца Марыя Чаракова і Марта Чарнова. З 30 марта по 18 мая каманда праекту Heta Belarus Dzietka праводзіць краудфандынг-кампанію (збор сродкаў), арыентаваную на беларускую і замежную аўдыторыю. ЗАСТАЛОСЯ яшчэ 3 дні, каб падтрымаць праект
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў гутарцы пра цэнзуру ў СМІ прапанаваў паставіць «статую адказнасьці» насупраць статуі Свабоды.
Cпрадвеку беларусы імкнуліся зьведаць ці ня ўвесь сьвет. Максымільян Рыла адкрыў для сябе Мэкку, а для ўсяго сьвету — Бабілён, Ігнат Дамейка — нязнаны акраец Амэрыкі, Восіп Гашкевіч зьдзейсьніў падарожжа вакол сьвету і вывучаў краіны Далёкага Ўсходу, Аляксандар Эстрын — дасьледаваў плямёны Інданэзіі. Яшчэ тысячы іншых беларусаў прайшлі дарогамі ўсіх кантынэнтаў.
Упершыню з’явілася і магчымасць прадставіць публіцы якасныя выявы першай у гісторыі кнігі, якая мела назву «Буквар». Ім аказалася беларускае выданне, якому праз два гады споўніцца 400 гадоў.
«Нашай Ніве» трэба ваша дапамога, каб ажыццявіць самую важную трансфармацыю ў сваёй гісторыі. 25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Вось так выглядала яго першая старонка: Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант. Дзякуй вам, чытачы, за вернасць!
Жыхарка вёскі Гошчава, што ў Івацэвіцкім раёне на Берасьцейшчыне, ініцыюе перавядзеньне мясцовай школы зь беларускай на расейскую мову навучаньня. Юлія Папко, маці двух дзяцей, перакананая, што родная мова не патрэбная дзецям, бо ў будучыні будзе ствараць для іх толькі перашкоды.   Ініцыятыву падтрымалі большасьць бацькоў
5–6 траўня ў Менску праходзіць Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, на які сабраліся больш за 300 навукоўцаў — спэцыялістаў па культуралёгіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве і мовазнаўстве з 11 краін сьвету.
Шчымлівы момант здарыўся пасля прэм’еры «Дзвюх душаў». Радзім Гарэцкі, пляменнік расстралянага саветамі класіка беларускай літаратуры, выйшаў на сцэну, каб падарыць вялікі букет чырвоных ружаў рэжысёру спектакля, мастацкаму кіраўніку тэатра імя Янкі Купалы Мікалаю Пінігіну.
Кіраўніцтва Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтра адказала арганізатарам, што ня можа прадаставіць памяшканьне для гэтага мерапрыемства.
Ад мясьціны, якая падаравала Беларусі вялікага творцу, заўжды чакаеш нечага незвычайнага. І хоцькі-няхоцькі знаходзіш гэтае незвычайнае ў самым ляпідарным краявідзе. Але ў вёсцы Капланцы, дзе нарадзіўся Мікола Равенскі, адразу хочацца фатаграфаваць усё, што бачыш.
Днямі пабачыў сьвет зборнік аўдыёзапісаў 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Дыск называецца «Галасы паэтаў». Выданьне падрыхтавала сьпявачка Тацяна Грыневіч-Матафонава, запісы яна зьбірала чатыры гады.
29 красавіка гісторыку Міколу Ермаловічу споўнілася б 95 гадоў. Ларыса Геніюш казала Міколу Ермаловічу, што напісанае ім «на вагу золата па сваёй аб’ектыўнасьці і сумленным дасьледаваньні першакрыніцаў (...) Богу дзякаваць, што Вы можаце казаць праўду (...) Я вельмі рада, што праца Ваша прадаўжаецца. Ёй няма цаны! Бо вартаснае ўсё, што будуецца на фактах, на рэчаіснасьці... Хопіць ужо мітаў!»
26 красавіка ў Купалаўскім адбылася прэм’ера «Дзвюх душ» паводле рамана Максіма Гарэцкага. На пастаноўку прыйшла віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях Наталля Качанава. Пасля паказу яна доўга размаўляла з пляменнікам Максіма Гарэцкага, вядомым геолагам, акадэмікам Радзімам Гарэцкім. Мы спыталіся ў Радзіма Гаўрылавіча, пра што ішла гаворка з чыноўніцай.
У "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску паўдзельнічала тысяча чалавек. Пра гэта паведамляюць назіральнікі. Дазволеная сталічнымі ўладамі акцыя прайшла ў аўторак, 26 красавіка.
Самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа здарылася 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Нягледзячы на тое што станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку аварыі, асела на тэрыторыі Беларусі.
Таварыства беларускай мовы звярнулася ў Мінгарвыканкам з просьбай надаць адной з вуліц імя Народнага паэта Ніла Гілевіча.
3 траўня ў прасторы “Корпус8” адбудзецца ўручэнне першай Прэміі Цёткі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9.
Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубіцкага лесу Індурскага лясніцтва Гродзенскага лясгасу. 23 красавіка супрацоўнікі лясгаса ўсталявалі каля лясной дарогі памятны знак у Быкава. Раздвоенае дрэва, што выкарыстана для знака, сімвалізуе пяро – галоўны інструмент пісьменніцкай працы.
Берасьцейская культурна-асьветніцкая ініцыятыва «Грунт» абвясьціла конкурс з нагоды 270-х угодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. На конкурс «Сын свабоды, гонар Беларусі» прымаюцца мастацкія і дызайнэрскія выявы, якія павінны адпавядаць заяўленай тэме.
У сталічнай Галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя кнігі ізраільскага пісьменьніка Этгара Керэта «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую мову супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Шупы. Гэта ўжо другая кніга Керэта, што выйшла па-беларуску. Першай была кніга апавяданьняў Керэта «Кіроўца, які хацеў стаў Богам», яе перакладаў Павал Касьцюкевіч.
Беларускае мысленне – неад’емная частка нашай культуры і ідэнтычнасці. Ідэі, канцэпты і ўяўленні, што нараджаліся на гэтай зямлі з’яўляюцца падмуркам і крыніцай для разумення культурай самой сябе, спробамі ўгледзецца ў свае мінулае і будучыню, складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення, умовай самаасэнсавання і развіцця. Але, на жаль, імёны мысляроў, іх ідэі і канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і “ўзяты” ў культуру і ідэнтычнасць беларусаў.
Шмат што змянілася на радзіме легендарнага ксяндза за апошнія 70 гадоў: жыхароў паменела ў 20 разоў, па лясах гойсаюць казакі з аўтаматамі, а на хаце святара толькі цяпер з’явіўся ягоны партрэт.
Суд над зьбітым уначы Вячаславам Сіўчыкам пачнецца аб 11-ай гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну. На яго складзеныя два пратаколы — за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
17 красвіка памёр музычны крытык Вітаўт Мартыненка. Наведнікаў беларускіх канцэртаў больш ня будзе сустракаць гэты трохі дзіўны беларускі рокер, які ня граў музыку, але ведаў пра яе ўсё. Свабода склала сьпіс самых значных дасягненьняў Вітаўта Мартыненкі, якія назаўсёды застануцца з намі. 1. «222 альбомы беларускага року і ня толькі…»
Праекты па аднаўленні гістарычных будынкаў і забудове на вуліцы Вызвалення ў цэнтры Мінска, разгледжаныя Міністэрствам культуры, прадугледжваюць захаванне пабудоў, зносу якіх дамагаецца Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by
15 красавіка спаўняецца год з дня нараджэння для Неба грэка-каталіцкага святара, які стаў духоўным правадніком і натхняльнікам многіх беларусаў ва ўсім свеце — айца Аляксандра Надсана. У гэты дзень ва ўсіх беларускіх грэка-каталіцкіх парафіях вернікі памоляцца за а. Аляксандра Надсана і згадаюць яго велізарны ўнёсак у адраджэнне Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, дзяржаўнасці і культуры Беларусі.
Выбранае з першага публічнага выступу нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры ў Менску на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе».
Пабудаваць Беларускую АЭС каштуе каля 9 мільярдаў даляраў, закрыць аналягічную ў Літве — каля 6 мільярдаў эўра. Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца
«Дзесяціразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў звольнены з Мінспорту за ўдзел у гурце Brutto, пад пагрозай яго выезд на першынство свету» — такая навіна абляцела інтэрнэт раніцай 13 красавіка.
У госці да берасцейцаў завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" – Марыя Міцкевіч. Яна займаецца даследваннем невядомых старонак жыцця і творчасці сваіх дзядоў і на адмысловай сустрэчы ў Берасці прэзентавала вынікі сваіх росшукаў.
Праз паўстагоддзя беларуская мова не толькі будзе адной з дамінуючых у краіне, але і апынецца сярод семідзесяці моў пост-біблейскай традыцыі, лічыць доктар філасофіі і акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая.
Мовазнаўца Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Любоў да беларускай мовы прывіла бабуля па мацярынскай лініі — з чацьвёртай клясы ён прыяжджаў да яе на вёску Сенькавічы Івацэвіцкага раёну, дзе гаварылі па-беларуску. 
Выбух прагрымеў у 17 гадзін 55 хвілінаў 50 секундаў на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек. Каля 200 атрымалі траўмы. Фота Юліі Дарашкевіч, 11 красавіка 2011 г.
Усім прэтэндэнтам на статус творчага працаўніка — а гэты статус выбаўляе ад неабходнасьці плаціць так званы «падатак на дармаедзтва» ў памеры 20 базавых велічынь — Міністэрства культуры нагадвае: калі за прэтэндэнта не паручыцца які творчы саюз, вагу будзе мець толькі прафэсiйны сэртыфiкат, выдадзены адмысловай экспэртнай камісіяй.
Аўтар твору «Фантазія па-беларуску» не Ян Чачот, а Адам Міцкевіч. Гэткае меркаванне выказаў прафесар Адам Мальдзіс у газеце «СБ. Беларусь сегодня».
7 красавіка 1946 году на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі была ўтворана Кёнігсбэрская вобласьць. На той час было ня выключана, што яна стане прыморскай вобласьцю БССР. Беларускія ўлады падрыхтавалі абгрунтаваньне, якое Сталін назваў слушным. Чаму Беларусь, ад якой адрэзалі кавалкі на карысьць Літвы і Польшчы, так і не атрымала выхад да мора, высьветліла Свабода.
Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.
Намаганнямі Таварыства Беларускай мовы ўдалося паспрыяць аднаўленню помніка "Ў" у Полацку. У адказ на звароты і просьбы аб рэстаўрацыі полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рамонт помніка.
26 красавіка спаўняецца трыццаць год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З нагоды гадавіны буйнейшай у гісторыі Беларусі тэхнагеннай катастрофы ў Менску ўтвораны аргкамітэт па правядзенні традыцыйнай масавай акцыі "Чарнобыльскі Шлях". Фота: http://belprauda.org/
З друку выйшла кніга Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы» — гэта два дзясяткі ўрокаў на розныя тэмы, слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданьні для самакантролю. Пад цьвёрдай вокладкай — 168 старонак тэксту і 32 старонак фатаздымкаў, зробленых падчас курсаў «Мова Нанова». Мастацкае аздабленьне зрабіў Раман Шык.
Крымінальная адказнасць будзе ўведзеная ў Беларусі за ўдзел ва ўзброеных фармаваннях на тэрыторыі замежных дзяржаваў. Адпаведныя змены ў законапраекты дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі 4 красавіка ў двух чытаннях.
Паўтары сотні гродзенцаў прынялі ўдзел у традыцыйнай дыктоўцы, якая зазвычай ладзіцца каля 25 сакавіка. Сёлета яна праходзіла ўжо дзявяты раз. Гэтым разам арганізатары выбралі твор Ніла Гілевіча, Народнага паэта, які так і не дажыў да свайго 85-годдзя.
Гісторык і выдавец Анатоль Тарас прадставіў першыя 50 кніг з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Як з’явілася ідэя гэтай серыі, па якім крытэрыі адбіраліся героі і што было самым складаным, заснавальнік, каардынатар і рэдактар расказаў падчас прэзентацыі.
Развітанне з народным паэтам Беларусі пройдзе 1 красавіка з 11 да 13 гадзінаў у Свята-Петрапаўлаўскім саборы (Мінск, вул. Ракаўская, 4). А 13-й там жа пачнецца пахавальная царкоўная служба. Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў Мінску, на 85-м годзе жыцця.
 
Увечары 29 сакавіка пайшоў з жыцця Народны паэт Ніл Сымонавіч Гілевіч. На сумную вестку пісьменнік Сяргей Панізьнік адгукнуўся жалобным вершам. Верш      Да галінак вясны Ніла Гілевіча
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча яго родным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Творчасць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраванне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
На 85-м годзе пайшоў з жыцця народны паэт Ніл Гілевіч. «Наша Ніва» згадвае важныя старонкі біяграфіі пісьменніка. Памяняў імя з Нінела на Ніла
 
Прапануем з архіваў Радыё Свабода запіс перадачы "Вольная студыя" з Нілам Гілевічам, зроблены ў 2014 годзе. Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выдаў свой збор твораў уласным коштам. Дваццаць тры тамы паэзіі, прозы, публіцыстыкі, перакладаў са славянскіх літаратур.
Гэта ўжо ня модны трэнд, а тэндэнцыя» — кажуць экспэрты-маркетолягі. Два гады запар расьце попыт на выкарыстаньне нацыянальных сымбаляў у рэкляме. Чаму кампаніі ўсё часьцей беларусізуюць сваю прадукцыю, Свабодзе распавялі ініцыятары новага дасьледаваньня пра «эфэкт вышыванкі», якое мае прайсьці ўвесну 2016 году.
Беларускі гурт сабраў 29 890 даляраў у межах кампаніі ў падтрымку альбому сярэднявечных кавэраў, але мае намер найперш прадставіць сваю ўласную творчасьць.
Хутка споўніцца год, як Беларусь была далучана да Балёнскага працэсу.
1. Што такое Дзень Волі? 25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканкам Усебеларускага з’езду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР аб’явіла, што Брэсцкая мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.
історык Анатоль Сідарэвіч распачаў працу над энцыкляпэдый Беларускай Народнай Рэспублікі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх яе дзеячоў. Кніга плянуецца да выданьня ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 100-я ўгодкі з дня абвяшчэньня БНР. Сёньня гісторык — госьцем перадачы.
23 сакавіка пайшла з жыцця Ганна Вольская. Чалавек, які заўжды цягам 20 гадоў стаяў побач з Лявонам Вольскім. Ганне было толькі 40 гадоў. З іх амаль 20 гадоў мы былі знаёмыя — з часоў працы на “Радыё 101.2”.
23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця сябра ГА «БАЖ» Ганна Вольская, жонка вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). Пачатак а 18.30. На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт NAVI. Уваход вольны. Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі: Проза Анатоль Івашчанка «Анаталогія» — Мінск: «Кнігазбор»;
З 21 сакавіка да 25 траўня 2016 года ў Вікіпедыі ладзіцца конкурс артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “ВікіВясна”. Ідэя конкурсу – пашырыць інфармацыю пра краіны рэгіёну, прыцягнуць увагу да асаблівасцяў гэтых краін, узмацніць супрацоўніцтва паміж рознымі моўнымі раздзеламі “свабоднай энцыклапедыі”.
21 сакавіка – чарговыя ўгодкі з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Беларускае Радыё Рацыя вырашыла прыгадаць мясціны, помнікі і шыльды, у якіх ушанаваны адзін з заснавальнікаў нашай літаратуры.
Апэляцыйная інстанцыя Менгарсуду не задаволіла скаргі «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава.
«Гісторыя Беларусі ў апавяданнях паводле паданняў і легенд» — так акрэслівае жанр кнігі сам аўтар. Кастуся Цвірку — літаратара і мовазнаўцу — натхняла ўся гісторыя Беларусі, ад сыходу ледавіка да абвяшчэння незалежнасці. Але найбольш змешчаных «на скрыжалях» мастацка-гістарычных нарысаў прысвечана Сярэднявеччу – часам Полацкага княства і ВКЛ ды героям тых часоў.
Гісторык Сяргей Тарасаў лічыць, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай цэлы і знаходзіцца ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе, у Троіца-Сергіевай лаўры: «Мае дасьледаваньні і лёгіка падзеяў прыводзяць менавіта туды».
Сёлета ў журы Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі:

Ігар Бабкоў — беларускі празаік і філосаф, лаўрэат Прэміі Гедройца 2014;
Анджэй Бжэзецкі — польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Nowa Europa Wschodnia”;
Сяргей Дубавец — беларускі пісьменнік, журналіст;
Толькі пасля таго, як скончыць працы памяці Яўгена Куліка, Пётры Сергіевіча і Фердынанда Рушчыца,  вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава вырашыў адзначыць сваё 70-годдзе. А для чытачоў НЧ спадар Купава распавядае пра людзей і падзеі, што найбольш паўплывалі на яго сталенне, пра творчыя набыткі і бліжэйшыя планы. Яны мяне натхнялі  
23 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, д. 7а) будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”. На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт NAVI. Уваход вольны.
80-гадовая Сцепаніда Сцепанюк кожны дзень праводзіць за ткацкім станком — «кроснамі», па-мясцоваму. Зрабіў іх бацька бабы Стэпы больш за 100 гадоў таму для яе мамы. Выраб надоўга перажыў майстра. За кроснамі сядзелі яго жонка, дачка, унучка, праўнукі і прапраўнучка. Кросны і баба Стэпа — дзве важныя часткі генетычнага кода беларусаў.
Ужо другі нумар літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” выйшаў у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”! Яркі сябра ўсіх дапытлівых беларусікаў запрашае ў захапляльныя пошукі цудаў свету!
Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады. Гэтую эксклюзіўную навіну «Народнай Волі» паведамілі заснавальнік прэміі Юрый Цыбін, а таксама прадусар і рэжысёр Сяргей Ісакаў.
Пісьмовыя папярэджанні атрымалі ўладальнікі рэсурсаў nn.by і ej.by ад Міністэрства інфармацыі 2 сакавіка. На сайце Мінінфармыцыі паведамляецца, што ej.by папярэдзілі за публікацыю «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць», у якой ідзе гаворка пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
2 сакавіка 2014 года памёр Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Прапануем сёння ўшанаваць яго памяць, праглядзеўшы фотаздымкі і відэа, якія раней не публікаваліся. Невядомы Барадулін – у архіўных матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ды аматарскае відэа.
1 сакавіка 80-гадовы юбілей адзначыла вядомая літаратуразнаўца, крытык і пісьменьніца Лідзія Савік, якая вярнула беларускай літаратуры шэраг імёнаў літаратурнага замежжа. У інтэрвію Свабодзе Лідзія Савік расказала пра знаёмства зь беларусамі ў ЗША, сяброўства з Барысам Кітом і заявіла, што лічыць сябе чалавекам, які вярнуў Беларусі літаратуру беларускага замежжа.
10 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў 18.00 у Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна на вечар памяці легендарнага навукоўца, археолага, вялікага беларуса Міхася Чарняўскага. 7 сакавіка Міхасю Чарняўскаму споўнілася б 78 гадоў.
Напярэдадні адзначэння 500-годдзя беларускай Бібліі у Мінску пабачыў свет новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыпавесцяў на беларускую мову. Пераклад быў зроблены пастарам Антоніем Бокунам. Пачынаецца выданне ўрыўкам з прадмовы Францішка Скарыны да Бібліі 1517 г. і кароткай гісторыяй перакладаў Бібліі на беларускую мову.
Гурт “Дай Дарогу!” прадстаўляе на Еўрарадыё першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове “Не веру”. Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.  
Еўрасаюз 25 лютага фармальна зацвердзіў палітычнае рашэнне Рады ЕС аб зняцці санкцый з 170 фізічных і трох юрыдычных асоб Беларусі, паведамляе прэс-служба ЕС. Паведамляецца, што рашэнне будзе апублікаванае ў Афіцыйным журнале ЕС 27 лютага.
24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбыліся адразу дзьве імпрэзы — уганараваньне найлепшых беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў», і прэзэнтацыя невядомага твору Васіля Быкава — апавяданьня «Ў тую вясну…».
4 лютага народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўніўся б 81 год. Увосень 2015 году на ягонай магіле ва Ўшачах усталявалі помнік — валун. А вось вуліца Барадуліна так і не зьявілася ні ў Віцебску, ні ва Ўшачах, вушацкай сярэдняй школе імя Барадуліна не надалі, хаця было адмысловае рашэньне Віцебскага аблвыканкама.
У 2000-я гады часопіс «Дзеяслоў» рэгулярна друкаваў спадчыну Васіля Быкава. Асабліва гэты працэс актывізаваўся ў часе падрыхтоўкі збору твораў класіка ў 14 тамах. Некалькі гадоў лічылася, што ўся напісаная Быкавым проза апублікаваная. Тым не менш, адзін твор знайшоўся – аповед «У тую вясну…», змешчаны ў №80 «Дзеяслова».
Беларуская мова пакрысе вяртаецца ў айчынны спорт. Наш аўтар Арцём Сізінцаў прадстаўляе свой сьпіс асобаў, якія ня толькі дамагліся посьпехаў у спорце, але запачаткавалі пэўныя традыцыі, зьвязаныя з роднай мовай, і спрычыніліся да беларускамоўных ініцыятываў.
«Белгазпрамбанк» — адна з першых прыватных кампаній, якая пачала ўкладваць сродкі ў беларускае мастацтва, фарміруючы яго прывабны імідж у суайчыннікаў праз буйныя праекты ў рамках дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва. Але дынаміку гэтых адносін старшыня праўлення беларуска-расійскага акцыянернага таварыства Віктар Бабарыка ацэньвае як марудную. Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы з прэсай, прымеркаванай да прэзентацыі выставы і кнігі ў гонар Льва Бакста, што адбыліся на мінулым тыдні (Гл.
Самі студэнцкія арганізацыі зьвярнулі ўвагу на некарэктнасьць такіх абвінавачаньняў і нагадалі пра крымінальную адказнасьць за перашкоды іхняй законнай дзейнасьці.
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам імя Францыска Скарыны трох прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы. Гэта старшыня галоўнай управы Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і сакратарка гэтай арганізацыі – Валянціна Ласкевіч, а таксама мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні «Прымакі» Юры Астапчук.
Ён быў, па сутнасьці, першым беларускім пісьменьнікам, які зь бязьлітаснай іроніяй і нават самаіроніяй паказаў нам той час, у якім жыў. У яго мы ня знойдзем ніякай сьлязьлівай замілаванасьці, лубочнасьці, стылізатарства.
Нядаўна міністр культуры Барыс Святлоў пералічыў культурныя дасягненні краіны за апошнія пяць гадоў. Сярод іншага ён назваў праграму рэканструкцыі архітэктурнай спадчыны “Замкі Беларусі”, адкрыццё прыватных галерэй, акцыю “Ноч музеяў” і цікавыя выставы.
21 лютага, і цэлы тыдзень да таго беларусы ў краіне і за яе межамі ладзяць імпрэзы, прысьвечаныя беларускай мове. Сьвет адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы ў памяць аб барацьбітах за бэнгальскую мову, забітых пакістанскай паліцыяй у 1952 годзе. Традыцыйна Дзень роднай мовы шырока адзначаецца па ўсёй Беларусі.
Гэта было каханне з першага погляду. Яны маглі стварыць сапраўдную сям’ю, гадаваць дзяцей. Ён мог бы дасягнуць пэўных вышынь на дзяржаўнай службе ці ў прадпрымальніцтве, а Яна — усе сілы аддала б дзецям, каб выхаваць тых, кім так і не сталі іх бацькі. Вечарамі ж Ён пісаў бы вершыкі на «беларускай гаворцы» і, можа, нават выдаў бы кніжку пад псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні» дзе-небудзь у Кракаве.
Сёлета на прэмію прэтэндуюць пяць празаічных дэбютаў, адзінаццаць паэтычных і чатыры перакладныя. Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію: Проза Анатоль Івашчанка “Анаталогія” — Мінск: “Кнігазбор”; Кацярына Мядзведзева “Разламашкі майстра Люфта” — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Выстава ва ўкраінскім пасольстве прайшла ў незвычайнай атмасферы. І справа нават не ў тым, што праект такога роду вырашылі ўпершыню паказаць у Мінску. Ужо на ўваходзе ў фае амбасады на Старавіленскай вуліцы быў адчувальны яе асаблівы фармат з нотай трагізму. Наведвальнікаў сустракалі песняй, якая стала рэквіемам Рэвалюцыі Годнасці, — «Пливе кача па Тисині».
З новага навучальнага года ў пачатковай школе павялічыцца колькасць гадзін вывучэння беларускай мовы, паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Булаўкіна ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Купіць беларускую кніжку, папрасіць выключыць прапагандысцкі канал. Такія крокі да будучыні можа зрабіць кожны. Галоўнае – дзейнічаць. Журналіст, паэт і вядоўца папулярных курсаў “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка расказаў службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, чаму няма “беларускай мары” і  навошта ён прытрымліваецца радыкальных метадаў развіцця краіны.
Міхал Міхайлавіч Чарняўскі пайшоў з жыцця 20 студзеня 2013 года, не дажыўшы ўсяго паўтара месяца да 75-гадовага юбілею. Больш за 50 гадоў свайго жыцця Міхал Міхайлавіч працаваў на ніве беларускай археалогіі.
27 студзеня гэтага года сябры беларускага таварыства “Уздым”  (Латвія) Людміла Сінякова, Вольга Паўловіч, Мікола Паўловіч, Юлія Хмяльніцкая і Станіслаў Валодзька наведалі горад Міёры Віцебскай вобласці. Падчас творчай сустрэчы Станіслава Валодзькі з жыхарамі Міёр наша дэлегацыя наведала знакамітыя музеі 3 СШ г.Міёры.
Міністэрства інфармацыі адзначае рост цікавасці да беларускамоўнай літаратуры — за 2015 год агульны тыраж выданняў на беларускай мове вырас на 17%, паведаміла на прэс-канферэнцыі 8 лютага ў Мінску міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
У маладосьці складаў вершы, але стаў вялікім паэтам менавіта ў прозе. Стваральнік дзівосна-баляднай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». Назвы яго твораў зьдзіўляюць сваёй мэтафарычнай знакавасьцю: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань». Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 95 гадоў.
ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у ІХ Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, першы тур якой адбудзецца 21 лютага ў сядзібе ТБМ. Пачатак у 11.00 гадзін. Кожны ўдзельнік атрымае падарунак.
11-14 лютага 2016 г. у Мінску пройдзе пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.
27 студзеня гэтага года сябры беларускага таварыства “Уздым”  Людміла Сінякова, Вольга Паўловіч, Мікола Паўловіч, Юлія Хмяльніцкая і Станіслаў Валодзька наведалі горад Міёры Віцебскай вобласці. Там, арганізаваная супрацоўнікамі Міёрскай біліятэкі, у актавай зале школы мастацтваў адбылася сяброўская сустрэча. Прысутныя зацікаўлена слухалі расповяд Людмілы Сіняковай і Вольгі Паўловіч аб жыцці беларускай дыяспары ў Даўгаўпілсе, аб рабоце таварыства “Уздым”.
Да дня народзінаў знакамітага навукоўца Арсеня Ліса Таварыства беларускай мовы надрукавала яго аўтабіяграфічны нарыс для партала ТБМ. Гутарыла са сп. Арсенем Лісам і рабіла некаторыя фотаздымкі Юлія Бажок.
Напярэдадні выхаду новага альбому «Рэха» гарадзенскі гурт прэзэнтаваў на Tuzin.fm песьню «Тадэвуш Касьцюшка».
Шмат хто ў нашыя часы прывык глядзець на Кастуся Каліноўскага як на бронзавы бюст, на сухі аповед у кнізе, а гэта – жывы чалавек са сваім сумленнем ды поглядамі, адзначыў у размове з Belsat.eu рэжысёр дакументальнай стужкі Валеры Мазынскі.
Канцэрт меў адбыцца 24 лютага ў менскім клюбе «Лісіная нара», але Менгарвыканкам адмовіў у выдачы гастрольнага пасьведчаньня.
Толькі 12 чалавек з 387 натарыяльных перакладчыкаў у Менску прапануюць пераклад на беларускую мову. Гэта тры адсоткі.
Помнікі кампазітару Станіславу Манюшку і пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу паставяць у цэнтры Мінска ў 2016 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай працы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў. «Помнікі гэтым двум вядомым дзеячам культуры плануецца ўстанавіць на тэрыторыі Верхняга горада», - сказаў Сяргей Мядзведзеў.
Летась у беларусаў зьявілася магчымасьць ня проста ахвяраваць дзесяціну на абстрактную дабрачыннасьць, а дзейна падтрымліваць канкрэтныя ідэі і праекты.
Але спаборнічаць з «Мовай Нанова», «МоваВедай» і «Мова.tut» яны ня будуць. «Мова зь Імбрыкам» — так назваў курсы беларускай мовы прадпрымальнік, распаўсюднік беларушчыны і ўладальнік інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў Imbryk.by Алесь Мазанік.
25 студзеня пачаўся суд па «справе графіцістаў». Журналіст TUT.BY Павел Дабравольскі павінен быў асвятляць падзею. Ён быў затрыманы і збіты.
Адна з самых легендарных сямейных пар у гісторыі нашай літаратуры гэта, безумоўна, Янка Купала і Ўладзіслава Луцэвіч. Іхні дом быў ці ня самы гасьцінны для маладых паэтаў, празаікаў, мастакоў, рэжысэраў, актораў і кампазытараў.
Калі раней карыстальнікі несьлі адказнасьць толькі за распаўсюд неліцэнзійных файлаў, то цяпер адказнасьць будзе наступаць і за «захоўваньне з мэтай распаўсюду».
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў зьбірае грошы на выданьне першых 100 асобнікаў унікальнага перакладу. На плятформе «Талака» распачаты збор грошай на выданьне паэтычнага беларускага перакладу першай часткі індыйскай «Рыгведы», старажытнага зборніку рэлігійных гімнаў. Пераклад выканаў беларускі паэт Ігар Кулікоў. На выданьне першых 100 асобнікаў патрэбныя 27 мільёнаў.
Таварыства беларускай мовы распачало грамадскую кампанію «Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!» Яе мэта — пераназваць адну з вуліц Мінска ў гонар вялікага беларуса, а таксама ўсталёўка яму помнікаў ў Мінску, Брэсце і Косаве. Кампанія прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага земляка, гаворыцца на сайце арганізацыі.
Усяго за два месяцы Глеб Вайкуль стаў самым «медыйным» беларускім студэнтам. Суполку #студэнтысупраць, Марш студэнтаў, суд і адлічэнне Глеба з філфаку згадвалі ўсе беларускія выданні. Пра дзіцячую мару стаць міліцыянтам, сямейную трагедыю й вайну, якую Глеб Вайкуль абвясціў БДУ, ён распавёў у інтэрв'ю "Радыё Свабода".
Заяўкі ад усіх ахвотных прымаюцца з 18 студзеня да 1 лютага 2016 г. Канчатковы спіс удзельнікаў будзе сфарміраваны на конкурснай аснове. 12-14 лютага 2016 г. у Мінску адбудзецца штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у межах якога пройдзе слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.
Сёньня ў Менску адбудзецца вечарына з нагоды 80-годзьдзя перакладчыка Васіля Сёмухі. Юбіляр ня любіць адзначаць свае дні народзінаў, таму асновай сцэнару стане прэзэнтацыя перавыданьня кнігі Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра» ў перакладзе Васіля Сёмухі.
Ужо ўвесну ў Менску мае аднавіцца «Сьпеўны сход» — сустрэчы, на якіх аматары сьпяваюць народныя песьні. Арганізатары кажуць пра вялікі попыт на калектыўныя сьпевы й гатовыя нават праводзіць штотыднёвыя курсы ды майстар-клясы ў іншых гарадах. Ад больш актыўнай дзейнасьці іх стрымліваюць толькі фінансавыя выдаткі.
Сёньня адзначаецца 100-гадовы юбілей рупліўца беларушчыны, перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладыслава Чарняўскага. Архіўнае фота Ўладзіслава Чарняўскага
Кожны мае права атрымліваць адукацыю на мове, якая яму больш блізкая — па-руску ці па-беларуску. Для гэтага ў краіне ёсць усе неабходнае. Так адрэагавала начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная на пытанне журналіста Еўрарадыё пра складанасці з навучаннем па-беларуску.
Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 у Свярдлоўску (цяпер Екацерынбург, Расія), вучыўся ў мясцовым музычным вучылішчы, працаваў у сібірскіх філармоніях. У 1963 запрошаны ў Белдзяржфілармонію. У 1968 заснаваў пры ёй ансамбль «Лявоны», які ў 1970 стаў «Песнярамі».
Мітрапаліт Павел пералічыў праваслаўныя храмы, у якіх праходзяць службы на беларускай мове і распавёў, у якім выпадку іх стане больш. Пытанне пра тое, ці ёсць у планах праваслаўных святароў набажэнствы на беларускай мове, было зададзена кіраўніку БПЦ падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Якія падзеі і тэндэнцыі адбываліся ў сфэры беларускай мовы і сымбаляў у 2015 годзе? Ці стала ў грамадзтве больш беларушчыны? Як улады ставіліся да мовы, ці працягвалі яны мяккую беларусізацыю?
У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб увядзенні адзінага дзярждыстрыбутара тэлеканалаў. Дадзеную інфармацыю TUT.BY паведамілі некалькі інфармаваных крыніц.
У хатнім архіве Васіля Быкава знойдзеная аўдыёкасэта з раней невядомым ягоным творам, прычым вершаваным — калядкай. Запіс перадала ў рэдакцыю Свабоды ўдава народнага пісьменьніка Ірына Міхайлаўна. Архіў Васіля Быкава час ад часу зьдзіўляе абсалютнымі нечаканкамі. Хіба ня дзіва вось такі хатні запіс?!
Урад Польшчы разглядае папраўкі да закона аб Карце паляка, якія тычацца фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. На грашовую дапамогу змогуць разлічваць ўладальнікі карты, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з суседняй краінай.
На сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» lit-bel.org даступная для вольнага спампоўвання ў фармаце .epub кніга Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Выданне размешчанае з ласкавай асабістай згоды аўтаркі. Твор пабачыў свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у студзені 2014 года. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.
Адкрываецца новы сезон “Кнігі году” — прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. Прэмія будзе прысуджацца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2015 годзе.
Бацькі гімназіі № 4 у менскім мікрараёне Кунцаўшчына дамагаюцца, каб гімназія цалкам адпавядала статусу беларускамоўнай. Дзеля гэтага яны гатовыя зьвярнуцца ў пракуратуру і суд. Адзін з бацькоў, Усевалад Сіняк распавёў Свабодзе:
На банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы першая беларуская нобэлеўская ляўрэатка згадала Адамовіча і Быкава і расказала сьвету пра Беларусь.
Сёння адбудзецца цырымонія ўручэння нобелеўскіх прэмій. А 15-й гадзіне ў Осла будзе ўручана прэмія міра. А ад 18.30 у Стакгольме пачнецца цырымонія ўручэння прэмій у галіне фізікі, хіміі, эканамічных навук, фізіялогіі і медыцыны, а таксама літаратуры.
Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчаюць новую літаратурную прэмію — Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прэмія будзе ўпершыню ўручаная ўвесну 2016 года, да конкурсу прымаюцца кнігі, што выйшлі ў 2015 годзе па-беларуску.  
12 год таму ў Беларусі зьявіўся беларускамоўны музычны чарт. На тузін год «Тузіна Гітоў» заснавальнік праекту Сяргей Будкін адказаў Свабодзе на тузін пытаньняў.
Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі. Поўны тэкст у перакладзе на беларускую. Пра прайграную бітву
Белтэлерадыёкампанія, тэлеканалы АНТ, СТВ ня будуць трансьляваць ані Нобэлеўскую мэмарыяльную лекцыю, ані ўрачыстую цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч. Але альтэрнатыва ёсьць. 7 сьнежня ў 19.30 па беларускім часе на сайце нобэлеўскага камітэту пачнецца жывая трансьляцыя са Швэдзкай Акадэміі Нобэлеўскай лекцыі па літаратуры, якую будзе прамаўляць беларуская аўтарка Сьвятлана Алексіевіч.
4 снежня ладзіцца міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка". У гэты дзень у музеі класіка беларускай літаратуры ў Мінску адбудзецца адмысловая імпрэза. Яе пачатак прызначаны на 16-ю гадзіну.
У менскай Галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя «Віртуальнага музэя савецкіх рэпрэсій у Беларусі». Яго стварылі і прапанавалі для шырокага азнаямленьня грамадзкія актывісты. Удзел у прэзэнтацыі ўзялі вядомыя беларускія гісторыкі, дасьледчыкі рэпрэсіўнай сталінскай спадчыны, палітыкі, грамадзкія дзеячы і актывісты.
У амерыканскім Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) жыве беларускі пісьменнік Міхась Кавыль, які сёлета святкуе 100-гадовы юбілей. Яго творчасць – заўважная з’ява не толькі для эміграцыйнай, але для ўсёй нацыянальнай беларускай літаратуры.
У майстэрні скульптара Аляксандра Батвінёнка — творчы беспарадак. Са стэлажоў на гасцей паглядаюць Тэадор Нарбут (дарэчы, зямляк майстра), Уладзімір Караткевіч і многія іншыя значныя для нашай гісторыі персоны. Нядаўна тутэйшы «пантэон» папоўніўся макетам скульптуры яшчэ адной, без сумнення, выбітнай і легендарнай асобы — народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Некалькі гадоў у творчым тандэме з архітэктарам Арменам Сардаравым ішла праца над стварэннем помніка аднаму з самых вядомых у свеце пісьменнікаў-франтавікоў.
Такі помнік Рыгор Барадулін сам сабе напрарочыў яшчэ пры жыцці. У ягоным вершы «Прашэнне» ёсць радкі: «Калі я адыду, пастаўце мне валун сівы і крыж на валуне...».
Старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы быў душой горада. Колькі ён помнікаў паставіў, колькі сустрэч у школах арганізаваў, колькі людзям дапамог уладкавацца. А колькі было ў яго ў планах! Сэрца ў яго раптоўна спынілася раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала горада. Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць спадара Сырыцу.
Найцікавейшая кніга, прысвечаная такой незвычайнай тэме, як народная этнаастраномія беларусаў. Варта пачытаць, каб увечары зірнуць на неба вачыма нашых продкаў, а не старажытных грэкаў. У кнізе 34 мапы. Звязацца з аўтарам, Цімафеем Авілавым, можна праз ягоны фэйсбук.
 
