Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Беларускае замежжа

21.10.2010 - 16:34
Першым, хто спрабаваў вызначыць этнаграфічныя межы расьсяленьня беларускага народу, быў А.Ф. Рыттых. У выніку праведзеных ім досьледаў была складзена ды надрукаваная ў 1875 годзе ў Пецярбурзе Этнаграфічная карта эўрапейскае Расеі, дзе першы раз былі зарысаваныя этнаграфічныя межы беларускай нацыянальнай прасторы. На пачатку XX стагодзьдзя Яўхім Карскі апрацаваў Этнаграфічную карту беларускага племені, якая была зьмешчаная ў І томе ягонай працы Беларусы.
14.09.2010 - 12:19
4-5 верасня 2010 года ў Беларуска-Амерыканскім грамадскім цэнтры у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) прайшла 29-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. У межах гэтай сустрэчы адбылася канферэнцыя “Роля беларускай дыяспары – раней і цяпер”. Прапануем Вашай ўвазе матэрыялы гэтай канферэнцыі.
04.06.2010 - 17:27
Варшава беларуская Мікола Хаўстовіч   Прадмова да часопіса "ARCHE" "Беларусы ў Варшаве"  
25.05.2010 - 18:01
Манчэсцер Буйны беларускі асяродак, які сфарміраваўся ў канцы 40-х – на пачатку 50-х гадоў. Тут беларусы працавалі ў прамысловасці. Тут быў арганізаваны аддзел Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, які на пачатку 50-х гадоў набыў сабе свой дом. Беларускі дом у Манчэсцеры.  
21.05.2010 - 12:48
Паселішча ў ваколіцах Саўт-Рывера, што ў сярэдняй частцы штата Нью-Джэрсі, было заснавана ў 1720 г., але толькі ў 1897 г. набыло выгляд, у якім існуе і па сёння. Тады ж, у канцы ХІХ ст., пачаўся імклівы рост насельніцтва, чаму спрыялі і эмігранты з Еўропы. У 1890 г.
25.03.2010 - 18:30
Многія беларускія эміграцыйныя дасьледчыкі займаліся залатым векам у гісторыі разьвіцьця беларускае мовы й культуры, каб паказаць беларусам іх слаўную мінуўшчыну. Увагі заслугоўвае артыкул Уладзімера Глыбіннага (псэўданім Уладзімера Сядуры) пад загалоўкам Залаты век, апублікаваны на старонках „Пагоні” (літаратурна-гістарычны часопіс, які выдаваўся у Зальцбурзе ў гадох 1945-1946; № 4, Зальцбу
13.01.2010 - 17:16
Чэхія ніколі не была для беларусаў суседкай. Нават у сацыялістычныя часы сюды мала хто трапляў. З гэтай краінай знаёміліся, збольшага дзякуючы чэхаславацкім таварам.
11.12.2009 - 17:48
Беларускія пахаванні раскіданыя па розных краінах: ад Парагвая да Новай Зеландыі і паўвострава Індакітай. Нашыя суайчыннікі знайшлі вечны спачын пры штурме крэпасці Монтэ-Касіна ў Італіі (1944 г.) ці пахаваныя на праваслаўных могілках у Танзаніі. Прага
27.11.2009 - 13:44
На старонках „Веды” друкаваліся гістарычныя, этнаграфічныя і мовазнаўчыя матэрыялы, між іншым, абмяркоўвалася пытаньне разьвіцьця друкарскай справы на беларускіх землях.
13.11.2009 - 13:18
Навукова-літаратурны часопіс „Веда” выдаваўся на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) навуковым таварыствам. Выходзіў у гадох 1951-1954 у Нью-Ёрку. Галоўным рэдактарам быў Ян Станкевіч.  
10.11.2009 - 11:50
Рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне “Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага” (РГА ІТБК) існуе 13,5 год. Першы З’езд беларусаў Прыбайкалля прайшоў 31 траўня 1996 года.
