Завяршыліся мерапрыемствы Таварыства беларускай культуры і Брацкага дома "Кінанія"

18-19 жніўня Таварыства беларускай культуры ў Літве і Брацкі дом "Кінанія" (Менск, Беларусь) правялі шэраг агульных мерапрыемстваў у рамках падпісанага праекта.

18 жніўня ў Доме нацыянальных меншасцяў у Вільні адбылася агульная сустрэча сяброў Таварыства і Брацтва, у часе якога віленчукі і госці з Менска змаглі бліжэй пазнаёміцца і распрацавалі далейшыя агульныя праекты.

Пад час мерапрыемства з канцэртам выступіла Таццяна Матафонава, якая ўпрыгожыла гэты прыгожы вечар. Слухачы настолькі былі пранікнутыя песнямі Таццяны, што ў многіх на вачах былі слёзы.

19 жніўня сябры наведалі Еўфрасіньеўскія могілкі Вільні, дзе ўшанавалі памяць спачываючых там беларускіх дзеячоў.