Беларускія рытмы ў Гайнаўцы

Ля Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча) адбыўся канцэрт гурта «Dawid Szymczuk band”.

Такі канцэрт быў патрэбны гэтаму гораду, кажуць сябры гурту:

– Я падумаў, што тут, ля Музея і асяродка беларускай культуры, заўсёды шмат людзей. І было б добра зрабіць канцэрт, запрасіць слухачоў. У нас усё атрымалася.

– У мяне цёпла на сэрцы ад таго, што людзі спявалі разам з намі!

– Беларускі музей і беларуская музыка – гэта добрае спалучэнне. Апрача песень на беларускай мове прагучалі таксама творы на ўкраінскай ды англійскай мовах.