У Беларусі 5 і 6 лістапада ўпершыню пройдзе маштабная канферэнцыя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню на такім маштабным навуковым форуме з'явіцца магчымасць разгледзець усе аспекты гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка, эканоміка, культура — тры асноўныя вектары даследаванняў, пра якія плануецца весці гаворку. Удзел возьме больш як 140 навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. Толькі замежных даследчыкаў будзе больш як 40.
1 лістапада ў Мінску прайшла акцыя, прымеркаваная да дня памяці продкаў «Дзяды». Прыкладна 300-400 чалавек узялі ўдзел у шэсці ад Мінскага гадзіннікавага завода да ўрочышча Курапаты - месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.   Наперадзе калоны неслі тры крыжы, а таксама расцяжкі з надпісамі «Дзяды», «Курапаты - наш народны мемарыял», «Беларуская салідарнасць - наш супраціў расійскай акупацыі».
Сёння моладзь часта можна сустрэць і падчас вучобы, і ў вольны час адзетую ў так званыя «вышымайкі». А на фальклорных мерапрыемствах, фэстах і традыцыйных святах — у вышыванках. Першыя з’явіліся нядаўна і адразу набылі папулярнасць, хоць іх нельга блытаць з вышыванкамі. Па-першае, вышымайка — сучасны трыкатажны выраб, на які нанесены прынтавы арнамент ці машынная вышыўка, а вышыванка — традыцыйная кашуля, пашытая з ільняной або баваўнянай тканіны і ўпрыгожаная ручной ці машыннай вышыўкай.
Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ атрымала дазволы Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога выканаўчых камітэтаў на правядзенне 1 лістапада вулічнай акцыі, прымеркаванай да дня памяці продкаў Дзяды. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, улады дазволілі правядзенне акцыі ў тым фармаце, які прапанавалі заяўнікі.
Амаль 80,5 тысячы беларусаў у мінулым годзе атрымалі від на жыхарства ў ЕС. Сярод краін, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза, па гэтым паказчыку мы апынуліся ў ліку лідараў, паведамляе афіцыйнае статыстычнае ведамства ЕС. У спісе краін, грамадзяне якіх асабліва атрымалі поспех у мінулым годзе з атрыманнем віду на жыхарства ў Еўрасаюзе, першы радок заняла Украіна. Больш за 300 тысяч украінцаў ў 2014 годзе ўпэўнена абсталяваліся ў Еўропе.
Выпуск першага мультымедыйнага адукацыйна-забаўляльнага часопіса «Музейныя вандроўкі» для дзяцей і падлеткаў арганізавалі Нацыянальны гістарычны музей (НГМ) Беларусі і мабільны аператар velcom.
Беларускі гісторык з Польшчы Юры Туронак працягае перадаваць матэрыялы свайго прыватнага архіва ў фонд Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Менску. Гэтымі днямі ў архіў паступілі 20 тэчак з дакуменамі, фотаздымкамі і друкаванымі выданнямі.
8 кастрычніка Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію! “Будзьма!” віншуе пісьменніцу! “Мы чакалі гэтай падзеі, гэтага свята даўно – з часоў, калі на прэстыжную Нобелеўскую Прэмію былі намінаваны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў. Шчыра рады за Святлану Аляксандраўну. Віншую яе і ўсіх беларусаў! — кажа старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.
Дадатак для мабільных тэлефонаў «Казкі Беларусі» для дзяцей і дарослых у мінскай галерэі «Ў» прэзентавала кампанія «Kinderfoх». Гэта дзевяноста тры казкі, якія па-беларуску агучыў лідар гурта «Палац» Алег Хаменка. Аўдыёверсія праекту суправаджаецца ілюстрацыямі ў нацыянальнай традыцыі, мастачкі Юлі Рудніцкай. Як паведамляюць распрацоўнікі, мабільныя «Казкі Беларусі» даступныя для спампоўвання за невялікую плату.
Пра смерць напісаў у сваім фэйсбуку Віктар Шніп. «Мінулай ноччу на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Алесь Савіцкі, — напісаў ён. — Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
6 кастрычніка 2015 г. на ХІІІ Архіўных чытаннях, што адбываліся ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, трэці раз была публічна абвешчаная ўдзячнасць ад Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
У кнізе «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё» (Мн.: МАЭН, 2015. – 280 стар.) аўтар Валер Санько ўпершыню доказна і аргументавана гаворыць пра парадкі/непарадкі ў беларускіх рэдакцыйных калектывах, у тых самых, якія зачастую любяць крытыкаваць іншых, вучыць, маралізаваць.
Фота з кнігі “Вольга Сахарава, Сяргей Сахараў. Выбраныя творы”. “А што, Латвія ўваходзіла ў склад Заходняй Беларусі?” – з такім непаразуменнем сутыкнуўся краязнаўца і пісьменнік Міхась Казлоўскі, калі распавядаў, што рыхтуе кнігу пра рупліўцаў беларушчыны ў міжваенны перыяд на латвійскай зямлі.
У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная Падляшшу, дзе жывуць польскія беларусы. Яна складаецца зь дзьвюх частак: графікі Ўладзіслава Петрука, які прыехаў на адкрыцьцё, і найлепшых фотаздымкаў з конкурсу імя Віктара Волкава, вядомага беластоцкага фатографа. Яго арганізуе Беларускі музэй і цэнтар культуры ў Гайнаўцы.
13 лістапада 1915 была ўтворана першая сталая беларуская школа ў Вільні. Расказвае гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
Лідар легендарнага гурту «Палац» распавёў, чаму без падтрымкі нацыянальнай культуры дзяржава доўга не праіснуе. «Наша Ніва»: Спадар Алег, Вы і музыка, і выкладчык, і вядучы, і шмат хто яшчэ… А як Вы самі сабе характарызуеце? Алег Хаменка: Я?.. Я культуртрэгер. Беларускі культуртрэгер. Жартую, канечне, але на тое падобна.
Савет Міністраў Беларусі вызначыў парадак прыцягнення адміністрацыйна арыштаваных да выканання грамадска карысных работ. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове №771 ад 15 верасня 2015 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У беларускамоўных гімназіях не хапае дапаможнікаў, напісаных на роднай мове: атласы, контурныя карты, дапаможнік па інфарматыцы. Такія праблемы апісвае мама шасцікласніка, які вучыцца ў беларускамоўнай сталічнай гімназіі і старшыня апякунскага савета Крысціна Вітушка:
Дзявятым выпускам серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў стала кніжка-размалёўка Стасі Наркевіч «Як Васілёк выратаваў каралеўства», якая выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор».
Часопіс “ПрайдзіСвет” запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску, і звяртаецца да сваіх чытачоў. Дарагія сябры!
31 жніўня былі падведзеныя вынікі штогадовага літаратурнага конкурсу, арганізаванага ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечанага сёлета паэзіі і паэтычнаму перакладу. Журы выбрала 10 фіналістаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.
Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы, якую ў СМІ назвалі «справай графіцістаў», паведамляе сайт Следчага камітэта.
У дзень нараджэння славутага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна на ягонай магіле на Усходніх могілках сталіцы адкрылі помнік. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэрнік.
Больш як 70 удзельнікаў з дзевяці краін свету абмяркуюць у Мінску моўную і культурную спадчыну Беларусі ў час Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая ўпершыню пройдзе з 25 жніўня па 7 верасня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Сярод замежных гасцей свята ў рабоце школы прымуць удзел студэнты з Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Расіі, Кітая і Японіі. Яны прааналізуюць моўную, гістарычную і культурную спадчыну Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў.
Аляксандр Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова і іншых палітвязняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. «Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку, Юрыя Рубцова», — гаворыцца ў паведамленні.
Юры Дзіковіч, які ў чэрвені падзяліўся з намі сітуацыяй у Пастаўскай раённай гімназіі, расказаў нам пра працяг той гісторыі. Нагадаем, што ў канцы навучальнага года кіраўніцтва гімназіі прапанавала дзецям праз галасаванне самім выбраць профіль навучання на наступныя два гады, і вучні выбралі філалагічны профіль, які ўключаў бы ў сябе паглыбленае вывучэнне беларускай мовы і гісторыі Беларусі. Вось што піша спадар Юрась.
На сядзібе Рыгора Барадуліна, ва Ушачах адкрыўся дваццаць трэці пленэр Цэнтра імя Язэпа Драздовіча. Туды прыехала каля трыццаці беларускіх мастакоў, таксама ёсць і госць з Кітая Сянь Шаў. Ён разумее беларускую мову, нядрэнна ёй валодае і ў захапленні ад беларускай прыроды.

Сярод вядомых беларусаў на імпрэзе прысутнічалі Алесь Марачкін, Валянціна Барадуліна, Святлана Баранкоўская ды іншыя. На пачатку мерапрыемства галоўны арганізатар пленэра Ада Райчонак выказала словы падзякі ўсім прысутным за падтрымку, у тым ліку прадстаўнікам Ушацкага райвыканкама.
У пятніцу 31 ліпеня ў прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласці памежнікі не прапусцілі ў Беларусь архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна). Ён ехаў у Беларусь па запрашэнні беларускіх вернікаў БАПЦ. Архіепіскап Святаслаў служыць у Амерыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў (Украіна), дзе жыве ягоная маці, паведаміў ён у сваім лісце вернікам БАПЦ. Лукашэнкаўскія ўлады не дазваляюць дзейнасць БАПЦ у Беларусі, бо супраць гэтага выступае Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.
 
Ангела Эспіноса Руіз праз мову Купалы і Коласа “спрабуе адшукаць сябе”. Хіба ўпершыню ў гісторыі нашай літаратуры з’яўляецца кніга іспанкі, якая піша па-беларуску. Ангела Эспіноса Руіз распавяла Еўрарадыё пра свой незвычайны зборнік вершаў “Раяль ля мора”. Хачу адшукаць сябе па-беларуску
Кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка ўжо паспела трапіць у гісторыю сама, калі стала першай кіраўніцай створанай нядаўна пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў секцыі нон-фікшн, то бок непрыдуманай літаратуры. 
«Першае паседжанне Кансультацыйнага савету па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім МЗС насіла хутчэй азнаямляльны характар», – адзначае сябра савету Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” – Ніна Шыдлоўская.
Беларусь прадоўжыць аказваць падтрымку беларусам замежжа ў захаванні мовы і культуры. Аб гэтым заявіў 1 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на першым пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Сам лаўрэат паводле стану здароўя не змог прыехаць на цырымонію ўганаравання ў вёску Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Імя пераможцы абвясціў адзін з мінулых лаўрэатаў Алесь Марачкін. У Бычках, на радзіме народнага пісьменніка Васіля Быкава, праходзіць традыцыйная ўрачыстая імпрэза, прысвечаная чарговым ўгодкам земляка. У невялікую ушацкую вёску штогод збіраюцца вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, творчая інтэлігенцыя, аматары літаратуры і, вядома, аднавяскоўцы Васіля Быкава.
На фэйсбук-старонку Згуртавання “Бацькаўшчына” напісаў спадар Юры Дзіковіч. Ён расказаў, што сёлета яго старэйшы сын скончыў дзявяты клас Пастаўскай раённай гімназіі. У Паставах - невялікім гарадку - усе навучальныя ўстановы, у тым ліку і гэтая гімназія, рускамоўныя.
Больш за 250 заканадаўчых актаў, што тычацца культурнай сферы, – ад рашэнняў райвыканкамаў да законаў – аб'ядналі ў адзіны Кодэкс. Ужо на восеньскай сесіі яго ў першым чытанні разгледзяць дэпутаты. Распрацоўшчыкі кажуць, што дакумент не мае аналагаў у свеце, і называюць яго юрыдычнай энцыклапедыяй культуры. Змест 227 старонак абмеркавалі члены профільнай парламенцкай камісіі. – Мы амаль нічога не змянілі, а проста сістэматызавалі ў Кодэксе тыя нормы, якія ўжо існуюць, – прызнаўся міністр культуры Барыс Святлоў.
У мінскай галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна, якая выйшла ў серыі «Голас паэта». Выдаўцы аўдыёкнігі — Саюз беларускіх пісьменнікаў, студыя «Гукапіс» кампаніі «Прастора-бай» і «Арт-сядзіба». Сабралі запісы Алесь Калоша і Валер Мазынскі.
27 траўня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы пры арганізацыйнай падтрымцы Згуртавання "Бацькаўшчына" прайшла прэзентацыя кніг Вячкі Целеша, які адмыслова завітаў з Латвіі. 27 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі чарговае выданне кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».
Больш за 130 навукоўцаў з Беларусі і замежжа, якія даследуюць беларускую мову, літаратуру, культуру і гісторыю, збяруцца на розных пляцоўках Мінска, каб падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў. 27–29 траўня ў Мінску пройдзе VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Перыёдык для беларускамоўных дзетак выходзіў і раней стараннямі творчых бацькоў. Але цяпер, займеўшы падтрымку Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!”, “Гарбузік” стаў ярчэйшым, пашырыў колькасць чытачоў і, спадзяемся, з’явіцца ў дзяржаўных кнігарнях.
Міжнародная асацыяцыя беларусістаў правядзе VI Міжнародны кангрэс беларусістаў 27—29 мая ў Мінску. Папярэдняя інфармацыя пра форум апублікаваная на афіцыйным сайце асацыяцыі mab.org.by. Кангрэс, як паведамляецца, будзе першым з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Удзельнікі абмяркуюць шэраг даследаванняў у такіх навуках, як мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія, гісторыя, фалькларыстыка, этналогія, у сферы міжнародных адносін.
Навіна для ўсіх прыхільнікаў творчасці Генадзя Бураўкіна, хто любіць і памятае Народнага Паэта.
29–30 траўня ў рамках Кангрэсу беларусістаў свету, які пройдзе ў Мінску, адбудзецца круглы стол, прысвечаны ініцыятыве кананізацыі беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
Новы літаратурна-забаўляльны, яркі і пазнавальны дзіцячы альманах “Гарбузік” выйшаў у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”! Яго прыдумалі вясёлыя бацькі  для дапытлівых дзетак, неабыякавых выхавальнікаў ды іншых мам і тат!  
29 красавіка ў межах выставы «Мінск. Нонкарфармізм 1980-х» пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у Галерэі «Ў» прайшла паэтычная вечарына «Трайная эспрэса: тры мовы, тры кнігі, адно мастацтва» Дзмітрыя Плакса (Беларусь-Швецыя) пад музычны акампанемент «Беларускага клімату». Як расказаў спадар Плакс, над гэтым праектам ён працаваў дзесяць год. Яго паэтычныя тэксты пачалі з’яўляцца дзякуючы апантанай перакладчыцкай дзейнасці. Дзмітры перакладае беларускую літаратуру на шведскую і наадварот.
Прэзентацыя зборніка вершаў Любы Турбіной «Поезд “Минск — Москва” = Цягнік “Мінск — Масква”» (Мінск: Кнігазбор, 2015, серыя “Кнігарня пісьменніка”) прайшла ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна выйшла ў фармаце білінгва: тут поруч з аўтарскімі рускамоўнымі тэкстамі змешчаныя іх пераклады на беларускую мову.
Прыкладна 400 чалавек узялі ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" — акцыі ў памяць аб аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. "Чарнобыльскі шлях — 2015" прайшоў ад кінатэатра "Кастрычнік" да царквы ў гонар іконы Божай Маці "Спатоленне загінулых" каля парку Дружбы Народаў. Удзельнікі шэсця ўсклалі кветкі і запалілі свечкі каля памятнага знака "Ахвярам Чарнобыля", што каля храма. Акцыя доўжылася з 14.00 да 16.00.
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) пачалі сумесную кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове. Пра гэта было заяўлена 17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Дарагія калегі, сябры, усе, хто не абыякавы да нашай культуры і гісторыі! У кожнага з вас на кніжных паліцах сярод мноства розных кніг ёсць такія, дзе аўтар пакінуў свой аўтограф. Часам гэта проста подпіс, а часам — прысвячэнне, пажаданне, верш. Такія кнігі нам дарагія, паколькі яны адрасныя, ачалавечаныя. І разам з тым, гэта нашая агульная культурная спадчына.
Цягам 7-10 красавіка 2015 г. у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі новыя дакументы замежных беларусаў.
Чарнобыльская катастрофа ў памяці жыхароў Беларусі З нагоды 30-годдзя аварыі праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» праводзіць конкурс для студэнтаў.
Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову кнігі даследчыцы з польскага Торуня Дароты Міхалюк пад назвай «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».
Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, якога і ў 86 год не пакідае пачуццё гумару і вастрыня думкі, у інтэрв’ю «Салідарнасці» прыгадаў норавы пасляваеннай Масквы, параду Лукашэнкі «бросить валять дурака» і іншыя яскравыя падзеі са свайго жыцця. Фота часопіса «Большой»
Удава Рыгора Барадуліна Валянціна апублікавала (дзякуй самаадданаму Сяргею Шапрану) успаміны пра свайго мужа, народнага паэта Беларусі. Яны нязвыклыя. Няма ў іх уласцівага некаторым мемуарам прыхарошвання, «пра мёртвых або добра, або…». Мы публікуем іх скарочана — усяго яны на 17 старонак «Дзеяслова». Гэта вельмі вартасны тэкст: пра час, пра лёс, пра характары, пра ролю жанчыны ў мужчынскім жыцці і мужчыны — у жаночым. Падаём урыўкі.
Атрымаць беларускае грамадзянства цяпер стане лягчэй. Гэта вынікае з тых паправак да закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», які сёння прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Галоўная навацыя ў змяненні — гэта спрошчаны парадак атрымання грамадзянства Рэспублікі Беларусь тымі людзьмі, якія раней не з'яўляліся грамадзянамі СССР.
Моўныя правы і іх абарону абмеркавалі ў Мінску ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Яна былы арганізавана Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет эсэістычны зборнік Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. У кнігу ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры. Асобныя творы друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», многія прадстаўленыя ўпершыню.
25 сакавіка ў Мінску ў сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) а 12-й гадзіне адкрыецца выстава "Гісторыя беларускай дзяржавы ў паштовых марках". Яна прымеркаваная да 97-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У гэтым годзе ўпершыню будзе ўручана прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Але чый гонар ушаноўваецца прэміяй? 
Раз на год у інтэрнэт-прасторы хто-небудзь ладзіць пахаванне беларускай музыкі – маўляў, няма таго, што раньш было, засталіся толькі другасныя фігуры, а былыя першыя асобы стапталіся.
У Мінску працягваецца фестываль беларускай паштоўкі Post Scriptum. «Будзьма» паразмаўляла з куратарам фэсту Ягорам Сурскім пра адметнасць беларускіх паштовак і магчымасць вяртання гэтага сродку камунікацыі, які паступова вяртае былую папулярнасць. — Якія мэты вы ставілі пры стварэнні фэсту?
Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны, адшуканыя ў архівах і бібліятэках, асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара “Нашай нівы” у 1911-1921 гадах – паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860-1921).
25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах круглага стала «Старажытнасці Навагрудчыны» адбылася прэзентацыя выдання «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі ХVII стагоддзя» беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Міколы Нікалаева. 
25 лютага ў мінскім кафэ “Агінскі” адбылася прэзентацыя кніжных навінак, у тым ліку новых брашур з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры”, якая выходзіць у выдавецтве “Харвест”.
Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. “Кніга году” абвяшчаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Аргкамітэт і журы
Сёння ўсё больш і больш бацькоў хочуць, каб іх дзеці разумелі беларускую мову і размаўлялі па-беларуску. З чаго пачаць? З чытання беларускіх дзіцячых кніг!
24 лютага, у дзень, калі Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 гадоў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя класіка і прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў. Журы конкурсу:
Распавядалі ў Рызе пра ўражлівую раніцу, калі горад абуджаўся зладжанай песняй вясёлай тройцы. Гэта Еранім Стулпан, які разам з У. Караткевічам вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, запрасіў для ўдакладнення сваіх новых перакладаў Караткевіча з Барадуліным. А потым вырашыў перавесці бяседу моваведаў у праходку з песняй.
Калегі і сябры, блізкія людзі збяруцца разам, каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі. Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, выбітнага творцы, які пайшоў з жыцця летась, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18.30.
ТБМ ужо прадставіла вашай увазе два фільмы з цыкла «Права на мову»: «Моўныя курсы» і «Мова ў царкве». Цяпер пабачылі свет яшчэ два відэаролікі: «Змагары за мову» і «Да мовы праз музыку». Серыя «Права на мову» На якіх курсах найцікавей вучыць беларускую мову? Ці размаўляюць па-беларуску ў Царкве? Як бароняць свае моўныя правы ў судзе?
ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”. Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у Мінску. Пытанні для абмеркавання: 1.     Праблемы моўнага заканадаўства.
Юрэвіч, Лявон. Відымусы. Мінск: Лімарыус, 2015. — 180 с. Новая кніга беларускага даследчыка-архівіста з Нью-Ёрка Лявона Юрэвіча, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Лімарыус”, названая старажытным словам “відымусы” — копіі, выпіскі з архіўных дакументаў.
Калі заняцца пошукам цікавінак пра нашую краіну ў інтэрнэце, акажацца, што ўсе падборкі адаптаваныя для расейцаў. Там апавядаецца пра ветлівых беларускіх кіроўцаў, колькасць загінулых партызанаў і пра тое, што ў нас таксама «рублі». Цікавы факт для расейцаў: людзі трымаюць адно перад адным дзверы ў метро.
У сёлетні спіс намінантаў на прэмію Гедройца ўвайшло 42 кнігі.

Агулам журы разгледзела 63 празаічныя выданні. З іх у поўны спіс не трапілі дзіцячыя кнігі, а таксама перавыданні і навуковыя працы. Поўны спіс намінантаў можна паглядзець на афіцыйнай старонцы прэміі gedroyc.by. Неўзабаве на гэтай старонцы з’явіцца таксама інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі і ўрыўкі з іх.

Да 1 красавіка з гэтых 42 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.
8 лютага ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі прайшоў конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца». Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых катэгорыях: юнацкай, дарослай і старэйшай. Праграма конкурсу складалася з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў, сярод якіх лявоніха, полька, гарачнікі, верабей, матлет і іншых.
Пабачыла свет новая кніга старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. Гэтым разам яна прысвечана архітэктуры і мае назоў “Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі”. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі: ад эпохі палеаліту – да канца савецкай эпохі. Расказвае аўтар:
Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўнілася новай дзіцячай кнігай. «Баваўняная дзяўчынка», створаная пісьменніцай Дар’яй Вашкевіч і праілюстраваная мастачкай Аленай Медзяковай, пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Кніга «пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў».
Памёр Юрый Барабаш, нашчадак спадчыны сям’і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які жыў у дамку з мемарыяльнай шыльдай. Менавіта тут Уладзімірам Караткевічам быў напісаны першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха», аповесць «У снягах драмае вясна», шмат вершаў.
24 лютага споўнілася б 80-гадоў Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, адмыслова да юбілея лідар гурта Vuraj, саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў падрыхтаваў праграму народных песняў Вушаччыны – тых самых якія праз усё жыццё натхнялі дзядзьку Рыгора. Мы паразмаўлялі са спадаром Доўгушавым пра асабістае знаёмства з паэтам і містыку песняў Полаччыны. Пра асабістае знаёмства
12, 13, 14, 15 лютага ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей. Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Ад сёння працуе сайт фестывалю: stralcou-fest.by
У Нацыянальнай бібліятэцы прэ­зен­та­валі 64 пе­ра­кла­ды пер­ша­дру­ка­ра
Пабачыў свет першы выпуск беларуска-ўкраінскага альманаха «Справа», які выдаецца Таварыствам украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У выданне ўвайшлі творы некалькіх дзясяткаў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, як старэйшых, так і маладых. Тут можна знайсці прозу, паэзію, эсэістыку, пераклады і навуковую публіцыстыку. Мовы — беларуская, украінская, руская, а таксама брэсцка-пінскія гаворкі.
На днях адбылася вечарына памяці Алеся Адамовіча — пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. У мінскі Палац мастацтваў прыйшлі сваякі, калегі, даследчыкі і прыхільнікі творчасці Аляксандра Міхайлавіча. Вечар быў ініцыяваны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам.
29 студзеня адбылося пасяджэнне журы Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Стаў вядомы канчатковы спіс кніг, якія ўдзельнічаюць у конкурсе. Спіс кніг на Прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў   Абламейка, Сяргей. Настальгія. Мінск: Галіяфы, 2014.
22 студзеня 2015 г. Цэнтр камплектавання і вывучэння дакументальнай спадчыны беларускага замежжа Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва атрымаў дзве пасылкі ад эміграцыйнага гісторыка і грамадскага дзеяча Д-ра Янкі Запрудніка. Адна са скрыняў утрымлівае дакументы з асабістага архіву грамадскага дзеяча Васіля Шчэцькі як з часоў яго навучання ў Лювенскім універсітэце (Бельгія), гэтак і з часоў працы бібліятэкарам Калумбійскага ўніверсітэту ў Нью-Ёрку.
Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску.
У касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася цырымонія развітання з гісторыкам, навукоўцам і грамадскім дзеячам Анатолем Грыцкевічам, які памёр 21 студзеня на 86-м годзе жыцця.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падтрымаў выкладанне ў школах гісторыі і геаграфіі па-беларуску і выказаўся за паступовае пашырэнне выкладання роднай мовы ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна. Паводле яе словаў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Мінску. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.
Пісьменнік Уладзімір Арлоў пра памерлага гісторыка Анатоля Грыцкевіча.
Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі мяркуе, што заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць і на беларускай, і на рускай мовах. Пра гэта заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч, агучваючы штогадовае пасланне прэзідэнту Беларусі і абедзвюм палатам парламента «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе».
Пра смерць паведаміла Ларыса Быцко ў сваім Фэйсбуку. Перад Новым годам ён перанёс інсульт, да якога дадалася пнеўманія. Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк жыў у вёсцы Стойлы на Пружаншчыне. Быў адзіным жыхаром у вёсцы. Яму было 82.
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ініцыявала стварэнне працоўнай групы па перакладзе на беларускую мову пакета тыпавых дакументаў, неабходных для вядзення бізнесу. У прыватнасці, экспертамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш ужывальных дакументаў:  акта выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загада аб прыёме на працу, пратакола, працоўнай дамовы, рахунка-фактуры і статута.
Дэпутатам мясцовых Саветаў забаранілі атрымліваць "карту паляка" і карыстацца ёю. Адпаведныя змены ўнесеныя ў закон "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае interfax.by.
Сёння, 9 студзеня, у Эканамічным судзе Мінска было вынесена рашэнне па кнігарні «Логвінаў», якога (Ігара Логавінава) вінавацілі ў продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі.
Двухсотгадовы юбілей слаўнага сына Беларусі Іосіфа Гашкевіча святкаваў увесь свет. Генеральная Асамблея ЮНЕСКА ўключыла яго ў Спіс памятных дат на 2014 год.
5 студзеня ў Эканамічным судзе Мінска распачаўся працэс над кнігарняй «логвінаЎ».  Пасяджэнне, падчас якога падатковая служба выставіла прэтэнзіі ўласніку кнігарні Ігару Логвінаву, доўжылася каля 50 хвілін. Яно праходзіла ў кабінеце суддзі Сяргея Кулакоўскага, таму змясціцца там маглі толькі 2—3 чалавекі з прысутных.
Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова» весці грашова-камерцыйную дзейнасць не будзе. Аднак цяпер ахвяраваць на яе карысць зможа любы ахвотны. Як паведаміў Свабодзе заснавальнік курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка, афіцыйная рэгістрацыя стала неабходнай, бо чыноўнікі адмаўляюцца даваць памяшканні для курсаў «групе неабыякавых людзей».
12 лістапада ў сталічным офісе партала Tut.by распачаў сезон беларускамоўны праект «Мова Tut». Арганізатары пазіцыянуюць ініцыятыву не як моўныя курсы, а хутчэй як адмысловы клуб. «Гэта прастора для сустрэчы людзей, якія хочуць папрактыкавацца ў беларускай мове, але саромеюцца размаўляць на ёй у звычайным жыцці, — тлумачыць каардынатарка праекту Алёна Шарамет-Андрэева. — У межах клуба можна атрымаць веды і пашырыць свой лексікон для таго, каб зняць моўны бар'ер пад назвай «я не ведаю, як гэта называецца па-беларуску».
Утвораны міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў прафесар Адам Мальдзіс 2 лістапада на з'ездзе Таварыства беларускай мовы, якое носіць імя ўсходнеславянскага першадрукара.
На з'ездзе ТБМ 2 лістапада ў Мінску за Трусава прагаласавалі ўсе дэлегаты пры адным, які ўстрымаўся. Трусаў узначаліў ТБМ у канцы 1990-х, калі арганізацыя была ў крызісе, і надаў яе дзейнасці дынамізму. Але перад з'ездам гучалі галасы, што Таварыству патрэбная свежая кроў. Тым не менш, ахвотных узначаліць 6-тысячную арганізацыю не знайшлося, таму справу мусіць працягваць Трусаў.
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звяртаецца да Міністэрстваў адукацыі, інфармацыі і культуры Рэспублікі Беларусь з высновамі і прапановамі паводле даследавання культуры чытання беларусаў. Высновы і прапановы паводле вынікаў даследавання практыкі чытання і літаратурных зацікаўленасцяў беларусаў, праведзенага Лабараторыяй “Новак” у чэрвені 2014 года
Сёння ў Мінску прэзентуюць кнігу «Выбранае» айца Аляксандра Надсана. Упершыню творы айца Аляксандра сабраныя ў адной кнізе. 28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных твораў айца Аляксандра Надсана. Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор». Да імпрэзы ў бібліятэцы арганізаваная выстава «Слухай, неба, і пачуй, зямля: з нагоды выдання збору твораў а. Аляксандра Надсана».
Помнік паэту паставяць 6 лістапада на плошчы Шаранговіча, недалёка ад Дома культуры. Пра гэта парталу Край.бай распавяла начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Ірына Пазняк. У мерапрыемстве прымуць удзел работнікі раённага выканаўчага камітэта, музейныя работнікі. Плануецца таксама прысутнасць вядомага мядзельца — мастака Васіля Шаранговіча.
24 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага даследавання практыкі чытання і літаратурных зацікаўленасцей беларусаў. Апытанне было праведзена Лабараторыяй “Новак” на замову ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, ААТ “Белкніга”, Інстытута журналістыкі БДУ, пісьменнікі, выдаўцы і грамадскія дзеячы.
У Мінску з’явіліся новыя курсы беларускай мовы для самых маленькіх — “Цэнтр славянскіх моў і культур” склаў адмысловую праграму для тых, хто хоча вывучыць беларускую мову ледзь не з нуля. “Будзьма” паразмаўляла з дырэктаркай цэнтра Ірынай Зімневай пра праграму курсаў і самыя распаўсюджаныя памылкі маўлення. — Як з’явілася ідэя стварыць дзіцячыя курсы?
«Краіна памежжа» доктара гістарычных навук з Горадні Алеся Краўцэвіча выйшла ў выдавецтве «Архэ». Гэта 518 старонак выбраных тэкстаў, у якіх аўтар запрашае ў падарожжа ў сівыя вякі, калі пачало будавацца Вялікае княства Літоўскае. Новая кніга агулам прысвечаная нашай Беларусі, краіне на раздарожжы. Гісторык прызнаўся, што будзе яшчэ другі том — з навуковымі працамі.
6 кастрычніка адзначаецца Дзень архівіста, і ў гэты дзень падчас ХІІ Архіўных чытанняў адбылася перадача аўтографаў Янкі Купалы і Уладзіміра Жылкі з Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНІМ) у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ).
У крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” 29 верасня адбылася прэзентацыя рамана “Мова 墨瓦” Віктара Марціновіча. Для чытачоў budzma.by пісьменнік падабраў сінонімы да слова “ўгашаны”. Увага: спойлеры!
Паводле словаў адной з арганізатарак фестывалю – Аляксандры Герасімені, наступны “Мова Cup” можа адбыцца праз паўгода. На спартовым фестывалі аматары змагаліся ў розных дысцыплінах: міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне, гіравым спорце, шахматах, настольным хакеі ды інш. Яго ініцыявалі беларускія атлеты з дабрачыннага праекту “Мары збываюцца”, у тым ліку славутая плыўчыха Аляксандра Герасiменя, якая дала майстар-клас па плаванні для дзяцей.
Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску ўпершыню. Яго арганізатары лічаць, што цяпер вялікі попыт на традыцыйную культуру. Нейкай адмысловай нагоды гэтая імпрэза не мае. Як патлумачыў адзін з арганізатараў фэсту Мікіта Броўка, проста супалі магчымасці, час і ідэя. 