04.11.2009 - 15:58
Аўтары “Крывіча” вельмі асьцярожна адносіліся да ўсялякага роду запазычаньняў у беларускай мове. На старонках гэтага часопіса паявілася вялікая колькасьць публікацыяў, прысьвечаных згаданай тэме. Ю. Верашчака (псэўданім Вацлава Ластоўскага) задумаўся над тым, хто ў каго запазычвае? (Хто ў каго запазычвае?, “Крывіч”, № 6, Каўнас 1923, с. 24-31) Разглядаючы гістарычную мінуўшчыну й польска-беларускія ўзаемаўплывы, абапёрся на працы польскіх вучоных, м. ін. Б. Хлебоўскага. 
04.11.2009 - 15:52
На старонках “Крывіча” паяўлялася падрабязная інфармацыя пра лексыкаграфічную працу беларусаў. Апрача паведамленьняў пра выдадзеныя друкам слоўнікі (Матэматычны слоўнік К. Душэўскага й В. Ластоўскага (№ 2, 1923, с. 62), Расійска-беларускі і беларуска-расійскі слоўнік геомэтрычных і трыгономэтрычных тэрмінаў К. Дуж-Душэўскага й В. Ластоўскага (№ 4, 1923, с. 56), Беларуска-расійскі слоўнік М. Байкова й С. Некрашэвіча (№ 12, 1927, с. 116-117), Віцябскі краёвы слоўнік М. І. Касьпяровіча (№ 12, 1927, с.
04.11.2009 - 15:42
У перадачы з цыклю Мова й нацыянальная тоеснасьць сёньня гутарка пойдзе пра нацыянальную мову ў дасьледаваньнях беларускага эміграцыйнага асяродка ў Каўнасе, дзе ў гадох 1923-1927 выдаваўся часопіс “Крывіч”. Рэдактарамі часопіса былі Вацлаў Ластоўскі й Клаўдзій Дуж-Душэўскі.  
14.10.2009 - 17:17
Удзел у сёлетнім Пятым зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” мы з жонкай пастанавілі спалучыць з пашыранымі адведкамі сваякоў і сяброў. Ляцець у Беларусь думалі спачатку нямецкай Люфтганзай, але, параўнаўшы цану, выбралі польскі ЛЁТ. Заашчаджаныя 600 даляраў дадаліся ў Беларусі да грашовых падарункаў і ахвяраваньняў. Зь Нью-Джэрзі ў менскі гатэль
14.10.2009 - 17:04
ПРЫСУТНАСЬЦЬ ЗКЗЫСТЭНЦЫЯЛЬНАЯ
16.07.2009 - 13:07
Пішучы пра мінуўшчыну Беларусі, аўтары эміграцыйных беларускіх выданьняў у Нямеччыне часта зьвярталі ўвагу на блытаніну назоваў беларускага народу, зьвяртаючы гэтым самым увагу чытычоў на багатую традыцыю беларускай нацыяняльнасьці.
30.03.2009 - 01:00
Саўт-Рывер увесь час быў горадам эмігрантаў. Цяпер там многа партугальцаў, мексіканцаў, усюдыісных палякаў.У маленькай крамцы побач з маім месцам пражывання я з гаспадаромпакістанцам размаўляў… па-польску. А стагоддзе таму трэць насельніцтва Саўт-Рывера складалі беларусы. Што казаць, калі з паўтара дзесятка цэркваў у горадзе – тры пабудавалі беларусы. Ёсць таксама беларускія могілкі і нават курган-помнік беларусам, палеглым за незалежнасць сваёй айчыны.
04.03.2009 - 16:14
ЛЕКЦЫЯ 1 Плян: 1. Да праблемы вызначэньня паняткаў 2. Сучасны стан беларускіх дыяспараў (колькасны й якасныя аспэкты)   1. Да праблемы вызначэньня паняткаў
12.02.2009 - 12:31
Сёння ў нас ужо адсутнічаюць важкія падставы для наракання на дэфіцыт літаратурных крыніц пра жыццё беларускай паваеннай эміграцыі.