Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Беларускае замежжа

29.03.2016 - 14:52
Традыцыя святкавання 25 Сакавіка на эміграцыі стала асабліва моцным аб'яднаўчым фактарам у паваенны час. І акрамя абавязковых святочных акадэмій, што адбываліся ў розных гарадах і краінах, дзе жылі беларусы, выдаваліся і розныя вялікія і малыя прынагодныя друкі. Ніжэй прадстаўленая невялікая калекцыя паштовак, налепак ды канвертаў, звязаных з святкаваннем Дня Незалежнасці.
20.01.2016 - 11:33
Гэтага спевака называлі другім Шаляпіным, пра яго пісалі газеты Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Нямеччыны ды іншых краінаў. Аднак у Беларусі ён да сёння застаецца асобай малавядомай.
20.01.2016 - 11:15
Публікацыі ў віленскіх часопісах "Chryścijanskaja Dumka" i "Шлях моладзі" за 1936 год даюць магчымасць уявіць, якім было культурніцкае жыццё беларусаў у Вільні восемдзесят год таму.
12.12.2014 - 12:13
Магнацкі род Сапегаў на Беларусі лічыўся другім па значэнні пасля Радзівілаў. У 15-18 ст. прадстаўнікі гэтага роду займалі найвышэйшыя дзяржаўна-адміністрацыйныя і ваенныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Валодалі яны многімі гарадамі і мястэчкамі на Беларусі.
19.11.2014 - 11:08
З'едзьце з краіны на 30 гадоў, а потым вазьміце свае старыя паштоўкі і паглядзіце, што вам нагадвае пра вашу Радзіму. Для сібірскіх беларусаў усё вельмі проста. Для нас Беларусь - гэта тое, чаго няма тут, у Прыбайкаллі, гэта тое, што робіць наш край шчымліва пазнавальным. Я нарадзіўся ў Беларусі. Але ў 17 гадоў з'ехаў, яшчэ за савецкім часам. Я ведаю, чым мне дарагая Беларусь. Але самае галоўнае, што моладзь, якая нарадзілася ў Сібіры і мае беларускія карані, таксама па расповедах сваіх бацькоў і дзядоў ведае, што такое Беларусь!
18.11.2014 - 11:41
Асноўныя хвалі перасялення Калі з'явіліся першыя беларусы ў Іркуцкай вобласці, сказаць цяжка. Але з дакументаў мы ведаем, што выхадцы з Беларусі былі ўжо ў складзе першых экспедыцый казакоў і першапраходцаў у Сібіры. У пачатку XVII стагоддзя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім (аснову гэтай дзяржавы складала Беларусь) вяліся пастаянныя войны.
17.11.2014 - 11:00
16 лістапада, споўнілася б 89 гадоў Кастусю Акулу. Каб успомніць пра яго, не абавязкова чакаць круглых дат — раз на пяць-дзесяць гадоў. Фота bielarus.org.
18.09.2014 - 14:11
ПРИВЕТСТВЕННОЕ СЛОВО от имени белорусов Молдовы к участникам Первого Форума национальных меньшинств Республики Молдова   Bună ziua, mult stimaţi oaspeţi, onorata asistenţa, dragi colegi!
21.07.2014 - 13:36
Імя мастака Міколы Казака — малавядомае, хоць творчасць яго была параўнальная з Хаімам Суціным або Маркам Шагалам. А крытыкі пісалі, што філасофія Казака блізкая да супрэматызму Малевіча. Мікола Казак  
14.07.2014 - 12:29
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 16 чэрвеня 2014 г. № 162-З Аб беларусах замежжа Прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 мая 2014 года Адобраны Саветам Рэспублікі 30 мая 2014 года ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:
08.07.2014 - 12:59
Сёлета спаўняецца 105 гадоў ад нараджэння Яніны Каханоўскай. Імя гэтай жанчыны не патрабуе адмысловага прадстаўлення: яе голас гучаў на радыё “Свабода” ў розных перадачах, пра яе пісаў у “Імёнах Свабоды” Уладзімір Арлоў...
03.02.2014 - 14:16
Віленская беларуская гімназія ўзгадавала не адно пакаленне шчырых і самаадданых патрыётаў Беларусі. Афіцыйна гімназія была адчынена 4 студзеня 1919 г. загадам міністра адукацыі Літоўскай Тарыбы Міхаіла Біржышкі (Mykolas Biržiška), хаця неафіцыйна гімназія існавала з 1918 г. Тады яна называлася 1-ая Віленская беларуская гімназія, бо ў Вільні планавалася адкрыццё яшчэ некалькіх беларускіх гімназій. На жаль, па палітычных прычынах гэтага не адбылося.
17.12.2013 - 15:29
Маё знаёмства з мастаком Валерыем Дзевіскібам пачалося ў канцы 1960-х гадоў. Я ў той час днём працаваў, а вечарамі наведваў падрыхтоўчыя курсы ў Латвійскай акадэміі мастацтваў, якія вёў вядомы жывапісец Міхаіл Карнецкі. Менавіта там я пазнаёміўся з Валерыем. Ён прадставіўся беларусам з Гомеля. Мне прыемна было сустрэць земляка і разам рыхтавацца да паступлення ў акадэмію.