У першай палове снежня ў Беларусі мае адбыцца Усебеларускі кангрэс за незалежнасць. Такое рашэнне было прынятае 20 верасня ў Мінску на чарговым пасяджэнні аргкамітэту кангрэса. Да працы аргкамітэта далучыліся акадэмік Радзім Гарэцкі, прафесар Мікола Савіцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас і доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў.
18 верасня ў Мінску адбыўся пашыраны круглы стол “Грамадзянская супольнасць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”. Мерапрыемства ладзілася Асамблеяй НДА з мэтай сфармуляваць пазіцыю арганізацыі,акрэсліць місію незалежнай грамадскасці Беларусі ў небяспечную для самой будучыні краіны пару.
У Народным музеі імя Аляксандра Жукоўскага Слонімскай сярэдняй школы № 4 адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына “Хочацца дахаты”, якая нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы прысутнічалі вучні старэйшых класаў школы, настаўнікі і супрацоўнікі музея.
Урачыстае асвячэнне адбылося ля царквы Георгія Пераможцы, на сцяне якой і прымацаваны медальён. Настаяцель царквы айцец Расціслаў правёў малебен, распавёў вернікам пра тое, чаму праваслаўная царква шануе асобу Канстанціна Астрожскага, і зазначыў, што якраз гэты дзень — 11 верасня — дзень ягонага скону.
Калі зараз тут пачнецца прэзентацыя, мы проста памрэм ад недахопу паветра. Кнігарня “логвінаЎ” набітая пад завязку: 10 верасня тут прайшла аўтограф-сесія пісьменніка Віктара Марціновіча, бадай, аднаго з самых модных (у добрым сэнсе гэтага слова) на сённяшняй літаратурнай прасторы.
Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе 12-14 верасня ў Мінску падчас святкавання Дня горада, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
На сёлетні фэст прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін свету: Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі.
Выйшла з друку беларускае выданне кнігі польскага даследчыка Пятра Дружджа “Бітва пад Оршай 1514 года”. Аршанская бітва, якая адбылася 8 верасня 1514 года, з’яўляецца сапраўдным гонарам нашых продкаў. Яе па сваім значэнні і ўзорным прыкладзе тагачаснага ваеннага мастацтва можна ўпэўнена паставіць у адзін шэраг з Грунвальдскай і Кулікоўскай бітвай.
7 верасня ў Гародні ў парафіяльным цэнтры Маці Божай Фацімскай прэзентавалі кнігу а. Аляксандра Надсана. Збор твораў духоўнага лідара беларусаў замежжа выйшаў у кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”. Гарадзенцам кнігу прадставілі яе ўкладальніца Ірына Багдановіч і айцец Сяргей Стасевіч. Прэзентацыя прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Альбом «Thou» беларускага інструментальнага трыа Port Mone выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам Hevhetia (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах неакласікі, джазавай ды авангарднай музыкі. Афіцыйная дата выхаду альбома - 8 верасня. Запіс будзе даступны ў продажы на сервісе amazon.com і на афіцыйным сайце лэйбла.
Грамадcкія актывісты пачалі адзначэнне 500-годдзя Бітвы пад Воршай. Удзел ва ўрачыстасцях на Крапівенскім полі бралі каля 100 чалавек. На святкаванні толькі з Мінску на аўтобусе прыехала больш за 20 чалавек, двойчы іх спынялі міліцыянты і папярэджвалі, каб аўтобус не заяжджаў у Воршу пасля святкаванняў.
Улюбёнец Памяці
(Ваяру Аршанскай Перамогі Міколу Купаву) І на Крапіўне кволасць не бярэ,
бо спраўна служыць апантанай музе:
за Вітаўтам прыглядвае ў напрузе,
да Кастуся прабіўся праз карэ… Падпёр Гальшаны незалежнік-вольнік.
На Нашай Ніве сейбіт ён і жнец,--
з ім Багушэвіч, Цётка, Каганец…
З Купалам і Купава – Янка Здольнік.
3 верасня на Паўночных могілках Мінска адбылося асвячэнне помніка філолагу, педагогу, журналісту Радыё Свабода Юрасю Бушлякову. Асвяціў помнік святар грэка-каталіцкай царквы, айцец Андрэй Абламейка. На асвячэнні прысутнічалі сваякі і сябры. Аўтар помніка — скульптар Ігар Засімовіч.
У сваім гістарычным нарысе доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч разглядае бітву пад Оршай з беларускацэнтрычных пазіцый. Гэта першая праца такога кшталту. Дарэчы, далёкі продак прафесара, баярын Юхно Грыцкевіч, як сведчаць дакументы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, «вярнуўся з Аршанскай бітвы пераможцам».
Вечарына памяці выбітнога паэта і грамадскага дзеяча прайшла 2 верасня ў Палацы Мастацтваў. Імпрэза адбылася дзякуючы сумесным арганізацыйным высілкам Беларускага саюза мастакоў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і актывістаў кампаніі “Гавары праўду”.
Мастак Мікола Купава, кіраўнік аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя бітвы пад Оршай, 1 верасня атрымаў афіцыйны адказ з аршанскага райвыканкаму. Мясцовыя чыноўнікі не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім полі фэсту і канцэрту.
Аршанцы абураныя дзеяньнямі прадпрымальніка, які не дазваляе вярнуць на набыты ім будынак шыльду і гарэльеф памяці іх земляка, пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча.
Сёлета спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча - першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ стагоддзі.
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп на песню "Мама". Аўтарам словаў песні з'яўляецца Генадзь Бураўкін, якому сёння споўнілася б 78 год.
На Крапівенскім полі, дзе ў 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, паставілі новыя памятныя камяні. На іх змясцілі барэльефы з партрэтамі тых, хто здабываў тую перамогу: Канстанціна Астрожскага, Юрыя Радзівіла, Івана Сапегі.
Год таму, у чэрвені 2013 года, у найпапулярнейшай сацыяльнай сеткі “Укантакце” з’явілася беларускамоўная версія акадэмічным правапісам. Перакладчыкі не асабліва афішавалі новую версію, выпраўляючы цягам года недарэчнасці і абмяркоўваючы складаныя моманты.
25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Сесія была скліканая на патрабаванне дэпутатаў Апазіцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканне сесіі выказаліся 84 дэпутаты), і працавала 24–25 жніўня.
Заяўнікам не ўдалося абскардзіць ранейшае рашэнне суда Цэнтральнага раёну, які прызнаў беспадстаўнай скаргу на бяздзеянне Генпракуратуры па ахове Курапат.
Мастацкі музей Літвы па заказе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" адрэстаўраваў самы рарытэтны і дарагі габелен Беларусі "Трыумф Цэзара", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Літве.
Гульня, рапрацаваная арт-студыяй «PRAS» да 500-годдзя бітвы пад Воршай, напачатку верасня пачне рэалізоўвацца ў крамах Беларусі. Як вядома, 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі воскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Воршай. У гэтым годзе славутай перамозе нашых продкаў спаўняецца 500 год.
Ініцыятары курсаў беларускай мовы "Мова ці кава" пад эгідай кампаніі "Зробім лепш!" Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый (НДА) запусцілі ў Мінску і рэгіёнах Беларусі праект "Навучы сябра размаўляць па-беларуску".
У Мінску згарэў дом, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ ст. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Афіцыйны Саюз пісьменьнікаў Беларусі, якім кіруе генэрал міліцыі Мікалай Чаргінец, накіраваў у Міністэрства адукацыі ліст з прапановамі перагледзець школьную праграму па беларускай літаратуры. Пра гэта сказаў Радыё "Свабода" сакратар СПБ Георгі Марчук.
Прэм'ера спектакля "Пясняр" пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага 10-11 кастрычніка. Пастаноўка прысвечана творчасці народнага артыста СССР і заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну.
Гомельскія гісторыкі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы 1649 стварылі гісторыка-дакументальны фільм, дзе ў дэталях апісваецца адна з самых слаўных еўрапейскіх баталій XVII стагоддзя.
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Марыйскі велаяцкі гісторыка-краязнаўчы музей Туркменістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы навуковы супрацоўнік беларускай установы культуры Таццяна Мірановіч.
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з'явіліся аўдыягіды. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце музея Надзея Усава.
“Удзячнасць ад БІНіМу” была абвешчаная мовазнаўцу Змітру Саўку. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 2 жніўня падчас прэзентацыі кнігі Васіля Стомы “Маё мястэчка” ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці.
Сябры грамадскага аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя бітвы пад Оршай распавялі віцяблянам, як "Вялікая гармата" Дзюрэра апынулася на Крапівенскім полі, ці ёсць падставы запрасіць на святкаванне крымскіх татараў і чаму дагэтуль Ленін у нашай краіне мацнейшы за гетмана Астрожскага. 
Мікола Купава: "Гэта была трыумфальная перамога!"
Арганізатары праекту хочуць, каб у гэты дзень усе ўдзельнікі размаўлялі па-беларуску і займаліся спортам. Ідэя правесці спартыўнае свята з нацыянальным каларытам належыць журналісту Сяргею Шчурко і алімпійскай чэмпіёнцы Аляксандры Герасімені.
У Мінску прэзентавалі кнігу Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцця. Нататкі правабаронцы». На прэзентацыі сярод іншых прысутнічалі колішнія палітвязні, грамадскія дзеячы і літаратары Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і Зміцер Дашкевіч.
Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, у які ён прыязджаў з Мінска, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. У Вушацкім музеі пашыраць частку экспазіцыі пра Рыгора Барадуліна. З ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Рада Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шэраг іншых грамадскіх аб’яднанняў. На афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкаму з'явіўся адказ ініцыятарам.
Выйшла ў свет кніга Любові Уладыкоўскай “Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма” (Любоў Уладыкоўская. Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма / Л.Уладыкоўская. – Мінск, Установа “Міжкультурны дыялог”, 2014. – 92 с.). Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага феномену міжкультурнага дыялогу.
Сакратарыят грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай вярнуць беларускую мову ў заканадаўства. «Зараз амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове, не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з'яўляецца парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў звароце.
Магніты з беларускім алфавітам, рэчы, патрэбныя вучню ў школе, ручнікі, аксэсуары для моладзі, нататнікі, чахлы на беларускай мове з беларускім арнаментам. Уладзімір Рамановіч спрабуе стварыць усласны брэнд – рэчы, што будуць дапамагаць вывучаць беларускую мову і далучацца да беларускай культуры. Сотні людзей ўжо пачалі цікавіцца праектам і пазітыўна паставіліся да яго.
19 чэрвеня пад Мінскам у пасёлку Ждановічы-6 адбылося ўрачыстае адкрыццё музея-дачы Васіля Быкава, прымеркаванае да 90-годдзя пісьменніка. Музей размясціўся ў лецішчы, пабудаваным самім Васілём Уладзіміравічам і яго жонкай Ірынай Міхайлаўнай. Пасля смерці мужа спадарыня Ірына перадала будынак дзяржаве для стварэння музея.
Распачынаецца кампанія па зборы подпісаў дзеля ўшанавання памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобелеўскую прэмію па літаратуры і аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову —Рыгора Барадуліна.

Мэта кампаніі — прысвоіць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на малой радзіме паэта — у мястэчку Ушачы.
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі ранкам 21 чэрвеня быў афіцыйна вызвалены па амністыі. Пра сваё вызваленне Алесь даведаўся раптоўна. А 15.05 Бяляцкі прыбыў у Мінск на станцыю «Інстытут Культуры». Сустракаць Алеся прыйшлі некалькі дзясяткаў сяброў і калегаў. 
19 чэрвеня, у дзень 90-годдзя Васіля Быкава, у Ждановічах адкрыўся першы музей пісьменніка: лецішча, на якім Быкаву, што праўда, не пісалася, але там пісьменнік часцяком адпачываў. Пра тое, што Беларусі даўно патрэбны музей Быкава, гаворка ішла не адзін год і не толькі ў межах нашай краіны: расійскія пісьменнікі, да прыкладу, заўжды вельмі здзіўляліся, што такога музея дагэтуль няма. Пасля таго як жонка Быкава Ірына перадала дзяржаве былое лецішча пісьменніка, гаворка пра першы (і ёсць спадзяванні, што не апошні) музей выйшла на наступны ўзровень.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і ААТ «Банк БелВЭБ» прэзентавалі 18 чэрвеня першыя 5 кніг з факсімільнага выдання поўнага збору твораў Францыска Скарыны.

Прысутным прадстаўнікам амбасадаў Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Італіі і Расіі арганізатары імпрэзы ўручылі кнігі «Быццё», «Зыход», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон».

Наклад кожнай кнігі складае 1 тыс. асобнікаў, 100 з якіх выпушчаныя ў скураной вокладцы.
Заўт­ра, 19 чэрвеня, у 90‑ы дзень на­ра­джэн­ня на­род­на­га пісь­мен­ні­ка Бе­ла­ру­сі Ва­сі­ля Бы­ка­ва, свае дзве­ры для на­вед­валь­ні­каў рас­чы­ніць фі­лі­ял Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры — «Му­зей-да­ча Ва­сі­ля Бы­ка­ва».
Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі падтрымала ініцыятыву юрыста Гары Паганяйлы звяртацца ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусі наконт хібаў у моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць беларускую мову.


Лёсы архіваў беларускіх дзеячаў і арганізацый у замежжы — складаная, а часам і трагічная старонка айчыннай гісторыі. Можна прывесці дзясяткі прыкладаў знікнення ці нават свядомага знішчэння каштоўных збораў нашчадкамі або нейкімі структурамі. Разам з тымі дакументамі знікае вялікі пласт інфармацыі і сам даробак суродзічаў за мяжой. Яны застаюцца нябачнымі і для даследчыкаў, і, як вынік, для шараговых суайчыннікаў.
У гэты дзень на малой радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёну — пройдуць святкаванні з нагоды 90-гадовага юбілею славутага беларускага пісьменніка.
Столькі шэрага туману На былое напусцілі, Што не знойдзеш Без падману Ані казкі, Ані былі. Генадзь Бураўкін Пра Генадзя Бураўкіна напісана даволі шмат тымі людзьмі, якія яго блізка ведалі. Я не належу да іх кола, аднак, я меў шчасьце асабіста ведаць гэтага чалавека.
31 траўня ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы развіталіся з выбітным паэтам, грамадскім і культурным дзеячам Генадзем Бураўкіным, які пайшоў з жыцця ўранку 30 мая пасля цяжкай хваробы. Тысячы чалавек – сярод іх і старэйшыя, і маладзейшыя пакаленні, і нават бацькі з маленькімі дзецьмі -- прыйшлі, каб ушанаваць памяць Генадзя Мікалаевіча. Без перабольшання, уся Беларусь смуткуе, не могучы змірыцца з непапраўнай стратай.
Сяргей Шапран стаў складальнікам апошняй кнігі вершаў Генадзя Бураўкіна пад назвай «Нагаварыцца з зоркамі», якая мае выйсці на наступным тыдні.
Кнігі выдавецтва “Кнігазбор” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах! Не трэба шукаць у сеціве і чакаць, пакуль кніга прыйдзе поштай. Хопіць наракаць, што якасную беларускую літаратуру рэальна знайсці толькі ў сталічных кнігарнях.
Пасля ўсталявання на ваш Android унікальная бясплатная праграма Go Minsk!дапаможа вам паглядзець на Менск па-новаму. Go Minsk! – гэта кампактны гід па сталіцы і зручная магчымасць на беларускай, ангельскай, расійскай мовах даведацца пра гістарычныя і сучасныя будынкі, цікавыя і таямнічыя мясціны, папулярныя і атмасферныя кавярні.
Масквіч з беларускімі каранямі пра любоў да беларускай мовы.

Сярод сябраў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны – замежныя даследчыкі Беларусі, бразільскія студэнты, што навучаюцца ў нашай краіне, беларускія вайскоўцы і міліцыянты, якія просяць не афішаваць іхных імёнаў. Дзякуючы іхным ахвяраванням ТБМ жыве. 
Аповесць-уява – так назваў свой твор “Грэх на іх нязмыўны” пісьменнік Валер Санько. Кніга апавядае пра вельмі таямнічую і трагічную смерць генія беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аўтар з вельмі нечаканага боку разглядае гібель першага Народнага паэта Беларусі. Паводле словаў самаго Валера Санько, факты, прадстаўленыя ў кнізе, больш прадукт уласных разважанняў і лагічных высноваў, чым даследванне дакумантаў і архіваў.
Аператар velcom запусціў новы мабільны дадатак moVa - праграму, якая дапаможа мець зносіны на беларускай мове. Як паведамілі у прэс-службе velcom, moVa дазваляе атрымаць раскладку клавіятуры на беларускай мове і такім чынам зрабіць выкарыстанне роднай мовы ў зносінах больш зручнай. З новым дадаткам таксама можна публікаваць паведамленні на беларускай мове ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, «Укантакце»; адпраўляць SMS кантактам з адраснай кнігі; перакладаць словы ці тэкст на беларускую мову і публікаваць іх адразу.
Сёння — 28-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (26 красавіка 1986). У чарговую гадавіну самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначыць традыцыйным «Чарнобыльскім шляхам». Збор удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» аб`яўлены на 16.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Шэсце пачнецца ў 16.30, а мітынг у парку Дружбы Народаў пройдзе з 17.30 да 18.30. «Наша Ніва» будзе весці анлайн з месца падзей.
24 красавіка лідар беларускага Адраджэння Зянон Станіслававіч Пазьняк адзначае 70-годдзе. Лічыцца, што для палітыка вельмі важна патрапіць у свой час. Тады яму ў поўнай ступені ўдаецца рэалізаваць кар’ерныя памкненні.Але гэта ў дэмакратычных, сфарміраваных грамадствах. А ёсць краіны, дзе палітык павінен апярэджваць час, паказваць нацыі перспектыву, інакш нацыя рызыкуе безнадзейна адстаць. І тут ужо не да ўласнай кар’еры.
Мінгарвыканкам змяніў маршрут правядзення "Чарнобыльскага шляху". Спачатку арганізатары мерапрыемства планавалі правесці дэманстрацыю ад кінатэатра "Кастрычнік" да мемарыялу ахвярам масавых рэпрэсіяў часоў сталінізму ва ўрочышчы Курапаты. Аднак, па словах старшыні Партыі БНФ, аднаго з аўтараў заяўкі мерапрыемства Аляксея Янукевіча, прадстаўнікі Мінгарвыканкаму спаслаліся на тое, што па шляху маршруту на Курапаты знаходзяцца дзяржаўныя ўстановы, правядзенне масавых мерапрыемстваў побач з якімі забаронена:
Мінскае прыватнае выдавецтва «Кнігазбор» рыхтуе ўнікальнае выданне. Гэта будзе кніга беларускага грэка-каталіцкага святара, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана. Праца над кнігай падходзіць да завяршэння, кажа дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі: — Кніга будзе грунтоўная — на 608 старонак. Большую частку кнігі складаюць яго пераклады і духоўныя пісанні, пераклады з грэцкай і старажытнагабрэйскай моваў.
З нагоды 40-га дня ад смерці Рыгора Барадуліна ў пятніцу 11 красавіка 2014 будзе адслужаная Літургія за супакой ягонай душы ў 18.30, у капліцы душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа (Арджанікідзе, 6). Пасля памінальнай Службы грэка-каталіцкі Клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар духоўнай паэзіі ды успамінаў пра Рыгора Барадуліна.

Наша Ніва
Архіўныя матэрыялы і музейныя экспанаты перадаў Беларускі інстытут навукі і мастацтва з Нью-Ёрка ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, што ў Мінску. Наталля Гардзіенка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская ў сувязі з публікацыяй праекту «Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі Расійскай Федэрацыі» расказала "Радыё Свабода", што ў Беларусі ўжо існуе падобны дакумент.
У выдавецтве «Лімарыус» у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» колькі тыдняў таму пабачылі свет успаміны «Маё мястэчка» Васіля Стомы (1911—1992).
Выданне "У неба пехатою" аператыўна склаў і падрыхтаваў Сяргей Шапран, літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы Рыгора Барадуліна за апошнія тры гады, а таксама вершы, напісаныя за некалькі дзён да сыходу.
Як ахвяраваць, ходзячы на спатканні? Ці можна піярыцца на дабрачыннасці? Як працуе беларускае заканадаўства ў гэтай сферы? У цэнтры ўвагі другой веснавой дыскусіі цыклу «Культура паляпшае жыццё» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» быў кожны з нас — і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, і той, хто здольны дапамагчы.
Васіль Дранько-Майсюк — сын вядомага паэта — напісаў п’есу «Пясняр». Твор, прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна, яму замовіла для пастаноўкі Валянціна Еранькова, рэжысёр Рускага тэатра. Для тэатральнай Беларусі — гэта сапраўдная падзея. Па сваім духу НАДТ імя М.Горкага з’яўляецца адным з самых рускіх тэатраў Мінска і вельмі далёкі ад беларускасці. З айчыннай тэматыкай звязаныя толькі падзеі «Пане Каханку» Андрэя Курэйчыка.
У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.
Апошнія гады кампанія “Будзьма беларусамі!” не проста папулярызуе беларускую культуру і мову як падмурак для яднання нацыі, але і актыўна запрашае, падштурхоўвае, а часам і прымушае задумацца пра тое, што культура стварае і паляпшае нашае жыццё.
Партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» пры падтрымцы парталу Tut.by абвяшчаюць конкурс для маладых выканаўцаў. Галоўны прыз — аранжыроўка, запіс у студыі ў Мінску і звядзенне песні саўндпрадусарам гурта «Океан Ельзи» Уладам Яруном.
Упершыню лозунг «Жыве Беларусь!» гучаў на самастойным беларускім мітынгу, які Беларускі нацыянальны камітэт правёў 10 сакавіка 1917 года на Залатой Горцы ў Менску. Такую версію выказаў гісторык, журналіст і грамадскі дзеяч, сын вядомага антысавецкага падпольшчыка Зміцер Кісель. У календары важных гістарычных падзеяў 10 сакавіка баявое хрышчэнне лозунгу змясціла агенцтва «Интерфакс».
Падчас развітання з Рыгорам Барадуліным каля яго роднай хаты ва Ушачах зусім па-веснавому грэла сонца. Падчас адпявання на могілках яно заходзіла, хавалася за небакрай. Ніхто - ні людзі, ні неба, ні зямля - не верылі, што сонца беларускай паэзіі больш няма. 
 
