Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Дзейнасць у 2002 г.

студзень

  • Распрацоўка праекта закона "Аб стасунках з беларусамі замежжа" на падставе дакументаў Трэцяга з'езду беларусаў свету.
  • Пачатак выдання і дасылкі штомесячных бюлетэняў "Беларусы ў свеце" і галіновых дайджэстаў "Культура", "Эканоміка", "Грамадства" па больш за 200 арганізацый беларускай дыяспары з 18 краін свету.

люты


  • Прыняцце заявы ў падтрымку Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

сакавік


  • Удзел у святкаванні 25 сакавіка - Дня Волі - у Маскве па запрашэнні Грамады беларускай культуры імя Ф.Скарыны. Арганізацыя выступу гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" ў святочнай культурнай праграме.

красавік


  • Выданне кнігі Ф.Дастаеўскі "Аповесці, апавяданні" ў перакладзе на беларускую мову А.Каляды. Спонсарская падтрымка праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).
  • Арганізацыя разам з Андрэем Калядой прэзентацыі кнігі Ф.Дастаеўскага "Аповесці, апавяданні".
  • Удзел у зборы беларускіх кніг для суполкі беларусаў Башкартастана.
  • Зварот у Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць размясціць мемарыяльную дошку дзеячам Інстытута беларускай культуры (які ў 1928\1929 гадах быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук) на будынку, дзе ён раней знаходзіўся, па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15.

травень


  • Правядзенне дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..." і "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці".
  • Перадача беларускіх кніжак для беларускай суполкі ў Арменіі.
  • Зварот у Савет Міністраў і Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь аб выкананні рашэнняў Трэцяга з'езду беларусаў свету.
  • Удзел у святкаванні 3-годдзя Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Комі. Арганізацыя выступу гурта "Стары Ольса" ў культурнай праграме мерапрыемства.
  • Падрыхтоўка і накіраванне зварота аб выкарыстанні асоб з беларускай дыяспары як ганаровых консулаў, віцэ-консулаў і консульскіх агентаў Рэспублікі Беларусь у краінах іх пражывання згодна з Міжнароднай Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах 1963 г.

чэрвень


  • Правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
  • Размяшчэнне на сайце базы дадзеных беларускага замежжа.

чэрвень - ліпень - жнівень


  • Накіраванне на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю трох груп беларускіх дзяцей - перможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..." і "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці". Падрыхтоўка да друку кнігі прац пераможцаў конкурсу. Спонсарская падтрымка праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).

ліпень


  • Удзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў краін Балтыі. Удзел у арганізацыі культурнай праграмы для дэлегатаў і гасцей канферэнцыі.

жнівень


  • Прыняцце заявы ў падтрымку Міколы Маркевіча, галоўнага рэдактара газеты "Пагоня".
  • Удзел у працы Рабочай групы, створанай пры Цэнтры законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, па падрыхтоўцы закона "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой".

верасень


  • Правядзенне пасяджэння Малой Рады. Прыняцце Дэкларацыі "Аб незалежнасці і суверэнітэце Беларусі".

кастрычнік - снежань


  • Правядзенне пасяджэння Вялікай Рады пісьмовым апытаннем.
  •  

кастрычнік


  • Удзел у ІІ з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі".
  • Выпуск матэрыялаў канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
  • Накіраванне зваротаў у Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў з прапаноўвамі і заўвагамі па законапраекту "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой" на падставе закона, распрацаванага "Бацькаўшчынай".

лістапад


  • Правядзенне нарады старшынь рэгіянальных арганізацый "Бацькаўшчыны" з Беларусі.
  • Зварот у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з лістом аб задавальненні інфармацыйных патрэбаў беларускай дыяспары:
  • заключэнне пагадненняў аб рэгулярным інфармацыйным абмене з тэлебачаннем Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі з улікам патрэб беларускай дыяспары і нацыянальных меншасцяў Беларусі;
  • распрацоўка мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавых пагадненняў аб распаўсюджванні на тэрыторыі краін СНД, Балтыі і інш. беларускіх тэле- і радыёпраграмм, арганізацыі тэле- і радыёвяшчання на гэтыя краіны;
  • спрыянне стварэнню ў краінах былога СССР агульнадзяржаўных выданняў на беларускай мове;
  • арганізацыя цэнтралізаванай падпіскі расійскіх бібліятэк на беларускі перыядычны друк (як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя выданні) у постсавецкіх дзяржавах.
  • Ініцыіраванне стварэння грамадскага Аргкамітэту па святкаванні 450-годдзя Рэфармацыі ў Беларусі.

лістапад


  • Правядзенне перарэгістрацыі сяброў "Бацькаўшчыны".

снежань


  • Арганізацыйнае спрыянне выпуску музычнага альбому "Verbum" гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса".
  • Выданне кнігі "Мой родны кут, як ты мне мілы..." з творамі лаўрэатаў аднайменнага дзіцячага конкурсу.
  • Уручэнне кніг "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 70-і лаўрэатам дзіцячага конкурсу.
  • Зварот да прэзідэнта НАН Беларусі сп. М.Мясніковіча з просьбай узгадніць тэкст дошкі дзеячам Інбелкульта.
  • Зварот у Міністэрства замежаных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай паспрыяць стварэнню пры пасольствах Рэспублікі Беларусь цэнтраў юрыдычнай дапамогі для беларускай дыяспары.
  • Зварот у НАН Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець магчымасць стварэння пры Акадэміі навук Беларусі спецыяльнай навукова-аналітычнай структуры па праблемах беларускай дыяспары.