09.12.2013 - 14:43
Беларусы на тэрыторыі Латвіі ўжо ў канцы XIX стагоддзя складалі значную частку жыхарства Латгаліі (усходняй Латвіі), а ў міжваенны перыяд іх колькасць вагалася ад 75 тыс. ў 1920 да 27 тыс. ў 1935. Не ўнікаючы ў гэтым тэксце ў прычыны такіх рэзкіх зменаў колькасці беларусаў, абмяжуемся канстатацыяй таго, што ў любым разе беларусы складалі каля 2-4% насельніцтва незалежнай Латвійскай Рэспублікі і да таго ж развівалі актыўную грамадскую дзейнасць.
06.12.2013 - 11:05
У 1990-х, калі фрацузскі студэнт жадаў пісаць дысертацыю па тэматыцы Беларусі, ён мусіў пераадолець сапраўдны шлях з перашкодаў. Да таго як пачаць апісанне абранае праблематыкі, ён мусіў адказаць на шматлікія пытанні, часам вельмі далёкія ад навуковых, такія як: "Ці існуе Беларусь?", "Ці існуе беларуская мова?", "Ці беларуская ёсць дыялектам рускае?", "Ці можна яшчэ казаць, што Беларусь – не Польшча?", "Ці можна яшчэ казаць, што Беларусь – не Расія?".
06.11.2013 - 12:27
З пажаўцелага крыху, абробленага па краях фота глядзіць мажны чалавек у цывільнай вопратцы, у яго валявы выраз твару, поўны ўнутранай годнасці і самаўпэўненасці. Поруч — разная прыгожая альтанка, выгнутыя спінкі драўляных лавак, выкладзены неапрацаваным каменнем грот — курортны экстэр’ер. Ніжэй — гледзячы па ўсім, саджалка: у спакойнай вадзе адбіваюцца чорнымі ценямі альтанка, каваная агароджа і… абрысы былога міністра вайсковых справаў БНР, каменданта Мінску, дэлегата Першага Усебеларускага з’езду.
16.10.2013 - 13:12
1. Ушаноўваем памяць Біскупа Баляслава з нагоды 120-ых угодкаў ягонага нараджэння на латвійскай зямлі. З удзячнай памяццю праглядаем складаныя шляхі ягонага жыцця, нястомнай душпастырскай працы, мужнасці і вялікага сведчання веры падчас пераследванняў - шляхі, якія закранулі многія краіны Усходняй і Заходняй Еўропы, уключна з Беларуссю і Беларусамі на эміграцыі. 
04.10.2013 - 11:15
Набыў сваю завершанасьць зямны шлях перакладчыка і вялікага сябра нашай літаратуры Норбэрта Рандава: 27.11.1929, Нойштрэліц, Нямеччына — 1.10.2013, Бэрлін.
10.09.2013 - 15:11
У 1930–1931 гадах чарговым этапам вынішчэння беларускага народу стаўся разгром, што ўвайшоў у гісторыю як «Справа Беларускага нацыянальнага цэнтру». Да 1 лістапада па справе БНЦ было арыштавана 9 700 чалавек, у тым ліку і Лявон Савёнак. Лявон Савёнак
03.09.2013 - 15:58
Неяк сярод маіх знаёмых разгарэлася дыскусія на тэму, ці патрэбна сучаснаму чалавеку літаратура ўвогуле і беларуская ў прыватнасці. Распачаў спрэчку гуманітарый, які, адчувалася, грунтоўна заахвоціўся інтэрнэтам. Ён даводзіў, што папяровая кніга аджыла свой век, а пісьменніцкая місія перайшла да блогераў. Блогеры – маўляў, вось хто сёння з´яўляецца ўладаром чалавечых дум, сумленнем народа. Завадатар спрэчкі правакаваў: «Лічу да трох! Назавіце мне сучаснага аўтара, які можа ўзяць за жывое? Раз! Два!..»
12.08.2013 - 11:25
Калі старэйшае пакаленьне беларускай дыяспары ў Амэрыцы прыбывала ў канцы 40-х і пачатку 50-х гадоў, то ў яго не было двух меркаваньняў пра тое, якая мусіць быць мэта беларускай супольнасьці на новым кантынэнце. Безумоўнай задачай-максімум – якая ў тых рэаліях выглядала абсалютнай утопіяй, бо СССР падаваўся моцным як ніколі – было вяртаньне незалежнай Беларусі на мапы Эўропы і сьвету.
26.12.2012 - 07:45
Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе бадай што адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак, што я бачыла, гэта БІНіМаўскі збор, іншая частка - з лонданскай Скарынаўкі. Агульная колькасць вядомых мне эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.
06.12.2012 - 10:40
У Якуба Коласа ў аповесці “У глыбі Палесся” ў трылогіі “На ростанях” напісана: “У мястэчку Панямонь многа розных выдатных будынкаў і ўстаноў. Тут ёсць … царква Св.
21.10.2010 - 18:36
Урывак з кнігі "Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы" Раздзел: Беларуская дыяспара Беларуская дыяспара — частка беларускага народа, якая жыве па-за межамі Беларусі. У канцы XIX ст. — 1990-я гады беларуская дыяспара ахоплівала ад 1/6 да амаль 1/3 часткі беларускай нацыі. На рубяжы ХХ—ХХІ стст. за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае 3—3,5 млн. беларусаў.