У мінскім выдавецтве “Лімарыус” у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” пабачыла свет чарговая “эміграцыйная” кніга. Гэтым разам гэта “Маё мястэчка” Васіля Стомы (1911—1992). Аўтар нарадзіўся ў Лужках былога Дзісенскага павету (сёння Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці), у часе Другой сусветнай працаваў у беларускай адміністрацыі, а пасля разам з маці й сястрой праз Нямеччыну апынуўся ў ЗША. Звычайны лёс эмігранта, якіх дзясяткі і нават сотні тысячаў аселі ў другой палове ХХ ст. на Захадзе.
Вечарам 20 лютага ў Мінску старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі  культуры Антон Астаповіч быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага, заснаванай Мінскім гарадскім таварыствам аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага за важкі ўнёсак у папулярызацыю гістарычных ведаў у беларускім грамадстве.
Таварыства беларускай мовы звярнулася да ўладаў з ініцыятывай пашырыць святкаванне 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр.
Сёння ў мінскім Музеі кіно кожны ахвотны можа пабачыць рэдкія стужкі 1920­-х, 30­-х, 60­-х гадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы Андрэю Скуратовічу: з яго ініцыятывы збіраюцца грошы на выкуп правоў, рэстаўрацыю і алічбоўванне старых стужак.
9 лютага адзначаў юбілей выдатны беларускі бард Віктар Шалкевіч - яму споўнілася 55 гадоў!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе яго і зычыць далейшых творчых поспехаў, натхнення, жыццёвай радасці і добрага здароўя!
Да 200-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара ў Мінску з'явіцца яго помнік. Ініцыятыву грамадскасці падтрымаў Мінгарвыканкам. Помнік аўтару славутай оперы “Ідылія” ўсталююць да 2019 года на Плошчы Свабоды ў самым сэрцы беларускай сталіцы.
4 лютага споўнілася 80 гадоў выбітнаму беларускаму навукоўцу, пісьменніку і літаратуразнаўцу Арсеню Лісу. Арсень Сяргеевіч у свой юбілей даў інтэрв'ю карэспандэнту Радыё Свабода.
Андрэй Паддубскі, 38-гадовы мінчук і ўладальнік паспяховай транспартна-лагістычнай кампаніі «Фабеас», кажа, што беларуская мова — сакрэтная зброя нацыянальнага бізнэсу, а для культурніцкіх праектаў не шкада ніякіх грошай.
У Беларусі плануюць унесці змены адразу ў два законы. Гэтыя змены дазволяць даваць назвы геаграфічным аб'ектам не выключна на беларускай мове, як гэта адбываецца цяпер, але і на рускай.
Адзін з наймацнейшых тайбаксёраў Беларусі Дзмітры Валент, вядомы ў байцоўскім асяродку пад мянушкай “Чорны Валет“, пры канцы мінулага году здабыў чарговае чэмпіёнскае званне.
Тэма заняткаў была “Рыцары і бітвы”. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Спачатку слухачоў прывіталі арт-дырэктарка галерэі “Ў” Ганна Чыстасердава і дырэктарка кнігарні “логвінаЎ” Кацярына Пікірэня. І галерэя, і кнігарня — партнёры курсаў. Ганна і Кацярына прызналіся, што прыемна здзіўленыя такому ажыятажу на курсах беларускай мовы (зноў было пад 300 чалавек).
У кніжнай серыі для маладых аўтараў «Пункт адліку», якую выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў, выйшла дзясятая кніга. Яе аўтар - маладая беларуская пісьменніца, якая цяпер жыве ў Францыі, Кацярына Оаро. Гэта кніга сучасная і павінна спадабацца моладзі, паведаміў нашаму радыё старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
У Сеціве запрацаваў сайт курсаў movananova.by, дзе можна знайсці цікавыя і разнастайныя матэрыялы па вывучэнні беларускай мовы. Сайт быў прэзентаваны падчас першага занятку курсаў “МОВА НАНОВА” (які, дарэчы, быў аншлагавым). “МОВА НАНОВА” — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Курсы запачаткавалі ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка, якія і распрацавалі матэрыялы для сайта.
«Усё адно не ўлезеце ўжо ў залю, хадзеце лепш да нас!» — з усмешкай заклікаў у кнігарню Павал Касцюкевіч людзей, што спрабавалі прашчыміцца ў залю галерэі «Ў». Хоць за спінамі ў зімовых палітонах, прыцярушаных першым снегам, можна было хіба што пачуць вядоўцаў, але нічога не пабачыць. Сёння (13 студзеня - веб-рэд.) стартаваў новы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы, што сталіся сапраўднай падзеяй мінулага году.
Набор паштовак, прысвечаны невядомаму жаўнеру другой сусветнай вайны, выдадзены сіламі гарадзенскіх аматараў беларускай гісторыі з удзелам гарадзенскіх прыхiльнікаў “Маладога фронту”. Гэты невялікі набор ставіць задачу паказаць, як выглядалі жаўнеры, якія не ваявалі на баку камуністаў, але якія былі таксама беларусамі. Кажа гарадзенец Алесь Кіркевіч:
Цыкл стане працягам праектаў «Радзівілы. Таямніцы сям'і» і «Слуцкія паясы. Таемныя знакі».
У працоўным кабінеце Радзіма Гаўрылавіча паўсюль кнігі. Кажа, што ўжо няма куды і складваць, расказвае пра іх. З маім суразмоўцам наогул размаўляць можна суткамі. Яму на самай справе ёсць што распавесці…
«Голас волі з-за кратаў» — так называецца анталогія твораў беларускіх палітзняволеных, якая выйдзе ў свет напярэдадні праваслаўных Калядаў у Вільні.
У яго сям’і мужчыны былі доўгажыхарамі: калі і не пераступалі стагадовую мяжу, то былі блізкімі да гэтага. «Наша Ніва»: Радзім Гаўрылавіч, нават у такім паважным узросце Вы на працу ездзіце. Не можаце ад гэтага адмовіцца?
Святы Айцец Францішак напісаў беларускай верніцы Ядвізе Пастэрнак, даслаўшы першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове. Папа Францішак перадаў пергамент з блаславеннем жыхарцы Беларусі, якая доўгія гады падтрымлівала працу каталіцкага касцёла ў часы рэлігійных ганенняў у СССР.
У Берасцейскім музеі выратаваных каштоўнасцяў пачалася выстава пёркаграфій Ніны Мацяш. Працы збіраліся з сямейнага архіву сваякоў паэткі, а таксама ад прыватных асоб, якім яна дарыла свае работы. Лічыцца, што ўсяго Мацяш стварыла больш за сотню пёркаграфій, але знайсці і сабраць іх не ўяўляецца магчымым.
Пайшла з жыцця кіраўніца сяброўскага клуба «Беларуская хатка» Ала Ходан. Клуб быў заснаваны на пачатку 1990-х аматарамі творчасці паэта і атрымаў назву паводле аднайменнага літаратурнага гуртка, у якім удзельнічаў Максім Багдановіч.
Мы так прызвычаіліся да сцвярджэння «кніга – найлепшы падарунак», што і не думаем падвяргаць яго сумневу. Між тым, далёка не кожная кніга сёння можа парадаваць. Над тым, якое беларускае выданне можна пакласці пад святочную ялінку, разважае крытык Ганна Кісліцына. Іншым разам, каб зразумець якасць рэчы, варта змяніць ракурс погляду.
Бясплатныя заняткі па беларускай мове чакае рэбрэндынг. 16 снежня ў мінскай галерэі «Ў» адбыўся апошні ў 2013 годзе занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава». Каля сотні сталых наведвальнікаў праверылі свае веды з дапамогай вясёлага тэста, падрыхтаванага выкладчыкамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.
Увесь дзень у Палацы мастацтваў танчылі беларускія танцы. Ды так, што толькі пыл ляцеў з-пад абцасаў. Конкурс «Мяцеліца» ўпершыню прайшоў у Мінску і сабраў аматараў традыцыйных скокаў з усёй Беларусі. Арганізатарамі выступілі Школа традыцыйнага мастацтва і кампанія «Будзьма беларусамі!».
Прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Станіслава Шушкевіча «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР» прайшла ў Мінску. Першы жанр, які асацыюецца з такой кнігай — мемуары. Але Шушкевічу ён недаспадобы.«Напісанне мемуараў — канец дзейнасці, – кажа ён. – Мемуары пішуцца, калі аўтар ляжыць на печы і дае парады. Ніякіх парадаў у мяне няма».
150 гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага беларусы ўшаноўвалі цягам усяго 2013 года. Мерапрыемствы, канферэнцыі і прэзентацый кніг, прысвечаныя гэтаму слаўнаму юбілею, прайшлі ў Беларусі, Літве, Польшчы.
Гарадзенцы адзначылі 110-годдзе аўтаркі гімна “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай адмысловай імпрэзай і выданнем  кнігі пра творчасць паэткі. Аўтар кнігі Ала Петрушкевіч, даследчыца творчасці паэткі, адказала на пару пытанняў: - Хто для вас Наталля Арсеннева?
Навукова-практычная канферэнцыя на гэтую тэму адбылася ў Мінску 24 лістапада. Арганізатарам канферэнцыі выступіла ГА «Інстытут беларускай гісторыі і культуры» (Рыга, Латвія).
Літаратар з Горадні Ала Петрушкевіч напісала першую кнігу пра вядомую эмігранцкую паэтку, аўтарку гімна «Магутны Божа» Наталлю Арсенневу.
Так называецца дакументальны раман ураджэнца Случчыны Валера Санько, над якім ён працаваў 19 гадоў. Урыўкі з рамана на працягу двух гадоў зрэдку  друкавалі дзве рэспубліканскія газеты, усяго 32 паласы.
«Кнігі дзеткам» — так называецца праграма для мабільных прыладаў, якую карыстальнікі планшэтаў і смартфонаў Apple змогуць спампаваць бліжэй да Калядаў.
У межах кінафестываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.
Гэта — гісторыя Беларусі: ад падзей першага абвяшчэння БССР у Смаленску, відавочцам якіх аўтар быў, да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. У 1920-я Яўхім Кіпель скончыў БДУ, займаўся навуковай працай, працаваў у Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, а затым Акадэміі навук. У 1930-м быў арыштаваны па справе Саюза вызвалення Беларусі і высланы ў Вяцкую вобласць. Жонка і трохгадовы сын засталіся ў Мінску.
Палітвязень Павел Севярынец, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябра МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, які адбываў пакаранне з 2010 года, быў выпушчаны на волю 19 кастрычніка. Яго арыштавалі пасля Плошчы ў 2010 годзе і абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Павел Севярынец - актыўны палітычны дзеяч. Ён быў арганізатарам шматлікіх дэманстрацый і мітынгаў пратэсту. За гэта яго шматкроць арыштоўваўся.
Згодна з афіцыйным дакументам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, змешчаным у беларускіх СМІ, калегія Міністэрства прыняла рашэнне №189 ад 25 верасня 2013 года правесці скарачэнне колькасці работнікаў установаў культуры.
На 55-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Віктар Івашкевіч. Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 у Мінску. З пачатку 1980-х — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». З 1988 — у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на минскіх прадпрыемствах у 1991 годзе.
Прэзідэнт Парламэнцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сесіі ў Страсбуры.
16 верасня ў галерэі “Ў” прайшоў Першы занятак беларускай мовы “МОВА ЦІ КАВА” (Другі сезон) у Менску  ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Распавядаюць вядучыя курсаў філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка:
Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Пра гэта Марэк Мігальскі паведаміў польскім СМІ. Між іншага, беларускія палітвязні за прэмію будуць спаборнічаць з былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Яго ў Еўрапарламенце вылучыла фракцыя "зялёных".
Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” цяпер даступны і па-чэшску. Аўтары ўпэўненыя, што анімацыя стане добрай падтрымкай міжкультурных зносінаў паміж Беларуссю і Чэхіяй, дзе не так даўно беларусы афіцыйна атрымалі статус нацыянальнай меншасці. Паглядзець мультфільм можна на партале budzma.org.
20 верасня 1903 года ў г. Баку нарадзілася беларуская паэтка Наталля Арсеннева. Беларускую мову вывучыла ў часы бежанства пад Дрысай (Верхнядзвінск), зімуючы у в. Жоўніна (канец 18-га, пачатак 19-га года): "Так яна мне ўпадабалася!" Фота з архіва львоўскага часопіса "Sygnaly" (Сыгналы) да 110-годдзя слыннай беларускай паэткі, што шмат гадоў пражыла на эміграцыі ў ЗША, даслаў Сяргей Панізнік.
11 верасня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння заслужанага настаўніка БССР Алеся Белакоза, заснавальніка літаратурна-краязнаўчага музея ў Гудзевічах, сапраўднага беларуса, адданага сваёй Бацькаўшчыне. Шчыра віншуем шаноўнага юбіляра з гэтым цудоўным святам! Зычым моцнага здароўя, плёну і натхнення ў працы і творчасці, радасці і поспеху ў жыцці! Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Мастак Вячка Целеш падараваў Бацькаўшчыне шэраг карцін — сваіх і сяброў па творчай суполцы “Маю гонар”
Год таму, 24 жніўня, сышоў з жыцця Алесь (Аляксандр Лявонавіч) Петрашкевіч — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст. Але засталося яго слова. Гэта інтэрв’ю ніколі не друкавалася. 1 мая 2005 года Алесю Петрашкевічу споўнілася 75 гадоў. Па шчырасці, я не збіраўся рабіць з ім ніякіх юбілейных інтэрв’ю найперш з-за занятасці кнігай пра Васіля Быкава, але было адчуванне няёмкасці, бо з Петрашкевічам быў знаёмы не першы год і неаднойчы ўжо друкаваў гутаркі з ім.  
У выдавецтве Граўцова выйшаў першы энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы.
Гэтая кулінарная энцыклапедыя ўпершыню выйшла ў 1854 годзе. Яна пісалася як патэнцыйны бестселер і ім заслужана стала. Яе поспех быў ашаламляльны. Яна вытрымала сама меней 15 перавыданняў!
XV Міжнародны з’езд славістаў пройдзе ў Мінску 20–27 жніўня. Беларусь прыме гэты аўтарытэтны форум ўпершыню. Форум стане важнай навуковай і культурнай падзеяй. Праграма з’езду ўключае пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя ​​сталы, пасяджэнні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў. Адзін з важных момантаў — выстава славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць гадоў у розных краінах.
Першай ластаўкай, якая абвясціла добрую навіну, стала прэзентацыя ў Інстытуце культуры Беларусі выставы “Беларусы ў свеце”. У экспазіцыі з незвычайнай назвай — рэчы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і працы суполкі беларускіх мастакоў у Латвіі “Маю гонар”. Рэчы проста ўнікальныя. Дзе вы яшчэ ўбачыце фотаздымак вяселля беларусаў у Аўстраліі трыццацігадовай даўніны, афішу беларускага фестывалю ў Нью-Джэрсі 1977 года або шапачкі, якія насілі беларускія студэнты старэйшага ў Бельгіі Лувенскага ўніверсітэта?!
Беларусь пастаянна пашырае кантакты з суайчыннікамі за мяжой. Пра гэта сёння заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ў час сустрэчы ў Мінску з удзельнікамі новасібірскага ансамбля народнай песні "Свята", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У адукацыйным цэнтры IBB адбылося ўрачыстае адкрыццё Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Як заявілі арганізатары, сёлетняе мерапрыемства будзе яшчэ больш яскравым і адметным. Фестываль праходзіць пад слоганам “Уключы выключнасць”.
15 чэрвеня на 81-м годзе ў Маскве пайшла з жыцця беларуская пісьменніца Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава.
Прызначэнне на пасаду прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не было для мяне запланаваным паваротам лёсу. Наадварот, гэта была поўная нечаканасць. У савецкім грамадстве ў тыя часы пачаліся працэсы дэмакратызацыі. У Беларусі абудзіліся новыя інтэлектуальныя сілы, з’явіліся новыя грамадскія арганізацыі, у прыватнасці – Беларускі Народны Фронт.
Сёння, 20 чэрвеня, у Менску на 83-м годзе жыцця памёр кандыдат філалагічных навук, навуковец, літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў Уладзімір Сакалоўскі. Пра беларускага пісьменніка і перакладчыка Уладзіміра Сакалоўскага прафесар Адам Мальдзіс неяк сказаў: “Я не ўяўляю сабе беларуска-нямецкія грамадска-культурныя, асабліва літаратурныя сувязі без прац Уладзіміра Сакалоўскага. Ён адкрыў многія іх факты, сістэматызаваў і абагульніў”.
Сёння ў дзень народзінаў народнага пісьменніка Васіля Быкава на яго радзіме ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна былі ўганараваныя чарговыя лаўрэаты прэміі «За свабоду думкі» імя Быкава. Сёлета журы вызначыла два лаўрэаты — мастака Аляксея Марачкіна і музыку Змітра Вайцюшкевіча.
З нагоды дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава беларуская дэмакратычная грамадcкасць ушанавала ягоную памяць у Мінску.
У Мінску адбылася вечарына з цыклу "Мы не забудзем", прысвечаная знікламу 16 верасня 1999 года беларускаму палітыку Віктару Ганчару. Гэтае мерапрыемства арганізаванае Маладымі хрысціянскімі дэмакратамі. Паводле словаў сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, вечарыны пра зніклых палітыкаў трэба праводзіць дзеля іх памяці. "Цяпер ужо не ўзнікае пытанне: дзе гэтыя людзі? Трэба адказваць на пытанне: калі панясуць адказнасць тыя, хто зрабіў гэтыя злачынствы?" -- кажа Рымашэўскі. Віталь Рымашэўскі:
Аргкамітэт Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! прэзентуе адукацыйную праграму Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). Адукацыйная праграма сёлетняга Фестывалю будзе яшчэ больш цікавай і насычанай. У гэтым годзе ў ёй возьме удзел творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія) Qanta Shimizu.
Летась споўнілася 120 год з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы, мемуарысткі, публіцысткі, перакладчыцы, асветніцы, грамадскай дзеячкі Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай), якая не дажыла да свайго стагоддзя толькі 11 месяцаў.
Як слушна заўважыў філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі, замест таго, каб купляць замежнаму сябру бутэльку “Крышталя”, лепш прывезці ў падарунак добрую кнігу пра Беларусь. І такая кніга ёсць. І не адна — выданне пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” выйшла адразу на трох мовах — на беларускай, рускай і англійскай.
На сядзібе ТБМ 31 траўня адбылося ўрачыстае ўганараванне міжнароднай прэмііяй імя Міколы Ганька паэта, барда, галоўнага рэдактара моладзевага часопіса “Верасень” Эдуарда Акуліна. Як паведаміў Алег Трусаў, якому было даручана ўручэнне ўзнагароды, прэмія была заснавана ў 2009 годзе Марыяй Ганько ў гонар свайго мужа – вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча, старшыні Згуртавання беларусаў Канады Міколы Ганька.
З прапановай вылучыць месца пад помнік мэру Мінска ў 1891-1901 гадах да Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта звярнулася Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў Беларускаму Радыё Рацыя старшыня прэзідыума канфедэрацыі Уладзімір Карагін. «Прыкра, - лічыць Карагін, - што дагэтуль Мінск не ўвасобіў у помніку ці памятнай дошцы памяць пра найлепшага мінскага граданачальніка».
Калектыў інтэрнэт-бібліятэкі "Камунікат" развіртуаліўся ў Гомелі. Стваральнікі партала завіталі ў другі па велічыні горад Беларусі, каб прэзентаваць вынікі сваёй працы і абмяняцца кантактамі з мясцовымі літаратарамі. Старшыня гомельскага моладзевага аб'яднання "Талака" Яўген Меркіс з'яўляецца сталым чытачом бібліятэкі "Камунікат".
Абвешчаны склад журы Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У яго ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў, вядомыя асобы са сферы бізнесу, культуры, шоу-бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і іншых напрамкаў дзейнасці. Менавіта яны будуць ацэньваць работы, пададзеныя на конкурсы і ў намінацыі Фестывалю.
Пра жыццё і творчасць генія беларускай літаратуры Янкі Купалы напісана шмат, а пра смерць канкрэтна нічога. Валер Санько з нечаканага боку зазірнуў за сцены тайны гібелі першага народнага паэта. Адкуль, што, як зрабилася вядомым аўтару – сакрэт пісьменніка. Аднак логіка яго доказаў сур'ёзная, праўдападобная і многіх прымусіць задумацца.
У мінскім выдавецтве “Лімарыус” выйшла кніга сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", доктара гістарычных навук Голубева В.Ф. “Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы: інфармацыйна-метадычны дапаможнік”. Прыведзеныя даты важнейшых падзей гісторыі Беларусі ад старажытнасці да сённяшніх дзён, звесткі пра знакамітых людзей, звязаных з гісторыяй нашай краіны, іншыя гістарычныя факты.
У Мінску 4 чэрвеня пасля цяжкай хваробы памёр мовазнаўца, перакладчык, педагог і журналіст Юрась Бушлякоў. 29 траўня яму споўнілася 40 гадоў.
У Беларусі, дзе большасць спартыўных клубаў падтрымліваецца дзяржавай, не многія каманды задумваюцца пра граматны маркетынг, пошук спонсараў ды заваяванне аўдыторыі. Як стварыць адметны вобраз клуба? І ці гатовыя заўзятары да беларускай мовы ў спорце? Пра гэта падчас круглага стала, які прайшоў у межах Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, пагаварылі прадстаўнікі бізнесу ды спартыўныя маркетолагі.
13 мая ў Магілёўскай ратушы адбылася прэзентацыя набытага экзэмпляра Статута Вялікага Княства Літоўскага. Падараваны асобнік Статута ВКЛ быў выдадзены ў Вільні ў 1744 годзе на польскай мове.
Музей гісторыі Магілёва стаў уладальнікам яшчэ аднаго асобніка Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Старадрук датуецца 1774 годам. Музей гісторыі Магілёва стаў уладальнікам яшчэ аднаго асобніка Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Старадрук датуецца 1774 годам.
«Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР» – кніга першага кіраўніка незалежнай Беларусі неўзабаве выйдзе па-беларуску.
Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і 25 красавіка пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы. Прыём прац працягнецца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня. AD.NAK!
Вернікі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску абараняюць святыню. Іерархі Пінскага дэканата маюць намер правесці ў 300-гадовым касцёле батарэі апалу і знішчыць створаныя Казімірам Свёнткам вітражы, паставіўшы на іх месца “еўрапакеты”.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава 15 красавіка выстаўлена ў пастаянную экспазіцыю галаграфічная копія Крыжа Ефрасінні Полацкай. У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава 15 красавіка выстаўлена ў пастаянную экспазіцыю галаграфічная копія Крыжа Ефрасінні Полацкай.
Рэдкія выданні княскай бібліятэкі Радзівілаў вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі беларускіх магнатаў. Гэта адбудзецца ў рамках выставы «Кніжная спадчына Радзівілаў», якая адкрыецца 12 красавіка ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі.
Апроч іх, падрыхтаваныя брашуры пра Каруся Каганца і Мечыслава Карловіча. Апроч іх, падрыхтаваныя брашуры пра Каруся Каганца і Мечыслава Карловіча. Цягам трох тыдняў у продажы з’явяцца чатыры наступныя кнігі з серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры».
Выйшла ў свет кніга лідскага аўтара Леаніда Лаўрэша, прысвечаная гісторыі астраноміі ў Беларусі. Аўтар вядомы таксама як стваральнік інтэрнэт-сайта Pawet.net — найстарэйшага з гістарычных сайтаў у Беларусі.
Першы фестываль перакладной літаратуры “Шэнгенка” аказаўся больш чым проста літаратурным фестывалем. Зрэшты, як часта і здараецца, мастацтва разварушвае такія тэмы, што нават у самых разумных кнігах не знайсці адназначных адказаў.
На Беларусі і за межамі могуць з’явіцца тыя, хто носіць ганаровы тытул “Гаспадыня-беларусачка”, паведамляе прафесар Адам Мальдзіс.
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і інтэрнэт-тэлебачанне TUT.BY – TB зладзілі  ток-шоў “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”.
Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.
У межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” адбылася прэзентацыя адразу чатырох кніг культавых чэшскіх аўтараў. Калі меркаваць з імпрэзы, ніводнае з прадстаўленых выданняў немагчыма абмінуць увагай.
У межах фестываля сярэднеэўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” Лятучы ўніверсітэт, Філасофская Прастора і Кнігарня “Логвінаў” запрашаюць арганізатараў актуальных перакладніцкіх ініцыятываў, кнігавыдаўцоў, экспертаў да супольнай дыскусіі і наважвання перспектываў далейшага развіцця рынку перакладной літаратуры ў Беларусі.
26 сакавіка ў Галерэі Ў (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудзецца літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”.
Сацыялагічна-паліталагічная сустрэча «Паўстанне Еўропы» адбылася ў галерэі «Ў» у межах фестывалю «Шэнгенка». Гэтым разам прэзентаваліся дзве кнігі на тэму фармавання нацый. Так што часу хапіла і на доўгую дыскусію.
У кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка» выйшла кніга «Зоська Верас. Я помню ўсё». Гэта першае выданне творчай спадчыны Зоські Верас. У кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка» выйшла кніга «Зоська Верас. Я помню ўсё». Гэта першае выданне творчай спадчыны Зоські Верас.
14 сакавіка ў бібліятэцы прыходу свсв. Пятра і Паўла, што пры Жоўтай царкве на сталічнай Нямізе, адбылася сустрэча ініцыятараў праваслаўнага кнігавыдання па-беларуску з чытачамі ды прадстаўнікамі медыяў. Як выказаўся ў кулуарах адзін з удзельнікаў прэзентацыі, адбыўся міні-з’езд святарства і свецкіх, зацікаўленых у бытаванні беларушчыны ў царкве.
Пакуль навокал шалела стыхія, ператвараючы горад у дэкарацыі для фільма-катастрофы, філосафы прэзентавалі кнігі. Вечарына з прарочай назвай “Наш вясёлы апакаліпсіс”, як ні дзіўна, сабрала ў галерэі “Ў” нямала гасцей.
У галерэі «Ў» адкрыўся фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка». У галерэі «Ў» адкрыўся фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка». І хоць яго назва мелася нагадваць не пра чэргі ля амбасадаў, а пра вандроўкі праз культурныя межы, тэма «закупаў» гучала на імпрэзе шматкроць. Аматары літаратуры сапраўды сыходзілі не з пустымі рукамі. У першы дзень фестываля тут было прэзентавана ажно пяць адметных кніг.
Да 95-х угодкаў утварэння БНР актывісты абласной Кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў сабралі сродкі і замовілі беларускамоўную шыльду на магілу падпольшчыка.   Паводле палітыка Кастуся Жукоўскага, фігура Цімоха Вострыкава неадназначная, але фактам застаецца ягоная адданасць беларушчыне:
Рагнеда Аляхновіч, дачка Вінцэнта Жук-Грышкевіча і Ксеніі Лапіцкай, памерла амаль два месяцы таму, 13 студзеня. На жаль, пра гэта не было шырока вядома. Памяці гэтага выдатнага чалавека прысвечаны артыкул Сяргея Макарэвіча.
У рашэнні сваіх эканамічных і дэмаграфічных праблемаў многія краіны свету звяртаюцца да законаў, якія стымулююць прыцягненне маладых мігрантаў і запатрабаваных эканомікай спецыялістаў рознага профілю. Так, у барацьбе за спецыялістаў своеасаблівым адказам Еўрасаюза на амерыканскую грын-карту стала ўвядзенне ў 2009 годзе “еўрапейскай блакітнай карты”. Нярэдка свае эканамічныя матывы ўрады прыкрываюць клопатам аб «страчаных» суайчынніках. На жаль, такая высакародная матывацыя не палягчае стану чалавечага капіталу ў суседніх краінах.  
Вечарам 16 лютага ў актавай залі памяшкання партыі БНФ у Менску традыцыйна праходзіла штогадовае ўручэнне прэміі “Люблю Беларусь”.
Перакладчыкам выступіў бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец. Канстанцін Паўлавіч зазначыў, што ідэя перакладу нарадзілася ў яго з размоваў у сеціве з былымі адакласнікамі, якія цяпер апынуліся ў розных краінах былога Савецкага Саюза. Перакладаючы «Люблю Беларусь» для іх, а таксама для розных выданняў, ён вырашыў перакласці ўсё. «Задача перакладу, — кажа Павал Севярынец, — адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае.
У новы сезон Фестываль AD.NAK!, згодна з сусветнай практыкай, увайшоў са зменамі і свежымі прапановамі. Пакуль новыя “фішкі” дапрацоўваюцца аргкамітэтам, у рэгіёнах пачаліся жывыя прэзентацыі асноўнай ідэі і праграмы сёлетняга Фестывалю. “Пунктам адліку” сезону 2013 стаўся горад Віцебск.  
Уступы да выдання напісалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Французскі амбасадар Мішэль Рэнеры –каталік. Амаль кожны дзень ён прымае ўдзел у імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле. Але ў сваю кнігу ён ўключыў гісторыі не толькі каталіцкіх святынь, але і праваслаўных ікон.
Сядзіба ТБМ не змясціла ў сабе ўсіх ахвотных папрысутнічаць на прэзентацыі кнігі сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Выбранае», што адбылася 30 студзеня, за дзень да імянінаў аўтара, якому споўнілася 84 гады 31 студзеня.
Гэта здарылася раніцай 20 студзеня. Чарняўскаму ішоў 75-ы год. Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі па-беларуску і фармавалі падпольны рух за незалежнасць. Анкалагічная хвароба прыпыніла нястомную працу гісторыка і неўзабаве вярнулася.
Маці Гуменюка мяркуе, што гэта было забойства. Міліцыя папярэдне схіляецца да версіі самагубства.
Ён выпаў з 9-га паверха ў інтэрнаце непадалёк ад прыватнага дома, у якім ён жыў з маці-пенсіянеркай. Маці Гуменюка мяркуе, што гэта было забойства. Міліцыя папярэдне схіляецца да версіі самагубства.
Гэта здарылася раніцай 20 студзеня. Чарняўскаму ішоў 75-ы год. Гэта здарылася раніцай 20 студзеня. Чарняўскаму ішоў 75-ы год. Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі па-беларуску і фармавалі падпольны рух за незалежнасць.
Гэта здарылася раніцай 20 студзеня. Чарняўскаму ішоў 75-ы год. Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі па-беларуску і фармавалі падпольны рух за незалежнасць. Анкалагічная хвароба прыпыніла нястомную працу гісторыка і неўзабаве вярнулася.
12 студзеня ў Мінску заснавана Мінскае гарадское таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага (ТАБГ).
Рэйтынг, падрыхтаваны фондам Heritage Foundation і экспертамі Wall Street Journal, размешчаны на сайце фонду.
Артыкул Сяргея Абламейкі. Узяцца за гэты тэкст мяне прымусілі апублікаваныя нядаўна вынікі перапісу насельніцтва Чэхіі, праведзенага ў 2011 годзе. Аказалася, што ў Чэскай Рэспубліцы жывуць 4129 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. З іх 2013 вызначылі сваю нацыянальнасць як беларускую, а 826 чалавек заявілі, што іх родная мова — беларуская.
“Сёння на абходзе лекар сказаў, што дынаміка добрая, стан яго стабільны, таму няма сэнсу больш трымаць у лякарні”, — паведаміла Еўрарадыё Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта. У абед Рыгор Барадулін ужо быў дома.
Філосаф Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай па напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.
Народны паэт паслізнуўся, выходзячы з Чырвонага касцёла. Новы год пісьменнік правёў на бальнічным ложку.
Барыс Кіт — беларус з-пад Навагрудка, які зрабіў выдатную у кар’еру ў касмічнай індустрыі ЗША. На працягу жыцця ён захаваў вернасць беларускай мове, гаворыць і чытае на ёй. Дарэчы, яму ўжо 102 гады.
Пабачыла свет новая кніга ў серыі “Галасы Айчыны” мінскага выдавецтва “Лімарыус”. Гэтым разам пад адной вокладкай сабраная літаратурная спадчына яшчэ аднаго аўтара, чый шлях скончыўся на эміграцыі.
Усё ён ведае — і як дзяржавай кіраваць, і як бізнэс наладзіць, і нават як крытыку пісаць… Спыняюцца павучанні замежнага беларуса адным спосабам — запрашэннем: «Дык вяртайся!» На што беларус палітычна ангажаваны звычайна адказвае: «Як улада пераменіцца…» Але ясна — успрымаць гэта трэба не іначай як даніну ветлівасці да былых суайчыннікаў.
6 лістапада ў Мінску ў галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі «Птушкі без гнёздаў». Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Аўдыёкніга выдадзеная ў межах праекту Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org «Памяць па-над часам і межамі».
Нетыповы прагноз пра будучыню Беларусі далі журналісту «Салідарнасці» за куфлем піва ў Варшаве польскія калегі.
“Семдзясят пяць гадоў таму здарылася трагедыя, аналагаў якой у сусветнай гісторыі няма”. З гэтых слоў Алеся Пашкевіча, намесніка старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачалася вечарына памяці забітых, закатаваных, несправядліва асуджаных у 30-я гады мінулага стагоддзя прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю з дня расстрэлу беларускага нацыянальнага лідара ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У ёй удзельнічалі Дзяніс Садоўскі, Валерыя Чарнаморцава, Алесь Кіркевіч, Галіна Сіўчык ды іншыя. У межах кампаніі ўшанавання памяці Вінцэнта Гадлеўскага ўжо распрацаваныя шыльды, якія плануецца павесіць у месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Гадлеўскага. У Трасцянцы, месцы расстрэлу Вінцэнта Гадлеўскага, плануецца ўсталяваць помнік ксяндзу.
“Барыс Уладзіміравіч Кіт – "першы беларус у свеце” – пад такой назвай 25 кастрычніка 2012 года прайшло навуковае кафэ ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Яно ладзілася ў межах праекту “Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы”, прысвечанага вучоным-беларусам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё чалавецтва: адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны, тэхнікі, авіябудавання, геалогіі, будаўніцтва ды інш.
Міністэрства сувязі і інфармацыі выпусціла юбілейны канверт, прысвечаны 200-м угодкам з дня народзінаў Паўлюка Багрыма. Выяву паэта зрабіў мастак Мікола Рыжы. На зваротным баку канверта размешчаная кароткая інфармацыя пра жыццёвы шлях паэта. Юбілейная агортка была выпушчана ў Бабруйскай друкарні імя Непагодзіна.
Арганізатары Фестывалю AD.NAK! - 3 размяцілі ў Інтэрнэце відэасправаздачу з дня урачыстай цырымоніі ўзнагароджання. У ролік увайшлі самыя яскравыя моманты адукацыйнай праграмы Фестывалю, інтэлектуальнага батла “Цмокі супраць Буслоў” і, канешне, святочнай “раздачы клічнікаў”. Цяпер, калі фестывальныя жарсці канчаткова ўлягліся, з настальгіяй мы фіксуем у памяці AD.NAK! – 3 і пачынаем новы цыкл працы. Працы над AD.NAK! – 4.
Надзвычай ураджайным гэты год выдаўся для даследчыцы беларускай эміграцыйнай культуры Наталлі Гардзіенкі. Нядаўна пад яе рэдакцыяй выйшаў том паэзіі Янкі Юхнаўца. Неўзабаве выйдзе зборнік фельетонаў і прозы Лявона Савёнка. А гэтымі днямі яна рыхтуе да друку дзённік Дзмітрыя Сямёнава, у якім апісваецца беларускае культурніцкае жыццё ў акупаваным Мінску. Наталля Гардзіенка:
4 кастрычніка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі прэзентавалі Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517–1519 гадах.
3 кастрычніка ў Кнігарні Галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя кнігі эміграцыйнага паэта і пісьменніка Янкі Юхнаўца «Паэзія», што нядаўна пабачыла свет ў серыі «Галасы Айчыны» выдавецтва «Лімарыус».
Убачыў свет сігнальны асобнік кніжкі Мікалая Мельнікава “Жыў каб жыла Айчына” (хроніка-дакументальнае эсэ аб музеі Васіля Быкава). Выдавец Аляксандр Рыжы кажа, што кніга па змесце значна больш шырэйшая за гісторыю грамадскага музея.
У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” сабраліся ледзь не ўсе 38 герояў новай кнігі вядомага журналіста. Апроч іх удзел у прэзентацыі ўзялі вядомыя палітыкі, грамадскія актывісты і культурныя дзеячы. Як распавёў у часе прэзентацыі сам аўтар , “Арытмію” можна лічыць працягам кнігі “Асобы” пра беларускіх палітыкаў, што выйшла ў 2008 годзе. Адрозненне ж яе ў тым, што “Арытмія” прысвечана выключна грамадскім актывістам, некаторыя з якіх да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.
Мастак Мікола Купава вырашыў прадаць каля 20 сваіх прац. Грошы за іх ён хоча перадаць на рэстаўрацыю аршанскага Свята-Пакроўскага кляштара, помніка архітэктуры 18 стагоддзя.
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры задаволіла прапановы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці мясцінам, звязаным з нацыянальна-вызвольным паўстаннем 1863 – 1864 гадоў супраць расійскага царызму.
Ці просты крымінал? Ён абышоў пешшу паў-Беларусі, ствараў незалежніцкія гурткі, прывёў да беларушчыны шэраг заслужаных для краіны людзей. Піша Дзмітрый Гурневіч.
Палітвязень Cяргей Каваленка памілаваны, паведаміла Алена Каваленка. Пра вызваленне Сяргея Алена Каваленка даведалася ноччу. Муж пазваніў з чыгуначнага вакзала, што едзе дамоў. Сяргея каля 20 гадзіны вечара пасадзілі на цягік у Магілёве.
Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Пахаванне пройдзе 27 снежня ў Светлагорску (Гомельская вобласць).
Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага, атрымала пісьмовую адмову ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС на просьбу адпусціць яе мужа з жодзінскага СІЗА развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Вусная адмова таксама была атрымана ў пракуратуры, паведаміла Пінчук БелаПАН. У абодвух ведамствах спаслаліся на тое, што заканадаўствам не прадугледжана магчымасць такога спаткання для асоб, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не ўвайшоў у законную сілу.
Паланёны кананізазаванымі формамі, проста закаханы ў Максіма Багдановіча Алесь Салавей… Здавалася б, за Салаўём павінен быў бы ісьці яшчэ адзін аматар формаў — Уладзімір ІV Клішэвіч, як яго назваў Антон Адамовіч (Уладзімірам І быў Дубоўка, Уладзімірам ІІ — Жылка, Уладзімірам ІІІ — Хадыка), а там — Рыгор, каторы Крушына…
Унікальную знаходку выявілі краязнаўцы з Шчучына. Група энтузіястаў ужо не першы год займаецца аднаўленнем гісторыі авіяцыі першых дзён нападу Гітлера на СССР.
Творчая спадчына знакамітага польскага паэта, вядучага прадстаўніка сучаснай р
Выйшаў дзясяты нумар часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, які прысвечаны дзіцячай літаратуры і мае назву “Дарослым уваход забаронены”.
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрыліся тры абноўленыя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта.
Ва ўрочышчы Крыжы, што каля Ліды, грамадскія актывісты і жыхары навакольных вёсак ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 года.
Гродзенскі беларускі нацыянальны рух панёс цяжкую страту. Адышла з жыцця пасля інсульту Тамара Талерчык.
Сотні ганцаўчанаў сталі сведкамі рэдкага відовішча – у паветры над Ганцавічамі на лятальным апараце кружыў чалавек. Сотні ганцаўчанаў сталі сведкамі рэдкага відовішча – у паветры над Ганцавічамі на лятальным апараце кружыў чалавек. Рызыкоўны і смелы палёт над асабістым мотапараплане ўвечары, 10 ліпеня, упершыню здзейсніў ганцаўчанін Міхаіл Лемяшэўскі.
Упершыню на беларускай мове выдадзена “Глыбокае” - кніга выбітнага польска-беларускага краязнаўца, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Паазер’я Отана Гедэмана.
Аўтарцы легендарных «Ручнікоў» было 70 гадоў. Аўтарцы легендарных «Ручнікоў» было 70 гадоў. Яе не стала 13 ліпеня. Знайшоў яе сын. Яна была адна на дачы.
На вайсковых могілках у Мінску 28 чэрвеня ўшанавалі памяць Янкі Купалы. Культурніцкая і пісьменніцкая грамадскасць узяла ўдзел у “Жальбінах” – гадавіне смерці народнага паэта Беларусі.
У канцы мінулага года кіраўніцтва «Белавія» заявіла пра тое, што неўзабаве самалётам кампаніі будуць даваць імёны беларускіх гарадоў. У канцы мінулага года кіраўніцтва «Белавія» заявіла пра тое, што неўзабаве самалётам кампаніі будуць даваць імёны беларускіх гарадоў.
Трагедыя адбылася 71 год таму. 26 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна канвоем НКУС была расстраляная калона вязняў, якую гналі на ўсход з Беразвецкай турмы. Паводле афіцыйных звестак, там было каля тысячы чалавек, а мясцовыя жыхары сведчаць, што ахвяр было больш за дзве тысячы.
Гэта адбылося на адкрыцці Х Міжнародных Купалаўскіх чытанняў.
Выданне з'яўляецца вынікам міжнароднага конкурсу журналістаў, які праводзіла Інфармацыйнае бюро Салідарнасці з Беларуссю ў 2011 годзе.
У Мінску прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная памяці Васіля Быкава. 19 чэрвеня народнаму пісьменніку Беларусі, сусветна вядомаму класіку літаратуры, намінаванаму на Нобелеўскую прэмію, споўнілася б 88 гадоў.  
Выйшлі ўспаміны Барыса Данілюка. Пабачыў свет новы том Беларускай мемуарнай бібліятэкі, які склалі ўспаміны дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Барыса Данілюка (1923–2011).
Яе атрымалі Алесь Белакоз і Лявон Вольскі. Сёння, у дзень народзінаў Васіля Быкава, на яго радзіме, у вёсцы Бычкі на Ушаччыне, уручаюць прэмію «За свабоду думкі». Прэмія заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча і ўручаецца выбітным культурным і грамадскім дзеячам.
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар роду Хадкевічаў - заснавальнікаў Гарадка, а таксама асвячэнне штандара школы пройдзе 22 чэрвеня з удзелам праваслаўнага і каталіцкага епіскапаў і прадстаўнікоў Падляшскага самакіравання.
Народнаму пісьменніку і першаму Прэзідэнту Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" споўнілася б 88 гадоў.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася штогадовая міжнародная навуковая канферэнцыя, на гэты раз юбілейная – ХХ Гарэцкія чытанні. Гэтым разам навукоўцы працавалі па тэме "Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць".
Беларусь як краіна-ўдзельніца Еўрапейскай культурнай канвенцыі далучылася да інфармацыйнай сістэмы культурнай палітыкі Савета Еўропы "Кампендыўм".
Амбасадар Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан узначаліў журы намінацыі “Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры” Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Беларускі мовазнаўца, былы кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што лёс беларускай мовы павінен перастаць быць прадметам геапалітычнага гандлю, тады «ўсё будзе нармальна, бо ў нас шматвяковы запас трываласці».
12—13 чэрвеня ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці", прысвечаная 20-годдзю дзейнасці Інстытута культуры Беларусі.
Шэсцьдзесят тысяч грамадзян Польшчы наведалі інтэрнэт-старонку сайта Праваабарончага цэнтру «Вясна» з «Петыцыяй супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» на польскай мове. Толькі ў траўні каля дзесяці тысяч з іх пакінулі свой подпіс пад петыцыяй.
Кампазіцыю для англамоўнага гурта перакладалі слухачы Еўрарадыё.
Гэтае выданне прысвечана нашай найноўшай гісторыі. На цяперашні момант яно з’яўляцца самай поўнай крыніцай ведаў па сучаснай беларускай палітычнай гісторыі. Гэтае выданне прысвечана нашай найноўшай гісторыі. На цяперашні момант яно з’яўляцца самай поўнай крыніцай ведаў па сучаснай беларускай палітычнай гісторыі.
На знаходку натрапілі рабочыя падчас ўсталявання апор электраперадач каля касцёла Святой Тройцы. На знаходку натрапілі рабочыя падчас ўсталявання апор электраперадач каля касцёла Святой Тройцы.
Праграма называецца «Прыказкі Лагойшчыны»   У афіцыйнай краме iTunes з’явілася першая беларускамоўная праграма для «айфонаў» — калекцыя прыказак Лагойшчыны, якая ўтрымлівае болей за 1700 выказванняў з тлумачэннем. Стварыў яе 22-гадовы студэнт БДУІР з нікам Dzionis Brek.
Нацыянальную выставу Беларусі запланавана правесці ў снежні 2012 года ў Рызе. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў Беларусі ад 4 чэрвеня № 520, паведаміла прэс-служба ўрада.
Сябра аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Таццяна Севярынец накіравала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
У яго заносяць як уваходную, так і сыходзячую карэспандэнцыю. У яго заносяць як уваходную, так і сыходзячую карэспандэнцыю.
Сітуацыю, у якой апынуліся незалежныя прафсаюзы Беларусі, абмяркуе Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы.
Рабочай групе ААН па адвольных затрыманнях актывісты ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў» накіравалі тэрміновае паведамленне з просьбай адрэагаваць на хвалю адвольных адміністрацыйных арыштаў у Беларусі.
Краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, могуць быць выключаныя з конкурсу песні. Швецыя, Данія, Фінляндыя і Вялікабрытанія прапануюць пры
У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-ці годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў. У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-ці годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.
Грамадскія актывісты аб’язджаюць мясціны на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці, звязаныя з памяццю змагара з бальшавікамі Юркі Моніча.
Аб гэтым украінскія навукоўцы з Інстытута гідрабіялогіі расказалі 5 каналу Украіны. Акрамя азёр, таксама могуць загінуць дубовыя лясы, жывёлы, птушкі, земнаводныя. Аб гэтым украінскія навукоўцы з Інстытута гідрабіялогіі расказалі 5 каналу Украіны. Акрамя азёр, таксама могуць загінуць дубовыя лясы, жывёлы, птушкі, земнаводныя.
Актывісты Партыі БХД адзначаюць 95-я угодкі заснавання Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Арганізацыя, што паўстала намаганнямі ксяндзоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча ў 1917 годзе, стала прататыпам хрысціянскай адраджэнцкай партыі.
24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава,  цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы. 24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава,  цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.
Дэпартамэнт выкананьня пакаранняў МУС Беларусі падрыхтаваў праект закону «Аб амністыі» ў адпаведнасці з указаннем кіраўніка краіны. Законапраект ужо ўнесены на разгляд ва ўрад.

Ці трапяць пад амністыю палітвязні?
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вывучае пытанне аб магчымасці далучэння Беларусі да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў прыжывання ў Еўропе (Бернскай канвенцыі).
Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасць ў пытанні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону.
Актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!” правялі смелую акцыю ў цэнтры Менску.
Сёлета ў Беларусі будзе зачынена 114 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэарганізавана — 96, паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно 16 мая напрэс-канферэнцыі ў Мінску. Сёлета ў Беларусі будзе зачынена 114 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэарганізавана — 96, паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно 16 мая напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
11 мая з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў адбыўся Міжнародны форум па культуры памяці нацысцкага лагера смерці Трасцянец — аднаго з месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Справа кіраўніка інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі па факце абмежавання яму выезду за межы Рэспублікі Беларусь будзе разглядацца вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
Дэпутаты Бундэстага ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес звярнуліся з адкрытым лістом да Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. У пасланні яны выказваюць палітвязню поўную падтрымку, як аднаму іх лідараў апазіцыі ў Беларусі.
9 траўня 2012 года а 23-й гадзіне спынілася сэрца каталіцкага святара Уладзіслава Пятрайціса. 9 траўня 2012 года а 23-й гадзіне спынілася сэрца каталіцкага святара Уладзіслава Пятрайціса.
Паўла Севярынца ў камендатуры папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю.   Паўла Севярынца ў камендатуры папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю.
11 траўня на будынку мэрыі Парыжа вывесяць гіганцкі партрэт беларускага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага з патрабаваннем ягонага неадкладнага вызвалення.
Дзіўна, але факт: аб нашым суайчынніку Барысе Скосыраве, які пакінуў не самы апошні след у гісторыі Еўропы мінулага стагоддзя, не ведае амаль ніхто.
На спецыялізаваных форумах у інтэрнэце гісторыка-культурную каштоўнасць, якую быццам бы ахоўвае дзяржава, празвалі інакш: «скаладром Млын».
Адным з першых дакументаў новага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які ўступіў на пасаду 7 траўня, стаў указ «Аб захадах па рэалізацыі знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі». Асобным радком у ім прапісаны дачыненні з Беларуссю.
Журналіст, кінасцэнарыст, адзін з кіраўнікоў кінастудыі «Летапіс».
Яму было 92 гады. Мовазнаўцы не стала 4 мая. Пра гэта паведаміў даследчык літаратуры Ціхан Чарнякевіч.
5 траўня «хімік» Павал Севярынец, чый ліст дайшоў да Статкевіча, мусіць працаваць. Паводле Паўла, мясцовае начальства абвясціла аб пераносе выходных дзён з 5 і 6 траўня на 7 і 8-ае. Як вернік, Павал Севярынец адмовіўся працаваць у нядзелю.
Актывісты кампаніі "Гавары праўду" рыхтуюць "Анталогію дзекабрыстаў". Да другой гадавіны падзеяў 19-га снежня 2010 года апазіцыянеры выдадуць альманах успамінаў удзельнікаў і пацярпелых на Плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.
Праваабарончы праект „ГейБеларусь” арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да 17-га траўня. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі й трансфобіі. Праваабарончы праект „ГейБеларусь” арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да 17-га траўня. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі й трансфобіі.
Федэральны сход Германіі (бундэстаг) распрацаваў рэзалюцыю з заклікам байкатаваць хакейны чэмпіянат свету 2014 года, які павінен адбыцца ў Мінску, паведамляе нямецкае выданне Sueddeutsche Zeitung.
Легендарны серыял з’явіўся ў новай трактоўцы — цяпер гэта 17 кліпаў на музыку беларускіх выканаўцаў.
Чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў (Асамблея НДА), які планавалася правесці 5—6 мая ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB), не адбудзецца.
З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.
Яе выхад планаваўся год таму — да 15-годдзя стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна», які ўзначальваў Алесь Бяляцкі.
У электронным выдавецтве “Пяршак” часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава “Пасляжыццё”. Дапамаглі з выданнем кнігі ўдава аўтара Ірына Міхайлаўна Быкава, Саюз беларускіх пісьменнікаў і часопіс "Дзеяслоў", якім 34mag выказаў падзяку. У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара.
Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску» распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы — «Тут абслугоўваюць і па-беларуску». Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску» распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы — «Тут абслугоўваюць і па-беларуску».
Палітык піша, што не будзе прасіць адсадзіць яго ў іншую камеру. Мікалай Статкевіч канчаткова пацвердзіў інфармацыю пра свайго новага небяспечнага суседа па турэмнай камеры.
Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung. Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Такі статус атрымаў гарадскі пасёлак Астравец.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Мінску на Акрэсціна, абвясціў галадоўку. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Мінску на Акрэсціна, абвясціў галадоўку.
Адмовы ў правядзенні мітынгаў прывядуць да таго, што палітычнае жыццё пяройдзе ў нелегальную сферу, мяркуе прадстаўнік аргкамітэту правядзення першамайскага мітынгу, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.
55,6% беларусаў — за большую колькасць беларускамоўнай рэкламы 55,6% беларусаў — за большую колькасць беларускамоўнай рэкламы
«Спосаб падавання матэрыялу, як для дурня», – растлумачыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну правяло атэстацыю палітзняволенага, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца. Кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну правяло атэстацыю палітзняволенага, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца.
Удзельнікі Чарнобыльскага шляху запатрабавалі спыніць "ядзерны генацыд беларускага народа". У Мінску прайшла традыцыйная жалобная акцыя, прымеркаваная да гадавіны чарнобыльскай катастрофы.
Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў. Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў.
Улады дазволілі яго ў поўным аб’ёме. Збор удзельнікаў каля Акадэміі навук а 18-й, пачатак шэсця а 18.30.
Адчуваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларусы будуць яшчэ 1600 гадоў. Такі перыяд паўраспаду радыю. Да 26-х угодкаў экалагічнай катастрофы «Белсат» паказвае пяць дакументальных фільмаў.
25 красавіка спаўняецца 13 год легендарнаму шэсцю ў Гародні, якое адчыніла новую старонку ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Змяшчаем на нашым сайце артыкул Тацяны Снітко, які выйшаў у «Нашай Ніве» (№9 (130) 17.05.1999) і распавядае пра гэтую акцыю.
Першымі дакументальна-мастацкую стужку пра Палуту Бадунову – сябру Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, міністра Рады БНР, ахвяру сталінскіх рэпрэсіяў – пабачаць гледачы «Белсату». Фільм «Палута Бадунова – успомніць і не забыць» паўст
Першым у Мінск раніцай 25 красавіка вярнуўся шведскі пасол Стэфан Эрыксан.
У некралогу, падпісаным Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ, гаворыцца: «Пасля цяжкой і працяглай хваробы памерла Ганна Яўхімаўна Пазьняк. Усяго некалькі дзён яна не дажыла да свайго 90-годдзя. "Маці, 1959 год" Здымак з кнігі Зянона Пазьняка "Глёрыя Патрыя"
Вызваленне з калоніі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы Дзмітрыя Бандарэнкі адбылося не пад націскам Еўрасаюза, заявіў 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка журналістам на суботніку ў Мінску. "Не напісалі б прашэння аб памілаванні — сядзелі б дагэтуль, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь націск. Ніхто на мяне тут не націсне", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
19 красавіка мінула палова тэрміну, на які асуджаны Павел Севярынец. За час адбыцця пакарання палітвязень не меў ніводнай заўвагі. Аднак камісія, якая магла б вызваліць яго ўмоўна-датэрмінова, не збіралася. Пра гэта Севярынец паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё.
Мінскі гарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі "Чарнобыльскі шлях — 2012" у поўным аб'ёме. Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). Паводле яго слоў, сёння раніцай заяўнікі акцыі наведалі Мінгарвыканкам, дзе ім быў уручаны пісьмовы дазвол на правядзенне ў сталіцы 26 красавіка гэтай штогадовай акцыі. Арганізатары таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі сталічнай адміністрацыі тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем шэсця і мітынгу.
На дадзены момант вядзецца пераацэнка маёнткаў. Да продажу рыхтуюць сядзібу Чачота сярэдзіны XIX стагоддзя, размешчаную ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна, паведамляе «Вечерний Гродно». Магчыма, з малатка пойдзе маёнтак графаў Храптовічаў канца XVIII стагоддзя ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна. Пакупніка будуць шукаць і для сядзібнага дома графаў О'Руркаў, які знаходзіцца ў вёсцы Уселюб Навагрудскага раёна.
Пра гэта на брыфінгу ў чацвер заявіў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Андрэй Савіных. Паводле яго словаў, "дадзенае пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду". Пры гэтым ён не стаў каментаваць інфармацыю пра магчымае хуткае вяртанне амбасадараў краін ЕС у Мінск, паведамляе РІА "Новости".
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падтрымлівае заяву МГА ЗБС “Бацькаўшчына” аб абароне гонару і годнасці беларусаў Прыбайкалля і старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, лічыць дзеянні расійскіх праваахоўных структур неправамернымі і правакацыйнымі... Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падтрымлівае
На сайце беларускай Асацыяцыі рэкламных арганізацый, куды ўваходзяць буйнешыя рэкламныя агенцыі краіны, пачалося галасаванне за лепшыя плакаты, якія рэкламуюць беларускую мову. Вось што пішуць арганізатары конкурса: «Аддайце свой голас за вартую, на Ваш погляд, работу і раскажыце пра наш конкурс сябрам і знаёмым. А галоўнае – размаўляйце на СВАЁЙ мове самі і будзьце прыкладам у гэтым сябрам і проста ўсім, хто Вас чуе».
Праз год пасля тэракта некаторыя ахвяры выбуху працягваюць лячыцца, а некаторых звольнілі з працы... ужо праз 4 месяцы. Яраслаў Пясецкі – адзін з тых, каго звольнілі. Пакуль 4 месяцы быў на бальнічным, атрымоўваў больш за мільён. Цяпер жа налічваюць толькі пенсію па інваліднасці – 600 тысяч!
Палітык быў вызвалены з калоніі "Віцьба-3" вечарам 14 красавіка на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрый Бандарэнка, выпушчаны з магілёўскай калоніі, рады вызваленню, але не лічыць сябе вольным чалавекам у вольнай краіне. Пра гэта ён заявіў журналістам 15 красавіка ў Мінску. "Не чакаў, што выйду сёння, але рады гэтаму", — сказаў Бандарэнка, падкрэсліўшы, што яго вызваленне ў свята Вялікадня — "гэта добры знак для Беларусі, гэта па-хрысціянску". "Гэта настолькі вялікае свята, што сёння, на мой погляд, павінны быць вызвалены ўсе", — дадаў ён.
Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках. «Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есьці сам. Зонд яму ужо ня ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю. Кажа, што абыходжаньне ў шпіталі значна лепшае, чым у калёніі «Віцьба-3».

Падрабязнасьці пазьней на сайце «Свабоды».
У Нясвіжы распачаўся дэмантаж «цыбулепадобнага купала» на дазорнай вежы Нясвіжскага палаца, якую ўсталявалі ў 2004-м годзе. Пры яе стварэнні грунтаваліся на гравюры Тамаша Макоўскага XVII стагоддзя. Аднак гісторыкі культуры раскрытыкавалі ўстаноўку цыбуліну: яна разбурала цэльнасць ансамбля. Адмоўна паставіліся да такога эксперымента і Радзівілы, былыя ўласнікі палаца.
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на відэабрыфінгу 13 красавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by). Паводле яго слоў, ідэя стварэння квартала належыць Аляксандру Лукашэнку. Квартал плануецца стварыць на ўчастку, сумежным з Нацыянальным мастацкім музеем. Паводле слоў Пракапцова, гэта будуць не толькі музейныя залы, зробленыя з улікам усіх сучасных тэхналогій, але і развітая інфраструктура, у тым ліку кіёскі і магазіны па продажы друкаванай прадукцыі.
Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзіць пытаньне пра перанос чэмпіянату сьвету зь Менску. Гэтае пытаньне ўнесена ў парадак паседжаньня фэдэрацыі, якое заплянаванае на травень у Хэльсынкі. Пра гэта Эўрарадыё паведаміла Соня Нандзік, памочніца дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Марэка Мігальскага.

Чэмпіянат павінен адбыцца ў траўні 2014 году ў Менску.
Пра лёс Віталя Рагачэўскага паведаміла Беларускае тэлебачанне ў фільме "Метро", прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне. Асуджаны міліцыянт стаяў на ўваходзе на станцыю метро "Фрунзенская" 11 красавіка 2011 года. Побач з ім праходзіў Дзмітрый Канавалаў з сумкай, што можна ўбачыць на відэа з камер назірання, але міліцыянт нават не звярнуў на яго ўвагі. За гэта на міліцыянта пачалі асобную крымінальную справу. 1 лютага 2012 года яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
Калі ў Беларусі зменіцца палітычная сістэма, для беларусаў замежжа з’явяцца рэальныя перскектывы працаваць на радзіме. Але ці вернуцца яны, будзе залежыць ад здольнасці новых ўладаў забяспечыць адпаведныя ўмовы.
11 красавіка спаўняецца 75 гадоў з дня гібелі старшыні першага ўрада БССР Змітра Жылуновіча.Мы памятаем, што ён быў у шэрагу першых. Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасцяў ён паслужыў беларушчыне. Ён быў пралетар? Але ён заслужаны перад Беларуссю пралетар. 11 красавіка спаўняецца 75 гадоў з дня гібелі старшыні першага ўрада БССР Змітра Жылуновіча.
Выбух на станцыі "Кастрычніцкая" прагрымеў 11 красавіка ў 17.56. Пятнаццаць чалавек загінулі, 387 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зацвердзіў канчатковы маршрут акцыі, а таксама спіс дзеячаў, якія сёння пададуць заяўку ў Мінгарвыканкам. Гэта Юрый Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава. Мяркуецца, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе па традыцыйным маршруце і пачнецца 26 красавіка, а 18-й гадзіне, распавёў сябра аргкамітэта, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 10 красавіка прызначыла Сяргею Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянару. У найбліжэйшы час апазіцыянер будзе адпраўлены ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу ў Навінках (Мінск). Да атрымання вынікаў экспертызы разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі на прыгавор суда Першамайскага раёна Віцебска прыпынены. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічаў на разглядзе касацыйнай скаргі Каваленкі.
У аэрапорце ў Вільні 5 красавіка з Арынай здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме. Яна пайшла з жыцця ў Вільні 9 красавіка. У аэрапорце ў Вільні 5 красавіка з Арынай здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме. Яна пайшла з жыцця ў Вільні 9 красавіка.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці загінуўшых пры трагедыі на станцыі Мінскага метрапалітэна «Кастрычніцкая», адбудуцца 11 красавіка ў сталіцы, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама. Так, у 17.50–18.05 на ўваходзе ў пераход вестыбюля нумар 1 станцыі метро «Кастрычніцкая» будзе адкрыты памятны знак. У 17.50–19.00 каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай адбудзецца мітынг-рэквіем.
Барунскі касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў – помнікі архітэктуры позняга барока XVIII стагоддзя. Дарэчы, у кляштары цягам XVIII-XIX стст. дзейнічала адна з найлепшых школ у Літве.
Паслы краін Еўразвязу могуць вярнуцца ў Беларусь, але за гэтым не павінна быць новых санкцыяў у дачыненні да краіны, заявіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры беларускага тэлебачання ў нядзелю. Паслы краін Еўразвязу могуць вярнуцца ў Беларусь, але за гэтым не павінна быць новых санкцыяў у дачыненні да краіны, заявіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры беларускага тэлебачання ў нядзелю.
Па выніках конкурсуна найлепшае ўвасабленне помніка князю Альгерду ў Віцебску перамог праект віцебскага скульптара Валерыя Магутнага. Помнік мае паўстаць на Уваскрасенскай плошчы, насупраць аднайменнага храма, паведамляе віцебская абласная газета «Народнае слова». Па выніках конкурсуна найлепшае ўвасабленне помніка князю Альгерду ў Віцебску перамог праект віцебскага скульптара Валерыя Магутнага.
Першае паседжанне прайшло 5 красавіка на штаб-кватэры Партыі БНФ. Старшынём аргкамітэту абралі Юрыя Хадыку. У новаствораны аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Беларускага Руху, АГП, кампаніі "Гавары праўду!", "Маладога Фронту", Партыі левых “Справядлівы свет”, кампаніі "Еўрапейская Беларусь", грамадскага аб’яднання “Экадом”.
Аляксандр Лукашэнка найбліжэйшым часам разгледзіць пытанне аб памілаванні некаторых асуджаных апазіцыйных палітыкаў. Пра гэта ён заявіў 5 красавіка на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі. "Вельмі шмат апошнім часам гавораць пра нейкіх палітзняволеных. У нас у Крымінальным кодэксе няма палітычных артыкулаў", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
У сацыяльнай сетцы «Укантакце» працягваецца пераклад інтэрфейсу на нашу нацыянальную мову. Каб скончыць працу за 1-2 месяцы, перакладчыкі просяць дапамогі. Каб скончыць працу за 1-2 месяцы, перакладчыкі просяць дапамогі.
Сайт www.budzma.org, інтэрнэт-рэсурс грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прэзентуе новы раздзел – “Асобы”.
4 красавіка спаўняецца 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера. Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі. 4 красавіка спаўняецца 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера.
Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч — за скліканне Усебеларускага з’езду.
Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч — за скліканне Усебеларускага з’езду. Падзеі апошняга часу ў жыцці Бацькаўшчыны выклікаюць вострую трывогу за яе будучыню.
Гістарычныя будынкі, з якіх у ХІХ стагоддзі пачыналася мясцовая акадэмія, застануцца на сваім месцы. Сябры гарадскога савета па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны прасілі дазволу на знос некалькіх жылых дамоў на тэрыторыі Акадэмгарадка. У кіраўніцтва савета ўваходзяць рэктар БДСГА Аляксандр Курдэка, старшыня мясцовага аддзялення “Белай Русі” Аляксандр Чачоткін і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Браніцкая. Яны прапаноўвалі знесці дамы №№4 і 6 па вуліцы Ціміразева і дом №3 па вуліцы Мічурына.
Аб гатоўнасці пабудаваць у Беларусі другую атамную электрастанцыю Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 красавіка на сустрэчы з гендырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкіа Амана, які знаходзіцца ў Мінску. "Калі будзе ваша садзейнічанне, падтрымка і адпаведныя ўмовы, мы гатовыя і другую атамную станцыю пабудаваць у Беларусі", — цытуе Лукашэнка дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Фільм Сяргея Лазніцы па аповесці Васіля Быкава «У тумане» плануецца да выхаду вясной 2012 года. Але на яго завяршэнне не хапае 50 тысяч еўра. «У тумане» – другая мастацкая карціна Сяргея Лазніцы. Здымкі карціны праходзілі зімой у Латвіі, недалёка ад мяжы з нашай краінай.
Паслы Еўрапейскага саюза ўсе разам вернуцца ў Беларусь неўзабаве пасля Вялікадня, калі Аляксандр Лукашэнка за гэты час не зробіць нейкіх рэзкіх захадаў, паведаміў 30 сакавіка сайт EUobserver. Мяркуючы па абнародаванай інфармацыі, рашэнне аб вяртанні кіраўнікоў місій было прынята еўрапейскімі дыпламатамі за зачыненымі дзвярыма ў Бруселі на гэтым тыдні. "У мяне яшчэ няма інструкцый, але я чакаю атрымаць іх у панядзелак", — цытуе EUobserver пасла краіны ЕС у Беларусі.

Нагадаем, сёлета католікі святкуюць Вялікдзень 8 красавіка.
Новы праект культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" пад назвай "Жывая гісторыя" стартаваў 30 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня. Праект "Жывая гісторыя" — гэта серыя незвычайных рэпартажаў па самых сакральных месцах нашай краіны.
Культурны цэнтр Беларусі ў Расіі плануецца адкрыць у 2013 годзе. Аб гэтым паведаміў 28 сакавіка міністр культуры Беларусі Павел Латушка на калегіі Міністэрства культуры. "Гэта задача з'яўляецца прыярытэтнай для нас у бліжэйшы час, таму што Расія - адзін з ключавых эканамічных і палітычных партнёраў нашай краіны", - сказаў Павел Латушка.
Уцёкі беларускай моладзі за мяжу пакідаюць больш магчымасцяў для людзей сталага веку. Беларусь усё больш ператвараецца ў краіну пенсіянераў. Падаецца, што беларуская моладзь больш патрэбна нашым суседзям, чым сваёй краіне. Піша Руслан Равяка. Уцёкі беларускай моладзі за мяжу пакідаюць больш магчымасцяў для людзей сталага веку. Беларусь усё больш ператвараецца ў краіну пенсіянераў. Падаецца, што беларуская моладзь больш патрэбна нашым суседзям, чым сваёй краіне. Піша Руслан Равяка.
Падчас падрыхтоўкі да друку «Слоўніка фразеалагізмаў» Івана Лепешава ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» пільнымі рэдактарамі з яго было выкінута больш за 500 устойлівых выразаў. У «крамольныя» яны трапілі найперш таму, што ў слоўнікавых артыкулах падаваліся са спасылкай на творы «нядобранадзейных» з гледзішча ўлады пісьменнікаў.
29 сакавіка з галадоўшчыкам Сяргеем Каваленкам сустрэўся адвакат. Пра вынікі сустрэчы распавяла жонка вязня Алена Каваленка. «Ён сказаў, што Сяргей памірае. Ён важыць ужо 45 кілаграмаў, незваротныя працэсы пачаліся з пячонкай і страўнікам, але яму ніяк не дапамагаюць, чакаюць, відаць, пакуль ён памрэ. Пра тое, што ў калоніі нібыта чакаюць дазволу з суду на прымусовае кармленьне, адвакату нічога не вядома. Не выключаю, што гэта яны хлусяць. Зараз паімчуся ў калонію, каб выклікаць Сяргею хуткую дапамогу», — паведаміла Алена Каваленка.
У рэзалюцыі, прынятай 29 сакавіка, Еўрапарламент заклікае федэрацыі нацыянальных хакейных зборных краін ЕС і ўсіх дэмакратычных нацый узняць на наступным Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею пытанне аб пераносе чэмпіянату з Беларусі, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Наступны Кангрэс адбудзецца ў траўні ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі. Рэзалюцыя залікае Мінск адмовіцца ад самаізаляцыі і вызваліць зняволеных па палітычных прычынах, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца, Дзмітрыя Бандарэнку, Сяргея Каваленку.
Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка па дарозе ў Расію. Сёння іх судзяць. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў паспеў патэлефанаваць сайту charter97.org, але гаварыць не мог. На працягу прыкладна пяці хвілін мы чулі, як яго, лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку спрабавалі вывесці з купэ цягніка.
Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой… Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой… Такім чынам, сёлета лаўрэатамі сталі: у намінацыі “Проза” — Ігар Бабкоў (раман “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні”, № 53),
Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь. (20.02.1922 — 24.03.2012)
Актуальная беларуская культура знаходзіцца нават не на правах альтэрнатыўнай або забароненай: афіцыйная Беларусь яе проста ігнаруе.
Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся. Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі
Апазіцыя і прыхільнікі дэмакратычных перамен традыцыйна адзначылі Дзень Волі, дату абвяшчэння БНР (25 сакавіка 1918 года).
Помнік святой праведнай Сафіі Слуцкай на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыхода ў Мінску плануецца адкрыць 31 сакавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА настаяцель прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай айцец Анатоль Мазалеўскі.  
Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць 12 грамадзян Беларусі, цесна зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі. Іх асабістыя актывы і актывы 29-ці зьвязаных зь імі кампаніяў будуць замарожаныя.
Лукашэнкаўцы называюць скандалам, што іх перасталі пускаць у ЕС. Пры гэтым сама Беларусь мае даўжэзны «чорны спіс» замежнікаў не першы год. У гэтым спісе ёсць і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Сёньня ўвечары заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё мастацкай выставы, прысьвечанай 94-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На выставе, якая носіць назву «Адраджэньне», прадстаўленыя працы мастакоў творчай суполкі «Пагоня»:
Пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову паведаміў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч: Пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову паведаміў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч:
Заяўка арганізатараў святкавання задаволеная па ўсіх пунктах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Уладзімір Колас, кіраўнік аргкамітэта па святкаванню Дня Волі.
Уладзімір Колас: “Заяўка задаволеная па ўсіх пунктах: збор на пляцоўцы каля Акадэміі навук, шэсце і мітынг на плошчы Бангалор”.

Збор удзельнікаў і шэсце адбудзецца з 13.30. Мітынг і канцэрт — з 15-й да 17-й гадзіны ў парку Дружбы народаў.
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты.
Смяротныя прыгаворы прыведзеныя ў выкананне ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, паведаміў 17 сакавіка ў вячэрнім выпуску навінаў тэлеканал ОНТ. Нагадаем, учора раніцай стала вядома пра пакаранне смерцю Кавалёва — яго сям'я атрымала афіцыйнае паведамленне пра гэта з Вярхоўнага суда. Ці прыведзены ў выкананне прыгавор у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава, якога суд прызнаў непасрэдна выканаўцам тэракта ў мінскім метро, заставалася невядомым, паколькі яго сям'я з самага пачатку з журналістамі не сустракалася.
Вечарам 15 сакавіка у мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбыўся другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Яна пісалася па хрэстаматыйным вершы Максіма Танка "Родная мова".
"Мы выбралі гэты дзень, — тлумачыць БелаПАН старшыня таварыства Алег Трусаў, — таму што якраз 15 сакавіка 1994 года была прынятая першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, дзе адзінай дзяржаўнай мовай была абвешчана беларуская. Таму мы ўжо пяты год ушаноўваем гэтую дату і праводзім другі этап агульнацыянальнай дыктоўкі менавіта ў гэты дзень".
Вярхоўны камісар ЕС Кэтрын Эштан мяркуе, што амбасадары ЕС павінны не пазней, як у сямідзённы тэрмін, вярнуцца назад у Беларусь. Пра гэта гаварылася ў Бруселі падчас нарады па знешняй палітыцы ЕС з удзелам К.Эштан, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на AFP.
У Эўрапейскім парлямэнце да наступнага паседжаньня ў канцы месяца адкладзена галасаваньне па праекце рэзалюцыі з заклікам аб пераносе чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну. У Эўрапейскім парлямэнце да наступнага паседжаньня ў канцы месяца адкладзена галасаваньне па праекце рэзалюцыі з заклікам аб пераносе чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну.
Раніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна “часова невыязная”, а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове у выязде з краіны. Раніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна “часова невыязная”, а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове у выязде з краіны.
Кіраўнік дзяржавы пастанавіў не прымяняць памілаванне да асуджаных на смяротную кару за тэрарызм Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Паведамленне аб гэтым прагучала ў вячэрнім выпуску праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1".
У выдавецтве «Радыёла-плюс» выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху. Ініцыятарам перакладу было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
У «Нашу Ніву» трапіў цыркуляр, спушчаны з Адміністрацыі прэзідэнта па вертыкалі. «У выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 24 лютага 2012, у ходзе нарады па выніках правядзення нарады Нацыянальнага музычнага праекта «Еўрафэст», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў звярнуўся да вас з просьбай у 2012 годзе:
Жонка віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі Алена чарговым разам звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай змяніць меру стрымання яе мужу. Як паведаміла БелаПАН Алена Каваленка, 12 сакавіка яна сустрэлася з мужам у пакоі для спатканняў у следчым ізалятары МУС № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае новы  відэапраект «Захапленні», які стартуе 19 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня.
Адказу з Мінгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг на Дзень Волі да гэтага часу няма. Як паведаміў Еўрарадыё адзін з ініцыятараў, Віктар Івашкевіч, адказ на заяву, якую яны падалі 23 лютага, ад чыноўнікаў мусіць прыйсці не пазней за 20 сакавіка — за пяць дзён да мерапрыемства. У той жа час старшыня аргкамітэтата па святкаванні Дня Волі Уладзімір Колас паведаміў, што яны атрымалі адмовы ў прадастаўленні памяшкання для правядзення 25 сакавіка круглага стала “Роля БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці”.
“Уцечка мазгоў" адбываецца ў Беларусі яшчэ і таму, што выпускнікоў замежных ВНУ ўтрымліваюць ад вяртання перашкоды, створаныя айчыннай сістэмай адукацыі. Пры ўсім імкненні дзяржавы ўвайсці ў Балонскі працэс да гэтага часу існуе праблема прызнання еўрапейскіх дыпломаў. Ніхто не ведае, колькі беларусаў вучыцца за мяжой

Адны беларусы атрымліваюць на чужыне другую вышэйшую адукацыю, іншыя займаюцца па бакалаўрскай праграмах, трэція - адпраўляюцца за мяжу, каб атрымаць ступень магістра. Але іх ніхто не лічыў.
У абласным цэнтры падвялі выніку конкурсу на стварэнне помніка паэту, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы гарвыканкама. За 4 месяцы мастакі і скульптары прапанавалі журы каля 20 ідэй. Конкурсная камісія абрала скульптурную кампазіцыю «Вянок» калектыву сталічных мастакоў на чале з Леанідам Гумілеўскім. Плануецца, што яе дапрацуюць такім чынам, каб бюст арганічна глядзеўся з усіх бакоў, і усталююць у цэнтральным парку імя Жылібера побач з фантанам, недалёка ад дома-музея Максіма Багдановіча.
Падчас тэракта ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў "Салідарнасці", што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер. Дзверы ў кватэру адчыніла, як я зразумеў адразу, мама Яраслава. Усярэдзіне мяне сустрэў  чалавек са сціплай усмешкай на твары. На кухні-гасцёўні за гарбатай і цукеркамі ён шчыра імкнуўся адказаць на ўсе пытанні, якія прыемнымі ніяк быць не маглі. – Ярослав, расскажи немного о себе, какой была твоя жизнь до теракта?
Паводле даных праваабаронцаў, за апошнія двое сутак затрыманы сем чалавек. Сёння раніцай у Барысаве былі затрыманыя член Партыі БНФ Анатоль Аскерка і маладзёжны актывіст Іван Шутко. Да Аскеркі супрацоўнікі міліцыі прыехалі дамоў і павезлі яго ў раённы аддзел міліцыі. Гэта адбылося прыкладна ў 11.00, паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org. Пра сваё затрыманне актывіст паспеў сказаць па тэлефоне мясцоваму праваабаронцу, пасля чаго сувязь з ім абарвалася.
Вядомы беларускі гісторык Захар Шыбека распавядае пра тое, чым могуць прывабіць турыстаў маленькія беларускія гарады, пра ўмовы адраджэння былой славы мястэчак і іх гісторыка-архітэктурнай спадчыны і неабходнасць кансалідацыі беларускага грамадства.
Валавы знешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 млрд. 627,3 млн. долараў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 млрд. 28,4 млн. долараў.  Цяпер кожны беларус вінаваты 3595 даляраў. Валавы знешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 млрд. 627,3 млн. долараў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 млрд. 28,4 млн. долараў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку.
6 сакавіка мастак Уладзімір Крукоўскі адзначае 75-годдзе. Выбітны плакатыст, Уладзімір Крукоўскі яшчэ ў брэжнеўскія часы стварыў класічны вобраз Маці-Беларусі з мячом і старажытнымі гербамі гарадоў на грудзях. Плакат сведчыў, насуперак савецкай ідэалогіі, што гісторыя Беларусі пачалася задоўга да 1917-га. 6 сакавіка мастак Уладзімір Крукоўскі адзначае 75-годдзе.
Паездка старшыні КДБ у Італію пакрытая тайнай. На мінулым тыдні ўрад Беларусі накіраваў старшыню КДБ Вадзіма Зайцава ў камандзіроўку ў Італію. Такая інфармацыя значыцца на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Распараджэнне № 84р аб камандзіраванні В.Ю.Зайцева ў горад Рым прэм'ер-міністр Беларусі падпісаў 28 лютага. У Нацыянальны рэестр прававых актаў дакумент уключаны 2 сакавіка.
Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га.
Напачатку Года кнігі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” разам з выдавецтвам “Юніпак” вырашылі заснаваць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі”, пачне якую паэтычны зборнік выбраных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Напачатку Года кнігі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” разам з выдавецтвам “Юніпак” вырашылі заснаваць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі”, пачне якую паэтычны зборнік выбраных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Прадстаўнікі Беларусі не ўдзельнічаюць у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы 5 сакавіка ў Празе. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Віт Каларж. "Беларускія ўлады былі запрошаныя на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў.
У новым нумары «Дзеяслова» (№ 1–2012) надрукаваная невядомая аповесць Васіля Быкава «Атака». З фотаздымка, змешчанага ў часопісе, на нас глядзіць падобны да амерыканца адкрытасцю позірка і прычоскай малады прыгожы мужчына. Быццам ён дасюль жывы, быццам ягоная аповесць не прабыла ў архіве паўстагоддзя. Героі «Атакі» маюць задачу адбіць у немцаў лясную вёсачку Ручайкі. Зрабіць гэта супольнымі намаганнямі немагчыма: страты занадта вялікія; артылерыйскай падтрымкі пяхота не мае, абарона ворага — моцная.
Лідары 27 краін Еўрасаюза, якія праводзяць двухдзённую сустрэчу ў Бруселі, абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на другім пленарным пасяджэнні ў пятніцу, паведаміў старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампёй. "Мы абмяркуем Беларусь заўтра", — сказаў ён журналістам у чацвер, 1 сакавіка, пасля завяршэння першага дня сустрэчы ў вярхах.

Дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі ўказваюць, што пасля дыпламатычнага скандалу Беларусь "бясспрэчна вяртаецца ў топ парадку дня ЕС".
Адмысловы «Цмок-тур», зладжаны грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», адбыўся 1 сакавіка ў сталічнай Галерэі «Ў».
Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх бізнесменаў, паведамляе сёння бельгійскае выданне EUobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі. У спіс асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС, могуць трапіць уладальнік групы кампаній "Трайпл" Юрый Чыж, кіраўнік СП ТАА "Санта-Імпекс Брэст" Аляксандр Мошанскі, старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін і кіраўнік ТАА "Тытунь-Інвест", уладальнік сеткі гіпермаркетаў "Карона" Павел Тапузідзіс, піша EUobserver.
Пасля выхаду дыска «Будзьма! Тузін.Перазагрузка – 2» рэдакцыя сайту budzma.org атрымала шмат цёплых лістоў ад наведнікаў.
Улады разглядаюць магчымасьць абмежаваць выезд з краіны асобам, якія наўпрост заклікалі ўвесьці санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны. МУС Беларусі абвяргае гэтую інфармацыю. У праекце сьпісу — 108 прозьвішчаў.
29 лютага Official Journal of the European Union апублікаваў "чорны сьпіс" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаныя. Кіраўнікі МЗС 27 краінаў Эўразьвязу на пасяджэньні 27 лютага ў Брусэлі ўхвалілі пашырэньне «чорнага сьпісу» чыноўнікаў і кампаній Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ. Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу вырашала накласьці візавую забарону на 21 асобу зь Беларусі — 20 чыноўнікаў з судовай сыстэмы і 1 міліцэйскага чыноўніка.
Краіны ЕС адклікаюць сваіх паслоў з Беларусі для кансультацый, паведаміла БелаПАН Майя Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. "Услед за патрабаваннем беларускіх улад аб тым, каб кіраўнік місіі ЕС у Мінску і пасол Польшчы пакінулі Беларусь, Вярхоўны прадстаўнік ЕС разам з міністрам замежных с
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае беларускую палітычную эміграцыю да ўзаемаразумення і сумеснай працы. Гэты заклік ён апублікаваў у сваім блогу ў сетцы Facebook. "Прыйшоў час пазнаёміцца і паспрабаваць зразумець адно аднаго, і, магчыма, скаардынаваць сумесную працу. Бо мэты мы заяўляем адны і тыя ж", - заявіў Анатоль Лябедзька. Па словах лідара АГП, у замежных прадстаўніцтваў, хутчэй за ўсё, "ёсць у наяўнасці маштабныя планы, высакародная місія і нават спіс добрых спраў, якія яны зрабілі для радзімы".
Саюз беларускіх пісьменнікаў нагадвае, што працягваецца конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. Свае паэтычныя ці празаічныя творы альбо пераклады вы можаце дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. Дэдлайн — 1 траўня. Творы, дасланыя пазней за гэтую дату, разглядацца аргакамітэтам конкурсу не будуць. У лісце напішыце сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, нумары тэлефонаў, па якіх з вамі можна звязацца, ды e-mail.
Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” стаў пераможцам фестывалю One Short Film Fest у намінацыі “Анімацыя”.
Еўрасаюз дадасць у спіс неўязных яшчэ 21 беларускага чыноўніка. Такая дамоўленасць дасягнута 27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на дыпламатычную крыніцу. Паводле інфармацыі крыніцы, у спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі ЕС, будуць дададзены прадстаўнікі праваахоўных органаў і судоў, адказныя за затрыманні і асуджэнне апанентаў рэжыму.
Распрацавалі схему будаўніцтва і рэканструкцыі гістарычнай часткі Берасця. Там маюць з’явіцца шматпавярховыя дамы, офісы і гандлёвыя цэнтры. У гістарычным цэнтры стаіць больш за 200 будынкаў. Усе яны – пад кантролем Міністэрства культуры. Аднак толькі 15 з іх атрымалі 3-ю катэгорыю гістарычнай каштоўнасці, астатнія аб’екты ў спісе – без статусу. Гэта дае права больш свабодна праводзіць рэканструкцыю. Незалежныя эксперты ўжо акрэслілі яе як “брутальную”.
24 лютага Рыгору Барадуліну спаўняецца 77. За свае 77 Барадулін выдаў болей за семдзесят зборнікаў паэзіі і стаў апошнім беларусам, які атрымаў званне Народнага паэта. Барадулін працягвае пісаць. 24 лютага Рыгору Барадуліну спаўняецца 77.
У Менску створаны аргкамітэт дзеля сьвяткаваньня 94-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньня ў Менгарвыканкам падалі заяву на правядзеньне шэсьця і мітынгу 25 сакавіка. Сярод галоўных лёзунгаў сёлетняй акцыі — вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў.
Лісты са скаргамі на забарону канцэртаў чыноўнікі абяцаюць перанакіраваць “куды трэба”. Існаванне “чорных спісаў” дзеячаў мастацтва намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі катэгарычна адмаўляе і прапануе разбірацца ў кожным выпадку, “хто гэта зрабіў і па якіх прычынах”. Бо ніякіх праблем няма. Музыкі гэтыя праблемы бачаць. У гурта “Нейра Дзюбель” адменена каля 10 канцэртаў, сцвярджае Аляксандр Кулінковіч.
Кампанія Microsoft абвясціла, што ў новай Windows 8 з’явіцца адразу 14 новых моваў і дыялектаў. Разам з тымі, якія ўжо падтрымлівае Windows 7, лічба дасягне 109.
Выдавецтва BYBOOKS падхапіла сусветную тэндэнцыю і збіраецца выдаваць сучасную беларускую літаратуру ў новым фармаце — ePub. Каб кнігі айчынных пісьменнікаў добра чыталіся на айфонах, айпадах, планшэтах ды іншых дэвайсах.
У перспектыве ў Мінску музей Васіля Быкава з`явіцца. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі. "Думаю, у перспектыве (і яна не павінна расцягвацца на дзесяцігоддзі) музей Быкава з`явіцца. Для гэтага патрэбна дакладна вывучыць яго літаратурную спадчыну, мець дастаткова музейных прадметаў, знайсці адпаведнае памяшканне", — зазначыў ён.
Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўваюць 23% насельніцтва Беларусі. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца сёння. Звесткі атрыманы ў выніку перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года. Пры гэтым у якасці роднай улічвалася мова, якую сам рэспандэнт лічыў роднай, або мова, засвоеная ім у раннім дзяцінстве.

Падчас перапісу беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны (5 млн. 58 тыс. чалавек), аднак дома на ёй размаўляюць толькі 30% насельніцтва.
Выдатны беларускі мовазнавец і журналіст, доктар філалагічных навук Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі — чалавек рускі па паходжанні, але беларус — па духу. Выдатны беларускі мовазнавец і журналіст, доктар філалагічных навук Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі — чалавек рускі па паходжанні, але беларус — па духу.
Найлепшы спосаб адзначыць — гаварыць па-беларуску. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага прымеркаваны першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Ён пройдзе ў офісе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).
Выдача дазволаў на малы прыгранічны рух паміж Беларуссю і Латвіяй пачнецца 1 сакавіка, паведамілі ў беларускім МЗС.
У выпадку неабходнасці Беларусь можа вельмі жорстка адказаць на санкцыі Еўрасаюза. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 20 лютага даверчыя граматы ў паслоў Аргенціны, Ізраіля, КНР, Люксембурга, Нарвегіі, Сан-Марына, Эфіопіі і Японіі, а таксама ў апостальскага нунцыя. "Гэтыя санкцыі, якімі вы, еўрапейцы, размахваеце перад нашым носам, вы зразумейце — мы пакуль церпім.
У Магілёве больш за шэсцьдзесят чалавек 19 лютага адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем дыктоўкі і ўдзелам у інтэлектуальным спаборніцтве «Беларускае пяціборства» для дарослых. Мерапрыемствы праходзілі ў Палацы вобласці. Іх арганізавалі гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы і творчы клуб «Натхненне». Сёлета магілёўскія рупліўцы беларускай мовы пісалі дыктоўку пяты раз. Для яе арганізатары абралі верш «Летапісец» Максіма Багдановіча.
Плануецца, што 20 лютага консульскія службы Беларусі і Латвіі пачнуць выдаваць жыхарам памежжа дазволы на бязвізавы пераезд мяжы. Як нагадвае БелаПАН, з 1 лютага генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульства Латвіі ў Віцебску пачалі прыём і разгляд заяваў на выдачу такіх дазволаў. Дарэчы, у сувязі з пачаткам малога памежнага руху Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі стварыў адмысловы інтэрнэт-рэсурс www.traffic.gpk.gov.by.  
Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры "Беларусь-3". Аб гэтым паведаміў сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў старшыня асацыяцыі Генадзь Давыдзька, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў.
Еўрапарламент на пасяджэнні 16 лютага аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае смяротныя прыгаворы абвінавачаным у тэрарызме Канавалаву і Кавалёву і заклікае ўлады Беларусі да аб'яўлення мараторыя на смяротную кару. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Еўрапарламента, падчас дэбатаў на сесіі ў Страсбургу абмяркоўвалася праблема прымянення смяротнай кары ў Беларусі ў святле прыгавору Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
У Беларусі «няма моўнага пытання», лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. «Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае або выкарыстоўвае рэдка родную мову», — заявіў Стружэцкі 16 лютага падчас круглага стала «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы» ў Мінску. У сувязі з гэтым, адзначыў намеснік міністра, «неабходны намаганні грамадства, скіраваныя на захаванне, папулярызацыю беларускай мовы». «Для Міністэрства культуры моўнага пытання няма.
За мяжой часта пытаюць: адкуль вы? З ледзь прыкметнай замінкай адказваеш, што з Беларусі. Адказваеш з гонарам, упэўнена, але ведаеш загадзя, што імя радзімы адгукнецца здзіўленым поглядам таго, хто пытаецца «а дзе гэта?”, яго нязграбнай спробай паўтарыць пачутае: За мяжой часта пытаюць: адкуль вы? З ледзь прыкметнай замінкай адказваеш, што з Беларусі.
Чатыры слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы ў Вільні будуць экспанавацца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Паясы будуць дэманстравацца з 17 лютага па 17 чэрвеня. У Мастацкім музеі ўжо праходзіла выстава шаўковых паясоў з Гістарычнага музея Масквы ў 2008—2010 гг. Некаторыя наведвальнікі тады ўпершыню ўбачылі шырока вядомыя па літаратурных творах слуцкія паясы.
На мінулым тыдні стартавала ініцыятыва па зборы подпісаў за вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Гэта адзіныя палітвязні, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні, але застаюцца за кратамі.
Гэта адзіныя палітвязні, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні, але застаюцца за кратамі.
Ужо ў трэці раз «Малады фронт» уручыў прэмію «Люблю Беларусь». Яе заснавалі тады, калі ўлады асабліва жорстка пачалі разганяць вулічныя шэсці на Дзень святога Валянціна. Вырашылі, што на свята закаханых лепш праводзіць з блізкімі людзьмі, чым у ізалятары на Акрэсціна. Без прыгод, праўда, не абыходзілася ні разу. Першы раз прэмію планавалі ўручаць у гатэлі «Кроўн Плаза», але ў апошні момант адміністрацыя гасцініцы скасавала дамову.
Сталая прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна пакіне сваю пасаду ў красавіку.
Жыхароў Мінска шакуе сённяшні выгляд Купалаўскага тэатра. Падчас яго рэстаўрацыі пры дапамозе цяжкай тэхнікі была разбурана задняя частка будынка, дзе знаходзіліся не толькі адміністратыўныя памяшканні, але і «каробка» сцэны. Жыхароў Мінска шакуе сённяшні выгляд Купалаўскага тэатра.
Знойдзены новыя невядомыя дагэтуль творы Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжалі некранутымі шмат гадоў. Па словах спецыялістаў, творы напісаны ў 1961-1962 гадах і належаць да «гродзенскага» перыяду літаратурнай творчасці Быкава, калі былі напісаныя вядомыя творы аўтара, такія як «Альпійская балада», «Жураўліны крык» і іншыя. Васіля Быкава ня стала ў 2003-м годзе і пасля яго смерці ўжо было знойдзена і апублікавана некалькі невядомых твораў пісьменніка.
Сёння, 14 лютага, спаўняецца 75 гадоў з дня яго нараджэння. Памёр Стральцоў 23 жніўня 1987 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінску. Там а 13-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак на магілу творцы. Сёння, 14 лютага, спаўняецца 75 гадоў з дня яго нараджэння.
Сёньня кіраўнік Беларусі сваім указам зацьвердзіў беларуска-расейскае пагадненьне аб стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны (АРС СПА). Пагадненьне было падпісанае 3 лютага 2009 году міністрамі абароны ў адпаведнасьці з паўнамоцтвамі, якія ім далі прэзыдэнты дзьвюх дзяржаваў.
Сёлета першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі пройдзе 21 лютага ў офісе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ). Як растлумачыў БелаПАН кіраўнік ТБМ Алег Трусаў, правядзенне дыктоўкі прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. "Улічваючы, што сёлета юбілеі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, мы прапануем пісаць дыктоўку менавіта паводле іх твораў", — паведаміў Трусаў.
11 лютага ўваходзяць у жыццё папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе. У законе пералічваюцца абмежаванні, звязаныя з дзяржслужбай. У яго дададзеная забарона на атрыманьне ільгот і прэферэнцый ад замежных дзяржаў. Гэтыя змены былі выкліканыя ўвядзеннем Варшавай “Карты паляка”, дакумента, які дае асобам польскага паходжання шматлікія ільготы падчас знаходжання ў Польшчы.
Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і святкаванні 1150-годдзя Полацка на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Тозікам на паседжанні 8 лютага разгледзеў і зацвердзіў праграму і фармат святкавання памятнай даты. Таксама на паседжанні зацверджаны склад рэжысёрска-пастановачнай групы, у якую ўвайшлі вядомыя спецыялісты ў сферы культуры, разгледжаныя варыянты сувенірнай і друкаванай прадукцыі, мерапрыемствы па добраўпарадкаванні горада.
У 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з выдавецтвам “Юніпак” распачынаюць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. У 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з выдавецтвам “Юніпак” распачынаюць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Партыя БНФ разлічвае, што на чарговым паседжанні шасці палітычных суб’ектаў будзе створаны аргкамітэт па адзначэнні ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка.  Кіраўніцтва партыі выказвае спадзяванне, што супольнае адзначэнне гадавіны будзе спрыяць аб’яднанню дэмакратычных сіл у краіне. Плануецца правядзенне вулічнай акцыі. У рамках урачыстасцяў могуць адбыцца і круглыя сталы.
АМАП уварваўся на пасяджэнне моладзевай гістарычнай суполкі, калі там абмяркоўвалі класічную кнігу Аляхновіча. Пастар Бокун: выбілі шыбы, хоць дзверы былі адамкнёны Як паведаміла «Нашай Ніве» адна з удзельніц паcеджання, Святлана, спецназ уварваўся ў кватэру, а 19.45. «Яны выбілі шыбу ў кухні. Яны пабілі там усё, усе талеркі, там усё ляцела!
Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, у які былі абраныя 6 лепшых кніг беларускіх празаікаў, выдадзеных у 2011 годзе. На прэс-канфэрэнцыі, што адбылася 7 лютага ў сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру арганізатары прэміі абвесьцілі, якія 6 з 12 кніг лонг-ліста могуць надалей прэтэндаваць на перамогу ў прэміі.
План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры, заявіў міністр культуры Павел Латушка 8 лютага на пасяджэнні калегіі Мінкультуры ў Мінску. Яшчэ два гады таму, нагадаў Латушка, прэм’ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта зацвердзілі план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. Гэты ж падыход закладзены ў праграме ўрада на 2011–2015 гады.
У Берасьці аўтааматараў, якія разьмяшчаюць на кузаве свайго аўтамабіля налепкі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, выклікаюць у дзяржаўтаінспэкцыю. ДАІшнікі пагражаюць штрафамі за парушэньне правілаў дарожнага руху. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус, які таксама мусіў наведаць абласную ДАІ:
Пра патрэбы беларусаў у духоўным набытку і кошт кнігі ў пераводзе на кілбасу «НЧ» распавёў дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі: Пра патрэбы беларусаў у духоўным набытку і кошт кнігі ў пераводзе на кілбасу «НЧ» распавёў дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі:
Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі Поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003).
Пасля першага і другога падарожжа ў пошуках Цмока, у якія выпраўляўся вядомы журналіст Зміцер Навіцкі, да нас звярнуўся вядомы мастак-мультыплікатар Юлія Рудзіцкая. Яна таксама наведала некалькі беларускіх мясцінаў, каб знайсці там цмокаў.
«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У той жа час, сказала яна, міністэрства не задавальняе «колькасць беларускамоўных кніг, якая выдаецца». Ананіч паведаміла, што дзяржаўныя выдавецтвы выпускаюць прыкладна 120 кніг на беларускай мове ў год. Прычым гэта не камерцыйныя, а сацыяльна значныя праекты.
Дзмітрый Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, напісаў прашэнне аб памілаванні. Як паведаміла БелаПАН жонка палітыка Вольга Бандарэнка, пра гэта ён сказаў ёй 4 лютага ў тэлефоннай гутарцы. Паводле яе слоў, прашэнне аб памілаванні Дзмітрый напісаў 1 лютага. Раней яму было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, нягледзячы на цяжкі стан здароўя.
У Савеце Рэспублікі Беларусі лічаць, што забарона на дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі абараняе правы чалавека.
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.
Такое рашэнне прыняў Беларускі ПЭН-Цэнтр. У сярэднім у год Нобелеўскі Камітэт прымае каля 350 намінацый па літаратуры ад творчых арганізацыяў усяго свету, а таксама ад лаўрэатаў папярэдніх гадоў. Розныя арганізацыі могуць намінаваць аднаго і таго ж пісьменніка, таму пасля апрацоўкі заявак папярэдні спіс налічвае прыкладна 200 сусветных аўтараў. Нобелеўскую прэмію ўручаюць штогод у першай палове кастрычніка ў Стакгольме.
Адукацыя, навука, культура і нават палітыка адчуваюць на сабе ўплыў русіфікацыі. Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцяснення беларускага з усіх сфер жыцця. Што гэта – заканамерная з’ява ці мэтанакіраванае знішчэнне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”.
1 лютага стартаваў блог Прэміі Ежы Гедройца. З гэтай нагоды арганізатары абвяшчаюць онлайн-конкурс. 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру ў Мінску будуць названыя фіналісты Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прафесійнае журы скароціць лонг-ліст прэміі роўна напалову. Пакуль гэтага не адбылося — прымі ўдзел у анлайн-конкурсе! Прапануй свой шорт-ліст! Адгадай 6 фіналістаў да 6 лютага! Той, хто назаве тыя ж кніжныя пазіцыі, што і журы, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.
Дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm) пабачыць свет аўдыёвыданне гэтых казак.
Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацый “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis. Мэта выдання — дапамагчы няўрадавым арганізацыям у развіцці іх адносін з мясцовымі кампаніямі на прыкладзе славацкага вопыту.
Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу. Вынікі несуцяшальныя:
Па ўсёй краіне спыняюцца наборы на спецыяльнасці, звязаныя з беларускай мовай. У Магілёве больш не будуць рыхтаваць педагогаў беларускай, а ў Мінскім педагагічным закрытыя адразу 4 спецыяльнасці беларускай філалогіі. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце вялікая рэформа — зачыняюцца сем педагагічных спецыяльнасцяў. Дзіўным чынам атрымалася, што на чатырох з іх рыхтавалі менавіта філолагаў беларускай мовы.
У лютым беларускія ўлады маюць намер абмеркаваць з місіяй Міжнароднага валютнага фонду пытанне аб новай крэдытнай праграме. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 студзеня. Паводле яе слоў, хадайніцтва Беларусі аб новай праграме зараз знаходзіцца ў МВФ. "У лютым мы будзем зноў весці размову па гэтым пытанні. Наша прапанова — рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ", — сказала Ермакова.
З 1 лютага на яго месцы будзе працаваць аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданьняў яны больш ня знойдуць увогуле — ідзе масавае сьпісаньне беларускіх кніг, іх проста адпраўляюць у макулятуру. Супрацоўніцы Віцебскай абласной бібліятэкі, якім даводзіцца штодня паўтараць ахвотным трапіць у аддзел беларускай літаратуры фразу "прабачце, мы не працуем, з жахам апавядаюць пра пераўтварэньні:
Праблема ад’езду маладых людзей, якія падаюць «самыя вялікія надзеі», асабліва востра праяўляецца ў класічнай музыцы. Аб гэтым заявіў галоўны дырыжор аднаго з канцэртных аркестраў і выкладчык Уладзімір Перлін.
Малады віянчэліст і ўнук аўтара беларускага гімну Іван Карызна нядаўна з'ехаў у Францыю
25-гадовы Дзмітрый Канавалаў, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за арганізацыю выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, прызнаў прыгавор у дачыненні да сябе законным. Як паведаміў 27 студзеня журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, пра гэта Канавалаў заявіў яшчэ 19 снежня членам спецыяльна створанай камісіі. Як сцвярджае генпракурор, пра тое, што магчыма напісанне прашэння аб памілаванні на імя прэзідэнта, Канавалаву нагадвалі двойчы, і двойчы ён адмовіўся скарыстацца гэтым правам.
Недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы ў свеце. Сітуацыя з свабодай прэсы ў Беларусі за мінулы год пагоршылася. У рэйтынгу за 2011 год яна заняла 168-е месца з 179 краінаў (у 2010 – 154, у 2009 – 151), найгоршае ў Еўропе. А самая несвабодная ў свеце прэса – у Туркменістане, Паўночнай Карэі і Эрытрэі.

Лідарамі свабоды прэсы ў свеце застаюцца Фінляндыя і Нарвегія.

Беларусь і яе суседзі:

24 Польшча
30 Літва
50 Латвія
116 Украіна
142 Расія  
Сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына, доктар навук, гісторык Валянцін Голубеў распавёў Еўрарадыё чаму ў Беларусі так і не нарадзіўся свой Дзюма і назваў самае выбуховае гістарычнае адкрыццё.
Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп. 24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці. Халіп паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах».

Ірына кажа, што ў іх не было магчымасьці пагаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, бо ўвесь час за спатканьнем сачыў прадстаўнік адміністрацыі калёніі.

У часе спатканьня Халіп напісала на паперцы пытаньне, ці былі пагрозы сям’і. Саньнікаў кіўнуў галавой.
Мінскі гарадскі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прыгавор, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёна сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезлі. Зала пасяджэння запоўнена практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага тут шмат журналістаў, грамадскіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весці здымкі.

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў шэсць хадайніцтваў:

- выклікаць у суд Бяляцкага;
Прозвішчы некаторых славутых беларускіх землепраходцаў увекавечаны на сусветнай геаграфічнай карце, пра іх ведаюць у многіх краінах свету. На жаль, некаторыя з іх забыты на сваёй Радзіме. Географы і падарожнікі з Беларусі прыклалі шмат намаганняў для вывучэння Зямлі, зрабілі нямала геаграфічных адкрыццяў.
Як вядома, бягучы год афіцыйна абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У самай сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў... А вось што перападзе радавым чытачам і тым замежнікам, якія хочуць даведацца пра нашу Айчыну больш? Як вядома, бягучы год афіцыйна абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У самай сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў...
У Пінску на 65-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Яўген Шатохін. Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.
Фота "Радыё Свабода"
Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры. Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце ministerstvo@kultura.by і каментарыяў, якія вы можаце пакінуць на форуме пад гэтым паведамленнем. Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры.
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс  маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. Каму прысвечаны конкурс Гэты год выдаўся багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і  Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова... Славутым юбілярам і прысвячаюць арганізатары гэты конкурс. Да ўдзелу прымаюцца • Празаічныя творы • Паэзія • Драматургія
Міністэрства культуры Беларусі накіравала ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановаю захаваць у Горках дом, у якім жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Мінкульт прапануе стварыць у доме на вуліцы Агранамічнай, 3 мэмарыяльную кватэру Гарэцкага. Такія рэкамэндацыі пазначаныя ў адказе студэнтцы Кацярыне Карпіцкай з Мінску. Дзяўчына са сваімі сябрамі сабрала больш за паўсотні подпісаў сталічных студэнтаў за захаваньне дома Гарэцкага й накіравала іх у Міністэрства культуры.
Пра жыццё і дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы сказана, напісана і праспявана вельмі многае. Здавалася б, яго біяграфія вывучана цалкам, і новымі фактамі ўжо нікога не здзівіш.
Гэта вынікае з Закона РБ “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год”. Дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 снежня, ухвалены Саветам Рэспублікі 20-га і ўключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў 30 снежня 2011 года. Агульная сума, адведзеная ў бюджэце на сродкі масавай інфармацыі, складае 491 678 422 тыс. руб., альбо каля 45,5 млн еўра (па курсе на канец снежня - пачатак студзеня).

Большая частка гэтых грошай прызначана на патрэбы тэлебачання і радыёвяшчання - 366 270 390 тыс. руб., альбо каля 34 млн еўра.
Беларусь — першая ў свеце па колькасці шэнгенскіх візаў на чалавека. У 2010-м еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысячаў візаў тыпу С (кароткатэрміновых, па якіх можна знаходзіцца ў ЕС не болей за 90 дзён за паўгода). Для параўнання, індыйцы, якіх налічваецца болей за мільярд, атрымалі каля 406 тысяч шэнгенскіх візаў, а туркі, якіх у сем разоў болей за беларусаў — толькі 522 тысячы. Шэнгенская віза дазваляе вандраваць у большасць краін Еўрасаюза, а таксама ў Нарвегію і Швейцарыю.
Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён Оперы, Няміга ды іншыя аб’екты. Але на якой мове будуць надрукаваныя ўказальнікі?
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі працягваецца праца над операй беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда». Яе прэм'ера прызначаная на верасень, мастацкай радай ужо зацверджаныя дэкарацыі. Як расказаў галоўны мастак трупы Аляксандр Касцючэнка, пастаноўка чакаецца не менш гучнай, чым опера Джузэпэ Вердзі «Набука». Тут таксама плануецца выкарыстоўваць розныя спецэфекты. П адчас дзейства на сцэне амаль па-сапраўднаму будуць страляць гарматы,
З горадам Навагрудкам звязана шмат важных падзей і выбітных асоб, якія пакінулі яркі след у гісторыі беларускай зямлі. Менавіта Навагрудку выпаў гонар стаць горадам, які паклаў пачатак наймацнейшай сярэднявечнай дзяржавы Усходняй Еўропы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. І гэтая старонка гісторыі Навагрудка цесна звязана з імем легендарнага князя Міндоўга. Міндоўг - заснавальнік і першы кіраўнік Вялікага княства Літоўскага, у якім была рэалізавана адна з гістарычных форм дзяржаўнасці на беларускіх землях. У сярэдзіне ХІІІ ст.
У панядзелак у 13:00 памёр вядомы беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, паведаміў НН Адам Глобус.
Журы штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.

Як паведаміў каардынатар нагароды паэт Алесь Аркуш, у шорт-лісьце пяць аўтараў. Паводле альфабэту ён выглядае так:
Аднак рускую мову можна замяніць на беларускую. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён опернага тэатра, Няміга і іншыя аб’екты. Хутчэй за ўсё, надпісы на ўказальніках будуць выкананыя на рускай і англійскай мовах.
Еўрасаюз плануе найбліжэйшым часам пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта 12 студзеня на пасяджэнні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента заявіў дырэктар па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунар Віганд. "Я спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі-членамі адносна гэтага ў найбліжэйшыя тыдні", — цытуе Віганда агенцтва УНІАН.
Міністэрства культуры Беларусі лічыць адной з важнейшых задач прадстаўленне дасягненняў нацыянальнай культуры за мяжой. Аб гэтым паведаміў 12 студзеня міністр культуры Павел Латушка на сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў замежных краін і кіраўніцтвам акрэдытаваных у Беларусі культурных цэнтраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў міністра, ведамства плануе працягнуць удзел у міжнародных форумах выяўленчага мастацтва, адкрываць нацыянальныя павільёны на буйнейшых культурных мерапрыемствах.
13 студзеня гурт “Верасень” дарыць шаноўнаму спадарству свой новы альбом. Праслухаць і спампаваць кружэлку можна будзе на сайце budzma.org. Альбом будзе даступны для спампоўвання 13 студзеня а 13:00.
Упершыню на ўрадавым узроўні прынята Дзяржаўная праграма ”Замкі Беларусі“. Тэрмін рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы – 2012 ‑ 2018 гады. Яе мэтай з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для  захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. За пяць гадоў плануецца рэстаўрацыя, рэканструкцыя і прыстасаванне запланавана на 7 помніках архітэктуры.
Кандыдату ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалаю Статкевічу зрабілі больш жорсткім пакаранне — ён будзе пераведзены на турэмны рэжым адбывання пакарання. Такое рашэнне прыняў суд, што адбыўся 12 студзеня ў шклоўскай калоніі № 17, дзе адбывае пакаранне палітык. Судзіў Статкевіча суддзя Віталь Волкаў. Як паведаміла БелаПАН жонка экс-кандыдата Марына Адамовіч, адвакат Статкевіча, які прысутнічаў на пасяджэнні суда, сказаў, што ў хуткім часе палітыка адправяць у турму на тры гады.
Перагледзець беларускую гісторыю і стварыць сапраўдны нацыянальны пантэон — вельмі цяжкая, але неабходная задача для Беларусі, лічаць актывісты грамадскай кампаніі «Гісторыя, якой няма ў падручніках» і ГА «Беларуская жаночая ліга».
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі лічыць неабходным максімальна захаваць тэрыторыю мінскага парку імя 40-годдзя Кастрычніка пры будаўніцтве гатэля "Пекін".
Беларусь і Азербайджан плануюць праводзіць абменныя Дні культуры. Гаворка пра гэта ішла 10 студзеня на сустрэчы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджана ў Беларусі Ісфандзіяра Вагабзадзе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская. "Суразмоўцы выказалі ўзаемную зацікаўленасць у правядзенні ў бліжэйшай перспектыве Дзён культуры Азербайджана ў Беларусі і Беларусі ў Азербайджане", - адзначыла Ганна Смольская.
Здавалася б, часы бязбожнага савецкага вандалізму сышлі ў нябыт. Але ці ні кожнае знакавае будаўніцтва ў сталіцы вядзецца зноў на костках — ці то гандлёвы цэнтр на плошчы Незалежнасці, ці піўны рэстаран ля касцёла Св. Язэпа… І вось цяпер зноў турбуюць людскія парэшткі, каб разбудаваць Маладзёжны тэатр на праспекце Машэрава. Там адбываецца, як сведчыць пашпарт аб’екта, «рэканструкцыя тэатра з прыбудовай і перапланіроўкай». Замоўца прац — ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца» і Міністэрства культуры. Выконвае працы БУ-94 ААТ «Будтрэст № 1»
У Беларусі ў 2011 годзе зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За мінулы год спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%, у тым ліку за снежань — на 2,3%. Гэта прыкладна на 100% больш, чым было прадугледжана прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, згодна з якім інфляцыя не павінна была перавысіць 7,5-8,5%.
12 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага Купалаўскага года, у рамках якога адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання – каталога “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця свайго народа, але і акрэсліваюць яго нацыянальную ідэнтычнасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню. Яны прыносяць славу і пашану свайму народу і з цягам часу становяцца яго сімваламі.
Журналіст Глеб Лабадзенка ў сваім блогу абвесціў аб пачатку акцыі салідарнасці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Мэта акцыі – выказаць салідарнасць любімаму паэту і аказаць яму матэрыяльную дапамогу. Кожны ўдзельнік зможа набыць за адвольны кошт кнігу з подпісам Рыгора Барадуліна. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў акцыі чытайце тут.   Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Сталічныя акцёры ды рок-музыкі працуюць над аўдыёкнігай "Маленькі прынц" у беларускім перакладзе. Ідэя праекта прыйшла з Расіі, дзе гэтую ж кнігу агучвалі зоркі, а ўсе атрыманыя сродкі былі перададзеныя ў дзіцячы дом. Беларускамоўную версію "Маленькага прынца" таксама плануецца зрабіць дабрачынным праектам. А выйдзе ён ужо гэтай вясной. Акцёры і музыкі вырашылі запісаць беларускамоўную версію казкі Экзюперы.


6 студзеня ў Беларусі набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія датычацца адказнасці за парушэнні ў сферы выкарыстання інтэрнэту. Устанаўліваецца адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за ажыццяўленне імі дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да інтэрнэту і не размешчаны на тэрыторыі краін
Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама растлумачыла некаторыя нюансы малога прыгранічнага руху з Латвіяй, які пачнецца 1 лютага.
Жыхары памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі будуць наведваць памежныя тэрыторыі без візаў па дазволах на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне. Гэты дакумент будзе выдавацца на падставе спісаў жыхароў памежных тэрыторый: для Беларусі — у генконсульстве ў Даўгаўпілсе; для Латвіі — у консульстве ў Віцебску.
6 студзеня 2012 года (24 снежня 2011 г. паводле старога стылю) спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Адама Вінцэтавіча Станкевіча (1892–1949) – беларускага гісторыка, публіцыста, кнігавыдаўца, асветніка, вядомага грамадска-палітычнага дзеяча, каталіцкага святара. 6 студзеня 2012 года (24 снежня 2011 г.
Гэтага чалавека, які нарадзіўся недалёка ад Віцебска, безумоўна, ведаюць ва ўсім свеце. Хоць, можа, і не адразу ўспомняць яго прозвішча. Калі б ён быў нашым сучаснікам, адназначна быў бы занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса.  
Падпіска на 25-томнае выданне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча будзе падоўжана да канца лютага 2012 года. Аб гэтым журналісту "Звязды" паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп. Падпіска на 25-томнае выданне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча будзе падоўжана да канца лютага 2012 года. Аб гэтым журналісту "Звязды" паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар ШНІП:
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) зрабіў пераклад Правілаў дарожнага руху (ПДР) на беларускую мову. Рэдакцыя беларускага часопіса юрыстаў і палітолагаў «Праўнік» вітае такую ініцыятыву з боку НЦПІ.
У райцэнтры Горкі, што на Магілёўшчыне, зьбіраюцца зносіць дом, у якім у дваццатых гадах мінулага стагодзьдзя жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Знос будынку тлумачыцца тым, што ён занядбаны, а трэба парадкаваць тэрыторыю для сёлетніх «Дажынак». Грамадзкасьць райцэнтру выступае супраць разбурэньня дому Гарэцкага.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны Інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў дадзеныя чарговага, сьнежаньскага апытаньня грамадзкай думкі Беларусі. Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі, які, паводле дадзеных НІСЭПД, дасягнуў гістарычнага мінімуму ў верасьні мінулага году (20,4%), цяпер трошкі вырас і склаў 24,9%. Адпаведна вырас і рэйтынг даверу прэзыдэнту — з 24,5% у верасьні да 31.2 у сьнежні.
Міністэрства спорту і турызму афіцыйна зьвярнулася ў Савет Міністраў Беларусі з прапановай адмяніць з 2013 году візавы ўезд у Беларусь для турыстаў з краінаў Эўразьвязу. Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі дырэктар дэпартамэнту турызму міністэрства Вадзім Кармазін.
«УсеБеларусы» — Усебеларускі інтэрактыўны партал. Менавіта так называецца сайт, створаны пры падтрымцы магілёўскай малочнай кампаніі «Бабулін збан» («Бабушкина крынка»).
У новы год – з новымі зьдзяйсьненьнямі! Нарэшце выйшаў доўгачаканы і шматанансаваны альбом гурта “Крамбамбуля”. Ён мае назву “Драбадзі-драбада”. Гэта дванаццаць трэкаў – пераасэнсаваныя й пераапрацаваныя эўрапейскія фольк-хіты.
Прыхільнікі беларускіх гуртоў і выканаўцаў, якіх з палітычных матываў унеслі ў так званы «чорны спіс» і якія з гэтай прычыны пазбаўленыя магчымасці весці канцэртную дзейнасць, аб’ядноўваюцца пад сцягам грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць». Як расказаў каардынатар «Рок-салідарнасці» Аляксей Лукашэвіч, найбліжэйшым часам у Мінкульт, Мінгарвыканкам і «іншыя ўстановы, адказныя за дазвол на правядзенне канцэртаў», будзе накіраваны зварот.
Гэта адбылося сёння ў 8 гадзін раніцы. Праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Праваабаронцу прывезлі з Жодзінскага СІЗА ў морг пад узмоцненай аховай і з аўтамабілямі суправаджэння. Пра беспрэцэндэнтныя меры бяспекі пры развітаньні сведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая і старонніх асобаў на развітанне не дапусьцілі, паведамляе сайт цэнтра “Вясна”. Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілін.
26 сьнежня ў магілёўскай ратушы адбылася прэзэнтацыя старадрука “Часоўнік”. Кніга была выдадзена для рэлігійных патрэбаў старавераў у магілёўскай друкарні пры Багаяўленскай царкве блізу 1773 году. Выданьне выкупілі з аўкцыёну на грошы сабраныя магілёўцамі талакой.
“Дзеяслоў” № 6, які ўжо можна знайсці ў продажы, змясціў пад сваёй вокладкай не толькі мастацкія тэксты беларускіх і замежных аўтараў, але і прыемны дадатак — новы альбом барда Таццяны Беланогай “Ніткі”.
Родныя Алеся Бяляцкага просяць дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС адпусціць асуджанага праваабаронцу на пахаванне яго бацькі. Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Пахаванне пройдзе 27 снежня ў Светлагорску (Гомельская вобласць), паведаміў БелаПАН калега Бяляцкага Валянцін Стэфановіч.
Бард Зьміцер Сідаровіч прэзэнтуе працяг «Дзіцячага альбому». Праект быў запачаткаваны летась, калі выйшаў дыск «Дзіцячы альбом. Частка першая». На ім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных дзіцячых песьняў у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі песьняў для дзяцей былі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў. Дыск вельмі хутка стаў папулярным сярод беларускамоўных бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садоў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў. І вось завершаная праца над другой часткай.

Неўзабаве выйдзе падвоены «Дзіцячы альбом».
У мінулым годзе скарачэнне набору на гістарычны факультэт ужо было. Там і колькасць платнікаў скарачаецца. Калі ўлічыць, што на першы курс гістфаку сёлета набралі чатыры групы па 20 чалавек, то скарачэнне колькасці студэнтаў за год на 10-12 чалавек даволі адчувальнае. “Такая тэндэнцыя ў апошні час. Скарачаецца агулам набор на гістфак. І колькасць платнікаў, якія прыходзяць да нас у БДУ таксама зменшылася”, -- расказвае Еўрарадыё дэкан гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Ходзін.
З наступнага году за правапарушэньні пры выкарыстаньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт будуць прызначацца штрафы.
Праваабаронца Ната Лойка паведаміла БелаПАН, што пасля акцыі 19 снежня асуджаны 28 чалавек. Паводле яе слоў, 18 з іх прыгавораны да адміністрацыйных арыштаў.
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да грамадскасці з заклікам «Выратуем Зыбіцкую разам!». Таварыства настойвае на правядзенні грамадскага абмеркавання рэканструкцыі мінскай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай).
Лёс актывістак ўкраінскага руху FEMEN, якія арганізавалі 19 сьнежня акцыю пратэсту «КДБацька» каля будынка КДБ у Менску, застаецца невядомым. Пасьля 16-й гадзіны зьявілася кароткае паведамленьне, што іх зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Напярэдадні вечарам Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава перасталі выходзіць на сувязь. Як паведаміла БелаПАН лідэр руху Ганна Гуцал, з 20:00 па менскім часе іх тэлефоны адключаныя.
Паводле звестак праваабаронцаў, ўвечары 19 снежня у Мінску затрымана каля пяцідзесяці чалавек, якія выйшлі ў цэнтр горада, каб запаліць свечкі ў знак салідарнасці з палітзняволенымі, арыштаванымі пасля леташніх выбараў прэзідэнта. Асноўныя затрыманні адбыліся на плошчы Незалежнасці, Кастрычніцкай плошчы і плошчы Якуба Коласа. На плошчы Незалежнасці людзей затрымлівалі каля касцёла, дзе ў гэты час ішло набажэнства.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. Спампаваць альбом цалкам можна на сайце budzma.org. Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе.
Роўна год таму ў Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта, што завяршыліся жорсткім разгонам апазіцыйнага мітынгу і арыштам прадстаўнікоў дэмсіл, у тым ліку палітыкаў, якія прэтэндавалі на пасаду кіраўніка дзяржавы. Кандыдатамі ў прэзідэнты, нагадаем, былі зарэгістраваны 10 чалавек. Удзел у выбарах узялі 90,65% выбаршчыкаў.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадставілі аўдыё-дыск “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, што быў прадстаўлены шырокай публіцы ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі аб`явілі збор сродкаў для выплаты сумы, якую павінен заплаціць Алесь Бяляцкі па пастанове суда. Пра гэта аб`яўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 снежня. Згодна з рашэннем суда Бяляцкі павінен выплаціць 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (каля 90 тысяч долараў) у якасці ўрону, нанесенага злачынствам, у якім яго абвінавацілі. Як гаворыцца ў абнародаванай заяве, гэту суму важна ўнесці да разгляду касацыйнай скаргі на прыгавор Першамайскага раёна сталіцы ў Мінскім гарадскім судзе. Дата разгляду пакуль не вызначана.
Міністэрства культуры Беларусі па ўзгадненню з Гродзенскім аблвыканкамам аб'явіла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу (заснавальніку і першаму князю Вялікага Княства Літоўскага) у Навагрудку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская. Паводле слоў прэс-сакратара, мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобраза легендарнага князя. Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнні помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Праект Лявона Вольскага пакажа сваю новую праграму “Drabadzi-drabada”. Упраўленне культуры Мінгарвыканкаму дала дазвол на правядзенне вялікага канцэрта “Крамбамбулі” у Мінску, паведамляе Тузін Гітоў са спасылкай на арганізатара мерапрыемства Ўладзіміра Шаблінскага. Па яго словах, неўзабаве распачнецца рэкламная кампанія канцэрта, які мае адбыцца 11 лютага ў клубе Re:Public.
Рарытэт перададзены ў музей горада. Як паведаміў ініцыятар акцыі Андрэй Радкоў, «Часоўнік» за $500 купілі ў калекцыянера. Частку грошай выдзялілі з гарадскога бюджэту, частку сабралі сіламі грамадскасці (значна дапамаглі сябры Таварыства беларускай мовы з Магілёва). «Часоўнік» — выданне ХVIII стагоддзя, якое выйшла ў Магілёве ў друкарні Богаяўленскага праваслаўнага брацтва па замове старавераў.
Афіцыйная статыстыка: толькі ў Брэсцкай вобласці з пачатку года звольніліся 16 500 будаўнікоў. Большасць з іх пераехалі на заробкі ў Расію. Прычым, гэта толькі афіцыйная лічба, якая прагучала на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў галіне. Як піша «Вячэрні Брэст», чыноўнікі спрабуюць знайсці выйсце з сітуацыі, якая склалася, але разумеюць, што прыцягнуць спецыялістаў могуць толькі годныя зарплаты.
Так мясцовая ўлада падрыхтавалася да 120-годдзя юбілею класіка. Як паведамляе mycity.by, спевы можна пачуць у 15 тралейбусах горада. Яны курсіруюць на маршрутах №2, 4 і 5. Пасажырам прапануюць праслухаць песні "Зорка Венера", "Па-над белым пухам вішняў", "Слуцкія ткачыхі" ды іншыя. Ініцыятарам акцыі стала мясцовая філія Таварыства беларускай мовы  Песні на словы класіка будуць гучаць у салонах тралейбусаў цягам тыдня.
У суботу на XVI справаздачна-выбарчым з’ездзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” былы старшыня арганізацыі Алесь Пашкевіч склаў свае паўнамоцтвы. Новым старшынёй быў абраны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч. Самымі вострымі момантамі з’езду сталі выключэнне з саюза В. Якавенкі за неэтычныя паводзіны, а таксама галасаванне за ўнясенне ў тэкст заявы з’езду патрабавання ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Адкрыў з’езд вядомы паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзь Бураўкін.
Афлайнавае ток-шоу, арганізаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, адбылося 8 снежня ў Гродна. Яно прайшло пад назвай “Культурная афіша Гродна: змест, эфект і адметнасці» і было прысвечанае пытанням культурнага жыцця горада. Удзел у ток-шоу ўзялі вядомыя музыкі і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бізнэс-структур і духавенства, супрацоўнікі радыё, тэлебачання і палацаў культуры Гродна.
9 снежня - 120 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Паэт, які амаль усё сваё жыццё правёў па-за межамі Беларусі, але шчыра яе любіў і пісаў свае вершы менавіта па-беларуску. Тонкі лірык, ягоныя вершы – вобразныя і шчымлівыя – назаўсёды застануцца з намі. 9 снежня - 120 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Паэт, які амаль усё сваё жыццё правёў па-за межамі Беларусі, але шчыра яе любіў і пісаў свае вершы менавіта па-беларуску. Тонкі лірык, ягоныя вершы – вобразныя і шчымлівыя – назаўсёды застануцца з намі.
Абрад «Цягнуць Каляду на дуба» вёскі Навіна Бярэзінскага раёна і традыцыі закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў вёскі Семежава Капыльскага раёна прызнаныя нематэрыяльнай культурнай спадчынай Беларусі. Такое рашэнне прынята нядаўна на пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба» завяршае калядныя гулянні. Яго абнавілі ў 1990-я і з таго часу праводзяць штогод.
8 сьнежня ў межах кампаніі «Будзьма!» пройдзе сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага савета Беларусі ХІІ скліканьня, прысьвечаная 20-годзьдзю беларускай Незалежнасьці. Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне на сядзібе Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13).

8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Віскулі» у Белавескай пушчы, лідэры Беларусі, Расеі і Ўкраіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук — падпісалі пагадненьне аб дэнансацыі Саюзнай дамовы 1922 года.
Сёння Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытанні законапраект аб Следчым камітэце Беларусі. Нягледзячы на стварэнне новай структуры, «пэўныя катэгорыі крымінальных спраў — злачынствы супраць міру, бяспекі чалавечнасці, шпіянаж, тэрарызм, кантрабанда, здрада дзяржаве, дыверсія, выдаванне дзяржаўнай альбо службовай таямніцы ды іншыя — застаюцца за следчымі Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы генерал Ігнацій Місурагін:
15 снежня адбудзецца доўгачаканы рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»! З гэтай нагоды кампанія «Будзьма беларусамі!» ладзіць адмысловую этна-дыскатэку з удзелам лідара гурта «Воплі Відаплясава» Алегам Скрыпкам. Імпрэза мае адбыцца ў мінскім Loft-cafе (вул. П. Броўкі, 22) і абяцае ўсім гасцям песні, скокі і шалёны славянскі драйв! Але што за свята без розыгрышаў і падарункаў, спытаеце вы. А вось і шанец трапіць на апошнюю этна-дыскатэку года, адкажам мы вам! 15 снежня адбудзецца доўгачаканы рэліз дыска «Будзьма! Тузін.
Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні ўхваліла законапраект «Аб афіцыйных геральдычных сымбалях». Падобнага закону дагэтуль няма нідзе на постсавецкай прасторы. Пра гістарычны герб «Пагоня» і нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг у законапраекце ня згадваецца. «Дадзены праект распрацаваны ў Беларусі ўпершыню. Ён рэглямэнтуе сыстэму сучасных сымбаляў, якія адпавядаюць духу часу.
Ініцыятар, выпускнік БДУІР Іван Катлянік: «У нашай суполцы ўжо 400 чалавек». Чаму Днём мовы быў абраны аўторак? Магчыма, таму, што ў яго назве ёсць адметная беларуская літара «ў».
Беларускай літаратурай цікавяцца ў сьвеце. Пра тое сьведчыць цэлы шэраг анталёгій, якія выдадзеныя апошнім часам у суседніх і ня толькі краінах. Перакладчыца і адна са стваральнікаў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «Prajdzisvet» Ганна Янкута — пра тое, чым карысныя для беларусаў замежныя анталёгіі айчыннага прыгожага пісьменства.  
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Радзвілаў узяць удзел у адкрыцці адрэстаўраванага Нясвіжскага палаца 11 снежня. Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў напісалі адкрыты ліст Радзівілам. У лісце палітыкі заклікаюць вядомы род магнатаў абумовіць свой удзел ва ўрачыстасцях у Нясьвіжы вызваленнем палітычных вязняў у Беларусі. Адкрыты ліст накіраваны прадстаўніку рода, князю Каралю Радзівілу, які пражывае ў Варшаве.
Ці можна, ствараючы рэкламу свайму прадукту, весці камунікацыю са спажыўцом па-беларуску? Шматлікія кампаніі пакуль яшчэ баяцца ісці на такую рызыку, абгрунтоўваючы гэта тым, што беларускамоўная рэклама можа быць няправільна зразуметая. А значыць, і грошы могуць быць выдаткаваныя марна. Але так думаюць далёка не ўсе. І сёння можна казаць, што беларуская мова робіцца своеасаблівым трэндам ў рэкламе. Прычым першапачаткова задаваць трэнд сталі буйныя міжнародныя брэнды.
15 снежня – дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў». Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбудзецца ў мінскім Loft-cafе. У ёй возьмуць удзел стваральнікі праекту – прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партала “Тузін Гітоў” і адзін з яго ўдзельнікаў – Алег Скрыпка. 15 снежня – дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў». Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін.
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнай кары без канфіскацыі маёмасці. Такое рашэнне абвясціў 30 лістапада суддзя Аляксандр Федарцоў. Канавалаў прызнаны вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, тэрарызме, спалучаным з забойствам людзей. Паводле ч. 2 арт. 339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі, паводле ч. 3 арт. 339 — 5 гадоў; ч. 2 арт. 218 — 4 гады; ч. 2 арт.
Пачалася рэканструкцыя дома-музея Багдановіча. Гэты будынак быў узведзены ў 80-я гады ХІХ стагоддзя, аднак шыльда пра тое, што ў гэтым доме жыў Максім Багдановіч, з’явілася на ім толькі да 40-годдзя смерці паэта — у 1957 годзе.
Група грамадзкіх актывістаў з Магілеву заявіла пра намер правесьці ўвесну 2012 году Кангрэс беларускіх нацыяналістаў. Неабходнасьць яго скліканьня яны тлумачаць дыскрымінацыяй беларускамоўнага насельніцтва, а таксама пагрозай страты Беларусьсю незалежнасьці.  
Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюзу і скандынаўскіх краін. У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай. Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыцьцяўляе «Паўночная рада» — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя «Адкрытай Еўропы» пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце.
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў неафіцыйны пераклад дакумента і гатовы прыслухацца да парадаў, каб удасканаліць яго. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі нарэшце падрыхтаваў неафіцыйны пераклад Правілаў дарожнага руху на беларускую мову. Гэта зроблена ў рамках выканання навукова-даследчай і вопытна-канструктарскай працы па стварэнні базы дадзеных «Слоўнік юрыдычных тэрмінаў на беларускай, рускай і англійскай мовах».
У Слуцку адбыліся ўрачыстыя імпрэзы з нагоды 91-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, руху "Салідарнасьць", іншых дэмакратычных партый і рухаў, а таксама неабыякавыя да беларускай гісторыі людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі праехалі па месцах баёў слуцкіх паўстанцаў з войскамі чырвонай арміі. Удзельнікі сьвяткаваньня наведалі вёску Грозава, Семежава, Вызна (Чырвоная слабада) і Слуцак. Каля памятных крыжоў і знакаў у гонар паўстанцаў былі ўскладзеныя бел-чырвона-белыя кветкі, запаленыя зьнічы.
24 лістапада судзьдзя Сяргей Бандарэнка павінен абвесьціць прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму.  
Улады Беларусі працягваюць ціск на незалежныя музычныя гурты і выканаўцаў: ад забароны на правядзеньне канцэртаў — да пагрозаў крымінальнага перасьледу. Музыкі заяўляюць, што сьпяваць па-беларуску ў Беларусі стала небясьпечным. Канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча – выканаўцы песьняў на творы вядомых беларускіх паэтаў – у менскай кавярні "Містраль" быў адменены за некалькі гадзін да пачатку без тлумачэньня прычын. І гэта – толькі апошні прыклад з шэрагу забаронаў на выступы, кажа Зьміцер Вайцюшкевіч:

Па меры развіцця эканамічнага крызісу, у беларускім грамадстве ўсё больш выразна праяўляюцца знаёмыя па апошніх месяцах існавання СССР настроі «паліць масты і рубіць канаты». Саскочыць, нарэшце, з абрыдлай выспачкі гнятлівай адміністрацыйнай стабільнасці, акунуцца ў палохаючы вір «шокавай тэрапіі» і грэбці пад сябе, не азіраючыся на навакольных. Няхай не ўсе даплывуць … Бо ж суседзі ў свой час акунуліся, перацярпелі, і тыя, хто даплыў, даўно на другім беразе, на сонейку эканамічнага дабрабыту грэюцца.
У судзе над старшынёй незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім пачаліся спрэчкі бакоў. З прамовай выступіў дзяржабвінаваўца Уладзімір Сайкоўскі. Ён лічыць, што віна Бяляцкага па 243 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі “Ухіленне ад уплаты падаткаў” даказана і просіць прыгаварыць праваабаронцу да пяці гадоў пазбаўлення волі  ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адзін з довадаў, які ў сваёй прамове прывёў пракурор, такі: Бяляцкі ведаў, што падаткі трэба плаціць, але не рабіў гэтага наўмысна.
Калі перамовы з ЗША па супрацьракетнай абароне сарвуцца, Расея можа разгарнуць "Іскандэры" ў Беларусі, паведаміла ваенна-дыпляматычная крыніца ў Маскве. "Іскандэры" раней плянавалася разьмясьціць толькі ў Калінінградзкай вобласьці. Зараз разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня гэтых комплексаў у Беларусі і Краснадарскім краі.
Сям’я Алеся Пушкіна ў крызіс вымушана адмаўляцца ад курыцы, паходаў у госці і …трэцяга дзіцёнка. Чаму мастак не разводзіць свіней, сам коле дровы, як Чэлентана, і што можна знайсці ў ягонай лядоўні? Карэспандэнт «Салідарнасці» з’ездзіла ў госці да творцы, які не пабаяўся намаляваць Аляксандра Лукашэнку ў пекле ў вясковай царкве. Сям’я Алеся Пушкіна ў крызіс вымушана адмаўляцца ад курыцы, паходаў у госці і …трэцяга дзіцёнка. Чаму мастак не разводзіць свіней, сам коле дровы, як Чэлентана, і што можна знайсці ў ягонай лядоўні?
Такі слоўнік зрабіў бы гонар спецыялізаванаму інстытуту. Алесь Зайка справіўся з гэтай задачай адзін.
У беларускім сэктары Інтэрнэту пачаўся збор подпісаў супраць вышэйшай меры пакараньня ў дачыненьні да меркаваных арганізатараў тэракту ў менскім мэтрапалітэне 11 красавіка 2011 году. Тады 15 чалавек загінулі, сотні людзей былі параненыя. У першы ж дзень пад пэтыцыяй у падтрымку абвінавачаных падпісаліся больш за 10 тысяч чалавек. Прысуд 25-гадовым жыхарам Віцебску Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, для якіх пракурор запатрабаваў сьмяротнага пакараньня, будзе вынесены 30 лістапада.
Мядзведзеў, Лукашэнка і Назарбаеў падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. У дэкларацыі бакі заявілі аб пераходзе да наступнага этапу інтэграцыйнага будаўніцтва — Адзінай эканамічнай прасторы. У дакуменце падкрэслена, што далейшае развіццё інтэграцыі трох краін адказвае іх нацыянальным інтарэсам, спрыяе рашэнню якія стаяць перад імі агульных задач па павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян, ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю, усебаковай мадэрнізацыі і ўзмацненню нацыянальнай канкурэнтаздольнасці ў рамках глабальнай эканомікі.
Мы абое хваляваліся. Анатоль Вярцінскі, калі яшчэ дамаўляліся аб сустрэчы, сказаў: “Інтэрв’ю -- зусім не мой жанр, пра што я буду казаць? Можа, падрыхтуйце пытанні, вызначце тэмы, а я адкажу пісьмова”.   
Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! завяршыў першую ў сваёй гісторыі серыю рэгіянальных прэзентацый.
На Кастрычніцкай плошчы Менску затрымалі сем грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі правесьці малітву за палітвязьняў. Сярод іншых — Ганну Шапуцьку, Ніну Багінскую, Тацяну Кім, Аляксандра Макаева. Пяць чалавек былі адпушчаныя позна ўвечары без складаньня пратаколаў. Двое — сярод якіх Аляксандар Макаеў — засталіся ў пастарунку на ноч. Як паведаміла адна з удзельніц малітоўнай акцыі Тацяна Зянько, людзі падышлі да адзнакі нулявога кілямэтра на Кастрычніцкай плошчы, але не пасьпелі распачаць малітву.
Беларуская літаратура ўяўляецца наборам стэрэатыпаў. Суайчыннікі, якія чытаюць пад адукацыйным прымусам, маюць прыблізна такі набор: вёска, вайна, купалаколас, апісанні прыроды, нудоцце, незразумелая мова. Выкладчыкі, крытыкі ды іншыя дасведчаныя кампаны граюцца са сваімі кубікамі, напрыклад, такімі: фальклор, цнота, разбэшчанасць і сервільнасць. Расказваю, натуральна, пра тое, што мне па скуры драпае найбольш. Мерылася высветліць, адкуль бяруцца стэрэатыпы й як іх пазбавіцца — як той казаў, смачны жабе гарэх, ды зубоў Бог не даў.
Выйшаў восьмы нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Ён носіць назву “Аўтапартрэт з люстэркамі” і прысвечаны беларускай літаратуры ва ўсіх яе разнастайных праявах.
Перапынак папрасіў адвакат, каб абарона і абвінавачаны маглі азнаёміцца з новым абвінавачваннем.
09.55 Працэс над Алесем Бяляцкім аднаўляецца пасля перапынку. Сёння пракурор паабяцаў прад’явіць новае абвінавачванне, якое будзе значна адрознівацца ад папярэдняга. Зала суда зноў поўная. 10.00 Пракурор папрасіў перапынкак на 20 хвілін, бо яму не хапіла часу, каб сфармуляваць абвінавачванне. Перапынак да 10.30.
Вядомы грамадскі дзеяч, мастак Анатоль Белы памёр ад ракавай пухліны. Смерць напаткала яго ў Мінску.  Анатоль Белы вядомы прадстаўнікам як моладзежных арганізацый, так і сябрам розных палітычных партый. Неаднаразова ён рабіў самаробныя прызы, якія ўручаліся пераможцам конкурсаў і лаўрэатам прэмій у галіне абароны незалежнасці і суверэнітэта краіны.
У прэсу трапіў праект новых правілаў паступлення ў беларускія ВНУ. Мінадукацыі прапануе адмовіцца ад амаль усіх ільготаў для абітурыентаў, балы па ЦТ па профільных прадметах абітурыентаў тэхнічных спецыяльнасцяў памнажаць на два, а на завочнае браць толькі пры наяўнасці працы. Вытрымкі з праекту новых правілаў паступлення, аб падрыхтоўцы якіх амаль год паўтаралі чыноўнікі Мінадукацыі, з'явіліся на партале interfax.by. Вось некаторыя з новых патрабаванняў, што могуць быць уведзеныя пры паступленні ў 2012 годзе.
Сёння ў Беларусі жывуць два Народныя паэты Беларусі – Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Рыгор Іванавіч атрымаў званне у 1992 годзе. За гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі ніхто з сучасных беларускіх паэтаў “народным” не стаў. Няўжо няма вартых? Высвятляе “Заўтра тваёй краіны”. Перш наперш, што думае пра гэта сам беларускі паэт, які апошнім атрымаў званне народнага?
У выдавецтве Гродзенскага медуніверсітэта выйшаў “Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў” Варанца Віктара Іванавіча. Гэта першае выданне падобнага тыпу ў беларускай лексікаграфіі. У слоўніку тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў, прычым больш за две тысячы маюць уласнабеларускую версію. Да кожнага тэрміна падаецца яго тлумачэнне на беларускай мове.
У выдавецтве Гродзенскага медуніверсітэта выйшаў “Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў” Варанца Віктара Іванавіча. Гэта першае выданне падобнага тыпу ў беларускай лексікаграфіі. У слоўніку тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў, прычым больш за две тысячы маюць уласнабеларускую версію. Да кожнага тэрміна падаецца яго тлумачэнне на беларускай мове.
З 1 лістапада бягучага года дзяржава, як вядома, павысіла памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на 29,9% — да 574 790 рублёў. Што гэта — клопат пра сучасныя патрэбы "сярэднестатыстычнага" беларуса ці адчайная спроба заткнуць дзіркі яго сямейнага бюджэту? "Тут і цяпер" паспрабавала разабрацца ў гэтым (у рэшце рэшт, гаворка ідзе пра нашы з вамі кроўныя грошы). УВАГА! У 574 790 рублёў павінны ўвайсці асноўныя неабходныя выдаткі, памер якіх для нас таксама клапатліва зацвердзіў Савет Міністраў:
Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць у краіне. Абодва дакументы падпісаныя беларускім кіраўніком 8 лістапада, 11 лістапада — зарэгістраваныя ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Упершыню ў Беларусі рэалізуецца ўнікальны праект, які аб’яднаў 5 літаратурных музеяў сталіцы – “5 музеяў за 5 тыдняў”. Дадзены праект праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У акцыі прымаюць удзел літаратурныя музеі Пятруся Броўкі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і Музей гісторыі беларускай літаратуры, паведамляе прэсс-служба Міністэрства культуры.
Кіраўнік Беларусі мае намер паставіць краіну пад ружжо. І ніякіх сродкаў для гэтага не шкада. У Лукашэнкі цяпер новая ідэя — стварыць апгрэйджаны варыянт арміі з упорам на тэрытарыяльныя войскі. Яна будзе налічваць каля 120–150 тысяч чалавек. Камандаваць рэгіянальнымі злучэннямі войскаў тэрытарыяльнай абароны будуць кіраўнікі абласцей і Мінска, у сувязі з чым апошнім і прысвоены высокія воінскія званні. У сярэдзіне кастрычніка пачалася шырокамаштабная праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны краіны з мэтай ацэнкі яе эфектыўнасці.
Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму могуць перакваліфікаваць абвінавачанне з нявыплаты падаткаў на дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, прагназуюць назіральнікі. Сёння на працэсе па справе Бяляцкага пракурор Уладзімір Сайкоўскі папрасіў суд аб'явіць перапынак у сувязі з тым, што ён мае намер выставіць падсуднаму новае абвінавачанне, якое будзе значна адрознівацца ад цяперашняга. Суд хадайніцтва задаволіў, аб'явіўшы перапынак да 16 лістапада.
Недарэчнасць здарылася падчас прэзентацыі мультыпраекту "Вянок Максіму" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Урывак са спектакля "Дзённік паэта" выклікаў непрыманне з боку дырэктара музея Максіма Багдановіча. "Я адчуваю крыўду за тое, як паказаны тут наш Паэт", - заявіла Таццяна Шаляговіч. Галерэя "Лабірынт" у Нацыянальнай бібліятэцы выявілася яўна замалой для прэзентацыі праекту "Вянок Максіму". Як у плане маштабнасці самой задумы, так і ў літаральным сэнсе, бо крэслаў для ўсіх цікаўных проста не хапіла.
Па звестках з калоніі горада Шклова, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча прымушалі падпісаць прашэнне аб памілаванні, выкарыстоўваючы шантаж. Палітыку пагражалі, што калі ён адмовіцца напісаць патрэбную паперу, то яго грамадзянская жонка Марына Адамовіч ці яе сын будуць арыштаваны. Марыны Адамовіч не выключае, што так яно і было.
Новы кіраўнік БТ, былы актор купалаўскага Генадзь Давыдзька, заявіў аб кардынальным зьмене іміджу беларускага тэлебачаньня. Першы канал, Беларусь ТВ і ЛАД зьнікнуць. Заменяць іх беларуская вэрсія Эўраньюз, спратова-забаўляльны канал і беларускамоўная «Спадчына». З наступнага году ні «Першага каналу», ні «ЛАДу» беларусы болей не пабачаць. Падобна да свайго папярэдніка на пасадзе кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, яе новы старшыня Генадзь Давыдзька найперш заняўся зьменай іміджу ТБ.
Юбілейная выстава Аляксея Марачкіна (Алесь Маrа) прысвечаная яго 70-годдзю, адкрываецца 9 лістапада.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ правяла 6 лістапада шэсьце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў «Дзяды». Некалькі дзясяткаў актывістаў партыі і неабыякавых людзей сабраліся каля палацу культуры «Лошыцкі», а затым з плякатамі, бел-чырвона-белымі сьцягамі і кветкамі прайшлі да помнага крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» ў Лошыцкім яры. Тут, на месцы масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адбыўся мітынг.
Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягвае серыю рэгіянальных прэзентацый. Пасля візіту ў Горадню фэст выправіўся на ўсход краіны, у Магілёў, дзе 3 лістапада адбылася другая прэзентацыя фестывалю. Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягвае серыю рэгіянальных прэзентацый.
ВНУ могуць застацца без беларускай мовы. Дысцыпліну «Беларуская мова: прафесійная лексіка» хочуць выключыць з праграмы навучання на нефілалагічных спецыяльнасцях. Зараз Міністэрства адукацыі распрацоўвае новыя стандарты для вышэйшых навучальных устаноў.
У Мінску 3 лістапада прадоўжыўся судовы працэс над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Справу Бяляцкага разглядае суд Першамайскага раёна сталіцы, але працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна, дзе больш умяшчальныя залы. Працэс вядзе суддзя Сяргей Бандарэнка. Пракурор — Уладзімір Сайкоўскі. За працэсам назіраюць праваабаронцы і замежныя дыпламаты.
Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно ўпэўнены, што ў краіне няма праблем з беларускай мовай. Аб гэтым ён заявіў 1 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Гомелі, дзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада праходзіць заключны этап алімпіяды беларускіх і расійскіх школьнікаў "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць". На пытанні журналістаў адказалі арганізатары мерапрыемства і члены журы алімпіяды. Гомельскія журналісты пацікавіліся, чаму ў конкурсныя заданні не ўключаны хаця б элементы на беларускай мове, раз гаворка ідзе аб узаемным ўзбагачэнні дзвюх культур.
30 кастрычніка палітвязень тэлефанаваў дачцы Кацярыне. Як паведаміла НН дачка палітвязня, Кацярына Статкевіч, бацька тэлефанаваў ёй 30 кастрычніка. Паводле яе словаў, Міколу Статкевіча спрабуюць прымусіць падпісаць прашэнне аб памілаванні. «Апошні раз прапаноўвалі падпісаць у пятніцу, пасля адмовы сказалі, што пазбаўляюць спатканняў на бліжэйшыя паўгода, — піша яна. — Сказаў, што з ім можа адбыцца ўсё, што заўгодна, але прашэнне аб памілаванні ён не будзе падпісваць ні ў якім разе, бо гэта было б здрадай у адносінах да тых людзей, якія выйшлі на плошчу 19 снежня».
Дзяды — гэта восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбрацца і памянуць дзядоў, бацькоў, добрых людзей. Шмат дзе застаўся старадаўні чын супольнага абеду на магіле. У іншых месцах людзі проста прыносяць трохі ежы на магілы. Ад 1991 да 1996 года гэтае свята было дзяржаўным, прызначаным на 2 лістапада.
Дэбютны альбом гурта Pawa выкладзены для вольнага спампоўвання на сайце www.budzma.org. Аднайменны альбом — першая ў Беларусі сапраўдная сярэднявечная дыскатэка, выдадзеная на кружэлцы Дэбютны альбом гурта Pawa выкладзены для вольнага спампоўвання на сайце www.budzma.org.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі палітвязняў, што прайшла вечарам 25 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Суд арыштаваў Алега Рахоўскага і Аляксандра Салдаценку на 7 сутак, былога палітвязня Сяргея Казакова — на 10 сутак. Людзі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў, перашкаджалі журналістам: яны забаранялі фатаграфаваць, рабіць відэа- і аўдыёзапісы. Людзі ў цывільным тлумачылі свае дзеянні загадам суддзяў.  
У 2012 годзе самы старажытны горад Беларусі адзначыць свой юбілей. У памяць аб гэтай падзеі плануецца адчаканіць юбілейны медаль і памятную манету. Таксама выдатным сувенірам да святкавання 1150-годдзя Полацка стане сувенірны канверт з маркай, пагашанай у дні юбілею спецыяльным штэмпелем. З'яўленне такіх неардынарных сувеніраў абмяркоўвалася на чарговым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта, якое прайшло ў Полацкім гарвыканкаме.   ximik.info
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне традыцыйнага шэсця ў дзень памінання продкаў Дзяды 30 кастрычніка, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі. «Мне патэлефанавалі з Мінгарвыканкама, сказалі, што шэсце і мітынг у Курапатах 30 кастрычніка дазволены. Яны прапанавалі прыехаць і забраць дазвол, цяпер я накіроўваюся ў Мінгарвыканкам. Учора падчас маёй размовы з чыноўнікамі Мінгарвыканкама мне было сказана, што шэсце будзе дазволена па традыцыйным маршруце», — адзначыў Беленькі.
Сёння яны зноў маюць выйсці на Кастрычніцкую плошчу. Учора а 19-й гадзіне на Плошчу выйшлі каля пятнаццаці чалавек. Сярод іх быў былы палітвязень Васіль Парфянкоў і мама самага маладога вязня — 20-гадовага Мікіты Ліхавіда. Акцыі пратэсту выклікаюць нервовую рэакцыю лукашэнкаўцаў. У цэнтр сталіцы мабілізуецца спецназ, блакуюцца незалежныя інтэрнэт-сайты. Трымаючы людзей у турмах, рэжым запалохвае грамадства. Пратэстоўцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і, шырэй, аднаўлення правоў і свабод у краіне.  
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 21 кастрычніка ўхваліў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць. Абодва законапраекты былі прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка, у першы ж дзень працы восеньскай сесіі, прычым на закрытым пасяджэнні і адразу ў двух чытаннях. У адрозненне ад ніжняй палаты, Савет Рэспублікі абмяркоўваў іх у адкрытым фармаце.
23 кастрычніка ў канферэнц-залі Чырвонага касцёлу Мінска адбыўся чарговы ХІ з’езд Таварыства беларускай мовы. На з’езд прыбылі каля 120 дэлегатаў, некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі – народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Анатоль Вярцінскі, мастак Аляксей Марачкін, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, перакладчык Лявон Баршчэўскі ды іншыя. Былі і замежныя госці зь Беласточчыны. Прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.
Прыкладна 74% золатавалютных рэзерваў Нацбанка РБ сфарміраваныя за кошт доўгу ў замежнай валюце перад камерцыйнымі банкамі краіны. Гэтую інфармацыю пацвердзіла сёння кіраўніца Нацбанка РБ Надзея Ермакова. На 1 кастрычніка ЗВР НБ РБ складалі 4,715 млрд. даляраў, з якіх 3,5 млрд. - доўг перад банкамі. «Каля 3,5 млрд. даляраў», - сказала Ермакова.
У эканоміцы Беларусі ёсць праблемы, але крызісу ў краіне няма, заявіў 21 кастрычніка намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. "Мы займаемся вырашэннем дзвюх задач: вывадам краіны з праблемнага перыяду і забеспячэннем выхаду на ўстойлівае развіццё ў 2012 годзе. Перад урадам пастаўлена задача вырашыць усе пытанні да канца", — сказаў Тозік.
Мінгарвыканкам вырашае, які з васьмі прапанаваных праектаў варта рэалізаваць. Далучайцеся да галасавання. Мінгарвыканкам праводзіць галасаванне, каб вырашыць які помнік устанавіць у Мінску. Прапануецца восем праектаў: 1. Мемарыяльны знак па ўшанаванні памяці ахвяр тэракту на станцыі мятро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. (за кошт ахвяраванняў на дапамогу пацярпелым)
Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада. Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну. "Я разумею, што там месцаў больш, бо будынак Першамайскага суду стары", сказаў "Свабодзе" намесьнік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

Паводле Стэфановіча, пакуль ніхто не казаў, што суд будзе закрытым.
Лукашэнкаўцы не рашыліся знізіць курс нават да 8000. Дэвальвацыя дасягнула 190% ад пачатку года. Аб’ём таргоў быў невялікім. Напрыклад, папярэдняя прапанова даляра складала $23,188 мільёна, попыт — $19,532 мільёна. У выніку аб’ём таргоў склаў $23,165 мільёна. * * * Cярэдні заробак у Беларусі апусціўся ніжэй за $230. З улікам абвешчанага росту тарыфнай стаўкі першага разраду заробак можа падрасці, але, відаць, не перавысіць 300 даляраў да канца года. * * *
Бюст Максіма Багдановіча усталююць у Гродне ў гонар 120-годдзя з дня нараджэння паэта. Як распавёў начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін, ужо распрацаваная неабходная дакументацыя, у бліжэйшы час абвесцяць конкурс на найлепшы праект бюста. Вызначанае і месца яго ўсталёўкі - гарадскі парк імя Жылібера. Гэта як раз непадалёк ад дома, дзе жыла сям'я паэта.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ мае намер правесці ў Минску два шэьця і два мітынгі, прысвечаныя Дню памінання продкаў "Дзяды". Адказны сакратар Управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ў Мінгарвыканкам і Мінскі абласны выканаўчы камітэт пададзеныя заяўкі на правядзенне шэсця 30 кастрычніка да ўрочышча Курапаты.
Відаць, бадай у кожнай беларускай вёсцы захаваліся яшчэ жыхары, якія маюць у сваіх куфрах нешта самабытнае альбо, яшчэ лепш, самі ўмеюць ствараць нешта самабытнае. Колькі такіх людзей у Беларусі і што ім рабіць са сваімі скарбамі і здольнасцямі, каб ні тое, ні другое не знікла, не згубілася, а ў аўтэнтычным выглядзе перайшло ў спадчыну да новай генерацыі беларусаў? Відаць, бадай у кожнай беларускай вёсцы захаваліся яшчэ жыхары, якія маюць у сваіх куфрах нешта самабытнае альбо, яшчэ лепш, самі ўмеюць ствараць нешта самабытнае.
Мастак, паэт і дызайнер Міхал Анемпадыстаў вырашыў разабрацца, чаму беларусаў калісьці дражнілі бацвіняжамі, потым звалі бурачкамі, а пасля — бульбашамі. Караняплодам, што растуць на тэрыторыі Беларусі, і прысвечаная ягоная выстава UNDER GROUND, што адкрылася 14 кастрычніка ў Мінску.
На разглядзе ў палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу знаходзіцца законапраект аб змяненнях і дапаўненнях у закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Як паведаміў член Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алег Кот, праект закона не будзе прыняты ў аўтарскім варыянце, ён можа зведаць істотныя змены. Законапраект паступіў дэпутатам 30 верасня, зараз накіраваны на разгляд ва ўсе пастаянныя камісіі і галоўнае экспертна-прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама зацікаўленым дзяржаўным органам.
Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову.
Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны распаўсюдзіла заяву з нагоды закрыцця адзінай беларускамоўнай дзіцячай газеты “Раніца” . ТБМ заклікае грамадзян Беларусі звяртацца да ураду краіны з патрабаваннем аднавіць выхад газеты. Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны распаўсюдзіла заяву з нагоды закрыцця адзінай беларускамоўнай дзіцячай газеты “Раніца” . ТБМ заклікае грамадзян Беларусі звяртацца да ураду краіны з патрабаваннем аднавіць выхад газеты. Тэкст заявы:
Фестываль AD.NAK! перарос сябе ў межах МКАД і распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый. Шэсце, а дакладней, аўтапрабег фестывалю па краіне стартаваў 13 кастрычніка ў Горадні. Фестываль AD.NAK! перарос сябе ў межах МКАД і распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый. Шэсце, а дакладней, аўтапрабег фестывалю па краіне стартаваў 13 кастрычніка ў Горадні.
Новы зборнік вершаў Рыгора Барадуліна пад назвай «Аніма» выйшаў у выдавецтве мінскага касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). Складальнікамі кнігі выступілі ксёндз-пробашч касцёла, кандыдат гістарычных навук і магістр тэалогіі Уладзіслаў Завальнюк і Ала Сакалоўская, якая таксама з’яўляецца рэдактарам зборніка. «Аніма» (на лаціне — душа) стала дзясятай кнігай вершаў Барадуліна, якую Чырвоны касцёл выдаў за апошнія шэсць гадоў.
Праект «Беларусь у тварах» – вынік амаль дзесяцігадовай працы Джона Кунстадтэра, прэзентаваны ў Народным фотаклубе «Мінск». Куратар праекту Алена Шаліма прадставіла Джона і яго працы:
Папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» дэпутаты Палаты прадстаўнікоў надзвычай апэратыўна прынялі 3 кастрычніка адразу ў абодвух чытаньнях. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Палаты. Папраўкі былі распрацаваныя пасьля пасьпяховых летніх маўклівых акцыяў пратэсту. Праект зьменаў у закон, падрыхтаваны Саветам Міністраў, прадугледжвае неабходнасьць дазволу ня толькі на масавыя дзеяньні, але і на бязьдзейнасьць.
Вечарам 1 кастрычніка вызвалены Дзмітрый Ус, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Як паведаміла БелаПАН яго жонка Яўгенія, ён знаходзіцца дома, адпачывае. Паводле слоў Яўгеніі Ус, мужа вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні, які нібыта быў падпісаны 1 кастрычніка каля 19.00.
"Напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства ягоныя арганізатары пайшлі на беспрэцэдэнтныя дыскрымінацыйныя меры ў дачыненьні да Беларусі", - гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі. МЗС пералічвае тое, што на думку афіцыйнага Менску зьяўляецца фактамі дыскрымінацыі.
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2012 годзе стане Нясвіж. Такое рашэнне было прынята 28 верасня на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Выбіраючы культурную сталіцу Беларусі 2012 года, члены калегіі ставілі мэту прастымуляваць горад да стварэння максімальна развітой культурнай і турыстычнай інфраструктуры, якая на працягу наступных дзесяцігоддзяў будзе працаваць на карысць горада і краіны, заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Афіцыйны Менск прызначыў сваім прадстаўніком на саміце амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. "Калі фармат удзелу або статус Віктара Гайсёнка будуць неяк абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце". Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з публікацыяй Польскага агенцтва друку са спасылкай на заяву прэс-сакратара МЗС Польшчы.
Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, і праваабаронца Алена Танкачова правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды сытуацыі вакол палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча. Ірына Халіп мела размову з адвакатамі пасьля таго, як тыя сустракаліся з Саньнікавым. Са словаў Халіп, Саньнікаў заявіў: ратуйце Дашкевіча любымі шляхамі, інакш ён загіне.

У Віцебскім цэнтрале Саньнікаў знаходзіўся ў адной камэры з Дашкевічам. Дашкевіч выглядае вельмі кепска, схуднелы і змарнелы.
У канцы кастрычніка тэлеканал “8 канал” прадставіць праект “Размаўляем па-беларуску”, паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ “8 канал” Пётр Чарнаморац 27 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, на працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў, на беларускай мове. Карціны перакладзеныя і агучаныя “8 каналам”. У іх ліку серыял “Анём і мячом” фільмы “Вяселле”, “Новыя амазонкі”, “Мішкі” і інш Мэта праекта — падтрымаць беларускую мову.
Гурт «Мумий тролль», прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Кантрабанды» з альбома «8». Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі, — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва. Гурт «Мумий тролль», прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Кантрабанды» з альбома «8».
Кіраўнік гарадзкога аргкамітэту ў справе правядзеньня Народнага сходу Васіль Палякоў наведаў ізалятар, каб перадаць галадоўнікам Зьмітру Шаўчэнку, Кастусю Жукоўскаму і Андрусю Цянюту сьвежыя газэты і сокі. "Мне паведамілі, што дакладна галадаюць Шаўчэнка й Жукоўскі, а Цянюта, наколькі я зразумеў, не. Пра Цянюту нічога пэўнага не паведамілі", — заявіў Палякоў.

Адміністрацыя ізалятара пра стан здароўя арыштаваных інфармацыі не дае. Дзяжурны, у сваю чаргу, не адмаўляе і не пацьвярджае галадоўку траіх арыштаваных.

Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала для праекту "Будзьма! Тузін.
«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» зноў змяняе фармат правядзення акцый. 28 верасня арганізатары вырашылі прымеркаваць «вечар апладысментаў» да матча БАТЭ-«Барселона». У выніку нібыта мае атрымацца «ноч апладыментаў». Адзін з каардынатараў суполкі Антон Скарына апублікаваў наступны план:
У Вашынгтоне адбылася прэзэнтацыя дакладу “Democratic Change in Belarus: A Framework for Action” (“Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамкавая праграма дзеяньня”).
Сёння сябры грамадска-кансультацыйнай Рады пра Адміністрацыі прэзідэнта атрымалі ліст аб скасаванні гэтай структуры. Ліст прыйшоў за подпісам кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея. «Аналізуючы сітуацыю, што склалася ў апошні час вакол Рады, бачу, што яе праца не можа быць па-сапраўднаму плённай у атмасферы абвінавачванняў у тым, што гэтая структура цалкам падкантрольная ўладзе, што сябры Рады — гэта прызначэнцы Адміністрацыі прэзідэнта і гэтак далей», — напісаў Макей.
Беларусь набліжаецца да сітуацыі, калі ўзровень заработных плат насельніцтва адпавядае прадукцыйнасці працы. Пра гэта заявіў 22 верасня на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка. Ён адзначыў, што сёлета атрымліваецца дасягаць адпаведнасці паміж велічынёй заработных плат і прадукцыйнасцю працы. "Калі ў пачатку года разрыў паміж прадукцыйнасцю працы і ўзроўнем заработных плат складаў каля 20%, то цяпер ён скараціўся да 2,9%.
Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребеденьги» ў «грошы – злыя вошы». Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребе
У сераду, 21 верасня, "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" планавала правесці чарговую акцыю маўклівага пратэсту. Аднак яна не сабрала вялікай колькасці ўдзельнікаў. Аб якіх-небудзь затрыманнях не паведамляецца. Толькі ў Гомелі за паўгадзіны да пачатку акцыі затрымалі апазіцыйнага актывіста Канстанціна Жукоўскага. У Салігорску ўжо ў 19:26 міліцыя пакінула месца меркаваных пратэстаў. У Мінску найбольшая колькасць людзей сабралася каля рэстарана Макдональдс ля ГУМа. Асноўную масу тых, хто сабраўся складалі журналісты.
Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сусветна вядомы джазавы калектыў Leon Gurvitch Project запісаў свой першы аўтарскі твор па-беларуску «Акіян у цішы», перакладзены Алесем Камоцкім. Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сусветна вядомы джазавы калектыў Leon Gurvitch Project запісаў свой першы аўтарскі твор па-беларуску «Акіян у цішы», перакладзены Алесем Камоцкім. Заснавальнік гурта, піяніст Леон Гурвіч, з’ехаў з роднага Мінска ў 22 гады.
Арганізатары "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" 20 верасня распаўсюдзілі спіс патрабаванняў беларускім уладам. "Улічваючы сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, змяніць трэба амаль усё. Толькі выканаўшы патрабаванні народа, штосьці можа змяніцца", - заяўляюць "сеціўныя рэвалюцыянеры". "Мы патрабуем ад уладаў, каб яны далі людзям магчымасць самім вызначаць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Яны павінны зразумець, што мы жывем у адной краіне. Час перастаць жыць у доўг і хлусіць сваім людзям", - гаворыцца ў заяве арганізатараў "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі".
Расійскі рок-гурт з Екацерынбургу ўпершыню за 22-гадовую гісторыю наважыўся на моўны эксперымент і запісаў па-беларуску свой новы хіт «Апошні дзень Зямлі» са свежага альбома «Сделано в темноте» ў перакладзе Уладзя Лянкевіча. Лідар каманды Сяргей Бабунец меркаваў, што будзе нескладана, улічваючы падабенства беларускай і расійскай моваў. Але хутка прызнаў сваю памылку і быў у кроку ад таго, каб адмовіцца ад удзелу ў праекце «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2».
Цяпер партрэты класікаў можна пабачыць не толькі ў школьных кабінетах беларускай мовы і літаратуры, але і на вітрынах фірменных крам вядомага беларускага вытворцы жаночай бялізны? Крама на вуліцы Маскоўскай. Два манекены, апранутыя ў какетлівыя споднія камплекты, стаяць на фоне плаката з Янкам Купалам і яго вершам пра каханне: Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
Спявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які набыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне-2009» запісаў для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Europe’s Skies».
18 верасня пасля цяжкай хваробы памерла Галіна Сямдзянава — вядомы апазіцыйны палітык, дэпутат ад БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі XII склікання. Пра гэта паведаміў у сваім блогу Вінцук Вячорка, былы старшыня Партыі БНФ, член аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух". 18 верасня пасля цяжкай хваробы памерла Галіна Сямдзянава — вядомы апазіцыйны палітык, дэпутат ад БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі XII склікання. Пра гэта паведаміў у сваім блогу Вінцук Вячорка, былы старшыня Партыі БНФ, член аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух".
19 верасня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь і зацвердзіла ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Галіна Сямдзянава ўнесла сцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 г 19 верасня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь і зацвердзіла ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.
У мінскім Доме правасуддзя аднавілася слуханне крымінальнай справы аб тэракце на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка.  
Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» спявачка і фотамадэль Марыя Тарасевіч запісала беларускамоўную версію адной са сваіх ранніх песняў «Сонейка». У 16 гадоў яна паехала з роднага Мінска скараць свет. І дасягнула свайго: Марыя зрабіла ашаламляльную кар’еру ў мадэльным бізнэсе, стала зоркай Playboy і тварам сусветна вядомых брэндаў, а паралельна дасягнула поспеху ў музыцы. Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» спявачка і фотамадэль Марыя Тарасевіч запісала беларускамоўную версію адной са сваіх ранніх песняў «Сонейка».
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 11 вызваленых фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, указ аб памілаванні якіх Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 верасня, "кіруючыся прынцыпамі гуманнасці". Паводле інфармацыі сваякоў вызваленых, а таксама паводле даных праваабаронцаў, на волю 14 верасня выйшлі:

Павел Вінаградаў — быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Фёдар Мірзаянаў — адбываў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Папулярны R&B-выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску. Для праекта «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» Макс Лорэнс выканаў песню «Зрывае дах» — беларускую версію свайго дэбютнага сінгла «Схожу с ума», які прынёс яму шырокую вядомасць у Расіі ды Украіне.
Адзін з самых паспяховых альтэрнатыўных гуртоў Расіі 5diez (#####) запісаў для праекта «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» беларускую версію сваёй песні «Дождж» — аднаго з галоўных хітоў з іх пятага па ліку альбома «Пандемия», выдадзенага асобным сінглам. Па-беларуску тэкст пераасэнсаваў літаратар Сяргей Балахонаў. Адзін з самых паспяховых альтэрнатыўных гуртоў Расіі 5diez (#####) запісаў для праекта «Будзьма!
Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ № 409 "Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь", паведамляе прэс-служба прэзідэнта. У адпаведнасці з дакументам для стварэння Следчага камітэта будзе выдзелены следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
«Пагадненне дасягнута 12 верасня «ў мэтах стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку», — паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Румас.
Адны з самых яркіх прадстаўнікоў шведскага электра-попа запісалі сваю першую песню па-беларуску для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Песня мае назву «Апошняе сонца». Музыкі прызнаюцца, што падчас яе стварэння ім давялося працаваць і думаць па-новаму. Адны з самых яркіх прадстаўнікоў шведскага электра-попа запісалі сваю першую песню па-беларуску для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».
Увечары 10 верасня ў музейным комплексе «Дудуткі» адбыўся пажар. Як паведамілі «Нашай Ніве» на гарачай лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пажар здарыўся ў двухпавярховым будынку музея — гарэлі драўляныя бэлькі і страха. Ад агню пацярпела каля 600 квадратных метраў плошчы. Пацярпелых няма.
11 верасьня ў Менскім ДК Трактарнага заводу прайшла канфэрэнцыя “Незалежнасьць: здабыткі і пэрспэктывы”, прысьвечаная 20-годзьдзю наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Калі абмяркоўвалася пэнсійная рэформа, імпрэза была перарваная – у залі адключылі сьвятло. Канфэрэнцыя была заплянаваная да 17-й гадзіны, адпаведна да гэтага часу была арэндаваная заля. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак зьявіўся невядомы (не прадставіўся і нічога не тлумачыў), які адключыў электрычнасьць у залі.
Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” класік амерыканскай літаратуры Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў “Маска Чырвонае Смерці”, які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску. Атрымаць аўтограф аднаго з найвыбітнейшых пачынальнікаў дэтэктыву і хорар-фікшну, аматара гратэскаў і галаваломак, песняра арніталагічнай паэзіі можна будзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.

Пра кнігу:
Першы шоўмэн на беларускай рок-сцэне Алег «Джагер» Мінакоў, які зрабіў сабе кар’еру ў бельгійскім шоў-бізнесе, прадстаўляе ў праекце «Будзьма! Тузін.
З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.
Новы мінскі Цэнтральны аўтавакзал, які будуюць з 2007 года і адкрыюць днямі, аформлены цалкам на рускай мове. У адрозненне ад суседняга чыгуначнага вакзалу, шыльды на якім беларускамоўныя. Папярэдні будынак Цэнтральнага аўтавакзалу, пабудаваны ў 1962 годзе, таксама быў аформлены па-беларуску.
Украінскі гурт «Воплі Відаплясава» запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію аднаго з сваіх галоўных хітоў. «Краіну мрой» на беларускую мову пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч.
У сераду, у 15:05, пасля вылету з Яраслаўля ў Мінск разбіўся самалёт ЯК-42 з камандай ХК «Лакаматыў» на борце. Загінулі 43 чалавекі з 45: увесь асноўны склад каманды, трэнеры, члены экіпажа. Сярод загінулых беларускія хакеісты — Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (1980 года нараджэння), сын вядомага хакеіста Івана Крываносава. «Лакаматыў» ляцеў у Мінск, дзе 8 верасня меўся згуляць матч чэмпіянату КХЛ з мінскім «Дынама».
Памятны знак да 500-годдзя прадастаўлення Навагрудку магдэбургскага права адкрыюць у райцэнтры 10 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Навагрудскага райвыканкама. Першая сталіца Вялікага княства Літоўскага адзначыць юбілей 9-10 верасня. Старт мерапрыемствам дасць міжнародная навуковая канферэнцыя, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія вучоныя-гісторыкі, супрацоўнікі музейных устаноў рэспублікі, краязнаўцы, а таксама вучоныя з Польшчы і Германіі. У гісторыка-археалагічным музеі пройдзе выстаўка старых фотаздымкаў.
Рух «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» абвясціў умовы першай восеньскай акцыі маўклівага пратэсту. Першая такая акцыя адбудзецца ў сераду 21 верасня. Плануецца, што ў гэты дзень з 19.00 да 20.00 цэнтральныя праспекты ўсіх буйных беларускіх гарадоў павінны запоўніцца «людзьмі, якія мірна гуляюць і не ажыццяўляюць ніякіх супрацьпраўных дзеянняў».
У гэты дзень у 1933 годзе савецкая і польская дзяржава абмянялася беларускімі палітвязнямі. Абмен такі быў не адзін, але гэты — самы славуты , бо апісаны ў літаратуры.   З Салаўкоў быў вызвалены і адпраўлены ў Польшчу, у склад якой тады ўваходзіла Заходняя Беларусь, драматург Францішак Аляхновіч. У СССР з канцлагера ў Бярозе-Картузскай перасылалі грамадоўца і навукоўца Браніслава Тарашкевіча. Злачынцамі яны лічыліся за палітычную ці культурную дзейнасць на карысць свайго краю, якая не ўкладалася ў ідэалогію дзяржаў, між якімі тады была падзеленая Беларусь.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. Гэта лагічны працяг паспяховага праекту, распачатага два гады таму, які ў гэтым годзе перарос межы Беларусі і стаў міжнародным.
На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”. На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”.
“Я і сам заспяваў на беларускай мове. Напрыклад, песня "Країна мрій" перакладзеная на беларускую і хутка будзе прэзентаваная слухачу”, – прызнаўся ўкраінскі спявак на фольк-фэсце “Камяніца”. Фестываль прайшоў у Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (Менскі раён) і сабраў некалькі тысячаў гасцей усіх узростаў.
«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» абяцае вярнуцца ў сярэдзіне верасня. Маўклівыя акцыі пратэсту маюць ізноў адбыцца 21 верасня, паведамляюць арганізатары «маўклівых рэвалюцый» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Відаць, што арганізатары вагаліся. З аднаго боку, на аватарцы суполкі напісаная дата 21 верасня. З іншага — раней меркавалася, што масавая акцыя пратэсту ва ўсёй краіне адбудзецца 14 верасня, а 19-й гадзіне. Месца збору застаецца нязменным: цэнтральная плошча горада.
Помнік маладому Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах на Алеі пісьменства.
"Прымусіць уладу да перамоў з грамадствам могуць толькі патрабаванні масавых народных сходаў", лічыць нацыянальны аргкамітэт па правядзенні Народнага сходу. "8 кастрычніка грамадзяне Беларусі ў многіх гарадах збяруцца на народныя сходы, дзе абмяркуюць і выставяць свае прапановы і патрабаванні да ўлады. Народныя сходы пройдуць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", — гаворыцца ў распаўсюджанай 1 верасня заяве за подпісам сустаршыняў нацыянальнага аргкамітэта Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча.
Увечары 1 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ чатырох палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін. Паведамляецца, што гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні. Жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла, што а 19-й гадзіне тэлефанавала ў калонію, дзе ёй паведамілі аб вызваленні Алеся. Яго адпусцілі ў 18:00 1 верасня. Кіркевіч сядзеў у Наваполацкай калоніі.
Дэлегацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 22 жніўня перадала гуманітарную дапамогу Нясвіжскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў вёсцы Асмолава Нясвіжскага раёну Мінскай вобласці. Святары і вернікі БАПЦ азнаёміліся з умовамі жыцця насельнікаў інтэрнату, якіх там знаходзіцца каля 230 чалавек, і адслужылі малебен за беларускі народ. Дапамогу для інтэрнату  сабрала Парафія Св. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Таронта (Канада).  
Жарт наконт таго, што курс даляра ў Беларусі залежыць выключна ад нумара месяца, аказаўся прарочым. Менавіта 1 верасня курс продажу даляра на сайце Пракапові.ч перайшоў мяжу ў 9000 рублёў. Дэвальвацыя беларускага рубля дасягнула 300% ад пачатку года. Разам з тым, курс куплі яшчэ падцягваецца да гэтай адзнакі. З улікам гэтага можна меркаваць, што, сярэдні курс знаходзіцца на ўзроўні 8850-8900 рублёў. Віленскія абменнікі працуюць з курсамі 8200-8300/9200-9640. Такім чынам, сярэдні курс і ў іх ушчыльную падабраўся да 8900-9000 рублёў.
Беларускі пісьменнік і перакладчык з Беластока Ян Максімюк выпусціў новую кнігу літаратурна-крытычных эсэ і ўспамінаў "Словы ў голым полі": Прэзентацыя кнігі адбудзецца 6 верасня (аўторак) у кнігарні ЛогвінаЎ.
Рыначны курс беларускага рубля будзе вызначаны ў сярэдзіне верасня на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Усім, хто жадае купіць валюту, — ад чаго аж стогне наша насельніцтва, асабліва ў Мінску — такая магчымасць будзе дадзеная", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Адзначаецца гэты дзень з ініцыятывы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, які звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам даць больш сур’ёзную ўвагу адной з найбольш складаных гуманітарных праблем, якія ўзнікаюць падчас узброеных канфліктаў. Традыцыю адзначэньня Дня зніклых без вестак 30 жн
Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" прэзентуе новы праект – гукавую гульню "Перашкоды і націскі", якая ўяўляе сабой творчае спаборніцта паміж пісьменнікам і музыкай. Чытае свае творы беларускі пісьменнік з Швецыі Дзмітры Плакс, за музыку і перашкоды адказвае лідар гурту  "Drum Exctasy" Філ Чмыр.
Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. «Лічу, што беларускамоўных кніг у нашай краіне павінна выдавацца не менш чым 50%, а можа і больш. Значыць, мы мала працуем над прапагандай беларускай мовы, выдаўцы не зацікаўлены ў выданні беларускамоўных кніг», — сказала яна. У той жа час Ананіч адзначыла, што «цяпер вельмі добра купляецца беларускамоўная кніга».
Каля 30 тэатральных калектываў Беларусі падавалі заяўкі на ўдзел у конкурсе Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Шляхам галасавання адборачная камісія вызначыла 12 спектакляў-намінантаў, якія падрыхтавалі да ўдзелу ў конкурсе восемь мінскіх тэатраў і чатыры рэгіянальныя.
Нацыянальны банк Беларусі прапануе банкам на рынках і ў гандлёвых цэнтрах працаваць толькі на куплю валюты для яе наступнага продажу на сацыяльна значныя мэты. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў разасланым у банкі лісце. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, банкам рэкамендавана разгледзець пытанне аб ажыццяўленні іх асобнымі абменнымі пунктамі і касамі, размешчанымі на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў, аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты.
У сацыяльных сетках працягваецца кампанія ў абарону беларускай мовы. У бліжэйшы чацвер, 25 жніўня, адбудзецца флэш-моб. Падставай стала мэтанакіраваная замена беларускамоўных шыльдаў з назвамі населеных пунктаў на рускамоўныя ў Глыбоцкім, часткова Шаркоўшчынскім і Ушацкім раёнах Віцебшчыны. Раней на зварот ТБМ Глыбоцкі райвыканкам даў фармальную адпіску. Паколькі прыватныя звароты і зварот грамадскай арганізацыі ў мясцовыя органы не паўплывалі на сітуацыю, то ў чацвер адбудзецца масавая атака лістамі адпаведных структур.
Беларусь лічыць рашэньне ўраду ЗША аб увядзеньні санкцый адносна беларускіх прадпрыемстваў неправамерным крокам і ў адказ замарожвае сумесныя праекты па абмене высокаўзбагачаным ядзерным палівам, заяўляе МЗС Беларусі.

Прэсавага сакратара беларускага МЗС цытуе “Интерфакс-Запад”.
Сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно заявіў пра закрыцьцё ў Беларусі яшчэ 65 школ. Чыноўнік паведаміў, што зачыняюцца ў асноўным так званыя малакамплектныя школы, дзе, па яго словах, цяжка арганізаваць якасны навучальны працэс. На тое, што пераважная большасьць ліквідаваных школ — беларускамоўныя, спадар Фарыно ўвагі не зьвярнуў...
У чацвер 18 жніўня журналістка Ірына Халіп наведала Наваполацкай калоніі свайго мужа, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Спн.Ірына расказала карэспандэнту «НН», як прайшло спатканне.

«Я не пазнала яго. Першая думка была, што адміністрацыя калоніі прывяла да мяне нейкага чужога дзядзьку. Ён паголены — без барады, вусоў, лысая галава. Выліты Брус Уіліс»,
Муж чыноўніцы Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшры Бярнацене, якая прымала канчатковае рашэньне аб перадачы інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, мае адвакацкую кантору ў Беларусі. Паводле інфармацыі парталу delfi.lt, пра гэта было паведамлена ў выпуску навінаў літоўскага тэлеканалу TV3.

Паводле інфармацыі TV3, у сувязі з гэтым накіраваны зварот ва Ўрадавую камісію службовай этыкі, каб высьветліць, ці ў гэтым выпадку не былі зьмешаныя грамадзкія і прыватныя інтарэсы.
Каля 500 чалавек падпісалі асабістыя паручальніцтвы за вызваленне Алеся Бяляцкага, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі Шырын Эбадзі. Акцыя распачатая беларускімі праваабаронцамі працягваеца, да яе актыўна далучаюцца таксама і гродзенцы - кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.
Брэсцкая арганізацыя камапаніі "Гавары Праўду!" пачала збор подпісаў за будаўніцтва пешаходнага памежнага пераходу "Варшаўскі мост" і за садзейнічанне ажыццяўленню малога памежнага руху.

Подпісы плануецца накіраваць у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, а таксама ў Брэсцкі Савет дэпутатаў.

Як адзначае адзін з заснавальнікаў аргкамітэту па стварэнню рэспубліканскай арганізацыі "Гавары Праўду!" Уладзімір Вуек, подпісы могуць на справе дапамагчы рэалізацыі малога памежнага руху:
3 верасня пад Мінскам  адбудзецца фолк-фэст "Камяніца". Гэтым разам мерапрыемства  ўзначаляць беларускія  гурты "Троіца", Osimira, а таксама лідэр  украінскай рок-группы "Воплі  Відаплясава" Алег  Скрыпка. Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею.
Жыхара Мазыра Міхаіла Караткевіча асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы, УКантакце, аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.

Ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле "парушэнне парадку правядзення масавага мерапремства" і атрымаў штраф у памеры 3 базавых велічынь. Акалічнасці гэтага прэцэндэнту тлумачыць правабарнца Леанід Судаленка:
Заплянаваны на 19 жніўня ў менскай кавярні Loft канцэрт гурта Neuro Dubel не адбудзецца.

Кіраўніцтва кавярні выклікалі ў адміністрацыю раёна і ў добраахвотна-прымусовай форме папрасілі падумаць, ці праводзіць гэтае мерапрыемства, паведаміў БелаПАН арганізатар канцэрту Павал Кашырын.

Лідэр гурта Аляксандар Кулінковіч зьвязвае адмену канцэрту з існаваньнем у Беларусі так званых чорных сьпісаў дзеячаў культуры, чые выступы на публіцы і ў СМІ непажаданыя:
Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра зніжэнне цэнаў на газ для Беларусі з 2012 года напярэдадні прыватызацыі «Белтрансгаза».
У Беларусі рыхтуецца рашэньне аб чарговым падвышэньні цэнаў на нафтапрадукты ў сярэднім на 3%.
Пра гэта агенцтву Прайм-ТАСС паведамілі ў профільным ведамстве. Апошні раз цэны падвышаліся 21 ліпеня — таксама на 3%.

“Рашэньне аб павышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку можа быць прынята яшчэ ў жніўні”, — сказаў суразмоўца. "Радыё Свабода"  
У ноч з 14 на 15 жніўня ў Беларусь не ўпусьцілі польскага дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальского. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва РАР.

Інцыдэнт здарыўся на пункце перасячэньня мяжы Тэрэспаль-Брэст. Палітыка вывелі зь цягніка і адвялі ў зону памежнага кантролю, дзе спадару Мігальскаму паведамілі, што яго ня ўпусьцяць у Беларусь. Пры гэтым яму не далі адказу на пытаньне аб прычыне такога рашэньня.
Тэрмін утрыманьня Алеся Бяляцкага пад вартай падоўжаны яшчэ на два месяцы, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на праваабаронцу Тацьцяну Равяка.
13 жніўня на волю выйшлі прынамсі васьмёра зь дзевяці памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам вязьняў, якія адбывалі тэрміны за ўдзел у падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году. Сярод іх Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Уладзімер Яроменак, Яўген Сакрэт, Віталь Мацукевіч, Аляксандар Квяткевіч.
55 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года, пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Якуб Колас. Аўтар шэдэўраў, педагог, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас. 15 жніўня а 15-й гадзіне на Вайсковых могілках сталіцы адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка песняра. Удзел у ім возьмуць нашчадкі Якуба Коласа, грамадскія дзеячы. Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да жалобнай імпрэзы З павагай, музейцы-коласаўцы    
Сталі вядомыя імёны некаторых удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года, памілаваных кіраўніком дзяржавы. Усе яны адбывалі пакаранне ў Бабруйскай калоніі, паведамляе праваабарончы сайт www.spring.org. Сярод іх — Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад адбыцьця пакараньня 9 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Рашэньне аб памілаваньні прынята на падставе просьбаў асобаў, з улікам таго, што яны асэнсавалі проціпраўны характар сваіх дзеяньняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся, гаворыцца ў паведамленьні.

Прозьвішчы памілаваных не паведамляюцца.  
Міністэрства адрэагавала на звароты праваабаронцаў у ААН. Міністэрства юстыцыі паабяцала Беларускаму Хельсінскаму камітэту «больш жорсткія меры адказнасці» ў выпадках «далейшых парушэнняў дадзенай арганізацыяй патрабаванняў заканадаўства». Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце Мінюста.
Фестываль "Памяці Мікалая Набокава" пройдзе 27-28 жніўня ў замкавым комплексе Мір і гарадскім пасёлку Любча, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі. Адбудуцца канцэрты твораў Мікалая Набокава ў выкананні вядомых беларускіх музыкантаў, будуць дэманстравацца відэафільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.
4-серыйную стужку "Бліндаж" здымае рэжысёр Аляксандр Гарноўскі. У аснову фільма легла аднайменная аповесць класіка беларускай літаратуры. Сцэнар паводле быкаўскай аповесці напісала Зоя Кудра, вядомая па такіх серыялах, як "Ліквідацыя", "Курсанты", "Мяжа: Таёжны раман". Здымкі міні-серыяла завершацца ўжо 4 верасня, паведамляе "Беларускі партызан".
Хакерская група Anonymous, якая ўзламала серверы італьянскай паліцыі, апублікавала дакументы, згодна з якімі шырокамаштабная схема паставак зброі з Беларусі ў арабскія краіны вядзе да двух тэрарыстычных груповак - Tehrik-e-Taliban Pakistan і Lashkar-e-Taiba, якія базуюцца ў Пакістане. У МЗС РБ ужо абверглі гэтую інфармацыю. Паводле дадзеных, размешчаных на шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, кампанія "Белтэхэкспарт" пастаўляе зброю тэрарыстам праз Сірыю і Курдыстан, а плацяжы праводзяцца праз ліванскі Fransabank і іранскі банк Tejarat.
Літоўскія дэпутаты прапануюць стварыць міжведамасную рабочую групу для расследавання інцыдэнта з рахункамі беларускіх праваабаронцаў. Такая прапнова ўтрымліваецца ў рэзалюцыі, прынятай 9 жніўня ў Вільнюсе на пазачарговым пасяджэнні камітэта па міжнародных адносінах. Напярэдадні пасяджэння старшыня камітэта Эмануэліс Зінгерыс заявіў: "Мы павінны абавязкова высветліць, хто зрабіў такі сорам Літве і перадаў рэжыму ў Беларусі інфармацыю аб дэмакратах гэтай краіны".
Цяпер практычна ўсю інфармацыю што да кнігі выбраных твораў Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці” і пытанняў яе набыцця можна знайсці на сайце knihi.prajdzisvet.org.
“Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць! Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Адзін са старэйшых у краіне музеяў "Музей Беларускага Палесся" адзначае 85 годдзе з моманту адкрыцця. У Беларусі налічваецца ўсяго чатыры музеі, якія маюць стогадовую гісторыю працы. Адзін са старэйшых у краіне музеяў "Музей Беларускага Палесся" адзначае 85 годдзе з моманту адкрыцця. У Беларусі налічваецца ўсяго чатыры музеі, якія маюць стогадовую гісторыю працы.
Рэдакцыя  "Народнай Волі" мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — так пастанавіў Вышэйшы гаспадарчы суд. Рэдакцыя не зьбіраецца абскарджваць прысуд, паведамляе "Наша Ніва".
Наталля Радзіна, рэдактарка сайта Хартыя’97, раскрыла ўсе падрабязнасці сваіх уцёкаў з Беларусі. «Мой шлях у Еўропу доўжыўся роўна 4 месяцы, — піша яна. — Такі працяглы шлях тлумачыцца проста — у турме КДБ мне не вярнулі пашпарт. Хоць гэта зусім незаконна — пры вызваленні пад падпіску аб нявыездзе да суда абвінавачванаму абавязаны вярнуць яго дакументы».
Намеснік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткевічус паведаміў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі з нагоды арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, што міністэрства перадало беларускім ўладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі. Вайткевічус сказаў, што паміж Беларуссю і Літвой існуе дамова, паводле якой такая інфармацыя павінна прадастаўляецца паводле запыту кожнай з краінаў. Паводле віцэ-міністра, сёлета Літва перадала для Беларусі інфармацыю пра 400 чалавек, а Беларусь для Літвы перадала падобнай за інфармацыі пра 500 чалавек.
Адноўлены алтар 5 жніўня асьвеціць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пяць гадоў таму алтар амаль цалкам згарэў пры пажары, які паводле афіцыйнай вэрсіі адбыўся ад кароткага замыканьня.  
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ўзяты пад варту. Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка, Бяляцкі затрыманы на трое сутак у якасці падазронага па крымінальнай справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад уплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).
Пра тое, што ў цывільным па серадах працавалі сілавікі, заявіў старшыня УУС Берасцейскага аблвыканкаму Уладзімір Сычэўскі. Паводле чыноўніка, падчас «народных гулянняў» па серадах міліцыя працавала строга ў межах закону. «Нікога з затрыманых міліцыянты не зневажалі. Людзі ў цывільным адзенні – гэта супрацоўнікі міліцыі. Як рыхтаваліся да сваёй працы арганізатары акцыі, гэтак сама рыхтавалася і міліцыя. У апошніх акцыях пераважна былі задзейнічаныя групы ў складзе афіцэра і двух сяржантаў», - распавёў спадар Сычэўскі.
Гэтая прыгожая маладая мама яшчэ ніколі не брала на рукі сваіх дзяцей — сына і дачку, не ўсміхалася ім, не бачыла іх першых крокаў. Праз недагляд дактароў Глафіра Вінарская перажыла пры родах клінічную смерць і пасля гэтага ўжо два гады знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Гэтая прыгожая маладая мама яшчэ ніколі не брала на рукі сваіх дзяцей — сына і дачку, не ўсміхалася ім, не бачыла іх першых крокаў.
3 жніўня ў Дрыбіне і Горках (Магілёўская вобласць) прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі пікета ў падтрымку лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча.
Сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зьвяртаюцца па дапамогу ў стварэньні віртуальнага архіву камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Зараз вядзецца праца па пошуку і сканаваньні дакумантаў і фатаздымкаў рэпрэсаваных беларусаў у ГУЛАГу,  а таксама фатаграфаваньні і апісаньні прывезеных адтуль рэчаў, што захаваліся ў нашых суайчыньнікаў.
У Беларусі плянуецца забараніць арганізацыю масавых акцый праз інтэрнэт без дазволу ўладаў. Пра гэта ў інтэрвію БелТА заявіў намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Анатоль Глаз. "Магчыма, каб адысьці ад дваякай трактоўкі, мае сэнс забараніць ініцыяваньне правядзеньня масавых мерапрыемстваў праз сацыяльныя сеткі. Усякая публікацыя заклiкаў будзе лічыцца парушэньнем закона. Пакуль гэта толькі магчымыя варыянты.
У Беларусі з 1 студзеня 2012 года ствараецца Следчы камітэт, які будзе знаходзіцца ў падпарадкаванні прэзідэнта Беларусі. Такое рашэнне было прынята 2 жніўня на нарадзе па пытанню ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "З 1 студзеня 2012 года Следчы камітэт павінен быць забяспечаны неабходнай нарматыўна-прававой базай. І ў арганізацыйным плане, і ў кадравым усё павінна быць выбудавана і прадумана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ці для ўсіх захаваецца магчымасць купіць валюту на аплату адукацыі пасля выказвання Лукашэнкі пра вучобу з мэтай папаўнення 5 калоны? Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з новай старшынёй Нацбанка Надзеяй Ермаковай закрануў пытанне продажу валюты на аплату замежнай адукацыі. "Мы дамаўляліся аб тым, што Ашчадны банк, цяпер ужо і іншыя, гэтую функцыю на сябе бяруць, забяспечаць продаж валюты насельніцтву пад неабходныя патрэбы: хвароба, вучоба. І тое — вучоба з якой мэтай, у інтарэсах дзяржавы або для папаўнення пятай калоны, як у нас некаторыя вучацца за мяжой.
Міністэрства замежных спраў Беларусі не бачыць неабходнасці каментаваць учарашнюю заяву Уладзіміра Пуціна, заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Нагадаем, выступаючы 1 жніўня ў Цвярской вобласці на маладзёжным форуме «Селігер-2011», прэм’ер-міністр Расіі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка паслядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расіяй.
Аўтацэнтр «Атлант-М Баравая» Ford правёў у сваіх сценах Дзень беларускай мовы. Супрацоўнікі сервіснага цэнтра не толькі размаўлялі на беларускай мове, але і давалі ў падарунак аўдыёкнігу. Сродкі візуалізацыі таксама былі замененыя: бэйджы, таблічкі, прайс-лісты былі перакладзены з рускай на беларускую мову.
Сайт “Родная Еўропа” сумесна з інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет" аб'яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша. Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на “Пачатку кніжных дарог Беларусі”). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым.
31 ліпеня ў Бараўлянах на 65-м годзе жыцця памерла Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч – экс-рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. «Калі ў яе на пасадзе рэктара была пэўная свабода дзенняў, універсітэт стаў адным з самых яркіх асяродкаў у Беларусі», – адзначае паэт Генадзь Бураўкін.
Ад 18 ліпеня ў Беларусі перастала выдавацца штодзённая газета «Спорт-Экспресс» в Белоруссии». Як паведамілі ў мінскім офісе выдання, няма магчымасці купіць шклоўскую паперу. Нагадаем, што ў пачатку ліпеня з’явілася інфармацыя, што Шклоўскі завод газетнай паперы адмаўляецца прадаваць паперу не дзяржаўным СМІ. Тады з праблемамі сутыкнуліся рэгіянальныя «Intex-press» і «Брестский курьер».
Савет Міністраў падрыхтаваў праект змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».
Беларускі тэатр “Лялька” (г.Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і членства ў пісьменніцкіх арганізацыях. На дадзены момант тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:
Бібліятэчная серыя Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" папоўнілася трыма новымі выданнямі: зборнікам лірыкі Віктара Слінкі "Арахна", кнігай вершаў і перакладаў Аксаны Данільчык "Сон, які немагчыма забараніць" і зборнікам паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава "Эстэтыка маўчання". Бібліятэчная серыя Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" папоўнілася трыма новымі выданнямі: зборнікам лірыкі Віктара Слінкі "Арахна", кнігай вершаў і перакладаў Аксаны Данільчык "Сон, які немагчыма заба
Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні 20-годзьдзя наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай 27 ліпеня 1991 году.   У яго ўвайшлі прадстаўнікі пяці партый і рухаў — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін, намесьнік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, актывіст "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка і адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.
26 ліпеня на 94-м годзе жыцця памерла адна з першых беларускіх эстрадных спявачак, педагог па вакале Ірына Палянская. Кар'ера спявачкі пачалася ў Ленінградзе, дзе яна была салісткай джаз-аркестра Барыса Карамышава. У гады Вялікай Айчыннай вайны Палянская выступала ў складзе франтавой канцэртнай брыгады. Паводле слоў відавочцаў, нават на імправізаваную сцэну яна выходзіла заўсёды прыгожая, элегантная, у модных сукенках і абавязкова ў туфлях на абцасе. У БССР Ірына Палянская прыехала ў сярэдзіне 1950-х гадоў.
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць у знешніх адносінах. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.
Ганна Бахціна, адвакат Ірыны Халіп, і Дар'я Ліпкіна, якая абараняла Мікіту Ліхавіда, не прайшлі пазачарговую атэстацыю, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі. Як паведаміла БелаПАН Ганна Бахціна, пасяджэнне атэстацыйнай камісіі адбылося 26 ліпеня, яго ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мікалай Зелянко. Паводле слоў адваката, пры аб'яўленні рашэння камісіі афіцыйная фармулёўка прычын непраходжання атэстацыі не абвяшчалася. Гэта было зроблена толькі пасля просьбы Бахціной.
24 ліпеня на месцы колішняга фальварка Геніюшаў Жлобаўцы ля вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёна адбылася талака па добраўпарадкаванні рэшткаў радавой сядзібы Ларысы Геніюш. Яна адбылася напярэдадні чарговага дня нараджэння славутай паэткі. Супольнымі намаганнямі былі ачышчаныя падмуркі і ганак роднага дома паэткі, адноўлены надпіс на памятным камяні, што быў усталяваны тут у 2010 годзе да 100-дзя з дня яе нараджэння. Пасля працы удзельнікі талакі чыталі вершы Ларысы Геніюш.
Партыя БНФ у апошні дзень валоданьня цэнтральным офісам на праспэкце Машэрава, 8 у Менску правяла акцыю "Разьвітаньне зь сядзібай". На апошнюю вечарыну ў слыннай сядзібе прыйшлі палітыкі, экс-кандыдаты на прэзыдэнта, журналісты, дзеячы культуры.

З будынку сядзібы быў зьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

"Мы яго не згортваем, а робім перадыслякацыю. Бел-чырвона-белы сьцяг будзе лунаць і далей", – заявіў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Нягледзячы на звароты грамадзян, Дзяржаўтаінспекцыя не робіць важкіх крокаў насустрач па праблеме пашырэння сферы ўплыву беларускай мовы. Нядаўна аўтааматарам пачалі выдаваць квітанцыі на рускай мове аб аплаце штрафу. "Правілаў дарожнага руху"па-беларуску дагэтуль не існуе, а "Пасведчанні аб рэгістрацыі" транспартных сродкаў па-ранейшаму выпускаюцца ў стылі не заўсёды пісьменных моўных гібрыдаў.
Апублікаваны план удзельнікаў суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» на гэтую сераду. Акцыя адбудзецца. Праўда, не ў зусім звыклы час. Пачатак запланаваны на 13:00. Мадэратары суполкі заклікаюць людзей прыходзіць на цэнтральныя рынкі сваіх гарадоў. «Прыходзім на рынак, знаходзім закрытыя гандлёвыя кропкі. Спачатку іх будзе нямнога, але некалькі заўсёды можна знайсці. Стаім каля іх, нібыта чакаючы адкрыцця. Праз паўгадзіны акцыя скончаная.
Падчас акцыі “Стоп-бэнзін” у Менску 21 ліпеня было затрыманы 4 чалавекі. Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна", затрыманыя:
У выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum выйшла кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці”.
Супольны праект сайтаў Budzma.org і TUT.BY "Быць беларусам — што гэта значыць?" распачынае трэці сезон.
Як можна ахарактарызаваць сучасную Беларусь і грамадства, гледзячы на помнікі ў нашых гарадах? Пра якія змены ў нацыянальнай свядомасці беларусаў сведчыць палітыка памяці? Што ў перспектыве чакае шматлікія манументы Леніну, Сувораву, Дзяржынскаму і іншым героям савецкага часу? Пра гэта ў эфіры TUT.BY-ТВ разважаў доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека.
Паводле інфармацыі курыі Пінскай дыяцэзіі сёння, 21 ліпеня 2011 г., а 9 гадзіне раніцы на 96-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк.
Суд над падазраванымі ў выбуху з мінскім метро, магчыма, пачнецца праз месяц. Абвінавачаныя ва ўчыненні выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 ліпеня пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. Васілевіч зазначыў, што згодна з законам на азнаямленне з крымінальнай справай даецца месяц. «Зыходзячы з гэтага вы можаце палічыць, калі справа будзе перададзена ў суд», — сказаў ён.
Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прыгаворы, вынесеныя судом Ленінскага раёна сталіцы экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, а таксама яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 снежня 2010 года — Аляксандру Класкоўскаму, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Дзмітрыю Буланаву і Андрэю Пазняку. Такое рашэнне прыняла 19 ліпеня судовая калегія пад старшынствам Сяргея Хрыпача. Пракурор Антон Загароўскі заявіў, што лічыць неабгрунтаванымі касацыйныя скаргі асуджаных.
Група «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў сэрвісе «Вконтакте» вырашыла наступную акцыю «маўклівага пратэсту» ў сераду 20 ліпеня праводзіць на Кастрычніцкай плошчы Менску і галоўных плошчах іншых гарадоў Беларусі. Адзін з адміністратараў групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вячаслаў Дзіянаў запэўнівае, што ў сераду, нягледзячы на скептыцызм некаторых расчараваных палітолягаў і паліттэхнолягаў, акцыя адбудзецца:
Нацыянальны банк (НБ) не плануе ў кароткатэрміновай перспектыве рынкавых таргоў валютай, бо ў яго яе недастаткова для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання курса. «Правядзенне дадатковай рынкавай гандлёвай сесіі на біржы бессэнсоўнае, пра гэта неаднаразова заяўлялі і прадстаўнікі МВФ. Пераход да адзінай рынкавай сесіі пакуль немагчымы праз адсутнасць рэсурсаў для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання абменнага курсу», — сказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік НБ.
Яго ўрачыста адкрылі з нагоды святкавання Дня горада.   У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыска накіравалі зварот да гарадскіх уладаў з заклікам ушанаваць памяць аб мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. Справа з усталяваннем помніка зацягнулася на некалькі гадоў. Гарадзенскі абласны мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку.
Ужо 601 год аддзяляе нас ад адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. 15 ліпеня 1410 года пад Дуброўнам, што цяпер на тэрыторыі Польшчы, аб’яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства перамаглі Тэўтонскі ордэн. Бітва цягнулася амаль цэлы дзень, у ёй бралі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч ваяроў. Большую частку войска ВКЛ складалі харугвы Яна змяніла расклад сілаў у нашай частцы Еўропы і адбілася на гістарычных лёсах цэлых народаў. І «залаты век» старажытнабеларускай культуры, і Рэч Паспалітая зачыналіся на дубровенскіх палях.
Хто на Беларусі не ведае светлае імя Цёткі?! Гэта ж трэба было выбраць такі псеўданім – поўны цеплыні, пяшчоты, блізкага сваяцтва з кожным...
Упершыню за доўгі час у Акадэміі МУС, дзе рыхтуюць «элітныя» кадры беларускай міліцыі, адбудзецца набор на платнае аддзяленне. Стаць юрыстам у пагонах абітурыентам, якія не здолеюць трапіць на бясплатныя месцы, прапануюць за $496. На платнае аддзяленне Акадэміі МУС можна паступаць толькі на факультэт права, і толькі на завочнае. За суму ў эквіваленце $496 з маладога чалавека зробяць юрыста са спецыялізацыяй у «Судова-пракурорска-следчай дзейнасці». Сёлета набраць на платнае навучанне плануецца ажно 250 чалавек.
Чакаецца, што сёння пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі вечарам 13 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту. Гэта была ўжо сёмая акцыя, арганізаваная інтэрнэт-супольнасцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Паводле даных праваабаронцаў, па ўсёй краіне было затрымана не менш як 100 чалавек, сярод іх як мінімум 25 — у Мінску. Частку затрыманых, у тым ліку журналістаў, праз некалькі гадзін адпусцілі, на астатніх складзены пратаколы на падставе артыкула 17.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).
У 10 гадзін раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачаўся судовы працэс па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля». У 10.40 Міністэрства інфармацыі адклікала зыск аб спыненні выхаду выдання. Суддзя выйшла для прыняцця рашэння. Падтрымаць "Народную Волю" ў суд прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку Уладзімір Някляеў, Рыгор Костусеў,  Анатоль Лябедзька, Валерый Шчукін.   "Народная Воля"  
Адміністратары групы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” на сайце “Вконтакте” штораз мяняюць фармат маўклівых акцыяў, месцы збору. 13 ліпеня прапануецца кожнаму раёну сабрацца ў буйных гандлёвых цэнтрах а 19-й гадзіне, пагуляць там, а потым рушыць на праспэкт Незалежнасьці і шпацыраваць на ўчастку ад плошчы Перамогі да Акадэміі навук. Гэтым разам прапануецца ня пляскаць у далоні, а паставіць будзільнікі на мабільніках роўна на 20-ю гадзіну.
Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі аб адкліканьні свайго пазову аб закрыцьці газэты "Наша Ніва".  На гэтым паседжаньне суду было скончанае. Разам з тым, у міністэрства застанецца магчымасьць зьвярнуцца з чарговым пазовам у любы іншы час.
У Беларусі быццам бы ніхто не супраць беларускай мовы. Але сцвярджаць, што яе шануюць на высокім узроўні, не даводзіцца. Аднак эксперты адзначаюць: у беларускай мовы ёсць добрыя перспектывы, нягледзячы на тое, што асаблівай зацікаўленасці ў яе развіцці сённяшняе кіраўніцтва дзяржавай не выказвае. Беларус найчасцей выбірае мову начальніка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) заклікала маладых спецыялістаў карыстацца роднай мовай у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам Міжнароднага фонду “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі ад 01 ліпеня 2011 г.
Выбух прагрымеў у панядзелак, 11 красавіка, прыкладна а 17:55, на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і потым памерлі ад ран 15 чалавек, больш за 200 былі шпіталізаваныя. Меркаваныя тэрарысты былі затрыманыя беларускімі спецслужбамі праз суткі пасля выбуху. Следства пакуль іх прозвішчаў не называе. Ля ўваходу на станцыю «Кастрычніцкая» усталявана часовая мемарыяльная шыльда.   "Наша Ніва"
Беларусы замежжа адзначаюць неабходнасць больш хуткага прыняцця ў Беларусі тэматычнага закона аб суайчынніках. Гэтае пытанне абмяркоўваўся 9 ліпеня на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валеры Казакоў адзначыў, што прыняцце падобнага закону значна палегчыла б суайчыннікам, якія пражываюць за мяжой, рашэнне шматлікіх праблем.
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны распаўсюдзіла зварот да выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў з заклікам карытсацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці беларускай мовай. Публікуем тэкст звароту. Паважаныя выпускнікі ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў!